radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

«Птушка, якая зьбіраецца ў вырай». Успамінаючы Ўладзімера Конана

23 красавіка Ўладзімеру Конану магло б споўніцца 90. Пра знакавую постаць беларушчыны, гісторыка, літаратуразнаўца, фальклярыста, доктара філязофіі, прафэсара ўспамінаюць ягоныя калегі, сябры, выхаванцы.

https://smarturl.click/W3XQ4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Галоўнае будзе расказана і паказана пасьля перамогі». Выйшла першая друкаваная гісторыя палка імя Каліноўскага

«Мы паспрабавалі даць магчымасьць чытачу крыху „пажыць“ жыцьцём беларускіх добраахвотнікаў, прайсьці за імі ад гораду да гораду, прыблізна адчуць дух рызыкі, вайны, братэрства, а яшчэ перажыць моманты посьпехаў, падтрымкі і гонару». Фотаальбом «Гісторыя палка імя Кастуся Каліноўскага ў фатаграфіях і ўспамінах ваяроў. 2022–2024» будзе прадавацца, каб сабраць грошы на 10 грузавых квадрацыклаў для ваяроў.

https://smarturl.click/VDXp4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Калінінградзкі губэрнатар заклікаў перагледзець філязофію Канта і назваў таго «расейскім трафэем»

У панядзелак губэрнатар Калінінградзкай вобласьці Расеі Антон Аліханаў выступіў на Міжнародным кантаўскім кангрэсе ў Балтыйскім фэдэральным унівэрсытэце, прысьвечаным 300-годзьдзю з дня нараджэньня філёзафа. Чыноўнік назваў Канта «расейскім трафэем», як і ўсю Калінінградзкую вобласьць.

Ён заявіў, што цяпер Расея знаходзіцца «у цэнтры наймагутнейшай кагнытыўнай вайны, дзе збольшага супернік спрабуе прыкрыцца кантаўскай спадчынай». Таму спадчыну Імануіла Канта неабходна падвергнуць рэвізіі і даць яму «расейскую інтэрпрэтацыю». https://smarturl.click/jkJ0z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка падпісаў закон, які абмяжоўвае прадпрымальніцкую дзейнасьць

Будуць абмежаваныя віды дзейнасьці, якія змогуць ажыцьцяўляць індывідуальныя прадпрымальнікі. Сьпіс мае вызначыць урад да 1 ліпеня. Па відах дзейнасьці, якія ня трапяць у заплянаваны пералік, з 1 кастрычніка спыняецца рэгістрацыя новых індывідуальных прадпрымальнікаў.

Паводле падлікаў Міністэрства эканомікі, пасьля перагляду відаў дзейнасьці колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў можа скараціцца амаль удвая — з 263 тысячаў да 143,5 тысячы, колькасьць найманых у іх работнікаў — з 64,6 тысячаў да 47,1 тысячы. https://smarturl.click/xBl2e

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі — чарговы антырэкорд на рынку працы: у краіне не хапае 146,6 тысячаў работнікаў

Столькі прапаноў ад наймальнікаў разьмешчана ў агульнарэспубліканскім банку вакансіяў. Для параўнаньня: 25 сакавіка вакансіяў было амаль на 6 тысячаў менш.

Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка прызнаў «павальны дэфіцыт кадраў» на заводах. На некаторых прадпрыемствах не хапае па некалькі тысячаў супрацоўнікаў, прычым для асобных вакансіяў прапануюць нядрэнныя заробкі. На гэтым, піша партал «Люстэрка», адбіваюцца ў тым ліку міграцыя насельніцтва і звальненьні працаўнікоў «за палітыку». https://smarturl.click/dplE6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі суд завочна прыгаварыў прэсавага сакратара Meta Эндзі Стоўна да 6 гадоў калёніі ў справе аб «апраўданьні тэрарызму»

Летась падставай для справы супраць Стоўна стала рашэньне кампаніі не блякаваць украінскіх карыстальнікаў за допісы, якія заклікаюць да «сьмерці расейскіх захопнікаў». Аб рашэньні абвясьціў менавіта Стоўн, як прэсавы сакратар кампаніі. https://smarturl.click/8EV12

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Без параду, але з салютам. Як зьмяняюцца выдаткі ўладаў на сьвяткаваньне 9 Траўня

Салют у Менску сёлета будзе каштаваць 300 000 рублёў, у Магілёве пройдуць паказальныя палёты. Расказваем, колькі выдаткуюць на сьвяткаваньне 9 Траўня ў сталіцы і рэгіёнах.

https://smarturl.click/baOe8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністар ЖКГ паведаміў, што ў Беларусі адрамантавана толькі 22% ямаў на дарогах

Яшчэ летась улады прызнавалі, што амаль палова дарог у краіне мае патрэбу ў капітальным рамонце. А цяпер міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла прызнаў, што тэмп ліквідацыі ямаў на дарогах краіны «не зусім дастатковы».

https://smarturl.click/yqR7J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі прызначылі новых міністраў прыроды і юстыцыі

Сергей Масьляк (на фота дзяржаўнай газэты «Зьвязда») стаў новым міністрам прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя, а Яўген Каваленка атрымаў прызначэньне на пасаду кіраўніка Міністэрства юстыцыі.

Таксама «Пул первого» паведаміў, што Алена Маргунова стала старшынёй дзяржаўнага камітэту стандартызацыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі плянуюць стварыць уласны інтэрнэт-аглядальнік і апэрацыйную сыстэму

Дзяржава ідзе шляхам «лічбавага сувэрэнітэту», сказаў міністар сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.

https://smarturl.click/ZynYW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вайсковыя выдаткі ў 2023 годзе вырасьлі ва ўсіх рэгіёнах сьвету, — SIPRI

Адпаведны колер Беларусі — салатавы, што адпавядае выдаткам на абарону ў дыяпазоне 1–2% ВУП. Вайсковыя выдаткі як доля ВУП суседзяў Беларусі пераўзыходзяць гэты беларускі паказьнік.

https://smarturl.click/gpOBR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

230 год таму войскі Касьцюшкі вызвалілі Вільню ад расейцаў

З 22 красавіка на 23 красавіка 1794 году падчас паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі была вызваленая Вільня. Паўстаньне ставіла мэтай скасаваньне першага і другога падзелаў Рэчы Паспалітай, якія адбыліся ў 1772 і 1793 гадах.

Больш падзей 22 красавіка ў гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/3ke4G

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Эўразьвязе інфляцыя істотна ніжэйшая, чым у Беларусі, дзе цэны кантралюе дзяржава

У Літве за гэты пэрыяд цэны выраслі на 0,4% (самы нізкі паказьнік у ЭЗ), Латвіі — на 1%, Польшчы — на 2,7%. Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у Беларусі цэны за 12 месяцаў вырасьлі на 5,6%.

https://smarturl.click/O0a2D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кітайцы шпіёнілі за кампаніяй Volkswagen. Былі скрадзеныя тысячы файлаў

Працэс доўжыўся пяць гадоў. Cьляды вядуць ня толькі ў Пэкін, але і ў ваколіцы кітайскай ваеннай выведкі. Чаго датычылі 19 тысяч скрадзеных файлаў.

https://smarturl.click/kjOB2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Узяліся за лялькаводаў. Улады ліквідуюць беларускае аддзяленьне Міжнароднага саюза лялечных тэатраў

Зь інфармацыі на партале электроннага судаводзтва вынікае, што з заявай аб ліквідацыі арганізацыі зьвярнулася Міністэрства юстыцыі.

За пэрыяд пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года і да канца сакавіка 2024-га ў Беларусі ліквідавана не менш за 1601 некамэрцыйнай арганізацыі – аб’яднаньняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў і асацыяцый.

https://smarturl.click/z2Zv8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь увяла дадатковыя контрасанкцыі супраць «недружалюбных» дзяржаў

Галоўная навацыя новай пастановы Савету міністраў — абмежаваньне на выплату прыбытку і дывідэндаў інвэстарам з краін, якія знаходзяцца ў адмысловым сьпісе ўраду. Абмежаваньне пачынае працаваць, калі прыбытак або дывідэнды, якія захоча разьмеркаваць інвэстар зь «недружалюбнай» краіны, перавысяць 80 тысяч базавых велічынь (3,2 млн рублёў).

https://smarturl.click/Zynv2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

23 красавіка 1934 году нарадзіўся Ўладзімер Конан, беларускі філёзаф, гісторык, літаратурны крытык

Вось як ацэньвае ягоны даробак культурны антраполяг Любоў Уладыкоўская: «Ведаючы нацыянальную культуру дасканала і абапіраючыся на самыя глыбокія і маладасьледаваныя яе пласты, прафэсар Конан акрэсьліў парадыгму беларускага нацыянальнага быцьця і самапазнаньня ў кантэксьце эўрапейскай хрысьціянскай цывілізацыі».

Больш падзей 23 красавіка ў гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/DanEE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 22 красавіка

📌 У Беларусі — чарговы антырэкорд на рынку працы: у краіне не хапае 146,6 тысячы работнікаў

📌 Лукашэнка падпісаў закон, які абмяжоўвае прадпрымальніцкую дзейнасьць

📌 «Топчуць крыжыкі, абразкі, зьбіваюць за рэлігійныя тату». Прадстаўніца «Хрысьціянскай візіі» пра зьдзекі зь вернікаў за кратамі

📌 Без параду, але з салютам. Як зьмяняюцца выдаткі на сьвяткаваньне 9 траўня

📌 Міністар ЖКГ паведаміў, што ў Беларусі адрамантавана толькі 22% ямаў на дарогах

📌 «Адна жанчына ня вытрымала і вярнулася». Як беларусам за мяжой пайсьці на пэнсію

📌 У Маскве ад Лукашэнкі не схаваесься. Пра што сьведчыць гісторыя Андрэя Суздальцава

📌 Прэзыдэнт Анджэй Дуда заявіў аб гатоўнасьці Польшчы разьмясьціць у сябе ядзерную зброю

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Топчуць крыжыкі, абразкі, зьбіваюць за рэлігійныя тату». Як зьдзекуюцца зь вернікаў за кратамі

Пратэстанцкі прапаведнік Сяргей Мельянец, які наведваў практычна ўсе суды над палітвязьнямі, пасьля арышту вымушаны быў разам зь сям’ёй выехаць зь Беларусі. Празь якія выпрабаваньні за кратамі праходзяць палітзьняволеныя пастары, сьвятары, хрысьціянскія актывісты? Расказвае тэалягіня, прадстаўніца аб’яднаньня «Хрысьціянская візія» Натальля Васілевіч, якая дапамагае палітзьняволеным хрысьціянскім актывістам і сьвятарам. https://youtu.be/-Lh4tPgfezM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Шэраг краінаў Эўразьвязу прапануюць новыя эканамічныя санкцыі супраць Менску

Пра новыя прапановы паведамілі інфармаваныя крыніцы Радыё Свабода ў Брусэлі. Абмеркаваньне прапановаў чакаецца на гэтым тыдні ў Эўракамісіі з удзелам прадстаўнікоў усіх 27 краінаў Эўразьвязу. Паводле адной з крыніцаў Радыё Свабода, ня ўсе зь іх, хутчэй за ўсё, будуць ухваленыя.

Прапануецца пашырыць сьпіс высокатэхналягічных тавараў, экспарт якіх у Беларусь будзе забаронены. У прыватнасьці, прапануецца забараніць:

❗️Экспарт у Беларусь тавараў, якія павялічваюць прамысловы патэнцыял
❗️Экспарт так званых «тавараў раскошы»
❗️Экспарт тавараў для авіяцыйнай і аэракасьмічнай прамысловасьці
❗️Экспарт тавараў для нафтагазавай прамысловасьці
❗️Экспарт тавараў і тэхналёгій для мараходнай прамысловасьці

Пра іншыя прапановы тут https://smarturl.click/LYE7l

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнт Анджэй Дуда заявіў аб гатоўнасьці Польшчы разьмясьціць у сябе ядзерную зброю

У інтэрвію выданьню Fakt Дуда заявіў, што неаднаразова гаварыў аб гатоўнасьці разьмясьціць ядзерную зброю ў краіне ў рамках праграмы NATO Nuclear Sharing. Паводле польскага прэзыдэнта, гэтая тэма абмяркоўваецца ўжо некаторы час. https://smarturl.click/9zM6p

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Маскве ад Лукашэнкі не схаваесься. Пра што сьведчыць гісторыя Андрэя Суздальцава

Гісторыя перасьледу палітоляга Андрэя Суздальцава сьведчыць пра тое, што цяпер на прасторах Беларусі і Расеі любіць абодвух правадыроў прадпісана аднолькава.

https://smarturl.click/w9678

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Анастасію Мацяш асудзілі на 2 гады пазбаўленьня волі за супрацоўніцтва зь «Белсатам»

Анастасія Мацяш займалася на канале моўнымі кансультацымі, перакладамі, карэктаваньнем і рэдагаваньнем тэкстаў. Акрамя таго, ёй прысудзілі буйны штраф.

Сваёй віны яна не прызнала.

https://smarturl.click/Q1A2R

Фота з сацыяльных сетак палітзьняволенай

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

26 красавіка пачнуць судзіць хрысьціянскую дзяячку Аксану Ючкавіч

Аксана Ючкавіч — вядомая ў рымска-каталіцкай супольнасьці Беларусі хрысьціянская дзяячка, былая журналістка catholic.by. Паходзіць з парафіі ў Параф’янаве. Верніца асабліва вядомая сярод каталікоў Менску, дзе яна ладзіла шматлікія імпрэзы.

https://smarturl.click/l54Ym

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі пачалі плянавы вясновы прызыў у войска. Студэнты-аграрыі змогуць служыць на канікулах

Вясной у прызыўныя камісіі выклічуць каля 40 тысяч маладых людзей, што на 20 тысяч менш, чым летась у часе восеньскага прызыву.

https://smarturl.click/67Oda

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Адна жанчына ня вытрымала і вярнулася». Як беларусам за мяжой пайсьці на пэнсію

«Пакуль я маю там даверанасьць. Скончыцца яна — ня ведаю, што я буду рабіць. Я сорак гадоў працоўнага стажу маю ў Беларусі. Але кожны раз на пачатку месяца малюся, хоць бы пэнсія прыйшла», — кажа Марыя. Беларускія пэнсіянэры, якія ўцяклі ад перасьледу за мяжу, сутыкаюцца ў эміграцыі з істотнымі праблемамі. Адна з такіх — пэнсія.

https://smarturl.click/Xyj0A

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Малдаўскі алігарх, якога вінавацяць у крадзяжы мільярда даляраў, правёў у Маскве перадвыбарны зьезд

Лідэр забароненай у Малдове партыі заявіў, што збліжэньне з ЭЗ не прынясе карысьці малдаўскаму народу, бо Эўропай «сёньня кіруюць узурпатары і непрафэсіяналы». Ён дадаў, што бачыць альтэрнатыву ў сяброўстве і партнэрстве з Расеяй.

https://smarturl.click/9zMWO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША могуць адправіць дапамогу Украіне да канца тыдня, – сэнатар

«Я спадзяюся, што як толькі гэта паступіць прэзыдэнту ў аўторак ці сераду, гэтыя пастаўкі будуць адразу адпраўленыя з ракеты ATACMS большага радыюсу дзеяньня», – падкрэсьліў сэнатар Уорнэр.

https://smarturl.click/JDWjg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады сталічнага раёна хваляцца папулярнасьцю беларускамоўных групаў у садках

У дзіцячых садах Ленінскага раёна Менску запатрабаваны групы зь беларускай мовай навучаньня. Пра іх колькасьць расказала намесьніца кіраўніка раённай адміністрацыі Галіна Чэрнік.

https://smarturl.click/Xyj1z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Сувальскім калідоры стартавалі сумесныя вайсковыя манэўры Польшчы і Літвы

У вучэньнях, якія будуць праходзіць да 26 красавіка, таксама возьмуць удзел падразьдзелы войскаў ЗША і Партугаліі.

https://smarturl.click/e5Omb

Читать полностью…
Подписаться на канал