Ягор Шаранговіч паставіў новы рэкорд выніковасьці беларускіх гульцоў у НХЛ
У наймацнейшай хакейнай лізе сьвету пабіты рэкорд па колькасьці набраных беларусам пунктаў за сэзон.
https://smarturl.click/8EV3V
Паўла Белавуса зноў будуць судзіць
Разгляд справы палітвязьня Паўла Белавуса адбудзецца 29 красавіка. Суд паведаміў, што паседжаньне адбудзецца ў сувязі з «іншымі пытаньнямі, зьвязанымі з прывядзеньнем выраку, вызначэньня, пастановы ў выкананьне».
https://smarturl.click/0emAL
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму ў іншых парлямэнтах спрэчкі даходзяць да бойкі, а ў Беларусі — парадак?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Гэта «парадак на могілках». Парлямэнт задуманы як сутыкненьне і гарманізацыя розных інтарэсаў. Кампраміс рана ці позна знаходзіцца. Але найперш дэпутатам важна выказаць і абараніць інтарэсы той групы насельніцтва, якая іх рэальна выбрала — надзяліла паўнамоцтвамі гаварыць ад свайго імя і адказнасьцю перад людзьмі, якія табе даверылі. З жывога парлямэнцкага хаосу вырастае гармонія ў грамадзтве. З парлямэнцкага «парадку» — толькі роўныя шыхты прызначаных зьверху статыстаў.
21 красавіка нарадзіўся Віктар Каліноўскі
Віктар Отан Каліноўскі — гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху, старэйшы брат Кастуся Каліноўскага. Адзін з кіраўнікоў падпольнай рэвалюцыйнай арганізацыі, створанай у Пецярбургу. Памёр ад сухотаў ва ўзросьце 29 гадоў, за некалькі месяцаў да пачатку паўстаньня, якое ўзначаліў ягоны брат Кастусь.
Іншыя важныя даты гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/LYELW
Галоўнае за 20 красавіка
🔸 Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла пакет дапамогі Ўкраіне на $ 61 млрд
🔸 Беларускія актывісты з Prague Support Team арганізавалі вытворчасьць ударных FPV-дронаў для Ўкраіны
🔸 ЗША ўвялі санкцыі супраць Менскага завода колавых цягачоў за падтрымку ракетнай праграмы Пакістану
🔸 З калёніі вызваліўся кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Дзьмітрыеў. «Апошнім часам зьбіраў зэдлікі»
🔸 14,5 млн рублёў, якія сабралі на суботніку ў Беларусі, пойдуць на «цэнтар патрыятычнага выхаваньня» і рэканструкцыю ваенных мэмарыялаў
🔸 За студзень-люты звальненьні мэдыкаў у Беларусі перавысілі наём на 28%. Недахоп кадраў — больш за 10 тысяч чалавек
🔸 Навіны палітвязьняў: актывістку руху «Маці-328» пераводзяць з «хіміі» ў калёнію
🔸У ЗША беларускага бізнэсоўцу асудзілі за абыход санкцыяў
🔸 Як айцішнікі ў калгасах пілуюць каровам капыты і чаму «хатняя хімія» становіцца ўсё больш распаўсюджаным пакараньнем
🔸 Што наперадзе для Эўразьвязу: развал ці пашырэньне?
Беларускія актывісты з Prague Support Team арганізавалі вытворчасьць ударных FPV-дронаў для Ўкраіны
Суполка Prague Support Team паведаміла ў сваім Тэлеграм- канале, што наладзіла вытворчасьць і пасьпяхова выпрабавала ударныя FPV-дроны пад маркаю FlightCore Dynamics. У паведамленьні гаворыцца, што праца над дронамі вялася апошнія паўгода:
«Prague Support Team у супрацоўніцтве зь беларускімі пілётамі і камандай беларускіх і ўкраінскіх інжынэраў арганізавалі вытворчасьць ударных FPV-дронаў пад маркаю FlightCore Dynamics. Першая партыя прайшла франтавыя выпрабаваньні ў лютым-сакавіку ў трох падразьдзяленьнях УСУ. Франтавыя выпрабаваньні пацьвердзілі эфэктыўную працу вырабаў ў самых складаных умовах супрацьдзеяньня варожых РЭБ... На максымальнай дыстанцыі ў рэжыме вольнага паляваньня на далёкіх дыстанцыях беларускія „крылатыя гусары“ адпрацавалі па БМП і танку».
https://smarturl.click/67OLg
Мігранты зь беларускага боку паранілі польскага вайскоўца
Пра інцыдэнт паведаміла ў сацыяльнай сетцы Х галоўнае камандаваньне Ўзброеных сіл Польшчы.
Здарэньне адбылося ў ноч на 19 красавіка. Адзін вайсковец быў паранены кінутым зь беларускага боку каменем.
«Пешы патруль, гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні, выконваў задачы ў рамках апэрацыі «Падляшша». Яго закідалі камянямі мігранты з боку Беларусі».
Толькі за пэрыяд з 12 па 14 красавіка польская Памежная варта зафіксавала 669 спробаў нелегальнага пераходу мяжы з боку Беларусі.
https://smarturl.click/ppRk2
Чаму ня трэба мыцца часта. Тры крокі да здаровай скуры
На думку дэрматолягаў, многія з нас, дбаючы пра скуру твару, забываюць пра ўсё астатняе цела. Пра тое, чаму гэтага рабіць ня варта, у сваёй мэдычнай рубрыцы піша амэрыканская The New York Times. У ёй дэрматолягі расказваюць, як правільна даглядаць за скурай цела:
https://smarturl.click/vwj32
Што наперадзе для Эўразьвязу: развал ці пашырэньне?
Што адбываецца з Эўразьвязам, ці можна гаварыць, што ён у крызісе? Што могуць прынесьці выбары ў Эўрапейскі парлямэнт на пачатку чэрвеня? Ці ёсьць у Эўразьвязе палітыкі, якія бачаць далучэньне Беларусі ў нейкай агляднай будучыні пажаданым і рэалістычным?
Пра ўсё гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Алена Кудзько, віцэ-прэзыдэнтка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе:
https://smarturl.click/G6LVD
25 красавіка будуць новыя судовыя слуханьні па «справе Ціханоўскага»
Слуханьні пройдуць у Гомельскім абласным судзе, паседжаньне мае весьці судзьдзя Мікалай Доля. У фармулёўцы на сайце Вярхоўнага суда гаворыцца пра «іншыя пытаньні, зьвязаныя з прывядзеньнем прысуду, вызначэньня, пастановы ў выкананьне». Больш канкрэтнай інфармацыі няма. У сьпісе — палітвязьні Ігар Лосік, Дзьмітры Папоў, Арцём Сакаў, Мікола Статкевіч, Сяргей Ціханоўскі і Ўладзімер Цыгановіч.
На закрытым судзе ў Гомлі 14 сьнежня 2021 году Ціханоўскага асудзілі на 18 гадоў калёніі, Статкевіча — на 14 гадоў, Лосіка і Цыгановіча — на 15 гадоў, Папова і Сакава — на 16 гадоў.
У ЦВК Беларусі прызначылі высокапастаўленага сілавіка
Аляксандар Лукашэнка прызначыў першага намесьніка начальніка Акадэміі МУС палкоўніка міліцыі Аляксея Башана чальцом Цэнтральнай выбарчай камісіі.
ЦВК Беларусі складаецца з 12 сябраў (на прафэсійнай аснове працуюць старшыня і сакратар камісіі) і дзейнічае на сталай аснове, тэрмін яе паўнамоцтваў — 5 гадоў. Дзейны склад камісіі сфармаваны ў сьнежні 2021 году. Чарговыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі павінны прайсьці не пазьней за 20 ліпеня 2025 году:
https://smarturl.click/z2ZjZ
Сёньня — дзень памяці Гая Пікарда
Гай Пікарда — ангельскі дасьледчык беларускай гісторыі і культуры, грамадзка-культурны і рэлігійны сьвецкі дзяяч беларускага замежжа ў Вялікай Брытаніі, музыколяг, фальклярыст, архівіст, выдавец і аранжыроўшчык беларускай царкоўнай музыкі.
Выпускнік Оксфардзкага і Сарбонскага ўнівэрсытэтаў, Пікарда вывучаў творчасьць беларускіх кампазытараў, жыцьцё і дзейнасьць Францыска Скарыны, распрацоўваў гісторыю перакладаў Бібліі на беларускую мову, праблематыку гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Займаўся пошукам старажытных беларускіх царкоўных сьпеваў і іх выданьнем.
Іншыя памятныя даты 20 красавіка ў матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/0emxM
Галоўнае за 19 красавіка
📌 Споўнілася 2 гады зьняволеньня лідэраў незалежных прафсаюзаў. Што вядома пра ўмовы іх утрыманьня і здароўе
📌 Прэм’ер Польшчы: Замах на паплечніка Навальнага замовіў беларус
📌 Дарадца Ціханоўскай расказаў пра саміт G7 на Капры і адказаў Паўлу Вусаву
📌 Віцебск 19 красавіка заваліла сьнегам
📌 МТС, Парк высокіх тэхналёгій, Дзяржаўны цырк. Што ў Беларусі ўзначальваюць былыя супрацоўнікі КДБ
📌 Чэргі ў касы, пастаноўкі па-расейску і Купалаўскі як транзыт. Што цяпер робіцца ў беларускіх тэатрах
📌 «Лукашэнка пачаў рыхтавацца да выбараў». Вынікі тыдня ад Валера Карбалевіча
📌 Затрыманьне падазраванага пэдафіла і навошта дзецям у садку сэкс-адукацыя. Тлумачыць блогерка Наста Захарэвіч
Чым займалася Ціханоўская на востраве Капры. І за чые грошы
Беларусь упершыню была прадстаўленая на саміце «Вялікай сямёркі». Гэта нефармальны міжнародны клюб у складзе сямі найболей эканамічна разьвітых дзяржаў. Ён аб'ядноўвае Вялікабрытанію, Нямеччыну, Італію, Канаду, Францыю, Японію і ЗША. Гэтым разам ён адбываўся на італьянскім востраве Капры. А пры чым тут Беларусь? Госьць «ПіКу Свабоды» – Дзяніс Кучынскі, дыпляматычны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай. https://www.youtube.com/watch?v=lWXKvQH5h2k
Навошта дзецям у садку сэкс-адукацыя
У Магілёве супрацоўніка дзіцячага садка абвінавачваюць у тым, што ён рабіў распусныя дзеяньні на працягу паўгода. Пацярпелі 13 дзяцей ва ўзросьце ад двух да трох гадоў. Блогерка Наста Захарэвіч тлумачыць, чаму сэксуальная адукацыя дала б болей шанцаў спыніць злачынцу хутчэй. https://smarturl.click/op5ae
Ці добра вы ведаеце старажытную гісторыю сталіцы ВКЛ Вільні? ТЭСТ
Вільня была сталіцай Вялікага Княства Літоўскага на працягу амаль пяці стагодзьдзяў — з 1323 да 1795 году. Гісторыя гэтага места такая складаная і багатая, што каб яе вычарпаць, ніякіх тэстаў ня хопіць. Тым ня менш паспрабуйце праверыць сябе і адказаць хаця б на гэтыя некалькі пытаньняў нашага першага тэсту пра Вільню.
https://smarturl.click/67O3g
Астап Сьлівінскі: «Мова таксама па-свойму супрацьстаіць рэальнасьці вайны»
Мова і вайна, інтэлігенцыя і вайна. Пра гэта і ня толькі — новая кніга ўкраінскага пісьменьніка Астапа Сьлівінскага «Слоўнік вайны». За год яна ўжо выдадзеная па-нямецку, па-польску, па-славацку, па-японску — і нядаўна ў перакладзе Ірыны Герасімовіч выйшла па-беларуску.
Свабода пагаварыла з аўтарам пра зьмены значэньня словаў у часе вайны, пра тое, што адбываецца ў выніку прывыканьня да яе, пра грэх забойства, а таксама пра нязломнасьць украінскае мовы і яе супраціў агрэсіі.
https://smarturl.click/l54dq
«Хто за? Аднагалосна!». Навошта Лукашэнка дагэтуль імкнецца імітаваць «усенародную падтрымку»
Спроба апраўдаць аўтарытарны лад і незьмяняльнасьць асабістай улады з дапамогай маштабных зьездаў ці сходаў паслухмяных бязмоўных падначаленых — адзін з атрыбутаў дыктатур мінулага стагодзьдзя. Лукашэнка, пачынаючы зь сярэдзіны 90-х, выкарыстоўвае так званыя «ўсебеларускія народныя сходы» як імітацыю адзінства свайго рэжыму і грамадзтва, як ілюзію ўсенароднай падтрымкі.
https://smarturl.click/dpldl
«Схемы» апублікавалі спадарожнікавыя здымкі зь месца ўдару УСУ па аэрадроме ў Джанкоі, дзе былі зьнішчаныя чатыры ўстаноўкі ЗРК С-400
Праект «Схемы» ўкраінскай службы Радыё Свабода апублікаваў спадарожнікавыя здымкі наступстваў ракетнага ўдару УСУ па вайсковым аэрадроме ў Джанкоі. Яны зробленыя Planet Labs 19 красавіка.
Пра выбухі відавочцы паведамілі раніцай 17 красавіка. Пазьней у Галоўным упраўленьні выведкі (ГУР) Мінабароны Ўкраіны заявілі, што пры ўдары па вайсковым аэрадроме ў Джанкоі 17 красавіка зьнішчаныя або крытычна пашкоджаныя чатыры ўстаноўкі ЗРК С-400 і тры радыёлякацыйныя станцыі. Акрамя гэтых аб’ектаў, была зьнішчаная або пашкоджаная апаратура назіраньня за паветранай прасторай «Фундамэнт-М» і пункт кіраваньня сродкамі супрацьпаветранай абароны, удакладнілі ў ГУР.
https://smarturl.click/mpyjz
Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла буйны пакет дапамогі Ўкраіне
Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША пасьля многіх месяцаў дыскусій ухваліла законапраект аб выдзяленьні дапамогі Ўкраіне, які ўваходзіць у пакет законапраектаў аб садзейнічаньні ў сфэры бясьпекі шэрагу саюзьнікаў Вашынгтону, уключаючы Ізраіль і Тайвань, на суму больш за $ 95 млрд.
Украіне з гэтых сродкаў прадугледжана выдзяленьне амаль $ 61 мдрд. Мяркуецца, што Кіеў атрымае зброю і іншае садзеяньне, неабходнае ўкраінскай арміі для адбіцьця расейскай агрэсіі.
https://smarturl.click/W3X9e
За студзень-люты звальненьні мэдыкаў у Беларусі перавысілі наём на 28%. Недахоп кадраў — больш за 10 тысяч чалавек
Апошнім часам дзякуючы росту заробкаў у Беларусі ўдалося прытармазіць уцечку кадраў, але гэта ня тычыцца лекараў і мэдсёстраў — яны звальняюцца яшчэ больш актыўна, паведамляе выданьне «Беларусы и рынок».
Паводле зьвестак Белстату, за студзень-люты 2024 году ў сфэры аховы здароўя было звольнена 5,4 тысячы чалавек, пры гэтым звальненьні перавысілі наём новых супрацоўнікаў на 28%. За студзень-люты 2023 году разрыў быў роўны толькі 8% — то бок адток кадраў узмацніўся.
У цэлым цяпер недахоп кадраў у сфэры аховы здароўя перавышае 10 тысяч чалавек. У агульнарэспубліканскай базе вакансій на 20 красавіка.
https://smarturl.click/RA2xJ
Тэст на паслухмянасьць для чыноўнікаў і насельніцтва. Навошта Лукашэнку суботнікі
20 красавіка ў Беларусі прайшоў традыцыйны суботнік. Як звычайна, у ім у прымусовым парадку ўдзельнічалі ўсе, хто працуе на дзяржаўных прадпрыемствах і ва ўстановах. Прадпрыемствы вымушаныя пералічваць у фонд суботніка пэўныя сумы.
На думку аглядальніка Свабоды Валера Карбалевіча, суботнік — гэта тэст на здольнасьць выканаўчай вэртыкалі да мабілізацыі насельніцтва. Гэтае мерапрыемства павінна ствараць ілюзію народнага адзінства, кансалідацыі людзей вакол улады. У тым ліку і з прычыны суботнікаў міжнародныя праваабарончыя арганізацыі рэгулярна заносяць Беларусь у сьпіс краін, у якіх выкарыстоўваецца прымусовая праца. Гэтым разам упершыню сродкі, заробленыя на суботніку, пойдуць не на гуманітарныя мэты, а на ідэалягічнае выхаваньне насельніцтва, на рэканструкцыю мэмарыяльных комплексаў, прысьвечаных мінулай вайне.
https://smarturl.click/2qVjl
З калёніі вызваліўся кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Дзьмітрыеў. «Апошнім часам зьбіраў зэдлікі»
20 красавіка з папраўчай калёніі № 3 пад Віцебскам выйшаў на волю былы кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Андрэй Дзьмітрыеў. Пра вызваленьне Дзьмітрыева Свабодзе паведаміў ягоны сябар, які цяпер знаходзіцца за мяжой.
Паводле сябра, Андрэй Дзьмітрыеў вельмі задаволены, што скончыўся ягоны тэрмін, адчувае сябе нармальна і «перадае прывітаньне ўсім сябрам і знаёмым людзям, якія за яго перажывалі». Ад камэнтароў Дзьмітрыеў пакуль адмаўляецца, ён толькі сказаў, што «пакуль ня верыць ў тое, што ўжо на волі»:
https://smarturl.click/YzX6m
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Ці заслужыла, на вашу думку, касьмічная турыстка Васілеўская званьне Героя Беларусі?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Герой — гэта заўсёды пра асабісты ўчынак чалавека, выяўлены ў слове або справе. Сёньня стаць удзельнікам касьмічнага палёту, вядома ж, ня подзьвіг. Але, на маю думку, няма ніякіх падставаў казаць, што Васілеўская не герой. Іншая рэч, што гэтае прызнаньне яна атрымала авансам, і цяпер яе жыцьцё будзе вымярацца самай высокай меркай, каб дараўнаць гэтаму званьню. Патрэбны ўчынак. Напрыклад, дамагчыся, каб яе, «першую беларускую касманаўтку», адэкватна называлі не героем, а гераіняй Беларусі.
ЗША ўвялі санкцыі супраць Менскага завода колавых цягачоў за падтрымку ракетнай праграмы Пакістану
Паводле Дзярждэпартамэнту ЗША, МЗКЦ займаецца пастаўкай спэцыяльных аўтамабільных шасі для пакістанскай праграмы па стварэньні балістычных ракет вялікай далёкасьці.
Менскі завод колавых цягачоў з 2022 году знаходзіцца пад санкцыямі ЗША за падтрымку рэжымам Лукашэнкі расейскай інтэрвэнцыі ва Ўкраіну:
https://smarturl.click/Dan6v
Як айцішнікі ў калгасах пілуюць каровам капыты і чаму «хатняя хімія» становіцца ўсё больш распаўсюджаным пакараньнем
Абмежаваньне свабоды з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (у Беларусі такіх 29) у народзе называюць «хіміяй». Асуджаныя на «хімію» жывуць у памяшканьнях, падобных да інтэрнатаў, плацяць за пражываньне. Яны абавязаныя працаваць. Часта асуджаных накіроўваюць на нізкакваліфікаваную працу, напрыклад у калгасы.
Унікальныя сьведчаньні пра так званую «хімію» — у трэцяй частцы падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ»:
https://smarturl.click/mpyaO
Чаму Ўкраіна ня будзе атакаваць беларускія НПЗ, — тлумачыць дарадца офісу Зяленскага
Дарадца кіраўніка офісу прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк у інтэрвію парталу «Люстэрка» патлумачыў пазыцыю Кіева адносна магчымасьці наносіць удары па аб’ектах на тэрыторыі Беларусі.
«Мы не наносім удараў па іншых краінах. Мы наносім удары толькі па расейскай акупацыйнай групоўцы на акупаваных тэрыторыях і па аб'ектах забесьпячэньня, якія забясьпечваюць гэтую акупацыйную групоўку і забясьпечваюць яе магчымасьць праводзіць агрэсіўныя дзеяньні на тэрыторыі Ўкраіны. Усё гэта датычыцца Расеі». https://smarturl.click/xBlyO
«Лукашэнка пачаў рыхтавацца да выбараў». Вынікі тыдня ад Карбалевіча
Крызіс на Блізкім Усходзе, рэакцыя Беларусі, а таксама ўдзел Лукашэнкі ў нарадзе па сельскай гаспадарцы. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч падводзіць вынікі тыдня. https://www.youtube.com/watch?v=tyQUO0MshEU
Нямецкаму дэпутату пагражае штраф за ўтойваньне інфармацыі пра бізнэс у Беларусі
Дэпутат парлямэнту Саксоніі ад партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» Ёрг Дорнаў валодае сельскагаспадарчай кампаніяй у Беларусі. Пра гэта са спасылкай на нямецкае выданьне Bild паведамляе DW.
Інфармацыю пра прадпрыемства можна знайсьці ў «Адзіным дзяржаўным рэестры» Беларусі пад назвай ТАА «Цыбулька-Бел». Кампанія апрацоўвае некалькі сотняў гектараў у раёне, які мяжуе з Польшчай і Літвой, вырошчвае гародніну і караняплоды.
Цяпер дэпутату пагражае штраф, бо згодна з рэглямэнтам парлямэнту зямлі Саксонія чальцы парлямэнту павінны паведамляць парлямэнцкай адміністрацыі пра сваю дадатковую працу і даходы. Як палічылі журналісты, штраф дэпутата можа дасягнуць 41 724,54 эўра.
Памёр міліцэйскі начальнік, які камандаваў разгонам пратэстаў у Пінску ў 2020 годзе
47-гадовы начальнік Ленінскага РАУС Берасьця Дзьмітры Каравякоўскі «раптоўна памёр», паведаміла афіцыйнае выданьне Міністэрства ўнутраных спраў «На страже». Раней крыніцы «Белсату» паведамлялі, што Каравякоўскага пахавалі 15 красавіка, разьвітаньне зь ім прайшло ў Палацы культуры прафсаюзаў Берасьця.
У 2020 годзе Каравякоўскі служыў начальнікам пінскай міліцыі і асабіста кіраваў разгонамі падчас пратэстаў. Пасьля па так званай «пінскай справе» дзясяткі чалавек асудзілі на тэрміны ад 3,5 да 6,5 гадоў зьняволеньня і вялізныя штрафы. У матэрыялах крымінальнай справы ня раз фігуруе прозьвішча Каравякоўскага, ён даваў паказаньні супраць пінчукоў, якія выступілі супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі. https://smarturl.click/xBlnO