radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Сама меней 224 чалавекі трапілі пад перасьлед падчас рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязьняў. Абсалютная большасьць затрыманых — жанчыны

Як паведамляюць праваабаронцы @viasna96, некалькі дзясяткаў чалавек ужо асудзілі паводле адміністрацыйных спраў. Некаторым прысудзілі штрафы па ч. 2 арт. 24.15 КаАП — «выкарыстаньне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыцьцяўленьня тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасьці ці іншых дзеяньняў, забароненых заканадаўствам». Гэты артыкул раней у Беларусі не выкарыстоўваўся.

Некалькі чалавек затрымалі ў межах крымінальных спраў. Папярэдне вядома, што ім інкрымінуюць арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаваньні) і арт. 361-4 (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму Лукашэнка дазволіў вайскоўцам ужываць зброю супраць грамадзян. Тлумачэньні юрыста і былога сілавіка

Вайскоўцам дазволілі прымяняць зброю супраць грамадзян, а КДБ — супраць жанчын і дзяцей, пры пэўных умовах. Распыталі былых сілавікоў і юрыстаў, навошта гэта робіцца і якія могуць быць наступствы гэтых зьменаў:

https://smarturl.click/aJBWD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі вырасьлі цэны на газ у балёнах для насельніцтва

У Беларусі з 1 студзеня падняўся тарыф на звадкаваны газ у балёнах вагой 21 кг. Падаражаньне прадугледжана ўказам Лукашэнкі №41.

Цяпер балён газу вагой 21 кг у межах нормаў спажываньня (5 балёнаў на аднаго чалавека на год) складае 23,35 рубля. Раней ён каштаваў 22,05 рубля. Такім чынам, адбыўся рост на 5,9%.

Калі ж грамадзяніну спатрэбіцца шосты балён за год, за яго давядзецца заплаціць ужо па «эканамічна абгрунтаваным тарыфе», які з 1 студзеня вырас да 58,75 рубля (у 2023 годзе — 55,4 рубля). Рост склаў 6,1%.

Цэны на звадкаваны газ, які адпускаюць для насельніцтва ў малалітражных балёнах, аб’ёмам 1 л (0,4 кг), 5 л (2,0 кг), 12 л (5,0 кг), 27 л (11,4 кг), ня вырасьлі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Указ Лукашэнкі: старшыня «ўсебеларускага народнага сходу» — найвышэйшая дзяржаўная пасада

Указам вызначаны кадравыя рэестры Савету Міністраў, а таксама дзяржаўных органаў, «падпарадкаваных прэзыдэнту».

Пасада прэзыдэнта Беларусі ў кадравым рэестры запісаная асобна пад нумарам 1.

https://smarturl.click/EemYJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новая ракетная атака РФ на Ўкраіну. Кіеў часткова застаўся безь цяпла і электрычнасьці, Мікалаеў — без вады. Ёсьць ахвяры

Польшча падняла ў паветра сваю авіяцыю на час расейскай ракетнай атакі на Ўкраіну 7 лютага. Уначы Расея атакавала ракетамі і бесьпілётнікамі памежныя рэгіёны Ўкраіны, а раніцай — прыфрантавая і тылавыя.

https://smarturl.click/B6zkw

Відэа ДСНС Украіны зь Мікалаеву

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Летась у Беларусі завялі тры крымінальныя справы за дзедаўшчыну ў войску, — Мінабароны

Памочнік міністра абароны ў ідэалягічнай працы Леанід Касінскі прызнаў, што праблему дзедаўшчыны ў беларускім войску пакуль ня вырашылі.

https://smarturl.click/aJBvq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У 2023 годзе ў Беларусі значна вырасла колькасьць плягіяту ў навуковых працах

Як правіла, Вышэйшая атэстацыйная камісія (ВАК) адхіляе адну-дзьве працы з прыкметамі плягіяту на год, але ў 2023-м, паводле яго, камісія зьняла з разгляду ажно шэсьць дысэртацый — «для далейшай дапрацоўкі». Сярод іх — тры працы для абароны доктарскай ступені, у якіх былі выяўленыя факты «некарэктнага запазычаньня матэрыялаў, якія належаць іншым аўтарам».

https://smarturl.click/YzdGa

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пагроза таго, што Каардынацыйная рада можа адхіліць Ціханоўскую, гучыць сьмешна, — экспэрт Лаўрухін

«Выкарыстаць Каардынацыйную, якая ўжо некалькі месяцаў ня можа прыняць працэдуру выбараў, дзеля таго каб «зьняць» Ціханоўскую, — гэта немагчыма. Тыя дыскусіі, якія вядуцца занадта доўга і ніяк ня могуць прывесьці да выніку — якраз прыклад таго, што дэмакратыя ў КР ёсьць», — кажа Андрэй Лаўрухін, палітычны аналітык, сябра Каардынацыйнай рады.

У інтэрвію Свабодзе ён аналізуе аргумэнты, якія гучаць падчас дыскусіі вакол ролі і паўнамоцтваў Каардынацыйнай Рады, і адзначае, чаму некаторым не падабаецца, што КР ня стала філіялам офісу Сьвятланы Ціханоўскай:

https://smarturl.click/bag66

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Адзін з маіх лепшых сяброў». Што яднае амэрыканскую зорку Тэйлар Сьвіфт зь Беларусьсю

Упершыню ў гісторыі сьпявачка атрымала чацьвёртую запар галоўную музычную прэмію Grammy за свой альбом. Расказваем, што яднае сусьветную зорку Тэйлар Сьвіфт зь Беларусьсю і пры чым тут ейны прадусар Джэк Антонаў.
Музычны журналіст Аляксандар Чарнуха падзяліўся са Свабодай меркаваньнем, чаму Сьвіфт такая папулярная:

https://smarturl.click/O0zQa

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зь Беларусі сышоў аўстрыйскі дрэваапрацоўчы холдынг Kronospan, які ўклаў у эканоміку краіны каля мільярда эўра

Новым уладальнікам ягоных заводаў і лягістычных цэнтраў стаў эмірацкі фонд Causa Foundation, а кіраваньне бізнэсам перадалі расейскім мэнэджарам, высьветліла Office Life.

Kronospan прыйшоў на беларускі рынак у канцы 2000-х і стаў найбуйнейшым фундатарам у дрэваапрацоўку. Холдынгу «Кранаспан» належалі заводы ў Смаргоні, Магілёве, Горадні і Вялікім Камені. Значная частка прадукцыі прызначалася для экспарту. У 2023-ым беларускія прадпрыемствы Kronospan уключылі ў сьпіс кампаній, замежным уладальнікам якіх забаронена прадаваць бізнэс без дазволу беларускіх уладаў:

https://smarturl.click/G6jvg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Будуй сваё»: беларусам Польшчы і Літвы зноў прапануюць пералічыць частку падаткаў на беларускія праекты. Можна далучыцца і зь іншых краін

Стартаваў новы сэзон праекту лічбавага самакіраваньня «Новай Беларусі» — пляцоўкі, дзе беларусы могуць аб’яднаць свае рэсурсы і скіраваць іх на вырашэньне агульных праблем, лякальных і маштабных. Сёлета далучыцца да «Будуй сваё» могуць ня толькі беларусы Польшчы і Літвы (праз падатковую дэклярацыю), але і беларусы зь іншых краін — праз унёскі.

Летась дзякуючы праекту сабралі каля 47 тысяч эўра, на якія ў Літве ўжо запусьцілі бібліятэку беларускай кнігі, а ў Польшчы ствараюць сайт па сапраўднай гісторыі Беларусі.

Як паўдзельнічаць у праекце: https://smarturl.click/mp8Qn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зьявілася пэтыцыя супраць стварэньня ў Горадні новага мікрараёну паблізу гістарычнага цэнтру

Аўтары пэтыцыі прапанавалі ўладам абмежаваць шасьцю паверхамі будынкі або ўвогуле адмовіцца ад будаўніцтва новага мікрараёну.

Паводле аўтараў звароту, прапанаваная ўладамі забудова закрые агляд на адзін з сымбаляў Горадні — Калоскую царкву і парк побач зь ёю, дзе знаходзяцца памятны камень Давыду Горадзенскаму і памятны знак «Пагоня на Грунвальд».

https://smarturl.click/RAL5l

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі зьявілася першая прапанова на Apple Vision Pro. Цана значна вышэйшая, чым у ЗША

Продажы гарнітуры зьмяшанай рэальнасьці стартавалі ў ЗША, але замовіць Apple Vision Pro ужо можна і ў Беларусі. Адзіная прапанова, якая ёсьць у каталёгу Onliner, стартуе ад 20 тысяч рублёў ($6100). Пры гэтым у Злучаных Штатах цана гарнітуры стартуе ад $3499.

Шалом (ці маска, ці акуляры) Apple Vision Pro прадставілі летась. Журналісты адзначалі, што кампанія працавала над прыладай ня менш за 8 гадоў. Vision Pro можа сумяшчаць лічбавыя аб’екты і выявы рэальнага сьвету. У ім можна глядзець фільмы, YouTube і спартовыя трансьляцыі, гуляць у гульні, яго можна выкарыстоўваць як дадатковы экран для працы з ноўтбукам і гэтак далей. На думку Apple, гэта зусім новы тып прыладаў.

Фота Apple

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці». Што адбываецца з тымі, каго затрымалі падчас масавых арыштаў 23 студзеня

23 студзеня па ўсёй Беларусі адбыліся масавыя затрыманьні і ператрусы. Яны закранулі ў асноўным сваякоў палітвязьняў, якія атрымлівалі дапамогу, і людзей, якія дапамагалі. Расказваем, што адбываецца з тымі, каго затрымалі ў гэты дзень.

https://smarturl.click/AdEAO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Жыхары Хвойнікаў тыдзень скардзяцца на брудную ваду

Людзі пішуць свае скаргі ў сацыяльных сетках. Мясцовая «раёнка» пазьней адрэагавала на прэтэнзіі.

https://smarturl.click/YzdXj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

BelPol: зьнялі з пасады дырэктара вытворчасьці бабруйскай калёніі

Паводле зьвестак ініцыятывы, Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў правёў службовую праверку ПК № 2 у Бабруйску і выявіў, што гендырэктар прамысловай вытворчасьці на тэрыторыі калёніі 49-гадовы Сяргей Назараў дапусьціў шэраг «парушэньняў заканадаўства ў частцы выкарыстаньня маёмасьці і сродкаў прадпрыемства», што пацягнула шкоду інтарэсам ДВП МУС у памеры 74 500 рублёў.

Назараў адмовіўся ў добраахвотным парадку кампэнсаваць прычыненую шкоду, таму яму можа пагражаць суд і далейшы разбор. Вядома, што з пасады яго зьнялі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд ва Ўкраіне дазволіў затрымаць ураджэнку Беларусі, якая працавала ў СБУ і падтрымала анэксію Расеяй Крыму

Вядома, што абвінавачаная нарадзілася ў паселішчы Мацкі Астравецкага раёну Горадзенскай вобласьці. Пасьля анэксіі Расеяй Крыму ў 2014 годзе яна не зьявілася ў цэнтральнае ўпраўленьне Службы бясьпекі Ўкраіны ў Кіеве і незаконна ўхілілася ад далейшай службы.

https://smarturl.click/bagzM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Варшаве адкрылася кнігарня «Кнігаўка» выдавецтва «Янушкевіч»

Пакуль што яна бяз мэблі і шыльды над уваходам, працуе ў рэжыме пункту самавывазу.

Пачынаючы з 2014 году, выдавецтва «Янушкевіч» выпусьціла каля 250 кніг, сёньня ў каталёгу выдавецтва — 50 пазыцыяў (улічваючы выданьні Vesna і «Пфляўмбаўм»). Янушкевіч ўпэўнены, што ўсе кнігі будуць на паліцах варшаўскай «Кнігаўкі».

https://smarturl.click/0eMOv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«У маім клюбе ніхто па-беларуску выступаць ня будзе». Як русыфікацыя дайшла да турмы

Сяргей Дубавец піша пра факты дыскрымінацыі беларускай мовы ў Беларусі: «Заўсёды гэтыя факты насілі прыватны або прыхаваны характар. Але вось так адкрыта, дэкляратыўна, бязь ценю сарамлівасьці і на «інстытуцыянальным», то бок дзяржаўным, узроўні дыскрымінацыя праявілася летась. Пакуль толькі ў турмах, дзе міліцыянты перасталі хаваць адносіны да беларушчыны за пратакольным «парушэньнем парадку» ці «непадпарадкаваньнем».

https://smarturl.click/4kMyg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Увага, пошук 🔎

Свабода рыхтуе публікацыю пра тое, што адбываецца ў невялікіх раённых шпіталях. Шукаем беларусаў, якія нядаўна спрабавалі атрымаць мэдычную дапамогу ў такіх месцах, але патрэбнага спэцыяліста не было.

Зьвяжыцеся з намі, калі ласка, ананімнасьць гарантаваная.

📫 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як элітная калёнія для былых чыноўнікаў і сілавікоў ператвараецца ў палітычную турму. Гісторыя «Віцьбы-3»

Акадэмік, пракуроры, судзьдзі, гендырэктары — шмат вядомых людзей прайшлі празь «Віцьбу-3». Расказваем пра «ўзорна-паказальную» калёнію, дзе цяпер адбываюць пакараньне 140 палітвязьняў.

https://smarturl.click/l5JnY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇻 У Латвіі вырашылі не адчыняць пункт пропуску «Сілене» на беларускай мяжы з 11 лютага

Рашэньне тлумачыцца неабходнасьцю перадухіленьня спробаў незаконнага перасячэньня беларуска-латвійскай мяжы і «перадухіленьня магчымай пагрозы ўнутранай бясьпецы Латвіі». Пункт пропуску «Сілене» закрылі з 11 жніўня 2023 году на паўгода.

У той жа час Латвія ня стала падаўжаць узмоцнены рэжым працы памежнікаў на мяжы, бо колькасьць спробаў яе незаконнага перасячэньня цяпер мінімальная:

https://smarturl.click/0eMD8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 6 лютага

💰 Лукашэнка зарабляе дзясяткі мільёнаў фунтаў на кантрабандзе тытуню ў Брытанію, — СМІ

🇱🇹 Літва разглядае магчымасьць закрыцьця яшчэ двух памежных пунктаў на мяжы зь Беларусьсю

👫 Каля 17 тысяч чалавек памерлі ад раку ў Беларусі за 2023 год

👮🏻‍♂️ Facebook і Instagram прызнаюць экстрэмісцкімі? Глядзім, чым пагражае аб’яднаньне «экстрэмісцкіх» сьпісаў Беларусі і Расеі

🙍🏻‍♂️ «Няма розьніцы паміж грамадзянамі Беларусі і РФ». Літоўскі экспэрт пра пагрозу ад беларусаў

👩🏼 «Адзін з маіх лепшых сяброў». Што яднае амэрыканскую зорку Тэйлар Сьвіфт зь Беларусьсю

📚«Альгерд сабраў пад скіпэтрам заходнярускія землі». Што пішуць у расейскіх падручніках пра беларускую гісторыю

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Беларусь — гэта губэрня Расеі, якая прыкідваецца незалежнай дзяржавай», — Марыюс Лаўрынавічус

Беларусы ствараюць пагрозу нацыянальнай бясьпецы Літвы. Так лічыць літоўскі экспэрт па бясьпецы і палітычны аглядальнік Марыюс Лаўрынавічус. Ён перакананы, што выдаючы дазволы на часовае пражываньне беларусам, Літва стварае вялізную пятую калёну. Пагутарылі зь ім:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/NbMZaHWNPfQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Facebook і Instagram прызнаюць экстрэмісцкімі? Разьбіраемся, чым пагражае аб’яднаньне «экстрэмісцкіх» сьпісаў Беларусі і Расеі

Беларусь і Расея працуюць над аб’яднаньнем «сьпісаў экстрэмістаў і экстрэмісцкіх рэсурсаў», заявіў сёньня амбасадар Беларусі ў Расеі Дзьмітры Круты.

Юрыст «Вясны» Павал Сапелка лічыць, што мэта такога аб’яднаньня — пашырэньне магчымасьцяў для рэпрэсій супраць нязгодных. «Цалкам магчыма, што беларусам, унесеным у «сьпісы экстрэмістаў», могуць быць уведзеныя абмежаваньні на тэрыторыі Расеі», — кажа ён. Якімі яшчэ абмежаваньнямі гэта пагражае беларусам:

https://smarturl.click/VDyn4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇹 Літва разглядае магчымасьць закрыцьця яшчэ двух памежных пунктаў на мяжы зь Беларусьсю

Нацыянальны цэнтар кіраваньня крызіснымі сытуацыямі Літвы прапанаваў ураду зь 1 сакавіка закрыць яшчэ два памежныя пераходы на мяжы зь Беларусьсю — «Райгорад» і «Лаварышкі». Калі літоўскі ўрад канчаткова зацьвердзіць гэтую прапанову, на мяжы зь Беларусьсю адкрытымі застануцца толькі 2 з ранейшых 6 памежных пунктаў — «Меднікі» і «Салечнікі»:

https://smarturl.click/O0z1a

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Гомлі судзяць кампанію сяброў за стварэньне чату ў падтрымку Ўкраіны

Абвінавачаныя — Зьміцер Папкоў, Ігар Чарнавусаў, Уладзімер Каменаў — ужо амаль год знаходзяцца ў зьняволеньні: столькі доўжылася сьледзтва. Іх і яшчэ аднаго гамельчука жорстка затрымалі ў сакавіку 2023 году.

Іх вінавацяць па артыкулах «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці», «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім», а таксама за абразу Лукашэнкі.

https://smarturl.click/VDyB4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Каля 17 тысяч чалавек памерлі ад раку ў Беларусі за 2023 год

У Беларусі летась выявілі 56,5 тыс. новых выпадкаў анкалягічных захворваньняў.

https://smarturl.click/gp2OD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Белнафтахім» паведаміў пра падтрымку фонду Талая

Фонд Аляксея Талая стаў вядомым пасьля таго, як разгарнуў дзейнасьць у пастаўцы гуманітарнай дапамогі на акупаваныя Расеяй тэрыторыі Ўкраіны, і таксама арганізаваў адпачынак у беларускіх санаторыях тысяч украінскіх дзяцей, якіх украінскі бок лічыць незаконна перамешчанымі асобамі.

https://smarturl.click/mp8y5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латвійскую армію забясьпечвалі прадуктамі з Расеі і Беларусі

Прадпрыемства Lanekss пастаўляла Нацыянальным узброеным сілам Латвіі гарбату з Расеі і соль зь Беларусі.

Вайсковае кіраўніцтва хоча гэта забараніць.

https://smarturl.click/gp2ED

Читать полностью…
Подписаться на канал