Выхадзец з КДБ, перасьледаваў Фядуту, меў «няпростага» бацьку. Што вядома пра новага кіраўніка ДФР
Аляксандар Лукашэнка 2 лютага прызначыў Андрэя Самбука новым дырэктарам Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантроля. Мінулы дырэктар — Ігар Маршалаў — яшчэ ў лістападзе быў адпраўлены паслом у Зымбабвэ.
Пра Андрэя Самбука вельмі скупая інфармацыя. Але нейкія факты атрымалася высьветліць.
https://smarturl.click/784a
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Там вы знойдзеце шмат унікальных кароткіх відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👉🏻 10 гадоў таму ў Кіеве падчас Эўрамайдану загінуў беларус Міхась Жызьнеўскі.radio_svaboda/video/7328482319524875526"> Узгадваем тыя падзеі
👉🏻 Эканоміка на Свабодзе. radio_svaboda/video/7330326382607666438">Па якім прынцыпе ў Беларусі прызначаюцца заробкі
👉🏻 Як музыка і сорам да беларушчыны давялі: radio_svaboda/video/7329197776846343430">гісторыя, якую не раскажуць у школе
👉🏻 Да гадавіны сумнай даты: radio_svaboda/video/7329576320671714565">Расказваем, як 160 гадоў таму расейскія ўлады арыштавалі Кастуся Каліноўскага
👉🏻 Багна, балоты, дрыгва, твань, балацявіна, імшара, алёс: radio_svaboda/video/7329952174341967109">тлумачым, што значаць усе гэтыя «балотныя» словы
👉🏻 Магілёў: radio_svaboda/video/7330692684815944965">расказваем цікавыя гістарычныя факты пра горад. А Вы ведалі?
У Расеі згарэў ужо чацьвёрты за 2024 год аўтобус МАЗ
На гэты раз у Саратаве. Як піша мясцовае аддаленьня МНС, там загарэўся маторны адсек аўтобуса. Ніхто не пацярпеў.
Некалькі аўтобусаў МАЗ загарэліся ў Расеі яшчэ ў 2023-м.
Фота: МНС Расеі
Белстат: Беларусы ўжо ў сярэднім зарабляюць па 560 даляраў. Але гэта адзін з самых нізкіх заробаў у Эўропе
Паводле афіцыйных дадзеных, сярэдні рэальны заробак у Беларусі ў 2023 годзе склаў 1795, 85 рубля да вычыты падаткаў(гэта каля $561 станам на сёньня), ён вырас у параўнаньні з 2022 года на 11%.
Рэальныя даходы насельніцтва вырасьлі ў 2023 годзе на 6,1%. Але ў а ў 2022 годзе ў параўнаньні з 2021 годам яны ўпалі на 3,7%.
📉Ніжэй сярэдні заробак у Эўропе толькі ва Ўкраіне, дзе ідзе вайна. У Малдове прыблізна такі ж, як у Беларусі. У Альбаніі, Босьніі, Сэрбіі - вышэй за беларускі.
Рамана Пратасевіча выдалілі са «Сьпісу экстрэмістаў»
Яго дадалі ў гэты сьпіс амаль 2 месяцы таму, ужо пасьля памілаваньня.
У сьпіс «экстрэмістаў» МУС уключае людзей, асуджаных паводле шэрагу артыкулаў КК, якія выкарыстоўваюцца ўладамі для перасьледу апанэнтаў Лукашэнкі, удзельнікаў пратэстаў.
На людзей, уключаных у сьпіс, накладаецца шэраг абмежаваньняў, у тым ліку забарона на пэдагагічную, выдавецкую дзейнасьць, займаньне дзяржаўных пасад, праходжаньне вайсковай службы. Таксама супраць іх прымаюцца дадатковыя меры фінансавага кантролю.
Чаму, нягледзячы на санкцыі, у Беларусі паказваюць галівудзкія фільмы
«Барбі», «Апэнгаймэр», «Вонка». Заходнія навінкі хоць і са спазьненьнем, але ўсё ж ідуць у тых кінатэатрах, дзе іх не павінна было б быць.
Разьбіраемся, як фільмы пачалі трапляць у Беларусь падчас вайны і санкцый.
https://smarturl.click/78Rk
1 лютага 1863 году — дзень пачатку паўстаньня Каліноўскага
Сёньня — гадавіна пачатку антырасейскага паўстаньня, якое шырока вядомае ў Беларусі як паўстаньне Кастуся Каліноўскага. Літоўскі правінцыйны камітэт абвясьціў сябе Часовым урадам на акупаваных Масквою землях Беларусі і Літвы. Быў прыняты маніфэст аб пачатку паўстаньня і надзяленьні сялянаў зямлёю.
Чаму Каліноўскага не падтрымала Варшава, колькі ўсяго было бітваў на тэрыторыі Беларусі і ў чым важнасьць гэтага паўстаньня? Расказваем на прыкладзе фактаў 👆🏻
➕ Праверце свае веды: Ці добра вы ведаеце храналёгію паўстаньня 1863–1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага? ТЭСТ
Міліцыянта, які ўдзельнічаў ў рэпрэсіях у Беларусі і пераехаў у Літву, пасьля выкрыцьця пазбавілі часовага дазволу на жыхарства ў Літве
Дэпартамэнт міграцыі Літвы праводзіць расьследаваньне. Міністар нацыянальнай абароны Літвы Арвідас Анушаўскас адзначыў, што «збой мэханізму праверкі», дзякуючы якому Маціевіч змог атрымаць ДНЖ у Літве, «выглядае вельмі прыкра».
Як сьцьвярджае BelPol, былы лідзкі міліцыянт Аляксандар Маціевіч, які пасьля ўдзелу ў рэпрэсіях супраць пратэстоўцаў у Беларусі пераехаў жыць у Літву, пасьля апублічваньня інфармацыі пра яго знаходжаньне ў краіне «разам з жонкай сьпешна пакінуў Літву і вярнуўся ў Беларусь»:
https://smarturl.click/1DGY
Галоўнае за 1 лютага
🇺🇦 Ва Ўкраіне зьявіцца вуліца ў гонар беларуса Міраслава Лазоўскага, які летась загінуў у Бахмуце
✍🏻 У сеціве масава пачалі зьяўляцца фэйкавыя «анкеты для атрыманьня нацыянальнага пашпарта Беларусі»
❗️ У Telegram зьяўляюцца «двайнікі» тых, хто даўно не карыстаецца сваімі беларускімі нумарамі. Тлумачым, што адбываецца і як засьцерагчыся
🏢 Бяз сайта і адкрытай прыёмнай кампаніі. Расказваем пра паўсакрэтную ўстанову, якая рыхтуе кадры для КДБ Беларусі
👮🏻♂️ Сілавікі будуць жыць у супэрмаркеце. Тлумачым, што з размахам адкрываў Лукашэнка
🙍🏻♂️ «Беларусь мяне зьдзівіла». Гісторыя паляка Альбэрта Ежы Вяжбіцкага, які вядзе тэлеграм-канал па-беларуску
👫 Што трэба, каб беларусы мелі бязьвізавы рэжым у Эўразьвяз. Расказвае пасланьнік чэскага МЗС
«Гэта не параноя, а рэальнасьць». Чаму ў Telegram зьяўляюцца «двайнікі» тых, хто даўно не карыстаецца сваімі беларускімі нумарамі
Вы зайшлі ў Telegram і раптам даведаліся, што там завялі акаўнт з вашым старым беларускім мабільным нумарам, хоць сім-карта ўсё яшчэ з вамі? Значыць, хтосьці завалодаў вашым нумарам. З такой праблемай сутыкнуліся ўжо некалькі беларускіх актывістаў і журналістаў, якія даўно не жывуць у Беларусі. Але беларускія нумары могуць забраць ня толькі ў тых, хто актыўна выступае супраць беларускіх уладаў.
Тлумачым, што гэта за зьява і як засьцерагчыся ад узлому акаўнтаў:
https://smarturl.click/xJ2M
Што трэба, каб беларусы мелі бязьвізавы рэжым у Эўразьвяз
Калі беларусы змогуць зноў атрымліваць чэскія візы ў Беларусі? Ці чэскія ўлады аднолькава глядзяць на беларусаў і расейцаў? — На гэтыя ды іншыя пытаньні адказаў Давід Стулік, нядаўна прызначаны на пасаду спэцыяльнага пасланьніка для Ўсходняга партнэрства ў Міністэрстве замежных спраў Чэхіі:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/DhfHOH5wLYU
Сілавікі будуць жыць у супэрмаркеце. Тлумачым, што з размахам адкрываў Лукашэнка
У прэстыжнай частцы Менску плянавалі пабудаваць футурыстычны аб’ект у выглядзе магніта або падковы. «Магніт Менску», так яго зьбіраліся назваць. Але на месцы грандыёзных плянаў у выніку адкрылі нешта зусім іншае.
Дзьмітры Гурневіч уважліва паглядзеў на новы аб'ект, які з размахам адкрываў Лукашэнка:
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=MJ1_Aje1DPo
Сталі вядомыя дэталі справы беларуса, затрыманага ў Ровенскай вобласьці за плянаваньне дывэрсіі супраць энэргетыкі Ўкраіны
Цяпер ён у СІЗА ў Роўне. Як вядома з матэрыялаў справы, заданьне аб усталяваньні GPS-трэкераў на адным з аб’ектаў энэргетычнай інфраструктуры беларус атрымаў 3 студзеня праз тэлеграм-канал ад чалавека, які назваўся супрацоўнікам упраўленьня Генштабу Ўзброеных сіл Расеі. 11 студзеня ён прыбыў да аб’екта. Яго затрымалі недалёка ад горада Сарны, каля адной з апораў лініі электраперадач магутнасьцю 750кВ, якая зьвязвала Ровенскую АЭС з падстанцыяй «Кіеўская».
У матэрыялах справы адзначаецца, што затрыманы нарадзіўся ў Расеі, зьяўляецца прыхільнікам ідэі «русского мира» і добраахвотна пагадзіўся на супрацу:
https://smarturl.click/MJlb
Спартоўцам Латвіі забаранілі гуляць нават супраць «нэўтральных» зборных Расеі і Беларусі
Такую пастанову зацьвердзіла Саэйма Латвіі.
Зборныя Беларусі і Латвіі рэдка сустракаюцца ў футболе ці баскетболе, затое ў хакеі іх шляхі перакрыжоўваюцца вельмі часта.
Прынятую пастанову патлумачыў адзін дэпутат парлямэнту Латвіі:
https://smarturl.click/dgv0
На выяве зборная Латвіі ў хакеі з шайбай, архіўнае фота Nacionālā enciklopēdija
«Беларусь мяне зьдзівіла». Гісторыя паляка, які вядзе ТГ-канал па-беларуску
Як этнічны паляк Альбэрт Ежы Вяжбіцкі дапамагае беларусам інтэгравацца ў Польшчы і захаваць сваю беларускасьць? Акрамя беларускамоўных экскурсій, ён вядзе па-беларуску тэлеграм-канал «Польскія аповесьці».
https://smarturl.click/0V18
Пашыньян: Армянскую армію нельга разьвіваць у супрацоўніцтве з Расеяй
Прэмʼер-міністар Арменіі заявіў, што Расея больш ня можа быць асноўным вайсковым партнэрам для яго краіны «як з аб’ектыўных, так і з субʼектыўных прычынаў».
Паводле яго, ячшэ 2 гады таму ўлады Армэніі падрыхтавалі канцэпцыю рэфармаваньня войска ў супрацоўніцтве з Расеяй. Аднак падзеі зімы таго году (блякаваньне Азэрбайджанам Лачынскага калідора, які зьвязвае Нагорны Карабах з Армэніяй) паказалі, што Армэнія ня можа прасоўвацца з гэтай канцэпцыяй.
Фота: Reuters
Дэпутата з Заслаўя абвінавацілі ў фінансаваньні «экстрэмізму»
Як піша «Наша ніва», Андрэй Брэмшміт да затрыманьня быў дырэктарам будаўнічай фірмы. А таксама быў дэпутатам мясцовага савету ў Заслаўі. У 2019 годзе ён быў у складзе выбарчай камісіі.
Паводле інфармацыі выданьня, яшчэ ў канцы траўня 2023 году Брэмшміт езьдзіў у Літву. У чатах ён пісаў, за які час прайшоў мяжу і што хутка зьбіраецца назад у Беларусь. Пэўна, неўзабаве пасьля вяртаньня яго затрымалі.
Кіраўніком Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў стаў выхадзец з КДБ Андрэй Самбук. Там ён быў начальнікам сьледчага ўпраўленьня.
Яго прызначыў Лукашэнка.
Нагадаем, КДБ мае дачыненьне да апошняга масавага затрыманьня, калі прыходзілі да сваякоў палітвязьняў, а таксама да саміх былых зьняволеных. Тады затрымалі каля 200 чалавек. Супрацоўнікі КДБ пыталіся, «хто дапамагае зь перадачамі і хто аплачвае кошыкі з прадуктамі».
Адспрачаліся пра «Слова пацана», узяліся за «Майстра і Маргарыту». Што беларусы абмяркоўваюць у сеціве
Усё сваё, беларускае ў Беларусі калі не забароненае, дык жорстка маргіналізаванае (для нас саміх), усё заходняе – хлуд і заняпад, нічога суседзкага быццам увогуле не існуе... Застаецца абмяркоўваўваць амаль выключна расейскае.
У 2023 годзе ў Беларусі звольнілі на 62,8 тысячы больш работнікаў, чым прынялі на працу
За мінулы год звольнілі амаль 693 тысячы чалавек, прынялі на працу 630,15 тысяч, вынікае са зьвестак Белстату, на якія спасылаецца Reform.by. Больш працаўладкаваньняў, чым звальненьняў, было толькі ў галінах прафэсійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасьці.
Варта адзначыць, што ў справаздачу Белстату ня ўключаныя мікра- і малыя прадпрыемствы бязь ведамаснай падпарадкаванасьці.
На што ўплывае кадравы дэфіцыт
Польшча павышае цану візаў
Прычынай такога рашэньня стаў «візавы скандал» – паводле кіраўніка МЗС Польшчы Радаслава Сікорскага, «каб не дапусьціць падобнага ў будучыні»
Я вырашыў павысіць цэны на візы, таму што, аказваецца, польскія візы былі аднымі з самых танных у Эўразьвязе, таму ня дзіўна, што ахвочыя ў Афрыцы ці Азіі ішлі ў польскае консульства.
Каталіцкі касьцёл у Беларусі адмовіўся ад прапановы Ватыкану бласлаўляць аднаполыя пары і пары па-за шлюбам
Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў нагадвае сьвятарам і дыяканам, што «нелітургічнае дабраслаўленьне можна даваць усім, хто аб ім просіць», але «заўсёды неабходна пазьбягаць наданьня дабраслаўленьня менавіта парам, якія жывуць у так званым „грамадзянскім шлюбе“, і тым, хто жыве ў кананічна нядзейсным сужэнстве, або аднаполым парам», бо іншыя вернікі «могуць успрыняць такое дабраслаўленьне як згоду на грэх».
У сьнежні Ватыкан дазволіў каталіцкім сьвятарам дабраслаўляць аднаполыя пары, але без правядзеньня шлюбнага абраду:
https://smarturl.click/oA2D
«Надзеждзін больш падобны да Бабарыкі, чым да Ціханоўскай», — экспэрт Бэрлінскага фонду Карнэгі Самарукаў
Ці зарэгіструюць Барыса Надзеждзіна кандыдатам у прэзыдэнты Расеі? Якія аналёгіі ягонай выбарчай кампаніі можна знайсьці ў палітычнай гісторыі Беларусі? На што ён можа разьлічваць у выпадку, калі яго зарэгіструюць? — На гэтыя і іншыя пытаньні адказвае навуковы супрацоўнік Бэрлінскага цэнтру Карнэгі па вывучэньні Расеі і Эўразіі Максім Самарукаў.
«Надзеждзін, як і Бабарыка ў 2020 годзе, робіць выгляд, што ў ягонай краіне ўсё адбываецца ў адпаведнасьці з законам», — адзначае ён:
https://smarturl.click/naZp
Беларусь і Расея дамовіліся пра стварэньне агульных падручнікаў гісторыі для школ і ВНУ, — расейскі пасол
«Гэта тэма вельмі важная, таму што дасюль ёсьць розначытаньні ў разуменьні вельмі важных падзей у гісторыі і СССР, і Расейскай імпэрыі. Цяпер мы дамовіліся аб тым, што мы будзем гэтыя падзеі разглядаць з адзінага пункту гледжаньня», — заявіў Барыс Грызлоў:
https://smarturl.click/jMjy
Ва Ўкраіне зьявіцца вуліца ў гонар беларуса Міраслава Лазоўскага, які загінуў у Бахмуце
Вуліца імя Міраслава Лазоўскага зьявіцца ў Роўне. Адпаведнае рашэньне прынялі на пасяджэньні мясцовай камісіі ў пытаньнях найменьня гарадзкіх аб'ектаў тапанімікі, усталяваньня памятных знакаў.
Адзін з заснавальнікаў «Белага легіёну», распаўсюднік кніг Міраслаў Лазоўскі ваяваў ва Ўкраіне зь першых дзён вайны. Ён быў добрааахвотнікам палка імя Каліноўскага. Загінуў 16 траўня ў Бахмуце, у апошнія дні абароны гораду, ратуючы пабрацімаў. Яму было 49 гадоў:
https://smarturl.click/DAD0
У 2023 годзе Польшча адмовіла ў часовым ДНЖ амаль 14% заяўнікаў зь Беларусі
Агулам за 2023 год адмовы атрымалі 6,5% замежнікаў (больш за ўсіх расейцы — 36,2% адмоваў, менш за ўсё рамадзяне Ўкраіны —5,7%).
Летась Польшча выдала беларусам 59 627 часовых дазволаў на жыхарства (17,8% ад агульнай колькасьці). На 31 сьнежня 2023 году ў Польшчы пражывалі 118 562 грамадзян Беларусі з сапраўднымі дакумэнтамі, выдадзенымі ў Польшчы, якія даюць права на знаходжаньне ў краіне:
https://smarturl.click/Rbyb
Сілавікі паведамілі аб затрыманьні 48 чалавек, якія працавалі ў менскіх кол-цэнтрах. Іх абвінавачюваюць у махлярстве
Паводле сілавікоў, затрыманыя працавалі ў менскіх кол-цэнтрах, і прапаноўвалі гандляваць на сыравінных рынках, рынку форэкс і крыптавалютай. На фэйкавых сайтах стваралі бачнасьць пасьпяховага гандлю і «імітацыю росту прыбытку». Вывесьці даход ні ў кога не ўдавалася. Пасьля з пацярпелымі зьвязваліся пад выглядам юрыстаў, банкаўскіх супрацоўнікаў і дэтэктываў, якія «шукалі нядобрасумленных брокераў».
Летась, паводле МУС, у Беларусі зарэгістравалі больш за 85 тысяч злачынстваў, зь якіх амаль 12 тысяч — махлярства:
https://smarturl.click/pQnG
❗️У сеціве зьявіліся фэйкавыя «анкеты для атрыманьня нацыянальнага пашпарта Беларусі»
У АПК заявілі, што Аб'яднаны Пераходны Кабінэт, яго прадстаўніцтвы ці Офіс Ціханоўскай не складаюць аніякія сьпісы на атрыманьне «новага нацыянальнага пашпарта», не запускалі і не плянуюць запускаць падобную рэкляму і што любыя падобныя сайты, старонкі ў сацсетках і рэкляма — гэта «правакацыя спэцслужбаў рэжыму з мэтай сабраць інфармацыю пра беларусаў па-за межамі краіны».
«Мы толькі рыхтуем орган, які будзе зьбіраць і захоўваць дадзеныя беларусаў. І нават калі орган зьявіцца, малаверагодна, што такія дадзеныя будуць зьбірацца праз гугл-форму», — адказалі «Медиазона. Беларусь» у прадстаўніцтве.
Відэа @mediazona_by: фэйкавая рэкляма анкеты на YouTube
Усе краіны Эўразьвязу дамовіліся аб дадатковай дапамозе Ўкраіне
На новы пакет падтрымкі пагадзіліся ўсе 27 краін-сяброў ЭЗ.
«У нас ёсьць угода. Усе 27 лідэраў дамовіліся аб дадатковым пакеце падтрымкі Ўкраіны ў памеры 50 мільярдаў эўра ў рамках бюджэту Эўразьвязу. Гэта забясьпечыць стабільнае, доўгатэрміновае, прадказальнае фінансаваньне для Ўкраіны. Эўразьвяз бярэ на сябе лідэрства і адказнасьць у падтрымцы Ўкраіны; мы ведаем, што пастаўлена на карту»
Выйшаў падрабязны альбом-даведнік пра пахаваньні беларусаў у сьвеце
Аўтары альбома-даведніка «Кніга могілак. Беларускія пахаваньні ў сьвеце» — Натальля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч.
Кніга ахоплівае пахаваньні ў 13 краінах плянэты, у тым ліку падрабязна апісвае адмысловыя беларускія могілкі або беларускія часткі шматнацыянальных могільнікаў у Аўстраліі, Вялікай Брытаніі, ЗША, а таксама паасобныя надмагільлі беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі ў Бэльгіі, Грэцыі, Даніі, Італіі, Канадзе, Нямеччыне, Францыі, Чэхіі, Чылі, Швэцыі.
https://smarturl.click/EQV0
Здымак з сацыяльных сетак Натальлі Гардзіенкі