Лукашэнку вылучылі кандыдатам на пасаду старшыні УНС, намесьнікам прапаноўваюць Косінца
Стала вядома, хто можа ўзначаліць новы орган улады.
Аляксандра Лукашэнку вылучылі на пасаду старшыні Ўсебеларускага народнага сходу. Гэта афіцыйна абвясьцілі падчас сходу 24 красавіка.
Таксама стала вядома, хто прапанаваны кандыдатам на пасаду намесьніка старшыні — гэта Аляксандар Косінец, які раней, сярод іншага, быў старшынём Віцебскага аблвыканкаму і памочнікам Лукашэнкі.
Супрацоўнікам БДМУ забаранілі ўдзельнічаць у канфэрэнцыях і курсах без зацьверджаньня Мінздароўя і «спэцдазволу»
Рэктар Беларускага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэту Сяргей Рубніковіч забараніў супрацоўнікам ВНУ ўдзельнічаць без «спэцдазволу» ў канфэрэнцыях, курсах і сэмінарах і г.д., не прадугледжаных плянам Мінздароўя. Цяпер зьявілася пэтыцыя за скасаваньне такога рашэньня, заўважыла @mediazona_by.
Тое ж тычыцца і чытаньня лекцыяў у анлайн і афлайн рэжыме — супрацоўнікі БДМУ могуць праводзіць іх толькі па ўзгадненьні зь непасрэдным кіраўніком і рэктарам:
https://smarturl.click/Q1A3J
Ва Ўкраіне асудзілі беларуса за марадэрства ў Бучы
Грамадзяніна Беларусі за крадзяжы тавараў у крамах Бучы ў часе расейскай акупацыі асудзілі да 5 гадоў зьняволеньня з выпрабавальным тэрмінам цягам 2 гадоў. Як вынікае з матэрыялаў справы, беларус разам зь сяброўкай, грамадзянкай Украіны, выкрадаў тавары ў краме касмэтычных вырабаў Watson’s і гандлёвым доме «Буча Пассаж».
З выраку, вынікае, што беларус, падобна, меў дачыненьне да Міністэрства надзвычайных сытуацый Беларусі (яму вярнулі пасьведчаньні МНС). Мужчына мае вышэйшую адукацыю, нежанаты, ня мае судзімасьці:
https://smarturl.click/5OqmG
Уласны Starlink, ноўтбук, а цяпер яшчэ і Windows. Што адбылося зь беларускімі ноў-хаў, якімі ганарыліся чыноўнікі і Лукашэнка
Ня толькі свой Windows. У Беларусі ўжо зьбіраліся вырабіць свой смартфон, вакцыну ад каранавірусу і электракар. Паглядзелі, што цяпер з гэтымі ідэямі:
https://smarturl.click/3keEV
Мінінфарм дазволіў беларускім тэлеканалам паказаць чэмпіянат Эўропы ў футболе бяз згоды УЭФА
Міністэрства інфармацыі Беларусі ўнесла УЭФА і чэмпіянат Эўропы ў футболе-2024 у пералік праваўладальнікаў зь «недружалюбных краін», чым дазволіла беларускім тэлеканалам паказваць чэмпіянат бяз згоды УЭФА на падставе беларускага закону, які дапускае выкарыстаньне лічбавых матэрыялаў бяз згоды замежнага праваўладальніка:
https://smarturl.click/op5BA
У Менску зьбіраецца «Ўсебеларускі народны сход». Што ён можа зрабіць у тэорыі і на практыцы
24 красавіка ў Менску пачынаецца так званы «Ўсебеларускі народны сход», які мае ісьці два дні. Гэты орган, у які няма прамых выбараў, атрымаў пашыраныя паўнамоцтвы. Расказваем, што такое УНС і чаго ад яго можна чакаць:
https://smarturl.click/RA29v
24 красавіка — дзень народзінаў палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай
Беларуская палітычная і грамадзкая актывістка, а таксама прафэсійная музыкантка (флейтыстка) Марыя Калесьнікава нарадзілася 24 красавіка 1982 году ў Менску.
Падчас выбарчай кампаніі 2020 году ў Беларусі Калесьнікава была адной з кіраўнікоў штабу Віктара Бабарыкі. У верасьні 2020-га сілавікі спрабавалі выдварыць яе з краіны, але на мяжы яна парвала свой пашпарт. У выніку Марыю абвінавацілі ў «змове з мэтай захопу ўлады» і асудзілі на 11 гадоў калёніі. Ужо больш за год блізкія Калесьнікавай ня маюць вестак ад яе.
Іншыя адметныя даты і падзеі 24 красавіка ў гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/kjOzx
Генэральны сакратар NATO: Плянаў разьмяшчаць ядзерную зброю ў новых краінах няма
«Няма ніякіх плянаў разьмяшчэньні большай колькасьці ядзернага ўзбраеньня дадаткова ў якіх-небудзь краінах NATO», — заявіў Енс Столтэнбэрг падчас сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі 23 красавіка ў Польшчы.
Раней на гэтым тыдні прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што Варшава адкрытая да разьмяшчэньня на польскай тэрыторыі ядзернай зброі хаўрусьнікаў у NATO:
https://smarturl.click/jkJxy
Галоўнае за 23 красавіка
✍🏻 Беларусь увяла дадатковыя контрасанкцыі супраць «недружалюбных» дзяржаў
👫 На выбары ў Каардынацыйную раду падалі 13 выбарчых сьпісаў
🇱🇹 У літоўскім парлямэнце не падтрымалі абмежаваньня паездак у Беларусь для беларусаў з ДНЖ
❌ BelPol: Прызыўнікам забароняць выезд зь Беларусі
🎥 Падкаст-сэрыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Этапы і папраўчыя калёніі, прымусовая праца за кратамі
📚 «Галоўнае будзе расказана і паказана пасьля перамогі». Выйшла першая друкаваная гісторыя палка Каліноўскага
🙍🏻♂️«Гэта праява клясавай нянавісьці да тых людзей, якія не залежаць ад рэжыму», — Кныровіч пра новы закон аб прадпрымальніках
👩🏼 «Запыталася б Лукашэнку, ці ён шчасьлівы». Блогерка, віцэ-сьпікерка Каардынацыйнай рады Вольга Павук
🕯 «Птушка, якая зьбіраецца ў вырай». Калегі ўспамінаюць знакавага беларускага філёзафа, гісторыка Ўладзімера Конана
«Каардынацыйная Рада можа зьдзівіць», — блогерка, віцэ-сьпікерка Каардынацыйнай рады Вольга Павук
Якая галоўная рыса цяперашніх чыноўнікаў? Ці баяцца яны званкоў папулярных блогераў? Ці выпадкова так званы «Усебеларускі народны сход» супадае з пачаткам выбараў у Каардынацыйную раду? Чаму аўтары «Рудабельскай паказухі» навучылі Сяргея Ціханоўскага?
Пра гэта гаворым з папулярнай блогеркай, віцэ-сьпікеркай 2-га складу Каардынацыйнай Рады Вольгай Павук:
🎥 ВІДЭА гутаркі: https://youtu.be/SFG-KUeHWrQ
Ва Ўнутраных войсках стварылі дванаццаты атрад спэцназу
У структуры ўнутраных войскаў МУС створаны ўжо 12-ы атрад спэцназу. Ён атрымаў назву «Гром». Атрад створаны на базе вайсковай часткі 6713 і будзе дысьлякавацца ў Магілёве і Бабруйску. Задачы атраду — пошук і ліквідацыя незаконных узброеных фармаваньняў і дывэрсійна-выведных груп, садзейнічаньне ў ахове дзяржаўнай мяжы, затрыманьне правапарушальнікаў разам зь сілавікамі МУС.
Раней атрады спэцназу стварылі ў Менску, Берасьцейскай, Гарадзенскай і Гомельскай абласьцях, а таксама ў Астраўцы:
https://smarturl.click/Zynqd
Ініцыятарку закону пра УНС прызначылі судзьдзёй Канстытуцыйнага суда Беларусі. Яна знаходзіцца пад санкцыямі 35 краін
Дэпутатку мінулага, сёмага скліканьня Палаты прадстаўнікоў Сьвятлану Любецкую прызначылі судзьдзёй Канстытуцыйнага суда. Расказваем, што пра яе вядома:
https://smarturl.click/vwjyw
Улады Ўкраіны абмежавалі доступ да консульскіх паслуг для мужчын прызыўнога ўзросту за мяжой
Сёлета ў красавіку ва Ўкраіне ўхвалілі закон аб мабілізацыі, які набудзе юрыдычную моц з 16 траўня 2024 году.
Пра абмежаваньне консульскіх паслуг украінцам за мяжой заявіў кіраўнік МЗС Дзьмітро Кулеба.
https://smarturl.click/8EVv0
У літоўскім парлямэнце не падтрымалі абмежаваньня паездак у Беларусь для беларусаў з ДНЖ
Гэтую прапанову падтрымаў 41 дэпутат, супраць яе прагаласавалі 37 і ўстрымаліся 39 дэпутатаў Сейму.
https://smarturl.click/9zMaD
На выбары ў Каардынацыйную раду падалі 13 выбарчых сьпісаў
Агулам у сьпісах 280 чалавек. Выбарчая камісія зараз займаецца спраўджаньнем інфармацыі, пададзенай у выбарчых сьпісах.
Сьпісы ўзначальваюць Георгі Дзьмітрук, Аляксандар Азараў, Максім Шабуцкі, Віталь Савюк, Павал Латушка, Вадзім Пракоп'еў, Аляксандар Дабравольскі, Вадзім Кабанчук, Роза Турарбекава, Яраслаў Грыгор'еў, Лізавета Пракопчык, Надзея Нортан і Тацяна Мартынава.
Выбары ў КР пачнуцца 25 траўня і працягнуцца да канца дня 27 траўня. Будзе абрана 80 дэлегатаў, тэрмін паўнамоцтваў — 2 гады.
Падрабязьней пра працэдуру і сьпісы: https://smarturl.click/3keLk
Памёр навуковец і пісьменьнік Алесь Клышка
23 красавіка ў Менску раптоўна памёр кандыдат тэхнічных навук, былы гулец менскай футбольнай каманды «Тарпеда», паэт і публіцыст Алесь Клышка. Яму было 76 гадоў. Разьвітаньне з Алесем Клышкам пройдзе заўтра з 17 гадзін у храме Усіх Сьвятых на вуліцы Каліноўскага ў Менску.
Пра Алеся Клышку: https://smarturl.click/RA2np
У ЗША абавязалі кітайскую кампанію прадаць сацыяльную сетку TikTok, каб пазьбегнуць яе забароны
Закон абавязвае кітайскую кампанію ByteDance на працягу 9 месяцаў прадаць сваю папулярную сацсетку TikTok, каб пазьбегнуць яе забароны. Ініцыятары абгрунтавалі неабходнасьць такога закону меркаваньнямі бясьпекі і асьцярогамі, што дзякуючы TikTok Кітай атрымлівае доступ да зьвестак амэрыканцаў.
TikTok заявіў, што не перадаваў і ня будзе дзяліцца зьвесткамі карыстальнікаў ЗША з урадам Кітая і што закон роўны забароне, якая парушае права яе карыстальнікаў на свабоду слова ў ЗША:
https://smarturl.click/aJL5A
Намесьнікам старшыні ЦВК Беларусі прызначылі сілавіка
Першага намесьніка начальніка Акадэміі МУС Аляксея Башана абралі намесьнікам Старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі, паведаміла прэс-служба ЦВК. Днямі Лукашэнка падпісаў указ, якім прызначыў Башана сябрам ЦВК.
ЦВК складаецца з 12 сябраў (на прафэсійнай аснове працуюць старшыня і сакратар камісіі) і дзейнічае на сталай аснове, тэрмін паўнамоцтваў — 5 гадоў. Дзейны склад камісіі сфармаваны ў сьнежні 2021 году. Чарговыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі павінны прайсьці не пазьней за 20 ліпеня 2025 году.
Сілавікі затрымалі дачку палітзьняволенага Рыгора Кастусёва
«Пакаяльнае відэа» з жыхаркай Магілёва апублікаваў адзін з праўладных тэлеграм-каналаў. Паводле інфармацыі @mediazona_by, гаворка пра Кацярыну Кастусёву, дачку палітзьняволенага лідэра партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
На відэа жанчыну прымусілі сказаць, што яна ў 2020-ым годзе «надавала садзейнічаньне ПЦ "Вясна"», а таксама што нібыта прайшла рэгістрацыю ў чат-боце пляну «Перамога»:
https://smarturl.click/e5On1
Адных натхняе, другіх раздражняе, трэціх палохае. Пра Пазьняка як настаўніка і enfant terrible
У сучаснай Беларусі няма другога такога палітыка, як Зянон Пазьняк, які ачольваў Беларускі Народны Фронт і незалежніцкі рух у лёсавызначальны час канца 1980-х і пачатку 1990-х гадоў. Сёньня ён адзначае сваё 80-годзьдзе.
Пра ягоную ролю ў гісторыі Беларусі піша Алесь Чайчыц:
https://smarturl.click/Dan1o
Сэнат ЗША зацьвердзіў дапамогу Ўкраіне ў 61 мільярд даляраў
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн паабяцаў падпісаць законапраекты, як толькі яны паступяць яму стол. Яго адміністрацыя ўжо рыхтуе першы ваенны пакет дапамогі Ўкраіне на суму 1 мільярд даляраў, паведамілі дзьве крыніцы агенцтву Reuters.
Частка грошай Украіне — 10 мільярдаў даляраў у выглядзе эканамічнай падтрымкі — даецца ў выглядзе пазыкі, ідэю якой прапанаваў Трамп. Але законапраект дазваляе прэзыдэнту сьпісаць пазыку, пачынаючы з 2026 году:
https://smarturl.click/AdAyY
Ня толькі люксавыя аўтамабілі. Эўрапейскія грузавікі трапляюць у Расею празь Беларусь у абыход санкцыяў, — расьсьледаваньне
Нядаўна Польшча, Літва і Латвія перасталі прапускаць празь межы зь Беларусьсю люксавыя аўтамабілі, на гандаль якімі з Расеяй наклалі санкцыі. Журналісты-расьсьледнікі высьветлілі, што сетка беларускіх, расейскіх і эўрапейскіх кампаній у абыход санкцыяў увозіць з Эўропы ў Расею празь Беларусь ня толькі люксавыя аўтамабілі, але і грузавікі. Як працуе схема:
https://smarturl.click/w96ym
«Гэта праява клясавай нянавісьці да тых людзей, якія не залежаць ад рэжыму», — Кныровіч пра новы закон аб прадпрымальніках
«У Лукашэнкавым сьвеце пануе плянавая эканоміка, у якой у існаваньні індывідуальных прадпрымальнікаў няма сэнсу», — камэнтуе падпісаны Лукашэнкам закон, які абмяжоўвае дзейнасьць ІП, прадпрымальнік і блогер Аляксандар Кныровіч.
У інтэрвію Свабодзе ён аналізуе, навошта беларускія ўлады гэтак доўга і зацята змагаюцца супраць індывідуальных прадпрымальнікаў, тлумачыць, хто прыйдзе на месца ІП і як гэта адаб’ецца на спажывецкіх цэнах:
https://smarturl.click/VDXoQ
Кватэру палітзьняволенага праваабаронцы «Вясны» Ўладзімера Лабковіча прадалі на аўкцыёне
На 23 красавіка быў прызначаны аўкцыён па продажы нерухомасьці палітзьняволеных праваабаронцаў «Вясны» — Валянціна Стэфановіча і Ўладзімера Лабковіча. На таргі выставілі 1/7 частку офіснага памяшканьня і двухпакаёвую кватэру.
Жадаючых купіць офіс не знайшлося, а кватэру юрыста «Вясны» і каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Ўладзімера Лабковіча ў выніку таргоў прадалі з аўкцыёну за 145 390 беларускіх рублёў:
https://smarturl.click/aJLOD
У Беларусі вырашылі пабудаваць яшчэ адну заставу на мяжы з Украінай — на працы плянуюць выдаткаваць больш за 7,6 мільёна даляраў
Памежную заставу плянуюць пабудаваць у вёсцы Ласіцк Пінскага раёну (за 6 км на поўдзень ад вёскі праходзіць мяжа з Украінай). Адпаведны тэндэр зьявіўся на сайце дзяржзакупак, заўважыла @mediazona_by. Будоўлю плянуюць пачаць сёлета ў траўні, а скончыць — у верасьні 2025 году.
Апошнім часам Памежны камітэт рэгулярна адкрывае новыя або рэканструяваныя памежныя заставы на паўднёвай мяжы Беларусі:
https://smarturl.click/op5QD
❗️Падкаст-сэрыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Этапы і папраўчыя калёніі, прымусовая праца за кратамі
Свабода запускае чацьвёрты эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ», які расказвае пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі. Гэтая частка — пра тое, як катуюць падчас этапаў, а таксама пра найбольш вядомыя калёніі Беларусі: гомельскую жаночую, наваполацкую і шклоўскую.
🎥 Відэа: https://www.youtube.com/watch?v=RIHA9DoBzP0
✍🏻 Пра падкаст + папярэднія эпізоды: https://smarturl.click/0emkm
BelPol: Прызыўнікам забароняць выезд зь Беларусі
Спасылаючыся на інфармацыю ад некалькіх надзейных крыніц, BelPol паведамляе, што ў Беларусі зьбіраюцца ўвесьці забарону на выезд за межы краіны ўсім грамадзянам, якія падлягаюць прызыву на тэрміновую вайсковую службу (ва ўзросьце ад 18 да 27 гадоў) адначасова з абвяшчэньнем чарговага прызыву.
З улікам таго, што ў Беларусі штогод аб’яўляюцца два прызывы — вясновы і восеньскі, і мерапрыемствы па прызыве доўжацца каля 4 месяцаў, мужчынам прызыўнога ўзросту выезд за межы Беларусі будзе забаронены на працягу 8 месяцаў на год, сьцьвярджаюць у BelPol:
https://smarturl.click/719WG
Палітвязьню Дзянісу Івашыну забаранілі перадачы зь вітамінамі
Пра новае абмежаваньне для палітвязьняў паведаміла жонка зьняволенага журналіста Вольга Івашына. Цяпер, каб даслаць вітаміны ў турму ці калёнію, неабходна атрымаць спэцыяльны дазвол ад лекара мэдычнай часткі ўстановы.
Раней такое правіла датычылася толькі неабходных лекаў.
Дзяніс Івашын ужо 1,5 года пазбаўлены прадуктовых перадач, у якіх можна было прысылаць садавіну ці гародніну, каб кампэнсаваць нястачу вітамінаў.
Літоўскія памежнікі патлумачылі, чаму зноў павялічыліся чэргі на мяжы зь Беларусьсю
У Службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведамілі пра павелічэньне чэргаў на мяжы зь Беларусьсю — выезду на беларускую тэрыторыю на двух дзейных літоўскіх памежных пунктах 22 красавіка чакалі 1710 грузавых аўтамабіляў і 410 легкавых.
https://smarturl.click/baOM1
🩺 Увага, пошук!
Шукаем лекараў, якія зьехалі зь Беларусі за мяжу найперш з эканамічных прычынаў. Хочам задаць некалькі пытаньняў пра ўмовы працы на Радзіме ў апошнія месяцы.
Ананімнасьць гарантуем!
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669