Зяленскі аб'явіў, што новым галаўнакамандуючым Ўзброеных сіл Украіны прызначаны Аляксандар Сырскі
«У яго ёсьць пасьпяховы досьвед абароны — правёў Кіеўскую абаронную апэрацыю, а таксама пасьпяховы досьвед наступу — Харкаўскай вызваленчай апэрацыі», — адзначыў Зяленскі.
Да гэтага моманту генэрал-палкоўнік Аляксандар Сырскі кіраваў Сухапутнымі войскамі.
Міністар абароны Ўкраіны заявіў аб зьмене кіраўніцтва УСУ
Міністар абароны Ўкраіны Рустэм Умераў пацьвердзіў адстаўку Валерыя Залужнага з пасады галоўнакамандуючага УСУ.
«Сёньня было прынята рашэньне аб неабходнасьці зьмены кіраўніцтва Узброеных Сіл Украіны. Шчыра ўдзячны Валерыю Фёдаравічу за ўсе дасягненьні і перамогі», — напісаў міністар у Фэйсбуку.
Навіны палітвязьняў: Анджэя Пачобута змясьцілі ў штрафны ізалятар, яму 8 месяцаў не дазваляюць спатканьняў і перадач
«Сёньня роўна год, як агучылі прысуд на 8 гадоў зьняволеньня для Анджэя. З тае пары, як ён паехаў адбываць пакараньне ў наваполацкую калёнію, у яго не было ніводнага спатканьня, ніводнага званка, ніводнай перадачы, нават з рэчамі. Пазбаўляюць абсалютна ўсяго», — напісала ў Facebook ягоная жонка Аксана Пачобут.
МЗС Польшчы выступіла з заявай з нагоды гадавіны прысуду Пачобуту, у якой назвала сваім прыярытэтам:
https://smarturl.click/M1EYR
У праект 13-га пакету сакцый Эўразьвязу трапіла беларускае прадпрыемства «Пеленг»
Як стала вядома Свабодзе з крыніцаў у Брусэлі, у чарнавы варыянт новага санкцыйнага сьпісу супраць Расеі, які Эўразьвяз мае прыняць да 24 лютага, трапіла беларукая кампанія «Пеленг» па распрацоўцы і вытворчасьці оптыка-электроннай прадукцыі. «Пеленг» вырабляе камплектуючыя для вытворчасьці расейскай артылерыі і ваеннай тэхнікі (напрыклад, бронетранспартэраў БТР-82А), якую Расея выкарыстоўвае ў вайне супраць Украіны.
Таксама ў сьпіс трапіў ураджэнец Беларусі Васіль Шурпанаў, які зьяўляецца гендырэктарам расейскага ваенна-прамысловага прадпрыемства «Ніжагародзкі машынабудаўнічы завод»:
https://smarturl.click/vwbny
«Кібэрпартызаны» паведамілі, што выпампавалі сакрэтную інфармацыю зь сеткі вытворцы расейскіх дронаў
Арганізацыя паведаміла, што яе спэцыялісты атрымалі і перадалі ўкраінскаму боку зьвесткі аднаго з крытычна важных прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу Расеі — ТАА «Спэцыяльны тэхналягічны цэнтар» (СТЦ).
«Кібэрпартызаны» выпампавалі з базы вайсковага прадпрыемства:
🔸частку ўнутраных перапісак;
зьвесткі супрацоўнікаў.
🔸разьмяшчэньні трэнавальных пляцовак і вайсковых частак;
🔸некаторыя тэхнічныя зьвесткі і дакумэнтацыю.
ТАА «СТЦ» выпускае БПЛА «Арлан», сродкі радыёэлектроннай барацьбы, выведкі і іншай вайсковай прадукцыі Расеі.
У Беларусі за «здраду дзяржаве» перасьледуюць як мінімум 55 чалавек
Улады актыўна выкарыстоўваюць гэты артыкул у барацьбе з тымі, хто выступае супраць палітыкі Лукашэнкі, сьцьвярджаюць праваабаронцы.
https://smarturl.click/3kRYB
На фота Павал Белавус, адзін з асуджаных з палітычных матываў за «здраду дзяржаве»
ЦВК адмовіла ў рэгістрацыі кандыдатам на выбарах прэзыдэнта Расеі Надзеждзіну і Малянковічу
Рабочая група па праверцы падпісных лістоў у падтрымку вылучэньня кандыдатаў прызнала несапраўднымі 9147 подпісаў у падтрымку Надзеждзіна. Прэтэндэнт ад «Грамадзянскай ініцыятывы» прадставіў 104 734 падпісныя лісты. Сапраўднымі прызналі 95 587. У подпісах у падтрымку Надзеждзіна ЦВК знайшоў 11 подпісаў памерлых людзей.
Раней ЦВК заявіў, што ў подпісах за Надзеждзіна (на фота) больш за 15% браку. Згодна з законам, рэгістрацыя кандыдата скасоўваецца, калі выяўлена 5% і больш несапраўдных подпісаў.
Таксама ЦВК адмовіў у рэгістрацыі старшыні партыі «Камуністы Расеі» Сяргею Малянковічу. Агулам ён прадставіў у ЦВК амаль 105 тысяч подпісаў, працоўная група правярала 60 тысяч. Сапраўднымі прызналі 96 019.
Нацбанк Украіны часова разблякаваў банкаўскія рахункі зь беларускімі рублямі
Продаж (абмен) расейскіх і беларускіх рублёў можна ажыцьцявіць паводле заявы кліента адзін раз датычна кожнага віду валюты і толькі праз тыя банкі, якія ня маюць сувязі з Расеяй і Беларусьсю і не знаходзяцца ў санкцыйных сьпісах Украіны і іншаземных краін.
https://smarturl.click/Eem5W
«Яго апісваюць як дэбіла, але гэта далёка ня так». Гісторыя жыцьця Мікалая Карпянкова
Мікалай Карпянкоў амаль ніколі ня меў добрых адносін зь міністрамі ўнутраных спраў, але пры гэтым утрымліваў свае пасады.
«Ён мае мэту і ідзе да яе па трупах», — кажуць яго знаёмыя. Расказваем раней невядомыя гісторыі пра адыёзнага сілавіка.
https://smarturl.click/gp23y
95 гадоў з дня нараджэньня Леаніда Лыча. Мінуўшчына Беларусі ў біяграфіі гісторыка
Леанід Лыч (1929-2021) — доктар гістарычных навук, прафэсар, публіцыст, аўтар нашумелай працы «Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў як варыянт захаваньня іх этнакультурнай самабытнасьці».
На 95 год з дня нараджэньня навукоўца, які памёр 17 студзеня 2021 году, прыгадваем ягонае інтэрвію Свабодзе, у якім пералічаныя самыя важныя этапы жыцьця на фоне агульнай гісторыі Беларусі.
https://smarturl.click/w9YD7
Небясьпечная гульня. Да чаго можа прывесьці ўцягваньне войска ў палітыку
Аналітык Валер Карбалевіч разважае, як беларускае войска пакрысе набірае палітычную вагу і ці зможа ў крытычнай сытуацыі Лукашэнка кантраляваць сваю армію.
«У Беларусі няма традыцыі даваць арміі палітычную ролю. Лукашэнка спрабуе такую традыцыю стварыць. Але ці ёсьць у яго ўпэўненасьць, што ён зможа кантраляваць войска ў крытычнай сытуацыі? Пакуль страх перад народам перавышае страх перад войскам. Але ўсё можа памяняцца», — піша ён:
https://smarturl.click/RALWv
Хто такі Такер Карлсан, скандальны амэрыканец, які прыехаў на інтэрвію да Пуціна
Адзін з самых папулярных тэлевядоўцаў у ЗША, кансэрватыўны камэнтатар Такер Карлсан узяў інтэрвію ва Ўладзіміра Пуціна. Украінскія і праўкраінскія карыстальнікі сацабурыліся візытам амэрыканца ў Маскву.
Ягоныя праграмы ахвотна дэманструе расейская тэлевізія, бо ў іх ён неаднаразова агучваў расейскія фэйкі пра ўкраінскія «біялябараторыі», паўтараў расейскія апраўданьні вайны і называў прэзыдэнта Ўкраіны «дыктатарам», «альфонсам». Расказваем, хто такі Такер Карлсан:
https://smarturl.click/VDy2n
Што адбывалася зь сем'ямі дыктатараў і што можа чакаць сям'ю Лукашэнкі пасьля яго адстаўкі
Сёлета Лукашэнка падпісаў закон аб пажыцьцёвых гарантыях прэзыдэнту і ягонай сям’і. Гэта значыць, што Лукашэнка гарантуе сам сабе і сваёй сям’і недатыкальнасьць, у тым ліку і пасьля адстаўкі. Падобныя гарантыі для экс-кіраўнікоў таксама ёсьць у некаторых краінах СНД, але далёка не заўсёды яны працавалі так, як гэта было прапісана ў законе.
Што адбывалася зь сем’ямі былых дыктатараў і што можа чакаць сям’ю Лукашэнкі, глядзіце ў гэтым відэа:
https://www.youtube.com/watch?v=n5eOY9auFeU
Прэм’ер Галоўчанка прапанаваў адмяніць або скараціць «неэфэктыўныя» падатковыя ільготы
Паводле Галоўчанкі, у Беларусі існуе больш за 500 падатковых ільгот і, на яго думку, «для нашай эканомікі гэта шмат». «Неэфэктыўныя» льготы і льготы, якія «ставяць платнікаў у няроўныя ўмовы гаспадараньня», трэба «па максымуме адмяніць або скараціць», заявіў прэм'ер і згадаў у сувязі з гэтым «дармаедаў»: паводле яго, «горш за ўсё, калі гэтымі льготамі карыстаюцца тыя, хто ўвогуле не заняты ў эканоміцы»:
https://smarturl.click/PQ8B
«Гісторыя на Свабодзе». «Літвінскі праект у параўнаньні зь беларускім нежыцьцяздольны», — Уладзімер Лобач
Сёньня мы пагаворым пра так званае этнаграфічнае адкрыцьцё Беларусі ў ХІХ стагодзьдзі. Або, інакш кажучы, пра тое, як навукоўцы Расейскай імпэрыі вырашылі даказаць, што беларусы і расейцы — адзін народ, але знайшлі доказы адваротнага.
Пра гэта і іншае гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктарам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам:
ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=lzVNnQxYj7Y
Шрайбман пра небясьпеку падчас выбараў і затоеную актыўнасьць беларусаў
Чаму ў Расеі не зарэгістравалі Надзеждзіна кандыдатам у прэзыдэнты? Чаму беларускія ўлады напярэдадні выбараў напампоўваюць градус небясьпекі? Ці мае рацыю Пазьняк, што новы лідэр народзіцца толькі ўнутры Беларусі?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман:
https://youtu.be/EAhRqabg3Xg
Зяленскі сустрэўся з Залужным і абмеркаваў «абнаўленьне» Ўзброеных сіл Украіны
Сустрэча прайшла на фоне размоваў аб хуткай адстаўцы Залужнага з пасады галоўнакамандуючага УСУ. Ці адправілі Залужнага ў адстаўку, не зразумела. Адпаведнага ўказа на сайце Зяленскага пакуль няма.
«Сустрэўся з генэралам Валерыем Залужным. Падзякаваў за два гады абароне Ўкраіны. Абмеркавалі, у якім абнаўленьні маюць патрэбу УСУ. Абмеркавалі таксама, хто можа знаходзіцца ў абноўленым кіраўніцтве УСУ. Час для такога абнаўленьня — менавіта цяпер. Прапанаваў Валерыю Фёдаравічу і далей быць у камандзе», — напісаў Зяленскі.
Пра сустрэчу напісаў і сам Залужны. Ён заявіў, што было «прынята рашэньне аб неабходнасьці зьмяненьня падыходаў і стратэгіі».
«Мяне адзінага выцягнулі з-пад завалаў у Бахмуце». Аповед беларускага добраахвотніка «Нёмана»
«Калі мяне заваліла плітой, то здавалася, што гэта пекла. Але зьявіліся ўкраінцы з дамкратамі і сталі нас выцягваць».
Адхіленьне Надзеждзіна ад удзелу ў выбарах азначае, што Крэмль вывучыў беларускія ўрокі, — Рудкоўскі
Палітоляг Пётра Рудкоўскі аналізуе, чаму ў Расеі не зарэгістравалі ў якасьці кандыдата на прэзыдэнта лібэральнага кандыдата Барыса Надзеждзіна:
«Крэмль вырашыў, што Надзеждзін можа папсаваць загадзя падрыхтаваны сцэнар. Калі праводзіць паралелі зь Беларусьсю, то Надзеждзін — хутчэй Бабарыка, чым Ціханоўская», — кажа ён:
https://smarturl.click/z2pwn
Эўрапейскі парлямэнт прыняў рэзалюцыю з асуджэньнем рэпрэсій у Беларусі, згадаўшы Ігара і Дар’ю Лосікаў
Эўрапарлямэнт асудзіў перасьлед рэжымам Лукашэнкі «апазыцыйных дзеячоў і чальцоў іх сем’яў».
Агулам у рэзалюцыі 7 пунктаў.
https://smarturl.click/4kMeG
Урад Беларусі вырашыў за кошт бюджэту пагасіць працэнты па крэдытах 5 дзяржаўных прадпрыемстваў, пацярпелых ад санкцый
Забясьпечыць выплату часткі працэнтаў па крэдытах прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай і цэлюлознапапяровай прамысловасьці за кошт бюджэтных сродкаў прадпісвае Міністэрству фінансаў пастанову ўраду ад 6 лютага.
https://smarturl.click/dp67o
Былому палітвязьню Аляксею Раманаву, які адбыў 15 сутак, суд даў чарговыя
Былы палітзьняволены Аляксей Раманаў 8 лютага на судзе атрымаў чарговыя 15 содняў арышту. Яго затрымалі падчас масавага «хапуну» ў Беларусі 23 студзеня. Зранку яго дапытвалі ў КДБ, вечарам перавялі ў ІЧУ. Суд пакараў яго за «распаўсюджваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Аляксей мае інваліднасьць праз анкалягічную хваробу. У яго шэраг цяжкіх хранічных захворваньняў, ён прымае шмат лекаў і мусіць прытрымлівацца адмысловай дыеты.
Як стала вядома Свабодзе, за першыя 15 дзён ён тройчы трапляў у шпіталь, у яго былі моцныя прыступы. Але пасьля шпіталю яго вярталі назад у ізалятар.
Вярхоўны суд Беларусі пачынае разгляд справы супраць грамадзяніна Канады Катрука, які даўно памёр
Першы судовы працэс над нежывым чалавекам у Беларусі пачынаецца 8 лютага. Вярхоўны суд будзе разглядаць справу, заведзеную на Ўладзіміра Катрука, абвінавачанага ў забойстве жыхароў Хатыні.
https://smarturl.click/W3D7k
Сілавікі прымусілі жанчыну на камэру цалаваць чырвона-зялёны сьцяг
«Пакаяльнае відэа» з жанчынай апублікаваў праўладны тэлеграм-канал, заўважылі праваабаронцы. Сілавікі сьцьвярджаюць, што затрыманая ўдзельнічала ў акцыях пратэсту і пісала паведамленьні ў «экстрэмісцкіх» чатах.
❗️ Відэа такога кшталту ўлады запісваюць пад пагрозай фізычнай і псыхалягічнай расправы, у прававой дзяржаве такія відэа немагчымыя празь іх несумяшчальнасьць з законам.
Ва ўкраінскім Чарнігаве могуць хутка зьявіцца вуліца і завулак Кастуся Каліноўскага
Як вынікае з праекту рашэньня гарадзкой рады, імя Кастуся Каліноўскага плянуецца прысвоіць вуліцы і завулку, якія цяпер названы ў гонар Героя Савецкага Саюза Сяргея Сьмірнова.
З пачатку расейскага ваеннага ўварваньня, якое падтрымаў рэжым Лукашэнкі, ва Ўкраіне мяняюць беларускую і расейскую тапаніміку, створаную ў савецкія часы. У той жа час ва ўкраінскіх гарадах пачалі зьяўляцца вуліцы ў гонар беларусаў, якія загінулі ва Ўкраіне, і ў гонар Кастуся Каліноўскага — яго імя носіць полк беларускіх добраахвотнікаў, што змагаецца на баку Ўкраіны.
Для прадпрымальнікаў Беларусі ўвялі чарговыя зьмены — яны закрануць усіх
З 1 ліпеня 2024 году ўсе індывідуальныя прадпрымальнікі павінны будуць у абавязковым парадку падаваць падатковыя дэклярацыі ў электронным фармаце. Зьмены прадугледжаныя праўкамі, якія ўнесьлі ў Падатковы кодэкс.
Што яшчэ апошнім часам зьмянілася для ІП >>
Галоўнае за 7 лютага
🙍🏻♂️Прэм’ер Галоўчанка прапанаваў адмяніць або скараціць «неэфэктыўныя» падатковыя льготы і згадаў «дармаедаў»
🙎🏻Выйшла на волю жонка палітвязьня Статкевіча Марына Адамовіч. Яе затрымалі падчас рэйду на сваякоў палітвязьняў: агулам пад перасьлед трапілі сама меней 224 чалавекі
👮🏻♂️ «Дыскрэдытавалі працу грамадзкага транспарту»: у Гомлі затрымалі адміністратараў «транспартнага» чату
🇦🇲 Беларус, якога ў Армэніі арыштавалі на запыт сілавых органаў Беларусі, зьвярнуўся па палітычны прытулак
👫 Чаму Лукашэнка дазволіў вайскоўцам ужываць зброю супраць грамадзян: тлумачаць юрыст і былы сілавік
⛪️ «Гэта нейкі кіч». Расказваем, што ня так са званіцай, якую хочуць пабудаваць ля Калоскай царквы ў Горадні
👥 Як элітная калёнія для былых чыноўнікаў і сілавікоў ператвараецца ў палітычную турму: гісторыя «Віцьбы-3»
🏘Прадаваць, купляць, выпісвацца? Ці можна вярнуць адабранае? Парады экспэрткі пра тое, што рабіць зь нерухомасьцю ў Беларусі
👱🏼♂️У Расеі вырашылі даказаць, што беларусы і расейцы — адзін народ, але знайшлі доказы адваротнага, — гісторык Уладзімер Лобач
Што рабіць зь нерухомасьцю ў Беларусі: прадаваць, купляць, выпісвацца? І ці можна вярнуць адабранае? — Парады экспэрткі
Як зьмяніў рынак нерухомасьці ў Беларусі масавы ад’езд з краіны, у тым ліку, людзей з грашыма? Хто больш пасьпяховы ў бізнэсе за мяжой — жанчыны ці мужчыны? Ці можна лічыць бізнэсоўцамі жанчын, на якіх перапісалі бізнэс урадоўцы ці высокія чыноўнікі, і як выявіць такія схемы па-за межамі Беларусі?
Пра гэта ды іншае гаворым з Марынай Гірын, кіраўніцай Альянсу беларускіх бізнэс-лэдзі, сузаснавальніцай Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой, экспэрткай у сфэры нерухомасьці:
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=wGuhsN7hoQI
«Гэта нейкі кіч». Што ня так са званіцай, якую хочуць пабудаваць каля Калоскай царквы ў Горадні
Каля самай старой царквы Беларусі хочуць паставіць сучасную званіцу. Званы прывезьлі з Варонежа. Гісторык архітэктуры Мечыслаў Супрон расказаў, што ня так з новай пабудовай і што было б лепш паставіць замест яе:
https://smarturl.click/M1Edp
Беларус, якога ў Армэніі арыштавалі на запыт сілавых органаў Беларусі, зьвярнуўся па палітычны прытулак
Яраслаў Новікаў, якога 4 лютага, узялі пад варту на 40 дзён для далейшай перадачы ўладам Беларусі, зьвярнуўся да армянскіх уладаў па атрыманьне палітычнага прытулку. «Я ўчора ўвечары сустрэўся з Яраславам. У яго ўсё нармальна, ніякіх праблемаў няма», — расказаў Свабодзе ягоны адвакат Араік Папік’ян.
8 лютага ён накіруе скаргу ў апэляцыйны суд у Ерэване на рашэньне суда 1-ай інстанцыі аб арышце Яраслава на 40 дзён:
https://smarturl.click/nyj3p