«Сьвятое цярпеньне», або Чаму Лемяшонку лепей памаўчаць
Праваслаўная царква ў Беларусі даўно пераўтварылася ў яшчэ адзін інстытут па падтрымцы рэжыму Лукашэнкі. Сьвятароў, якія выступалі супраць гвалту над пратэстоўцамі, гэтая царква пазбавілася, кар'ерны рост у ёй магчымы толькі дзякуючы актыўнай падтрымцы «лініі партыі».
А неадʼемнай часткай гэтай «лініі» заўжды было спэцыфічнае — прыніжальнае — стаўленьне да жанчын. Піша Наста Захарэвіч.
https://smarturl.click/G6kLV
Літоўскі памежнік застрэліў чалавека на мяжы зь Беларусьсю
Памежнікі сьцьвярджаюць, што застрэлены кіроўца аўтамабіля перавозіў кантрабанду. Праводзіцца праверка.
https://smarturl.click/gpqOR
Фота Памежнай службы Літвы
2 чэрвеня 1792 году апошні горад Беларусі атрымаў магдэбурскае права
У гэты дзень Браслаў атрымаў герб. Гэта быў апошні горад на тэрыторыі сучаснай Беларусі, які атрымаў права на самакіраваньне.
А 45 гадоў таму папа Ян Павал ІІ пачаў свой першы візыт у Польшчу, стаўшы першым папам, які наведаў камуністычную краіну.
Больш падзей 2 чэрвеня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/VD1Xb
На здымку Браслаў у часы міжваеннай Польшчы
Як мангольскія СМІ і прэсавыя службы дзяржаўных органаў адрэагавалі на прыезд Лукашэнкі
Аляксандр Лукашэнка 1 чэрвеня прыбыў у Манголію з першым афіцыйным візытам з моманту завязаньня ў 1992 годзе дыпляматычных адносін паміж Беларусьсю і гэтай дзяржавай у Паўночна-Усходняй Азіі.
Афіцыйныя крыніцы Манголіі адрэагавалі на прыбыцьцё Лукашэнкі стрымана. Прэсавыя службы МЗС і прэзыдэнта Манголіі, а таксама дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва МОНЦАМЭ распаўсюдзілі ідэнтычнае кароткае паведамленьне пра тое, што гэта першы візыт, што ён адбываецца на запрашэньне кіраўніка дзяржавы Ухнаагійна Хюрэлсюха.
https://smarturl.click/z2O48
Жыхар Кобрыня атрымаў 10 дзён арышту за кнігу Ўладзімера Арлова
Жыхару Кобрыня далі 10 дзён арышту за «распаўсюджваньне экстрэмізму» — кнігі Уладзіміра Арлова «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды ды Касьцюшкі», якая стаяла ў яго дома на паліцы. На гэты выпадак зьвярнуў увагу партал «Зеркало».
У судзе кобрынец віну адмаўляў. Ён настойваў, што ніякага «экстрэмізму» ён распаўсюджваць не плянаваў, кнігу нікому не паказваў і ўвогуле забыўся пра тое, што яна ў яго калі-небудзь была. Аднак суд з такімі довадамі не пагадзіўся: калі выданьне стаяла на паліцы, значыць, «публічна дэманстравалася» (яе маглі ўбачыць «як мінімум сямейнікі»), а калі «публічна дэманстравалася», значыць, «распаўсюджвалася».
Суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў гэтую кнігу экстрэмісцкай 18 кастрычніка 2022 году і загадаў зьнішчыць.
https://smarturl.click/71jQD
Аўтар песьні «L'Estaca», вядомай у Беларусі як «Муры» і папулярнай падчас пратэстаў, стаў прэзыдэнтам Каталёнскай нацыянальнай асамблеі
Каталёнскі паэт і бард Люіс Ляк быў абраны новым прэзыдэнтам арганізацыі грамадзянскай супольнасьці «Нацыянальная асамблея Каталёніі», якая выступае за незалежнасьць Каталёніі ад Гішпаніі, паведамляе El Diario.
Люіс Ляк стаў пятым прэзыдэнтам з моманту стварэньня Каталёнскай нацыянальнай асамблеі ў 2012 годзе, яго абралі большасьцю галасоў (48 галасоў з 72).
Беларусам Люіс Ляк (Lluís Llach) вядомы як аўтар песьні «L'Estaca», адзін зь беларускіх перакладаў якой — «Муры» — набыў новую папулярнасьць на мітынгах Сьвятланы Ціханоўскай у 2020 годзе, калі яна стала кандыдаткай у прэзыдэнты пасьля арышту мужа.
https://smarturl.click/ppqD7
Быкаў на Свабодзе. Пра ролю Расеі
19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.
👉🏻 Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе
У Беларусі — чарговы антырэкорд на рынку працы: у краіне не хапае 154 тысячы работнікаў
Па стане на 1 чэрвеня, у агульнарэспубліканскім банку вакансіяў цяпер 154 008 прапановаў працы, пры гэтым рэзюмэ тых, хто шукае працу, — усяго 12 776. За апошні месяц у базу дадаліся яшчэ амаль 64,4 тысячы вакансіяў, зь іх толькі за апошні тыдзень — 17,3 тысячы:
https://smarturl.click/mpq0o
Расея ўначы выпусьціла па Ўкраіне 100 ракет і дронаў. Параненыя 20 чалавек, пашкоджаныя аб’екты энэргетыкі
У ноч на 1 чэрвеня расейскае войска зноў атакавала Ўкраіну. Сярод іншага, Расея ўдарыла па базе адпачынку ў Харкаўскай вобласьці: пацярпелі 12 чалавек, сярод якіх 8 дзяцей. Усе яны знаходзяцца ў стане сярэдняй цяжкасьці. Расейскі дрон атакаваў маршрутны аўтобус у Нікаполі Днепрапятроўскай вобласьці — параненыя 4 чалавекі, у тым ліку дзіця. Яшчэ 4 пацярпелых ад абстрэлу — у Львоўскай вобласьці.
Атакаваныя энэргаабʼекты ў Запароскай, Днепрапятроўскай, Данецкай, Кіраваградзкай, Івана-Франкоўскай абласьцях. Наступствы ўдакладняюцца:
https://smarturl.click/9z71O
💌 Падсумаваньне тыдня — у суботняй рассылцы Свабоды!
Сёньня падводзім вынікі выбараў у Каардынацыйную раду і распавядаем пра беларуса, які балятуецца ў Эўрапарлямэнт, дзелімся, што ўдалося даведацца пра Сяргея Ціханоўскага, і цытуем шчымлівыя лісты палітвязьня Вітольда Ашурка да маці, расказваем, як за беларускімі актывістамі і журналістамі сачылі з дапамогай шпіёнскай праграмы, ды гутарым зь беларусамі, якія працягваюць жыць ва Ўкраіне падчас вайны...
👉🏻 Усё самае важнае за тыдзень у адным лісьце: падпісвайцеся на нашу рассылку і чытайце!
Сёньня — Сусьветны дзень абароны дзяцей
1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Яго заснавалі ў лістападзе 1949 году ў Парыжы рашэньнем кангрэсу Міжнароднай дэмакратычнай фэдэрацыі жанчын, а ўпершыню адзначылі — у 1950 годзе.
Пра іншыя памятныя даты і падзеі 1 чэрвеня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/W3Gve
Галоўнае за 31 траўня:
📌 ПіК «Свабоды». Латушка пра сакрэтныя пляны рэжыму і свае амбіцыі
📌 «Ты мне прысьнілася, мама». Што пісаў маці з турмы Вітольд Ашурак
📌 «Рэжым ня судзіць, а помсьціць». Завочны суд у справе «аналітыкаў Ціханоўскай» камэнтуюць Рудкоўскі і Красуліна
📌 Кіраўнік МЗС Літвы адказаў, ці варта Ўкраіне паражаць цэлі і ў Беларусі
📌 Старшыня СК: са жніўня 2020 году ў Беларусі ўчынена каля 19 тысяч экстрэмісцкіх злачынстваў
📌 «Куды б вас ні закінуў лёс — памятайце пра сваю краіну». Ціханоўская — навучэнцам беларускай гімназіі ў Вільні
📌 Экс-кіраўніка «Белінвэстбанку» асудзілі на 12 гадоў за хабар
📌 Хроніка перасьледу 31 траўня: новыя суды над палітвязьнямі ў Магілёве і Горадні; іншаземцу пагражае 25 гадоў калёніі
📌 Блогер Павук пра свой завочны суд паводле 14 артыкулаў: «Гэта яны нас баяцца»
📌 Быкаў на Свабодзе. «Мы павінны назваць імёны катаў нашых ахвяр»
📌 Пяць кніг для гэтага лета. Што можна пачытаць сёлета ў адпачынку
Латушка пра сакрэтныя пляны рэжыму і свае амбіцыі ў палітыцы
Якія пляны і амбіцыі ў «Каманды Латушкі і руху «За свабоду» – сьпісу, які атрымаў найбольшую колькасьць галасоў на выбарах у Каардынацыйную раду? Пра што можа сьведчыць актыўнасьць беларускіх і расейскіх спэцслужбаў у Польшчы? Госьць штодзённага эфіру «Пік Свабоды» – Павал Латушка, старшыня Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў пытаньнях транзыту ўлады і цяпер адзін зь лідэраў найвялікшага сьпісу ў Каардынацыйнай радзе.
https://youtu.be/PgGfRkbqhlk
«Куды б вас ні закінуў лёс — памятайце пра сваю краіну». Ціханоўская — навучэнцам беларускай гімназіі ў Вільні
Беларуская дэмакратычная лідэрка Святлана Ціханоўская наведала віленскую гімназію імя Францішка Скарыны, дзе ўзяла ўдзел ва ўрачыстасьцях з нагоды заканчэньня навучальнага году.
«Куды б вас ні закінуў лёс, як бы ні склалася жыцьцё — памятайце пра сваю краіну, не губляйце сувязі з Беларусьсю, захоўвайце нашу мову і беражыце нашу культуру» — сказала дэмакратычная лідэрка, зьвяртаючыся да навучэнцаў.
Яна адзначыла, што сёньня Беларусь ізноў паняволеная. «Але так ня будзе заўжды. Гісторыя нашага народу — таму сьведчаньне. Нават у самых складаных умовах, пасьля няўдалых спробаў, мы не апускалі рук, а шукалі новыя спробы дамагчыся нашых мэтаў» — адзначыла Ціханоўская.
https://smarturl.click/l5q2q
🤳 Падпісвайцеся на Свабоду ўradio_svaboda"> TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👉🏻 Цікавосткі пра Мазыр. radio_svaboda/video/7373667331165146374">Працягваем расказваць пра беларускія гарады
👉🏻 Чэшуць ці чухаюць? radio_svaboda/video/7374375526326127877">Расказваем, у чым розьніца і як правільна казаць
👉🏻 «Спрачаецца ён нармальна, трымае плянку». radio_svaboda/video/7374516074810707206">Палітвязень з суседняй з Ціханоўскім камэры расказаў пра Сяргея
Больш цікавых відэа ў radio_svaboda">акаўнце Радыё Свабода ў TikTok
«Наш Быкаў». Уладзімер Някляеў: «Ня кожнаму ўдавалася так завяршыць свой шлях»
Калі сёньня азірнуцца на апошнія гады жыцьця Васіля Быкава, дык падобна на тое, што ён зьбіраўся. Пачаўшы зьбірацца гады за два... А пазьней, ужо адчуўшы першыя імпульсы болю, адмаўляўся абсьледавацца. «Як ёсьць, — казаў, — так ёсьць. Як будзе, гэтак будзе». Пад самы канец напісаў кнігу ўспамінаў пра зямное сваё жыцьцё — і адышоў у вечнае.
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка не спыняе «мігранцкі крызіс»? Гэта ж яўнае парушэньне ўсіх дамоўленасьцяў.
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Гэта насамрэч ня крызіс, а частка «гібрыднай вайны» Крамля, якая праводзіцца з тэрыторыі Беларусі, у адным пакеце з масавай зачысткай беларускай грамадзянскай супольнасьці, расейскімі ракетамі і бамбавікамі, што зь Беларусі запускалі на Кіеў, расейскай ядзернай зброяй, якую разьмясьцілі ў нас... Спыніць мігрантаў можа толькі мір, што, у сваю чаргу, немагчыма без спыненьня імпэрскіх амбіцыяў Крамля. Лукашэнка імкнецца ўдаваць зь сябе адну з вартавых крамлёўскіх вежаў, якая, аднак, нічога не вырашае.
Павал Лібер: Беларусы і беларускі стварылі сусьветны прэцэдэнт онлайн-выбараў
Стваральнік плятформаў «Голас» і «Новая Беларусь» Павал Лібер ацаніў вынікі выбараў у Каардынацыйную раду. На думку Паўла, камандзе ўдалося стварыць унікальны перадавы прадукт, які паказаў сябе як надзейнае рашэньне.
На думку распрацоўніка, выбары — гэта «ўнікальны сусьветны выпадак і прыклад да якога імкнецца куча стартапаў пра DAO або Network State. Яшчэ раз для тых, хто не зразумеў: беларусы і беларускі стварылі сусьветны прэцэдэнт онлайн-выбараў з выкарыстаньнем самых перадавых сусьветных падыходаў — гэта разумеюць назіральнікі, партнэры, аўдытары, якія ў захапленьні ад таго, што мы зрабілі».
Павал Лібер падзякаваў за падтрымку і партнэрства кібэрпартызанам і пералічыў праблемныя моманты, сярод якіх абмежаваньне перавыпуску лічбавага id і транзакцыя ў блокчэйн, якая магла займаць да хвіліны і ў выпадку разрыву сувязі чалавеку нельга было прагаласаваць нанова.
https://smarturl.click/aJgy0
Буфэрная зона на мяжы зь Беларусьсю вернецца 4 чэрвеня — віцэ-прэм’ер Польшчы
Буфэрная зона на мяжы зь Беларусьсю будзе адноўленая 4 чэрвеня, заявіў на прэс-канфэрэнцыі 1 чэрвеня ў горадзе Тамашуў-Мазавецкі віцэ-прэм’ер Польшчы — міністар нацыянальнай абароны Ўладзіслаў Касіняк-Камыш.
Касіняк-Камыш адзначыў, што буфэрная зона ахопіць пераважна Гайнаўскі павет і ў значна меншай ступені Беластоцкі павет Падляскага ваяводзтва.
29 траўня прэм’ер-міністар Дональд Туск наведаў разьмяшчэньне памежнікаў у вёсцы Дубічы-Царкоўныя (каля Белавескай пушчы) і заявіў пра пляны аднавіць 200-мэтровую буфэрную зону на польска-беларускай мяжы.
https://smarturl.click/EeYRV
З турмы — у калгас. Чаму Лукашэнка вяртае на кіраўнічыя пасады чыноўнікаў-карупцыянэраў
За 30 гадоў кіраваньня Лукашэнкі дзясяткі топ-чыноўнікаў былі асуджаныя па карупцыйных справах. Многія зь іх не адбылі цалкам свой тэрмін у турме і выйшлі на волю раней. Свабода пацікавілася ў экспэртаў, чаму Лукашэнка, у якога барацьба з карупцыяй застаецца галоўным лёзунгам, рэгулярна мілуе хабарнікаў.
https://smarturl.click/bajL7
Open AI заблякавала дзьве расейскія сеткі ўплыву, якія выкарыстоўвалі ChatGPT для стварэньня камэнтароў і кантэнту
Першую сетку ў кампаніі назвалі Bad Grammar. Яна дзейнічала ў асноўным у Тэлеграме і была накіраваная на Ўкраіну, Малдову, краіны Балтыі і ЗША.
Другая сетка ўплыву, вядомая з 2022 году як Doppelganger, выкарыстоўвала Chat GPT для стварэньня камэнтароў на ангельскай, францускай, нямецкай, італьянскай і польскай мовах, якія потым публікавалі ў Твітары і на сайце 9GAG, а таксама для перакладу і рэдагаваньня артыкулаў на ангельскай і францускай мовах, стварэньня загалоўкаў і рэрайтынгу навінаў для публікацыі ў Фэйсбуку:
https://smarturl.click/G6k0w
Рэпрэсіі як зброя заплянаванай перамогі. Якімі страхамі апанаваныя Пуцін і Лукашэнка на трэцім годзе вайны
Якіх патэнцыйных небясьпек найбольш асьцерагаюцца два дыктатары на трэцім годзе вайны, калі патрыятычны мілітарысцкі чад спакваля зьнік, а грамадзтва ўсё больш апаноўвае стомленасьць, глухое раздражненьне і страх перад няпэўнай будучыняй?
Пра страхі Пуціна і Лукашэнкі ў сваім новым блогу піша Віктар Багдзевіч:
https://smarturl.click/1dBxw
«Куды коціцца сьвет»: чаго чакаць ад Нямеччыны
Як памянялася палітыка Нямеччыны ад пачатку маштабнай расейскай вайны супраць Украіны? Ці ёсьць у нямецкіх палітыкаў нейкі кансэнсус адносна таго, як весьці справы зь Беларусьсю? — Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» разважае супрацоўніца Нямецкага фонду Маршала Марына Рахлей:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/lx2nuxLPmJk
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму людзі ў Расеі ўхваляюць відавочна брыдкія рэчы: вайну, гвалт за іншадумства, даносы?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Нядаўна адна расейская прапагандыстка сваю лекцыю на факультэце журналістыкі ў Маскоўскім унівэрсытэце пачала словамі: аб’ектыўнай праўды не існуе. Гэта базавы прынцып расейскай улады і прапаганды, якому шмат вякоў: ня вер вачам сваім, а вер у нашы інтэрпрэтацыі. Вер, але ня думай, думаем за цябе мы. Тое, чым звычайна кіруюцца ўлада, юрыспрудэнцыя, журналістыка — аб’ектыўнымі фактамі — тут пастаўленае з ног на галаву: вайна — гэта мір, вакол ворагі, праўда ў кожнага свая.
Былы прэзыдэнт Манголіі заклікаў арыштаваць Лукашэнку падчас яго візыту ў гэтую краіну
1 чэрвеня пачынаецца афіцыйны візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Манголію. Экс-прэзыдэнт і прэм'ер-міністар Манголіі Цахіягійн Элбэгдорж напісаў з гэтай нагоды у сацсетцы Х:
«Манголія зьяўляецца ўдзельніцай Рымскага статуту і мае судзьдзю ў Міжнародным крымінальным судзе. Чакаецца прыбыцьцё асобы, якая ўчыніла злачынствы супраць чалавечнасьці. Спадзяюся, што адпаведныя меры будуць прынятыя. Перад міжнароднай супольнасьцю Манголія выканае свае юрыдычныя абавязаньні. Перамога справядлівасьці стане сусьветнай падзеяй, і гэта прынясе Манголіі добрую рэпутацыю»:
https://smarturl.click/XywEz
Аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе вынікі тыдня.
https://www.youtube.com/watch?v=4rn2LRNq4n4
У Беларусі адкрылі новае радовішча нафты, пасьля таго як гэтага запатрабаваў Лукашэнка
У Беларусі адкрылі новае радовішча нафты ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласьці. Пра гэта заявіў міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Сяргей Масьляк, перадае БЕЛТА.
Супрацоўнікі НПЦ геалёгіі ўдакладнілі аб’ёмы запасаў. Паводле папярэдніх ацэнак, яны складаюць 152 тыс. т нафты. У год у Беларусі здабываюць каля 1,9 млн т нафты, што складае 15% ад патрэбаў эканомікі краіны.
У сакавіку Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ня верыць, што ў Беларусі выпампавалі ўсю нафту, і запатрабаваў шукаць лепей.
https://smarturl.click/gpq62
Старшыня СК: са жніўня 2020 году ў Беларусі ўчынена каля 19 тысяч экстрэмісцкіх злачынстваў
«З жніўня 2020 году ў Беларусі ўчынена каля 19 тысячаў злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасьці», — заявіў старшыня Сьледчага камітэта Дзьмітры Гара падчас сустрэчы з супрацоўнікамі прадпрыемства «Граніт» у Берасьцейскай вобласьці.
Гара адзначыў, што летась было выяўлена каля 5,5 тысячы такіх злачынстваў, у тым ліку мінулых гадоў. «Гэта і ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах, масавых беспарадках, фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці, абраза прадстаўнікоў улады», — патлумачыў ён. Паводле Гары, многія з тых, хто ўчыніў злачынства ў 2020 годзе, хаваюцца дагэтуль.
За апошнія чатыры гады паводле палітычна матываваных крымінальных справаў у Беларусі, як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», асуджана ня менш за 5.133 чалавекі.
https://smarturl.click/Dakeb
Блогер Павук пра свой завочны суд паводле 14 артыкулаў: «Дзяржаўныя сымбалі зьневажаў. Гэта сьвятая справа для змагара»
Блогер Андрэй Павук фігуруе ў завочнай крымінальнай справе, у якой таксама абвінавачаныя ягоная былая жонка Вольга Павук, сьпявачка Маргарыта Ляўчук, музыкі і актывісты Аляксандар Чахоўскі, Ільля Салянкоў і Ўладзіслаў Наважылаў. Завочны працэс пачынаецца 31 траўня ў Берасьцейскім абласным судзе.
«Што паводле абвінавачаньня я дзяржаўныя сымбалі зьневажаў, дык гэта сьвятая справа змагара — не прызнаваць і змагацца з сымбалямі той дзяржавы, якая абвясьціла ворагам уласны народ. Нас хочуць запалохаць, а я бачу, што гэта яны нас баяцца, баяцца нашых сымбаляў, прычым гэты страх будзе іх перасьледаваць да канца жыцьця. З усіх артыкулаў турбуе толькі адзін — нібыта што я нанёс камусьці цяжкія цялесныя пашкоджаньні. Спрабую з гэтым разабрацца», — сказаў у камэнтары Радыё Свабода Андрэй Павук.
https://smarturl.click/yq85B
Расея і Ўкраіна правялі новы абмен палоннымі. Пасярэднікам у перамовах былі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты
Як паведамілі ў Міністэрстве абароны Расеі, абмен адбыўся пры пасярэдніцтве Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Расейскіх палонных даставілі ў Маскву для наданьня мэдычнай дапамогі.
Адначасова бакі перадалі адзін аднаму целы загінулых. Расея перадала Ўкраіне целы 212 вайскоўцаў, а Ўкраіна перадала Расеі целы 45 загінулых.
Некалькі дзён таму расейскі бок заявіў аб аднабаковым спыненьні працэсу абмену. Апошні абмен адбыўся сёлета ў пачатку лютага.
Гэта 52-і з пачатку расейскага ваеннага ўварваньня абмен палоннымі. Пакуль што Ўкраіна змагла вызваліць з расейскага палон 3210 сваіх абаронцаў.
https://smarturl.click/EeYXg
На здымку абмен палоннымі 8 лютага 2024 году.