Беларус, экстрадыцыі якога Менск дамагаецца ад Армэніі, баіцца, што яго пашлюць ваяваць ва Ўкраіну — адвакат
Яраслава Новікава затрымалі ў Армэніі праз абвінавачаньне ва ўхіленьні ад службы ў войску ў Беларусі. Армэнія, як і Беларусь, мае агульную базу вышуку.
Адвакат Араік Папік’ян расказаў апошнія навіны пра беларуса і магчымасьць яго выдачы:
https://smarturl.click/1dMJw
«На пытаньне, як выжыць мастаку, які апынуўся ў замежжы, у мяне пакуль няма кароткага адказу. Калі працуеш, пра гэта ня думаеш». Размова з мастаком Міхасём Мішуком.
У Вільні адкрываецца выстава пэйзажаў беларускага мастака, якога ў Менску ведалі як аўтара «памаранчавых вадалазаў». Вядомы Міхась Мішук і працай над музычнымі кліпамі. Пагаварылі з творцам пра тое, ці магчыма заставацца мастаком у эміграцыі:
https://smarturl.click/O0z2e
Падчас масавага рэйду сілавікоў затрымалі 63-гадовую Ірыну Такарчук, маці былой палітзьняволенай блогеркі Вольгі Такарчук
Вольгу і яе маці забралі на допыт у КДБ, дзе пыталіся пра е-дастаўку. Яе адпусьцілі, а маці пакінулі за кратамі. Блогерка расказала пра здарэньне праваабаронцам:
У чым мне вінаваціцца? Што мне падпісчык дапамагаў каўбасой?». Яны: "Напішы чыстасардэчнае прызнаньне, што ты раскайваесься і больш ня будзеш браць каўбасу ў падпісчыка".
«Эпоха, зьвязаная з Лукашэнкам, у мінулым», – пасол Украіны па асаблівых даручэньнях па Беларусі
Ігара Кізіма прызначалі амбасадарам па асаблівых даручэньнях па Беларусі. Што зьменіцца ў адносінах Кіева з афіцыйным Менскам і з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, калі адбудзецца сустрэча Зяленскага зь Ціханоўскай, і чаму, паводле Кізіма, «эпоха, зьвязаная з Лукашэнкам ва ўкраінска-беларускіх адносінах, у мінулым»? Паразмаўлялі з дыпляматам
Відэа: https://youtu.be/XxoZSGtrj1A
Тэкст: https://smarturl.click/mp8Jz
У Расеі апазыцыйны палітык патрабуе прыцягнуць Пуціна за «Рэабілітацыю нацызму»
На думку палітыка з Удмуртыі Сяргея Антонава, падчас інтэрвію амэрыканскаму тэлевядоўцу Такеру Карлсану Ўладзімір Пуцін пасьпеў нагаварыць на артыкул Крымінальнага Кодэксу (да 5 гадоў калёніі). У гутарцы з карэспандэнтам «Idel.Рэаліі», актывіст заявіў, што яго заяву зарэгістравалі.
У размове Пуцін фактычна чытае лекцыю па гісторыі Расеі, Украіны і кранае нават іншыя краіны. Калі тэма зайшла пра Другую сусьветную вайну, ён заявіў, што «палякі загуляліся і вымусілі Гітлера пачаць вайну». На думку Сяргея Антонава, у словах Пуціна ўгледжваецца «адмаўленьне фактаў, устаноўленых выракам Міжнароднага ваеннага трыбуналу для суду і пакараньня галоўных ваенных злачынцаў эўрапейскіх краін восі, адабрэньне злачынстваў, устаноўленых названым выракам».
Пуцін расказаў сваю вэрсію гісторыі ВКЛ і сказаў, што бацька Зяленскага ваяваў супраць фашызму. Што трэба ведаць пра інтэрвію.
Фота: Reuters
«Каханьне — мая рэлігія». Пачалася кампанія збору сродкаў на аплату псыхатэрапіі ЛГБТК+ людзям у Беларусі
Яна накіраваная на тое, каб зьмяніць стаўленьне да Дня закаханых у Беларусі, а таксама падтрымаць ЛГБТК+ людзей. Падчас яе актывісткі прадаюць адзеньне і шопэры. Грошы пойдуць на аплату псыхатэрапіі ЛГБТК+ людзям, актывістам і актывісткам у Беларусі.
Расказваем, як падтрымаць ініцыятыву:
https://smarturl.click/5ORVO
Зяленскі прысвоіў званьне Героя Ўкраіны звольненаму галоўнакамандуючаму Залужнаму і дзейнаму кіраўніку выведкі Буданаву
Як адзначаецца ў падпісаным Зяленскім указе, Валеры Залужны ўганараваны званьнем Героя «за значныя асабістыя заслугі ў абароне дзяржаўнага сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны і самаадданае служэньне ўкраінскаму народу».
Званьне Героя Ўкраіны таксама атрымаў і кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Кірыла Буданаў — за асабістую мужнасьць і гераізм, праяўленыя ў абароне дзяржаўнага сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, і за самаадданае служэньне ўкраінскаму народу.
🚅 Польшча вывучае магчымасьць аднаўленьня пасажырскіх чыгуначных зносін зь Беларусьсю
Пасажырскія цягнікі з Польшчы ў Беларусь перасталі хадзіць чатыры гады таму. Гэта адбылося пасьля ўвядзеньня пастановы МУС Польшчы, якая дзейнічае з моманту ўспышкі пандэміі каранавірусу і па сёньня.
Пытаньне адмены абмежаваньняў, уведзеных 4 гады таму, будзе вырашаць міжведамасная група польскага ўраду. 7 лютага пасьля амаль трохгадовага перапынку адбылося першае пасяджэньне.
Як паведамляе ўрадавы сайт Gov.pl «падчас сустрэчы абмяркоўваліся найважнейшыя выклікі, якія стаяць перад Польшчай у пляне эфэктыўнага і бясьпечнага кіраваньня міграцыяй». Пра вынікі пакуль невядома.
У грузінскім горадзе Руставі ў выніку страляніны на рынку загінулі чатыры чалавекі
Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі паведаміла, што ў выніку ранішняй стральбы ў горадзе Руставі на мясцовым рынку загінулі чатыры чалавекі.
Як паведаміла прэсавая служба ведамства, мужчыну, які страляў, затрымалі на месцы. Яму 35 гадоў.
У часе інцыдэнту загінуў дзядзька стралка, а ягоны стрыечны брат атрымаў раненьне.
Аб прычынах стральбы пакуль не паведамляюць.
Пуцін расказаў сваю вэрсію гісторыі ВКЛ і сказаў, што бацька Зяленскага ваяваў супраць фашызму, хоць той нарадзіўся пасьля вайны
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у інтэрвію амэрыканскаму журналісту Такеру Карлсану расказаў, што лічыць Вялікае Княства Літоўскае расейскай дзяржавай, бо «рускія складалі значную частку гэтай дзяржавы». Паводле яго, пасьля аб’яднаньня Вялікага княства і Польскага каралеўства, палякі пачалі апалячваць землі сучаснай Украіны.
Таксама Пуцін расказаў пра ўмовы, пры якіх ён будзе ваяваць з эўрапейскімі краінамі.
https://smarturl.click/z2pJZ
Прэзыдэнт Літвы пра закрыцьцё яшчэ двух пунктаў пропуску на мяжы зь Беларусьсю: жалезная заслона ўжо ёсьць
Адказваючы выданьню lrt.lt на пытаньне, ці ня створыць жалезную заслону закрыцьцё яшчэ двух пунктаў пропуску на мяжы зь Беларусьсю, Гітанас Наўседа заявіў, што жалезная заслона «ужо апусьцілася ўсім сваім цяжарам 24 лютага 2022 году».
Паводле яго, «існаваньне гэтай жалезнай заслоны стварае праблемы як для NATO, так і для Літвы, якая павінна зрабіць шмат працы і зрабіць яе хутка».
https://smarturl.click/gp2ea
Украіна перадала Расеі яшчэ аднаго палоннага беларуса, які ваяваў у расейскай ПВК «Рэдут»
Пры абмене палоннымі Ўкраіна перадала Расеі грамадзяніна Беларусі Максіма Зязюльчыка, які ваяваў у падразьдзеле «Вэтэраны» расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Рэдут» і знаходзіўся ва ўкраінскім палоне з 19 верасьня 2022 году.
Сярод перададзеных Расеяй украінскіх палонных беларускіх добраахвотнікаў няма.
31 студзеня Ўкраіна ў межах абмену вайсковымі палоннымі перадала Расеі грамадзяніна Беларусі Максіма Запеку.
https://smarturl.click/Dam7v
Сілавікі затрымалі жыхара Полацку за камэнтар у адрас памерлага начальніка аршанскай міліцыі
Як вынікае зь відэа, яго затрымлівалі сама меней трое амапаўцаў, побач стаялі яшчэ двое ДАІшнікаў. Пры затрыманьні яго паклалі тварам у сьнег. На «пакаяльным» відэа мужчына кажа, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, публікаваў у сацсетках «экстрэмісцкія матэрыялы», а таксама «абразіў гонар і годнасьць памерлага начальніка Аршанскага РУУС». У чым яго абвінавачваюць і што зь ім цяпер, невядома.
Начальнік Аршанскага РУУС Сяргей Барвянкоў «раптоўна памёр» 4 лютага на 49-м годзе жыцьця. Менавіта пад ягоным кіраўніцтвам у Воршы адбываліся палітычныя рэпрэсіі ў 2020 годзе і пазьней.
https://smarturl.click/ZyaAj
Украіна і Расея правялі новы абмен палоннымі ў фармаце «100 на 100»
«Яшчэ 100 украінцаў знаходзяцца дома, ва Ўкраіне. Нацыянальная гвардыя, памежнікі, Узброеныя сілы. Большасьць — абаронцы Марыюпаля», — паведаміў прэзыдэнт Украіны Зяленскі і апублікаваў фота вызваленых палонных.
У Мінабароны Расеі заявілі, што ў выніку перамоваў з украінскага палону вярнулі 100 расейскіх вайскоўцаў.
Пра папярэдні абмен паведамлялі 31 студзеня: тады абмен адбыўся па формуле 195 на 195.
Андрэй Ягораў аб працы Каардынацыйнай рады: «Сытуацыя складаная». Некаторыя дэлегаты склалі паўнамоцтвы
7 лютага прадстаўнікі Кардынацыйнай Рады вырашылі працягнуць паўнамоцтвы арганізацыі да моманту абраньня трэцяга складу КР. Аднак гэты крок падтрымалі ня ўсе, некаторыя дэлегаты склалі свае паўнамоцтвы. 8 лютага яе пакінула віцэ-сьпікерка Алена Жываглод, а каманда «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» адклікала свайго дэлегата Арцёма Брухана. Паводле Жываглод, з КР за час яе дзейнасьці сышло больш за 13 дэлегатаў.
Сьпікер КР Андрэй Ягораў заявіў, што гатовы паставіць пытаньне аб перавыбарах сьпікера і віцэ-сьпікера, «калі нам трэба перагледзець лідэрства ў радзе»:
https://smarturl.click/Dam6e
З Карымавым ня ладзілі, зь Мірзіёевым — наадварот. Чым адметны візыт Лукашэнкі ва Ўзбэкістан
Аналітык Валер Карбалевіч згадвае, як у Лукашэнкі не складаліся адносіны з былым прэзыдэнтам Узбэкістану Карымавым, і разважае, чаму беларускі палітык ва Ўзбэкістане публічна не крытыкаваў Захад
https://smarturl.click/jkBGk
Галоўнае за 9 лютага
❌ Мінуў год, як няма лістоў ад палітвязьня Міколы Статкевіча
🛒 Харчовыя рэпрэсіі: як у Беларусі затрымліваюць тых, хто атрымліваў дапамогу самым неабходным
🗳 Каардынацыйная рада прыняла рашэньне пра мэханізм і дату выбараў у новы склад
🤔 Што адбываецца ў Каардынацыйнай радзе? Два погляды на сытуацыю знутры
🚓 Праваабаронцы: У аблавах на сваякоў палітвязьняў удзельнічалі 174 сьледчыя
🇺🇦 «Эпоха ў нашых адносінах, зьвязаная з Лукашэнкам, у мінулым». Вялікае інтэрвію з паслом Украіны па асаблівых даручэньнях па Беларусі
🇵🇱 Камісія ў Польшчы вывучае магчымасьць аднаўленьня пасажырскіх чыгуначных зносін зь Беларусьсю
📺 Якім будзе «інфармацыйны гігант» Лукашэнкі і Пуціна, які «ствараюць» з канца 2021 году. Расказваем у ВІДЭА
«Затрымлівалі людзей па сьпісах Е-дастаўкі, сеткі гіпэрмаркетаў "Гіпа" – пайшлі па сем’ях палітзьняволеных»
Праваабаронцы шэрагу арганізацый правялі прэс-канфэрэнцыю. На ёй расказалі пра масавы перасьлед родных палітвязьняў, які адбыўся напрыканцы студзеня:
Агулам вядома пра 229 чалавек, якія зазналі перасьлед за атрыманьне дапамогі, і 24 заведзеныя крымінальныя справы
https://smarturl.click/vwbAR
Што адбываецца ў Каардынацыйнай радзе? Два погляды на сытуацыю знутры
Учора павінны былі скончыцца паўнамоцтвы дэлегатаў Каардынацыйнай рады, але новыя выбары сяброў да гэтага часу арганізаваныя так і не былі. Кіраўніца кампаніі «Честные люди» Алена Жываглод і прадстаўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Арцём Брухан пакінулі Каардынацыйную раду.
Паспрабавалі высьветліць, што там адбываецца
https://smarturl.click/JDGam
У Беларусі хочуць вырабляць самалёты, ракеты і баявыя лазэры
Беларуская вайсковая прамысловасьць анансавала выпуск двухматорных шматмэтавых самалётаў, бесьпілётнікаў, а таксама сродкаў паражэньня БПЛА, якія нізка лятаюць, з выкарыстаньнем лазэра. Пра гэта заявіў старшня Дзяржаўнага камітэту вайсковай прамысловасьці Дзьмітры Пантус.
Ён паведаміў, што, з улікам санкцый, прадпрыемствы Дзяржкамваенпрама яшчэ ў 2021 годзе распрацавалі праграмы імпартазамяшчэньня абароннага сэктару.
На фота беларускі бесьпілётнік «Барражирующая труба».
Вызвалілі пасьля 15 дзён арышту былога журналіста Сяргея Гардзіевіча. За кратамі яму двойчы выклікалі «хуткую»
Яго затрымалі 24 студзеня, а пазьней асудзілі за рэпост артыкулу выданьня «Ганцавіцкі час» на 15 дзён арышту. Па зьвестках БАЖ, усе 15 дзён Гардзіевіч правёў у камэры-адзіночцы. За гэты час яму двойчы выклікалі хуткую дапамогу.
У 2021 годзе яго асудзілі за «абразу» Лукашэнкі, «паклёп», «абразу прадстаўніка ўлады» на 1 год 6 месяцаў калёніі. Праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем. Увосень 2022 году Сяргей Гардзіевіч выйшаў на волю.
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Там вы знойдзеце шмат унікальных кароткіх відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👉🏻 Што малодшы сын Лукашэнкі робіць у інтэрнэце? — radio_svaboda/video/7332572002710064389">Журналісты даведаліся ягоны email і нумар тэлефону ды паглядзелі
👉🏻 Ці сапраўды ў Беларусі бясплатная адукацыя? — radio_svaboda/video/7332953671002574085">Разьбіраемся, хто за яе плаціць
👉🏻 «Архітэктар цяперашніх рэпрэсій у Беларусі». radio_svaboda/video/7333266734629080326">Расказваем пра намесьніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова
У Менску за ўдзел у акцыі пратэсту на 3 гады «хатняй хіміі» асудзілі мастачку Ганну Крук
Яе абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія парушылі грамадзкі парадак, альбо ўдзеле ў іх паводле ч. 1 арт. 342 КК, паведамляе «Вясна».
Сваёй віны Крук не прызнала і патлумачыла суду, што сапраўды разьмясьціла ў кавярні сваю карціну, але на ёй няма выявы бел-чырвона-белага сьцяга.
Ганну затрымалі ўвечары 29 лістапада 2023 году ў кавярні «Маркс» у Менску. Праз два дні яе арыштавалі на 13 дзён у адміністрацыйнай справе паводле арт. 24.23 КаАП («Несанкцыянаванае пікетаваньне»). Паводле пратаколу, Ганна «дэманстравала карціну з БЧБ-сьцягам, што стала даступна неабмежаванаму колу асоб».
Справу разглядала судзьдзя Іна Сівец.
Больш пра рэпрэсіі ў Беларусі:
https://smarturl.click/dp603
Харчовыя рэпрэсіі: як у Беларусі затрымліваюць тых, хто атрымліваў дапамогу самым неабходным
Чаму некаторым людзям у Беларусі не хапае грошай на ежу і наколькі былі важныя для іх гэтыя прадуктовыя данаты?
Што расказваюць пацярпелыя ад новай хвалі перасьледу, якая зачапіла сацыяльную ініцыятыву INeedHelpBY, якая дапамагала прадуктамі харчаваньня пацярпелым ад рэпрэсій.
https://smarturl.click/0eMLW
Мінуў год, як няма лістоў ад палітвязьня Міколы Статкевіча
Апошні ліст ад яго прыйшоў 9 лютага 2023 году. Як паведаміла ягоная жонка Марына Адамовіч, на 8 лютага 2024 году ад Міколы лістоў так і не прыйшло.
https://smarturl.click/4kM1X
🇵🇱 У Польшчы хочуць зрабіць больш эфэктыўнай сьцяну на мяжы зь Беларусьсю
Кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў супольна з Памежнай службы Польшчы працуе над павелічэньнем эфэктыўнасьці агароджы, пабудаванай на мяжы зь Беларусьсю ў 2022 годзе.
Паводле кіраўніка МУС і адміністрацыі Польшчы Марціна Кярвінскага, сьцяна на мяжы зь Беларусьсю пакуль што не зьяўляецца настолькі шчыльнай, каб выключыць перасячэньне мяжы мігрантамі. Марцін Кярвінскі лічыць, што агароджа «не выконвае сваёй функцыі», хоць і не зьяўляецца «дзіравым як рэшата».
https://smarturl.click/B6z9Q
Сама меней 120 чалавек асудзілі ў Беларусі ў студзені ў палітычна матываваных крымінальных справах
Сярод іх 93 мужчыны і 27 жанчын, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». У Менску вынесьлі 70 выракаў палітычнага характару, у Горадзенскай вобласьці — 16, Гомельскай — 14, Берасьцейскай — 8, Менскай — 6, Магілёўскай — 5, Віцебскай — 1.
Пры гэтым праваабаронцам пакуль вядомыя вынікі толькі 19 судоў, бо ўлады ўсяляк імкнуцца абмяжоўваць інфармацыю пра такія працэсы.
Якім будзе «інфармацыйны гігант» Лукашэнкі і Пуціна, які «ствараюць» з канца 2021 году
Гаворкі пра стварэньне мэдыяхолдынгу «саюзнай дзяржавы» ідуць ужо чацьвёрты год. Упершыню такую прапанову агучыў Лукашэнка ў лістападзе 2021 году. А што на практыцы? — Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч:
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=etKKDtLsx7g
Галоўнае за 8 лютага
👫 Эўрапейскі парлямэнт прыняў рэзалюцыю з асуджэньнем рэпрэсій у Беларусі, згадаўшы Ігара і Дар’ю Лосікаў
🇪🇺 У праект 13-га пакету санкцый Эўразьвязу трапіла беларускае прадпрыемства «Пеленг»
🇺🇦 Зяленскі адправіў у адстаўку Залужнага і прызначыў новага кіраўніка УСУ
🙍🏻♂️ «Мяне адзінага выцягнулі з-пад завалаў у Бахмуце». Аповед беларускага добраахвотніка «Нёмана»
👮🏻♂️ «Яго апісваюць як дэбіла, але гэта далёка ня так». Гісторыя жыцьця Мікалая Карпянкова
🇷🇺 Адхіленьне Надзеждзіна ад удзелу ў выбарах азначае, што Крэмль вывучыў беларускія ўрокі, — палітоляг Рудкоўскі
👱🏼♂️ 95 гадоў з дня нараджэньня Леаніда Лыча. Мінуўшчына Беларусі ў біяграфіі гісторыка
МАЗы ў агні. Чаму аўтобусы беларускай вытворчасьці рэгулярна гараць на вуліцах гарадоў
«Імпартазамяшчэньне і адсутнасьць кантролю». За першыя няпоўныя два месяцы 2024 году ў Расеі загарэліся чатыры беларускія аўтобусы МАЗ. У Беларусі за мінулы год агонь пашкодзіў 6 такіх аўтобусаў. Расказваем, у чым прычына:
https://smarturl.click/AdEkv