Рост ВУП на 4,1%, інфляцыя — не вышэй за 5%. Урад Беларусі абазначыў мэты на 2025 год
Паводле прэм'ера Галоўчанкі, тэмп росту эканомікі ў 2025 годзе плянуецца на ўзроўні 104,1%. Для дасягненьня гэтай мэты ўрад плянуе актыўнае разьвіцьцё інвэстыцыяў (+7,8%), нарошчваньне абʼёмаў экспарту тавараў і паслуг (+5,4%) і кантроль над інфляцыяй (ня больш за 5%)». Пры рэалізацыі мэтавага сцэнару ўлады абяцаюць рост рэальных даходаў насельніцтва на 4%.
Што плянавалі ўлады на 2024 год і што цяпер з цэнамі, ВУП і рэальнымі грашовымі даходамі насельніцтва:
https://smarturl.click/kjvb4
Belpol: Як КДБ «разьвяло» немца і навошта яго пагражалі расстраляць
Лукашэнка памілаваў прысуджанага да сьмяротнага пакараньня грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера. Суд прызнаў яго вінаватым паводле 6 цяжкіх артыкулаў КК РБ, у тым ліку ў акце тэрарызму. Учора ранкам ён напісаў просьбу аб памілаваньні, а ўвечары яе задаволілі. Што гэта было, і ці быў увогуле тэракт, за які Крыгера судзілі? Госьці «ПіКа Свабоды» — праваабаронца Павал Сапелка і Ўладзімер Жыгар з арганізацыі «Belpol»:
ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/dmNVHt4VXm4
Колькасьць «палітычных» крымінальных спраў у Беларусі дасягнула абсалютнага максымуму, — сацыёляг Коршунаў
За другі квартал 2024 году колькасьць заведзеных у Беларусі палітычна матываваных крымінальных спраў дасягнула 450 — гэта абсалютны максымум за апошнія 4 гады, вынікае з новага дасьледаваньня Цэнтру новых ідэяў аб рэпрэсіях у Беларусі.
«Цяпер мы, верагодна, знаходзімся ў пачатку трэцяй хвалі [рэпрэсіяў], якая пачалася ў 1-ым квартале 2024 году», — зазначыў сацыёляг Генадзь Коршунаў. Першая хваля, паводле яго, была ў другой палове 2021 году, калі за трэці квартал завялі сама меней 356 крымінальных спраў, другая — у сярэдзіне 2023 году (446 спраў за трэці квартал):
https://smarturl.click/O0dXb
Ва ўкраінскі палон трапіў яшчэ адзін беларус, які ваяваў у складзе расейскай арміі
Два гады таму падобнага мужчыну з такім жа годам нараджэньня МУС Беларусі абвясьціла ў вышук.
https://smarturl.click/4kYY1
Літва абскардзіла ў Эўракамісіі рашэньне Вугоршчыны аб спрашчэньні ўезду для грамадзян Беларусі і Расеі
Літоўскі міністар перакананы, што Эўракамісія павінна прааналізаваць рашэньне Вугоршчыны «з пункту гледжаньня цэласнасьці Шэнгенскай зоны і папярэджаньня пагроз».
https://smarturl.click/nyzzW
Ва Ўкраіне адбілі найбольшую за год атаку дронамі
На Данбасе расейскія войскі наступаюць «хвалямі». Што адбываецца на вайне ва Ўкраіне?
https://smarturl.click/0e495
Журналістаў Беларускага расьсьледніцкага цэнтру абвясьцілі ў міждзяржаўны вышук
Заснавальніка і кіраўніка Беларускага расьсьледніцкага цэнтру Станіслава Івашкевіча і аўтара відэапраграм мэдыяпраекту Сяргея Чалага ўнесьлі ў базу вышуку расейскага МУС. Раней паведамлялася пра знаходжаньне ў гэтай базе траіх былых супрацоўнікаў БРЦ, а цяпер журналістаў «Бюро Мэдыя».
https://smarturl.click/kjvG2
75 гадоў таму у ЗША стварылі «Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне»
31 ліпеня 1949 году на першым кангрэсе беларусаў ЗША ў Нью-Ёрку была створаная арганізацыя «Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне» (БАЗА) — найстарэйшая беларуская арганізацыя ў ЗША. У 1950 годзе арганізацыя атрымала афіцыйнае прызнаньне з боку амэрыканскіх уладаў.
Сёньня БАЗА складаецца з шэрагу мясцовых структураў — аддзелаў і мясцовых гурткоў ад Нью-Ёрку да Каліфорніі.
Пра іншыя падзеі 31 ліпеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/ppma7
Дыягназ «хвароба на ўладу» у Лукашэнкі праявіўся вельмі хутка
У новым відэа праекту «Сьведкі Лукашэнкі» — палітык Анатоль Лябедзька. Ён аналізуе, пасьля якога моманту беларуская дэмакратыя ў 1990-я пачала прайграваць, распавядае, чаму ў 1994 годзе апынуўся ў камандзе кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі, і ўзгадвае, як не стаў адзіным кандыдатам ад апазыцыі.
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=NxIS56oKvtU
«Лукашэнка, Пуцін і Мадура загналі самі сябе ў адзін акоп», — журналіст Дуброўскі
Журналіст Радыё Свабода, аўтар праграмы «Атлас мира» Аляксандар Дуброўскі аналізуе, чым могуць скончыцца пратэсты ў Вэнэсуэле, зьвяртае ўвагу на разьяднанасьць вэнэсуэльскай апазыцыі і паказвае, што аб’ядноўвае Лукашэнку, Пуціна і Мадура.
«Усе ў Вэнэсуэле разумеюць, што гэта ня выбары, а фарс і фальсыфікацыя. Паводле пэўных падлікаў, за Мадура прагаласавала працэнтаў 20–25 выбарнікаў», — кажа ён:
https://smarturl.click/O0dDe
Што так доўга рабілі Лукашэнка і Пуцін на Валааме
Што азначае для беларускай эканомікі дамова аб адзіным электрычным рынку з Расеяй? Якія высновы можна зрабіць з працягласьці сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна на Валааме? Ці можа Крэмль у адказ на разьмяшчэньне амэрыканскіх ракетаў сярэдняй далёкасьці ў Нямеччыне разьмясьціць аналягічныя ў Беларусі?
На гэтыя і іншыя пытаньні ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў:
🎥 ВІДЭА гутаркі цалкам: https://youtu.be/IGsExRjCt18
У Беларусі амаль на траціну вырасла колькасьць непаўналетніх асуджаных. Ёсьць і «палітычныя»
У студзені-чэрвені 2024 году ў Беларусі асудзілі 353 непаўналетніх, што на 27,9% больш, чым у 1-ым паўгодзьдзі 2023 году (276 чалавек), паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда. Сярод іх ёсьць і асуджаныя паводле «палітычных» артыкулаў. За што сёлета судзілі непаўналетніх і як іх каралі:
https://smarturl.click/DaLgb
Вугоршчына спрасьціла легалізацыю беларусаў і расейцаў у краіне. Эўракамісія запатрабавала тлумачэньняў
Пакуль іншыя краіны Эўразьвязу ўводзяць новыя абмежаваньні, вугорскі прэм’ер Віктар Орбан уключыў грамадзян Беларусі і Расеі ў пашыраны сьпіс на «нацыянальную карту», якая дазваляе ўладкавацца на працу ў Вугоршчыне і перавезьці туды сям’ю, а праз тры гады атрымаць сталы дазвол на жыхарства. Таксама яна дазволіць прасьцей падарожнічаць па Эўропе.
Эўракамісія запатрабавала ад Вугоршчыны тлумачэньняў наконт распаўсюджваньня праграмы «нацыянальная карта» на грамадзян Беларусі і Расеі, «маштабу гэтай схемы» і ці трапляе яна пад дзеяньне правілаў ЭЗ.
https://smarturl.click/1dYRO
Цэнтрабанк РФ: Выплаты расейцам па беларускіх эўраабондах будуць праходзіць у абыход замежных інстытутаў
У сваіх заяўках на выплату па эўрааблігацыях інвэстары павінны гарантаваць адмову ад далейшых прэтэнзій да эмітэнта.
https://smarturl.click/0e46L
«Паразуменьня не адбылося». Дэпутат Марзалюк сустракаўся ў калёніі са зьняволенымі
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк сустракаўся са зьняволенымі калёніі № 15, якая знаходзіцца пад Магілёвам. Пра сустрэчу са словаў вязьня, які дагэтуль адбывае пакараньне ў калёніі, расказаў сваяк, які прасіў не называць ягонага імя.
Паводле крыніцы, сустрэча адбылася яшчэ ўзімку, але на волі зьвесткі пра яе сталі вядомыя толькі цяпер.
Слухалі, як заўсёды любога лектара ці міліцыянта, у паўвуха. А той паступова пачаў крычаць на нас, вучыць нас жыцьцю. Казаў: „Вось вы на мяне „наяжджалі“, крытыкавалі мяне, і што цяпер? Дзе вы? У турме седзіце. А дзе я?»
Рэкрутынгавы цэнтар палка Каліноўскага ў Варшаве спыніў працу
Полк больш ня будзе набіраць добраахвотнікаў у Варшаве паводле рашэньня кіраўніцтва Інтэрнацыянальнага легіёну, паведаміў кіраўнік мабілізацыйнага цэнтру Павал Кухта. Цяпер рэкрутынг беларусаў будзе праходзіць праз уласную сыстэму легіёну ва Ўкраіне:
https://smarturl.click/W3JbX
Узяты ў палон беларус — 25-гадовы ўраджэнец Бабруйску Яўген Камянькоў. Што пра яго вядома
Яўген Камянькоў ваяваў у складзе 255-га гвардзейскага мотастралковага палка Сухапутных войскаў Расеі і, імаверна, трапіў у палон вясной 2024 году ў часе баёў пад Ваўчанскам Харкаўскай вобласьці.
У інтэрвію ўкраінскаму праекту «Шукай сваіх» Камянькоў расказаў, што мае бацькоў, братоў і сясьцёр, зь якімі не падтрымлівае кантактаў, апошні час займаўся бадзяжніцтвам. Паводле адукацыі ён вэтэрынар. Перабіваўся часовымі працамі, пэўны час быў зьвязаны з цыганамі і прасіў дапамогу для нібыта «дзяцей». Шмат езьдзіў у Расею, дзе спрабаваў уладкавацца на працу, але заўсёды трапляў у гісторыі, калі яму не аплочвалі працу. У палон трапіў параненым у выніку падзеньня дрону.
Што яшчэ вядома: https://smarturl.click/4kYY1
BelPol: працэс над Крыгерам сфальсыфікавалі, а ягоны прыезд у Беларусь справакавалі сілавікі
Як адзначаецца ў расьсьледаваньні, якое правёў BelPol разам з Супольнасьцю чыгуначнікаў Беларусі, Рыка Крыгер сапраўды хацеў паехаць ва Ўкраіну, але ў часе пошуку замежных вайсковых падразьдзелаў, якія ваююць у складзе ўкраінскага войску, трапіў на інтэрнэт-мэсэнджэры, створаныя сілавікамі Беларусі для выяўленьня добраахвотнікаў.
Паводле BelPol, сілавікі выдалі сябе за прадстаўнікоў СБУ і палка Каліноўскага, заманілі Крыгера на тэрыторыю Беларусі, а потым пры дапамозе адсочваньня яго па перамяшчэньні мабільнага тэлефону «вялі» па ўсіх маршрутах, каб сабраць «доказы» ягонай датычнасьці да «тэракту»:
https://smarturl.click/w93Xb
У Польшчы затрымалі вайсковага гісторыка. Ён некалькі разоў езьдзіў у Віцебск
Пры ператрусах у затрыманага нібыта знайшлі «незьлічоную колькасьць дакумэнтаў», у тым ліку каля 3 тысяч тэчак з асабістымі справамі вайскоўцаў спэцыяльных злучэньняў Польскага войска. Таксама ў мужчыны нібыта знайшлі матэрыялы зь дзіцячай парнаграфіяй.
https://smarturl.click/5OYYD
Менш калію, дрэва і мяса, больш гарэлкі. Як Кітай скарачае закупкі ў Беларусі
У Кітаі сталі купляць больш гарэлкі зь Беларусі, але менш калію, мяса птушкі і рапсавага алею. Што адбываецца зь беларуска-кітайскім гандлем?
https://smarturl.click/W3J7W
«Чорныя салаўі». Як у Беларусі ў тэрарызьме і здрадзе дзяржаве абвінавачваюць падлеткаў і моладзь
У Магілёве 18-гадовага хлопца пачалі судзіць за «сувязь з СБУ». Расказваем, што вядома пра іншых юнакоў і юначак, якіх беларускі рэжым вінаваціць у «супрацы са спэцслужбамі Ўкраіны», «падрыхтоўкай тэрактаў», «здрадзе дзяржаве».
https://smarturl.click/gpZ7A
Забіты лідэр ХАМАС Ісмаіл Ханія
Корпус вартавых Іранскай рэвалюцыі паведаміў, што Ісмаіл Ханія, палітычны лідэр палестынскай экстрэмісцкай групоўкі ХАМАС, прызнанай ЗША і ЭЗ тэрарыстычнай арганізацыяй, быў забіты ў сваёй рэзыдэнцыі ў Тэгеране падчас рэйду Ізраілю.
ХАМАС пацьвердзіў гібель Ханіі.
https://smarturl.click/qlAm0
У Google расказалі, як беларускія ўлады патрабавалі ад кампаніі выдаліць відэа і зьмяніць вынікі пошуку
Агулам з 2011 году ў Google паступіў 31 запыт ад беларускіх дзяржорганаў на выдаленьне 85 элемэнтаў кантэнту.
Так, напрыклад, у другім паўгодзьдзі 2020 году Міністэрства інфармацыі Беларусі патрабавала ад Google выдаліць з YouTube тры відэа, якія беларускі суд прызнаў «экстрэмісцкімі». Паводле Google, два зь іх уяўлялі сабой дакумэнтальныя фільмы, якія крытыкуюць «высокапастаўленага палітычнага дзеяча і ўрад у цэлым», трэцяе тычылася антыўрадавых пратэстаў. У кампаніі удакладнілі, што ня выдалілі відэа, «бо яны не зьмяшчалі экстрэмісцкіх матэрыялаў»:
https://smarturl.click/l5E7q
Галоўнае за 30 ліпеня
✍🏻 Лукашэнка памілаваў асуджанага на сьмяротнае пакараньне грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера
👫У Беларусі амаль на траціну вырасла колькасьць непаўналетніх асуджаных. Ёсьць і «палітычныя»
🇱🇹 Літоўская паліцыя пачала расьсьледаваньне нападу на краму беларускіх сувэніраў у Вільні
👨🏻⚖️ Фігуранта справы аб «змове з мэтай захопу ўлады» Юрыя Зянковіча чакае трэці суд
👨🏻🎨 «Вольскага я ўломваў паўтара года». Гутарка з маладым мастаком, які намаляваў больш за сто партрэтаў вядомых беларусаў
🙎🏼♂️ Баскетбаліст, дыплямат і «генэратар ідэй». Што былыя калегі кажуць пра кіраўніка МЗС Максіма Рыжанкова
🗣«Лукашэнка, Пуцін і Мадура загналі самі сябе ў адзін акоп», — журналіст Дуброўскі
🎥 «ПіК Свабоды». Беларусь пад расейскім напружаньнем: дамова аб адзіным рынку электраэнэргіі і ракеты сярэдняй далёкасьці
Лукашэнка памілаваў асуджанага на сьмяротнае пакараньне грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера
Пра гэта паведаміла прэс-служба Лукашэнкі. Раней Крыгер напісаў на імя Лукашэнкі прашэньне аб памілаваньні.
Сьмяротны прысуд Крыгеру вынесьлі 24 чэрвеня, вядома пра гэта стала амаль празь месяц. Суд прызнаў яго вінаватым паводле 6 цяжкіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку ў акце тэрарызму.
У эфіры прапагандысцкага «Беларусь 1» Крыгер сказаў, што хацеў «спатрэбіцца» Ўкраіне, таму пачаў адпраўляць заяўкі ва ўкраінскія добраахвотніцкія фармаваньні, а потым на загад «куратара» вылецеў у Менск, даставіў заплечнік на станцыю Азярышча, дзе пазьней адбыўся выбух, у выніку чаго ніхто не пацярпеў.
Створаная беларусамі IT-кампанія Flo стала «аднарогам» — яе ацэньваюць у мільярд даляраў
Беларуская ІТ-кампанія Flo, стваральнік папулярнага дадатку для жаночага здароўя Flo Health, прыцягнула 200 млн даляраў інвэстыцыяў, што ўзьняло яе рынкавы кошт да 1 млрд даляраў. Так Flo стала другой кампаніяй-«аднарогам» зь беларускімі каранямі (першай была PandaDoc). На сёньня Flo абслужыла каля 380 мільёнаў карыстальнікаў па ўсім сьвеце:
https://smarturl.click/w93LA
Літоўская паліцыя пачала расьсьледаваньне нападу на краму беларускіх сувэніраў у Вільні
Пачалі папярэдняе расьсьледаваньне па факце пашкоджаньня маёмасьці ў выніку нападу на краму Kropka ў Вільні, якую 2 месяцы таму адкрылі былы палітвязень Зьміцер Фурманаў і яго жонка Вольга. Матэрыяльную шкоду ацанілі ў 1000 эўра. Калі ў час расьсьледаваньня зьявяцца новыя падрабязнасьці, яго могуць перакваліфікаваць у распальваньне нянавісьці ці інш.
Уначы 28 ліпеня на будынку крамы невядомыя па-літоўску напісалі «Вяртайцеся дадому, беларускія сьвіньні» і разьбілі вакно ў краме. Сам Зьміцер Фурманаў схіляецца да думкі, што напад на краму — «правакацыя лукашыстаў».
https://smarturl.click/kjv3y
Фігуранта справы аб «змове з мэтай захопу ўлады» Юрыя Зянковіча чакае трэці суд
Паводле інфармацыі ад праваабаронцаў, фігуранту справы аб «змове з мэтай захопу ўлады» цяпер выстаўленае абвінавачаньне па 411 артыкуле Крымінальнага кодэксу — «грубае непадпарадкаваньне законным патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы». Яму пагражае дадатковы год зьняволеньня.
https://smarturl.click/VD8gj
Рыка Крыгер напісаў прашэньне аб памілаваньні
Асуджаны ў Беларусі да сьмяротнага пакараньня грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер зьвярнуўся з прашэньнем аб памілаваньні. У Лукашэнкі з гэтай нагоды сабралі нараду, напісаў тэлеграм-канал ягонай прэс-службы. Дэталяў пакуль не раскрываюць.
Сьмяротны прысуд Рыка Крыгеру вынесьлі 24 чэрвеня, вядома пра гэта стала амаль празь месяц. Суд прызнаў яго вінаватым паводле шасьці цяжкіх артыкулаў КК РБ, у тым ліку ў акце тэрарызму.
25 ліпеня дзяржаўны тэлеканал «Беларусь 1» паказаў прапагандысцкую перадачу пад назвай «Споведзь нямецкага тэрарыста», удзельнікам якой стаў Крыгер. Ён расказаў пра сваё жаданьне «спатрэбіцца» Ўкраіне, пра тое, як нібыта пачаў адпраўляць заяўкі ва ўкраінскія добраахвотніцкія фармаваньні, а затым на загад «куратара» вылецеў у Менск, дзе быццам даставіў заплечнік на станцыю Азярышча, дзе пазьней адбыўся выбух, у выніку якога ніхто не пацярпеў.
Беларускага мастака Аляксея Кузьміча затрымалі за раскопваньне магілы ван Гога
Акцыя адбылася на 139-ю гадавіну зь дня сьмерці вядомага мастака. Кузьміч назваў сваю акцыю Renaissance і абгрунтаваў яе «невыноснасьцю жыць у сьвеце, дзе закончыліся мастакі».
https://smarturl.click/5OYop