У дакладзе Мюнхенскай канфэрэнцыі аб бясьпецы апісалі ролю Беларусі ў агрэсіі Расеі супраць Украіны
Адзіным хаўрусьнікам Расеі ў рэгіёне Цэнтральнай Эўропы застаецца Беларусь і Аляксандар Лукашэнка, якія адыгралі цэнтральную ролю ў нападзе Расеі на Ўкраіну ў лютым 2022 году, адзначаецца ў дакладзе.
Таксама, згодна з дакумэнтам, Расея, нягледзячы на тое, што ёй не ўдалося ўцягнуць у свой лягер Грузію, Малдову і Заходнія Балканы, працягвае перашкодзіць іхнай эўрапейскай інтэграцыі.
https://smarturl.click/B6zYn
«Маглі б сесьці ўтрох — я, маці і тата». Блогерка Вольга Такарчук — пра калёнію, вызваленьне і арышт маці
У гутарцы са Свабодай Вольга расказала пра зьняволеньне, вызваленьне, вымушаныя ўцёкі і страшны выбар — сесьці ў турму разам з бацькамі ці ўцякаць, пакінуўшы маці ў СІЗА.
https://smarturl.click/xBpRY
МЗС Чэхіі прапанавала падоўжыць забарону на выдачу віз і ДНЖ беларусам
Забарона на выдачу віз і ДНЖ для грамадзян Беларусі дзейнічае ўжо каля двух гадоў і можа стаць бестэрміновай.
Паводле чэскага выданьня Forum 24, Чэхія разглядае магчымасьць падаўжэньня забароны на выдачу віз і дазволаў на жыхарства (ДНЖ) расейцам і беларусам. Пакуль гэтая забарона дзейнічае да 31 сакавіка сёлета. З адпаведнай прапановай выступіла МЗС краіны.
https://smarturl.click/ql5JV
«У Каардынацыйнай рады спрэчкі і праблемы не зь Ціханоўскай, а з прадстаўнікамі Кабінэту», — сьпікер КР Ягораў
Сьпікер Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў адказвае на пытаньне, ці сапраўды абвешчаны варыянт выбараў у КР стане канчатковым, заяўляе пра канструктыўнае ўзаемадзеяньне з Офісам Сьвятланы Ціханоўскай і адказвае на папрокі Аляксандра Мілінкевіча пра «небеларускія сілы ў Каардынацыйнай радзе».
https://smarturl.click/LYv4O
ФСБ РФ затрымала грамадзяніна Беларусі за падпал электрападстанцыі ў Туле
У Варонежы затрымалі грамадзяніна Беларусі, які падпаліў цягавую электрападстанцыю ў Туле. Пра гэта піша ТАСС са спасылкай на Цэнтар грамадзкіх сувязяў ФСБ Расіі.
«Фэдэральнай службай бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі ў Варонежы затрыманы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, 1998 году нараджэньня, які мае дачыненьне да падпалу 6 лютага 2024 года ў Туле цягавай электрападстанцыі АТ „Тульскія гарадзкія электрасеткі“ па заданьні ўкраінскіх спэцслужбаў», — гаворыцца ў паведамленьні ФСБ.
У дачыненьні да затрыманага сьледчым аддзелам УФСБ Расеі Тульскай вобласьці распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт 281 КК РФ («Дывэрсія»). Яму пагражае да 20 гадоў пазбаўленьня волі.
https://smarturl.click/gp2XB
«Страшна падумаць, што Пуцін можа зрабіць у Беларусі», — шатляндзкі праваабаронца
Як можа дапамагчы палітвязьням міжнародная кампанія салідарнасьці? Ці не памылка — заклікаць заходнія кампаніі пакінуць Беларусь? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказаў Кен Макбэйн, прадстаўнік міжнароднай праваабарончай кампаніі Libereco ў Вялікай Брытаніі.
https://youtu.be/PRSg-Dy3zdo
Экс-прэзыдэнт Манголіі пасьля інтэрвію Пуціна Карлсану паказаў «гістарычную мапу» сваёй краіны
Былы прэзыдэнт Манголіі Цахіягійн Элбэгдорж адказаў на нядаўняе двухгадзіннае інтэрвію Ўладзіміра Пуціна журналісту Такеру Карлсану, у якім расейскі лідэр выказаў сваё бачаньне гісторыі.
У сацсетцы Х былы прэзыдэнт Манголіі паказаў «гістарычную мапу» сваёй краіны, якая ахоплівае Кітай, Расею і частку Эўропы.
«Пасьля размовы Пуціна я знайшоў гістарычную мапу Манголіі, — напісаў ён у сацсетцы X. І дадаў: — Не хвалюйцеся, мы мірная і свабодная нацыя».
https://smarturl.click/G6jmZ
Дзяніс Садоўскі заявіў, што рэальных сяброў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі на сходзе ў Варшаве было ня больш за пяць чалавек, а Георгі Дзьмітрук ужо больш за 10 гадоў ня вёў сур'ёзнай дзейнасьці.
Садоўскі заявіў, што дзейнасьць Дзьмітрука ніяк не зьвязаная з працай аргкамітэта партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» і што ягоныя прыватныя замежныя ініцыятывы ня маюць сваіх прадстаўнікоў у Беларусі.
Усё гэта можа сьведчыць пра раскол у БХД.
Рымашэўскага, Кавалькову, Садоўскага і Аксёнава выключылі з БХД
10 лютага ў Варшаве ў Музэі Вольнай Беларусі адбыўся зьезд партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». На ім прынялі рашэньне аб выключэньні з партыі былых сустаршыняў Віталя Рымашэўскага, Вольгу Кавалькову, Дзяніса Садоўскага, а таксама былога кіраўніка Магілёўскай абласной арганізацыі БХД Алега Аксёнава.
Сустаршынямі застаюцца Павал Севярынец і Георгі Дзьмітрук, пры гэтым Дзьмітрук фактычна будзе кіраваць партыяй, пакуль Севярынец, прызнаны яе адзіным лідэрам, знаходзіцца за кратамі з палітычных прычынаў.
https://smarturl.click/1dMZe
Карпянкоў дапусьціў, што ўнутраным войскам падчас выбараў дапамогуць вагнэраўцы
Паводле яго, інструктары ПВК за сем месяцаў падрыхтавалі 1,6 тыс. спэцыялістаў унутраных войскаў.
https://smarturl.click/670bY
Каардынацыйная рада як непраяўленае фота. Пытаньні патэнцыйнага выбарніка самому сабе
Сяргей Дубавец піша пра Каардынацыйную раду дэмакратычных сіл у выгнаньні як непраяўлены фатаздымак: ніхто толкам ня бачыць, што на ім, аўтар спрабуе яго праявіць, хаця б для сябе.
https://smarturl.click/JDG6D
ФСБ правяла ператрусы ў офісах Расавіяцыі з-за перапродажаў самалётаў за мяжу
У Расеі ФСБ распачала некалькі крымінальных справаў з-за незаконнага продажу за мяжу амаль 60 самалётаў. Пэўная тэхніка, зьнятая з рэгістрацыі ў абыход указаў Пуціна і ўраду, удзельнічала ў вайне з украінскага боку.
https://smarturl.click/Eemj0
Улады Эгіпту прыгразілі прыпыніць дзеяньне мірнай дамовы з Ізраілем, калі ізраільскія войскі ўвойдуць у прымежны з Эгіптам горад Рафах у сэктары Газа. Пагроза прагучала пасьля таго, як прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу заявіў, што ўвесьці войскі ў Рафах неабходна для перамогі ў вайне супраць палестынскай групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўразвязе.
Увечары 11 лютага на сайце Белага дому зьявілася паведамленьне пра тэлефонныя перамовы паміж прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам і Нэтаньягу. Амэрыканскі прэзыдэнт падкрэсьліў, што нельга праводзіць ваенную апэрацыю ў Рафаху без рэалістычнага пляну, які б гарантаваў бясьпеку і падтрымку больш чым 1 мільёну чалавек, што знайшлі там прытулак.
У Рафах ад пачатку наземнай апэрацыі ізраільскай арміі ў кастрычніку 2023 году зьбегла амаль палова насельніцтва сэктару Газа. Большасьць палестынцаў цяпер жывуць там у намётавых лягерах і сховішчах ААН паблізу мяжы з Эгіптам.
На фота ўцекачы ў горадзе Рафах, 8 лютага 2024 https://smarturl.click/0eMz7
Генэральны сакратар NATO адрэагаваў на пагрозы Трампа
Енс Столтэнбэрг заявіў, што словы былога прэзыдэнта ЗША «ставяць пад пагрозу жыцьцё амэрыканскіх і эўрапейскіх салдат». Ён дадаў, што любы напад на краіну NATO сутыкнецца з «аб'яднаным і моцным адказам».
Раней экс-прэзыдэнт ЗША і найбольш імаверны кандыдат ад Рэспубліканскай партыі на новыя выбары Дональд Трамп працытаваў нібыта пытаньне прэзыдэнта неназванай «вялікай краіны»: «Сэр, калі мы не заплацім і на нас нападзе Расея, Вы нас абароніце?»
«Не, я б вас не абараняў. Насамрэч, я б заклікаў іх рабіць усё, што яны хочуць. Вы павінны заплаціць», — сказаў Трамп. На фота Енс Столтэнбэрг і Дональд Трамп (на пярэднім пляне зьлева направа) падчас саміту NATO ў Брытаніі ў сьнежні 2019 году https://smarturl.click/71MR7
Намесьнік пракурора Горадзенскай вобласьці параіў выдаліць з сацсетак «сумнеўную» інфармацыю за апошнія пяць гадоў
Колькасьць новых крымінальных спраў за «экстрэмізм» зьніжаецца, заявіў намесьнік пракурора Горадзенскай вобласьці Андрэй Скурат 8 лютага на сустрэчы з калектывамі ААТ «Беллакт» і Ваўкавыскага мясакамбінату ў раённым цэнтры.
«Тым ня менш: у кагосьці ў стужках сацсетак, на старонках асабістых акаўнтаў, магчыма, засталіся карцінкі, рэпосты, лайкі, камэнтары з суполак ці груп, прызнаных экстрэмісцкімі, падпіскі на іх», — цытуе Скурата сайт ваўкавыскай дзяржаўнай газэты «Наш час».
Праваабарончы цэнтар «Вясна» адзначае, што Скурат злоўжывае службовымі паўнамоцтвамі, бо сам ён кандыдат у дэпутаты Горадзенскага абласнога савету, а арганізаваныя мясцовымі ўладамі сустрэчы фармальна ня лічацца агітацыяй. https://smarturl.click/9zxvp
Хрысьціянскія актывісты накіравалі ў ААН свае прэтэнзіі да новага закону аб рэлігіях у Беларусі
Закон «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях» абмяжоўвае свабоду веравызнаньня, перакананыя актывісты ініцыятывы «Хрысьціянская візія».
https://smarturl.click/0eMZg
Хакейная зборная Беларусі прапусьціць Алімпіяду-2026
На чарговым пасяджэньні Рада ІІХФ разгледзела бягучыя рызыкі для бясьпекі, зьвязаныя з паўторным уключэньнем нацыянальных і клюбных каманд Расеі і Беларусі ў спаборніцтвы ІІХФ. Пасьля абмеркаваньня арганізацыя працягнула забарону яшчэ на год.
Беларусь застаецца безь вялікага хакею мінімум да траўня 2025 году, а гэта азначае, што нацыянальная каманда прапусьціць алімпійскую кваліфікацыю, якая стартуе ў жніўні 2024 году. Такім чынам, зборная Беларусі дакладна ня выступіць на Алімпійскіх гульнях 2026 году ў італьянскіх Міляне і Карціна д'Ампэца.
https://smarturl.click/e5ynq
У Ровенскай вобласьці паказалі, як выглядае мяжа зь Беларусьсю і як яе працягнуць умацоўваць. ФОТА
Кіраўнік Ровенскай абласной вайсковай адміністрацыі Аляксандар Коваль заявіў, што ўрад выдзеліў 900 мільёнаў грыўняў (прыблізна 24 мільёны даляраў у эквіваленце. — РС) на працяг умацоўваньня мяжы зь Беларусьсю ў гэтым рэгіёне. Даўжыня ўкраінска-беларускай мяжы ў Ровенскай вобласьці — 229 км.
У канцы лютага 2023 году Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла зьмены ў заканадаўства аб абароне дзяржаўнай мяжы, якія прадугледжваюць павелічэньне да 2 кілямэтраў плошчы памежных палос на межах зь Беларусьсю і Расеяй, а таксама ўзаконьваюць тыя дадатковыя фартыфікацыйныя збудаваньні, якія ўжо існуюць.
https://smarturl.click/e5y3q
Найважнейшае за 12 лютага:
🔸 За год — 2580 крымінальных спраў завялі паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў у адным Менску
🔸 ByPol паказаў расьсьледаваньне аб затрыманьні адміністратараў канала «Кіроўцы 97»
🔸 На былога магілёўскага журналіста Глушкова завялі крымінальную справу паводле «экстрэмісцкага» артыкулу
🔸 Карпянкоў дапусьціў, што ўнутраным войскам падчас выбараў дапамогуць вагнэраўцы
🔸 На аўкцыён выставілі нерухомасьць Валера Цапкалы, кватэру ў Менску з парковачным месцам
🔸 «У Каардынацыйнай Рады спрэчкі і праблемы не зь Ціханоўскай, а з прадстаўнікамі Кабінэту», — сьпікер КР Ягораў
🔸 Дадатнае сальда зьнешняга гандлю Беларусі за 2023 год скарацілася амаль у 10 разоў
🔸 Інфляцыя паскорылася. Белстат паведаміў, што лідэрамі ў росьце цэнаў сталі прававыя паслугі
🔸 «Беларусь акупаваная на 100 працэнтаў». Шатляндзкі праваабаронца пра салідарнасьць
🔸 Аўтамабілі, цеплавізары, маскавальныя сеткі. Хто ў Беларусі зьбірае дапамогу для расейскіх вайскоўцаў
🔸 Каардынацыйная рада як непраяўленае фота. Пытаньні патэнцыйнага выбарніка самому сабе
🔸 «Зрабілі з дапамогай скотчу і таленту». Былыя акторы Купалаўскага тэатру прэзэнтавалі свой першы фільм
Беларускія сілавікі ўзялі ўдзел у «Алімпіядзе спэцназу» у Дубаі разам з калегамі з ЗША і Канады
Cілавікі са спэцыяльнага падразьдзяленьня па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» і жаночая зборная МУС Беларусі ўзялі ўдзел у The UAE SWAT Challenge — неафіцыйным чэмпіянаце сьвету, які называюць «Алімпіядай спэцназу». Пра гэта паведамляе выданьне Reform.by.
Выданьне адзначае, што беларускія спэцназаўцы, якія ўдзельнічалі ў падаўленьні акцый пратэсту і разгонах мірных дэманстрацый, аказаліся цалкам рукапаціскальнымі ў асяродзьдзі сваіх калегаў, у тым ліку — з ЗША і Канады.
https://smarturl.click/1dMWY
Суд «Беларуськалію» супраць Літвы працягваецца. Пачаўся арбітражны працэс
Беларуская дзяржаўная кампанія спрабуе праз суд спагнаць зь Літвы 1 млрд эўра.
У сьнежні Эўрапейскі суд адмовіўся зьняць санкцыі з тэрміналу Клайпедзкага порту, які часткова належыць «Беларуськалію». Але «Беларуськалій» працягвае судовыя разборы праз страты, зьвязаныя, на думку прадстаўнікоў кампаніі, з парушэньнем урадам Літвы пагадненьня пра абарону інвэстыцый. У Літве пачалі арбітражны працэс пасьля скаргі беларускага прадпрыемства, паведамляе Delfi са спасылкай на інфармацыйнае агенцтва Elta.
https://smarturl.click/EemzJ
На пацыента, які напаў на брыгаду хуткай дапамогі зь сякерай, завялі крымінальную справу
Днямі ў Менску пацыент напаў зь сякерай на брыгаду хуткай дапамогі, якая прыбыла да яго па выкліку. Агулам ён нанёс фэльчарам ня менш як 20 удараў.
Цяпер справай заняўся Сьледчы камітэт.
https://smarturl.click/Damxm
Палітвязьню Паўлу Саву хочуць узмацніць рэжым утрыманьня
12 лютага ў судзе разглядаюць справу аб «замене рэжыму ўтрыманьня» і пераводзе Паўла ў іншую папраўчую ўстанову. Яго могуць перавесьці на турэмны рэжым.
https://smarturl.click/l5JmY
У Барысаве пачалі банкруцтва прадпрыемства, якое нядаўна прайшло мадэрнізацыю
Эканамічны суд пачаў працэдуру банкруцтва Барысаўскага завода палімэрнай тары «Паліміз», якое заснавалі ў 1968 годзе.
https://smarturl.click/mp8wn
На выяве памятны значок да 30-годзьдзя «Палімізу» з онлайн-аўкцыёну
«Зрабілі з дапамогай скотчу і таленту». Былыя акторы Купалаўскага тэатру прэзэнтавалі свой першы фільм
Адзін Арык Фергас загінуў у 1942-м ад рук фашысцкіх захопнікаў, другі — у 1920-м ад рук белапалякаў, а трэці — у 1905-м ад рук царскіх жандараў. У Варшаве вольныя «Купалаўцы» прэзэнтавалі свой першы кароткамэтражны фільм «Дух месца».
https://smarturl.click/4kM9m
Увага, пошук 🔎
Шукаем тых, хто больш ня можа знайсьці ў беларускіх аптэках патрэбных яму замежных лекаў. Нават за вялікія грошы. Напішыце нам, калі ласка. Ананімнасьць гарантаваная.
📫 Сувязь з рэдакцыяй. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Аўтамабілі, цеплавізары, маскавальныя сеткі. Хто ў Беларусі зьбірае дапамогу для расейскіх вайскоўцаў
Поўнамаштабнае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну пачалося амаль два гады таму. За гэты час у Расеі паўстала буйная сетка грамадзкіх арганізацый, якія розным чынам дапамагаюць расейскім вайскоўцам весьці баявыя дзеяньні на ўкраінскай тэрыторыі. Задзейнічаныя ў такой валянтэрскай дапамозе і некаторыя беларускія структуры. Расказваем пра іх падрабязьней.
https://smarturl.click/O0z4a
Галоўнае за 11 лютага
📌 Трамп заявіў, што будзе заахвочваць Расею атакаваць членаў NATO, якія ня робяць абаронных выплатаў. Кіраўнік NATO адрэагаваў
📌 Латушка зьняпраўдзіў словы чыноўніка Мінздароўя аб спыненьні паставак лекаў у Беларусь праз санкцыі
📌 У 2023 годзе Мінюст дамогся ліквідацыі 107 аб’яднаньняў, 11 партый, 2 фондаў
📌 Намесьнік пракурора Горадзенскай вобласьці параіў выдаліць з сацсетак «сумнеўную» інфармацыю за апошнія пяць гадоў
📌 Лукашэнка і прайграныя выбары. Да чаго рэжым рыхтуе беларусаў, узмацняючы палітычныя рэпрэсіі
📌 Ці добра вы ведаеце гісторыю антымаскоўскага Магілёўскага паўстаньня 1661 году? Прайдзіце наш ТЭСТ
Латушка зьняпраўдзіў словы чыноўніка Мінздароўя пра нібыта «заходнія санкцыі» на лекі для Беларусі
«Абсалютна ніякія санкцыі» на лекавыя прэпараты і вырабы мэдыцынскага прызначэньня беларускай вытворчасьці Захад ня ўводзіў, заявіў на сваім Youtube-канале 11 лютага кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка.
«Мы ўжо неаднаразова абвяргалі такія заявы адносна лекаў, аднак гэты прапагандысцкі тэзіс працягвае набіраць абароты і выходзіць на міжнародны ўзровень», — сказаў Павал Латушка. Пры гэтым многія кампаніі, сярод іх ёсьць і фармакалягічныя, з уласнай ініцыятывы адмаўляюцца ад супрацоўніцтва зь Менскам, растлумачыў палітык. https://smarturl.click/O0zBO
Армія Ізраілю знайшла тунэль ХАМАС пад будынкам агенцтва ААН у Газе
Армія Ізраілю выявіла тунэль радыкальнай групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўропе, пад будынкам штаб-кватэры агенцтва ААН па дапамозе палестынскім уцекачам (БАПОР) у Газе. Паводле Ізраілю, у ім разьмяшчаўся разьведвальны цэнтар ХАМАС.
Ізраільскія вайскоўцы правялі журналістаў па 700-метровым тунэлі. Ён пралягае на глыбіні 20 мэтраў пад зямлёй. Таксама падземныя службовыя памяшканьні знайшлі пад будынкам разьмешчанай непадалёк школы, якая знаходзіцца ў распараджэньні агенцтва ААН.
Кіраўнік БАПОР Філіпэ Лязарыні ў сацыяльнай сетцы Х заявіў, што ў агенцтве ня ведалі аб тым, што знаходзіцца пад будынкам. https://smarturl.click/1dMG5