radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка абвінаваціў прэзыдэнта ЗША ў тым, што ён выкарыстоўвае «вялікі абмен» для падвышэньня свайго аўтарытэту

У часе размовы з жыхарамі вёскі Прудок Мазырскага раёну, якая моцна пацярпела ад прыроднай стыхіі, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што «прэзыдэнт ЗША ня меў ніякага дачыненьня да арганізацыі абмену паміж Расеяй і краінамі Захаду».

https://smarturl.click/0e4wm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дачка эмігрантаў зь Беларусі стала алімпійскай чэмпіёнкай у фэхтаваньні на рапірах у складзе зборнай ЗША

Жаклін Дубровіч (на фота зьлева) у камандным заліку разам з трыма сваімі калегамі па зборнай ЗША атрымала тытул алімпійскай чэмпіёнкі ў фэхтаваньні на рапірах.

Як паведамляецца на афіцыйным сайце Алімпіяды-2024, у фінале зборная ЗША перамагла каманду Італіі з лікам 45:39.

Гэта другая Алімпіяда 30-гадовай амэрыканкі Жаклін Дубровіч.

https://smarturl.click/LYgbO

Здымак AFP

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇭🇺 Што такое Нацыянальная карта Вугоршчыны і як яе атрымаць беларусу

Вугоршчына з 9 ліпеня пашырыла праграму Нацыянальнай карты («Nemzeti Kártya») на беларусаў і расейцаў. Раней такая магчымасьць існавала толькі для грамадзян Сэрбіі і Ўкраіны. Зараз праграму пашырылі таксама на Беларусь, Расею, Чарнагорыю, Малдову, Босьнію і Герцагавіну, Паўночную Македонію. Удзельнікі праграмы нацыянальнай карты змогуць перавезьці ў Вугоршчыну і сваіх сямейнікаў.

Разьбіраемся, што гэта зьмяняе: https://smarturl.click/aJZjD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: Дзень памяці Міхала Валовіча

2 жніўня 1833 году быў павешаны Міхал Валовіч — філярэт, філямат, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў, камандзір партызанскага аддзелу ў 1833 годзе. Валовіча пакаралі сьмерцю на шыбеніцы ў Горадні па загаду губэрнатара Мураўёва-вешальніка. Яму споўнілася толькі 26 гадоў.

Пра іншыя падзеі 2 жніўня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/RA8Jb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 1 жніўня

📌Захад і Расея абмяняліся вязьнямі. Сярод іх — журналістка Радыё Свабода Алсу Курмашава

📌Грандыёзны абмен вязьнямі. Але чаму безь беларусаў

📌Пуцін загадаў — Лукашэнка выканаў. Чаму міжнародны абмен вязьнямі адбыўся безь беларусаў

📌«Зноў праблемы зь перадачай». Муж палітзьняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк расказаў навіны пра яе

📌Журналістаў Сабалеўскага і Глушкова асудзілі на 4 і 3 гады калёніі адпаведна

📌Цёмныя фота, прарасейскія сьпікеры, крытыка ізраільцянаў. Як беларуская прапаганда асьвятляе Алімпіяду ў Парыжы

📌Не адкрываецца сайт «Белсату», рэдакцыя ня мае да яго доступу. Тлумачым, што адбываецца з каналам

📌Сахашчык заявіў пра выхад з Аб’яднанага пераходнага кабінэта

📌«Чым хваліцца, калі многія праекты нічым не завяршыліся», — Паўлюк Быкоўскі пра галоўныя тэмы канфэрэнцыі «Новая Беларусь»

📌Беларускага мастака Кузьміча адправілі ў СІЗА за пэрформанс на магіле ван Гога

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былы намесьнік Ціханоўскай Кавалеўскі стварыў новую палітычную структуру

Былы намесьнік кіраўніцы і прадстаўнік у замежных справах у Аб’яднаным пераходным кабінэце (АПК) Валер Кавалеўскі абвясьціў пра заснаваньне і пачатак дзейнасьці Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва.

https://smarturl.click/71YDG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Чым хваліцца, калі многія праекты нічым не завяршыліся», — Паўлюк Быкоўскі пра галоўныя тэмы канфэрэнцыі «Новая Беларусь»

Мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі напярэдадні канфэрэнцыі «Новая Беларусь» аналізуе розныя бакі дзейнасьці каманды Ціханоўскай і Аб’яднанага пераходнага кабінэту за апошні час і разважае пра паглыбленьне разрыву паміж беларусамі ў замежжы і беларусамі ў Беларусі.

https://smarturl.click/B6lLx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Абмен вязьнямі паміж Расеяй і Захадам. Сярод іх — журналістка Радыё Свабода Алсу Курмашава

Расея, ЗША і некалькі іншых краін пачалі маштабны абмен вязьнямі, які, як чакаецца, можа стаць найбуйнейшым з часоў заканчэньня халоднай вайны. Расказваем, што вядома:

https://smarturl.click/RA8Ol

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Не адкрываецца сайт «Белсату», рэдакцыя ня мае да яго доступу. Тлумачым, што адбываецца з каналам

Сёньня з раніцы не адчыняецца сайт каналу. Ананімная крыніца на «Белсаце» расказала «Свабодзе», што ў рэдакцыі няма доступу да адміністратарскай панэлі. У сувязі з рэформай «Белсату», якую праводзіць TVP (Польская тэлевізія) на задуму МЗС Польшчы, пад пагрозай апынулася ўся электронная інфраструктура каналу.

Тлумачым, што адбываецца і чаму спробы новага кіраўніцтва TVP рэфармаваць «Белсат» могуць паставіць на ім крыж ужо зараз:

https://smarturl.click/9zYyG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Валер Сахашчык заявіў пра выхад з Аб'яднанага пераходнага кабінэту

Пра гэта ён сам паведаміў у відэазвароце. У АПК Сахашчык займаў пасаду прадстаўніка ў абароне і нацыянальнай бясьпецы. Гаворачы пра сваю адстаўку, Валер Сахашчык заявіў, што Офіс Сьвятланы Ціханоўскай не разумеў «спэцыфікі ягонай працы».

Гэта ўжо другі прадстаўнік АПК, які пакінуў кабінэт за апошні час. Раней гэта зрабіў Валер Кавалеўскі:

https://smarturl.click/opadw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прадпрыемствы Беларусі за паўгода звольнілі на 37,3 тысячы чалавек больш, чым прынялі на працу. Недахоп кадраў расьце

Больш звальнялі, чым бралі на працу, у сфэрах аховы здароўя (-5425), адукацыі (-9367), дзяржаўнага кіраваньня (-531), транспарту і лягістыкі (-3157), гандлю і рамонту аўтамабіляў, матацыклаў (-7752), у будаўніцтве (- 1150), апрацоўчай прамысловасьці (-3786), сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы (-1863).

У Беларусі апошнім часам назіраецца вялікая няхватка кадраў. У агульнарэспубліканскай базе вакансій на сёньня амаль 163,5 тысячы абвестак — столькі спэцыялістаў шукаюць у Беларусі. Рэзюмэ ў гэтым жа банку толькі 12 948 тысяч:

https://smarturl.click/71YLe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад Беларусі за кошт абслугоўваньня зьнешняга доўгу прафінансуе дадатковыя захады па кібэрбясьпецы

Савет міністраў Беларусі ўхваліў рашэньне аб выдзяленьні Дзяржаўнаму мытнаму камітэту 2 240 000 рублёў на набыцьцё нематэрыяльных актываў для ўмацаваньня кібэрбясьпекі і рэагаваньня на кібэрінцыдэнты аб’ектаў інфармацыйнай інфраструктуры мытных органаў. Міністэрства фінансаў павінна выдзеліць гэтыя грошы ў 2024 годзе за кошт скарачэньня фінансаваньня абслугоўваньня зьнешняга дзяржаўнага доўгу:

https://smarturl.click/xBnee

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Журналісту Сабалеўскаму і відэаапэратару Глушкову вынесьлі прысуд

Магілёўскіх журналіста і відэаапэратара вінавацілі ва ўдзеле ў экстрэмісцкім і ўзброеным фармаваньнях.

Алеся Сабалеўскага (на фота) асудзілі на 4 гады турмы, а Яўгена Глушкова на 3 гады.

https://smarturl.click/JD83w

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зямельны ўчастак Віктара Бабарыкі прадалі з аўкцыёну

Сёньня на электронным аўкцыёне «БелЮрЗабесьпячэньня» прайшлі таргі, на якіх прадавалі зямельны ўчастак плошчай 0,75 га з лазьняй у вёсцы Мачаны Лагойскага раёну — маёмасьць належала палітвязьню Віктару Бабарыку. У выніку ўчастак купілі за 331 647 рублёў.

Раней праз аўкцыёны прадалі іншую маёмасьць Бабарыкі, у тым ліку аўтамабіль і гадзіньнікі. Зямельны ўчастак экс-банкіра — самы дарагі актыў з тых, што адабралі ў палітвязьняў і выставілі на продаж:

https://smarturl.click/gpZlD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 31 ліпеня

🛩«Беларускі Гаюн»: сама меней 5 дронаў «Шагед» заляцелі ўначы ў Беларусь

📈Колькасьць «палітычных» крымінальных спраў у Беларусі дасягнула абсалютнага максымуму, — сацыёляг Коршунаў

👮🏻‍♂️Журналістаў Беларускага расьсьледніцкага цэнтру абвясьцілі ў міждзяржаўны вышук

👩🏼Навіны палітвязьняў: Паліна Шарэнда-Панасюк зноў у гомельскім СІЗА; у ліпені на волю выйшлі 43 палітвязьні

👫«Чорныя салаўі». Як у Беларусі ў тэрарызьме і здрадзе дзяржаве абвінавачваюць падлеткаў і моладзь

🎥«BelPol»: Як КДБ «разьвяло» немца і навошта яго пагражалі расстраляць

👨🏻‍💼Анатоль Лябедзька ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»: «Дыягназ „хвароба на ўладу“ у Лукашэнкі праявіўся вельмі хутка»

💰Менш калію, дрэва і мяса, больш гарэлкі. Як Кітай скарачае закупкі ў Беларусі

✍🏻 «Справа Крыгера». Чаму пра вызваленьне свайго грамадзяніна Нямеччына вядзе перамовы з Масквой, а ня зь Менскам

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Турэччыне заблякавалі Instagram без тлумачэньня прычын

Перад гэтым адзін з турэцкіх службоўцаў раскрытыкаваў Instagram за рашэньне блякаваць спачуваньні ў сувязі з гібельлю ў Тэгеране (Іран) Ісмаіла Ханія, палітычнага лідэра палестынскай экстрэмісцкай групоўкі ХАМАС.

https://smarturl.click/71Ybk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У чарзе на ўезд у Эўразьвяз зь Беларусі — больш за тры тысячы транспартных сродкаў

У чарзе на беларускай тэрыторыі чакаюць 3 065 легкавых аўтамабіляў, фураў і аўтобусаў.

Чэргі на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу ўтварыліся праз тое, што ўрады Польшчы, Літвы і Латвіі закрылі большасьць памежных пераходаў.

https://smarturl.click/yqX3m

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуска Шкурдай выйшла ў фінал на дыстанцыі 200 м на сьпіне

У сваім паўфінальным заплыве Анастасія Шкурдай, якая, як і ўсе беларусы на парыскай Алімпіядзе, выступае пад нэўтральным сьцягам, прыйшла на фініш 5-й з часам 2:08:79 з адставаньнем у 1 хвіліну 22 сэкунды ад пераможцы заплыву.
Агулам Шкурдай прабілася ў фінал з 8-м вынікам. Вырашальны заплыў пройдзе 2 жніўня.

Таксама ў фінал прабіўся вясьляр Яўген Залаты. Ён паўдзельнічае ў вырашальным заплыве лодак-адзіночак у акадэмічным веславаньні.

https://smarturl.click/Q14D3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуская плыўчыха Шкурдай прабілася ў фінал Алімпіяды

Анастасія прабілася ў фінал на дыстанцыі 200 м на сьпіне з 8-м вынікам. Вырашальны заплыў пройдзе 2 жніўня.

https://smarturl.click/Q14D3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пуцін загадаў — Лукашэнка выканаў. Чаму міжнародны абмен вязьнямі адбыўся безь беларусаў

У межах вялікага абмену выйшлі з-за кратаў вязьні турмаў Беларусі, Расеі, ЗША, Нямеччыны, Славеніі і Польшчы. Сярод іх — ніводнага беларуса.

Пра тое, што абмен адбудзецца, размовы вяліся ўжо некалькі дзён, усё выглядала падрыхтоўкай да грандыёзнага абмену. Некаторыя чакалі, што ў сьпіс на абмен трапяць і некалькі беларускіх палітвязьняў. Ня трапіў ніводзін. Чаму? Адказ паспрабаваў знайсьці Юры Дракахруст.

https://smarturl.click/xBn6M

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Белы дом пацьвердзіў абмен паміж Расеяй і Захадам, названыя імёны вызваленых

Паведамленьні пра абмен паступілі пасьля таго, як за апошнія дні з расейскіх турмаў раптоўна зьніклі 9 расейскіх актывістаў і адзін грамадзянін ЗША, а іншыя расейцы, якіх утрымлівалі ў турмах ЗША, зьніклі з турэмных базаў дадзеных, што выклікала здагадкі пра магчымы абмен зьняволенымі з удзелам Расеі, ЗША і некалькіх эўрапейскіх краін.

Сьпісы вызваленых, першыя рэакцыі — усё, што вядома на гэты час, у публікацыі: https://smarturl.click/RA8Ol

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Зноў праблемы зь перадачай». Муж палітзьняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк расказаў навіны пра яе

Муж палітзьняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк, якую нядаўна перавялі ў гомельскае СІЗА-3, дзе яна чакае новага суду, расказаў Свабодзе пра новыя праблемы з прадуктовымі перадачамі для Паліны, а таксама пра тое, як прайшла яе апошняя псыхоляга-псыхіятрычная экспэртыза.

https://smarturl.click/XyZ1L

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму не абменьваюць беларусаў?

Другі дзень сусьветныя СМІ пішуць пра імаверны абмен зьняволенымі, у якім будуць удзельнічаць Нямеччына, Беларусь, Расея і ЗША. Пра што ідзе гаворка, наколькі рэальны падобны абмен і ці магчыма, што вызваляць і беларусаў. Абмяркоўваем з удзельнікамі «ПіКа Свабоды» Тацянай Хоміч з Асацыяцыі родных і колішніх палітвязьняў і кіраўніком Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім:

https://youtu.be/HIKDQKonRDo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Bloomberg: Расея вызваліла журналіста WSJ Эвана Гершкавіча і экс-марпеха ЗША Пола Ўілана ў рамках абмену зьняволенымі

Расея вызваліла рэпартэра Wall Street Journal Эвана Гершкавіча (на фота) і эксмарскага пяхотніка ЗША Пола Ўілана ў рамках абмену зьняволенымі, паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцу. Паводле зьвестак выданьня, Гершкавіч і Ўілан ужо выехалі за тэрыторыю Расеі і накіроўваюцца «да пунктаў прызначэньня» па-за межамі краіны.

На каго менавіта абмянялі Гершкавіча і Ўілана, выданьне не ўдакладняе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Цёмныя фота, прарасейскія сьпікеры, крытыка ізраільцянаў. Як беларуская прапаганда асьвятляе Алімпіяду ў Парыжы

Каб апісаць Алімпіяду, беларускія дзяржаўныя мэдыя сёлета выбіраюць эмацыйна афарбаваныя прыметнікі і мэтафары, у асноўным нэгатыўныя: «пабоішча»; «вакханалія беззаконьня»;
«ганебнае адкрыцьцё»; «шабаш з адкрыцьцём» і інш. Крытыкуюць ізраільцянаў, дазваляюць абразы ў адрас Захаду, заўзеюць за сваіх спартоўцаў з нэўтральным статусам.

Расказваем, як беларускія дзяржаўныя мэдыя асьвятляюць Алімпіяду ў Парыжы: https://smarturl.click/mp6jnа

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускі вясьляр Яўген Залаты прабіўся ў фінал на Алімпіядзе ў Парыжы, Тацяна Клімовіч — не

Яўген Залаты выйшаў у фінал у спаборніцтвах лодак-адзіночак у акадэмічным веславаньні. Беларус выступіў па трэцяй дарожцы ў другім заезьдзе і паказаў час — 6 хвілін 39,01 сэкунды. Гэта другі вынік у заезьдзе. Розыгрыш мэдалёў у мужчын у гэтым відзе адбудзецца 3 жніўня.

Вясьлярка Тацяна Клімовіч ня выйшла ў фінал: у паўфінале ў адзіночцы на 2000 мэтраў паказала 5-ы вынік з 6. Барацьбу ў фінале працягвае толькі тройка найлепшых:

https://smarturl.click/8EYL7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Латвіі дабудавалі плот на мяжы зь Беларусьсю

Пра завяршэньне будаўніцтва плота на мяжы зь Беларусьсю 31 ліпеня паведаміла Дзяржаўная кампанія нерухомасьці Латвіі (VNĪ), якая кіравала праектам.

https://smarturl.click/e5g25

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня споўнілася б 35 гадоў Раману Бандарэнку

Мастак, удзельнік пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, Раман Бандарэнка быў зьбіты невядомымі, якія зразалі бел-чырвона-белыя стужкі ў двары дому па вуліцы Чарвякова, меркавана сілавікамі, 11 лістапада 2020 году. Памёр у шпіталі на наступны дзень, 12 лістапада.

Пра іншыя падзеі 1 жніўня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/ppmg6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму мільярды «на вёску» прывялі да катастрофы

Беларусь пазыцыянуе сябе яе краіна з моцнай сельскай гаспадаркай, а Лукашэнка — як аўтар посьпеху. Але ці так гэта?

2023 год у аграсэктары сам Лукашэнка прызнаў фактычна правальным, колькасьць стратных арганізацыяў у сельскай гаспадарцы летась павялічылася амаль удвая, нягледзячы на істотнае павелічэньне дзяржаўнай падтрымкі. Але справа ня толькі ў леташнім «правале». Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/n25y_GXWBco?si=-nYWPn3txf3UDcyX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Справа Крыгера». Чаму пра вызваленьне свайго грамадзяніна Нямеччына вядзе перамовы з Масквой, а ня зь Менскам

Драматычная гісторыя, якая разгарнулася вакол лёсу нямецкага грамадзяніна Рыка Крыгера, асуджанага беларускім рэжымам на сьмяротнае пакараньне, а потым памілаванага Лукашэнкам, стала ілюстрацыяй, адлюстраваньнем важных пераменаў у геапалітычным статусе Беларусі. Якіх — тлумачыць аналітык Свабоды Валер Карбалевіч:

https://smarturl.click/2qYaZ

Читать полностью…
Подписаться на канал