radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Былы палітвязень расказаў, чаму рэзаў сабе вены за кратамі і чаму быў вымушаны зьехаць зь Беларусі

Вядомы берасьцейскі блогер і былы палітвязень Сяргей Пятрухін эвакуаваўся зь Беларусі больш чым праз год пасьля вызваленьня. Які ціск спазнаюць былыя палітвязьні ў Беларусі? Што змусіла Пятрухіна рэзаць вены ў магілёўскай турме і што было самым цяжкім у калёніі Віцьба-3?

Пра гэта Свабодзе Premium расказаў сам Сяргей Пятрухін, які цяпер знаходзіцца ў Польшчы і вяртаецца да працы вядоўцам Youtube-каналу «Народны рэпарцёр»:

🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=n7Dzi10hSm8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўнік камітэту Сэйму Літвы ў нацыянальнай бясьпецы прапанаваў пазбаўляць ДНЖ беларусаў, якія езьдзяць у Беларусь часьцей за раз на месяц

Лаўрынас Кашчунас прапануе ануляваць часовы дазвол на жыхарства тым, хто рэгулярна езьдзіць на радзіму — больш як раз на месяц за апошнія 12 месяцаў. Таксама палітык зьбіраецца зарэгістраваць прапанову аб адмене магчымасьці балятавацца і галасаваць на муніцыпальных выбарах для грамадзян Расеі і Беларусі, якія маюць права стала жыць у Літве:

https://smarturl.click/l55O5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу на ўдзельнікаў ініцыятывы «Кадравы рэзэрв для новай Беларусі»

Ім інкрымінуюць ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэньне або ўдзел у экстрэмісцкім фармаваньні). Фігурантаў справы, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі, будуць судзіць завочна.

Кампанію «Кадравы рэзэрв для Новай Беларусі» запусьцілі пад эгідай Аб'яднанага пераходнага кабінэту. Яе мэта — падрыхтоўка прафэсіяналаў, якія змогуць працаваць на дзяржаўных пасадах і праводзіць рэформы ў Беларусі на працягу пераходнага пэрыяду:

https://smarturl.click/W33v6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паміж дыктатурай і бездапаможнасьцю ўлады. Урокі крызісу ў Каардынацыйнай радзе

Цяперашні крызіс у Каардынацыйнай радзе — важкі і важны аргумэнт у спрэчках пра пабудову ўлады ў будучай Беларусі, свабоднай ад дыктатуры. Улада павінна ня толькі прадстаўляць розныя сілы і погляды грамадзтва, але і быць здольнай прымаць рашэньні.

Між тым, адчуваньне бездапаможнасьці ўлады было адным з галоўных матываў абраньня Лукашэнкі прэзыдэнтам у 1994 годзе. Піша Юры Дракахруст.

https://smarturl.click/8EEda

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Можа, і хоча, ды ня можа. Чаму Лукашэнка не вызваляе Пачобута

Сяргей Дубавец піша, чаму Лукашэнка не вызваляе Пачобута, хоць гэта дапамагло б наладзіць адносіны з Польшчай:

Лукашэнка страчвае ўладу. Ён яшчэ валадарыць у тэлевізары, над пацешнымі выбарамі ці разносячы падручнік філязофіі… Але вызваліць Пачобута ня можа. І наладзіць дачыненьні з Польшчай таксама. Гэта ўжо не ягоная сфэра.


https://smarturl.click/711dR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Больш дзяўчаты дзяўчатам дораць». Як беларускія школьнікі сьвяткуюць Дзень закаханых, нягледзячы на забарону

Ужо другі год у беларускіх школах забаронена сьвяткаваць Дзень сьвятога Валянціна. Аднак дзеці адзначаюць яго неафіцыйна.

https://smarturl.click/Q11d1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што хаваецца за дзяржаўным плянам адкрыць лінію для ахвяраў хатняга гвалту

У Берасьцейскай вобласьці плянуюць адкрыць гарачую лінію для пацярпелых ад хатняга гвалту. Фармальна гэта можна лічыць добрай навіной, але д’ябал, як звычайна, хаваецца ў дэталях. Піша Наста Захарэвіч.

https://smarturl.click/Eee1z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На YouTube зьявілася нізка выпускаў пра беларуская народныя інструмэнты

Праект мае назву «Традыцыйныя музычныя інструмэнты — Belarusian Folk Musical Instruments». Гэта віртуальная энцыкляпэдыя беларускіх народных інструмэнтаў, дзе можна пабачыць, пачуць і больш дэталёва пазнаёміцца з самымі яскравымі і ўнікальнымі прыкладамі музычных інструмэнтаў Беларусі.

https://smarturl.click/8EEpa

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Хрысьціянская візія»: сьвятары Гарадзеншчыны ўдзельнічаюць у перадвыбарчай агітацыі

Шэраг праваслаўных сьвятароў і каталіцкі пробашч у Гарадзенскай вобласьці актыўна агітуюць вернікаў прагаласаваць на выбарах у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы, паведамляе ініцыятыва «Хрысьціянская візія» і зьвяртае ўвагу, што такія паводзіны сьвятароў «супярэчаць афіцыйнай устаноўцы аб тым, што царква не павінна займацца палітыкай».

Па выніках аналізу дзяржаўных СМІ ініцыятыва заўважыла факты агітацыі з боку праваслаўных сьвятароў Георгія Савіцкага (Астравец), Мікалая Уцякалка (Астравецкі раён), Анатоля Рэзановіча (Смаргонь), Кірыла Блізьнюка (Гарадзенскі раён) і каталіцкага пробашча Юрыя Бяганскага (Лідзкі раён):

https://smarturl.click/O000A

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 13 лютага

✍🏻 У расейскім сьпісе на вышук апынуліся тысячы беларусаў: жаўнеры-добраахвотнікі, блогеры, палітыкі

👫 Лукашэнка правёў нараду з рэктарамі ВНУ. У Мінадукацыі прапанавалі спосаб, як «замацаваць выпускнікоў на працоўных месцах». Чаго Лукашэнка хоча ад ВНУ, разважае аналітык

✈️ Ці бясьпечна лятаць самалётамі «Белавія» пасьля ўводу санкцый? Расказваюць былыя супрацоўнікі кампаніі

👩🏼 Сьвятлана Алексіевіч у інтэрвію Свабодзе: У 2020 годзе мы не перамаглі, бо сярод нас было мала па-сапраўднаму свабодных людзей

⚰️ «Спачываюць у адной магіле, хоць пры жыцьці ня надта ладзілі». Расказваем пра незвычайныя пахаваньні беларусаў у сьвеце

👩‍👦«Баялася, што больш яго не пабачу». Гісторыя 27-гадовай беларускі, якая ўцякла за мяжу з 2-гадовым сынам

🙍🏻‍♀️ «Маглі б сесьці ўтраіх — я, мама і тата». Блогерка Вольга Такарчук пра калёнію, сваё вызваленьне і арышт маці

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Папулярны тэлевядоўца Дарафееў пра бежанства, эфэкт Карлсана і «карысных ідыётаў»

Сёньняшні госьць Ганны Соўсь — папулярны беларускі і ўкраінскі вядоўца, мэдыяаналітык Сяргей Дарафееў. Абмяркоўваем зь ім узьдзеяньне рознага кшталту прапаганды падчас вайны і брутальных рэпрэсій.

Дарафееў аналізуе, у які бок рухаецца беларуская прапаганда пасьля 2020 году, чаму яе тварам стаў Рыгор Азаронак і чым ягоны стыль адрозьніваецца ад Зімоўскага, а таксама тлумачыць свой пост у Фэйсбуку пра ўцякацтва і разважае пра тое, што чакае Беларусь:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/KHl0z_5KRQY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці бясьпечна лятаць самалётамі «Белавія» пасьля ўводу санкцый? Расказваюць былыя супрацоўнікі кампаніі

Адразу некалькі інцыдэнтаў адбылося з самалётамі «Белавія» летась, а сёлета — ужо адзін. Глядзім, як цяпер працуе беларуская нацыянальная авіякампанія і ад чаго могуць быць праблемы з самалётамі:

https://smarturl.click/oppJO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Спачываюць у адной магіле, хоць пры жыцьці ня надта ладзілі». Расказваем пра незвычайныя пахаваньні беларусаў у сьвеце

Нядаўна выйшаў першы альбом-даведнік пра пахаваньні беларусаў за мяжой «Кніга могілак. Беларускія пахаваньні ў сьвеце». Суаўтарка кнігі, гісторык Натальля Гардзіенка расказала Свабодзе пра самыя цікавыя зь іх, паводле яе:

https://smarturl.click/0eMVn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі асудзілі беларуса за спробу незаконнага вывазу з краіны афганскай журналісткі

Суд у Санкт-Пецярбургу вынес вырак у справе супраць 14 чалавек з Афганістану і Беларусі, якіх абвінавачваюць у незаконным перасячэньні расейскай мяжы. Сярод іх — беларус Аляксандар Мацулевіч, якога асудзілі на 4 гады.

https://smarturl.click/e5yp1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Павінны вучыцца і працаваць тут». Лукашэнка запатрабаваў спыніць выезд моладзі на навучаньне зь Беларусі

Летась Аляксандар Лукашэнка казаў, што ягоны сын Мікалай вучыцца ў Пэкінскім унівэрсытэце.

https://smarturl.click/RALax

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мэнталітэт беларусаў. Асьцярожнасьць, недаверлівасьць, падзел сьвету на сваіх і чужых

Ці існуе нацыянальны характар? Адны кажуць, што яго няма, а іншыя прызнаюць яго існаваньне цалкам натуральнай рэччу. Дык ці ёсьць нацыянальны мэнталітэт у беларусаў і калі ёсьць, то які ён? — Пра гэта ды іншае гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктарам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/gr3Ubby-tsI

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Raiffeisen Bank вырашыў сысьці зь Беларусі і вядзе перамовы аб продажы сваёй долі ў «Прыёрбанку»

Raiffeisen Bank знаходзіцца на прасунутай стадыі перамоваў аб продажы 87,74% сваіх акцый у ААТ „Прыёрбанк“ і яго даччыных кампаніях інвэстару з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, што можа прывесьці да сыходу RBI зь беларускага рынку. Чакаецца, што пагадненьне можа прывесьці да стратаў каля 225 млн эўра ў сувязі з розьніцай у кошце пакупкі і балянсавага кошту капіталу беларускага «Прыёрбанку».

«Прыёрбанк» уваходзіць у лік сыстэмна значных банкаў Беларусі, устойлівасьць фінансавага стану якіх уплывае на банкаўскую сыстэму ў цэлым:

https://smarturl.click/gpp6a

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Лідзе прыпынілі працу цэнтру, дзе дзяцей вучылі праграмаваньню і ангельскай мове

Празь неадпаведнасьці патрабаваньням заканадаўства навучальныя праграмы так і не ўзгаднілі, аднак цэнтар усё роўна пачаў іх рэалізацыю, паведамілі ў пракуратуры.

https://smarturl.click/2qq1A

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

❗️ Як стала вядома Свабодзе з крыніцаў у Брусэлі, у чарнавы варыянт 13-га санкцыйнага сьпісу супраць Расеі трапілі некалькі беларускіх прадпрыемстваў і іхных кіраўнікоў, а таксама грамадзкіх арганізацый, якія ўдзельнічалі ў незаконным вывазе ўкраінскіх дзяцей.

https://smarturl.click/Q11m1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Казала ім, што не хачу паміраць на чужыне»

Валянціну Міронаву сьледчыя абвінавацілі ў «садзейнічаньні экстрэмізму». Так яны назвалі дапамогу пэнсіянэркі знаёмым у СІЗА. Расказваем пра акалічнасьці крымінальнай справы.

https://smarturl.click/gpp84

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Чорным моры пасьля ўдару дронам патануў яшчэ адзін расейскі карабель

Упраўленьне стратэгічных камунікацый пры апараце Галоўнаначальніка Ўзброеных сіл Украіны пацьвердзіла, што каля Алупкі патоплены вялікі дэсантны карабель «Цэзар Кунікаў» ВМФ Расеі.

🚢 Якія яшчэ расейскія вайсковыя караблі Ўкраіна патапіла раней?

https://smarturl.click/mppBO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сілавікі прыйшлі ў менскую прыватную кінастудыю, на аднаго з супрацоўнікаў завялі крымінальную справу

Кінастудыя «Белроскіно» займаецца вытворчасьцю расейскага прапагандысцкага праекту «Russian Gate».

На студыі затрымалі Паўла Грыцэнку, ён адказваў у кампаніі за фінансавыя пытаньні. Таксама арыштавалі некалькіх іншых супрацоўнікаў. На аднаго з затрыманых асыстэнтаў па акторах масавых сцэн завялі крымінальную справу.

https://smarturl.click/O00Lo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🧑🏻‍🎓З 2024 году ў беларускія ВНУ на «бюджэт» пачнуць набіраць і расейцаў

Расейскіх абітурыентаў на бюджэтную форму навучаньня будуць прымаць па выніках адзінага дзяржаўнага экзамэну. Праўда, пасьля навучаньня іх чакае абавязковае разьмеркаваньне на беларускія прадпрыемствы. Паводле міністра адукацыі, сёлета ў ВНУ плянуюць прыцягнуць каля тысячы расейцаў, «у асноўным на запатрабаваныя спэцыяльнасьці — інжынэры, пэдагогі, работнікі сельскагаспадарчага профілю»:

https://smarturl.click/baaav

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🎧 «Куды коціцца сьвет»: Свабода запусьціла новы падкаст пра глябальныя тэндэнцыі. Яго можна слухаць на ўсіх асноўных падкаст-плятформах

Новы падкаст Свабоды — для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас. У ім мы не кранаем выключна беларускіх тэмаў. Мы глядзім на сьвет праз прызму беларусаў. Нашыя госьці — экспэрты ў розных сфэрах і галінах з усяго сьвету.

🇺🇸 Ужо можна паслухаць першы выпуск. Яго прысьвяцілі выбарам у ЗША. Што зьменіць Трамп, калі вернецца ў Белы дом, чаму дэмакраты ня могуць вылучыць больш маладога кандыдата, ці пагражае ЗША грамадзянская вайна — пра гэта і іншае пагутарылі зь беларускай ЗША Алесяй Сёмухай-Грынбэрг:

https://smarturl.click/B66zM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ня якасьць ведаў, а палітычная ляяльнасьць. Чаго Лукашэнка хоча ад ВНУ

Аляксандар Лукашэнка правёў нараду з рэктарамі ВНУ — высьветлілася, што ў сфэры вышэйшай адукацыі шмат праблем, якія дзесяцігодзьдзямі не вырашаюцца. Але ці магчымае іх вырашэньне ў межах цяперашняй сацыяльнай мадэлі і палітычнага рэжыму? — Разважае аналітык Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/RAALp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Баялася, што больш яго не пабачу». Пагутарылі з 27-гадовай беларускай, якая ўцякла за мяжу з 2-гадовым сынам

27-гадовая Юлія Чурыловіч з двухгадовым сынам экстрана пакінулі Беларусь. На Юлію завялі крымінальную справу за «спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці». Цяпер яна пачынае жыцьцё ў Літве з нуля. Сілавікі прыйшлі да Юліі ў Пінску за яе жартоўнае відэа у TikTok. А ў Telegram у адпраўленых паведамленьнях міліцыянты знайшлі відэа з калёнай расейскіх танкаў, якое яна паслала Радыё Свабода.

Юлія распавяла Свабодзе, чаму вымушаная была ўцякаць за мяжу з малым дзіцем і як уладкоўваецца на чужыне:

🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=xs5NbTQsNgo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністар адукацыі Беларусі прапанаваў «кратна павялічыць кампэнсацыю выпуснікоў ВНУ за неадпрацоўку па разьмеркаваньні»

«Прапануем кратна павысіць суму кампэнсацыі маладым спэцыялістам у выпадку неадпрацоўкі па разьмеркаваньні, а ў нейкіх выпадках, магчыма, цалкам адысьці ад магчымасьці кампэнсацыі затрат за вучобу», — заявіў Андрэй Іванец.

Таксама ён паўтарыў прапанову «разгледзець павелічэньне тэрмінаў адпрацоўкі маладымі спэцыялістамі, у тым ліку і мэтавікамі — па асобных спэцыяльнасьцях»:

https://smarturl.click/O00zA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Bloomberg: палова падсанкцыйных танкераў спыніла перавозку нафты з Расеі

За апошнія два месяцы 14 танкераў, якія перавозілі расейскую нафту ў Індыю, альбо дрэйфавалі, альбо стаялі на якары ў водах на ўсход ад Сынгапура. Амаль палова зь іх, паводле інфармацыі агенцтва, разгарнуліся, не дабраўшыся да пункту прызначэньня.

https://smarturl.click/aJB2Y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

62 беларусы ў расейскім сьпісе на вышук: жаўнеры-«каліноўцы», блогеры Бяспалаў і Пуціла і іншыя

Зьявілася падрабязная база замежнікаў, якія знаходзяцца ў базе МУС Расеі. У сьпісе асоб, якіх шукае МУС Расеі, знаходзяцца сотні замежных грамадзян. Гэта ваяры, якія змагаюцца за Ўкраіну, палітыкі, журналісты і іншыя асобы. У расейскім вышуку нават прэм'ер-міністарка Эстоніі, міністры, дэпутаты і мэры гарадоў.

https://smarturl.click/nyj9X

На фота Дзяніс Урбановіч, беларускі добраахвотнік ва Ўкраіне, які таксама знаходзіцца ў расейскім вышуку

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьвятлана Алексіевіч: У 2020 годзе мы не перамаглі, бо сярод нас было мала па-сапраўднаму свабодных людзей

Сьвятлана Алексіевіч у інтэрвію Свабодзе прызнала, што 30 гадоў таму Зянон Пазьняк у сваім артыкуле «Аб расейскім імпэрыялізьме і яго небясьпецы», меў рацыю. Нобэлеўская ляўрэатка дзеліцца таксама пераасэнсаваньнем падзеяў у Беларусі 2020 году.

https://smarturl.click/G6jxm

Читать полностью…
Подписаться на канал