Яшчэ 20 чалавек у сьпісе «экстрэмістаў», яшчэ 10 новых палітвязьняў
У пералік асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасьці», 14 чэрвеня дададзена яшчэ 20 чалавек, зараз у ім 4154 пазыцыі.
https://smarturl.click/qlpwO
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Там вы знойдзеце шмат унікальных кароткіх відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👉🏻 Прайд-месяцы ЛГБТК+ — radio_svaboda/video/7377798221730499845">узгадваем гісторыю іх узьнікненьня
👉🏻 Гісторыя на Свабодзе. radio_svaboda/video/7378792042274508038">Як беларускія рыбакі адстаялі Нарач
👉🏻 Мова на Свабодзе. radio_svaboda/video/7379327033232428293">Трошку словаў пра надвор’е і вось вы ўжо С1
👉🏻 Расказваем пра Ігара Жалязоўскага — radio_svaboda/video/7379699753325497605">беларуса з кнігі рэкордаў Гінэса, які стаяў на п’едэстале пад бел-чырвона-белым сьцягам
👉🏻 radio_svaboda/video/7380085821216525573">Як у беларускіх школах і кнігарнях канфіскуюць кнігі
Лукашэнка назваў імя затрыманага прадстаўніка Беларускай чыгункі, у якога знайшлі больш за 3 мільёны даляраў
13 чэрвеня ГУБАЗіК афіцыйна пацьвердзіў інфармацыю пра затрыманьне за хабар аднаго з мэнэджэраў Беларускай чыгункі, але імя затрыманага не назвалі. Пазьней гэтае паведамленьне выдалілі зь невядомых прычын.
Аляксандар Лукашэнка пагражае ўсім чыноўнікам жорсткім пакараньнем за карупцыйныя злачынствы.
https://smarturl.click/Q1goB
Быкаў на Свабодзе. Пра беларускую мову ў сувэрэннай дзяржаве
19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.
Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе: https://smarturl.click/5OX6B
За ўдзел у маршы пэнсіянэраў у 2020 годзе судзяць жыхарку Менску Галіну Лагацкую
У Кастрычніцкім судзе Менску 14 чэрвеня пачаўся судовы працэс над пэнсіянэркай Галінай Лагацкай, якая стала вядомай яшчэ ўдзелам у пратэставых акцыях «дармаедаў».
Паводле судовых дакумэнтаў, на якія спасылаецца праваабарончы цэнтар «Вясна», абвінавачаньне 63-гадовай Галіне Лагацкай выставілі паводле 342-га артыкулу Крымінальнага кодэксу Беларусі («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).
Галіну Лагацкую неаднаразова затрымлівалі падчас вулічных акцыяў і каралі з надуманых прычын. Перадапошні раз Галіну Лагацкую затрымалі ў сакавіку 2022 году і зноў адправілі на 15 дзён пад арышт за ўлётку «Не — вайне», якую суд палічыў «недазволеным пікетаваньнем».
https://smarturl.click/VDgAn
Свабода як выпрабаваньне. Як былыя палітвязьні вяртаюцца да жыцьця на волі
«Псыхалягічныя праблемы чалавека можна закрыць за 10 сэсій, а ў нас гульня ўдоўгую». Мэнтарка і каардынатарка ініцыятывы Volnyja дзеляцца сакрэтамі, як вырашаць праблемы рэсацыялізацыі былых палітвязьняў.
https://smarturl.click/qlp0w
У Кангрэсе ЗША праходзяць слуханьні пра беларускіх палітвязьняў
Адказваючы на пытаньні, Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што рэжым Лукашэнкі помсьціць беларусам за актыўную грамадзянскую пазыцыю. Яна нагадала пра Паліну Шарэнду-Панасюк, прапагандысцкія відэа, рэжым інкамунікада, іншыя зьдзекі са шматлікіх палітвязьняў і перасьлед беларусаў.
«Ахвяруючы нават 5 эўра на патрэбы ўкраінскага войска можна апынуцца на 5 гадоў у турме, а размаўляючы па-беларуску і падтрыміваючы беларускія выдавецтвы сутыкнуцца з праблемамі і турмой».
У Беларусі ўсё ж такі пакажуць футбольнае Эўра-2024
Турнір пакажуць два тэлеканалы — «СТВ» і «РТР-Беларусь».
https://smarturl.click/2qDaW
Галоўнае за 13 чэрвеня
✍🏻 Прапагандыст Маркаў — новы міністар інфармацыі. Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэньняў
👨🏻⚖️ Сэрбскі суд пастанавіў экстрадаваць беларускага рэжысэра Андрэя Гнёта ў Беларусь
🇦🇲 Прэмʼер Армэніі заявіў, што не прыедзе ў Беларусь, пакуль ва ўладзе Лукашэнка. Зь Менску і Ерэвану адклікалі амбасадараў
«Не здала, але выйшла з добрым настроем». Беларусы замежжа расказалі, як мяняюць свае правы кіроўцы на мясцовыя
🏗 «„Смачны“ кавалак у цэнтры, могуць і разбурыць». Што будзе з будынкамі былой «Валадаркі»
🙍🏻♂️ «Выступаючы за „жалезную заслону“, ня варта разьлічваць на грамадзкую падтрымку». Аналітык Мажэйка пра першы дзень працы новай КР
👨🏻💼Лукашэнка спрабуе перахапіць у апазыцыі ініцыятыву, — палітоляг Павал Вусаў
🗣 У Ерэвана не засталося падставаў падтрымліваць адносіны з рэжымам Лукашэнкі — армянскі палітычны аналітык
👫Расказваем, хто тлумачыць чыноўнікам, як думаць і што казаць
📚«Наш Быкаў». Алеся Сёмуха-Грынбэрг: «Я трохі пабойвалася ягоных пэсымізму і тугі»
Вусаў: Лукашэнка спрабуе перахапіць у апазыцыі ініцыятыву
У Беларусі ўводзіцца новы тэрмін «беларускі сьвет». Пра гэта расказаў старшыня Акадэміі навук Уладзімер Гусакоў, патлумачыўшы, што гэта важна для выпрацоўкі беларускай нацыянальнай ідэі. А Лукашэнка сёньня прызначыў новага міністра інфармацыі. Адказным за ідэалёгію стаў былы кіраўнік АНТ Марат Маркаў. Пра ідэалёгію лукашэнкаўскага рэжыму размаўляем з палітолягам і прадстаўніком Руху «Вольная Беларусь» Паўлам Вусавым.
https://youtu.be/dDAu5BP3EHg
Хто тлумачыць чыноўнікам, як думаць і што казаць
У Беларусі дзейнічае цэлая сетка аналітычных цэнтраў, якія абслугоўваюць рэжым. Самі сябе яны называюць «фабрыкі думак». Журналіст Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, як яны працуюць.
ВІДЭА: https://youtu.be/c6OZRHNgJLM
Украіна прапанавала МАК не пускаць на Алімпіяду беларуску і трох расеек, якія «адкрыта падтрымліваюць вайну»
Прэзыдэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту Ўкраіны Вадзім Гутцайт і яшчэ два ўкраінскія спартовыя чыноўнікі зьвярнуліся ў Міжнародны алімпійскі камітэт.
https://smarturl.click/RAg8l
У Літве заявілі пра пабудову Балтыйскай лініі абароны на мяжы зь Беларусьсю і Расеяй
«Мы ствараем Балтыйскую лінію абароны сумесна з Латвіяй і Эстоніяй. Яна будзе інтэграваная з умацаваньнямі, якія створыць Польшча ў рамках сваёй новай ініцыятывы.
Акрамя таго, мы шмат што зробім на мяжы ў рамках уласных літоўскіх нацыянальных рашэньняў. Перш за ўсё гэта тычыцца ўзьвядзеньня участкаў загарод, якія перашкаджаюць мабільнасьці. Некалькі пунктаў на мяжы зь Беларусьсю і Калінінградзкай вобласьцю будуць грунтоўна абсталяваныя паркамі контрамабільнасці», — распавёў міністар абароны Літвы Лаўрынас Кашчунас:
https://smarturl.click/xBbne
«Не здала, але выйшла з добрым настроем». Беларусы замежжа расказалі, як мяняюць свае правы кіроўцы на мясцовыя
«Ёсьць некаторыя адрозьненьні тэорыі зь беларускай. Першае, што прыходзіць у галаву, што пры руху назад трэба ўключаць паваротнікі, а не аварыйную сыгналізацыю. І калі, напрыклад, мы хочам паварочваць налева, то можна ў любую паласу, а не як у Беларусі, толькі ў крайнюю».
Лукашэнка прызначыў прапагандыста Маркава новым міністрам інфармацыі
13 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытаньні. Так, гендырэктара АНТ прапагандыста Марата Маркава ён прызначыў новым міністрам інфармацыі, а намесьніка кіраўніка сваёй адміністрацыі Ігара Луцкага — старшынёй праўленьня «Другога нацыянальнага тэлеканалу».
Ігар Бузоўскі, які дасюль быў намесьнікам міністра інфармацыі, прызначаны рэктарам Акадэміі кіраваньня пры Лукашэнку. Новым міністрам працы і сацыяльнай абароны стала Натальля Паўлючэнка, якая раней займала пасаду першай намесьніцы міністра Ірыны Касьцевіч. Каго яшчэ прызначылі:
https://smarturl.click/W3574
У Расеі памёр яшчэ адзін вязень, асуджаны паводле палітычных артыкулаў
У расейскай калёніі памёр абаканскі актывіст Ігар Пакусін, асуджаны на 8 гадоў нібыта за «падрыхтоўку да дзяржаўнай здрады», паведамілі крыніцы «Сибирь.Реалии», блізкія сям'і памерлага.
61-гадовы Ігар Пакусін памёр 11 чэрвеня. Прычына сьмерці пакуль не паведамляецца.
У студзені 2024 года суд у расейскім Абакане прызначыў Пакусіну 8 гадоў і 1 месяц калёніі, прызнаўшы яго вінаватым у спробе перайсьці на бок Узброеных сіл Украіны. Пракуратура прасіла для Пакусіна меншы тэрмін — 7 гадоў і 1 месяц у калёніі.
https://smarturl.click/xBbzY
УЭФА: У Беларусі будуць трансьляцыі Эўра-2024
14 чэрвеня на стадыёне ў Мюнхэне, а 22-й гадзіне менскага часу, пройдзе першы матч чэмпіянату Эўропы ў футболе.
Раней эўрапейская арганізацыя прыгразіла Белтэлерадыёкампаніі санкцыямі за нелегальную трансьляцыю матчаў. Але правы на гэты паказ выкупіў іншы беларускі тэлеканал.
https://smarturl.click/1dRLY
Беларускі валютны рынак практычна не адрэагаваў на санкцыі ЗША супраць Маскоўскай біржы, якой з 13 чэрвеня давялося спыніць таргі далярам ЗША і эўра. Экспэрт патлумачыў, чаму
Калі б Беларусь і Расея дзейнічалі ва ўмовах рынкавых інструмэнтаў, то санкцыі ЗША ў дачыненьні да Маскоўскай біржы тым ці іншым чынам паўплывалі б на сытуацыю на беларускім валютным рынку, заявіў «Позірку» кіраўнік Цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук.
https://smarturl.click/vw6Jw
«Беларусь ніколі не аддадуць як нейкі суцяшальны прыз для Расеі», — Дзяніс Кучынскі
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях дыпляматыі Дзяніс Кучынскі расказвае пра асноўныя вынікі візыту Сьвятланы Ціханоўскай у ЗША.
Сьцісла:
🔸 Узровень сустрэч Ціханоўскай паказвае, што яе працягваюць прымаць у Вашынгтоне на вельмі высокім узроўні.
🔸 Беларусь — адзін з прыярытэтаў у фокусе палітыкі ЗША.
🔸 Каманда Ціханоўскай працуе над фармалізацыяй адносінаў, якая дапамагае на будучыню працаваць з адміністрацыяй ЗША незалежна ад таго, да якой партыі належыць прэзыдэнт.
🔸 Палітыка ЗША адносна Беларусі стала больш сыстэмнай, стратэгічна накіраванай.
https://smarturl.click/ZygRd
СМІ: Беларусь пастаўляла Азэрбайджану сучасную зброю ў пэрыяд напружанасьці з Армэніяй у Карабаху
Амэрыканскае выданьне Politico прааналізавала пакет дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць продаж зброі Азэрбайджануз 2018 па 2022 гады, дзякуючы якой азэрбайджанскі бок атрымаў перавагу ў вайне з Армэніяй.
У пераліку атрыманых рэдакцыяй дакумэнтаў — лісты спэцыяльнага экспартэра «Белтэхэкспарт» сваім прадпрыемствам аб заказах для Азэрбайджану прыцэлаў для артылерыйскай тэхнікі, а таксама ліставаньне паміж дзьвюма дзяржавамі аб набыцьці мабільных баявых станцый для барацьбы зь бесьпілётнікамі «Гроза-С».
Паводле выданьня, Армэнія расцаніла гэта як «горкую здраду» — Азэрбайджан актыўна выкарыстоўваў артылерыю і бесьпілётнікі ў баявых дзеяньнях з Армэніяй у 2020 годзе.
https://smarturl.click/mp5zm
14 чэрвеня 1900 году нарадзіўся Міхась Забэйда-Суміцкі — беларускі опэрны сьпявак і музычны пэдагог, саліст La Scala (Мілян), выканаўца беларускіх народных песень. Папулярызаваў беларускую народную песьню ў сьвеце.
Пра іншыя памятныя даты 14 чэрвеня чытайце па спасылцы: https://smarturl.click/LYdXX
Ніводнага голасу супраць. Сейм Літвы канчаткова забараніў трансьляцыю беларускіх і расейскіх тэлерадыёканалаў
Сейм Літвы ўдакладніў палажэньні закону, які забараняе рэтрансьляваць і распаўсюджваць праз інтэрнэт радыё- і тэлепраграмы, створаныя, наўпрост ці ўскосна кіраваныя, кантраляваныя або фінансаваныя Расеяй і Беларусьсю — дзяржавамі, вызначанымі як пагроза для нацыянальнай бясьпекі Літвы.
https://smarturl.click/5OX02
Украіна выйшла з дамовы аб мытным афармленьні і кантролі зь Беларусьсю і Расеяй у межах СНД
Украіна далучылася да гэтай дамовы ў лютым 2000 году з адным выключэньнем — краіна не прызнала палажэньняў дакумэнту, якія дапускаюць разгляд спрэчных пытаньняў у Эканамічным судзе СНД.
https://smarturl.click/5OX93
У Ерэвана не засталося падставаў падтрымліваць адносіны з рэжымам Лукашэнкі — армянскі палітычны аналітык
Што стала падставай для заявы прэм’ер-міністра Армэніі пра спыненьне любых афіцыйных адносінаў з рэжымам Лукашэнкі? Чаму стаўленьне да Расеі ў Ерэвана іншае? Якім будзе лёс расейскай вайсковай базы ў Армэніі? Наколькі сурʼёзныя пратэсты, якія зараз адбываюцца ў Ерэване?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае армянскі палітычны аналітык, супрацоўнік Армянскага інстытуту міжнародных дачыненьняў і праблемаў бясьпекі Рубэн Мэхраб’ян.
https://smarturl.click/mp5am
У Белавескай пушчы зьнізілася папуляцыя зуброў
🦬 У суседняй Польшчы папуляцыі, наадварот, вырасла.
https://smarturl.click/3k3Yg
У Італіі былы муж забіў беларуску і прывёз яе цела ў паліцыю
Пра жорсткае забойства ў італьянскім горадзе Модэна стала вядома 11 чэрвеня. Цяпер Народная амбасада Беларусі ў Італіі паведаміла, што забітая былым мужам-італьянцам Ганна Сьвірыдзенка — беларуска. У яе засталіся двое дзяцей.
https://smarturl.click/DaMLE
Радыё Свабода прымае заяўкі на Рэгіянальную стыпэндыю для беларускіх журналістаў
Мэта стыпэндыі — забясьпечыць журналістаў-пачаткоўцаў з краінаў Заходніх Балкан і Ўсходняй Эўропы навыкамі і рэдакцыйным досьведам, неабходнымі для таго, каб стаць лідэрамі прафесійнай, незалежнай і этычнай прэсы.
Дэдлайн падачы заявак — 1 ліпеня, тэрмін стыпэндыі — 1 лістапада 2024-га — 30 чэрвеня 2025 году. Патрабаваньні да кандыдатаў: мець журналісцкую ці сумежную адукацыю і ня менш за 2 гады досьведу працы ў журналістыцы, падзяляць місію Радыё Свабода, пажаданае практычнае валоданьне ангельскай мовай:
https://smarturl.click/Q1g4p
Сэрбскі суд пастанавіў экстрадаваць беларускага рэжысэра Андрэя Гнёта ў Беларусь
Пра гэта ён сам напісаў сацсетках. Андрэй Гнёт просіць максымальнага міжнароднага розгаласу і прававой падтрымкі. Разам з адвакатамі ён ужо пачаў падрыхтоўку апэляцыйнай скаргі на рашэньне Вышэйшага суда Сэрбіі, пакуль ён працягвае знаходзіцца пад хатнім арыштам.
З кастрычніка 2023 году беларус знаходзіўся ў сэрбскай турме, 6 чэрвеня 2024 году яго перавялі пад хатні арышт да вынясеньня рашэньня суду:
https://smarturl.click/pp7mX
👫 ⚽️ Увага, пошук!
Раскажыце нам, калі ласка, дзе і як вы зьбіраецеся глядзець матчы чэмпіянату Эўропы па футболе. А таксама, за каго сёлета будзеце заўзець. Ананімнасьць гарантуем!
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Быкаў на Свабодзе. Пра стварэньне «саюзнай дзяржавы»
19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.
Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе: https://smarturl.click/4kDJw