Адбыўся выбух на польскім заводзе, які вырабляе ракеты для комплексаў Javelin
На збройным заводзе Mesko на паўднёвым усходзе Польшчы адбыўся выбух, загінуў супрацоўнік прадпрыемства, яшчэ адзін атрымаў раненьне, паведамляе RMF24 з спасылкай на дырэктарку заводу Эльжбету Сьрэняўскую.
Паводле яе, выбух адбыўся ў цэнтры ракетнага паліва, які ўвялі ў эксплюатацыю некалькі гадоў таму. https://smarturl.click/l5bXg
Беларусь адмовілася ад плянаў паказваць пірацкія трансьляцыі футболу
Чэмпіянату Эўропы на дзяржаўнай тэлевізіі беларусы ня ўбачаць.
https://smarturl.click/JDZdx
Посьпех правых на эўрапейскіх выбарах. Ці варта гэтага асьцерагацца?
Эўрапейскія «ультраправыя» ўжо больш не такія ўжо і «ультра-». Не таму, што яны зьмяніліся, а таму, што іхная пазыцыя больш ня ёсьць маргінальнай. Абражальныя мэтафары ў іх адрас, якія дапускае ў прэсе левацэнтрысцкі мэйнстрым, на эўрапейскіх выбарнікаў не спрацавалі. Піша Алесь Чайчыц.
https://smarturl.click/0e6eg
Ключ ад турмы. Чаму не вызваляюць палітвязьняў
Сяргей Дубавец піша, чаму ў Беларусі не вызваляюць палітвязьняў:
«Становішча палітвязьняў у Беларусі сёньня выглядае безвыходным. Тэрмін «палонныя», які часам ужываюць як мэтафару, насамрэч дакладна адпавядае тысячам палітвязьняў у беларускіх турмах».
Быкаў на Свабодзе. Пра выбары ва ўмовах таталітарызму
19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы публікуем цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.
Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе. https://smarturl.click/4kDJw
«Што зь імі зробяць? Спаляць». Як у Беларусі зьнішчаюць непажаданыя для ўладаў кнігі
У Беларусі зь бібліятэк масава сьпісваюць кнігі. Не таму, што старыя, лядашчыя, а таму, што не падабаюцца рэжыму Лукашэнкі. У кнігарні, бібліятэкі і нават кватэры прыходзяць дзіўныя камісіі і канфіскуюць кнігі. За выданьне, якое літаральна ўчора прадавалася ў кнігарні каля будынку КДБ, цяпер можна трапіць пад арышт.
У незалежнай Беларусі прызнаваць літаратуру «экстрэмісцкай» пачалі, мабыць, пасьля Плошчы — 2010. Як будуць зьнішчаць забароненыя кнігі: паліць ці ўкачваць у асфальт?
https://smarturl.click/mp580
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон абвясьціў, што распускае Нацыянальны сход Францыі і абвяшчае датэрміновыя парлямэнцкія выбары.
Іх першы тур мае прайсьці 30 чэрвеня а другі — 7 ліпеня.
Макрон абвясьціў пра такое рашэньне ў выніку выбараў у Эўрапейскі парлямэнт, якія завяршыліся 9 чэвеня. Паводле апытаньняў у Францыі наперадзе ультраправае Нацыянальнае аб'яднаньне (яно мае каля 32% і ўзмацніла свае пазыцыі). Урадавая лібэральная цэнтрысцая партыя «Адраджэньне» мае каля 15%, і гэта значна горшы паказьнік, чым на мінулых выбарах. https://smarturl.click/kjq7x
На выбарах у Эўрапарлямэнт у Нямеччыне перамагаюць кансэрватары. А як у іншых краінах ЭЗ?
Экзыт-полы на выбарах у Эўрапейскі парлямэнт у Нямеччыне, дзе а 18-й гадзіне мясцовага часу завяршылася галасаваньне, паказваюць ясную перамогу кансэрватыўнага альянсу ХДС/ХCC, які набірае каля 30% галасоў.
Крайне правая партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» мае атрымаць другі вынік, каля 16% галасоў. Усе партыі цяперашняй урадавай кааліцыі канцлера Оляфа Шольца страцілі пазыцыі.
Больш пра вынікі выбараў у краінах ЭЗ можна даведацца тут: https://smarturl.click/z2O56
За выбарамі ў самаабвешчанай Паўднёвай Асэтыі сочаць назіральнікі зь Беларусі, — мясцовы ЦВК
«34 міжнародныя назіральнікі будуць сачыць за ходам галасаваньня на выбарах у парлямэнт рэспублікі. Гэта дэлегацыі зь Беларусі, Турцыі, Вугоршчыны і нашыя калегі з Расейскай Фэдэрацыі», — паведаміла агенцтву ТАСС кіраўніца Цэнтарвыбаркаму самаабвешчанай Паўднёвай Асэтыі Эмілія Гагіева. Парлямэнцкія выбары ў не прызнаным міжнароднай супольнасьцю сэпаратысцкім утварэньні на тэрыторыі Грузіі праходзяць 9 чэрвеня.
Беларускія дзяржаўныя органы аб удзеле сваіх прадстаўнікоў у мерапрыемстве не паведамляюць. Паўднёвая Асэтыя — самаабвешчаная дзяржава на тэрыторыі Грузіі. Яе незалежнасьць прызналі Расея, Нікарагуа, Вэнэсуэла, Науру і Сырыя. Беларусь юрыдычна не прызнала незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі. https://smarturl.click/qlqdV
Як мілітарызуюць дзяцей і куды вядзе «вайскова-патрыятычная журналістыка»
У так званых вайскова-патрыятычных клюбах у Беларусі цяпер будуць вучыць і журналістыцы. А дакладней, дзяржаўнай прапагандзе, якую рэжым Лукашэнкі называе журналістыкай. Піша Наста Захарэвіч.
https://smarturl.click/gpqbo
Украінскія войскі ўпершыню вывелі з ладу расейскі зьнішчальнік Су-57
Пра пасьпяховы ўдар напісалі ў ГУР Украіны, інфармацыю апублікавалі і расейскія каналы.
https://smarturl.click/3k767
New York Times: Вось чаму трэба есьці авакада
Авакада можа падтрымаць мікрабіём кішэчніку і кантраляваць узровень халестэрыну.
Многія чыталі і чулі, што авакада карыснае для здароўя. Але наколькі? Агляд карысных якасьцяў авакада паводле найноўшых дасьледаваньняў навукоўцаў і дыетолягаў.
https://smarturl.click/qlqzw
Улады Беларусі зьбіраюцца зьліквідаваць Беларускае грамадзкае аб’яднаньне татараў
Менскі гарадзкі суд 18 чэрвеня разгледзіць пазоў Міністэрства юстыцыі з патрабаваньнем зьліквідаваць Беларускае грамадзкае аб’яднаньне татараў «Зікр уль-Кітаб». Арганізацыя існуе з 1993 году. Ля яе вытокаў стаяў вядомы гісторык Ібрагім Канапацкі.
https://smarturl.click/9z7pD
105 год таму стварылі Цэнтральную беларускую раду Віленшчыны і Горадзеншчыны
У 1919 годзе на зьезьдзе беларускіх дэлегатаў Віленшчыны і Горадзеншчыны была пацьверджаная вернасьць ідэалам незалежнай Беларусі, выказаны поўны давер ураду БНР, створаная Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Горадзеншчыны.
Больш падзей 8 чэрвеня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/XywkL
У Нямеччыне судзяць 95-гадовую жанчыну, якая адмаўляе Галакост
Урсула Хавэрбэк настойвае, што Аўшвіц быў «працоўным лягерам», а не лягерам для масавага зьнішчэньня людзей.
12 лістапада 2015 года Хавэрбэк прысудзілі дзесяць месяцаў турэмнага зьняволеньня без права на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне. Жанчына падала апэляцыю на гэты прысуд. І вось амаль праз дзевяць гадоў гэтая справа зноў разглядаецца ў судзе.
https://smarturl.click/4kyag
Выбары ў Эўрапарлямэнт: правыя папулісты набіраюць, але ці перамагаюць? Агляд Свабоды
Эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк напісаў агляд выбараў у Эўрапарлямэнт: якія групы могуць сьвяткаваць перамогу, ці сапраўды адбыўся «ўльтраправы ўздым», як напісаў шэраг СМІ, і якой эфэктыўнасьці чакаць ад Эўрапарлямэнту ў наступныя месяцы.
https://smarturl.click/dpmwJ
Міністар Хрэнін адрэгаваў на заяву МЗС Літвы аб нанясеньні ўдараў па расейскіх вайсковых аб’ектах у Беларусі
У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што падразьдзелы Ўзброеных сіл Беларусі бяруць удзел у другім этапе вучэньняў зь нестратэгічнымі ядзернымі сіламі Расеі.
https://smarturl.click/jkD7q
Ва Ўкраіне жонцы беларускага добраахвотніка скарацілі тэрмін знаходжаньня ў краіне. Яна пайшла ў суд
Згодна з заканадаўствам Украіны, факт службы грамадзяніна Беларусі паводле кантракту ва Ўзброеных сілах зьяўляецца законнай падставай для знаходжаньня чальцоў ягонай сям’і на тэрыторыі Ўкраіны.
https://smarturl.click/8EwEv
Школьнікаў абвінавацілі ў тэрарызьме за тое, што ў лесе рабілі выбухі бутэлечак з-пад ёду
На дзяржаўным тэлеканале АНТ са спасылкай на КДБ выйшаў сюжэт пра трох школьнікаў, якіх абвінавачваюць у тэрарызьме.
https://smarturl.click/z292A
У Ерэване мітынгоўцы разьбілі намётавы лягер перад парлямэнтам
У ноч на 10 чэрвеня ўдзельнікі шэсьця на чале з архіяпіскапам Багратам Галстаньянам акружылі будынак парлямэнту. Там адбываліся лякальныя сутычкі паміж мітынгоўцамі і паліцыянтамі, якія ачапілі выхады.
Апазыцыя патрабуе адстаўкі кіраўніка ўраду НІкола Пашыньяна і ягонага кабінэту міністраў.
https://smarturl.click/B6Zzn
Ужо сёньня: гадавіна заснаваньня Полацкай езуіцкай акадэміі
10 чэрвеня 1812 году ў Полацку адкрылася езуіцкая акадэмія — першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Полацкая езуіцкая акадэмія дзейнічала да 1820 году. Тут яна на малюнку Напалеона Орды.
Пра іншыя памятныя даты 10 чэрвеня чытайце па спасылцы: https://smarturl.click/Xywzm
Асноўнае за 9 чэрвеня
📌 Улады зьбіраюцца зьліквідаваць Беларускае грамадзкае аб’яднаньне татараў
📌 Украінскія войскі ўпершыню вывелі з ладу расейскі зьнішчальнік Су-57
📌 Байдэн і Макрон падтрымалі ідэю перадачы расейскіх актываў Украіне
📌 На выбарах у Эўрапарлямэнт у Нямеччыне перамагаюць кансэрватары. А як у іншых краінах ЭЗ?
📌 Аднавіўся праект «Міністэрства сепультуры» пра беларускую музыку
📌 Беларускі і беларусы на прайдзе ў Вільні. Фотарэпартаж
📌 Як мілітарызуюць дзяцей і куды вядзе «вайскова-патрыятычная журналістыка». Блог Насты Захарэвіч
📌 Ці добра вы ведаеце гісторыю цэнзуры ў Беларусі? Прайдзіце наш ТЭСТ
Беларусы ў Беластоку правялі роварны прабег салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.
Яны праехалі 7 км на роварах з бел-чырвона-белымі сьцягамі па цэнтральных вуліцах Беластоку. Удзельнікі прабегу з банэрамі ў падтрымку палітвязьняў спыняліся ў знакавых месцах гораду. Яны паведамляюць, што жыхары Беластоку сыгналілі і выказвалі сваю падтрымку. (Відэа і фота чытача Свабоды)
Байдэн і Макрон падтрымалі ідэю перадачы расейскіх актываў Украіне
Прэзыдэнты ЗША і Францыі Джо Байдэн і Эманюэль Макрон падтрымалі выкарыстаньне прыбытку ад замарожаных расейскіх актываў для дапамогі Ўкраіне.
Адпаведную сумесную заяву па выніках сустрэчы лідэраў дзьвюх краін у Парыжы апублікавалі на сайце Белага дому.
Байдэн і Макрон таксама абмеркавалі іншыя варыянты падтрымкі Ўкраіны. У прыватнасьці, ЗША і Францыя маюць намер дапамагчы Кіеву пераадолець гуманітарныя наступствы баявых дзеяньняў, а таксама зьмякчыць іх уплыў на глябальную харчовую стабільнасьць, энэргетыку, навакольнае асяродзьдзе і ядзерную бясьпеку. https://smarturl.click/LY6lO
Быкаў на Свабодзе. Пра нацыянальную ідэю
19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.
Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе: https://smarturl.click/4kDJw
Чаму беларускі і беларусы ходзяць на прайд. Фотарэпартаж
8 чэрвеня ў Вільні прайшоў прайд. Сёлета асобнай беларускай калёны не было. Да прайду далучылася каля 20 000 чалавек, у тым ліку беларусы.
Свабода запыталася ў беларусак і беларусаў, што для іх значыць прайд і чаму яны прыйшлі на яго.
https://smarturl.click/vw8lw
Ці добра вы ведаеце гісторыю цэнзуры ў Беларусі? ТЭСТ
У нашы дні ў Рэспубліцы Беларусь, як і ў савецкія часы, існуе жорсткая ідэалягічная цэнзура. Кнігі беларускіх аўтараў абвяшчаюцца судамі «экстрэмісцкімі» і забіраюцца зь бібліятэк. Праверце, ці добра вы ведаеце гісторыю цэнзуры ў Беларусі, адказаўшы на пытаньні тэсту.
https://smarturl.click/2q6BW
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Для чаго ўлады так шмат гавораць пра мінулую вайну?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Вайна — пажыўная глеба для прапаганды з савецкіх часоў. Нічога новага рэжым не прыдумаў, таму ні пра што іншае яму гаварыць не выпадае. У адрозьненьне ад вайны сучаснасьць не актуальная. Няма ў ёй ні герояў, ні ворагаў, у якіх бы шчыра верыла публіка. Пры тым праўда пра вайну забароненая, у нас няма гісторыі вайны як сукупнасьці аб’ектыўных фактаў, прычынна-выніковых ланцужкоў, лягічных высноваў. Мы нават ня ведаем дакладных лічбаў: колькі каго калі і дзе загінула і ў выніку чаго. Усё пакрытае эмацыйным туманам прапагандысцкіх інтэрпрэтацыяў.
Менскі прытулак для бяздомных сабак і катоў перапоўнены. Неабыякавых просяць дапамагчы
Цяпер там утрымліваецца 123 сабакі, у тым ліку трое шчанюкоў, а таксама 118 катоў.
https://smarturl.click/5Oom2
Урад вызваліў ад ПДВ 137 відаў імпартнай тэхнікі – ад прасаў да частак ядзерных рэактараў
Дакумэнт апублікавалі сёньня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 3-4 чэрвеня зь візытам у Беларусі знаходзіўся расейскі прэм'ер Міхаіл Мішусьцін. Афіцыйныя агенцтвы паведамлялі, што асаблівую ўвагу падчас візыту надалі транспартнай інфраструктуры і мытна-тарыфнаму рэгуляваньню.
https://smarturl.click/w9GOv