radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Выбары ў Эўрапарлямэнт: правыя папулісты набіраюць, але ці перамагаюць? Агляд Свабоды

Эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк напісаў агляд выбараў у Эўрапарлямэнт: якія групы могуць сьвяткаваць перамогу, ці сапраўды адбыўся «ўльтраправы ўздым», як напісаў шэраг СМІ, і якой эфэктыўнасьці чакаць ад Эўрапарлямэнту ў наступныя месяцы.

https://smarturl.click/dpmwJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністар Хрэнін адрэгаваў на заяву МЗС Літвы аб нанясеньні ўдараў па расейскіх вайсковых аб’ектах у Беларусі

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што падразьдзелы Ўзброеных сіл Беларусі бяруць удзел у другім этапе вучэньняў зь нестратэгічнымі ядзернымі сіламі Расеі.

https://smarturl.click/jkD7q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне жонцы беларускага добраахвотніка скарацілі тэрмін знаходжаньня ў краіне. Яна пайшла ў суд

Згодна з заканадаўствам Украіны, факт службы грамадзяніна Беларусі паводле кантракту ва Ўзброеных сілах зьяўляецца законнай падставай для знаходжаньня чальцоў ягонай сям’і на тэрыторыі Ўкраіны.

https://smarturl.click/8EwEv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Школьнікаў абвінавацілі ў тэрарызьме за тое, што ў лесе рабілі выбухі бутэлечак з-пад ёду

На дзяржаўным тэлеканале АНТ са спасылкай на КДБ выйшаў сюжэт пра трох школьнікаў, якіх абвінавачваюць у тэрарызьме.

https://smarturl.click/z292A

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Ерэване мітынгоўцы разьбілі намётавы лягер перад парлямэнтам

У ноч на 10 чэрвеня ўдзельнікі шэсьця на чале з архіяпіскапам Багратам Галстаньянам акружылі будынак парлямэнту. Там адбываліся лякальныя сутычкі паміж мітынгоўцамі і паліцыянтамі, якія ачапілі выхады.

Апазыцыя патрабуе адстаўкі кіраўніка ўраду НІкола Пашыньяна і ягонага кабінэту міністраў.

https://smarturl.click/B6Zzn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: гадавіна заснаваньня Полацкай езуіцкай акадэміі

10 чэрвеня 1812 году ў Полацку адкрылася езуіцкая акадэмія — першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Полацкая езуіцкая акадэмія дзейнічала да 1820 году. Тут яна на малюнку Напалеона Орды.

Пра іншыя памятныя даты 10 чэрвеня чытайце па спасылцы: https://smarturl.click/Xywzm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 9 чэрвеня

📌 Улады зьбіраюцца зьліквідаваць Беларускае грамадзкае аб’яднаньне татараў

📌 Украінскія войскі ўпершыню вывелі з ладу расейскі зьнішчальнік Су-57

📌 Байдэн і Макрон падтрымалі ідэю перадачы расейскіх актываў Украіне

📌 На выбарах у Эўрапарлямэнт у Нямеччыне перамагаюць кансэрватары. А як у іншых краінах ЭЗ?

📌 Аднавіўся праект «Міністэрства сепультуры» пра беларускую музыку

📌 Беларускі і беларусы на прайдзе ў Вільні. Фотарэпартаж

📌 Як мілітарызуюць дзяцей і куды вядзе «вайскова-патрыятычная журналістыка». Блог Насты Захарэвіч

📌 Ці добра вы ведаеце гісторыю цэнзуры ў Беларусі? Прайдзіце наш ТЭСТ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы ў Беластоку правялі роварны прабег салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.

Яны праехалі 7 км на роварах з бел-чырвона-белымі сьцягамі па цэнтральных вуліцах Беластоку. Удзельнікі прабегу з банэрамі ў падтрымку палітвязьняў спыняліся ў знакавых месцах гораду. Яны паведамляюць, што жыхары Беластоку сыгналілі і выказвалі сваю падтрымку. (Відэа і фота чытача Свабоды)

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Байдэн і Макрон падтрымалі ідэю перадачы расейскіх актываў Украіне

Прэзыдэнты ЗША і Францыі Джо Байдэн і Эманюэль Макрон падтрымалі выкарыстаньне прыбытку ад замарожаных расейскіх актываў для дапамогі Ўкраіне.

Адпаведную сумесную заяву па выніках сустрэчы лідэраў дзьвюх краін у Парыжы апублікавалі на сайце Белага дому.

Байдэн і Макрон таксама абмеркавалі іншыя варыянты падтрымкі Ўкраіны. У прыватнасьці, ЗША і Францыя маюць намер дапамагчы Кіеву пераадолець гуманітарныя наступствы баявых дзеяньняў, а таксама зьмякчыць іх уплыў на глябальную харчовую стабільнасьць, энэргетыку, навакольнае асяродзьдзе і ядзерную бясьпеку. https://smarturl.click/LY6lO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Быкаў на Свабодзе. Пра нацыянальную ідэю

19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.

Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе: https://smarturl.click/4kDJw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму беларускі і беларусы ходзяць на прайд. Фотарэпартаж

8 чэрвеня ў Вільні прайшоў прайд. Сёлета асобнай беларускай калёны не было. Да прайду далучылася каля 20 000 чалавек, у тым ліку беларусы.

Свабода запыталася ў беларусак і беларусаў, што для іх значыць прайд і чаму яны прыйшлі на яго.

https://smarturl.click/vw8lw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце гісторыю цэнзуры ў Беларусі? ТЭСТ

У нашы дні ў Рэспубліцы Беларусь, як і ў савецкія часы, існуе жорсткая ідэалягічная цэнзура. Кнігі беларускіх аўтараў абвяшчаюцца судамі «экстрэмісцкімі» і забіраюцца зь бібліятэк. Праверце, ці добра вы ведаеце гісторыю цэнзуры ў Беларусі, адказаўшы на пытаньні тэсту.

https://smarturl.click/2q6BW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Для чаго ўлады так шмат гавораць пра мінулую вайну?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Вайна — пажыўная глеба для прапаганды з савецкіх часоў. Нічога новага рэжым не прыдумаў, таму ні пра што іншае яму гаварыць не выпадае. У адрозьненьне ад вайны сучаснасьць не актуальная. Няма ў ёй ні герояў, ні ворагаў, у якіх бы шчыра верыла публіка. Пры тым праўда пра вайну забароненая, у нас няма гісторыі вайны як сукупнасьці аб’ектыўных фактаў, прычынна-выніковых ланцужкоў, лягічных высноваў. Мы нават ня ведаем дакладных лічбаў: колькі каго калі і дзе загінула і ў выніку чаго. Усё пакрытае эмацыйным туманам прапагандысцкіх інтэрпрэтацыяў.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Менскі прытулак для бяздомных сабак і катоў перапоўнены. Неабыякавых просяць дапамагчы

Цяпер там утрымліваецца 123 сабакі, у тым ліку трое шчанюкоў, а таксама 118 катоў.

https://smarturl.click/5Oom2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад вызваліў ад ПДВ 137 відаў імпартнай тэхнікі – ад прасаў да частак ядзерных рэактараў

Дакумэнт апублікавалі сёньня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 3-4 чэрвеня зь візытам у Беларусі знаходзіўся расейскі прэм'ер Міхаіл Мішусьцін. Афіцыйныя агенцтвы паведамлялі, што асаблівую ўвагу падчас візыту надалі транспартнай інфраструктуры і мытна-тарыфнаму рэгуляваньню.

https://smarturl.click/w9GOv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь адмовілася ад плянаў паказваць пірацкія трансьляцыі футболу

Чэмпіянату Эўропы на дзяржаўнай тэлевізіі беларусы ня ўбачаць.

https://smarturl.click/JDZdx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Посьпех правых на эўрапейскіх выбарах. Ці варта гэтага асьцерагацца?

Эўрапейскія «ультраправыя» ўжо больш не такія ўжо і «ультра-». Не таму, што яны зьмяніліся, а таму, што іхная пазыцыя больш ня ёсьць маргінальнай. Абражальныя мэтафары ў іх адрас, якія дапускае ў прэсе левацэнтрысцкі мэйнстрым, на эўрапейскіх выбарнікаў не спрацавалі. Піша Алесь Чайчыц.

https://smarturl.click/0e6eg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ключ ад турмы. Чаму не вызваляюць палітвязьняў

Сяргей Дубавец піша, чаму ў Беларусі не вызваляюць палітвязьняў:

«Становішча палітвязьняў у Беларусі сёньня выглядае безвыходным. Тэрмін «палонныя», які часам ужываюць як мэтафару, насамрэч дакладна адпавядае тысячам палітвязьняў у беларускіх турмах».


https://smarturl.click/dpmpJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Быкаў на Свабодзе. Пра выбары ва ўмовах таталітарызму

19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы публікуем цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.

Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе. https://smarturl.click/4kDJw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Што зь імі зробяць? Спаляць». Як у Беларусі зьнішчаюць непажаданыя для ўладаў кнігі

У Беларусі зь бібліятэк масава сьпісваюць кнігі. Не таму, што старыя, лядашчыя, а таму, што не падабаюцца рэжыму Лукашэнкі. У кнігарні, бібліятэкі і нават кватэры прыходзяць дзіўныя камісіі і канфіскуюць кнігі. За выданьне, якое літаральна ўчора прадавалася ў кнігарні каля будынку КДБ, цяпер можна трапіць пад арышт.

У незалежнай Беларусі прызнаваць літаратуру «экстрэмісцкай» пачалі, мабыць, пасьля Плошчы — 2010. Як будуць зьнішчаць забароненыя кнігі: паліць ці ўкачваць у асфальт?

https://smarturl.click/mp580

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон абвясьціў, што распускае Нацыянальны сход Францыі і абвяшчае датэрміновыя парлямэнцкія выбары.

Іх першы тур мае прайсьці 30 чэрвеня а другі — 7 ліпеня.

Макрон абвясьціў пра такое рашэньне ў выніку выбараў у Эўрапейскі парлямэнт, якія завяршыліся 9 чэвеня. Паводле апытаньняў у Францыі наперадзе ультраправае Нацыянальнае аб'яднаньне (яно мае каля 32% і ўзмацніла свае пазыцыі). Урадавая лібэральная цэнтрысцая партыя «Адраджэньне» мае каля 15%, і гэта значна горшы паказьнік, чым на мінулых выбарах. https://smarturl.click/kjq7x

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На выбарах у Эўрапарлямэнт у Нямеччыне перамагаюць кансэрватары. А як у іншых краінах ЭЗ?

Экзыт-полы на выбарах у Эўрапейскі парлямэнт у Нямеччыне, дзе а 18-й гадзіне мясцовага часу завяршылася галасаваньне, паказваюць ясную перамогу кансэрватыўнага альянсу ХДС/ХCC, які набірае каля 30% галасоў.
Крайне правая партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» мае атрымаць другі вынік, каля 16% галасоў. Усе партыі цяперашняй урадавай кааліцыі канцлера Оляфа Шольца страцілі пазыцыі.
Больш пра вынікі выбараў у краінах ЭЗ можна даведацца тут: https://smarturl.click/z2O56

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За выбарамі ў самаабвешчанай Паўднёвай Асэтыі сочаць назіральнікі зь Беларусі, — мясцовы ЦВК

«34 міжнародныя назіральнікі будуць сачыць за ходам галасаваньня на выбарах у парлямэнт рэспублікі. Гэта дэлегацыі зь Беларусі, Турцыі, Вугоршчыны і нашыя калегі з Расейскай Фэдэрацыі», — паведаміла агенцтву ТАСС кіраўніца Цэнтарвыбаркаму самаабвешчанай Паўднёвай Асэтыі Эмілія Гагіева. Парлямэнцкія выбары ў не прызнаным міжнароднай супольнасьцю сэпаратысцкім утварэньні на тэрыторыі Грузіі праходзяць 9 чэрвеня.

Беларускія дзяржаўныя органы аб удзеле сваіх прадстаўнікоў у мерапрыемстве не паведамляюць. Паўднёвая Асэтыя — самаабвешчаная дзяржава на тэрыторыі Грузіі. Яе незалежнасьць прызналі Расея, Нікарагуа, Вэнэсуэла, Науру і Сырыя. Беларусь юрыдычна не прызнала незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі. https://smarturl.click/qlqdV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як мілітарызуюць дзяцей і куды вядзе «вайскова-патрыятычная журналістыка»

У так званых вайскова-патрыятычных клюбах у Беларусі цяпер будуць вучыць і журналістыцы. А дакладней, дзяржаўнай прапагандзе, якую рэжым Лукашэнкі называе журналістыкай. Піша Наста Захарэвіч.

https://smarturl.click/gpqbo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінскія войскі ўпершыню вывелі з ладу расейскі зьнішчальнік Су-57

Пра пасьпяховы ўдар напісалі ў ГУР Украіны, інфармацыю апублікавалі і расейскія каналы.

https://smarturl.click/3k767

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

New York Times: Вось чаму трэба есьці авакада

Авакада можа падтрымаць мікрабіём кішэчніку і кантраляваць узровень халестэрыну.

Многія чыталі і чулі, што авакада карыснае для здароўя. Але наколькі? Агляд карысных якасьцяў авакада паводле найноўшых дасьледаваньняў навукоўцаў і дыетолягаў.

https://smarturl.click/qlqzw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Беларусі зьбіраюцца зьліквідаваць Беларускае грамадзкае аб’яднаньне татараў

Менскі гарадзкі суд 18 чэрвеня разгледзіць пазоў Міністэрства юстыцыі з патрабаваньнем зьліквідаваць Беларускае грамадзкае аб’яднаньне татараў «Зікр уль-Кітаб». Арганізацыя існуе з 1993 году. Ля яе вытокаў стаяў вядомы гісторык Ібрагім Канапацкі.

https://smarturl.click/9z7pD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

105 год таму стварылі Цэнтральную беларускую раду Віленшчыны і Горадзеншчыны

У 1919 годзе на зьезьдзе беларускіх дэлегатаў Віленшчыны і Горадзеншчыны была пацьверджаная вернасьць ідэалам незалежнай Беларусі, выказаны поўны давер ураду БНР, створаная Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Горадзеншчыны.

Больш падзей 8 чэрвеня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/XywkL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Нямеччыне судзяць 95-гадовую жанчыну, якая адмаўляе Галакост

Урсула Хавэрбэк настойвае, што Аўшвіц быў «працоўным лягерам», а не лягерам для масавага зьнішчэньня людзей.

12 лістапада 2015 года Хавэрбэк прысудзілі дзесяць месяцаў турэмнага зьняволеньня без права на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне. Жанчына падала апэляцыю на гэты прысуд. І вось амаль праз дзевяць гадоў гэтая справа зноў разглядаецца ў судзе.

https://smarturl.click/4kyag

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польскія жаўнеры зрабілі сёлета 1 190 папераджальных стрэлаў на мяжы зь Беларусьсю

Толькі аднойчы мігрант быў паранены на мяжы ў выніку прымяненьня зброі.

https://smarturl.click/yq8Lk

Читать полностью…
Подписаться на канал