БЧ адказала на зварот беларусаў пра зьнікненьне на вакзале надпісаў па-ангельску
🔖 У адказе 11 памылак.
https://smarturl.click/XyyBQ
Масавае галасаваньне «хімікаў», таемныя сьпісы «нядобранадзейных»: праваабаронцы пра датэрміновае галасаваньне на Гарадзеншчыне
Праваабаронцам стала вядома, што ў першы дзень галасаваньня многіх асуджаных да абмежаваньня волі ва ўстановах адкрытага тыпу Гарадзенскай вобласьці арганізавана пасадзілі ў транспарт і адвезьлі галасаваць на бліжэйшыя выбарчыя ўчасткі, хаця ўсе «хімікі» маюць працу і ім было б зручней прагаласаваць у асноўны дзень галасаваньня.
Паводле @Grodno_grab у Слоніме на ўсіх выбарчых участках зьявіліся сьпісы зь «нядобранадзейнымі грамадзянамі». 25 лютага сябры выбарчых камісій павінны даць справаздачу аб тым, хто зь іх прыйшоў і прагаласаваў, а хто не:
https://smarturl.click/ZyyqW
Галоўнае за 20 лютага
🙍🏻♂️ Яшчэ адна сьмерць палітвязьня за кратамі: у зьняволеньні памёр Ігар Леднік. Расказваем, што вядома пра барысаўскага палітвязьня і яго сьмерць
✍🏻 У Беларусі пачалося датэрміновае галасаваньне на выбарах дэпутатаў
👫 Рак, хворае сэрца, патрэба ў перасадцы органаў. Хто зь беларускіх палітвязьняў мае за кратамі вялікія праблемы са здароўем
Ігар Лосік — год бяз сувязі з роднымі. Расказваем пра былую «чорную зону» са 150 палітвязьнямі, дзе трымаюць і Ігара
👮🏻♂️ Лукашэнка правёў нараду зь сілавікамі. Навошта рэжым зноў і зноў застрашвае грамадзтва: тлумачыць аналітык
🎥 Кінапартызанства на чырвоным дыванку «Бэрлінале». Як прайшла цырымонія ўручэньня кінапрэміі «Чырвоны верас»
🇷🇺 Без Навальнага. Уцячы ад Расеі — значыць ацалець: піша Алесь Чайчыц
Якія пэрспэктывы расейскай апазыцыі пасьля гібелі Навальнага. Меркаваньне Дзьмітрыя Гудкова
Якія палітычныя пэрспэктывы ўдавы Аляксея Навальнага Юліі? Наколькі вялікая тая Расея, якую Юлія хоча прадстаўляць? Ці будзе дзейная міжнародная рэакцыя на гібель Навальнага?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае расейскі палітык Дзьмітры Гудкоў:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/Ou__YnCj_9Q
Беларус абскардзіў у судзе жорсткую праверку на мяжы пры ўезьдзе ва Ўкраіну
Грамадзянін Беларусі прайшоў ва Ўкраіне ўсе судовыя інстанцыі (самастойна, без адваката), каб давесьці, што яго затрымалі на памежным пункце Ўкраіны незаконна, забралі дакумэнты, правялі размову пад відэазапіс, зьнялі біямэтрычныя і пэрсанальныя зьвесткі і пратрымалі на мяжы больш за 4 гадзіны. Праўда, так і не дамогся рашэньня на сваю карысьць.
Дэталі справы і рашэньне суду: https://smarturl.click/711xD
У Беларусі зачыняць шэраг крамаў «Востраў чысьціні і смаку»
Заснавальнік групы кампаній заявіў пра «аптымізацыю», дадаўшы, што крамы сеткі «Востраў чысьціні і здароўя» «часова зачыняюцца», калі яны знаходзяцца блізка адзін да аднаго. Агулам сетка налічвала 600 крамаў, колькі будзе скарочана, ён не назваў. Праблемы з асартымэнтам у крамах уладальнік патлумачыў тым, што пастаўшчыкі перавялі іх кампанію на перадаплату з прычыны даўгоў.
Што да працы сеткі аптэк «Востраў здароўя» і сеткі алькагольных крамаў «Тры ласі», крамы тавараў для жывёл —
іх, хутчэй за ўсё, будуць «перадаваць профільным партнэрам»:
https://smarturl.click/M116o
Рак, хворае сэрца, патрэба ў перасадцы печані. Хто зь беларускіх палітвязьняў мае вялікія праблемы са здароўем
20 лютага стала вядома пра сьмерць 63-гадовага палітвязьня Ігара Ледніка. Гэта пяты вядомы выпадак сьмерці беларускага палітвязьня за кратамі.
Расказваем пра тых зь іх, хто мае патрэбу ў тэрміновай мэдыцынскай дапамозе.
https://smarturl.click/z22V8
Могілкі пад Воршай пераўтварыліся ў «коўзанку»
Могілкі ў вёсцы Целянцеева, якія толькі нядаўна пачалі дзейнічаць, заліло вадой, а пры маразах яна зьмерзла. Відэа даслалі чытачы @orshaeu. Некаторыя магілы цалкам пайшлі пад лёд.
Лёд можа пашкодзіць і магілы, і помнікі, яшчэ горшай сытуацыя будзе тады, калі пачнецца адліга, адзначаюць мясцовыя жыхары.
Цяпер для «добраахвотнага перасяленьня» ў Расею ня трэба даказваць, што валодаеш расейскай
Урад Расеі спрасьціў у рамках адпаведнай праграмы працэдуру добраахвотнага перасяленьня ў Расею, паведаміла прэс-служба пасольства гэтай дзяржавы ў Менску. Для ўдзелу ў праграме «суайчыньнікам» цяпер ня прыйдзецца пацьвярджаць валоданьне расейскай мовай на ўзроўні, дастатковым для зносін.
https://smarturl.click/z22M8
Сьмерць Ігара Ледніка — пятая ў чарадзе сьмерцяў палітвязьняў.
У турме пасьля падзей 2020 году апынуліся шматлікія палітыкі, грамадзкія дзеячы, дзеячы мастацтва і іншыя людзі. Да Ігара Ледніка ў беларускіх калёніях у папярэднія гады памерлі Вітольд Ашурак, Алесь Пушкін, Мікалай Клімовіч, Вадзім Храсько.
Кінапартызанства на чырвоным дыванку «Бэрлінале». Як прайшла цырымонія ўручэньня прэміі «Чырвоны верас»
У мінулыя выходныя беларускія кінакрытыкі раздалі цагляныя статуэткі «Чырвоны верас» найлепшым творцам і стужкам 2021/2022 гадоў. Былі і «чырвоны дыванок», і ананімныя аўтары, і размовы аб праблемах беларускія кінэматаграфістаў.
https://smarturl.click/VDDkj
Праект Belarus Outside Sound System выпусьціў альбом, прысьвечаны беларускім палітвязьням
«Гэта — рэліз-рупар, складзены з 13 асабістых сучасных гісторый з Беларусі ў стылях house, ambient, dram’n’bass, disco, trap, somatic techno, future-bass і EDM. У складанцы беларускія электронныя прадусары (-кі) дасьледуюць нацыянальны культурны код», — пішуць стваральнікі.
Праз пагрозу рэпрэсій большасьць музыкаў выдалі свае працы ананімна. Паслухаць альбом можна на некалькіх плятформах.
Дэмакратычныя сілы дамовіліся аб працэдуры выбараў у Каардынацыйную раду
Дэмакратычныя сілы дамовіліся аб працэдуры выбараў у новы склад Каардынацыйнай рады (КР), адпаведны праект неўзабаве будзе прадстаўлены на галасаваньне дзейнага складу Рады.
«Рабочая група па выбарах, складзеная з прадстаўнікоў офіса Сьвятланы Ціханоўскай, Аб’яднанага пераходнага кабінэта і партый, дасягнула кансэнсусу», — гаворыцца ў паведамленьні.
Удакладняецца, што па выніках пасяджэньня фінальны варыянт праекту будзе накіраваны Ціханоўскай.
«Варыянт, які прапануе рабочая група, прадугледжвае толькі адзін голас у выбаршчыка, а пасьля выбараў у КР будзе створаная кансультатыўная грамадзкая палата для няўрадавых арганізацыяў», — адзначае КР.
https://smarturl.click/gpp9a
Як адрэагавалі на гібель Навальнага беларускія палітвязьні і іх родныя
Як успрынялі гібель Навальнага беларускія палітзняволеныя і іх родныя? Ці адрозьніваюцца беларускія і расейскія рэпрэсіўныя турэмныя практыкі, якія даводзяць да сьмерці палітвязьняў. Суразмоўцы Ганны Соўсь – былая палітзьняволеная Вольга Класкоўская, а таксама Андрэй Шарэнда, муж палітзьняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк.
Тэкст:
https://smarturl.click/1ddky
Відэа:
https://youtu.be/k2AfN0R75rk
У Менску заклікалі пашыраць ужываньне беларускай мовы і анансавалі выхад невядомай аповесьці Ўладзімера Караткевіча
Дзень роднай мовы, які будзе адзначацца 21 лютага, — «гэта сьвята, якое мы б не хацелі сьвяткаваць, таму што беларуская мова павінна гучаць кожны дзень і ўсё меней адчуваць патрэбу ў абароне, у клопаце», заявіла 19 лютага на прэс-канфэрэнцыі ў Менску галоўная рэдактарка дзяржаўнага часопіса «Роднае слова» Натальля Шапран. Паводле яе слоў, беларуская мова «павінна адчуваць сабе як мага болей разьняволена і спакойна».
Галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Віктар Шніп паведаміў пра публікацыю дзёньнікаў Уладзімера Караткевіча і анансаваў выхад ягонай «невядомай» да гэтага аповесьці.
https://smarturl.click/l5595
Лукашэнка запатрабаваў узброіць патрулі міліцыі стралковай зброяй
На думку Лукашэнкі, наяўнасьць на вуліцах гарадоў узброеных сілавікоў дазволіць беларусам «адчуваць сябе ў бясьпецы». Гэтае пытаньне Лукашэнка даручыў узяць на кантроль МУС, КДБ, спэцслужбам і пракуратуры.
https://smarturl.click/RAAj8
ЦВК сьцьвярджае, што ў першы дзень датэрміновага галасаваньня ў Беларусі прагаласавалі 5,94% выбарнікаў
Датэрміновае галасаваньне на выбарах дэпутатаў пачалося ў Беларусі сёньня. Участкі для галасаваньня працуюць з 12:00 да 19:00 безь перапынку на абед. Афіцыйнага пацьверджаньня прычын, чаму выбарнік ня можа прагаласаваць у асноўны дзень правядзеньня выбараў, не патрабуецца.
Яшчэ на стадыі падрыхтоўкі выбараў праваабарончыя арганізацыі выявілі на іх шматлікія парушэньні:
https://smarturl.click/mppwB
Лукашэнка рыхтуецца да вайны. Навошта рэжым зноў і зноў застрашвае грамадзтва
«Нарада зь „сілавікамі“, якую Лукашэнка правёў 20 лютага, выглядала як надзвычайная. Хоць, здавалася б, ніякіх падставаў для надзвычайнасьці ня бачна. Наадварот, ёсьць невялікія вонкавыя прыкметы таго, што міжнародныя падзеі вакол Беларусі разьвіваюцца ў спрыяльным кірунку для афіцыйнага Менску», — піша аналітык Свабоды Валер Карбалевіч і тлумачыць гэты вялізарны кантраст паміж мэсыджам, які Лукашэнка дасылае сілавікам, і рэальнасьцю:
https://smarturl.click/ZyybW
КДБ: 45 чалавек асудзілі ў Беларусі за здраду дзяржаве ў 2022-2023 гадах
Паводле кіраўніка КДБ Івана Тэртэля, толькі за 2022-2023 гады контрвыведка выявіла 114 спробаў вэрбаваньня грамадзян Беларусі — у тым ліку 37 вайскоўцаў. Да крымінальнай адказнасьці прыцягнулі 45 чалавек, за «шпіёнскую дзейнасьць» затрымалі 16 замежных грамадзян.
Паводле праваабаронцаў, сярод затрыманых і асуджаных за «здраду дзяржаве» — незалежныя журналісты, фігуранты справы «Рабочага руху», сьвятар, музыка, мэдыямэнэджар, былыя сілавікі і вайскоўцы і г.д.:
https://smarturl.click/e55VD
Гібель Ігара Ледніка — пятая ў чарадзе сярод вядомых сьмерць палітвязьняў
У турме пасьля падзей 2020 году апынуліся шматлікія палітыкі, грамадзкія дзеячы, дзеячы мастацтва і іншыя людзі.
Да Ігара Ледніка ў беларускіх калёніях у папярэднія гады памерлі Вітольд Ашурак, Алесь Пушкін, Мікалай Клімовіч, Вадзім Храсько.
Ва Ўкраіне ўшаноўваюць герояў Нябеснай сотні, якія загінулі 10 гадоў таму. Сярод іх два беларусы
У гэты дзень 10 гадоў таму ў выніку штурму сілавікі расстралялі 47 грамадзян. Усяго ахвярамі сталі 88 пратэстоўцаў, у тым ліку два беларусы — грамадзянін Беларусі Міхась Жызьнеўскі (загінуў 22 студзеня 2014 году) і грамадзянін Украіны, этнічны беларус, колішні дэпутат парлямэнту Якаў Зайко (памёр 18 лютага 2014 году ад інфаркту, калі ўцякаў ад бэркутаўцаў).
Раніцай прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі разам з жонкай Аленай прыйшлі да Крыжа на алеі Герояў Нябеснай сотні ў Кіеве і паставілі свае зьнічы ў памяць загінулых. У цырымоніі ўзялі ўдзел акрэдытаваныя ва Ўкраіне замежныя дыпляматы:
https://smarturl.click/9zzaO
«Яго прыбралі ў турму, каб нікому не замінаў скаргамі»
Вялікія праблемы з сэрцам у Ігара Ледніка былі яшчэ на волі. Ён мог зьехаць зь Беларусі, але вырашыў застацца, хоць ведаў пра небясьпеку.
Што вядома пра барысаўскага палітвязьня Ігара Ледніка і яго сьмерць.
https://smarturl.click/l55pd
Прычынай сьмерці Ігара Ледніка стала спыненьне сэрца
Пра гэта Свабодзе паведамілі паплечнікі палітвязьня. Гэта здарылася ў Менскай раённай лякарні. Туды палітвязьня прывозілі на рэабілітацыю з бабруйскай калёніі.
Аказалася, што Леднік адбываў пакараньне менавіта ў Бабруйску, а не ў Магілёве.
Без Навальнага. Уцячы ад Расеі — значыць ацалець
Алесь Чайчыц піша пра сьмерць Навальнага: «Расея ўсю найноўшую гісторыю рухаецца шляхам павольнага пакутлівага самаразбурэньня, расьцягнутага на дзесяцігодзьдзі. Аляксей Навальны як ніхто іншы ўвасабляў хаця б нейкую надзею на тое, што Расея можа збочыць са сваёй самазабойчай гістарычнай траекторыі. Пуцінскі рэжым гэтую надзею зьнішчыў».
https://smarturl.click/e55DX
У Беларусі памёр яшчэ адзін палітвязень
У турме на 64-м годзе жыцьця памёр былы сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Леднік.
Грамадзкага дзеяча і журналіста затрымалі 12 красавіка 2022 году і асудзілі на 3 гады зьняволеньня за «паклёп» на Лукашэнку пасьля публікацыі ў партыйным часопісе БСДП «Пазыцыя». Профіль Ігара Ледніка ў фэйсбуку ўлады прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
У турме стан здароўя сацыял-дэмакрата істотна пагоршыўся, яму зрабілі апэрацыю на страўнікава-кішачным тракце. Апроч гэтага, Ігар меў інваліднасьць ІІ групы праз праблему з сэрцам.
Леднік актыўна выступаў за ліквідацыю Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі і лічыў, што Будапэшцкі мэмарандум быў парушаны ў Беларусі пасьля разгону Вярхоўнага Савету ХІІІ скліканьня, што прывяло да паўставаньня ў Беларусі дыктатуры, збліжэньня яе з Расеяй і падрыву эўрапейскай бясьпекі ў рэгіёне.
Здымак БСДП (Грамада)
Былая «чорная зона» са 150 палітвязьнямі. Расказваем пра калёнію, дзе Ігара Лосіка ўжо год трымаюць бяз сувязі з роднымі
Ад журналіста Свабоды Ігара Лосіка няма зьвестак роўна год. Апошні ліст ад палітвязьня яго родныя атрымалі 20 лютага 2023 году. Расказваем пра наваполацкую калёнію ўзмоцненага рэжыму, адміністрацыя якой ізалявала ад вонкавага сьвету ня толькі Ігара, але і іншых вядомых палітычных зьняволеных.
https://smarturl.click/9zzBj
Як Беларусь жыве без расейскіх і кітайскіх крэдытаў і на што гэта ўплывае. Разьбіраемся
Апошні крэдыт ад Расеі Беларусь атрымала на імпартазамяшчэньне — 1,7 мільярда даляраў у 2022 годзе, Кітай не даваў крэдытаў з 2019 году. Як гэта ўплывае на эканоміку?
https://smarturl.click/w997n
Найважнейшае за 19 лютага:
🔸 Маці Навальнага зноў ня выдалі цела палітыка і сказалі, што гэта адбудзецца не раней, чым праз 14 дзён — ідзе «хімічная экспэртыза»
🔸 «Паліна ў такіх жа ўмовах, як Навальны». Як адрэагавалі на гібель Навальнага беларускія палітвязьні і іх родныя
🔸 «Я працягну справу Аляксея», — Юлія Навальная выпусціла відэазварот пасьля сьмерці мужа ў калёніі
🔸 Чым бліжэй да выбараў, тым большы страх. Што ня так з вэрсіяй пра ўкраінскіх дывэрсантаў?
🔸 Дэмакратычныя сілы дамовіліся аб працэдуры выбараў у Каардынацыйную раду
🔸 У Бялградзе зьявіліся плякаты ў падтрымку Лукашэнкі. Хто за імі стаіць? ФОТА
🔸 Беларуская міліцыя перайшла на ўзмоцнены перад выбарамі парадак нясеньня службы
🔸 Як Беларусь жыве без расейскіх і кітайскіх крэдытаў і на што гэта ўплывае. Разьбіраемся
🔸 У Менску заклікалі пашыраць ужываньне беларускай мовы і анансавалі выхад невядомай аповесьці Ўладзімера Караткевіча
🔸 У Беларусі падрыхтавалі законапраект аб адказнасьці за «прапаганду нетрадыцыйных сямейных адносін». Раней падобны ўвялі ў Расеі
🔸 Улады хочуць уніфікаваць цэны на паслугі ў прыватных і дзяржаўных мэдустановах
🔸 Калі заўтра вайна... Як Пуцін можа напасьці на Эўропу
Беларускі кінарэжысэр заклікае Сэрбію не выдаваць яго ў Беларусь: «Я не хацеў бы падзяліць лёс Навальнага»
Апэляцыйны суд Сэрбіі разгледзеў 19 лютага справу аб экстрадыцыі беларускага рэжысэра Андрэя Гнета.
«Калі мяне выдадуць у Беларусь, маё жыцьцё будзе разбуранае», — заявіў беларускі журналіст, рэжысэр і апазыцыйны дзеяч Андрэй Гнёт 19 лютага перад судом у Бялградзе, паведамляе Балканская служба Радыё Свабода.
Ён быў арыштаваны 30 кастрычніка 2023 года ў аэрапорце Бялграда па запыце Беларусі, якая абвінавачвае яго ў нібыта ўхіленьні ад выплаты падаткаў, і з таго часу ён знаходзіцца пад вартай у Бялградзе. Высокі суд Бялграда ў сьнежні пастанавіў, што ўмовы для яго экстрадыцыі былі выкананы.
Адвакаты Андрэя Гнёта падалі апэляцыю, і рашэньне апэляцыйнага суду павіннае быць прынятае цягам бліжэйшага месяца.
https://smarturl.click/AddmM
У Бялградзе зьявіліся плякаты ў падтрымку Лукашэнкі. Хто за імі стаіць? ФОТА
Ультраправая арганізацыя «Нашы кансэрватыўныя рухі» расклеіла ў Бялградзе плякаты ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.
Плякаты з абліччам Аляксандра Лукашэнкі і надпісам «Сэрбія з Лукашэнкам» заўважылі карэспандэнты сэрбскай службы Радыё Свабодная Эўропа ў цэнтры Бялграда 19 лютага. Плякаты былі расклееныя за некалькі дзён да дня галасаваньня ў Беларусі, прызначанага на 25 лютага.
Здымкі гэтых плякатаў таксама даслалі і ў беларускую службу Радыё Свабода.
https://smarturl.click/Yzzal