radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Улады пашырылі магчымасьці ID-картак для дыстанцыйных фінансавых паслуг

Аляксандар Лукашэнка 19 лютага падпісаў указ №64, якім ствараюцца дадатковыя ўмовы для далейшага разьвіцьця і ўдасканаленьня дыстанцыйных фінансавых паслуг. Будзе лягчэй у тым ліку ўзяць крэдыт.

Напрыклад, з дапамогай адной мабільнай праграмы можна будзе карыстацца рахункамі або банкаўскімі плацежнымі карткамі розных банкаў, не праходзячы працэдуру аўтэнтыфікацыі для кожнага зь іх. Таксама больш зручным і хуткім стане атрыманьне банкаўскага крэдыту на набыцьцё тавараў у арганізацыях гандлю.

https://smarturl.click/Eeepg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Андрэй Паршын, які страляў па падлетках, стаў генэралам

Гэта распараджэньне Лукашэнкі. Да красавіка 2022 году Паршын узначальваў у МУС Галоўнае ўпраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) — структуру, вядомую палітычным перасьледам іншадумцаў. Пасьля гэтага яго перавялі ў Дэпартамэнт забесьпячэньня апэратыўна-вышуковай дзейнасьці.

Паршын стаў шырока вядомым тым, што страляў у падлеткаў у двары і не панёс за гэтага ніякага пакараньня.

https://smarturl.click/Xyy0G

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі падрыхтавалі законапраект аб адказнасьці за «прапаганду нетрадыцыйных сямейных адносін»

Новы закон, калі яго прымуць і зацьвердзяць, будзе прадугледжваць адміністрацыйную адказнасьць, сказаў генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед.

З ініцыятывы пракуратуры таксама прыняты «пэўныя рашэньні», што тычацца захадаў мэдыцынскага характару ў адносінах тых асоб, якія гвалтавалі дзяцей. Акрамя таго, кожны факт суіцыду, кожны факт гібелі непаўналетніх знаходзіцца на кантролі органаў пракуратуры.

Раней законы супраць «ЛГБТ-прапаганды» ў розных фармулёўках і азначэньнях прымалі Расея і Вугоршчына.

https://smarturl.click/l5581

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Калі заўтра вайна... Як Пуцін можа напасьці на Эўропу

Сяргей Дубавец піша пра сцэнары нападу Пуціна на Эўропу: «Сцэнароў шмат, палітыкі і палітолягі навыперадкі прапануюць свае вэрсіі, якія звычайна не даюць адказу на пытаньне: чым гэта ўрэшце можа скончыцца, а значыць – які ў гэтым, па вялікім рахунку, сэнс?»

https://smarturl.click/xBB6O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Перавозчык маршруткі, якая трапіла ў аварыю ў Віцебскім раёне, не застрахаваў адказнасьць перад пасажырамі

Перад выездам на лінію маршрутнага таксі, якое трапіла ў аварыю 12 лютага, не былі праведзены мэдычны агляд кіроўцы і тэхнічны агляд транспартнага сродку, а таксама не было страхоўкі перавозчыка перад пасажырамі на выпадак ДТЗ.

ДАІ 16–26 лютага праводзіць рэйды з праверкамі.

https://smarturl.click/yqqaL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады хочуць па-новаму правяраць даходы насельніцтва. Што зьмянілася на гэты раз

З 1 студзеня ўведзена некалькі зьмен у працэс праверкі даходаў і расходаў насельніцтва. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства падаткаў і збораў.

1 студзеня ў Беларусі перагледзелі спосабы, якімі супрацоўнікі падатковай інспэкцыі могуць запытваць тлумачэньні ў грамадзян Беларусі, адкуль у іх зьявіліся «лішнія» грошы — высьвятляць крыніцу даходаў.

Пералічаюцца і выпадкі, калі гэта можа здарыцца. Увагу можна прыцягнуць, напрыклад, пакупка кватэры ці машыны.

https://smarturl.click/3kkbB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Юры Шаўчук прысьвяціў песьню «Свабода» Навальнаму

Лідэр рок-гурту ДДТ Юры Шаўчук на канцэрце ў сталіцы Казахстану Астане прысьвяціў адну з самых вядомых сваіх песень, «Свабода», памяці Аляксея Навальнага.

У верасьні 2022 году Юры Шаўчук даслаў паштоўку палітзьняволенай журналістцы «Белсату» Кацярыне Андрэевай: «Дабра і міру Андрэевай Каці. Дарагая, мы з табой», — напісаў Шаўчук і намаляваў свой партрэт.

У лістападзе 2020 году Юры Шаўчук падпісаў ліст, зь якім сьвятары і вернікі Расейскай Праваслаўнай Царквы, а таксама хрысьціяне іншых канфэсій, зьвярнуліся са словамі салідарнасьці, падтрымкі і суцяшэньня да хрысьціянаў Беларусі.

https://smarturl.click/0eeLn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Акт аб дэмакратыі ў Беларусі ўжо рыхтуецца да разгляду ў Кангрэсе ЗША, — дарадца Ціханоўскай

Падрыхтоўку Акту аб дэмакратыі ў Беларусі, а таксама стратэгічны дыялёг паміж ЗША і дэмакратычнымі сіламі абмеркавала Святлана Ціханоўская падчас сустрэч з амэрыканскімі кангрэсмэнамі і сэнатарамі на палях Мюнхэнскай канфэрэнцыі аб бясьпецы.

Як адзначыў галоўны дарадца дэмакратычнай лідэркі Беларусі Франак Вячорка, Акт аб дэмакратыі ў Беларусі ўжо рыхтуецца да разгляду ў абедзьвюх палатах Кангрэсу ЗША.

Паводле Вячоркі, Ціханоўская правяла сустрэчы з былым сьпікерам Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі, кіраўніком дэмакратычнай фракцыі ў Палаце прадстаўнікоў Хакімам Джэфрысам, сустаршынём беларускага кокусу (парлямэнцкай групы) у Палаты прадстаўнікоў Джо Ўілсанам, сустаршынёй беларускага кокусу ў Сэнаце Джын Шагін, сэнатарам Дэнам Саліванам і іншымі.

https://smarturl.click/W3399

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская працягвае ўдзел ў Мюнхэнскай канфэрэнцыі аб бясьпецы

Ціханоўская ўзяла ўдзел у панэльнай дыскусіі, прысьвечанай грамадзянскаму супраціву і ролі жанчын у барацьбе за дэмакратыю, мадэратаркай на якой выступіла Гілары Клінтан.

Падчас сустрэчы з былой дзяржсакратаркай ЗША абмеркавалі сытуацыю зь беларускімі палітвязьнямі, нядаўна запушчаны стратэгічны дыялёг паміж Беларусьсю і ЗША і плянаванае прызначэньне спэцпасланьніка па Беларусі, а таксама паказала ёй архіўнае відэа яе візыту ў Менск у 1994 годзе, калі Клінтан разам з жонкай Шушкевіча развозілі гуманітарную дапамогу па дзіцячых бальніцах, на што Гілары адрэагавала эмацыйна 👆🏻.

На палях канфэрэнцыі Ціханоўская на паразмаўляла зь лідарам дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў ЗША Хакімам Джэфрызам, з прэзыдэнткай фонду Signal і віцэ-прэзыдэнткай OPENAI:

https://smarturl.click/O00oz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

СМІ: Цела Навальнага ў моргу Салехарда, на ім выявілі сінякі

Паводле крыніцы выданьня «Новая газета. Европа», па стане на 17 лютага ўскрыцьце не праводзілі. Крыніцы ў «хуткай» паведамілі выданьню, што на целе Навальнага былі выяўленыя сінякі, атрыманыя пры жыцьці — але не ад зьбіцьця.

На думку супрацоўніка «хуткай», такія пашкоджаньні, як апісвалі іх тыя, хто бачыў, могуць зьявіцца ад сутаргаў — калі чалавек б’ецца ў моцных канвульсіях, а яго спрабуюць утрымаць. Паводле крыніцы, на грудзях у Навальнага таксама пабачылі сіняк, што можа быць вынікам непрамога масажу сэрца.

Што яшчэ вядома на цяперашні час:

https://smarturl.click/PQ8B

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Артур Камароўскі: «Ствараючы новы часопіс паэзіі, мы не імкнуліся заняць нечае месца»

16–18 лютага ў Вільні праходзіць літаратурны фэст «Вершы на асфальце». Пагаварылі з адным зь яго ўдзельнікаў, галоўным рэдактарам інтэрнэт-часопіса беларускай паэзіі «Taubin», паэтам і перакладчыкам Артурам Камароўскім:

https://smarturl.click/0eeQg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📚 Найлепшыя беларускія кнігі для дзяцей і падлеткаў: абвясьцілі ляўрэатаў прэміі Цёткі

У намінацыі найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў перамог Антон Францішак Брыль і кніга «Мышыныя каляды». Гэта вершаваная казка пра тое, як маленькія мышаняты зладзілі на гарышчы вялікую забаву на старадаўні лад.

У намінацыі найлепшае мастацкае афармленьне кнігі для дзяцей і падлеткаў пераможцай стала Лідзія Бусарава — за ілюстрацыі да кнігі Эдзі Агняцьвет «Мой рыжы Бім». Кніга трапіла ў сьпіс хітоў продажу ў студзені 2023 году:

https://smarturl.click/2qqRm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што значыць сьмерць Навальнага для Расеі і Беларусі і чаго Лукашэнка хоча ад беларускіх ВНУ і студэнтаў. Вынікі тыдня з Валерам Карбалевічам

Расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны раптоўна памёр у турме. Аляксандар Лукашэнка правёў нараду з рэктарамі ВНУ. Палітычны аглядальнік Свабоды падводзіць вынікі тыдня:

🎥 https://www.youtube.com/watch?v=Wjf-wbg3eUI

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хворы на рак палітвязень і старшыня партыі БНФ Кастусёў скардзіцца на здароўе

Палітык кажа, што апошнія два месяцы ў „Ваўчыных норах“ былі вельмі цяжкімі. Доўгі этап у Горадню таксама падкасіў здароўе.

https://smarturl.click/9zzDv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Харват незаконна трапіў у Беларусь «у пошуках лепшага жыцьця». Але яго дэпартуюць

За парушэньне дзяржаўнай мяжы і правілаў знаходжаньня ў дачыненьні да затрыманага распачалі адміністрацыйны працэс. Мужчыну пагражае штраф да ста базавых велічыняў і дэпартацыя.

https://smarturl.click/Xyybm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чым бліжэй да выбараў, тым большы страх. Што ня так з вэрсіяй пра ўкраінскіх дывэрсантаў?

У мінулым ужо шмат разоў падчас розных палітычных абвастрэньняў беларускія ўлады ўкідвалі ў інфармацыйную прастору скандальныя гісторыі пра страшных тэрарыстаў, дывэрсантаў, баевікоў, якія зьбіраліся парушыць беларускую стабільнасьць. Чым тое канчалася раней? І што маем цяпер?

Піша Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/pppzA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выхавальніка дзіцячага садка ў Шуміліне абвінавачваюць у сэксуальным гвалце, які працягваўся 16 гадоў

Сярод пацярпелых 166 асоб. Эпізоды цягнуцца з 2007 году. Падазраваны неаднаразова зьдзяйсьняў у дачыненьні да малалетніх гвалтоўныя дзеяньні сэксуальнага характару, заявіў генпракурор Беларусі Андрэй Швед у Палаце прадстаўнікоў.

Таксама расьсьледуецца крымінальная справа па факце бязьдзейнасьці ў дачыненьні да загадчыцы дзіцячага садка, якая ігнаравала падазрэньні бацькоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка сустрэўся зь лідэрам басьнійскіх сэрбаў Додзікам. Чым ён вядомы

Лукашэнка сустракаецца з прэзыдэнтам Рэспублікі Сэрбскай — аўтаномнай часткі Босьніі і Герцагавіны Міларадам Додзікам. Хто гэта такі? Сабралі асноўную інфармацыю пра палітыка, які не хавае сваіх прарасейскіх поглядаў і намагаецца раскалоць БіГ.

https://smarturl.click/JDDjv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўнік МУС Кубракоў: Увесь Менск знаходзіцца пад відэаназіраньнем

У Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі падчас выбараў будзе дзейнічаць апэратыўна-сытуацыйны штаб, паведаміў кіраўнік ведамства. Паводле яго, выява з камэр назіраньня на аб’ектах з выбарчымі ўчасткамі «будзе выведзена» ў гэты штаб.

https://smarturl.click/EeeWW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Роўна 35 гадоў таму, у гэты дзень адбыўся мітынг на стадыёне «Дынама» ў Менску. У ім узялі ўдзел дзясяткі тысяч чалавек, ён стаў першым дазволеным у БССР пад нацыянальнымі сьцягамі. Яго арганізавалі БНФ і Канфэдэрацыя беларускіх суполак (на той момант каля 100 моладзевых нацыянальна-дэмакратычных арганізацый).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Найважнейшае за 18 лютага:

🔸 Родным Навальнага агучылі новую прычыну сьмерці палітыка. СМІ: на ягоным целе выявілі сінякі

🔸 Ціханоўская ў Мюнхэне: сустрэчы з Гілары Клінтан і Блінкенам, з кіраўніцтвам Signal і ChatGPT

🔸 З часу апошняй аблавы на сем’і палітвязьняў BySol вывез зь Беларусі больш за 35 чалавек

🔸 Беларускі Чырвоны Крыж пасьля страты фінансаваньня хоча абавязаць менскіх мэдыкаў пералічваць яму грошы — Фонд мэдычнай салідарнасьці

🔸 У Бэрліне назвалі пераможцаў Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас»

🔸 Колькасьць стратных арганізацыяў у сельскай гаспадарцы Беларусі за год вырасла амаль удвая

🔸 Віцэ-сьпікер парлямэнту Славакіі прапанаваў аднавіць дэпутацкую групу сяброўства зь Беларусьсю

🔸 Найлепшыя беларускія кнігі для дзяцей і падлеткаў: абвясьцілі ляўрэатаў прэміі Цёткі

🔸 Артур Камароўскі: «Ствараючы новы часопіс паэзіі, мы не імкнуліся заняць нечае месца»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваслаўнага сьвятара з Рагачова арыштавалі за падпіскі пасьля вяртаньня з Італіі

У пачатку лютага, пасьля вяртаньня з паездкі ў Італію, быў затрыманы сьвятар Ігар Кавальчук, былы настаяцель парафіі Усьпеньня Сьвятой Багародзіцы аграгарадка Гарадзец.

Як піша «Хрысьціянская візія», тэлефоне сьвятара былі знойдзеныя падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы, на яго быў складзены пратакол паводле артыкулу 19.11 КаАП Беларусі.

Сьвятара асудзілі да адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 15 сутак.

https://smarturl.click/xBBGQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З часу апошняй аблавы на сем’і палітвязьняў BySol вывез зь Беларусі больш за 35 чалавек

Пра гэта паведаміў кіраўнік BySol Андрэй Стрыжак і расказаў, чым гэтая хваля эвакуацыі адрозьнівалася ад іншых.

«Пасьля таго, як сілавікі пайшлі па сваяках палітвязьняў, адбыўся ўсплёск. За гэтыя тры тыдні было вывезена больш за 35 чалавек. А калі глядзець на статыстыку, то ва ўмоўна спакойным часе цягам трох тыдняў было б чалавек 10-15», — кажа Андрэй Стрыжак.

https://smarturl.click/baamB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🎥 У Бэрліне назвалі пераможцаў Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас»

У конкурсе бралі ўдзел 70 фільмаў 2021 і 2022 гадоў — створаныя беларусамі гульнявыя, дакумэнтальныя і анімацыйныя карціны, кароткамэтражнае і поўнамэтражнае кіно. Узнагароды ўручылі ў 13 катэгорыях.

«Найлепшымі дакумэнтальнымі поўнамэтражнымі фільмамі» названыя «Мара» Сашы Кулак і «Сьмеласьць» Аляксея Палуяна, «Найлепшы гульнявы поўнамэтражны фільм» — «Спатканьне ў Менску» Мікіты Лаўрэцкага.

Сьпіс пераможцаў цалкам: https://smarturl.click/1ddy6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колькасьць стратных арганізацыяў у сельскай гаспадарцы Беларусі за год вырасла амаль удвая

Па выніках 2023 году ў сельскай гаспадарцы колькасьць стратных арганізацый павялічылася з 42 да 78 (у 1,9 раза). Рост адбыўся нават нягледзячы на істотнае павелічэньне дзяржаўнай падтрымкі ў 2023 годзе адносна 2022-га — на 29%, або на 900 мільёнаў рублёў:

https://smarturl.click/z22eA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Да Дня роднай мовы — інтрыгоўныя пытаньні пра беларускую мову

Гэтыя факты беларускае мовы і яе гісторыі ня надта вядомыя, але цікавыя. Праверце сваю абазнанасьць, прайдзіце наш ТЭСТ:

https://smarturl.click/Xyya6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Запытайся ў Дубаўца. Ці варта спрачацца з прапагандыстамі?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Гэта бессэнсоўна. Па-першае, іх задача вяшчаць, а ня слухаць, сьцьвярджаць, а ня думаць (што значыць, сумнявацца) — за гэта ім плацяць заробак. Па-другое, ці будзеце вы спрачацца з чалавекам, які вас зьневажае, сыплючы нецэнзурнай лексыкай? Па-трэцяе, гэта людзі «эўразійскай» закваскі, яны частка расейскай прапаганды, душою яны не зьвязаныя з нашай спрадвечнай зямлёй. Калі ў Беларусь вернецца дэмакратыя, ім больш камфортна будзе на шырокіх расейскіх прасторах, бо сюды вернуцца адэкватныя законы, якія прапагандысты сёньня дэманстратыўна парушаюць.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

18-гадовага сына Кадырава прызначылі міністрам і ўручылі найвышэйшую ўзнагароду Чачні

Сваякі і блізкія Рамзана Кадырава рэгулярна атрымліваюць узнагароды розных узроўняў і пасады ў Чачні. Так, 16 лютага яго старэйшую дачку ўзнагародзілі ордэнам так званай «ДНР».

У пачатку лютага сын кіраўніка Чачні, 16-гадовы Адам, атрымаў мэдаль па выніках спаборніцтваў спэцназа UAE SWAT Challenge у Дубаі. Пры гэтым удзелу ў спаборніцтвах ён не прымаў.

https://smarturl.click/baabM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трампа абавязалі выплаціць $355 млн па справе аб махлярстве. Што за справа і якімі будуць наступствы

Акрамя таго, суд абавязаў старэйшых сыноў Трампа — Дональда-малодшага і Эрыка — выплаціць па чатыры мільёны даляраў штрафу. Судзьдзя прызнаў іх вінаватымі ў «шматлікіх выпадках махлярства». Таксама ім забаронена на працягу двух гадоў узначальваць кампаніі ў Нью-Ёрку.

https://smarturl.click/Zyydd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Затрыманых на Палесьсі «дывэрсантаў» ва Украіне судзілі за кантрабанду наркатычных рэчываў

Наступнае паседжанне, як мінімум шостае, было прызначанае на 21 лютага. Увесь гэты час яны знаходзіліся на волі, бо ўнесьлі грашовы залог. Бацька і сын знаходзіліся пад сьледзтвам, піша выданьне @flagshtok.

https://smarturl.click/Yzz4v

Читать полностью…
Подписаться на канал