На Харкаўшчыне эвакуавалі больш за 4 тысячы чалавек, — прадстаўнік украінскай адміністрацыі
З населеных пунктаў Харкаўскай вобласьці, дзе актывізаваліся баявыя дзеяньні, ужо эвакуавалі больш за 4 тысячы чалавек, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінегубаў.
Міністэрства абароны Расеі ў сваёй зводцы за 11 траўня заявіла пра «вызваленьне» пяці населеных пунктаў на Харкаўшчыне. Гэта Барысаўка, Агурцова, Плеценеўка, Пыльная і Стрэлеч’я. Украінцы не прызнаюць, што расейцы акупавалі гэтыя пункты. https://smarturl.click/w9Qo4
Ад 15 да 17% беларускіх сем’яў маюць цяжкасьці з нараджэньнем дзяцей
Доля прычынаў, якая абцяжарвае нараджэньне дзіцяці, прыкладна аднолькавая з боку жанчыны і з боку мужчыны. Кожнае чацьвертае дзіця ў Беларусі выхоўваецца ў шматдзетных сем'ях.
У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны гавораць пра станоўчую дынаміку, пры гэтым Міінстэрства юстыцыі нядаўна назвала адзін з найбольш нізкіх паказьнікаў нараджальнасьці.
https://smarturl.click/W3j2A
У Літве галасуюць на выбарах прэзыдэнта і рэфэрэндуме аб папраўках у закон аб грамадзянстве
Прамежкавая яўка большая за выбары пяцігадовай даўніны. На пасаду прэзыдэнта прэтэндуюць 8 кандыдатаў.
https://smarturl.click/opv0n
У Белгарадзе абрынуўся пад’езд жылога дому, мясцовыя ўлады абвінавацілі Ўкраіну ў абстрэле
На гэты момант вядома аб 4 загінулых і 16 пацярпелых. Некалькі жыхароў у цяжкім стане. Пад заваламі могуць знаходзіцца яшчэ каля 20 чалавек.
https://smarturl.click/VDnqZ
Відэа губэрнатара Белгарадзкай вобласьці Расеі
Як змагацца з дрэнным пахам ног? Парады лекараў
Дрэнны пах ад ног і абутку шмат каму ўскладняе жыцьцё. На думку экспэртаў, у гэтым, хутчэй за ўсё, вінаватая сумесь бактэрый і поту. Шмат хто з нас ня ведае, як з гэтым змагацца. Тым часам нават невялікія зьмены могуць дапамагчы пазбавіцца ад такіх праблем.
https://smarturl.click/0e0kL
70 гадоў таму Беларускую ССР прынялі ў UNESCO
UNESCO — Арганізацыя Аб’яднаных Нацый у пытаньнях адукацыі, навукі і культуры. Яе заснавалі ў лістападзе 1946 году. Праз восем гадоў, 12 траўня 1954 году да яе далучылася Беларуская ССР.
Больш важных гістарычных падзей, якія адбыліся 12 траўня, у нашым матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/e5vqX
Дзеці з «ДНР» і «ЛНР» будуць «праходзіць рэабілітацыю ў Магілёве»
Яны прыбылі ў суправаджэньні «дарадцы кіраўніка» так званай Данецкай Народнай Рэспублік і«па правах дзіцяці» Элеаноры Федарэнка.
Кіеў кваліфікуе падобную практыку як незаконнае перамяшчэньне.
https://smarturl.click/l50jq
У Віцебску судзілі двух каталіцкіх сьвятароў. Стала вядома пра затрыманьне сьвецкай верніцы
Затрыманых не прывозілі ў суд і разглядалі іх адміністрацыйную справу праз Скайп. Раней паведамлялася, што сьвятароў Анджэя Юхневіча і Паўла Лемаха затрымалі за нібыта падрыўную дзейнасьць супраць беларускай дзяржавы.
https://smarturl.click/8EmzQ
Пасьля леташняга скандалу з ЦЭ ў Беларусі стварылі дзяржаўную камісію па кантролі за ўступнай кампаніяй
Старшынёй камісіі прызначаны намесьнік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка. Камісія павінна «забясьпечыць абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян» пры паступленьні.
Летась уступная кампанія ў Беларусі прайшла на фоне скандалу. Выпускнікі ўпершыню праходзілі цэнтралізаваны экзамэн і былі абураныя мэтодыкай падліку балаў, пра якую іх не папярэдзілі. Бацькі пісалі пэтыцыю за пералік вынікаў , езьдзілі ў рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. У выніку была створаная спэцыяльная камісія і балы пералічылі:
https://smarturl.click/3kvLZ
СМІ: Эўразьвяз узгадніў праект аб гарантыях бясьпекі для Ўкраіны
Амбасадары краінаў ЭЗ узгаднілі праект, які апісвае гарантыі бясьпекі для Ўкраіны, піша нямецкая газэта Welt, якая азнаёмілася з дакумэнтам. Паводле выданьня, у ім агаворанае наданьне Ўкраіне кансультацыяў на працягу 24 гадзін пасьля патэнцыйнай агрэсіі супраць яе. Дамова выключае прамы ўдзел вайскоўцаў ЭЗ у баявых дзеяньнях супраць Расеі.
Брусэль абяцае Ўкраіне працяг паставак зброі, навучаньне вайскоўцаў, дапамогу ў рэфармаваньні сэктару бясьпекі, падтрымку ў разьмінаваньні краіны і супрацоўніцтва ў супрацьдзеяньні гібрыдным пагрозам і кібэратакам.
Паводле зьвестак Welt, пакуль толькі сем дзяржаваў Эўразьвязу пагадзіліся даць Украіне гарантыі бясьпекі:
https://smarturl.click/Q1Z5w
Зямлю накрыла наймацнейшая за 20 гадоў магнітная бура
Ёй прысвоены найвышэйшы ўзровень G5, які адпавядае экстрэмальна моцнай магнітнай буры. У час яе могуць узьнікаць маштабныя праблемы з аб’ектамі энэргетыкі, касьмічнымі апаратамі і спутнікамі на арбіце зямлі.
Як тлумачыць беларускі навукоўца-хімік Сяргей Бесараб, ёсьць імавернасьць узьнікненьня праблемаў з працаздольнасьцю электронных прыладаў, сыстэмаў сувязі, GPS, рэлейнай аўтаматыкі, магчымыя аварыйныя адключэньні электраэнэргіі. Небясьпечным для здароўя могуць быць палёты на самалётах:
https://smarturl.click/JDRpL
Маскарад, фэйкавыя акаўнты і чужыя імёны: Як беларуская прапаганда бярэ інтэрвію падманам
7 траўня беларускія прапагандысты падманам запісалі інтэрвію з кандыдатам у прэзыдэнты Літвы Гедрымасам Яглінскасам. Як выявілася, палітык быў упэўнены, што дае інтэрвію расейскаму апазыцыйнаму выданьню Meduza. Паглядзелі, каго і як са сваіх герояў яны падманвалі раней.
Прадстаўляюцца расейскім незалежным СМІ, апранаюць парыкі і падрабляюць акаўнты — расказваем на прыкладах:
https://smarturl.click/W3jQ6
«Ніхто ім такіх грошай, як у Расеі, плаціць не зьбіраецца». Большасьць вагнэраўцаў пакінулі Беларусь
У Беларусі засталося толькі некалькі сотняў вагнэраўцаў, лічаць аглядальнікі, з якімі ўдалося пагаварыць Настоящему времени. Пасьля няўдалага мецяжу Яўгена Прыгожына ў чэрвені 2023 года ў Беларусі апынуліся некалькі тысяч наймітаў ПВК «Вагнэр». Чым яны займаліся і дзе яны зараз? https://smarturl.click/Q1ZJw
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі 10 траўня
Кожны чацьвёрты. Як беларуская ўлада зьнішчае інстытут адвакатаў
Затрыманы за «падрыўную дзейнасьць» сьвятар з Шуміліна публічна выказваў салідарнасьць з Украінай
«Была шпіталізаваная». Палітзьняволеная журналістка Кацярына Андрэева перахварэла на пнэўманію
Ці ёсьць сярод турэмнікаў сумленныя людзі? Адказваюць нобэлеўская ляўрэатка, экс-пракурор, былы турэмны лекар і былая палітзьняволеная https://smarturl.click/8Em2a
На цацкі, футбольную форму, паход у аквапарк. Як сёлета праходзіць збор дапамогі дзецям палітвязьняў
Лукашэнка заявіў, што польскага дэзэртыра Чэчку забілі, і прыставіў да зьбеглага судзьдзі Шмыта ахову
Праваабаронца «Вясны»: у Берасьці пачынаецца чарговая «карагодная справа»
У Менску раскрылі злачынную групу. Сілавікі правялі больш за 20 ператрусаў
Лукашэнка звольніў начальніка Генштаба. Гулевіч пратрымаўся на пасадзе 3 гады, быў пад санкцыямі праз падтрымку расейскай агрэсіі
Калі ў КР зьявіцца моцная апазыцыя да Ціханоўскай, дык замежныя партнэры ня будуць ведаць, каго слухаць, — Класкоўскі
Ці рэальна вярнуць беларусам цягнік на Вільню?
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. У эфіры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў, якія будуць удзельнічаць у выбарах. Сёньня дыскутуюць Яўген Дудкін, сьпіс «Салідарнасьць», які аб’ядноўвае шэраг актывістаў з Народнай Грамады і Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. А таксама Ліза Пракопчык, сьпіс «Моладзевы наступ». https://youtu.be/B7ISHotCNeA
Памёр чалавек, якому ўпершыню пасьпяхова перасадзілі сьвіную нырку
Першы чалавек, якому ўпершыню ў сьвеце пасьпяхова перасадзілі генэтычна мадыфікаваную сьвіную нырку, памёр праз два месяцы пасьля апэрацыі. Пра гэта паведамляе BBC са спасылкай на шпіталь у амэрыканскім штаце Масачусэтс, дзе адбылася апэрацыя.
62-гадовы Рычард Слэймэн пакутаваў на цяжкую форму хваробы нырак і перад апэрацыяй быў у крытычным стане. Паводле прадстаўнікоў шпіталю ў Масачусэтсе, няма сьведчаньняў, што ягоная сьмерць была вынікам трансплянтацыі. https://smarturl.click/0e0l5
Беларусы Беластоку падтрымалі землякоў на паўмаратоне
У Беластоку 12 траўня праходзіць паўмаратон, у якім бяруць удзел звыш 6 тысяч бегуноў, у тым ліку беларусы. Яны прадстаўляюць ня толькі Беласток, але і іншыя гарады. Прадстаўнікі мясцовай беларускай грамады прыйшлі на спартовую падзею з нацыянальнай сымболікай, каб падтрымаць бегуноў.
Фота і відэа чытачоў Свабоды
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Паспрачаліся зь сябрам пра тое, ці верыў Васіль Быкаў у Бога?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
На маё ўяўленьне, Васіль Быкаў меў паўнавартасную «базавую камплектацыю» чалавека, дзе паміж іншых «дэталяў»: эмпатыяй і ўменьнем бачыць і ацэньваць сябе збоку ёсьць і вера. Публічна ён рэлігійнасьці або нерэлігійнасьці ніколі не дэманстраваў. Але згадаю яго знакамітыя словы, якія сталі афарызмам: «Чалавек, як i кожная жывая iстота ад Бога, нараджаецца свабодным».
Ці пазнаеце рыфму? Тэст
Тэст на падсьвядомую моўную памяць. Праверце, ці ў вашай галаве гучаць вершы, якія калісьці завучвалі ў школе або чулі іх, пакладзеныя на музыку, — выберыце правільную рыфму. Гуглем не карыстацца!
https://smarturl.click/67zGg
Швайцарыя перамагла на «Эўравізіі 2024»
24-гадовы швайцарскі рэпэр Nemo перамог у конкурсе з песьняй «The Code» пра шлях самога сьпевака да самаспазнаньня як небінарнай асобы. Конкурс азмрочылі антыізраільскія пратэсты, а аднаго з удзельнікаў выключылі перад фіналам.
Беларусь трэці год запар ня ўдзельнічала.
https://smarturl.click/71a4X
Ад паводкі на поўдні Бразыліі загінулі ўжо прынамсі 126 чалавек. Дажджы аднавіліся
У некаторых месцах апошнім часам вада ўжо пайшла на спад, але многія вуліцы да гэтага часу застаюцца затопленымі. У рэгіянальнай сталіцы, горадзе Порту-Алегрэ з насельніцтвам у 1,4 млн чалавек, бутыляваная вада стала ўжо рэдкасьцю, нягледзячы на бесьперапынныя намаганьні па забесьпячэньні прытулкаў, бальніц, жылых дамоў і гасьцініц.
https://smarturl.click/Ee4n5
У Польшчы расказалі, як судзьдзя Шмыт уехаў у Беларусь і што ён бываў там раней
Як паведаміў каардынатар спэцслужбаў і новы кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Сямоняк, упершыню Шмыт прыехаў у Беларусь у якасьці турыста ў чэрвені 2023 года.
https://smarturl.click/dpWQl
За паўгода служба «Адно вакно» атрымала больш за 500 запытаў ад беларусаў з 22 краінаў сьвету
Службу «Адно вакно» адкрыла прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту. Першапачатковай яе задачай была дапамога беларускім палітвязьням, тым, хто пацярпеў ад рэпрэсій, і іх блізкім. Цяпер «Адно вакно» прапануе дапамогу ўсім беларусам, што маюць патрэбу ў падтрымцы. На плятформе можна атрымаць інфармацыю і кансультацыю ад апэратарак гарачай лініі, а таксама запрошаных экспэртаў:
https://smarturl.click/kjAMy
64-гадовая беларуска ўзьняла бел-чырвона-белы сьцяг на пятай па вышыні гары ў сьвеце
Лілія Яноўская пасьпяхова паднялася на пік Макалу ў Гімалаях — пятую паводле вышыні гару ў сьвеце (8485 мэтраў).
Пра гэта сама Лілія Яноўская напісала ў Фэйсбуку і апублікавала фота. Макалу зьяўляецца адным з самых цяжкіх «васьмітысячнікаў» (горныя вяршыні, вышыня над узроўнем мора якіх перавышае 8000 мэтраў) для ўздыму. На сёньня беларуска скарыла ўжо 8 з 14 «васьмітысячнікаў»:
https://smarturl.click/aJ7Mb
Калі адны не перамогуць, а другія не прайграюць. Што чакае Беларусь, калі расейска-ўкраінская вайна скончыцца «ўнічыю»
У любой вайне непазьбежна надыходзіць момант, калі ворагам даводзіцца сесьці за стол перамоваў. Віктар Багдзевіч разважае аб тым, што чакае Беларусь, калі расейска-ўкраінская вайна скончыцца «ўнічыю»:
https://smarturl.click/XynVZ
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Ва Ўкраіне прапануюць перайменаваць Расею ў Масковію. Ці актуальна гэта для Беларусі?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Гэта актуальна для ўсяго сьвету — адпаведнасьць назвы краіны яе лякацыі. Да Пятра І, які назваў сябе імпэратарам усяе Русі, расейцаў у нас ніхто рускімі не называў, называлі маскоўцамі, маскавітамі, маскалямі. А русінамі ці рускімі называліся тагачасныя беларусы і ўкраінцы. Калі Расею перайменаваць назад у Масковію, адразу будзе відаць яе сапраўдны аб’ём, а таксама вялікую колькасьць захопленых ёю «нярускіх» земляў і народаў. Гэта будзе на карысьць і самім маскоўцам — для адэкватнага самаўсьведамленьня і міралюбства.
У гэты дзень, 11 траўня, у 1855 годзе быў заснаваны Віленскі музэй старажытнасьцяў
Яго заснаваў беларускі археоляг і гісторык Яўстах Тышкевіч у будынку бібліятэкі Віленскага ўнівэрсытэту. Апроч Яўстаха і Канстанціна Тышкевічаў, свае калекцыі новаму музэю перадалі Ўладзіслаў Сыракомля, Адам Кіркор, Тэадор Нарбут, Францішак Багушэвіч і інш. Напрыканцы ХІХ стагодзьдзя ў фондах музэя налічвалася больш за 12 тысяч экспанатаў.
Пра іншыя памятныя даты і падзеі 11 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі — па спасылцы:
https://smarturl.click/l50p5
Навошта Лукашэнку польскі судзьдзя. Вынікі тыдня ад Карбалевіча
Лукашэнка едзе на парад 9 траўня ў Маскву да Пуціна. Беларусь і Расея разам праводзяць трэніроўкі па задзейнічаньні ядзернай зброі.
Відэа https://www.youtube.com/watch?v=UBFv22vhI1Q&t=1s
«Была шпіталізаваная». Палітзьняволеная журналістка Кацярына Андрэева перахварэла на пнэўманію
Як паведаміў у сваіх сацсетках Ігар Ільяш, муж Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай), палітзьняволеная пры канцы красавіка перахварэла на пнэўманію.
«Праляжала ў санчастцы калёніі 10 дзён. На шчасьце, пнэўманія была не вялікая, а ачаговая. Лекары своечасова дыягнаставалі хваробу і вельмі адказна паставіліся да лячэньня. Каця ачуняла і на мінулым тыдні яе выпісалі з санчасткі», — напісаў Ігар Ільяш у Фэйсбуку. https://smarturl.click/AdDov
Лукашэнка звольніў начальніка Генштаба
Генэрал-маёр Віктар Гулевіч вызвалены ад пасады начальніка Генэральнага штаба Узброеных Сіл – першага намесьніка міністра абароны. Адпаведны ўказ падпісаў Лукашэнка.
У першай палове сакавіка 2021 году Гулевіч узначаліў Генэральны штаб.
У 1990 годзе ён скончыў Маскоўскую вышэйшую агульнавайсковую камандную вучэльню імя Вярхоўнага Савету РСФСР з чырвоным дыплёмам.
Праз падтрымку расейскай агрэсіі ва Ўкраіне знаходзіцца пад санкцыямі 27 краін ЭЗ, Вялікабрытаніі, Канады і іншых дэмакратычных дзяржаў. https://smarturl.click/e5vxY