radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі і  найважнейшыя публікацыі Свабоды 24 лютага


Амаль 1700 затрыманых, дзясяткі выракаў ад 1 да 23 гадоў турмы. Як беларусаў каралі за салідарнасьць з Украінай 

Макс Корж выпусьціў антываенную песьню «Холодное утро»  

Былы палітвязень, праваабаронца і навуковец Міхаіл Жамчужны выехаў зь Беларусі

Зварот Ціханоўскай да беларусаў трансьлявалі ў беларускіх крамах 

На 2-ю гадавіну паўнамаштабнага ўварваньня расейцы атакавалі ракетамі Адэсу, ёсьць загінулы і параненыя 

Удзельніца польскіх антыкамуністычных пратэстаў 1968 году: «Ратуйма Бяляцкага, пакуль можна!» 

У Беларусі скарацілі колькасьць халодных дзён, пасьля якіх будуць уключаць ацяпленьне 

Паўдарогі да канца вайны. Чаму Лукашэнка перастаў гаварыць пра будучую перамогу Расеі 

«Куды коціцца сьвет». Як рыхтавацца да новай пандэміі. Тлумачыць дасьледчыца вірусаў

«Бізнэс вяртае да жыцьця». Гісторыя былых палітзьняволеных беларусак, якія за мяжой ствараюць сетку гостэлаў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЦВК: яўка на датэрміновым галасаваньні — 41.71%. Гэта крыху вышэй за агучаныя ў 2020 годзе лічбы

Як заявілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі, за пяць дзён у датэрміновым галасаваньні на выбарах дэпутатаў прынялі ўдзел 41,71 % ад агульнай колькасьці грамадзян, якія ўключаны ў сьпісы для галасаваньня.

На прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году ЦВК агучыла яўку на датэрміновым галасаваньні — 41,7%. Такім чынам у 2024 годзе яўка крыху вышэйшая.

Незалежныя назіральнікі, праваабаронцы і апазыцыйныя палітыкі заклікаюць не хадзіць на датэрміновае галасаваньне нават пад пагрозамі, бо падчас яго прасьцей сфальшаваць вынікі. Да выбараў дапушчаныя толькі ляяльныя рэжыму кандыдаты ў дэпутаты. Электаральная кампанія праходзіць на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазыцыі. https://smarturl.click/l5Abq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былы палітвязень, праваабаронца і навуковец Міхаіл Жамчужны выехаў зь Беларусі

Пра гэта стала вядома з анонса ягонай сустрэчы-дыскусіі ў Вільні, распаўсюджанага тэлеграм-каналам dapamoga.

Жамчужны 19 лютага 2021 году вызваліўся з-за кратаў пасьля 6 з паловай гадоў зьняволеньня. Разам з папярэднім тэрмінам ён правёў за кратамі больш за 11 гадоў.

Да Міхаіла Жамчужнага прыйшлі падчас маштабных затрыманьняў былых палітвязьняў і іх сваякоў 23-24 студзеня. 25 студзеня стала вядома, што ён затрыманы, пасьля таго ніякай інфармацыі ў публічнай сфэры пра яго не было.

https://smarturl.click/O0LZe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«На 730 дзён бліжэй да перамогі». Зяленскі запісаў зварот да ўкраінцаў у аэрапорце Гастомеля

Прэзыдэнт Украіны ў дзень другой гадавіны пачатку поўнамаштабнай расейскай агрэсіі запісаў відэазварот у аэрапорце Гастомель пад Кіевам, дзе 24 лютага 2022 году пачаліся баі ўкраінскай арміі з расейскімі дэсантнікамі.

Зяленскі запісаў зварот да ўкраінцаў на мабільны тэлефон, стоячы на фоне самалётаў, зьнішчаных падчас баёў. «Менавіта адсюль павінна было пачацца тое самае „Кіеў і Ўкраіну за 3 дні“. Два гады таму мы агнём сустракалі тут варожы дэсант. Праз два гады мы сустракаем тут нашых сяброў і партнэраў», — сказаў Зяленскі.

Свае словы ён суправадзіў сумеснымі кадрамі з прэм’ер-міністрамі Італіі, Канады, Бэльгіі і кіраўніцай Эўракамісіі, якія прыехалі ва Ўкраіну ў другую гадавіну ўварваньня. https://smarturl.click/1d3BO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Удзельніца польскіх антыкамуністычных пратэстаў 1968 году: «Ратуйма Бяляцкага, пакуль можна!»

У сваім артыкуле, які выйшаў у аўтарытэтнай польскай газэце Rzeczpospolita, Ірэна Лясота адзначае, што сьмерць Аляксея Навальнага выклікала какафонію камэнтароў і водгукаў па ўсім сьвеце. Яна зьвярнула ўвагу, што за незьлічонымі публікацыямі пра сьмерць расейскага апазыцыянэра згубілася тэма Беларусі, дзе на душу насельніцтва палітзьняволеных нашмат больш за Расею, а за кратамі па сфабрыкаваным артыкуле — Нобэлеўскі ляўрэат.

«Мы даведваемся ўжо пра пятае за апошні час забойства палітвязьня ў Беларусі... Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру амаль тры гады знаходзіцца ў адзіночнай камэры ў беларускім НэаГУЛАГу, без магчымасьці кантактаў зь сям’ёй, адвакатамі ці нават сьвятаром... Калі Пуцін і Лукашэнка захочуць нанесьці моцны ўдар па спадзяваньнях беларусаў на любую, нават абмежаваную, дэмакратызацыю — заб’юць Алеся», — адзначыла публіцыстка ў сваім артыкуле. https://smarturl.click/67Wyg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску затрымалі каля 40 архітэктараў — «Наша ніва»

Разам зь імі нібыта затрымлівалі і членаў іхных сем’яў — агулам да 70 чалавек. Некаторых пасьля адпусьцілі.

Нашай ніве ўдалося пацьвердзіць імёны пяці затрыманых архітэктараў. Некаторыя зь іх атрымалі «содні» адміністрацыйнага арышту, супраць іншых завялі крымінальныя справы. Вядома, што яшчэ аднаго архітэктара затрымалі пасьля вяртаньня з-за мяжы.

Прычынай затрыманьня, імаверна, сталі абвінавачваньні ва ўдзеле ў руху за свабодныя выбары і супраць дыктатуры ў 2020 годзе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як рыхтавацца да новай пандэміі. Тлумачыць дасьледчыца вірусаў

Ці пагражае нам у хуткім часе новая пандэмія ад невядомага дагэтуль вірусу? І ці можна хоць неяк ад гэтага абараніцца?

Пра гэта расказвае Алена Лявончанка, намесьніца дырэктара аддзелу тэхналёгій у буйной канадзкай фармацэўтычнай кампаніі. Яна мае навуковую ступень PhD у малекулярнай біялёгіі, дасьледавала структурную біялёгію вірусаў, у тым ліку і каранавірусаў, ва ўнівэрсытэце Таронта.

Новы выпуск падкасту «Куды коціцца сьвет»: https://youtu.be/EQkLJFmzPS0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі за «агентурную дзейнасьць» асудзілі мінімум пяць украінцаў, іншыя суды працягваюцца

Праваабаронцы падагульнілі зьвесткі аб тым, як у Беларусі пасьля пачатку паўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны перасьледуюць украінцаў.

https://smarturl.click/xBVW4

На здымку асуджаныя Міхаіл Сталярчук і Дзьмітры Гудзік

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Ёсьць афганскі сындром, а ці ёсьць у Расеі падобная зьмена псыхікі ў тых, хто на фронце сёньня? Ці пачнуць пра гэта казаць у СМІ?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

У расейцаў ёсьць такі выраз — «нежности телячьи». Тых соцень тысяч, што гінуць ва Ўкраіне, не асабліва шкада ні прапагандзе, ні замбаванай ёю аўдыторыі. Людзі агрубелі да такой ступені, што чалавечнасьць успрымаецца як празьмернасьць. Колішнія «афганцы» былі дзецьмі пакаленьня, якое перажыло вайну, і тое грамадзтва востра рэагавала на кожнае страчанае жыцьцё, на калецтва фізычнае ці псыхічнае. Сёньняшняя публіка ахопленая духам мілітарызму, ёй не да сындромаў. «Нежности телячьи».


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паўдарогі да канца вайны. Чаму Лукашэнка перастаў гаварыць пра будучую перамогу Расеі

Заканчэньне расейска-ўкраінскай вайны можа быць значна бліжэйшым і хутчэйшым, чым сёньня многім здаецца. Падчас вялікіх войнаў ХХ стагодзьдзя пасьля двух гадоў баявых дзеяньняў ужо бачыліся наперадзе прыкметы замірэньня і абрысы будучага пасьляваеннага сьвету. А як будзе ў выпадку зь цяперашняй расейска-ўкраінскай вайной?

https://smarturl.click/B64wQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінскія сілы, верагодна, зьбілі другі расейскі самалёт A-50

Украінскае выданьне Liga.net піша са спасылкай на крыніцу «ў сілах бясьпекі і абароны», што A-50 быў зьбіты «ў рамках сумеснай апэрацыі Галоўнага ўпраўленьня выведкі і паветраных сіл». Пакуль зьяўляюцца супярэчлівыя паведамленьні пра месца, дзе быў зьбіты самалёт. Называюцца Чорнае і Азоўскае моры, а таксама Краснадарскі край Расеі.

Мінулым разам A-50 — расейскі самалёт далёкага радыёлякацыйнага выяўленьня, якіх у ПКС Расеі было толькі 9 — быў зьбіты над Чорным морам у раёне Бярдзянску 14 студзеня. Тады разам з А-50 быў зьбіты і Іл-22.

26 лютага 2023 году ў гарадзкім пасёлку Мачулішчы пад Менскам адбылася дывэрсія. З дапамогай дронаў партызаны падарвалі і вывелі са строю расейскі А-50.

https://smarturl.click/4kOEX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Найважнейшае за 23 лютага

🔸 ЗША наклалі пэрсанальныя санкцыі на службовых асобаў зь Беларусі за ўдзел у выкраданьні ўкраінскіх дзяцей

🔸 Эўразьвяз ухваліў прымеркаваны да другой гадавіны ўварваньня ва Ўкраіну 13-ы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі

🔸 ЗША ўвялі сотні новых санкцый супраць Расеі з прычыны сьмерці Навальнага і працягу вайны ва Ўкраіне

🔸 «Каб з намі размаўлялі, важна ствараць пагрозу». Добраахвотнік пра «мясныя штурмы», канфлікты паміж ваярамі і «гадзіну X» для Беларусі

🔸 Цярпеньне, сьмерць і руціна. Тры маналёгі беларускіх добраахвотнікаў, якія два гады на вайне

🔸 Амаль 1700 затрыманых, дзясяткі выракаў ад 1 да 23 гадоў турмы. Як беларусаў каралі за салідарнасьць з Украінай

🔸 Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША расказаў аб працягу Стратэгічнага дыялёгу з дэмакратычнымі сіламі Беларусі

🔸 Уся выбарчая кампанія — «барацьба добрага зь яшчэ лепшым» у стылістыцы сацрэалізму, — аналітык Быкоўскі

🔸 «Пашырыў межы могілак». Як дэпутат Палаты прадстаўнікоў склаў справаздачу аб працы за год і што пра яго дасягненьні напісалі дзяржСМІ

🔸 У ВНУ Беларусі плянуюць вывучаць гісторыю «саюзнай дзяржавы». Вучэбны дапаможнік ужо падрыхтавалі

🔸 Дзьве парафіі Беларускай Аўтакефальнай праваслаўнай царквы пераходзяць на Новаюльянскі каляндар

🔸 «Робім Літве добрага суседа». Беларускія выдаўцы ўпершыню на Віленскім кніжным кірмашы. ФОТА

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША наклалі пэрсанальныя санкцыі на службовых асобаў зь Беларусі за ўдзел у выкраданьні ўкраінскіх дзяцей

Як паведаміў Свабодзе Крыстафэр Сьміт, намесьнік памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША для Ўсходняй Эўропы ў Бюро эўрапейскіх і эўразійскіх справаў, ЗША ў другую гадавіну расейскага нападу на Ўкраіну ўводзяць новы пакет санкцыяў супраць Расеі і Беларусі.

«Гэтыя захады будуць уключаць сем пунктаў для Беларусі і для асобаў, якія ўдзельнічаюць у масавым выкраданьні і незаконнай дэпартацыі дзяцей з Украіны. Мы робім гэта, каб прадэманстраваць імкненьне Злучаных Штатаў прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасьці за яго непасрэдную ролю ў гэтых масавых выкраданьнях, а таксама больш шырокую ролю рэжыму Лукашэнкі ў спрыяньні вайне Пуціна супраць Украіны», — сказаў дыплямат.

Больш падрабязна, у тым ліку імёны чыноўнікаў, тут:
https://smarturl.click/AdxDM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Робім Літве добрага суседа». Беларускія выдаўцы ўпершыню на Віленскім кніжным кірмашы. ФОТА

Паэзія, раманы, апавяданьні, пераклады і нават коміксы. Сярод соцень навінак літоўскай і сусьветнай літаратуры, прадстаўленых на штогадовым Віленскім кніжным кірмашы, упершыню прадаюцца і кнігі па-беларуску.

Рэпартаж Свабоды:

https://smarturl.click/opVbe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Амаль 1700 затрыманых, дзясяткі выракаў ад 1 да 23 гадоў турмы. Як беларусаў каралі за салідарнасьць з Украінай

🔸 Станам на 23 лютага 2024 года праваабаронцы «Вясны» налічылі 13 асуджаных за дывэрсіі на чыгунцы агулам на 199,5 гадоў няволі.

🔸 За першыя паўтара месяца вайны за антываенныя акцыі ў Беларусі затрымалі больш за 1500 чалавек.

🔸 За перадачу фота і відэа расейскай вайсковай тэхнікі ў СМІ асуджаныя ня меней за 37 чалавек.

🔸 За намер ваяваць на баку Украіны пакаралі як мінімум 15 чалавек.

🔸 Ня меней за 38 чалавек перасьледавалі за публічнае асуджэньне расейскай агрэсіі і праяву салідарнасьці з Украінай.

Яшчэ больш лічбаў ад праваабаронцаў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы на маршы ў падтрымку Ўкраіны ў Вільні

Да другой гадавіны пачатку паўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне ў Вільні прайшоў марш. Да яго далучыліся і беларусы. Фотарэпартаж глядзіце тут: https://smarturl.click/71vXX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Макс Корж выпусьціў антываенную песьню «Холодное утро»

«Памяці тых, каго забрала вайна». Так беларускі сьпявак апісаў песьню, якая выйшла 24 лютага ў другую гадавіну поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны.  https://www.youtube.com/watch?v=p1biPWPvzSc https://smarturl.click/LY3dW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Цела Аляксея Навальнага аддалі яго маці

Пра гэта паведаміла прэсавая сакратарка Аляксея Кіра Ярмыш. Паводле яе, Людміла Навальная яшчэ ў Салехардзе.

«Пахаваньне яшчэ наперадзе. Мы ня ведаем, ці будзе ўлада перашкаджаць правесьці іх так, як гэтага хоча сям'я і як таго заслугоўвае Аляксей», – заявіла Ярмыш.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Сказалі „не“ дыктатуры і вайне. Сёньня кажам „не“ фальшывым выбарам», —зварот Ціханоўскай да беларусаў трансьлявалі ў беларускіх крамах

Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская запісала відэазварот да беларусаў. Як сьцьвярджаецца ў тэлеграм-канале Ціханоўскай, зварот трансьлявалі і на экранах беларускіх крамаў.

 Пра акцыю па ўзломе сыстэмы распавёў BELPOL, які і ўзяў на сябе адказнасьць з яе правядзеньні. У аб'яднаньні былых сілавікоў заявілі, што трансьляцыя звароту пачалася ў 15.00 на больш як дзьвюх тысячах экранах у гандлёвых абʼектах.

Як паведамляе тэлеграм-канал @МотолькоПомоги, на экране адной са станцый менскага мэтро людзі заўважылі беларускі нацыянальны сьцяг і герб. 

Відэа @motolkohelp 
https://smarturl.click/3kQ7Z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Больш за 2 мільёны дзяцей пакінулі Ўкраіну праз паўнамаштабнае ўварваньне Расеі

Па словах першай лэдзі Ўкраіны Алены Зяленскай, ад рук расейцаў, куляў, ракет і бесьпілётнікаў загінулі 528 дзяцей. Прынамсі 1230 дзяцей атрымалі раненьні, больш чым 330 зь іх патрабуюць пратэзаваньня.

https://smarturl.click/e50kX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі скарацілі колькасьць халодных дзён, пасьля якіх будуць уключаць ацяпленьне

Раней былі патрэбныя 5 дзён зь нізкай тэмпэратурай, каб уключылі батарэі. Цяпер патрэбныя тры.

https://smarturl.click/yq6vB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

22 лютага выйшла наша расьсьледаваньне пра вываз у Беларусь украінскіх дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторый. Цяпер на нашым сайце зьявілася тэкставая публікацыя сабранага матэрыялу.

Журналісты Свабоды і ўкраінскага праекту «Схемы» дасьледавалі тэму вывазу непаўналетніх з акупаваных Расеяй тэрыторый — пераважна зь Лісічанску і Марыюпалю — у дзіцячыя лягеры Беларусі і высьветлілі, якія арганізацыі датычныя да гэтага, знайшлі бацькоў дзяцей, што наведалі такія ўстановы, а таксама атрымалі эксклюзіўныя ўнутраныя дакумэнты Беларускага Чырвонага Крыжа.

https://smarturl.click/aJRvX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Бізнэс вяртае да жыцьця». Гісторыя былых палітзьняволеных беларусак, якія за мяжой ствараюць сетку гостэлаў

«Зараз нам вельмі патрэбны кісларод, глыток паветра, сьвятло ў канцы тунэля. Маленькімі крокамі пакрысе я вяртаюся ў той сацыяльны статус, які ў мяне быў у маёй краіне Беларусі». Гісторыя былых палітзьняволеных: Вольга Рытус і Вольга Скрашчук плянуюць адкрыць у Варшаве трэці гостэл. Два першыя ўжо працуюць.

https://smarturl.click/5OZ7p

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Бесьпілётнікі атакавалі Ліпецкі мэталюргічны камбінат у Расеі

Папярэдне, прычынай стала атака ўкраінскіх дронаў. Па некаторых зьвестках, у прадпрыемства пацэлілі два бесьпілётнікі, яшчэ два зьбіла расейская супрацьпаветраная абарона. Па словах кіраўніка Ліпецкай вобласьці Ігара Артамонава, да раніцы агонь патушылі, пацярпелых няма, вэрсію зь бесьпілётнікамі «правяраюць спэцслужбы».

Таксама расейскі бок заяўляе пра зьбітыя дроны над Курскай і Тульскай абласьцямі. Украінскі бок не камэнтуе падзеі.

Здымак з аднаго зь відэа, зробленых непадалёк ад месца выбухаў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

💌 Усе эксклюзіўныя і важныя публікацыі за тыдзень — у нашай эмэйл-рассылцы!

У сёньняшнім выпуску расказваем, чаму КДБ пачаў правяраць натарыюсаў, як рэжым Лукашэнкі дапамагае Расеі «перавыхоўваць» украінскіх дзяцей, як беларусы за мяжой жывуць без пашпартоў і чаму вывучаюць беларускую, чаму выбары-2024 у Беларусі пераўтвараюцца ў спэцапэрацыю для сілавікоў, гісторыі мужных беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне і ня толькі!

👉🏻 Падпішыцеся сёньня і чытайце! https://eepurl.com/ijMaIv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітычны аглядальнік Свабоды падводзіць вынікі тыдня:

https://www.youtube.com/watch?v=_0Wf_XTibbA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Каб з намі размаўлялі, важна ствараць пагрозу». Добраахвотнік пра «мясныя штурмы», канфлікты паміж ваярамі і «гадзіну X» для Беларусі

Два гады ідзе поўнамаштабная вайна Расеі супраць Украіны. Ад першых дзён вайны на баку Ўкраіны змагаюцца беларускія добраахвотнікі. Як яны ацэньваюць беларускі ўдзел у змаганьні і пэрспэктывы вызваленьня Беларусі?

Адказвае беларускі добраахвотнік Васіль «Пацук» Верамейчык. Ён адслужыў у беларускім войску сем гадоў, пасьля 24 лютага 2022 году ўдзельнічаў у баявых дзеяньнях у розных вайсковых фармаваньнях, у тым ліку ў батальёне «Волат» палку Каліноўскага.

Тэкст:
https://smarturl.click/3kQvp
Відэа:
https://www.youtube.com/watch?v=szBuJ-0SPSE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзьве парафіі Беларускай Аўтакефальнай праваслаўнай царквы пераходзяць на Новаюльянскі каляндар

Першагерарх Беларускай Аўтакефальнай праваслаўнай царквы архіяпіскап Сьвятаслаў Логін паведаміў Радыё Свабода, што ад 25 лютага 2024 году дзьве парафіі ягонай царквы ў ЗША пераходзяць на Новаюльянскі каляндар.

Парафіі, якія вырашылі перайсьці на Новаюльянскі каляндар, гэта парафія Катэдральнага сабору сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне (Нью-Ёрк, ЗША) і Жыровіцкае іконы Божае Маці ў Гайлэнд Парку (Нью-Джэрзы, ЗША).

Вернікі, якія не захочуць браць удзел у набажэнствах паводле Новаюльянскага календара, маюць права перайсьці ў тыя парафіі БАПЦ, якія застануцца на старым календары. У астатніх парафіях пытаньне будзе вырашацца галасаваньнем.

https://smarturl.click/RAe1m

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Уся выбарчая кампанія — «барацьба добрага зь яшчэ лепшым» у стылістыцы сацрэалізму, — Быкоўскі

Палітычны аналітык і мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі аналізуе, зь якім пасланьнем ішлі на выбары кандыдаты ад улады, адзначае, чым гэтая кампанія стала ўнікальнай, і адказвае на пытаньне, навошта і Лукашэнка, і сілавікі ўзмацняюць напружанасьць у грамадзтве і дзяржаве.

https://smarturl.click/VDRV0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Патрыярх РПЦ Кірыл скасаваў сваю сустрэчу з папам Рымскім, на якой той хацеў дамагацца міру ва Ўкраіне

Кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы Кірыл Гундзяеў скасаваў свой візыт у Казахстан 13-15 верасьня, на якім плянавалася ягоная сустрэча з папам Рымскім Францішкам. Піша Associated Press.

Кіраўнік РПЦ апраўдваў расейскае ўварваньне ва Ўкраіну, называючы яго «мэтафызычнай» барацьбой з Захадам, і дабраслаўляў расейскіх вайскоўцаў перад адпраўкай на вайну ва Ўкраіну.

Раней папа Рымскі Францішак у інтэрвію Reuters заявіў, што ў ліпені зьбіраецца паехаць зь візытам у Канаду, а пасьля гэтага спадзяецца наведаць Кіеў і Маскву, каб спрыяць міру.

Читать полностью…
Подписаться на канал