Байдэн падпісаў закон аб забароне імпарту расейскага ўрану
Да студзеня 2028 году Міністэрства энэргетыкі ЗША зможа выдаваць дазволы на імпарт неапрамененага нізкаўзбагачанага ўрану, вырабленага ў Расеі або расейскім прадпрыемствам у выпадку, калі іншыя крыніцы паставак адсутнічаюць. Абмежаваньне будзе дзейнічаць да 2040 году.
https://smarturl.click/G6veZ
🚌 Увага, пошук!
Шукаем кіроўцаў аўтобусаў, якія працуюць альбо працавалі ў Беларусі на гарадзкіх і міжгародных лініях. Ананімнасьць гарантуем.
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Дэфіцыт кадраў, звышсакрэтнасьць і кнопачныя тэлефоны для супрацоўнікаў. Як жыве «Гродна Азот» пасьля пратэстаў і ўзломаў
«Не прынялі для сябе рашэньня». Чаму ня ўдаўся страйк на «Гродна Азоце», куды цяпер прадаюць яго прадукцыю і як жыве прадпрыемства пасьля пратэстаў, санкцый і кібэратак. Расказваем гісторыю заводу.
https://smarturl.click/kjnjk
Гурт Irdorath, які граў на дудах падчас маршаў пратэсту, вярнуўся на сцэну. Але ў Нямеччыне
Першы пасьля трохгадовага перапынку канцэрт гурту Irdorath прайшоў у нямецкім горадзе Асэндорфе пад Брэмэнам.
Надзею і Ўладзіміра Калачоў, лідэраў Irdorath, 14 снежня 2021 засудзілі на два гады калёніі за музычныя выступы на маршах пратэсту ў Менску. З улікам часу, праведзенага ў СІЗА, тэрмін зьняволеньня склаў 1,5 гады. Музыкі Пётра Марчанка, Юлія Марчанка і Антон Шніп з Irdorath таксама былі засуджаныя на 1,5 года калёніі агульнага рэжыму. https://smarturl.click/jk3Bz
Што вядома пра новага міністра абароны Расеі і чаго ад яго чакаюць
Новым міністрам абароны Расеі замест Сяргея Шайгу, які займаў гэтую пасаду амаль 12 гадоў, стаў былы першы віцэ-прэм’ер расейскага ўраду, эканаміст Андрэй Белавусаў. Ад яго чакаюць посьпехаў у пераводзе расейскай эканомікі на ваенныя рэйкі. Але біяграфія Белавусава і ўспаміны людзей, якія яго ведалі, сьведчаць, што ён выкарыстоўваў дзяржаўную службу для паляпшэньня фінансавага дабрабыту сваіх сваякоў. Вось што вядома: https://smarturl.click/0eDM8
Расейскія войскі атачаюць Ваўчанск у Харкаўскай вобласьці. З гораду эвакуююць жыхароў
Расейскія войскі ўжо некалькі дзён вядуць наступ у Харкаўскай вобласьці: за мінулыя выходныя яны захапілі некалькі населеных пунктаў у прымежных раёнах і выйшлі да ваколіц гораду Ваўчанску. Пра гэта афіцыйна паведамляюць Мінабароны РФ і Генштаб Узброеных сіл Украіны.
У Генштабе УСУ прызналі тактычныя посьпехі расейскіх вайскоўцаў у раёне Ваўчанску. Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандар Сырскі назваў сытуацыю ў гэтым раёне складанай, але запэўніў, што УСУ робяць усё, каб утрымаць абаронныя пазыцыі ў Харкаўскай вобласьці. (На фота Ваўчанск 12 траўня 2024) https://smarturl.click/0eDM7
Больш як 140 мігрантаў спрабавалі штурмам прабіцца ў Польшчу
Польскія памежнікі і вайскоўцы заявілі, што 10 траўня адбілі спробу нелегальнага перасячэньня мяжы зь Беларусьсю групай з больш як 140 мігрантаў. Памежная служба Польшчы апублікавала відэа набегу: «Замежнікі паводзілі сябе вельмі агрэсіўна — кідалі гальлё і камяні ў патрулі памежнай варты і польскага войска, каб пракласьці сабе шлях у Заходнюю Эўропу». https://smarturl.click/dp866
Прэзыдэнцкія выбары ў Літве: беларускі ракурс
Галоўнымі тэмамі літоўскіх перадвыбарных дыскусій былі ўнутрыпалітычныя праблемы. Тым ня менш беларуская тэма прыкметна прысутнічала як у палітычным жыцьці Літвы ўвогуле, так і ў выбарчай кампаніі. Аналіз Валера Карбалевіча.
https://smarturl.click/l50vB
Каардынацыйная рада апублікавала інструкцыю ў галасаваньні і праграмы кандыдатаў
Выбары ў КР пачнуцца 25 траўня і працягнуцца тры дні — да 23:59 27 траўня. Першыя вынікі аб’явяць не пазьней за 29 траўня.
https://smarturl.click/w9QW8
Споўнілася тры гады пасьля пажару ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе
На гадавіну нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай наведаў Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі.
Пробашч Будслаўскай парафіі ксёндз Дзьмітры Дубовік пазнаёміў арцыбіскупа Станеўскага з тым, як ідзе аднаўленьне сьвятыні, якія працы былі выкананы і што заплянавана зрабіць бліжэйшым часам.
Як нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай выглядае цяпер. ФОТА: https://smarturl.click/YznZM
Гітанас Наўседа і Інгрыда Шыманіце сустрэнуцца ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў у Літве
У першым туры ўдзельнічалі восем кандыдатаў. Дзейны прэзыдэнт Гітанас Наўседа, паводле апошніх зьвестак, набраў 44,19%, прэм’ер-міністарка Інгрыда Шыманіце — 19,78%. Праз два тыдні гэтыя кандыдаты сустрэнуцца ў другім туры.
https://smarturl.click/vw0oQ
Ужо сёньня: Ужо сёньня: дзень нараджэньня акторкі Стэфаніі Станюты
13 траўня 1905 году нарадзілася акторка Стэфанія Станюта, артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы, народная артыстка Беларусі і СССР. З 1918 году працавала статысткай, харысткай і танцоркай у Першым таварыстве беларускай драмы й камэдыі Фларыяна Ждановіча, на аснове творчага калектыву якога ў 1920 годзе быў утвораны 1-ы Беларускі дзяржаўны тэатар, дзе працягвала граць. Першую ролю Станюта сыграла ў 16 гадоў у п’есе «Ганка» Ўладзіслава Галубка.
Больш гістарычных датаў 13 траўня ў нашым матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/z2DL8
Пуцін зьняў з пасады міністра абароны Расеі. І прызначыў сакратаром Савета бясьпекі
Уладзімір Пуцін прапанаваў прызначыць новага міністра абароны Расеі замест дзейнага кіраўніка ведамства Сяргея Шайгу. На гэтую пасаду Пуцін прапанаваў прызначыць былога першага віцэ-прэм'ера Андрэя Белавусава.
Абноўлена: Як паведамляе ТАСС, Шайгу будзе прызначаны сакратаром расейскага Савета бяспекі замест Мікалая Патрушава. https://smarturl.click/Ee4kV
Галоўнае за 12 траўня
📌 Амаль кожная шостая беларуская сям’я мае цяжкасьці з нараджэньнем дзяцей
📌 11-гадовая дзяўчынка выпала з атракцыёна ў Лідзе, яна ў цяжкім стане
📌 На Харкаўшчыне эвакуавалі больш за 4 тысячы чалавек, — прадстаўнік украінскай адміністрацыі
📌 У расейскім Белгарадзе абрынуўся пад’езд жылога дому, мясцовыя ўлады кажуць пра ахвяры і абвінавацілі Ўкраіну ў абстрэле
📌 У Літве пачалі лічыць галасы на выбарах прэзыдэнта і рэфэрэндуме аб папраўках у закон аб грамадзянстве
📌 Ці пазнаеце рыфму? Прайдзіце наш ТЭСТ
У расейскім Белгарадзе з-пад завалаў будынка дасталі целы шасьці загінулых, паведаміла ўвечары 12 траўня міністэрства надзвычайных сытуацый Расеі. Колькасьць пацярпелых дасягнула 20 чалавек, сярод якіх двое дзяцей, напісаў губэрнатар Белгарадзкай вобласьці Вячаслаў Гладкоў. Ён абвінаваціў у абвальваньні пад’езду дому Збройныя сілы Ўкраіны. Украінскі бок пакуль не камэнтуе сытуацыю. (Фота МНС Расеі) https://smarturl.click/VDnqZ
Читать полностью…У краіне, дзе больш як 80 працэнтаў — беларусы, павінна быць адна дзяржаўная мова, — Ігар Случак
Юрыст, праваабаронца, моўны актывіст аналізуе статус і шлях беларускай мовы пасьля рэфэрэндуму 1995 году, заяўляе, што ўласна беларуская мова ніколі не была тым галоўным ворагам, супраць якога ішла наўмысная барацьба, і выказвае думку, як будзе вырашацца моўнае пытаньне ў новай Беларусі.
https://smarturl.click/0eDBv
Ва Ўкраіне грамадзянку Беларусі аштрафавалі за пратэрмінаваны беларускі пашпарт. Яна пайшла ў суд
Суд прызнаў, што адсутнасьць дзейнага пашпарта Беларусі не зьяўляецца доказам незаконнасьці знаходжаньня на тэрыторыі Ўкраіны, калі ёсьць дзейны дазвол на жыхарства.
https://smarturl.click/ba656
Ужо сёньня: гадавіна рэфэрэндуму, які зьмяніў дзяржаўныя сымбалі і зрабіў расейскую мову другой дзяржаўнай
14 траўня 1995 году прайшоў першы ў гісторыі Рэспублікі Беларусь рэфэрэндум. У выніку краіна зьмяніла дзяржаўную сымболіку часоў адноўленай незалежнасьці — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг — на падпраўленыя савецкія сымбалі, а расейская мова набыла статус дзяржаўнай. Апазыцыя БНФ заявіла пра нелегітымнасьць рэфэрэндуму, падкрэсьліўшы, што яго праводзілі з парушэньнямі тагачасных Канстытуцыі і законаў.
Больш гістарычных датаў 13 траўня ў нашым матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/4kDkm
Галоўнае за 13 траўня
📌 «Я баюся. Пастаянна». Як жывуць сваякі палітэмігрантаў пасьля пагрозаў Лукашэнкі
📌 Хроніка перасьледу: У Менску затрымалі праграміста і дырэктара фірмы, у Гомлі — кіроўцу, сьвятароў у Віцебску засудзілі на суткі
📌 Апублікавалі відэа, на якім дзясяткі мігрантаў спрабавалі штурмам прабіцца ў Польшчу
📌 Прэзыдэнцкія выбары ў Літве: аналітыка зь беларускага ракурсу
📌 Расейскія войскі атачаюць Ваўчанск у Харкаўскай вобласьці. З гораду эвакуююць жыхароў
📌 Гішпанскія дасьледчыкі выявілі дзясяткі выпадкаў пацучынага гепатыту ў людзей
📌 Тры гады пасьля пажару ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе. Як ён выглядае цяпер. ФОТА
📌 «Я разумеў, які час прыйшоў у Беларусі», — былы дырэктар Беларускай службы пра канец халоднай вайны
Гішпанскія дасьледчыкі выявілі дзясяткі выпадкаў пацучынага гепатыту ў людзей
Гэта самая вялікая сэрыя зафіксаваных у сьвеце выпадкаў хваробы, упершыню выяўленай у Ганконгу ў 2018 годзе. Вірус Rocahepevirus ratti virus (RHEV) па-ранейшаму мала дасьледаваны. «З таго, што мы ведаем да гэтага часу, інфэкцыі RHEV падобныя да інфэкцыі гепатыту Е», — кажа Фэдэрыка Гарсія, кіраўнік службы мікрабіялёгіі бальніцы Сан-Сэсіліё (Гранада). Гепатыт E можа выклікаць вострыя сымптомы, але звычайна імунная сістэма здольная пераадолець іх за некалькі тыдняў, за выключэньнем людзей з імунадэпрэсіяй.
Пакуль няма прыкметаў таго, што ў бліжэйшыя гады колькасьць хворых будзе расьці, кажуць навукоўцы. https://smarturl.click/mp38n
Як мігранты 10 траўня спрабавалі прарвацца зь Беларусі ў Польшчу (відэа польскай памежнай службы)
Читать полностью…У Казахстане вынесльлі вырак экс-міністру Бішымбаеву за забойства жонкі
У Астане завяршыўся працэс у справе былога міністра эканомікі Казахстану Куандыка Бішымбаева, якога абвінавацілі ў катаваньні і забойстве сваёй жонкі Салтанат Нукенавай.
Што выкрыў гучны працэс: https://smarturl.click/Q1Z90
Польшча вырашыла ўмацаваць агароджу на мяжы зь Беларусьсю
Намесьнік міністра абароны Польшчы заявіў, што Сілеская Палітэхніка распрацоўвае ўмацаваньне для агароджы, пасьля чаго тая стане «непераадольнай». Мадэрнізацыя каштуе 1,5 млрд злотых.
https://smarturl.click/e5vp5
Урад Беларусі заснаваў электронную лятарэю «Свая гульня», каб атрымаць дадатковыя грошы на спорт
Арганізатарам новай электроннай лятарэі зьяўляецца зьяўляецца ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальныя спартовыя лятарэі».
Лятарэю стварылі на пяць гадоў.
https://smarturl.click/mpQO5
Радыё Свабода — 70. «Я разумеў, які час прыйшоў у Беларусі», — былы дырэктар Беларускай службы пра канец халоднай вайны
20 траўня споўніцца 70 гадоў ад выхаду ў этэр першай беларускамоўнай перадачы Радыё Свабода (тады — Радыё Вызваленьне). З нагоды юбілею мы пагутарылі зь Вячкам Станкевічам — дырэктарам Беларускай службы Радыё ў пэрыяд найвялікшых надзеяў і расчараваньняў беларускіх дэмакратаў.
https://smarturl.click/jkmql
«Я баюся. Пастаянна». Як жывуць сваякі палітэмігрантаў пасьля пагрозаў Лукашэнкі
«Я адчуваю трывогу, напружаньне пастаянна, асабліва калі чытаю новы ўказ, артыкул з пагрозамі». Трое сваякоў палітэмігрантаў расказалі Свабодзе, як ім цяпер жывецца ў Беларусі пасьля пагрозаў Лукашэнкі.
https://smarturl.click/8EmQ8
Пасьля частковага падліку галасоў на выбарах прэзыдэнта ў Літве наперадзе Наўседа
АБНОЎЛЕНА: Паводле зьвестак Галоўнай выбарчай камісіі, якія цытуе Delfi, пасьля падліку на 23-ю гадзіну літоўскага часу цяперашні прэзыдэнт Гітанас Наўседа мае 48,76% галасоў. Другой ідзе прэм'ер-міністарка Інгрыда Шыманіце з 12,75%, а трэцім — лідэр партыі «Nemuno aušra» («Нёманская зара») Рэмігіюс Жэмайтайціс — 12,44%. Пераможцам будзе лічыцца кандыдат, які атрымае больш за 50% галасоў. У выпадку, калі ніводны з кандыдатаў ня будзе мець такой колькасьці галасоў, праз два тыдні будзе другі тур. https://smarturl.click/AdDy3
Амбасадарка Грэцыі на знак пратэсту пакінула інаўгурацыю прэзыдэнткі Паўночнай Македоніі
Прэзыдэнтка Паўночнай Македоніі Гардана Сільяноўска-Даўкава падчас цырымоніі прысягі ў парлямэнце назвала краіну проста «Македоніяй», што выклікала пратэст амбасадаркі Грэцыі, паведамляе грэцкае выданьне Ekathimerini.
Міністэрства замежных спраў Грэцыі апублікавала заяву, у якой гаворыцца, што дзеяньні прэзыдэнткі Паўночнай Македоніі парушаюць пагадненьне паміж краінамі і ставяць пад пагрозу як двухбаковыя адносіны, так і пэрспэктывы Паўночнай Македоніі далучыцца да Эўразьвязу. https://smarturl.click/M1ngo
11-гадовая дзяўчынка выпала з атракцыёна ў Лідзе, яна ў цяжкім стане
Як паведаміла Міністэрства аховы здароўя, дзяўчынка цяпер у Лідзкай цэнтральнай раённай лякарні са шматлікімі спалучанымі траўмамі, яе стан «стабільна цяжкі».
Папярэдне прадстаўнікі Сьледчага камітэту вызначылі, што ўдзень 12 траўня дзяўчынка разам з мамай прыйшла ў парк забаваў, які некалькі тыдняў таму прыехаў у горад. Літаральна празь некалькі сэкундаў пасьля запуску тэхнікі дзяўчынка ўпала з вышыні. https://smarturl.click/9zA0O
Санкцыі сарвалі тэрміны будаўніцтва 5-зоркавага гатэля ў цэнтры Менску, — BelPol
Аб’яднаньне былых сілавікоў BelPol паведаміла 12 траўня ў сваім тэлеграм-канале пра зрыў тэрмінаў будаўніцтва ў цэнтры Менску 5-зоркавага гатэля, прычынамі называюцца заходнія санкцыі.
Адзначаецца, што нясвоечасовую рэалізацыю праекту інвэстар тлумачыць дзьвюма прычынамі: нэгатыўным уплывам санкцый «недружалюбных дзяржаў» у частцы абмежаваньня або забароны на ўвоз у Беларусь патрэбных матэрыялаў і абсталяваньня, а таксама неабходнасьцю «рэструктураваць фінансаваньне і ўсе разьлікі па праекце з даляраў на эўра». https://smarturl.click/JDRJg