«Мне як мужу „палітычнай“ кліенты часам плацілі ўтрая больш». Беларуская салідарнасьць — ва ўчынках і лічбах
«Незнаёмыя людзі дасылаюць пасылкі для сына. Знаёмыя — узялі на сябе абавязак купіць частку прадуктаў і рэчаў для перадачы. Нікуды беларуская салідарнасьць і падтрымка за гэтыя гады ня дзелася». Праз рэпрэсіі ў Беларусі прайшлі дзясяткі тысяч чалавек. На затрыманьні і арышты беларусы адказвалі салідарнасьцю і падтрымкай. Расказваем, як гэта выглядае праз чатыры гады пасьля пачатку пратэстаў.
https://smarturl.click/W3zQe
Галоўнае за 1 верасьня
📃 Беларуская эканоміка ў пастцы нізкіх тэмпаў росту — тлумачэньне эканаміста Крука
📃 Расея ракетамі атакавала Харкаў. Шмат параненых
📃 Візавыя цэнтры Польшчы больш ня будуць прымаць дакумэнты праз кур’ераў
📃 Ці добра вы ведаеце гісторыю школьніцтва ў Беларусі? ТЭСТ
📃 Чым небясьпечны культ Лукашэнкі. Відэа
📃 Расея зазнала атакі бесьпілётнікаў, загарэліся некалькі НПЗ
Чатыры гады таму 1 верасьня ў Беларусі сотні студэнтаў выйшлі на марш. Яны пратэставалі супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў. Навучэнцы не пайшлі на заняткі ў гэты дзень, такім чынам падтрымаўшы забастоўку, якая праходзіла па ўсёй краіне. АМАП разагнаў пратэстоўцаў, а дзясяткі студэнтаў былі затрыманыя.
Читать полностью…Расея на Дзень ведаў ракетамі атакавала Харкаў. Шмат параненых
Сярод пашкоджаных — аддзяленьне «Новай пошты», крамы, спартовы комплекс, гандлёвы цэнтар, аўтамабілі.
Украінскія ўлады заявілі, што расейцы цэлілі выключна па цывільных будынках. Колькасьць параненых імкліва расьце.
https://smarturl.click/dpjRl
Візавыя цэнтры Польшчы больш ня будуць прымаць дакумэнты праз кур’ераў
Чарговыя зьмены ў працэдуры прыёму дакумэнтаў на візы.
https://smarturl.click/3kDjZ
Расея зазнала масавай атакі бесьпілётнікаў: гараць НПЗ пад Масквой і ў Цьвярской вобласьці
Атака адбылася ў ноч з 31 жніўня на 1 верасьня.
https://smarturl.click/mpzRQ
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Калі спартовец падпісаў ліст «за Лукашэнку», ці значыць гэта, што ён — праўладны?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Думаю, ягоны подпіс — голая фармальнасьць, якой патрабуе крывадушная сыстэма. Так было ў савецкія часы, калі членства ў КПСС давала магчымасьць рэалізавацца ў прафэсіі, але зусім не абавязкова сьведчыла пра камуністычныя погляды. Чалавек можа хлусіць сыстэме, але заставацца шчырым у адносінах да жыцьця, працы і іншых людзей. Праўладнасьць спартоўца можа выяўляцца ў чым заўгодна, толькі ня ў спорце.
Георгі Маляўскі — першы з актораў-купалаўцаў, хто пайшоў з жыцьця, не дачакаўшыся вяртаньня ў родны тэатар
Заслужаны артыст Георгі Маляўскі памёр на 78-м годзе жыцьця, паведамляе «Люстэрка». Маляўскі доўгія гады працаваў у Купалаўскім тэатры і сышоў зь яго трупы ў 2020 годзе.
https://smarturl.click/9zw65
Плывец Ігар Бокі выйграў трэці залаты мэдаль на Паралімпіядзе
На Паралімпійскіх гульнях у Парыжы у фінальным заплыве на дыстанцыі 400 мэтраў вольным стылем беларускі паралімпіец, які выступае пад нэўтральным сьцягам, фінішаваў першым.
https://smarturl.click/2qRZA
У Беларусі абмяжуюць продаж алькаголю. Калі і на колькі
Час абмежаваньня продажу на розных тэрыторыях адрозьніваецца. На пахваньні, вясельлі і юбілеі забарона не распаўсюджваецца.
https://smarturl.click/VDx4g
У Беларусі будуць вучыць школьнікаў, як дапытваць і абшукваць
Модуль «Будучы сьледчы» ўключае асваеньне прыёмаў допыту, вочнай стаўкі, апазнаньня, агляду месца здарэньня, ператрусу. Школьнікаў пазнаёмяць з «прынцыпамі і падставамі ўжываньня фізычнай сілы».
https://smarturl.click/RAZBm
«У Беларусі яшчэ ёсьць шанец», — былы камандуючы войскамі NATO Філіп Брыдлаў
«Я ведаю, што шмат хто са мной не пагодзіцца. Але я думаю, што Беларусь спрабавала балянсаваць, а ня стаць канкрэтна на чыйсьці бок».
https://smarturl.click/Yz6Yl
Судзьдзя, які ўзаконіў арышт журналісткі Радыё Свабода, грамадзянкі ЗША і Расеі, хаваў амэрыканскае грамадзянства сваіх дзяцей
Вярхоўны судзьдзя Татарстану Рызван Юсупаў хаваў, што ў ягоных дзяцей — Гаяза і Наілі — ёсьць грамадзянства ЗША.
У чэрвені 2024 Юсупаў прызнаў законным рашэньне суду Казані арыштаваць журналістку Радыё Свабода Алсу Курмашаву. Яе абвінавачвалі ў «фэйках» пра ўзброеныя сілы Расеі, а таксама ў тым, што яна, маючы грамадзянства ЗША, не данесла на сябе ў Мінюст як «іншаземная агентка».
https://smarturl.click/ny6Yb
Ня толькі пажыцьцёвая ўлада. Пра што задумваюцца дыктатары, калі ім спаўняецца 70
Ці толькі праблема захаванасьці і непарушнасьці ўласнага рэжыму турбуе дыктатараў на схіле іхнага веку? Разважае Віктар Багдзевіч.
https://smarturl.click/w9nRQ
445 гадоў таму войскі караля і вялікага князя Стэфана Баторыя вызвалілі Полацак ад маскоўскай акупацыі
31 жніўня 1579 году войскі караля і вялікага князя Стэфана Баторыя вызвалілі Полацак. Перад тым захоплены маскоўскім царом Іванам IV горад 16 гадоў быў пад акупацыяй, быў разрабаваны, тысячы палачан былі забітыя або выведзеныя ў маскоўскае рабства. Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што менавіта тады, пры пажары ў Сафійскім саборы, зьнік полацкі летапіс.
Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце ў матэрыяле:
https://smarturl.click/ZyAZy
90 гадоў з дня сьмерці Міколы Ільляшэвіча
2 верасьня 1934 году заўчасна памёр праз сухоты Мікола Ільляшэвіч, дзяяч беларускага руху, гісторык, псыхоляг, настаўнік, выдавец. Адзін зь першых дасьледнікаў, які востра падняў пытаньне аб нэгатыўным уплыве палітыкі Расейскай імпэрыі на землі былога Вялікага Княства Літоўскага.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/71yRX
Чым небясьпечны культ Лукашэнкі. Відэа
Сёлета Лукашэнку споўнілася 70 гадоў. Сталы ўзрост, праблемы са здароўем, моцна падарваны імідж пасьля выбараў 2020 году і масавых рэпрэсій, будучыя прэзыдэнцкія выбары прымушаюць беларускага лідэра больш актыўна выкарыстоўваць культ асобы.
https://youtu.be/ZLeZ6MBRCUI
У сэктары Газа знайшлі целы шасьцярых ізраільскіх закладнікаў
Ізраільскія вайскоўцы знайшлі целы яшчэ шасьці закладнікаў, выкрадзеных 7 кастрычніка 2023 году ў сэктары Газа.
https://smarturl.click/67Xog
Ці добра вы ведаеце гісторыю школьніцтва ў Беларусі? ТЭСТ
1 верасьня ў Беларусі адзначаецца Дзень ведаў і пачынаецца новы навучальны год. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю школьніцтва ў Беларусі, адкажыце на пытаньні тэсту.
https://smarturl.click/3kDnp
Плян Пуціна — цалкам анэксаваць Беларусь і Ўкраіну, лічыць былы прэзыдэнт Баўгарыі
Расея мае доўгатэрміновай мэтай значнае пашырэньне сваёй тэрыторыі, і для гэтага яна хацела бы ператварыць Украіну ў аналяг Беларусі, а потым цалкам анэксаваць абедзьве краіны. Такое меркаваньне выказаў экс-прэзыдэнт Баўгарыі Росен Плеўняліеў на канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі GLOBSEC, якая праходзіць у Празе.
Паводле яго, акрамя вайны ва Ўкраіне, прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін цяпер таксама робіць акцэнт на дэстабілізацыі Малдовы, дзе ў кастрычніку маюць адбыцца парлямэнцкія выбары.
Фота Вікіпэдыя
Беларуская эканоміка ў пастцы нізкіх тэмпаў росту — тлумачэньне эканаміста Крука
Чым тлумачыцца рост беларускай эканомікі з канца 2022 году? Чаму адміністрацыйнае рэгуляваньне цэнаў не спараджае дэфіцыту? Як выглядае беларуская эканоміка ў параўнаньні з эканомікамі суседзяў — Латвіі, Літвы і Польшчы? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук.
https://smarturl.click/w9nkn
85 гадоў таму пачалася Другая сусьветная вайна
1 верасьня 1939 году нацысцкая Нямеччына напала на Польшчу, у складзе якой тады былі Віленскае, Наваградзкае, Беластоцкае і Палескае ваяводзтвы — там жылі беларусы, шмат зь іх трапілі ў шэрагі Польскага войска, Корпусу аховы памежжа ды іншых фармаваньняў, якія першымі пачалі збройнае супрацьстаяньне нацыстам. Першыя бомбы ўпалі на Горадню і Баранавічы ў верасьні 1939 году.
Пра іншыя падзеі, якія адбываліся 1 верасьня - у публікацыі "Ўжо сёньня".
https://smarturl.click/vw3vy
«Жанчынам падалося, што Лукашэнка, гэты „пакаці-гарошак“, будзе ім абаронцам», — Сьвятлана Курс
У праекце «Сьведкі Лукашэнкі» пісьменьніца Сьвятлана Курс разважае пра тое, чаму, паводле сацыялёгіі, беларускія жанчыны на многіх выбарах падтрымлівалі Лукашэнку значна актыўней за мужчын.
https://smarturl.click/3kD2p
Што варта ведаць і што пачытаць на сайце Свабоды 31 жніўня
▪️«У Беларусі яшчэ ёсьць шанец», — былы камандуючы войскамі NATO Філіп Брыдлаў
▪️У Беларусі будуць вучыць школьнікаў, як дапытваць і абшукваць. Міністэрства адукацыі абнавіла факультатыў «Гатовы Радзіме служыць» для старшаклясьнікаў
▪️Кіраўніка БНФ засудзілі завочна. Высьветлілася, што адвакат за яго «прызнаў віну ў поўным аб’ёме»
▪️Яшчэ адзін расейскі дрон пасьля атакі паляцеў у Беларусь
▪️У Беларусі абмяжуюць продаж алькаголю. Час абмежаваньня продажу на розных тэрыторыях адрозьніваецца.
▪️Запытайся ў Дубаўца. Пра пазбаўленьне Ціханоўскай статусу нацыянальнай лідэркі, беларускі мэнталітэт і праўладных спартоўцаў
▪️Ня толькі пажыцьцёвая ўлада. Пра што задумваюцца дыктатары, калі ім спаўняецца 70. Піша Віктар Багдзевіч
СК пачаў праверку па факце «бесчалавечнага стаўленьня»
З пачатку 2024 году Польшча, Літва і Латвія спынілі больш як 26 000 спробаў мігрантаў нелегальна трапіць у Эўразьвяз зь беларускай тэрыторыі.
https://smarturl.click/AdzmM
Кіраўніка БНФ засудзілі завочна. Высьветлілася, што адвакат за яго «прызнаў віну ў поўным аб’ёме»
«Учора мне дыстанцыйна прысудзілі 4 гады калёніі і 24 тысячы рублёў штрафу», — паведаміў выканаўца абавязкаў старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў.
https://smarturl.click/mpzYO
Павал Латушка папрасіў 12 000 стыпэндый эўрапейскіх ВНУ для беларусаў
І прапанаваў эўрапейцам яшчэ 5 крокаў для набліжэньня дэмакратычных пераўтварэньняў у Беларусі.
https://smarturl.click/ppAYA
УСУ: пасьля атакі на Ўкраіну адзін бесьпілётнік паляцеў у Беларусь
Узброеныя сілы Ўкраіны заяўляюць, што Расея ўначы атакавала Ўкраіну 52 бесьпілётнікамі «Shahed-131/136» з Курскай вобласьці. Вось што зь імі стала.
https://smarturl.click/Ee0bz
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Даносчыкі, якія кідаюцца на ўсё беларускае, наколькі яны небясьпечныя для нашай краіны?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
У іх у галаве перакулены сьвет. Навошта перасяляцца з Расеі ў Беларусь, каб тут рабіць Расею? Быццам самой Расеі няма ці яе мала. Другой Беларусі на сьвеце дакладна няма і яна каштоўная якраз сваёй самабытнасьцю. Па сутнасьці гэта гібрыдныя дывэрсанты, якія ўсё ператвараюць у пагромлены Данбас. Небясьпеку яны нясуць тады, калі іх фінансуе Расея. Калі ж яны робяць даносы «по зову души», дык шкоду нясуць хіба што грамадзкай атмасфэры. Як кажа расейская прымаўка, «в чужой монастырь со своим уставом не суйся».
Маршалак польскага Сэйму: Калі Лукашэнку трэба транзытныя калідоры, ён мусіць вызваліць палітвязьняў
Польшча працягвае ціск на рэжым Лукашэнкі для вызваленьня Анджэя Пачобута і іншых палітвязьняў у Беларусі, сказаў маршалак польскага Сэйму Шыман Галоўня на канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі GLOBSEC, якая пачалася 30 жніўня ў Празе.
«На дыпляматычным узроўні мы робім усё магчымае, каб паслаць Лукашэнку сыгналы, што ён мусіць вызваліць палітвязьняў, — сказаў Галоўня, адказваючы на пытаньне Свабоды. — Што калі ён хоча адкрыцьця памежных пераходаў, калі ён хоча мець транзытныя калідоры, яму трэба супрацоўнічаць з намі ў гэтым пытаньні. Мы спрабуем паказаць, што калі ён ня будзе супрацоўнічаць, дык наступствы для яго, для ягонага рэжыму і для ягонай краіны будуць сапраўды складанымі».
https://smarturl.click/opmWO