Стала вядома, як сваякі загінулых ва Ўкраіне беларусаў, якія ваявалі на баку Расеі, праз суд даказвалі факт іхнай сьмерці
У базе судовых рашэньняў Беларусі знайшлі некалькі спраў, у якіх жыхары Гомельскай вобласьці спрабавалі даказаць факт сьмерці сваякоў, што загінулі ва Ўкраіне.
https://smarturl.click/9zo0j
Улады зьбіраюцца абкласьці падаткамі дадатковыя даходы афіцыянтаў
Супрацоўнікі Міністэрства падаткаў і збораў пакуль ня вызначыліся, да якой крыніцы даходаў можна іх аднесьці. Але працуюць у гэтым кірунку.
https://smarturl.click/aJROb
Больш за 30% беспрацоўных беларусаў — маладыя людзі ад 15 да 29 гадоў, — Белстат
Белстат апублікаваў справаздачу пра занятасьць беларусаў у 2023 годзе. Паводле афіцыйнай статыстыкі, амаль 70% беларусаў занятыя ў эканоміцы краіны, а ўзровень беспрацоўя складае 3,5%. Сярод беспрацоўных больш мужчын, а жанчыны часьцей маюць больш за адну працу:
https://smarturl.click/Adxl9
У Горадні расейца арыштавалі на 10 дзён за кветкі і партрэт Навальнага
20 лютага суд Ленінскага раёна Горадні арыштаваў мужчыну на 10 дзён за тое, што той прыйшоў да расейскага кансуляту і паклаў кветкі і паставіў партрэт палітыка Аляксея Навальнага, піша Hrodna.Life. Яго прызналі вінаватым у «несанкцыянаваным пікетаваньні». На судзе затрыманы прызнаў сваю віну. Вядома, што мужчына жыве ў Расеі.
Палітык Аляксей Навальны памёр 16 лютага ў калёніі ва ўзросьце 47 гадоў.
👉🏻 Хроніка перасьледу 29 лютага (абнаўляецца)
У Эўразьвязе расказалі, колькі беларусаў папрасілі прытулку ў 2023 годзе і колькі яго атрымалі
Летась 5616 беларусаў падалі заяўку на атрыманьне міжнароднай абароны ў 27 краінах ЭЗ, а таксама ў Швайцарыі і Нарвэгіі. Міграцыйныя ўлады гэтых краін разгледзелі 4299 заявак ад беларусаў, станоўчыя рашэньні былі вынесеныя ў 81% выпадкаў — то бок прытулак у Эўразьвязе атрымалі 3482 чалавекі. 2945 заявак яшчэ знаходзяцца на разглядзе.
Часьцей за ўсё беларусы зьвярталіся па міжнародную абарону да ўладаў Польшчы, Нямеччыны і Літвы. Пасьля 2020 году колькасьць заявак ад беларусаў вырасла ў разы:
https://smarturl.click/w94Mn
29 лютага 1468 году выйшаў Судзебнік Казімера — першы звод законаў ВКЛ
Судзебнік, складзены на загад вялікага князя літоўскага Казімера Ягайлавіча, стаў першай спробай кадыфікацыі крымінальнага і працэсуальнага права ВКЛ. Ён быў напісаны на старабеларускай мове, складаўся з 25 артыкулаў і ўсталёўваў адзіныя для ўсёй дзяржавы пакараньні і судовыя працэдуры за асобныя віды злачынстваў. Судзебнік дзейнічаў да стварэньня першага Статуту ВКЛ 1529 году.
Іншыя запамінальныя даты і падзеі 29 лютага — у матэрыяле «Ўжо сёньня» на сайце Свабоды:
https://smarturl.click/1d3ab
Ці гатовае ўкраінскае грамадзтва да працяглай вайны? Тлумачэньне ўкраінскага палітоляга
У якім выпадку Кіеў пойдзе на мірныя перамовы? Пры якіх абставінах Украіна можа нанесьці ўдар па тэрыторыі Беларусі? Ці мае кіраўніцтва Ўкраіны плян Б на выпадак скарачэньня заходняй падтрымкі? —
На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ўкраінскі палітоляг, кіраўнік Цэнтру палітычных дасьледаваньняў «Пэнта» Ўладзімір Фясенка.
https://smarturl.click/dpwRk
Новыя законы аб бясьпецы: калі беларусаў могуць паслаць на вайну
Для чаго спатрэбіліся зьмены ў законах аб нацыянальнай бясьпецы, якія сёньня Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытаньні? Ці пагражае беларусам мабілізацыя? Пра гэта ў праграме «Падзея і камэнтар» на канале Свабода Premium расказвае Рыгор Ніжнікаў, экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных справаў.
🎥 https://youtu.be/AGKKXuoPgC4
Генацыд у Беларусі — сапраўдны і ўяўны
У Беларусі тры гад дзейнічае закон аб генацыдзе беларускага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасьляваенны пэрыяд. За адмаўленьне такога генацыду заводзяцца крымінальныя справы. Пачаліся нават суды над памерлымі ўдзельнікамі генацыду.
Хто ж і супраць каго насамрэч праводзіў палітыку генацыду ў гады другой сусьветнай вайны і навошта пра яго ўспомнілі цяпер у Беларусі? Гаворым зь беларуска-ізраільскім гісторыкам, доктарам гістарычных навук, кіраўніком праекту «Гісторыя габрэяў Беларусі» Цэнтру дыяспары пры Тэль-Авіўскім унівэрсытэце Леанідам Сьмілавіцкім.
https://youtu.be/26ZGWnM2VFU
Падазраванага ў згвалтаваньні беларускі ў цэнтры Варшавы арыштавалі на тры месяцы
Суд адзначыў, што сабраныя на цяперашнім этапе разгляду доказы сьведчаць аб высокай верагоднасьці зьдзяйсьненьня інкрымінаванага дзеяньня.
https://smarturl.click/xBV2O
Беларусам у Літве тэлефануюць нібыта з Дэпартамэнту міграцыі і гавораць пра дэпартацыю.
Разабраліся, што гэта такое і ці варта хвалявацца:https://smarturl.click/opV3O
«Я папрасіў у шпіталі выпіску пра стан здароўя і далей буду кансультавацца зь іншымі лекарамі. але на сёньня мне ўсе лекары кажуць, што сытуацыя вельмі складаная. я маю надзею, што будзе прарыў у стане яе здароўя. але лекары гавораць толькі нядобрае», — сябра 25-гадовай Лізы, згвалтаванай у Варшаве, расказаў пра навіны ад лекараў.
Падрабязьней пра стан пацярпелай беларускі:https://smarturl.click/dpwvo
«Тату аказвалі дапамогу ў турме, я не магу кагосьці абвінавачваць, але на волі гэта маглі б зрабіць лепш», – кажа сын памерлага палітвязьня Ігара Ледніка.
Паразмаўлялі з Аляксандрам Леднікам пра яго бацьку і іх апошнюю сустрэчу.
Чытаць размову: https://smarturl.click/W3Rg9
Палітзьняволены старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў даслаў ліст з-за кратаў.
У лісьце Кастусёў павіншаваў жонку з 44-й гадавінай шлюбу, а таксама паразважаў пра шанцы дажыць да залатога вясельля.
«Праз шэсьць гадоў будзе 50 гадоў нашага супольнага жыцьця. Я раней усё думаў шмат аб гэтай даце. Хацеў бы сабраць кучу гасьцей і адзначыць з размахам. Але зараз, на жаль, погляды сталі больш пэсымістычнымі. Аптымізму паменшала, бо пражыць яшчэ шэсьць гадоў выглядае складанай задачай».
https://smarturl.click/opVYA
23-гадовай беларусцы Лізе, якую згвалтавалі і спрабавалі забіць у цэнтры Варшавы, сабралі на лячэньне больш за 60 тысяч даляраў (242 735 zł) з неабходных 200 тысяч (800 тыс zł).
Пасьля здарэньня дзяўчына знаходзіцца ў цяжкім стане ў шпіталі, у аддзяленьні інтэнсіўнай тэрапіі. У яе спынялася сэрца. Лекары змагаюцца за яе жыцьцё.
У Лізы няма мэдыцынскай страхоўкі, таму яе хлопец Даніла адкрыў для яе дабрачынны збор.
Кіраўніца МУС Літвы на мяжы зь Беларусьсю заявіла, што калі будуць новыя пагрозы, будуць новыя абмежаваньні
Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце і кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Рустам Любаеў у чацьвер на памежным пераходзе ў Лаварышках расказалі аб прычынах і наступствах закрыцьця яшчэ двух КПП на мяжы зь Беларусьсю з 1 сакавіка. Рэпартаж Свабоды.
https://smarturl.click/AdxW9
Беларусы Польшчы стварылі бясплатны сэрвіс дапамогі тым, хто здымае жытло і сутыкаецца з праблемай вяртаньня закладу
На сайце kaucja365.pl можна загрузіць сваю дамову арэнды кватэры, і сыстэма з дапамогай штучнага інтэлекту распазнае яе ўмовы і складзе ліст для арэндадаўцы на польскай мове з патрабаваньнем вярнуць заклад, калі той адмаўляецца яго вяртаць з надуманых прычынаў.
Як патлумачыў ідэю стварэньня праекту юрыст Уладзімер Ісаеў, пачалося з таго, што ягонай стрыечнай сястры ва Ўроцлаве не вярнулі каля 700 даляраў закладу, бо яна нібыта зламала імбрык, які 2 гады прастаяў у падвале з прычыны непатрэбнасьці. «Пасьля невялікага дасьледаваньня я зразумеў, што праблема носіць масавы характар», — адзначае ён:
https://smarturl.click/4kO8w
Як Лукашэнка стварае «жалезную заслону»
За апошнія тры гады закрылі больш за палову памежных пунктаў на мяжы Беларусі і ЭЗ, Украіна цалкам закрыла мяжу зь Беларусьсю пасьля ўварваньня расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Расказваем, як Аляксандар Лукашэнка сваёй палітыкай стварае для Беларусі «жалезную заслону».
Лукашэнка абурыўся вынікамі беларускіх футбалістаў і прыгразіў пазбавіць іх ільготаў
«Ніхто не павінен атрымліваць ніякіх шалёных грошай. У адваротным выпадку вы будзеце ўсе пазбаўленыя льготаў. Клюбы на сваіх чыноўнікаў і іншых набліжаных мусяць зарабляць грошы самі. Няхай ідуць і просяць у спонсараў», — заявіў Лукашэнка, назваўшы вынікі беларускіх футбалістаў «нікуды не прыдатнымі»:
https://smarturl.click/JDn6L
«Пры Савецкім Саюзе жа неяк выжывалі». Што цяпер адбываецца з ЛГБТ-супольнасьцю ў Беларусі
Налёт на гей-клюб, адмова ў апэрацыі, звальненьне за антываенную пазыцыю. Расказваем, зь якімі праблемамі сутыкаюцца людзі ЛГБТК+ супольнасьці ў Беларусі:
https://smarturl.click/9zoa5
Галоўнае за 28 лютага
🏥 «Стан Лізы жахлівы, паляпшэньня пакуль няма». Сябра беларускі, згвалтаванай у Варшаве, расказаў навіны ад лекараў
🪖 Палата прадстаўнікоў ухваліла зьмены да законаў, якія тычацца мабілізацыі і правоў іншаземцаў
🚪 У Гомлі сілавікі выламалі дзьверы ў кватэры палітэмігранткі і ўчынілі ператрус
✉️ «Пражыць 6 гадоў выглядае складанай задачай». Рыгор Кастусёў даслаў ліст з-за кратаў
⛓ Вольгу Брыцікаву будуць судзіць у закрытым рэжыме. Прызначылі новы суд над Вольгай Маёравай
🎙 «Глядзелі адзін на аднаго і плакалі». Сын памерлага палітвязьня Ледніка пра апошнюю размову з бацькам
🪙 У студзені ў Беларусі зьнізіліся сярэднія заробкі, найбольш у ІТ
📲 «Вас дэпартуюць». Беларусам у Літве масава тэлефануюць, прадстаўляючыся Дэпартамэнтам міграцыі
🔔 «Лукашэнка сам у Беларусі робіць тое, што Расея штыкамі ва Ўкраіне», — аналітык Фінскага інстытуту міжнародных справаў
📕 «Гісторыя на Свабодзе». Беларусаў ніколі не зьнішчалі за тое, што яны беларусы, — Леанід Сьмілавіцкі пра генацыд у Другую сусьветную вайну
Ліза, дыхай. Згвалтаваная беларуска ў коме — салідарнасьць і страх
«Я шмат разоў гаварыла пра гэта з дактарамі, але так і не зразумела, ці чуюць штосьці людзі ў коме. І я ня ведаю, ці можаш ты штосьці ўсьведамляць пасьля працяглага кіслароднага галаданьня. Спадзяюся, табе не балюча і ня страшна. Данаціць — гэта, падобна, адзіная канструктыўная дзейнасьць, на якую мы цяпер здольныя», піша Наста Захарэвіч.
https://smarturl.click/9zovy
Беларуская мытня павялічыць колькасьць супрацоўнікаў на апошніх дзейных прапускных пунктах на мяжы зь Літвой
Як стала вядома раней, 1 сакавіка Літва ў аднабаковым парадку перакрые пункты пропуску Райгорад/Прывалка і Лаварышкі/Катлоўка.
https://smarturl.click/pp2BA
Вольгу Брыцікаву будуць судзіць у закрытым рэжыме
Справу 11 сакавіка пачне разглядаць Віцебскі абласны суд.
https://smarturl.click/nyVZb
Заяц у воўчай шкуры. Ці нясуць Літве пагрозу беларусы, якія ўцяклі ад Лукашэнкі
Стварэньне нэгатыўнага вобразу беларусаў, якія былі вымушаныя пераехаць у Літву, — гэта падступная апэрацыя Крамля і ягонага менскага сатэліта з адной мэтай: зрабіць зь беларусаў у вачах літоўцаў «страшылку» і тым самым адцягнуць увагу ад сапраўдных пагроз, піша Сяргей Дубавец.
https://smarturl.click/l5AVg
ІТ – мінус 21% заробку, прамысловасьць – мінус 12%.
Як і чаму ў Беларусі зьнізіліся заробкі, што наагул адбываецца зь беларускай эканомікай? Разьбіраемся:
https://smarturl.click/mpBV9
Пахаваньне Аляксея Навальнага пройдзе 1 сакавіка на Барысаўскіх могілках у Маскве.
«Адпяваньне Аляксея адбудзецца ў царкве ў гонар абраза Божай Маці «Утоли моя печали» ў Мар’іне (раён на паўднёвым усходзе Масквы. -РС)1 сакавіка а 14:00», – паведаміла прэс-сакратар палітыка Кіра Ярмыш.
«Літва дакладна трымае лінію падзелу паміж дэмакратычнымі беларусамі і саўдзельнікамі рэжыму», — літоўскі палітоляг Віціс Юрконіс
Юрконіс тлумачыць, чаму Літва закрывае з 1 сакавіка яшчэ два памежныя пункты пропуску, заяўляе, што нельга меркаваць пра пазыцыю афіцыйнай Вільні па рэзкіх выказваньнях 1-2 парлямэнтароў і адказвае на пытаньне, ці назіраецца ў Літве стомленасьць ад беларускай тэмы.
https://smarturl.click/M1Gwx
Польскія сілавікі затрымалі на польска-беларускай мяжы журналіста выданьня «Украінская праўда» Міхаіла Ткача і ягонага калегу-апэратара
Яны здымалі сюжэт аб транзыце прадукцыі паміж Польшчай і Расеяй праз Беларусь.
Паводле слоў Ткача, польскія сілавікі выдалілі частку зьнятага матэрыялу. Журналіст расказаў, што яго дапытвалі ня толькі польскія паліцэйскія, але і супрацоўнікі спэцслужбаў. Яны пыталіся, ці ведаюць аб яго працы ўкраінскія чыноўнікі і ўрад, а таксама спрабавалі высьветліць імёны крыніц.Сытуацыю ўладзілі пасьля ўмяшаньня пасольства Ўкраіны ў Польшчы.
Польскі бок пацьвердзіў, што ўкраінскіх журналістаў даставілі ў пастарунак, а потым адпусьцілі.
Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі з 1-й гарадзкой клінічнай бальніцы пасьля двух тыдняў лячэньня сэрца
Герарх падзякаваў лекарам, якія «пасьпяхова прывялі ў норму рытм сэрца», а таксама ўсім, хто маліўся за яго выздараўленьне, піша Catholic.by
Кандрусевіч паведаміў, што ўжо ў бліжэйшую нядзелю, 3 сакавіка, будзе весьці імшу ў менскім касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі.
Летась у лютым-сакавіку каталіцкі арцыбіскуп ужо трапляў у шпіталь, яму выдалялі пухліну.