radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Хто адбельвае дыктатуру ў Беларусі. ВІДЭА

Антыэўрапейская пракачка на дзяржаўных каналах дасягае апагею. Раней Эўразьвяз прадстаўлялі проста як ворага беларусаў, які лязгае гусеніцамі і марыць захапіць беларускія рэсурсы. Сёньня ў эфірах БТ, АНТ, СТВ усё часьцей эўрапейцаў увогуле не прызнаюць за людзей.

Журналіст Дзьмітры Гурневіч расказвае, хто гэтыя так званыя міжнародныя экспэрты і палітыкі, якія «дапамагаюць» беларускім прапагандыстам распаўсюджваць хлусьню на ТБ.

https://youtu.be/mvzcU7kL8CU

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У ААН прызналі парушэньні правоў палітзьняволенага адваката Віталя Брагінца

Працоўная група ААН па адвольных затрыманьнях (ПГАЗ) прызнала, што пазбаўленьне волі Віталя заснаванае на дыскрымінацыі па палітычных поглядах і яго статусе «адваката апазыцыі», бо ён абараняў кліентаў у палітычна матываваных судах.

https://smarturl.click/2XnJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праверыць дакумэнты музыкаў «Бі-2» улады Тайлянду папрасілі расейскія дыпляматы

Паводле інфармацыі тэлеграм-каналу Mash, музыкі гурта выйшлі на волю пад заклад, але 26 студзеня адбудзецца суд.

У Тайляндзе гурт заплянаваў два канцэрты — 22 студзеня ў Патаі, а 24-а — на Пхукеце. Першы канцэрт прайшоў без праблем — з атрыманьнем дакумэнтаў дапамагла буйная юрыдычная кантора, адзін з супрацоўнікаў якой — фанат «Бі-2». Музыкам аформілі турыстычныя візы і асобны дазвол на гастролі. Але на Пхукеце гэта не спрацавала.

Па словах суразмоўцы выданьня ў консульстве, да ўладаў Тайлянду зьвярнуліся расейскія дыпляматы і папрасілі ўважліва праверыць дакумэнты музыкаў. Аказалася, дазволу на канцэртную дзейнасьць у іх няма.

Гурт «Бі-2» паходзіць зь Беларусі, але ягоныя музыкі даўно жылі ў Расеі. Удзельнікі рэзка асуджаюць уварваньне Расеі ва Ўкраіну, а саліст Аляксандар Уман паабяцаў ахвяраваць грошы на ўкраінскае войска да самага заканчэньня вайны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У 2023 годзе 32,8% беларусаў, якія зьвярталіся па амэрыканскія візы, атрымалі адмову

Такія зьвесткі публікуе Дзярждэпартамэнт ЗША. Для параўнаньня: у 2022 годзе 26,05% беларусаў, якія зьвярталіся па амэрыканскую візу, ЗША адмовілі ў яе атрыманьні, у 2021 годзе адмовілі 16,81% беларусаў, у 2020 годзе — 27,01%.

Летась сярод краінаў-суседзяў Беларусі радзей за ўсё адмаўлялі атрыманьні амэрыканскай візы грамадзянам Латвіі —(9,28% адмоваў), больш адмоваў, чым беларусы, атрымалі ўкраінцы (34,29%) і расейцы (39,49%):

https://smarturl.click/2XXz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Масава звальняў лекараў з «Навінак», бацька мае бізнэс у Расеі. Што вядома пра новага міністра аховы здароўя Хаджаева

Бацька Хаджаева ў свой час быў першым намесьнікам міністра аховы здароўя, праўда, потым выехаў у Расею. Сын заняў ужо крэсла міністра. Расказваем пр новага міністра аховы здароўя:

https://smarturl.click/ELvV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка зьняў Піневіча з пасады міністра аховы здароўя Беларусі і прызначыў новым міністрам экс-кіраўніка «Навінак» Аляксандра Хаджаева

Да гэтага прызначэньня Аляксандар Хаджаеў узначальваў РНПЦ псыхічнага здароўя, а раней працаваў у галоўным упраўленьні арганізацыі мэдыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя. Мае вучоную ступень кандыдата мэдыцынскіх навук, ягоная спэцыялізацыя — наркалёгія.

Пра папярэдняга міністра аховы здароўя Дзьмітрыя Піневіча Лукашэнка сказаў, што «бачыць яго на іншай пасадзе» — куды перавядуць Піневіча, ён не ўдакладніў:

https://smarturl.click/D9ZZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На месцы колішняга ўваходу ў Менскае гета павесілі памятную дошку

Усталяваньне памятнай дошкі на будынку на вуліцы Раманаўская Слабада, 1 стала магчымым дзякуючы падтрымцы амбасады Ізраілю ў Беларусі і Ізраільскаму культурнаму цэнтру ў Менску, паведамляе ў фэйсбуку Саюз беларускіх габрэйскіх грамадзкіх абʼяднаньняў і грамадаў.

На тэрыторыі Беларусі было створана 250 гета. У найбольшым — Менскім — загінулі больш за 100 тысяч чалавек. Яно было створана ў жніўні 1941 году і лічыцца адным з самых буйных ва ўсёй Эўропе, на акупаванай тэрыторыі СССР займала другое месца па колькасьці вязьняў пасьля Львоўскага, якое налічвала 136 тысяч чалавек:

https://smarturl.click/Ra6J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аляксандар Дабравольскі, супраць якога СК распачаў ужо другое спэцыяльнае вядзеньне (першае было ў сьнежні), пракамэнтаваў новую справу Свабодзе:

«Я дзіўлюся таму, што яны кажуць, што хтосьці ўдзельнічаў у нейкіх сэмінарах і гэта нібыта супраць Беларусі. Калі абмяркоўвалася, што Лукашэнка ўзурпатар, то гэта было ня супраць Беларусі, а за Беларусь. Супраць Лукашэнкі — гэта папраўдзе за Беларусь. Яны хочуць так падаць, што гэта было нібыта супраць нацыянальных інтарэсаў, не, гэта ягоныя прыватныя інтарэсы, а не нацыянальныя. (...)

Для мяне тут выбар палягае ў тым, што трэба заставацца чалавекам і рабіць адпаведныя ўчынкі. Іншым я б параіў дбаць пра сваю бясьпеку і бясьпеку сваіх родных, бо ўлада ў прыватных інтарэсах Лукашэнкі выкарыстоўвае мэханізмы дзяржавы супраць грамадзян».

Падрабязнасьці новай завочнай справы супраць 20 беларусаў>>

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

СК пачаў «спэцвядзеньне» супраць журналіста Радыё Свабода Юрыя Дракахруста і шэрагу іншых журналістаў і аналітыкаў

Юрыя Дракахруста падазраюць паводле ч.6 арт.16 і ч.3 арт.130, ч.1 арт.357, ч.6 арт.16 і ч.3 арт.361, ч.3 арт.361-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Дата пачатку спэцыяльнага вядзеньня — 24.01.2024.

Агулам СК распачаў спэцвядзеньне ў дачыненьні да 20 аналітыкаў: у сьпісе таксама Рыгор Астапеня, Філіп Біканаў, Аляксандар Дабравольскі, Андрэй Казакевіч, Ганна Красуліна, Яўген Крыжаноўскі, Дзяніс Кучынскі, Вераніка Лапуцька, Аляксандар Лагвінец, Ганна Любакова, Васіль Навумаў, Марыя Рогава, Пётра Рудкоўскі, Алеся Руднік, Натальля Рабава, Павел Вусаў, Тацяна Чуліцкая, Аляксандар Шлык, Кацярына Шмаціна.

Паведамляецца, што «названыя асобы прымалі актыўны ўдзел у выпрацоўцы і рэалізацыі канцэпцыі дэструктыўнай дзейнасьці, накіраванай на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, а таксама садзейнічалі ўзбуджэньню сацыяльнай варожасьці і звады ў грамадзтве».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🎼 Зоркі беларускай індзі-сцэны Сьвета Бень і Галя Чыкіс прысьвяцілі новую песьню «тым, хто больш не знаходзіць сіл»

Вядомы беларускі творчы дуэт выклаў у Youtube новую кампазыцыю пад назвай «Згустак бліскавак». «Гэтую песьню мы прысьвячаем тым, хто часам не знаходзіць больш сіл зьзяць», — пішуць аўтаркі ў анатацыі да песьні.

Паслухаць песьню і пачытаць больш пра яе можна тут:

https://smarturl.click/mOZz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Міс Японіяй-2024» стала этнічная ўкраінка

Грамадзянка Японіі ўкраінскага паходжаньня Караліна Шыіно перамагла ў нацыянальным конкурсе прыгажосьці «Міс Японія-2024». Падзея выклікала бурную дыскусію ў сацсетках аб правілах спаборніцтва і аб тым, ці варта дапускаць да яго неэтнічных японак. Караліна нарадзілася ў Цярнопалі ў 1998 годзе, яе бацькі — украінцы. У Японію пераехала ва ўзросьце 5 гадоў, калі маці выйшла замуж у другі раз — за японца:

https://smarturl.click/QzyY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Абноўленая ваенная дактрына Беларусі вызначае ў якасьці «недружалюбных» афіцыйнаму Менску краін і арганізацый Польшчу, Вялікую Брытанію, ЗША, Украіну, краіны Балтыі і NATO

Пра гэта заявіў БЕЛТА намесьнік начальніка факультэта Генштабу Вайсковай акадэміі палкоўнік Андрэй Багадзель.

Паводле яго, саюзьнікамі афіцыйнага Менску, згодна з абноўленай Ваеннай дактрынай, лічацца Расея, краіны-сябры Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы і Садружнасьці незалежных дзяржаў:

https://smarturl.click/03lL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае ў Беларусі і вакол яе 24 студзеня

👮🏻‍♂️ Забіралі тэлефоны, прымушалі даваць падпіскі аб маўчаньні. Як адбываліся масавыя затрыманьні 23 студзеня. Рэйд па сем’ях палітвязьняў працягваўся і 24 студзеня

🇺🇦 На ўсходзе Ўкраіны загінулі яшчэ двое беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі за Ўкраіну. Украінскія СМІ паведамілі пра гібель беларуса, які ваяваў на баку Расеі

✈️ Пад Белгарадам упаў расейскі вайскова-транспартны самалёт, на якім нібыта былі палонныя ўкраінскія вайскоўцы. Усё, што вядома пра катастрофу

👫 Як бясьпечна дапамагаць рэпрэсаваным? «Сілавікі не разумеюць, як мы працуем, таму і ня могуць нас зьнішчыць»

🙍🏻‍♂️ Нашчадак сасланага ў Сібір беларуса, знаёмы зь Лябедзькам і Дабравольскім. Што зьвязвае магчымага кандытата ў прэзыдэнты Расеі Надзеждзіна і Беларусь

👱🏼‍♂️Дом у заплечніку. Беларус, які едзе вакол сьвету, расказаў пра стому, дранікі і каханьне ў дарозе

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму КДБ узялося за пакупнікоў «Эўраопту»

Больш за сотню чалавек затрымлівалі ў аўторак і сераду па ўсёй краіне. Сілавікі прыйшлі да былых палітвязьняў, іх сем’яў і да тых, хто нібыта дапамагаў ім. Менавіта з салідарнасьцю з рэпрэсаванымі і зьвязаная новая хваля перасьледу. Ці здольныя сілавікі спыніць дапамогу тым, хто апынуўся ў патрэбе і як бясьпечна дапамагаць у сёньняшняй Беларусі?

У эфіры «Свабоды Premium» абмяркоўваюць Марына Касінерава з ініцыятывы Dissidentby і Аляксей Лявончык, з фонду ByHelp. Абодва аб’яднаньні дапамагаюць ахвярам палітычных рэпрэсіяў:

🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=Fh2GMuF9zDU

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Запалохваюць іншых і ўсё больш баяцца самі. Чаму ўлады пашыраюць палітычныя рэпрэсіі

За тры гады няспынных палітычных рэпрэсій у Беларусі яны павінны былі б ператварыцца ў руціну, паўсядзённасьць, звыклы фон, на якім насельніцтва краіны жыве звычайным жыцьцём. Але так не атрымліваецца. Усё новыя захады ўладаў супраць неляяльных ці толькі западозраных у неляяльнасьці грамадзян становяцца галоўнымі палітычнымі навінамі, пытаньнямі грамадзка-палітычнага парадку дня.

Чаму так? Разважае аналітык Валер Карбалевіч:

https://smarturl.click/61Ge

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тацяну Севярынец аштрафавалі на 5400 рублёў

Маці палітзняволенага Паўла Севярынца затрымалі 9 студзеня. У жанчыны падняўся ціск, яна трапіла ў шпіталь, і пазьней яе адпусьцілі. Супраць Тацяны Севярынец склалі два пратаколы: за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» і «несанкцыянаванае пікетаваньне».

25 студзеня, у судзе Першамайскага раёну Віцебску Тацяне Севярынец прысудзілі штраф памерам у 5400 рублёў, даведаліся праваабаронцы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Віцебскі грамадзкі актывіст Барыс Хамайда выйшаў на волю

Былога распаўсюдніка незалежнага друку будуць судзіць 2 лютага. Двое сутак ён правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Барыс Надзеждзін — расейскі варыянт Сьвятланы Ціханоўскай?

«Ёсьць вэрсія, што кандыдатура Надзеждзіна ўзгодненая з Крамлём, у яго занадта багатая палітычная біяграфія, каб цалкам выключаць такую вэрсію», — кажа гісторык, палітычны аглядальнік расейскай службы Радыё Свабода Яраслаў Шымаў.

У інтэрвію Свабодзе ён адказвае на пытаньні, ці падобная выбарчая кампанія расейскага палітыка Надзеждзіна да кампаніі Ціханоўскай 2020 году, што гавораць пра расейскае грамадзтва чэргі, якія зьбіраюцца, каб паставіць подпіс за Надзеждзіна, і ці ўяўляе ягоная кампанія небясьпеку для Пуціна:

https://smarturl.click/XRWl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Берасьці і Менску асуджаных на «хатнюю хімію» адпраўляюць прыбіраць сьнег

У Берасьці асуджаныя на «хатнюю хімію» дапамагалі прыбраць сьнег на тэрыторыі берасьцейскай школы № 27. На мясцовай дзяржаўнай тэлевізіі заявілі, што асуджаныя самі «праявілі ініцыятыву», заўважыў Reform.by.

Некалькі дзён таму падобную «акцыю» правялі ў Менску. На дзяржаўным тэлеканале расказалі, што былыя вязьні і «асобы, якія адбываюць пакараньне без ізаляцыі ад грамадзтва», чысьцілі ад сьнегу тэрыторыі сацыяльных аб’ектаў:

https://smarturl.click/Z33z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рэцыдывісты і мэталаапрацоўка. Што вядома пра калёнію ў Навасадах, куды перавялі Зьмітра Дашкевіча

Днямі стала вядома, што Зьмітра Дашкевіча перавялі ў калёнію ў Навасадах. Да гэтага ён паўгода правёў у карцары жодзінскай турмы. Мы сабралі 6 фактаў пра калёнію, а таксама запыталі блізкіх палітвязьняў, ці шкодзіць розгалас зьняволеным. Праваабаронца Васіль Завадзкі, які раней працаваў у Навасадах, расказаў Свабодзе пра асаблівасьці калёніі №14:

https://smarturl.click/5wGo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Тайляндзе затрымалі ўдзельнікаў «Бі-2» за выступ без дазволу на працу, піша ТАСС

Яны павінны заплаціць штраф, памер якога вызначыў суд, паведамілі ў турыстычнай паліцыі правінцыі Пхукет. Музыкам пагражае дэпартацыя ў Расею.

«Бі-2» — рок-гурт, утвораны ў 1988 годзе ў Бабруйску, ягоныя заснавальнікі і нязьменныя ўдзельнікі Аляксандар Уман (Шура) і Ягор Бортнік (Лёва) паходзяць зь Беларусі. З часам музыкі перабраліся ў Расею. Яны асудзілі расейскае ўварваньне ва Украіну. Саліст «Бі-2» прызнаны ў Расеі іншаземным агентам:

https://smarturl.click/wWV4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сярод затрыманых — адны жанчыны: падрабязнасьці масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязьняў у Берасьці

Як паведамляе @viasna96, затрыманых вазілі і ў КДБ, і ў Сьледчы камітэт, і ў Ленінскі РАУС. Сярод іх былі адныя жанчыны і іх было так шмат, што людзі сядзелі ў калідорах. Тых, хто моцна абураўся і скардзіўся — адпраўлялі ў ІЧУ на 72 гадзіны.

Агулам, людзі налічылі каля 70 затрыманых 23 студзеня толькі ў Берасьці.

UPD. ❗️Паводле праваабаронцаў, агулам за гэтыя дні пад перасьлед трапілі сама меней 157 чалавек.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Калі ў Беларусі будзе адна дзяржаўная мова, беларуская, што гэта дасьць людзям?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Па-беларуску загавораць усе службовыя асобы. Міліцыя, судзьдзі, пракуроры, уся чынавенская бюракратыя. Паспрабуйце ўявіць, як гэта будзе, і вы пабачыце, што такія суды проста ня змогуць быць нацэленыя на рэпрэсіі, што такі бюракрат ня зможа свавольна пагарджаць наведнікамі, што такі міністар ня зможа ігнараваць нацыянальныя інтарэсы. Радыкальна палепшыцца клімат у грамадзтве, зьявіцца павага да чалавека. Гэткі парадак існуе ў дэмакратычных краінах і немагчымы без адзінай дзяржаўнай нацыянальнай мовы.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Андрэй Стрыжак: З 23 студзеня сілавікі затрымалі 143 чалавекі ў рамках «аблавы» на былых палітвязьняў і іх сваякоў

«Вядома пра 143 факты затрыманьня падчас аблавы з 23.01 па сёньняшні дзень» — паведаміў 25 студзеня кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак.

Па ўсёй Беларусі 23 студзеня супрацоўнікі КДБ зладзілі масавыя ператрусы, допыты і затрыманьні сваякоў і блізкіх палітвязьняў, а таксама былых палітзьняволеных, якія нядаўна выйшлі на волю і заставаліся ў Беларусі. 24 студзеня прыйшлі яшчэ да некалькіх сваякоў палітвязьняў. Падрабязнасьці:

https://smarturl.click/36EZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У 2023 годзе 27 грамадзян Беларусі атрымалі адмовы ў выдачы пасьведчаньня на права жыхарства ў Польшчы ў сувязі з «пагрозай нацыянальнай бясьпецы»

Такі адказ Hrodna.life атрымаў ад прэс-сакратара Ўпраўленьня па справах замежнікаў Якуба Дудзяка. Рэдакцыя даслала запыт пасьля абнародаваньня інфармацыі пра выпадак беларуса Паўла Юшкевіча, якому пасьля 20 гадоў жыцьця ў Польшчы анулявалі дазвол на жыхарства.

Для параўнаньня: яшчэ адна суседка Беларусі Літва за год (з канца лістапада 2022 па канец лістапада 2023 году) прызнала «пагрозай нацыянальнай бясьпецы» 1644 беларусаў:

https://smarturl.click/n9A7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Катастрофа Іл-76 пад Белгарадам: што сьцьвярджаюць Расея, Украіна і на якія пытаньні пакуль няма адказаў

Сёньня раніцай у Белгарадзкай вобласьці ўпаў вайскова-транспартны самалёт Іл-76. У Мінабароны РФ заявілі, што ён ляцеў з падмаскоўнага аэрадрома ў Белгарад, а на борце нібыта знаходзіліся 65 палонных украінскіх вайскоўцаў.

Падсумоўваем вэрсіі Расеі і Ўкраіны, і ўсё што, вядома пра катастрофу і загінулых у ёй:

https://smarturl.click/xvjn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гісторыя на Свабодзе». Як і калі нарадзіўся беларускі этнас: пры чым тут балты, вужы і камяні

Якія супольнасьці на тэрыторыі Беларусі існавалі да таго, як зьявіўся беларускі этнас? Ці сапраўды так званы балцкі субстрат адыграў істотную ролю ў фармаваньні беларускага народу? Ці існавала старажытнаруская народнасьць?

Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктарам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам:

https://smarturl.click/bZqV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму лекі ў Беларусі оптам даражэйшыя, чым у Расеі ўраздроб — расьсьледаваньне БРЦ

Экспэрты БРЦ адзначаюць, што закупіць толькі тры віды лекаў у расейскіх аптэках ураздроб абышлося б беларускаму бюджэту на 2 млн даляраў таньней, чым калі дзяржава набыла іх оптам у 2022–2023 гадах у кампаніі «Лігматон», якая да канца 2021 году належала ўладальніку кампаніі «Тытунь-Інвэст» Паўлу Тапузідзісу.

У чарговым расьсьледаваньні Беларускі расьсьледніцкі цэнтар аналізуе дзейнасьць кампаніі «Лігматон»:

https://smarturl.click/VQZg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мінінфарм прыпыніў дзейнасьць Рамана Цымберава, аднаго з апошніх незалежных выдаўцоў у Беларусі

Дзеяньне пасьведчаньня выдаўца Рамана Цімберава пакуль прыпынілі на месяц. Раман — беларускі паэт і выдавец, уладальнік электроннай крамы мастацкай і гістарычнай літаратуры Kniger.by, у якой прадаюцца і кнігі на беларускай мове. Ён, сярод іншага, выдаў кнігу казак для дзяцей «Дзедавы казкі ад Дзеда Янкеля», кнігі Дзьмітрыя Дразда «Минский тюремный замок», Вінцэся Мудрова «Гарачы парафiн», Паўла Каралёва «Купала i Колас жартуюць» і інш.

Больш пра перасьлед беларускіх выдаўцоў:

https://smarturl.click/YDqm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы: учора сілавікі прыйшлі больш як да 100 чалавек. Рэйд па сем'ях палітвязьняў працягваецца

UPD❗️ Паводле крыніцы «Белсату», сёньня сілавікі наведалі яшчэ сама меней тры сям'і палітзьняволеных. Паводле «Вясны», шмат хто з затрыманых учора ўжо на волі з падпіскай аб нявыезьдзе і невыдаваньні, але некаторыя дасюль за кратамі, іх працэсуальны статус невядомы.

Па інфармацыі праваабаронцаў, у шматлікіх выпадках сілавікоў цікавіла дапамога ад INeedHelpBY. Для прадуктовай дапамогі яна выкарыстоўвала сэрвісы дастаўкі ад «Эўраопт» і «Гіпа». Сілавікі пыталі, «хто дапамагае зь перадачамі і хто аплачвае кошыкі з прадуктамі», шукалі ў тэлефонах аплікацыі замежных банкаў, патрабавалі тлумачэньняў наконт грашовых пераводаў на беларускую картку з-за мяжы. Падрабязнасьці:

https://smarturl.click/RaqW

Читать полностью…
Подписаться на канал