radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцам стала вядома, што 31 кастрычніка і 1 лістапада да шэрагу людзей па ўсёй краіне прыходзілі супрацоўнікі КДБ у рамках новай крымінальнай справы, заведзенай паводле арт. 357 КК («Змова ці іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Грамадзяне Малдовы мэнтальна ўжо даўно ў Эўропе», — малдоўская экспэртка Ібрагімава 

Палітоляг Галія Ібрагімава аналізуе вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Малдове, расказвае, як у Кішынёве ўспрынялі паводзіны афіцыйнага Менску падчас малдоўскай выбарчай кампаніі, і тлумачыць, чаму другое прэзыдэнцтва Маі Санду будзе вельмі няпростае. https://smarturl.click/Dap8E

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Саша Філіпенка пра выбары ў ЗША, кампанію ў Беларусі і падставы для аптымізму

Што адбываецца, калі заключаеш угоду з рэжымам і вяртаесься на радзіму. Пра актуальнае гучаньне рамана Сашы Філіпенкі для беларусаў пагаворым з самім пісьменьнікам. Спэктакль паводле «Крэмулятара» неўзабаве пакажуць у Празе. Пісьменьнік лічыць, што зьмены ў Беларусі зробяць людзі, якія жывуць у Беларусі, а таксама гаворыць пра тое, як могуць паўплываць на сытуацыю ў Беларусі вынікі выбараў у ЗША.
https://youtu.be/flsPoQEeFgE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Якія мэты Пуціна: дакумэнты ад 2022 году раскрываюць пляны Расеі на пасьляваенную Ўкраіну

У распараджэньне праекту «Система» трапілі першыя прапановы Расеі па мірнай дамове з Украінай, складзеныя неўзабаве пасьля поўнамаштабнага ўварваньня ў 2022 годзе і перададзеныя на перамовах у Беларусі.

Гэты дакумэнт, які раней не публікаваўся, дазваляе зразумець, чаго менавіта Расея дамагалася ў першыя тыдні вайны, якой яна бачыла будучыню Ўкраіны ў выпадку яе капітуляцыі — і чаму гэтыя ўмовы былі невыканальнымі. https://smarturl.click/z2aVJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стаў вядомы вырак курсанту Акадэміі МУС за «здраду дзяржаве» і «падрыхтоўку да ўдзелу ў вайне»

21-гадовага курсанта Акадэміі МУС Ільлю Нарышкіна асудзілі на 15 гадоў калёніі. Яго судзілі ў закрытым рэжыме ў Горадзенскім абласным судзе. https://smarturl.click/Q1pJp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр беларускі каталіцкі сьвятар і скрыпач Пётра Карнялюк

4 лістапада на 55-м годзе памёр айцец Пётра Карнялюк, пробашч францішканскага кляштара ў Маскве, душпастыр беларусаў каталіцкага веравызнаньня Масквы і Маскоўскага рэгіёну.

https://smarturl.click/W3poX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фігуранта «справы Ціханоўскага» Арановіча 5 месяцаў трымаюць у рэжыме інкамунікада

Аляксандар Арановіч знаходзіцца ў зьняволеньні амаль 4,5 года. У красавіку 2021 года яго асудзілі да 6 гадоў калёніі паводле двух крымінальных артыкулаў. Пазьней Аляксандру ўзмацнілі пакараньне і перавялі ў магілёўскую турму.

https://smarturl.click/gpYaD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Інкамунікада — «бяз права перапіскі». Як Лукашэнка вярнуў у турмы для палітычных сталінскія парадкі

Новае слова ў праваабаронцаў, інкамунікада (поўная ізаляцыя ад вонкавага сьвету), насамрэч ня мае дачыненьня да нейкіх навацыяў у турэмнай сыстэме.

Наадварот, яно сьцірае розьніцу паміж сёньняшняй вязьніцай і турмою сталінскіх часоў. Тады гэта называлася «бяз права перапіскі», піша Сяргей Дубавец.

https://smarturl.click/l5YVB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

30 гадоў абяцаньняў. Пра што Лукашэнка пісаў у сваіх перадвыбарчых праграмах і што з гэтага выканаў

«Годнае жыцьцё на вёсцы», «больш дзяцей», «свабода прадпрымальніцтва», «годныя заробкі», «правы чалавека» — што Лукашэнка за 30 гадоў абяцаў у сваіх перадвыбарчых праграмах і што выканаў.

https://smarturl.click/Ad7gO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

230 гадоў таму загінуў славуты паўстанец Якуб Ясінскі

4 лістапада 1794 году, роўна 230 гадоў таму загінуў Якуб Ясінскі, вайсковы дзяяч, палітык, кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году на землях Вялікага Княства Літоўскага. Ён палёг у бітве за прадмесьце Варшавы Прагу, якую штурмам узялі расейскія войскі пад кіраўніцтвам Суворава.

Больш падзей гэтага дня — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Ad7g4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Малдове расьсьледуюць законнасьць працэдуры галасаваньня ў амбасадзе краіны ў Менску

Улады ў Кішынёве паведамілі пра пачатак расьсьледаваньня адносна «выбарчых каруселяў». У спэцслужбаў краіны ёсьць падазрэньне, што арганізаваны падвоз грамадзянаў адбыўся як мінімум у трох замежных дзяржавах — Беларусі, Турэччыне і Азэрбайджане.

https://smarturl.click/w9E7b

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На волю выйшаў культурніцкі дзеяч Уладзімер Булаўскі

Ён быў асуджаны да 2 гадоў зьняволеньня па арт. 342-2 КК («неаднаразовае парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў»).

https://smarturl.click/xBxxJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Яўка на другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Малдове за некалькі гадзін да закрыцьця ўчасткаў ужо перавысіла лічбы першага

Ужо па стане на 15:30 колькасьць малдаванаў, якія прагаласавалі ў другім туры, на 3,88% перавысіла яўку на першы тур прэзыдэнцкіх выбараў.

https://smarturl.click/71JJl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вецер пазбавіў электрычнасьці 402 населеныя пункты Беларусі

Больш за ўсё праблемаў зазнала Віцебская вобласць — перабояў з электрычнасьцю зазналі 278 населеных пунктаў. Таксама стыхія пашкодзіла электразабесьпячэньне 34 сельскагаспадарчых будынкаў і 1097 трансфарматарных падстанцый.

https://smarturl.click/3kZZG

Відэа МНС

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму сядзеньне цэлы дзень можа скараціць жыцьцё

Падчас усеагульнага распаўсюджваньня тэлевізараў і кампутараў, час, праведзены намі седзячы перад гаджэтамі, можа сур’ёзна ўплываць на здароўе. The New York Times расказвае, якія рызыкі для здароўя нясе доўгае сядзеньне.

https://smarturl.click/EepbV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 4 лістапада

📌 ЦВК дапусьціла да збору подпісаў 7 прэтэндэнтаў на ўдзел у выбарах прэзыдэнта
📌 30 гадоў абяцаньняў. Пра што Лукашэнка пісаў у сваіх перадвыбарчых праграмах і што з гэтага выканаў
📌«ПіК Свабоды».«У Беларусі выбары — як у „ДНР“ і „ЛНР“», — Саша Філіпенка пра выбары ў ЗША, кампанію ў Беларусі і падставы для аптымізму
📌 Сярод беларускіх дыпляматаў за мяжой плянуецца вялікая кадравая ратацыя. Лукашэнка кажа пра «здраднікаў» у МЗС
📌 Праваабаронцы расказалі дэталі нядаўніх затрыманьняў: сілавікі прыходзілі ў справе аб «змове»
📌 Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў «Беларуськалію» і «Белнафтахіму»
📌 «Ваенная таямніца». Як і чаму ў Беларусі ліквідуюць прыватныя моўныя школы
📌 «Вельмі сумленныя праекты зь беларускім кодам». Што можна паглядзець ў беларускім конкурсе «Паўночнага зьзяньня»
📌 Інкамунікада — «бяз права перапіскі». Як Лукашэнка вярнуў у турмы для палітычных сталінскія парадкі
📌 «Грамадзяне Малдовы мэнтальна ўжо даўно ў Эўропе», — малдоўская экспэртка Ібрагімава пра вынікі прэзыдэнцкіх выбараў
📌 Якія мэты Пуціна: дакумэнты ад 2022 году раскрываюць пляны Расеі на пасьляваенную Ўкраіну

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Грузінская апазыцыя абвясьціла пра пачатак штодзённых пратэстаў

Ад сёньняшняга дня акцыі грузінскай апазыцыі будуць штодзённымі. Пра гэта заявіў адзін зь лідэраў «Кааліцыі за перамены» Ніка Мелія на мітынгу каля будынка парлямэнту Грузіі ў Тбілісі.

Удзельнікі мітынгу пратэстуюць супраць вынікаў парлямэнцкіх выбараў 26 кастрычніка, якія яны лічаць сфальшаванымі. У фальсыфікацыях абвінавачваюць кіруючую партыю «Грузінская мара» мільярдэра Бідзіны Іванішвілі, якая была аб’яўленая пераможцам на выбарах. https://smarturl.click/XyYVM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сярод беларускіх дыпляматаў за мяжой плянуецца вялікая кадравая ратацыя. Лукашэнка кажа пра «здраднікаў» у МЗС

Кіраўнік МЗС Рыжанкоў пасьля нарады ў Лукашэнкі паведаміў пра будучую вялікую ратацыю сярод беларускіх дыпляматаў за мяжой. «Не таму, што нейкая экстраная сытуацыя, нехта скажа — выбары... Вельмі важна, каб вока не замылілася, — гэта раз. І другое — каб ён не пачаў глядзець на двухбаковыя адносіны вачыма таго боку, а ня нашага».

Зьвяртаючыся на нарадзе да старшыні КДБ, Лукашэнка сказаў, што разьлічвае на новага міністра ў тым, каб у МЗС не было «гэтых нягоднікаў, якія здраджвалі нам часта». https://smarturl.click/RAMzl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЦВК дапусьціла да збору подпісаў 7 прэтэндэнтаў на ўдзел у выбарах прэзыдэнта

Цэнтральная выбарчая камісія (ЦВК) Беларусі ўхваліла рашэньне аб рэгістрацыі яшчэ 3 ініцытыўных груп грамадзян для збору подпісаў выбарнікаў на падтрымку вылучэньня кандыдатаў. Сёньня зарэгістравалігрупы Сяргея Бобрыкава, Ганны Канапацкай і Сяргея Сыранкова.

Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар. У Беларусі не засталося афіцыйна зарэгістраваных апазыцыйных партыяў і незалежных грамадзкіх арганізацый. https://smarturl.click/8E6D7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ваенная таямніца». Як і чаму ў Беларусі ліквідуюць прыватныя моўныя школы

«Была праверка ДФР. Раптоўна адключылі ўнутраныя сэрвэры, плятформы. Потым быў яшчэ адзін „трывожны званок“: своечасова ня выплацілі заробак. А 22 кастрычніка шэф паставіў перад фактам: Streamline ліквідуюць». Расказваем падрабязнасьці закрыцьця Streamline і іншых прыватных моўных школаў.

https://smarturl.click/vwv5g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь павялічыла пастаўкі масла ў Расею, але яго на расейскім рынку не стае

У Расеі са сьнежня 2023 году масла падаражэла на 25,7 адсотка, павелічэньне цэн выклікала выпадкі крадзяжоў масла ў крамах.

https://smarturl.click/e5YD5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў «Беларуськалію» і «Белнафтахіму»

Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, новым дырэктарам «Беларуськалію» стаў Андрэй Рыбакоў (на фота).

Старшынёй «Белнафтахіму» стаў Ільля Ікан, які раней узначальваў «Полацак-Шкловалакно».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Вельмі сумленныя праекты зь беларускім кодам». Што можна паглядзець ў беларускім конкурсе «Паўночнага зьзяньня»

Ад сёньня, 4 лістапада, і па 21 лістапада можна будзе паглядзець 14 фільмаў Беларускага конкурсу і 2 стужкі пазаконкурснай сэкцыі «Міждысцыплінарнае мастацтва» на кінафэстывалі «Паўночнае зьзяньне».

https://smarturl.click/mpYV5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мая Санду перамагла на прэзыдэнцкіх выбарах у Малдове

Паводле папярэдніх вынікаў другога туру прэзыдэнцкіх выбараў у Малдове, перамогу ў іх сьвяткуе дзейная прэзыдэнтка Мая Санду. Яна ўжо атрымала віншаваньні ад прыхільнікаў.

https://smarturl.click/z2aBE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 3 лістапада

✏️ Кандыдаты ёсьць, а канкурэнцыі няма. Чым падобныя выбары ў Беларусі і Туркмэністане

✏️ Вецер пазбавіў электрычнасьці 402 населеныя пункты Беларусі

✏️ Наваградзкі замак абнесьлі мурам

✏️ Пасьля ўдару расейскага дрону пашкоджаны будынак Інстытуту журналістыкі ў Кіеве

✏️ На волю выйшаў культурніцкі дзеяч Уладзімер Булаўскі

✏️ У Малдове расьсьледуюць законнасьць працэдуры галасаваньня ў амбасадзе краіны ў Менску

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У фінскім Тампэрэ закрываюць музэй Леніна — апошні па-за межамі Расеі

Музэй Уладзіміра Леніна, які працуе ў Тампэрэ з 1946 году, у нядзелю, 3 лістапада зачыняецца назаўсёды. У гонар гэтага ў апошні дзень музэй адчыніў дзьверы для ўсіх ахвотных.

https://smarturl.click/nyY7W

Фота экспазыцыі з афіцыйнай старонкі музэю

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля ўдару расейскага дрону пашкоджаны будынак Інстытуту журналістыкі ў Кіеве

У выніку атакі ўдарнага БПЛА Узброеных сіл Расеі ў Шаўчэнкаўскі раёне Кіева абломкі пашкодзілі будынак Вучэбна-навуковага інстытуту журналістыкі Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту імя Тараса Шаўчэнкі. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным тэлеграм-канале Кіеўскай гарадзкой вайковай адміністрацыі.

Таксама расейскія агрэсары атакавалі горад Шостка.

https://smarturl.click/vwvvQ

Здымак кіеўскіх уладаў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паліцыя Гішпаніі затрымала больш за 100 марадэраў, якія скарысталіся паводкамі ў Валенсіі

Паводле апошніх лічбаў, пададзеных мясцовымі ўладамі, паводкі сталіся прычынай гібелі 211 чалавек. Пры гэтым улады падкрэсьліваюць, што гэтая лічба яшчэ не канчатковая.

https://smarturl.click/opYYW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трое пацярпелых пасьля абвалу навесу на чыгуначным вакзале Нові-Саду ў вельмі цяжкім стане ў шпіталі

Людзі працягваюць несьці зьнічы і кветкі да чыгуначнага вакзалу ў сталіцы сэрбскага рэгіёну Вайводзіна. Новы чыгуначны вакзал у Нові-Садзе, здадзены ў эксплюатацыю ўлетку, стаў месцам трагедыі. Пасьля абвалу бэтоннага навесу загінулі 14 чалавек.

https://smarturl.click/mpYYB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кандыдаты ёсьць, а канкурэнцыі няма. Чым падобныя выбары ў Беларусі і Туркмэністане

Па вялікім рахунку, у межах цяперашняй дзяржаўнай ідэалёгіі вылучэньне альтэрнатыўных кандыдатаў — нонсэнс. Прыгадваецца байка пра тое, як у сівой даўніне халіф Амар тлумачыў, чаму ён спаліў знакамітую Александрыйскую бібліятэку: «Калі ў гэтых кнігах напісана тое ж, што ў Каране – яны бескарысныя, калі ж іншае — то шкодныя». Гэтак жа і тут. Калі іншыя кандыдаты будуць казаць тое ж, што Лукашэнка — дык навошта яны? Калі ня тое, то хіба гэта не экстрэмізм? Піша Юры Дракахруст.

https://smarturl.click/LYpbM

Читать полностью…
Подписаться на канал