Сарвалася правядзеньне песеннага фэстывалю, задуманага Тураўскай япархіяй БПЦ
Праваслаўны фэстываль духоўнай, народнай і ваенна-патрыятычнай песьні «Палескі Вялікдзень» праводзіўся ўжо чатыры разы. У папярэднія гады колькасьць калектываў-удзельнікаў даходзіла да паўтара дзясятка.
https://smarturl.click/4kD5x
Ігар Лосік чацьвёрты раз сустракае народзіны за кратамі
20 траўня блогеру і журналісту Радыё Свабода Ігару Лосіку споўнілася 32 гады.
Ігара затрымалі 25 чэрвеня 2020 году, у сьнежні 2021-га яму прысудзілі 15 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму за «арганізацыю масавых беспарадкаў і распальваньне варожасьці».
Палітвязень адбывае пакараньне ў Наваполацкай калёніі, дзе яго трымаюць у становішчы інкамунікада. Апошні ліст бацькі Ігара атрымалі ад сына летась у лютым.
Паводле праваабаронцаў, з 2023 году Лосіка трымаюць у памяшканьні камэрнага тыпу.
Жонка Ігара Лосіка Дар’я таксама палітзьняволеная. Ёй прысудзілі 2 гады зьняволеньня паводле артыкулу 361-4 Крымінальнага кодэксу («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці») за інтэрвію тэлеканалу «Белсат».
Той самы Мюнгаўзэн, той самы Скарына. Беларускія сьляды Алега Янкоўскага
Савецкага і расейскага актора Алега Янкоўскага памятаюць усе. Але ня кожны ведае, што «той самы Мюнгаўзэн» многімі ніткамі зьвязаны з нашай краінай.
У гадавіну сьмерці Янкоўскага цікавыя факты яго біяграфіі ўзгадвае Сяргей Дубавец: https://smarturl.click/opODD
ЖЫВАЯ ГІСТОРЫЯ: 70 ГАДОЎ БЕЛАРУСКАЙ СЛУЖБЫ РАДЫЁ СВАБОДА
20 траўня 1954 году пачаліся беларускамоўныя перадачы Радыё Вызваленьне (пазьней — Радыё Свабода). Сёлета мы адзначаем 70-годзьдзе Беларускай службы і прапануем вам нізку гістарычных матэрыялаў.
ЧАСТКА 1: «Гаворыць Радыё Вызваленьне...»
Гэта рэпрынтнае выданьне першага зборніка радыёперадач «з вольнага сьвету для суродзічаў», які «стараньнем Беларускае Рэдакцыі Радыя Вызваленьне» выйшаў у Мюнхэне у 1956 годзе.
Чытаць кнігу (pdf)
«Птушкі пералётныя». Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік
Больш як сорак гадоў Галіна Руднік (1930–2017) аддала працы на Радыё Свабода. Сюды, у беларускую рэдакцыю яе рэкамэндаваў прэзыдэнт Рады БНР Мікола Абрамчык. Працавала яна і для ўкраінскай, і для рускай рэдакцый, адышоўшы на пэнсію у 1995 годзе. У 2011 годзе Свабода апублікавала ўспаміны Галіны Руднік.
•Чытаць кнігу (PDF)
•Слухаць аўдыёкнігу на Soundcloud
«Настойліва зьвяртайцеся, няхай выкручваюцца». Што рабіць, калі адвакаты адмаўляюцца абараняць «палітычнага»
“Калі я працавала адвакатам, не было розьніцы, вяду справу па дамове альбо мяне прызначылі. Я юрыдычную дапамогу аказвала аднолькава”, – кажа былая адвакатка.
І раіць пагаджацца на дзяжурнага адваката, калі іншыя адмаўляюцца абараняць кліента.
Падрабязьней пра тое, як забясьпечыць свае права на абарону: https://smarturl.click/ppy99
Сёньня — 70-я ўгодкі беларускай службы Радыё Свабода
20 траўня 1954 году ў Мюнхэне пачала вяшчаньне беларуская сэкцыя Радыё Вызваленьне (цяпер беларуская служба Радыё Свабода). Першую беларускамоўную перадачу падрыхтавалі Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Пятро Сыч, Сымон Кандыбовіч, Янка Ліманоўскі, Лявон Карась.
Пра іншыя падзеі, пра якія варта ўзгадаць 20 траўня - у матэрыяле Ужо сёньня.
https://smarturl.click/vwzv5
Выбары ў КР: уцекачы без беларускіх пашпартоў на руках ня змогуць выбраць свайго кандыдата. ШМАТ ФОТА
Таксама ўдзельнікі прызнаюць, што кампанія не прыцягнула належнай увагі. Але арганізатары абяцаюць агучыць колькасьць галасоў, «колькі б іх ні было». Рэпартаж Свабоды з канфэрэнцыі кандытаў у Каардынацыйную Раду.
https://smarturl.click/71pJG
У Славаччыне кажуць, што нападнік на прэм'ера мог мець хаўрусьнікаў
Бо нехта выдаліў ягоны акаўнт у ФБ ужо пасьля арышту.
Інфармацыя вынікае зь сёньняшняй заявы міністра ўнутраных спраў Славаччыны Матуша Шутая Эштака. Прычым раней менавіта міністар казаў, што падазраваны ня меў саўдзельнікаў.
https://smarturl.click/9zZ4D
Легенда беларускага баскетболу Кацярына Сныціна выйграла з камандай апошні матч у сваёй прафэсійнай кар’еры і стала чэмпіёнкай Вялікай Брытаніі
Кацярына Сныціна ў 2020 годзе падпісала ліст вольных спартоўцаў. У сакавіку 2021 году Сныціна абвясьціла, што завяршае кар’еру ў нацыянальнай зборнай Беларусі, дзе яна тады была капітанам, каб ня быць часткай прапаганды рэжыму Лукашэнкі. Апошнія два сэзоны яна адгуляла ў брытанскай камандзе «London Lions».
https://smarturl.click/B6wpw
Ці добра вы ведаеце гісторыю былой сталіцы ВКЛ Вільні ў ХІХ стагодзьдзі? ТЭСТ
Вільня была сталіцай Вялікага Княства Літоўскага на працягу амаль пяці стагодзьдзяў – з 1323-га да 1795 году. Гісторыя гэтага места такая складаная і багатая, што можна зрабіць не адзін і ня два тэсты і ўсё роўна не ахапіць яе ўсю. Тым ня менш паспрабуйце праверыць сябе і адказаць на некалькі пытаньняў нашага трэцяга тэсту пра Вільню.
https://smarturl.click/Yz0aA
Расея атакавала базу адпачынку пад Харкавам. Лік ахвяр расьце
У выніку расейскай атакі на цывільны аб’ект пад Харкавам, паводле апошніх зьвестак, загінулі пяць чалавек, 16 атрымалі раненьні.
Расейцы зноў выкарысталі тактыку двайнога ўдару.
https://smarturl.click/ql3aw
Эўразьвяз зрабіў больш строгімі ўмовы ўвозу свойскай жывёлы зь Беларусі і Расеі
З 16 верасьня 2024 году жывёла, якая ўвозіцца, павінна будзе прайсьці сералягічнае дасьледаваньне на антыцелы да вірусу шаленства і атрымаць дакумэнт, які пацьвярджае гэта.
🐶🐱 Ёсьць таксама іншыя патрабаваньні і ўмовы.
https://smarturl.click/mp3Jm
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму не відаць мабілізацыйнай кампаніі на выбары ў Каардынацыйную раду?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Сапраўды, выглядае, што ўдзельнікі выбараў праводзяць іх для сябе, бо не разумеюць сваёй палітычнай місіі або ня вераць у яе. Адсюль сама абраная схема выбараў. Мой голас — гэта мой давер, пры чым ня партыі (іх фактычна няма), а канкрэтнаму палітыку, якога я ведаю. Такія ёсьць у прапанаваных сьпісах, але іх меншасьць. Схема патрабуе, каб, галасуючы за таго, каму давяраю, я аўтаматычна «давяраў» і тым, каго ня ведаю ці каму не давяраю. У выніку мае асобы даверу раскіданыя па розных сьпісах, а галасаваць можна толькі за адзін.
Украінец Вусік стаў абсалютным чэмпіёнам сьвету ў звышцяжкай вазе. Першым за 25 гадоў
Аляксандар Вусік перамог брытанца Тайсана Ф’юры і стаў абсалютным чэмпіёнам сьвету ў боксе ў звышцяжкай вазе.
https://smarturl.click/xBmQe
80 год таму пачаў працу Музэй Янкі Купалы
Музэй адкрыты на месцы былой хаты паэта. У ім захоўваюцца рукапісы і дакумэнты Янкі Купалы, асабістыя рэчы і фатаграфіі, асобныя рарытэтныя фота паэта з дароўнымі надпісамі, сфармаваны вялікі кніжны фонд. Ёсьць аўтографы Янкі Купалы, ліставаньне родных і сучаснікаў паэта. Музэй мае філіялы ў вёсках Харужанцы, Вязынка, Ляўкі і Яхімоўшчына.
Больш падзей гэтага дня ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/ppyvX
Указ, якога ніхто ня бачыў. Як беларускім выпускнікам ускладнілі паступленьне за мяжу
Выпускнікам, якія хочуць паступаць у замежныя ВНУ, перасталі выдаваць у Беларусі некалькі папераў – даведку зь Міністэрства адукацыі і даведку са зьместам праграмы са школы.
Даведаліся, як вырашаюць гэтую праблему:
https://smarturl.click/JDz0q
Мінабароны паведаміла, што прыводзіць у гатоўнасьць тактычную групу 6-й мэханізаванай брыгады ў Горадні
Вайсковае ведамства сьцьвярджае, што гэта робіцца «ў рамках праверкі».
«Асабісты склад на штатным узбраеньні рушыць у прызначаны раён, дзе выканае комплекс мерапрыемстваў па інжынэрным абсталяваньні раёнаў і пазыцый», – гаворыцца ў паведамленьні без пазнакі канкрэтнага месца, дзе будуць рабіцца згаданыя дзеяньні.
Рэжым Лукашэнкі ў апошнія гады няспынна праводзіць вучэньні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэньня дачыненьняў з Захадам і вайны Расеі супраць Украіны, у якой афіцыйны Менск падтрымлівае Крэмль.
ЧАСТКА 2:«На хвалі Свабоды»
Цыкль перадачаў «На хвалі Свабоды» Сяргея Шупы, прысьвечаных гісторыі Радыё Свабода (1954–2013), якія гучалі на нашых хвалях у 2003, 2004, 2009 і 2014 гадах.
•Чытаць на сайце
•Слухаць на Soundcloud
«Свабода бяз радыё: больш Свабоды»
30 красавіка 2019 году на сярэдняхвалевай частаце 1386 кГц апошні раз прагучаў наш сыгнал. Радыё Свабода пасьля амаль 65 гадоў штодзённага этэру канчаткова пакінула радыёхвалі.
•Сэрыя публікацый пра гісторыю Беларускай службы
•Фільм Аляксандра Лукашука
І на закуску: рок-гіт ад гурту Ulis
У 1990 годзе паэт Фэлікс Аксёнцаў і лідэра гурта Ulis Вячаслаў Корань напісалі песьню «Радыё Свабода», якая ад часу свайго стварэньня стала гітом і гімнам пакаленьня.
Перакладчыцы Вользе Калацкай прысудзілі штраф памерам 800 рублёў
Суд над Калацкай адбыўся 17 траўня. Афіцыйна яе пакаралі штрафам у 20 базавых велічыняў за «маханьне рукамі ў РУУС». Пра затрыманьне жанчыны стала вядома 9 траўня.
Раней Вольга Калацкая ўжо была асуджаная і цалкам адбыла пакараньне. 24 красавіка 2021 году перакладчыцу абвінавацілі ў тым, што яна пабіла супрацоўніка тэлеканалу СТБ Рыгора Азаронка (дала поўху). Нягледзячы на тое, што фігурантка справы прынесла прабачэньні пацярпеламу і той ня меў да яе матэрыяльных ці маральных прэтэнзій, судзьдзя Ала Скуратовіч пакарала перакладчыцу 2 гадамі «хатняй хіміі».
Прэзыдэнт Ірану Ібрагім Раісі загінуў у выніку крушэньня верталёта
Прэзыдэнт Ірану Ібрагім Раісі загінуў разам з усімі, хто быў на борце, пры крушэньні верталёта ў іранскай правінцыі Ўсходні Азэрбайджан.
Пра гэта паведаміў кіраўнік іранскага таварыства Чырвонага Паўмесяца Пір Хусэйн Каліванд, перадаюць дзяржаўная тэлерадыёкампанія IRIB, а таксама агенцтва Mehr.
Акрамя таго, ананімны іранскі чыноўнік расказаў Reuters, што верталёт у выніку крушэньня цалкам згарэў.
https://smarturl.click/gpj9B
Важнае 19 траўня ў Беларусі
▪️У Варшаве адбылася канфэрэнцыя кандытаў у Каардынацыйную раду. Уцекачы безь беларускіх пашпартоў на руках ня змогуць выбраць свайго кандыдата
▪️Баскетбалістка Кацярына Сныціна выйграла з камандай апошні матч у сваёй прафэсійнай кар’еры і стала чэмпіёнкай Вялікай Брытаніі
▪️BelPol выпусьціў расьсьледаваньне пра тое, як рэжым Лукашэнкі ўдзельнічае ў вайне
▪️Эўразьвяз зрабіў больш строгімі ўмовы ўвозу катоў і сабак зь Беларусі і Расеі
▪️У Менску на праспэкце Машэрава згарэў аўтобус МАЗ
▪️У Ашгабадзе паставілі амаль 5-мэтровы помнік Янку Купалу
▪️«Раю „беглым“ забыць пра сваю ўласнасьць». Пра палітычныя канфіскацыі маёмасьці як інструмэнт помсты і застрашваньня. Блог на Свабодзе
Помнік Янку Купалу ў Ашгабадзе. ФАТАФАКТ
У сталіцы Туркмэністану паставілі амаль 5-мэтровы помнік Янку Купалу. Помнік прайшоў «усе ўзгадненьні зь беларускім бокам».
Фота: МЗС Беларусі
https://smarturl.click/ba6Y1
Reuters: Жыцьці прэзыдэнта Ірану і кіраўніка МЗС знаходзяцца пад пагрозай
«Мы спадзяемся на лепшае, але інфармацыя, якая паступае зь месца крушэньня, вельмі трывожыць», – сказаў неназваны іранскі чыноўнік Reuters. Пошукі дэлегацыі, што разьбілася на верталётах, і ў якую ўваходзілі прэзыдэнт Ібрагім Раісі і міністар замежных справаў Хусэйн Амір-Абдулах’ян, працягваюцца.
Лідэр Ірана аятала Алі Хамэнэі правёў экстранае пасяджэньне Савету бясьпекі краіны пасьля паведамленьняў аб аварыі верталёта Раісі, паведамляе Tehran Times.
Верталёт, у якім ляцеў прэзыдэнт Ірану Ібрахім Раісі, зьдзейсьніў жорсткую пасадку
Дзяржаўная тэлевізія Ірану паведаміла, што на месца аварыі былі накіраваныя выратавальныя каманды, але складаныя ўмовы надвор'я і моцны туман перашкаджаюць працы ратавальнікаў. У той жа час экіпаж паветранага судна выйшаў на сувязь, і ёсьць верагоднасьць, што абышлося без ахвяр, паведамляе агенцтва Tasnim. У верталёце знаходзіліся яшчэ некалькі чыноўнікаў, у тым ліку міністар замежных спраў.
https://smarturl.click/3kdZk
Чаму троху бруду на руках — гэта карысна
Дасьледаваньні паказваюць, што людзі, якія вырасьлі ў сельскай мясцовасьці, на фэрмах, радзей хварэюць на астму, алергію і хваробу Крона (аўтаімуннае захворваньне кішэчніка). Лекары мяркуюць, што гэта — вынік узьдзеяньня на імунітэт разнастайнага спэктру мікробаў.
https://smarturl.click/VDaE4
Беларусы бяруць удзел у фэстывалі ўкраінскай культуры ў Бэльгіі
18-19 траўня ў Антвэрпэне праходзіць фэстываль украінскай культуры. Усе сродкі ад мерапрыемства ідуць на падтрымку Ўзброеных сіл Украіны.
Беларусы прынялі актыўны ўдзел у фэстывалі і падтрымалі ўкраінцаў, адзначаюць чытачы Свабоды.
Як рэжым Лукашэнкі ўдзельнічае ў вайне — расьсьледаваньне BelPol
Аўтары расьсьледаваньня лічаць, што сваім матэрыялам, над якім ішла праца больш за паўгода, яны прыводзяць доказы віны саўдзелу Лукашэнкі і ягоных памагатых у расейскай агрэсіі супраць Украіны і забойстве цывільных асоб.
https://smarturl.click/3kd4k
У Signal зьявілася беларуская мова
Стваральнікаў праграмы даўно прасілі распрацаваць беларускую вэрсію, і вось яна зьявілася. Паводле дасьледаваньня Comparitech, Signal уваходзіць у сьпіс найбольш бясьпечных мэсэнджараў.
https://smarturl.click/EewDJ
«Раю „зьбеглым“ забыць пра сваю ўласнасьць». Пра палітычныя канфіскацыі маёмасьці як інструмэнт помсты і застрашваньня
Ня толькі арыштаваць палітычных апанэнтаў ці выціснуць за мяжу, але і адабраць маёмасьць, пазбавіць жытла на радзіме — такую форму помсты і застрашваньня былых і патэнцыйных пратэстоўцаў улада ўжо даўно не хавае.
Якія маштабы можа набыць гэтая кампанія, да якіх наступстваў здольная прывесьці і калі можа надысьці той час, калі для безь віны абрабаваных будзе адноўлена справядлівасьць? Піша Віктар Багдзевіч.
https://smarturl.click/O0Q2a
Польшча выдаткуе каля $2,5 млрд на ахову мяжы зь Беларусьсю
«Мы вырашылі інвэставаць 10 мільярдаў злотых у нашу бясьпеку, і найперш у бясьпеку ўсходняй мяжы, — заявіў Туск на прэс-канфэрэнцыі. — Мы пачынаем буйны праект па ўзмацненьні бясьпекі мяжы, уключаючы будаўніцтва сыстэмы ўмацаваньняў, а таксама ажыццяўленьне ляндшафтных і экалягічных рашэньняў, якія зробяць гэтую мяжу цяжкапраходнай для патэнцыйнага ворага».
https://smarturl.click/z20vJ