Калі Расея хоча перамагчы, яна мае выкарыстаць тэрыторыю Беларусі, як у пачатку СВА, заявіў расейскі дэпутат
Калі Расея хоча «усё ж такі дабіцца перамогі», то ёй трэба «выкарыстаць усе магчымасьці», заявіў сёньня першы намесьнік старшыні камітэту Дзярждумы ў справах СНД, эўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыньнікамі, дырэктар Інстытуту краінаў СНД Канстанцін Затулін у эфіры радыёстанцыі «Говорит Москва».
Затулін заявіў, што трэба задзейнічаць «і тэрыторыю Беларусі, як гэта было ў пачатку спэцыяльнай ваеннай апэрацыі». «Гэта, вядома, патрабуе дамоўленасьцяў з нашым беларускім саюзьнікам, але такая дамоўленасьць мне здаецца значна больш актуальнай, чым размовы аб перамовах аб міры».
https://smarturl.click/nygQ6
Галоўнае за 16 жніўня
📌 Лукашэнка памілаваў 30 асуджаных за «злачынствы пратэстнай накіраванасьці»
📌 «ПіК Свабоды». Ці правядзе Лукашэнка датэрміновыя выбары 23 лютага
📌 Міністэрства аховы здароўя будзе рэгуляваць цэны на кансультацыі дактароў-спэцыялістаў
📌 Ня гэтулькі прынцыпы, колькі інтарэсы. Як вырашыць крызіс легітымнасьці Ціханоўскай
📌 Стэндап-коміка Славу Камісаранку будуць судзіць завочна
📌 У АДКБ заявілі, што своечасова выканаюць усе працэдуры пасьля звароту Расеі па вайсковую дапамогу
📌 «Нават ня ведаю, колькі гадоў далі сыну». Гісторыі ўкраінцаў, якія застаюцца за кратамі ў Беларусі з абвінавачаньнем у шпіянажы
📌 Забарона на ўезд у Літву аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі будзе дзейнічаць толькі 16 жніўня. А што пасьля?
📌 Пратэст? Паўстаньне? Рэвалюцыя? Што адбылося ў 2020-м?
📌 «Беларускую сытуацыю трэба разглядаць з псыхіятрам», — Алесь Міхалевіч у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»
💌 Самае важнае і цікавае на Свабодзе за тыдзень — у нашай суботняй рассылцы!
У новым выпуску расказваем пра магчымасьць датэрміновых (ужо ў лютым!) выбараў у Беларусі і «крызіс легітымнасьці Ціханоўскай», аналізуем пратэсты-2020 (і хто адказны за іх паразу), гучныя заявы Лукашэнкі пра «ўкраінскія дроны», што мяняе для яго вайна ў Курскай вобласьці і шмат што яшчэ.
👉🏻 Падпісвайцеся і чытайце ўжо заўтра
У менскай міліцыі расказалі, што выкарыстоўваюць штучны інтэлект
Кіраўнік галоўнага ўпраўленьня ўнутраных спраў Мінгарвыканкаму Міхаіл Грыб паведаміў, што ў сваёй дзейнасьці міліцыя выкарыстоўвае штучны інтэлект. У прыватнасьці ён сказаў, што для грамадзкай бясьпекі выкарыстоўваюцца некалькі тысяч камэр назіраньня, і іх колькасьць будзе павялічвацца.
Міхаіл Грыб таксама дадаў, што менская міліцыя ажыцьцяўляе маніторынг інфармацыі ў Інтэрнэце, каб «абараніць грамадзян»: «Ня буду прыхоўваць: рэсурсы экстрэмісцкага кшталту таксама ў нашым полі зроку», — заявіў ён.
https://smarturl.click/qlgDv
Вайна зграямі дронаў: ва Ўкраіне павялічваюць выкарыстаньне БПЛА з штучным інтэлектам
Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну спрыяла хуткаму разьвіцьцю тэхналёгій бесьпілётнікаў, якія дазволілі танным квадракоптэрам з бомбамі зьнішчаць цэлі на мільёны даляраў. Але ў гонцы ўзбраеньняў паміж бесьпілётнікамі і радыёперашкодамі, якія перарываюць сыгнал паміж дронам і яго апэратарам, гэтыя абарончыя захады, падобна, перамагаюць.
https://smarturl.click/gplVR
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа і інфаграфіку на розныя тэмы. Відэа апошняга тыдня:
Калі б можна было цяпер узяць інтэрвію у Скарыны... radio_svaboda/video/7401937717803715845">Паспрабавалі ўявіць, што б ён расказаў 😁 (гл. відэа👆🏻)
👉🏻 Алімпіяда-2024 дасягнула гендэрнай роўнасьці. radio_svaboda/video/7402313344855608581">Цікавыя факты пра Алімпіяду ў Парыжы
👉🏻 «Гісторыя на Свабодзе». radio_svaboda/video/7402666969813503238">Расказваем пра першы падзел Рэчы Паспалітай
👉🏻 «Я быў наіўны. Але калі глядзіш на гэтыя фота, то бярэ сьвята». radio_svaboda/video/7401235490395032838">Расказваем гісторыю чалавека зь вядомага фота, зробленага 9 жніўня 2020 году
👉🏻 Філяматы і філярэты:radio_svaboda/video/7403042445019073798"> каротка пра гэтыя вядомыя таварыствы
👉🏻 Эканоміка на Свабодзе. radio_svaboda/video/7403434735260732678">Ці ўкладаць грошы ў жыльлё
👉🏻 «Гэта ўпершыню ў гісторыі». radio_svaboda/photo/7402997010527259909">Як беларускі электрык прабег алімпійскі маратон у Парыжы
Міністэрства абароны Беларусі дапаможа манастыру ў Бабруйску
Савет міністраў Беларусі дазволіў перадачу Міністэрствам абароны бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі жаночаму манастыру Сьвятых жанчын-міраносіц у Бабруйску. Цяпер на тэрыторыі манастыра будуюць сабор у гонар расейскага князя Аляксандра Неўскага і храм Іконы Божай маці Жыровіцкай.
Расказваем, што вядома пра манастыр. https://smarturl.click/Q16Rq
Амбасадарка Вялікай Брытаніі Жаклін Пэркінс завяршае дыпляматычную місію ў Беларусі
Як паведамляе Савет Рэспублікі, Жаклін Пэркінс сустрэлася з старшынём яго пастаяннай камісіі ў міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы, экс-кіраўніком МЗС Сяргеем Алейнікам.
Ведамства інфармуе, што «бакі абмяняліся думкамі аб стане і пэрспэктывах беларуска-брытанскіх адносін». Пры гэтым «была акцэнтавана ўвага на неабходнасьці дээскаляцыі адносін, пераасэнсаваньня працэсаў, якія адбываюцца, і аднаўленьня ўзаемапаважлівага дыялёгу».
Брытанскі бок аб сустрэчы не паведаміў.
https://smarturl.click/w9d14
Літва з 16 жніўня цалкам забараніла ўезд на сваю тэрыторыю аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі
Згодна з гэтым рашэньнем, забарона не распаўсюджвалася на машыны з дыпляматычнымі нумарамі, на транспартныя сродкі дыпляматычных прадстаўніцтваў, а таксама міжнародных арганізацый, якія маюць імунітэт згодна зь міжнародным правам
У Мытнай службе Літвы ўдакладнілі, што поўная забарона будзе дзейнічаць толькі 16 жніўня. А як будзе пасьля?
https://smarturl.click/M1Y4o
Чацьвёртая гадавіна «Маршу Свабоды» ў Менску
16 жніўня 2020 году, па ўсёй Беларусі адбыліся шматтысячныя «Маршы Свабоды», на якіх мірныя пратэстоўцы патрабавалі вяртаньня справядлівасьці, спыненьня гвалту і адстаўкі Лукашэнкі. Журналісты назвалі іх найбольш масавымі акцыямі ў гісторыі Беларусі на той момант.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Zydpz
Галоўнае за 15 жніўня
📌 За паўгода — 1,7 мільярда рублёў крэдытаў на жыльлё. Чаму рынак нерухомасьці ўсё расьце і колькі гэта будзе цягнуцца
📌 Лукашэнка адказаў, у якіх умовах ён з Пуціным будзе гатовы ўжыць ядзерную зброю
📌 Улады не разумеюць, як можна працаваць з грамадзтвам без рэпрэсіяў, -- сацыёляг Коршунаў
📌 Прэзыдэнцкія выбары ў лютым 2025-га? Чаму такое магчыма
📌 Памёр палітык Сяргей Калякін
📌 Урад Беларусі звольніў яшчэ аднаго кіраўніка Беларускай чыгункі праз карупцыю
📌 На мяжы Беларусі ўезду ў Літву, Латвію і Польшчу чакаюць больш за тры тысячы транспартных сродкаў
📌 «ПіК Свабоды». «Як у 2022, ёсьць небясьпека ўцягваньня Беларусі ў канфлікт», — прадстаўнік АПК, экс-намесьнік камандзіра палку Каліноўскага
«Як у 2022-м, ёсьць небясьпека ўцягваньня Беларусі ў канфлікт», — прадстаўнік АПК Кабанчук
Чаму хада і вынікі ўкраінскага наступу ў Курскай вобласьці Расеі важныя для беларусаў? Чаго найбольш асьцерагаецца Лукашэнка? Што вядома пра ўдзел у гэтым наступе беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць у складзе розных падразьдзяленьняў Узброеных сілаў Украіны? Адказвае прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бясьпецы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, экс-намесьнік камандзіра палку Каліноўскага Вадзім Кабанчук.
https://www.youtube.com/watch?v=0BgXH-1xLIg
Філёлягу з Масквы далі 3 гады за камэнтары ў тэлеграм-канале Nexta
Суд у Маскве асудзіў 28-гадовага філёляга Алега Селіверава да трох гадоў калёніі па справе аб распальваньні нянавісьці да ўлады за камэнтары ў тэлеграм-канале Nexta. Пра гэта паведамляе SOTAvision.
Селіверава прызналі вінаватым у распальваньні нянавісьці з пагрозай прымяненьня гвалту. Пракурор патрабаваў яму чатыры гады калёніі.
Селівераў прызнаў віну. Як піша SOTAvision, перад прысудам ён папрасіў прабачэньня за напісаныя ў 2022 годзе тры камэнтары. Паводле яго слоў, ён ня памятае, як пакідаў іх, а таксама назваў публікацыі «безадказнымі, дурнымі і жорсткімі». Паводле зьвестак выданьня, у камэнтарах згадвалася «неабходнасьць пераварочваць паліцэйскія аўтамабілі» і «ісьці на Крэмль».
https://smarturl.click/opgVj
У Менску памёр пасол Сырыі
Пасол Сырыі Мухамад аль-Умрані памёр у Менску. Пры гэта сырыйская амбасада паведаміла агенцтву ТАСС. Прычынай сьмерці дыплямата, якога Башар Асад накіраваў у Менск, назвалі востры сардэчны прыступ.
Здымак экрану зь відэа тэлеканалу СТВ
Міністэрства фінансаў Літвы прапанавала ўраду разарваць дамову зь Беларусьсю аб супрацы ў мытнай справе
Літва падпісала дамову зь Беларусьсю аб супрацы ў барацьбе з парушэньнямі мытнага заканадаўства ў ліпені 1996 году ў Вільні.
https://smarturl.click/71V1v
Рэакцыя Лукашэнкі на ўкраінскі наступ у Курскай вобласьці
Палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч камэнтуе, як беларускія ўлады рэагуюць на ўкраінскі наступ у Курскай вобласьці.
https://www.youtube.com/watch?v=_Fr3kWpN4bA
Ці правядзе Лукашэнка датэрміновыя выбары 23 лютага
У Беларусі загаварылі пра магчымасьць датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў у лютым 2025 году. Наколькі гэта рэалістычна? Ці можа быць зьвязана са станам здароўя Аляксандра Лукашэнкі, альбо ёсьць іншыя чыньнікі? Разважае палітоляг і гісторык Роза Турарбекава.
https://www.youtube.com/watch?v=1J7ohzPmubQ
Лукашэнка памілаваў 30 асуджаных за «злачынствы пратэстнай накіраванасьці»
Тэлеграм-канал «Пул Первого» паведаміў, што кіраўнік Беларусі сёньня «падпісаў Указ аб памілаваньні 30 асоб, асуджаных за злачынствы пратэстнай накіраванасьці».
У паведамленьні гаворыцца, што ў ліку памілаваных 14 жанчын і 16 мужчын, некаторыя зь іх маюць сур'ёзныя захворваньні. Таксама паведамляецца, што ў ліку памілаваных ёсць асобы пэнсійнага веку.
https://smarturl.click/z2gZp
Стэндап-коміка Славу Камісаранку будуць судзіць завочна
Камісаранку вінавацяць у «распальваньні варожасьці», «паклёпе на Лукашэнку» і яго «абразе». Супраць яго распачалі спэцыяльнае вядзеньне.
Коміку інкрымінуюць ч. 1 арт. 130 КК («распальваньне варожасьці»), ч. 2 арт. 367 («паклёп на Лукашэнку») і арт. 368 («абраза Лукашэнкі»). Камісаранку запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсьці ў Сьледчы камітэт.
У адказ Камісаранка напісаў у Instagram: «Запрашалі зьявіцца, але ў мяне, на жаль, не атрымліваецца»
https://smarturl.click/z2g4p
Аліневіч у чэрвені трымаў галадоўку ў ШЫЗА
Асуджаны да 20 гадоў зьняволеньны анархіст Ігар Аліневіч у чэрвені трапіў у лякарню ў Калядзічах праз падазрэньне на язву страўніка, паведамляе тэлеграм-канал «Краіна для Жыцьця».
Абвастрэньне адбылося пасьля галадоўкі, якую Ігар трымаў з 13 па 26 чэрвеня ў ШЫЗА жодзінскай турмы № 8, дзе палітвязень адбывае тэрмін.
Ігар — актывіст анархічнага руху, якога затрымалі пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 году. Яго абвінавацілі па шэрагу крымінальных артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ, дзяржаўнага камітэту экспэртыз у Гомельскай вобласьці. У выніку Ігара асудзілі да 20 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Пазьней яму ўзмацнілі пакараньне і перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна.
На 16 жніўня ў Беларусі 1378 палітвязьняў прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.
Чаму зноў загаварылі пра воспу малпаў і наколькі варта яе баяцца?
Сусьветная арганізацыя аховы здароўя 14 жніўня афіцыйна абвясьціла, што ўспышка воспы, віруснай інфэкцыі, якая распаўсюджваецца пры шчыльным кантакце, уяўляе сабой глябальную надзвычайную сытуацыю ў галіне аховы здароўя ў другі раз за два гады. Разьбіраемся, што гэта значыць.
https://smarturl.click/0exy5
Ня гэтулькі прынцыпы, колькі інтарэсы. Як вырашыць крызіс легітымнасьці Ціханоўскай
«Відавочная супярэчнасьць, якая спараджае ў дэмакратычных сілах і ў грамадзтве спрэчкі, канфлікты і абвінавачаньні ў „бестэрміновай дыктатуры Ціханоўскай“».
Юры Дракахруст бачыць супярэчнасьць паміж тым, што прэзыдэнта выбіралі ў 2020 годзе на пяць гадоў, і тым, што вызначыць свабодную волю ўсяго беларускага народу наконт улады налета будзе немагчыма, і прапаноўвае пэўныя крокі.
https://smarturl.click/gpl6A
Пратэст? Паўстаньне? Рэвалюцыя? Што адбылося ў 2020-м?
16 жніўня 2020 году адбыўся самы масавы мірны марш за ўсю гісторыю Беларусі. Падзея ахапіла ўсе гарады, мястэчкі і нават некаторыя вёскі.
Гэта была вяршыня грандыёзнай вулічнай актыўнасьці беларусаў напярэдадні і пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Аднак адзінай агульнапрынятай назвы гэтаму ўсяму няма. Пры тым што ў гістарычнай храналёгіі без такой назвы не абысьціся.
«Нават ня ведаю, колькі гадоў далі сыну»
У чэрвені Ўкраіна дамаглася вызваленьня пяці сваіх грамадзян, арыштаваных на тэрыторыі Беларусі. Паводле амбасадара Ўкраіны ў асаблівых даручэньнях у Беларусі Ігара Кізіма, за кратамі застаюцца яшчэ 8 грамадзян Украіны.
Гісторыі ўкраінцаў, якія застаюцца за кратамі ў Беларусі з абвінавачваньнем у шпіянажы: https://smarturl.click/1dz4w
Былы намесьнік міністра абароны Польшчы: Чаму б не пачаць фармаваньне Беларускага легіёну ў Польшчы?
З такой прапановай у калёнцы ў выданьні Wprost.pl выступіў экс-намеснік міністра абароны Польшчы, былы камандуючы польскімі сухапутнымі войскамі, генэрал-лейтэнант у адстаўцы Вальдэмар Скшыпчак.
Ён нагадаў, што ў Польшчы ўжо дзейнічае Ўкраінскі легіён. У ім грамадзяне Ўкраіны праходзяць вайсковую падрыхтоўку перад тым, як заключыць кантракт з УСУ.
«Мы не зьяўляемся непасрэднымі ўдзельнікамі вайны ва Ўкраіне. Мы падтрымліваем ваюючага суседа ў межах кааліцыі. Мы аказваем дапамогу, сярод іншага — навучаньнем Ўкраінскага легіёна. Чаму б не пачаць фармаваньне Беларускага легіёну?» — пытае адстаўны польскі генэрал.
https://smarturl.click/LYJaW
Офіс Ціханоўскай: спадзяёмся дамагчыся зьмены парадку ўезду беларускіх аўтамабіляў у Літву
Офіс дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай працягвае перамовы зь літоўскім бокам аб спрашчэньні ўезду ў краіну аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі, паведаміў галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.
Паводле палітыка, Офіс спадзяецца на кампраміс у гэтым пытаньні: «Хутчэй за ўсё, гэта будзе нешта сярэдняе паміж польскім варыянтам, калі пускаюць усіх беларускіх грамадзян з шэнгенскімі візамі, [неабходнымі] дакумэнтамі, і латвійскім, калі пускаюць паводле папярэдняй заяўкі».
https://smarturl.click/ppg52
Сырскі заявіў, што УСУ кантралююць у Курскай вобласьці 82 паселішчы, там стварылі ўкраінскую камэндатуру
Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандар Сырскі заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы кантралююць у Курскай вобласьці 82 населеныя пункты на плошчы 1150 квадратных кілямэтраў. Пра гэта ён сказаў на пасяджэньні стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага. Расея пакуль не камэнтавала гэтую інфармацыю.
Сырскі сьцьвярджае, што ўкраінскае войска прасунулася ўглыб рэгіёна на 35 кілямэтраў. На кантраляванай украінскімі вайскоўцамі тэрыторыі створаная ўкраінская камэндатура, якой будзе кіраваць генэрал-маёр Эдуард Маскалёў, сказаў Сырскі. Паводле яго, рашэньне прынялі «для захаваньня правапарадку і забесьпячэньня першачарговых патрэбаў насельніцтва».
https://smarturl.click/mpgBz
У Катары пачынаюць новыя перамовы наконт спыненьня агню ў сэктары Газа
У перамовах, якія пройдуць у Досе, прадстаўнікі чатырох краін — Ізраілю, Катару, ЗША і Эгіпту.
Асноўнай мэтай перамоваў называюць спыненьне агню ў сэктары Газа і паслабленьне рэгіянальнай напружанасьці.
Чаго хочуць ХАМАС і Ізраіль?
https://smarturl.click/AdkdM
Прэзыдэнцкія выбары ў лютым 2025-га? Чаму такое магчыма
У Беларусі загаварылі пра магчымасьць датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў. Наколькі рэальныя такія пляны і што такі сцэнар можа даць Лукашэнку? Ацаніў Валер Карбалевіч.
https://smarturl.click/Ee7e5
«Я, першакурсьнік, мог прыйсьці да прарэктара і запатрабаваць зьнізіць кошты за інтэрнат», — Алесь Міхалевіч ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»
У праекце «Сьведкі Лукашэнкі» адвакат, палітык, былы кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч распавядае пра дзейнасьць студэнцкіх незалежных арганізацыяў у пачатку 1990-х.
https://smarturl.click/B6JzQ