radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

90 гадоў таму нарадзіўся народны артыст Беларусі, актор тэатру і кіно Генадзь Гарбук

24 ліпеня 1934 году ў вёсцы Глыбачка Вушацкага раёну нарадзіўся Генадзь Гарбук, беларускі актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі (1980). У 1958 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, пасьля працаваў акторам у віцебскім драматычным тэатры імя Якуба Коласа. З 1962 году і да самай сьмерці Гарбук працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

Партфоліё актора налічвае больш за сотню роляў у тэатры і кіно. Генадзь Гарбук — гэта Васіль у спэктаклі і фільме «Людзі на балоце» паводле Івана Мележа, Сымон у «Раскіданым гнязьдзе» Янкі Купалы, Зёлкін у «Хто сьмяецца апошнім» паводле Кандрата Крапівы і дзясяткі іншых роляў.

Памёр 7 лютага 2018 году, пахаваны на Ўсходніх могілках Менску.

Больш падзей 24 ліпеня ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/l5GY1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Кіеўскім унівэрсытэце вырашылі аднавіць вывучэньне беларускай мовы

Пра гэта на брыфінгу паведаміў рэктар Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэта імя Тараса Шаўчэнкі Уладзімір Бугроў, піша «Укрінформ».

«Беларуская мова ня ёсьць толькі мовай самаабвешчанага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі, гэта мова беларускага народа, воінаў беларускіх фармаваньняў, якія ў складзе Ўзброеных сіл Украіны змагаюцца за свабоду і незалежнасьць і для Ўкраіны, і для сваёй радзімы», — падкрэсьліў Бугроў:


https://smarturl.click/xBADQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чарговы масавы суд у Беларусі: восем чалавек будуць судзіць за ўдзел у пратэстах 2020 году

У судзе Ленінскага раёну Берасьця 30 ліпеня пачнецца суд адразу над 8 мясцовымі жыхарамі: гэта Іван Амрэйчык, Васіль Ніпарка, Аляксей Самайлюк, Анатоль Закурка, Ігар Сарокін, Сяргей Дзямідзюк, Мікіта Яхімовіч і Валянціна Жукоўская. Іх абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у пасьлявыбарчых акцыях пратэсту 10 жніўня 2020 году. Справу будзе разглядаць судзьдзя Дзьмітры Шурын.

За вясну 2024 году за пратэсты ў Берасьці 10 жніўня 2020 году асудзілі ўжо больш за 20 чалавек:

https://smarturl.click/M17b3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колькасьць загінулых падчас урагану ў Беларусі дасягнула сямі чалавек

Ахвярамі ўрагану 14 ліпеня ў Беларусі сталі 7 чалавек, 75 атрымалі траўмы, паведаміў прадстаўнік МНС Ігар Хадановіч. Паводле яго, 13 чалавек на сёньня застаюцца ў бальніцах, трое зь іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

У выніку ўрагану 338 населеных пунктаў апынуліся без вады, у 17 раёнах адбыліся адключэньні сотавай і тэлефоннай сувязі, былі пашкоджаныя дахі 6 200 жылых дамоў, з іх 3 883 адноўленыя, зафіксавана больш за 13 тысяч выпадкаў падзеньня дрэваў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

5 чалавек затрымалі ў Баранавічах за ўдзел у пратэстах 2020 году

Усіх іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў пасьлявыбарнай акцыі пратэсту ў Баранавічах 9 жніўня 2020 году. У камэнтары пад відэа сілавікоў напісана: «Чарговая партыя крымінальных спраў за масавыя парушэньні грамадзкага парадку» — што, імаверна, сьведчыць пра тое, што затрыманым пагражае крымінальная адказнасьць паводле «народнага» арт. 342 КК.

Сёлета за ўдзел у пратэстах 2020 году асудзілі ўжо 25 жыхароў Баранавічаў. 27 чэрвеня стала вядома пра чарговую справу, прызначаную ў судзе Баранавіцкага раёну, па якой 8 чалавек абвінавачваюць у грубым парушэньні грамадзкага парадку:

https://smarturl.click/RA7Jp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За пяць гадоў колькасьць турфірмаў у Беларусі скарацілася ў 1,5 раза

Цяпер турыстычных фірмаў у краіне засталося ўсяго 1108 — гэта ў 1,5 раза менш, чым было да пандэміі.

https://smarturl.click/kjGB6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне асудзілі бізнэсоўца за пастаўкі празь Беларусь у Расею і акупаваны Данбас граніту для надмагільляў

Ва Ўкраіне завялі справу аб незаконным гандлі гранітам з Расеяй у верасьні 2023 году. У ёй фігуруюць ня менш за чатыры індывідуальныя прадпрымальнікі і кіраўнікі ўкраінскіх прадпрыемстваў.

https://smarturl.click/67pRD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Біяпрыбіральні? Ніхто да такога не дадумаўся». Жыхары пра наступствы ўрагану на Гомельшчыне

«Апынуліся проста ў сярэднявеччы — няма мабільнай сувязі, інтэрнэту, вады і сьвятла. Не працавалі крамы. У Мазыры і Калінкавічах практычна няма гарадзкіх прыбіральняў, ды і ці працавалі б яны, калі няма вады? Што было рабіць маці з малымі дзецьмі? Старым, інвалідам?». Жыхарка Калінкавічаў расказала пра наступствы стыхіі.

https://smarturl.click/8EJXv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускім весьлярам на Алімпіядзе пакуль няма на чым плаваць, іх лодкі не прапусьцілі

Улады Францыі, спасылаючыся на санкцыі, не прапусьцілі рыштунак беларусаў, на якім яны зьбіраліся ўдзельнічаць у спаборніцтвах.

https://smarturl.click/mpGdG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былога палітвязьня з Магілёва зноў асудзілі за камэнтар пра Лукашэнку

У Магілёве зноў асудзілі палітвязьня Паўла Белаголава, які раней ужо адбыў тэрмін у «справе Зэльцэра».

https://smarturl.click/kjGXQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тры гады таму ў Беларусі пачалася масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацый

23 ліпеня 2021 году ў Беларусі пачалася масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацый, Міністэрства юстыцыі падало пазовы на ліквідацыю больш як пяцідзесяці грамадзкіх арганізацый. Да канца красавіка 2024-га ўлады зьліквідавалі ня менш за 1622 некамэрцыйныя арганізацыі. У працэсе прымусовай ліквідацыі знаходзілася ня менш за 1003 НКА, рашэньне аб самастойнай ліквідацыі прынялі сама меней 619.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у падборцы «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/VD7dn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 22 ліпеня

📌 «ПіК Свабоды». Хто будзе супернікам Трампа. Беларускі погляд з ЗША

📌 Ціханоўская падзякавала Байдэну за «непахісную падтрымку» Беларусі

📌 Небеларускі пашпарт – 2. На якіх умовах беларусы могуць атрымаць грамадзянства Гішпаніі, Партугаліі, Нямеччыны і іншых краін

📌 «Беларусь сегодня»: Асуджаны да сьмяротнага пакараньня Рыка Крыгер прызнаны вінаватым у выбуху на станцыі Азярышча

📌 Судзяць курсанта Акадэміі МУС за «здраду дзяржаве» і «падрыхтоўку да ўдзелу ў вайне». Яму пагражае да 25 гадоў калёніі

📌 Кіраўнік АГП Мікалай Казлоў выйшаў на волю

📌 У Гомельскай вобласьці цалкам аднавілі электрычнасьць праз тыдзень пасьля ўрагану

📌 «Беларускі Хамэйні». Дзеля чаго ў краіне ствараюць культ асобы

📌 Польшча заявіла, што можа спыніць беларускія грузаперавозкі праз сваю мяжу, калі Менск ня выкананае трох умоваў

📌 (Не)падпісанты за Лукашэнку, ураджэнцы Махачкалы і Ўладзікаўказу. Хто прадставіць Беларусь на Алімпіядзе-2024

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Экспэрт Харытончык: У другой палове 2024 году ў эканоміцы Беларусі чакаецца стагнацыя

Пасьля доўгага падзеньня ў Беларусі пачала аднаўляцца ІТ-сфэра, такія вынікі аналізу эканомікі ад экспэрта Beroc Анатоля Харытончыка.

Экспэрт дасьледчага цэнтру Beroc Анатоль Харытончык прааналізаваў сытуацыю ў беларускай эканоміцы ў другім квартале гэтага году. На ягоную думку, рост эканомікі адбываўся за кошт павышанага прамысловага выпуску, бо быў попыт на расейскім рынку.

Цяпер жа канкурэнцыя на расейскім рынку вырасла. А ўтрымаць выпуск прамысловасьці на такім жа ўзроўні будзе далей складана. Экспэрт прагназуе запавольваньне росту эканомікі і стагнацыю ў другой палове году.

https://smarturl.click/dpGe0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі журналістку Радыё Свабода Алсу Курмашаву асудзілі да 6,5 гадоў калёніі ў справе аб распаўсюджваньні «ваенных фэйкаў»

Вярхоўны суд Татарстану прызнаў журналістку Татара-башкірскай службы Радыё Свабода Алсу Курмашаву вінаватай у распаўсюджваньні «фэйкаў» аб расейскай арміі (артыкул 207.3 КК РФ) і асудзіў яе на шэсьць з паловай гадоў зьняволеньня ў калёніі. Пра гэта паведамляе Associated Press з спасылкай на кіраўніка прэс-службы суду Натальлю Лосеву.

Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Стывэн Капус назваў прысуд «насьмешкай над правасудзьдзем» і заявіў, што «адзіны справядлівы зыход — гэта неадкладнае вызваленьне Алсу з турмы».

https://smarturl.click/RA7Zv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускія энэргетыкі заявілі пра ўвядзеньне новай сыстэмы адключэньняў

У Беларусі пасьля нядаўняга ўрагану апрабуюць яшчэ адзін спосаб павышэньня надзейнасьці энэргасыстэмы.

https://smarturl.click/O07JX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прыцягнуць грамадзян да ўборкі. Лукашэнка падпісаў распараджэньне аб ліквідацыі наступстваў непагадзі

Усе дамы павінны падключыць да электрычнасьці да 1 жніўня, а аблвыканкамы мусяць прыцягнуць грамадзян да ўборкі захламленых тэрыторыяў, гаворыцца ў распараджэньні «аб ліквідацыі наступстваў небясьпечных мэтэаралягічных зьяваў», якое 23 ліпеня падпісаў Лукашэнка. Што ў ім:

https://smarturl.click/Ee5bz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 23 ліпеня

🙍🏻‍♀️Офіс Ціханоўскай правёў перамовы з прадстаўнікамі Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі наконт аўтамабільнях абмежаваньняў

🙍🏻‍♂️ Кіраўніцтва «Белсату» пра абвінавачаньні ў свой бок: «Аргумэнт, што група TVP зазнала страты, недарэчны»

🚣🏻 У беларускіх весьляроў на Алімпіядзе пакуль няма на чым плаваць, лодкі не прапусьцілі праз санкцыі

👮🏻‍♂️ Новы масавы суд у Берасьці і затрыманьні ў Баранавічах за пратэсты 2020 году

👫 «ПіК Свабоды». Чаму Лукашэнка вызваляе некаторых палітвязьняў? Тлумачэньне палітоляга Астапені

⛈ «Біяпрыбіральні? Ніхто да такога не дадумаўся». Жыхары пра наступствы ўрагану на Гомельшчыне

👨🏻‍⚖️Вайскоўцы, журналісты і культурніцкі мэнэджар. Адкуль у Беларусі столькі «здраднікаў дзяржавы»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што Лукашэнка захоча за памілаваньне палітвязьняў? Тлумачэньне палітоляга Астапені

Вызваленьне палітвязьняў і анонс новых памілаваньняў — каму і аб чым гэта сыгнал? Чаго Лукашэнка хоча ад Захаду ўзамен? У чым прычына супярэчлівасьці апошніх крокаў беларускіх уладаў? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў перадачы «ПіК Свабоды» адказвае доктар паліталёгіі, кіраўнік беларускай ініцыятывы Chatham House Рыгор Астапеня:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/LRegf9lAUSo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Мазыры і Калінкавічах працягваюцца адключэньні сьвятла і вады

«Водаканал інфармуе. У сувязі з аварыйнымі адключэньнямі электраэнэргіі магчымыя часовыя перабоі з халодным водазабесьпячэньнем», — паведамляюць у тэлеграм-каналах Мазыра і Калінкавічаў. Колькі могуць працягнуцца адключэньні сьвятла і вады, не ўдакладняецца.

Між тым у 22 населеных пунктах Гомельшчыны дасюль працуюць дызэль-генэратарныя ўстаноўкі, іх абяцаюць падключыць да штатных ліній электраперадач да 1 жніўня:

https://smarturl.click/kjG46

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хто заменіць Байдэна ў выбарчай гонцы

Адмова дзейнага прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна ад удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах адкрыла магчымасьць барацьбы за намінацыю ў прэзыдэнты ЗША. Расказваем, хто цяпер можа замяніць Байдэна ў выбарчай гонцы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўніцтва «Белсату» пра абвінавачаньні ў свой бок: «Аргумэнт, што група TVP зазнала страты, недарэчны»

Кіраўніцтва «Белсату» і былая дырэктарка каналу апублікавалі зварот, у якім адхілілі абвінавачаньні і заявілі, што ім, насуперак абставінам, удалося стварыць умовы для працы тэлеканалу і іншых ягоных плятформаў.

https://smarturl.click/ny4XA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У новага кіраўніка МЗС Беларусі другі замежны візыт. Першы быў у Кітай, цяпер — у Паўночную Карэю

Міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў 23-25 ліпеня наведвае Карэйскую народна-дэмакратычную рэспубліку (КНДР) з афіцыйным візытам.

https://smarturl.click/71eDa

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Другі блёк БелАЭС 26 ліпеня спыняць для «плянава-папераджальнага» рамонту

Пра рамонт паведамілі ў Міністэрстве энэргетыкі. Пра гэтым ведамства не ўдакладніла тэрмінаў рамонту.

Першы блёк БелАЭС ужо прайшоў два плянава-папераджальныя рамонты. У 2022 годзе ён спыняўся для гэтых мэтаў на 198 дзён, у 2023-м — на 68 дзён.

https://smarturl.click/Xy7d6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Банглядэш праходзяць масавыя арышты пратэстоўцаў, колькасьць ахвяраў пратэстаў вырасла

Колькасьць арыштаваных за некалькі дзён пратэстаў у Банглядэш наблізілася да лічбы ў 1200 чалавек. Па меншай меры 174 чалавекі загінулі, у тым ліку некалькі паліцыянтаў. У аўторак чакаецца рашэньне суду наконт вострага пытаньня пра дзяржаўныя квоты.

https://smarturl.click/dpGdJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Артыкул „здрада дзяржаве“ выкарыстоўваецца як сродак для палітычнага перасьледу»

Журналісты, былыя вайскоўцы, каталіцкі сьвятар, бубнач, праграміст, стваральнік візавага цэнтру... Хто ў Беларусі абвінавачваецца ў «здрадзе дзяржаве»?

https://smarturl.click/0e9Lm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Байдэн заявіў, што застанецца на пасадзе прэзыдэнта да канца свайго тэрміну

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што застанецца на пасадзе кіраўніка Белага дому да канца прэзыдэнцкага тэрміну. Пра гэта ён напісаў 22 ліпеня на сваёй старонцы ў сетцы Х.

«Мы — Злучаныя Штаты Амэрыкі, і няма нічога немагчымага, калі мы робім гэта разам. Мы проста павінныя памятаць, хто мы ёсьць. Я прысьвяціў сваё прэзыдэнцтва таму, каб даказаць гэта, і буду працягваць гэта рабіць сёньня, заўтра і кожны дзень, пакуль я маю гонар быць вашым прэзыдэнтам», — гаворыцца ў паведамленьні.

21 ліпеня 81-гадовы Джо Байдэн абвясьціў аб рашэньні зьняць сваю кандыдатуру з прэзыдэнцкай гонкі і прапанаваў Дэмакратычнай партыі вылучыць кандыдатам віцэ-прэзыдэнтку Камалу Гарыс. Яна пагадзілася прыняць намінацыю.

https://smarturl.click/0e9Xm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Беларусь сегодня»: Асуджаны да сьмяротнага пакараньня Рыка Крыгер прызнаны вінаватым у выбуху на станцыі Азярышча

Паводле публікацыі, у Беларусь Крыгер прыехаў турыстам 2 кастрычніка 2023 году з тэлефонамі і бесьпілётнікам. Ад СБУ ён нібыта атрымаў каардынаты і фота тайніка з самаробнай выбуховай прыладай, а таксама інструкцыю, як усталяваць яе на чыгунцы. Схованку Крыгер знайшоў у лесапасадцы ў Першамайскім раёне Менску, пад апорай ЛЭП. Перавёз выбухоўку і ўстанавіў яе на чыгуначных пуцях станцыі. Пасьля гэтага адправіўся ў гатэль.

Выбух адбыўся 5 кастрычніка а 23:22. Паводле інфармацыі аднаго са сьведкаў, 6 кастрычніка на шляху, дзе заклалі выбухоўку, павінна была грузіцца вайсковая тэхніка. «Беларусь сегодня» піша, што Крыгера затрымалі 6 кастрычніка. У гэты дзень ён плянаваў ляцець у Баку.

https://smarturl.click/67pX2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хто будзе супернікам Трампа. Беларускі погляд з ЗША

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн абвясьціў, што выходзіць з выбарчай кампаніі. Хто цяпер будзе галоўным супернікам Дональда Трампа на выбарах у лістападзе і як гэта паўплывае на амэрыканскую і сусьветную палітыку? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае беларуска Натальля Райс, доктар навук, былая старшая навуковая супрацоўніца Ўнівэрсытэту Тэнэсі, а цяпер экспэрт-кансультант у кансалтынгавай кампаніі Duco.

https://youtu.be/b8CrM3HWmN4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча заявіла, што можа спыніць беларускія грузаперавозкі праз сваю мяжу, калі Менск ня выкананае трох умоваў

Намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Анджэй Шэйна ў інтэрвію Radio ZET паведаміў, якія крокі мусіць выканаць Менск пры жаданьні нармалізацыі двухбаковых адносін.

Паводле намесьніка кіраўніка МЗС Польшчы, сярод патрабаваньняў, якія павінна выканаць Беларусь, — «спыненьне гібрыдных атак [з дапамогай мігрантаў, якія спрабуюць незаконна перасекчы мяжу], выдача забойцы польскага салдата, вызваленьне зьняволеных палякаў».

Калі гэтыя крокі ня будуць выкананыя, Польшча можа спыніць транспартаваньне тавараў празь Беларусь, адзначыў чыноўнік.

https://smarturl.click/4kqAg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці зьдзівіла адмова Байдэна ад выбарчай гонкі? Якія шанцы дэмакратаў супраць Трампа зараз? Адказваюць палітолягі

Галоўнай навіной 21 ліпеня стала адмова дзейнага прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна ад далейшага ўдзелу ў прэзыдэнцкай гонцы. Цяпер навукоўцы розных унівэрсытэтаў ацэньваюць гэтае рашэньне прадстаўніка Дэмакратычнай партыі. Ня ўсе лічаць, што Гарыс абавязкова стане кандыдаткай ад партыі, бо яе не падтрымалі Абама, Пэлосі і шэраг іншых вядомых дэмакратаў.

Таксама аналітыкі ацанілі шанцы дэмакратаў на змаганьне з Дональдам Трампам.

https://smarturl.click/Q1743

Читать полностью…
Подписаться на канал