radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Вольга Лойка пра суд: «Гэта іх працэс, ня буду ім дапамагаць»

Паводле экс-журналісткі Tut.by Вольгі Лойкі, яе ў суд, які праходзіць у Беларусі, як і для ўдзелу ў працэсе праз скайп, не запрашалі.

«Адносна працэсу мне сказаць няма чаго — ня ўдзельнічаю, мяне ніхто не інфармаваў і я адваката ня брала. Гэта іх працэс, ня буду ім дапамагаць. Унутры краіны засталося шмат людзей, каму патрэбная юрыдычная дапамога — ня буду адцягваць на сябе рэсурсы», — сказала Вольга Лойка ў інтэрвію Свабодзе.

Падрабязьней пра завочны працэс: https://smarturl.click/ppa97

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латвія з 16 ліпеня перастане прапускаць аўтамабілі зь беларускай рэгістрацыяй

Забарона распаўсюджваецца на ўезд у Эўразьвяз праз латвійска-беларускія і латвійска-расейскія памежныя пункты. Улады Латвіі патлумачылі гэты крок.

https://smarturl.click/qlm90

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля польскай блякады руху ўлады Беларусі запрасілі Польшчу сумесна вывучыць сытуацыю на мяжы

З заявай выступіў міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, прызначаны на гэтую пасаду гэтым летам. Пры гэтым Рыжанкоў абрынуўся на палякаў з крытыкай і зазначыў, што «польскаму боку ня вельмі цікавае разьвязаньне гэтага пытаньня».

https://smarturl.click/DaBpZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былога кіраўніка Рэспубліканскага турыстычнага зьвязу асудзілі за «дзяржаўную здраду»

Паводле вэрсіі прапагандыстаў, мужчына супрацоўнічаў з польскімі і літоўскімі спэцслужбамі. Літоўцы нібыта завэрбавалі яго яшчэ ў 2015-м.

https://smarturl.click/6768g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня народзіны паэткі Алаізы Пашкевіч (Цёткі)

15 ліпеня 1876 году нарадзілася Алаіза Пашкевіч (Цётка), паэтка, палітэмігрантка, дзяячка нацыянальна-вызвольнага й сацыялістычнага руху пачатку ХХ ст.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/G6Bnd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Рэчыцкім раёне ад урагану загінуў хлопчык

У аздараўленчым дзіцячым лягеры імя Марата Казея ў Рэчыцкім раёне 7 дзяцей пацярпелі, калі ўпалі дрэвы. Адзін зь іх загінуў.

Загінуламу хлопчыку было 13 гадоў, паведамляе Сьледчы камітэт. (Відэа СК)

Агулам ужо тры чалавекі загінулі ў выніку цяперашняга ўрагану ў Беларусі, 14 — у тым ліку 10 непаўналетніх — пацярпелі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праз ураган на поўдні Беларусі перабоі з вадой і электрычнасьцю — у прыватнасьці праблемы ў Мазыры, Рэчыцы і ў Ельскім раёне. (Відэа з каналу «Народны голас ЕЛЬСК НОВОСТИ»)

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З 1 студзеня 2022 году па 30 красавіка 2024 году празь Беларусь у Нямеччыну нелегальна трапіў 22 021 мігрант.

Такія зьвесткі са спасылкай на фэдэральную паліцыю прывяла прадстаўніца Міністэрства ўнутраных спраў Рыта Шварцэлюр-Зутэр у адказ на дэпутацкі запыт члена апазыцыйнай фракцыі хрысьціянскіх дэмакратаў Аляксандра Трома.

Як адзначае агенцтва «Позірк», сёлета ў першым квартале ў параўнаньні зь першым кварталам 2023 году колькасьць зарэгістраваных выпадкаў незаконнага ўезду ў Нямеччыну з выкарыстаньнем беларускай тэрыторыі зьнізілася ў 4,7 раза (з 2.174 да 464). https://smarturl.click/B6GQj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За двое сутак на вадзе загінулі сем чалавек, у тым ліку падлетак, — МНС

12 і 13 ліпеня ў вадаёмах Беларусі загінула сем чалавек, паведамляе ў апэратыўных зводках Міністэрства па надзвычайных сытуацыях. Сярод загінулых — падлетак 2007 году нараджэньня, які патануў у штучным вадаёме каля вёскі Грабаўка Гомельскага раёну. https://www.svaboda.org/a/33035906.html

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Замах на былога прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў Пэнсыльваніі. ФОТА

Былы прэзідэнт ЗША і кандыдат у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп быў паранены падчас перадвыбарчага мітынгу 13 ліпеня ў Батлеры, штат Пэнсыльванія. Напад расьсьледуюць як замах на забойства.

Фотагалерэя зь мітынгу, які скончыўся замахам на жыцьцё Трампа: https://smarturl.click/l5685

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Атмасфэра, удзельнікі, грошы. Рэпартаж з фэстывалю Tutaka

У 20 кілямэтрах ад Беларусі праходзіць фэстываль абуджаных Tutaka. Пра атмасфэру, удзельнікаў і грошы — рэпартаж Свабоды з другога дня фэсту, 13 ліпеня.

https://smarturl.click/aJA3X

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У 11:25 Памежны камітэт Беларусі паведаміў, што літоўскія калегі ў поўным аб'ёме аднавілі афармленьне асобаў і транспарту на памежным пункце пропуску.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Чым быў небясьпечны для рэжыму мастак Алесь Пушкін?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Алесь быў з тых людзей, якія проста вырастаюць з гэтай зямлі, як арганічная частка яе прыроды, гісторыі і культуры. Яны ня здольныя прыстасавацца, як верабей ня можа прыняць аблічча пацука, яны ня могуць думаць і гаварыць на іншай, не беларускай мове, яны, урэшце, настолькі зьнітаваныя з гэтай прыродай, што проста ня выжывуць дзесьці ў іншай краіне. Сама толькі наяўнасьць такіх людзей — гэта страшны сон «тоже русских», якія ўвасабляюць прышлую палітыку зьнішчэньня Беларусі, беларушчыны і прыродных беларусаў.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дональда Трампа паранілі на перадвыбарчым мітынгу ў Пэнсыльваніі. Што вядома на гэты час

45-ы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп шпіталізаваны 14 ліпеня пасьля таго, як яго зачапіла куля на перадвыбарчым мітынгу ў Пэнсыльваніі. Палітыка вывелі са сцэны. Стралок, як мяркуецца, забіты на месцы супрацоўнікамі Сакрэтнай службы.

https://smarturl.click/Q10Dw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Актор Алек Болдуін заплакаў у судзе, калі спынілі справу аб ненаўмысным забойстве ім украінскай апэратаркі

У штаце Нью-Мэксыка судзьдзя спыніла справу супраць актора Алека Болдуіна, якога абвінавачвалі ў ненаўмысным забойстве ўкраінскай апэратаркі Галіны Гатчынс падчас здымак фільму «Rust».

Абарона актора настойвала, што пракуратура не прадэманстравала ў судзе важны доказ – патроны са здымачнай пляцоўкі. Абвінавачаньне патлумачыла свае дзеяньні тым, што боепрыпасы не былі падобныя на кулі, якія знайшлі на пляцоўцы.

У выніку суд вырашыў закрыць справу і зьняць абвінавачаньні з Болдуіна з прычыны ўтойваньня рэчавых доказаў. Актор заплакаў, калі пачуў рашэньне закрыць справу супраць яго. Яму пагражала да 18 месяцаў пазбаўленьня волі. https://smarturl.click/kjWdX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Прыбіральні толькі на адной вуліцы». Як Лукашэнка 30 гадоў паляпшае жыцьцё на вёсцы, дзе за гэты час стала на 1,3 мільёна менш жыхароў

«Пабудавалі круты спартовы комплекс, а там няма наведнікаў. Я адна плавала ў басэйне». Як беларускія ўлады 30 гадоў «ратуюць» вёску, дзе на 1,3 мільёна паменшала жыхароў. І чаму з гэтага нічога не атрымліваецца. Разьбіраемся.

https://smarturl.click/vwR9v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Замах на Трампа стаў ня першай спробай забойства прэзыдэнтаў і кандыдатаў у ЗША. Як гэта ўплывала на выбары

За ўсю гісторыю чатыры прэзыдэнты ЗША былі забітыя, іншыя станавіліся мішэньню, як і кандыдаты на гэтую пасаду. Палітычныя экспэрты дзеляцца меркаваньнямі, наколькі ўплывалі замахі на кандыдатаў на вынікі наступных выбараў для іх і іхных партый.

https://smarturl.click/ZyW9z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Добраахвотніца «Ночка», якая паведамляе родным беларускіх добраахвотнікаў пра іх гібель. Відэа

З 24 лютага 2022 году ва Ўкраіне загінула ўжо больш за 60 беларусаў, якія ваявалі на баку Кіева. Дакладная колькасьць невядомая. Пра тое, што чалавек знаходзіцца на вайне, празь небясьпеку з боку беларускіх уладаў часта ня ведаюць нават ягоныя родныя.

Камунікацыяй са сваякамі загінулых, прапаўшых бязь вестак і палонных у палку імя Каліноўскага займаецца добраахвотніца, якая служыць там зь лета 2022 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Анёл Сьмерці. Гісторыя беларускі, якая паведамляе родным загінулых каліноўцаў пра іх гібель

«Я з большасьцю застаюся на кантакце. Па-першае, полк — гэта сям’я. І сем’і нашых палеглых таксама цяпер наша сям’я. Яны заўсёды могуць да нас зьвярнуцца па дапамогу ці па нешта іншае. Таму з большасьцю падтрымліваем кантакты. З тымі, хто ў Беларусі, асьцярожныя. З тымі, хто за мяжой, трохі больш шчыльныя».


Гісторыя дзяўчыны, якая паведамляе родным загінулых ва Ўкраіне беларусаў пра іх гібель.

https://smarturl.click/gp3Y2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чэмпіёнамі Эўропы ў футболе стала зборная Гішпаніі

У фінале, які прайшоў на Алміпійскім стадыёне ў Бэрліне, сустракаліся ангельская і гішпанская зборныя. Зь лікам 2-1 перамаглі гішпанцы. Галы за гішпанцаў забілі Ніка Ўільямс і Мікель Аярсабаль, за ангельцаў – Коўл Палмэр.

Гішпанія раней ужо была эўрапейскім чэмпіёнам тройчы – ў 1964 годзе, а потым два разы запар, у 2008 і 2012 гадах. Ангельская зборная дагэтуль ніколі не была чэмпіёнам Эўропы. Не атрымалася і гэтым разам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 14 ліпеня

📌 Былога прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа паранілі на перадвыбарчым мітынгу ў Пэнсыльваніі. Нападнік забіты, загінуў наведнік мітынгу

📌 Замах на былога прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў Пэнсільваніі. ФОТАГАЛЕРЭЯ

📌 Што вядома пра Томаса Мэт’ю Крукса, меркаванага замахоўца на Трампа

📌 У Беларусі ў непагадзь два чалавекі загінулі пасьля падзеньня дрэваў

📌 Атмасфэра, удзельнікі, грошы. Рэпартаж з фэстывалю Tutaka

📌 Літоўскі бок на 8 гадзін прыпыняў пропуск аўтамабіляў у Медніках

📌 Трагедыя на Стаўпеччыне — пара байкераў загінула пад коламі цягніка

📌 За двое сутак на вадзе загінулі сем чалавек, у тым ліку падлетак

📌 Ці шмат вы памятаеце пра 30 гадоў Лукашэнкі ва ўладзе? Прайдзіце наш ТЭСТ

📌 Беларус шые абутак для сусьветных зорак. ВІДЭА

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што вядома пра меркаванага замахоўца на Трампа

ФБР назвала 20-гадовага Томаса Мэтʼю Крукса, жыхара Бэтэл Парку, прымесьця Пітсбургу ў штаце Пэнсыльванія, падазраваным у спробе замаху на Дональда Трампа, былога прэзыдэнта ЗША і патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты.
Агенцтва Ройтэрс сабрала інфармацыю пра падазраванага. https://smarturl.click/9zObj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За 20 кілямэтраў ад Беларусі праходзіць фэстываль Tutaka. Пра атмасфэру і удзельнікаў — відэа Свабоды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля сьпёкі 13 ліпеня на Беларусь абрынуліся ўраганы. Загінулі 2 чалавекі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

9 высноваў пра здаровае харчаваньне паводле амэрыканскіх дыетолягаў

Ці карыснае чырвонае віно для сэрца? Ці сапраўды апрацаваныя прадукты шкодныя для людзей? Газэта The New York Times сабрала адказы на папулярныя пытаньні пра здаровае харчаваньне, акутальныя паводле стану на 2024 год.

https://smarturl.click/aJA3b

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці шмат вы памятаеце пра 30 гадоў Лукашэнкі ва ўладзе? ТЭСТ

Што вы памятаеце пра 30 гадоў Лукашэнкі ва ўладзе? Праверце сябе, адказаўшы на пытаньні нашага тэсту.

https://smarturl.click/XyX1Z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літоўскі бок прыпыніў пропуск аўтамабіляў у Медніках

З трэцяй гадзіны ночы ў літоўскіх памежнікаў праблемы з працай праграмнага забесьпячэньня.

https://smarturl.click/opzyM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ФБР прызнала Томаса Мэт’ю Крукса «субʼектам, які мае дачыненьне да стральбы на мітынгу Трампа»

Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША вызначыла 20-гадовага Томаса Мэт’ю Крукса як «субʼекта, які мае дачыненьне» да замаху на былога прэзыдэнта краіны Дональда Трампа, гаворыцца ў нядзельнай заяве, якую цытуе Reuters.

Крукс пражываў у штаце Пэнсільванія і быў зарэгістраваны як рэспубліканец, згодна са сьпісамі выбаршчыкаў штата.

Фота меркаванага стралка зь відэа, якое ён распаўсюдзіў перад мітынгам

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тры гады таму арыштавалі праваабаронцаў «Вясны» Бяляцкага, Стэфановіча і Лабковіча

14 ліпеня 2021 у Беларусі арыштавалі праваабаронцаў «Вясны» Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ўладзя Лабковіча. Яны будуць асуджаныя адпаведна на 10, 9 і 7 гадоў турмы.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/z2XvZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля сьпёкі на Беларусь абрынуліся ўраганы. У Менску загінула дзяўчына, парушана энэргазабесьпячэньне ў 452 населеных пунктах

У Менску вецер ламаў і вырываў з каранямі дрэвы. У выніку падзеньня дрэва ад шквалістага ветру ў раёне Цнянскага вадасховішча загінула дзяўчына, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Вядома аб пацярпелых у Менску і Ждановічах.

А ў цэнтры Менска з прычыны падзеньня шкла праз парывы ветру каля завода «Гарызонт» пацярпеў 24-гадовы малады чалавек і падлетак.

З прычыны непагадзі — шквальнага ветру і навальніцы — на 19 гадзін 13 ліпеня было парушана энэргазабесьпячэньне ў 301 населеным пункце, вынікае з паведамленьня канцэрна «Белэнэрга». Паводле інфармацыі Міністэрства энэргетыкі, усяго пацярпелі 452 населеныя пункты. https://smarturl.click/w9Dxn

Читать полностью…
Подписаться на канал