radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

У сьпіс «экстрэмістаў» дадалі 44 чалавекі

У пералік асобаў, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці, 24 траўня дадалі яшчэ 44 чалавекі, цяпер у ім 4.100 пазыцыяў.

Апошні раз сьпіс папаўняўся 10 траўня, тады за тыдзень ён павялічыўся на 22 пазыцыі. Пра тое, хто трапіў у сьпіс гэтым разам, чытайце па спасылцы.

https://smarturl.click/nynqX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ім у турмах Беларусі цяжэй, чым іншым. Пяць цытатаў пра ўразьлівыя групы палітвязьняў

Пазбаўленьне свабоды з палітычнай прычыны — гэта вельмі складаны досьвед. А калі ўявіць, што зьняволены належыць да нейкай уразьлівай групы, то адбыцьцё пакараньня становіцца зусім невыносным. Пра гэтыя групы расказалі ўдзельнікі кангрэсу аб палітзьняволеных у Беларусі, які праходзіць у Празе.

https://smarturl.click/LYzzO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Прыклад маштабнай палітыкі генацыду». Расейцы зьнішчылі ў Харкаве выдавецтва, у якім выходзілі кнігі Алексіевіч

Дыпляматы, навукоўцы, журналісты, прадстаўнікі культуры і літаратуры заходніх краін заявілі аб сваёй падтрымцы харкаўскага выдавецтва Vivat, чыю друкарню абстралялі расейскія войскі. 24 траўня ў Харкаве абвясьцілі дзень жалобы.

https://smarturl.click/W3kkD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад ініцыяваў амністыю да 80-годзьдзя вызваленьня Беларусі. Ці закране яна палітвязьняў?

Праваабаронца Павал Сапелка мяркуе, што для ўладаў цяпер зручны момант, каб вызваліць палітвязьняў з гуманітарнага сьпісу.

https://smarturl.click/opXOD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прызначылі дату завочнага суду над галоўным дарадцам Ціханоўскай Франакам Вячоркам

Аб пачатку спэцвядзеньня Сьледчы камітэт паведаміў 16 лютага.

35-гадоваму палітыку інкрымінавана 9 артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

https://smarturl.click/2qEOR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Са сьпісу Турарбекавай, каб выканаць гендарную квоту, зьняліся два ўдзельнікі-мужчыны

Сьпіс «Наша справа» на чале з Розай Турарбекавай скароціцца на дзьве асобы, каб выканаць гендарную квоту, уведзеную на выбары ў Каардынацыйную раду. Выбарчая камісія аднагалосна ўхваліла запыты аб выдаленьні са сьпісу Віктара Саскевіча (нумар 13) і Андрэя Жукаўца (нумар 12).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Быкаў на Свабодзе. Пра Янку Купалу

19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.

Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе https://smarturl.click/4kDJw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 120 гадоў беларускаму паэту Адаму Русаку

24 траўня 1904 году нарадзіўся Адам Русак, беларускі паэт-песеньнік і музыка, заслужаны дзяяч культуры Беларускай ССР. Аўтар славутых «Бывайце здаровы» і «Лясной песьні».

Больш падзей 24 траўня ў гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/nynWV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 23 траўня

✏️ «Нават статус палітвязьня могуць зрабіць незаконным». У Празе пачаўся кангрэс па сытуацыі палітвязьняў у Беларусі

✏️ Ня толькі сьвята. Як у Вільні адзначылі 70-годзьдзе беларускай службы Радыё Свабода

✏️ «Наш Быкаў». Івонка Сурвіла: «Здымак з Быкавым у мяне на сьцяне: штодня бачу яго»

✏️ Бракуе кіроўцаў і кандуктараў, парушаны расклад руху. Якія праблемы мае беларускі грамадзкі транспарт

✏️ «Два з паловай гады на паўзе». Блогерка Дар’я Афанасьева пра зьняволеньне ў гомельскай калёніі

✏️ Ці пераважыць Ціханоўскую Каардынацыйная рада? Тлумачэньне палітоляга Казакевіча

✏️ У Беларусі за шпіянаж арыштавалі грамадзянку Літвы

✏️ Стала вядома прозьвішча беларускага дывэрсанта, які спрабаваў падарваць інфраструктуру Ровенскай АЭС

✏️ Лукашэнка прызначыў новага начальніка Генштабу

✏️ Пуцін прыедзе ў Менск 23 траўня з двухдзённым візытам

✏️ Заснавальнік клінікі «Новы зрок» адказаў на спэцвядзеньне: «Успрымаю гэта як народную ўзнагароду»

✏️ Швэцыя спрасьціла працэдуры легалізацыі беларусаў, скарэктаваўшы ацэнку Беларусі як краіны, куды небясьпечна вяртацца

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Швэцыя спрасьціла працэдуры легалізацыі беларусаў

Швэцыя зьмяніла ацэнку Беларусі ў сваім міграцыйным заканадаўстве, што служыла прычынай для адмоваў беларусам у легалізацыі.

Што зьмянілася?

https://smarturl.click/4kzVm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кітай працягвае скарачаць імпарт беларускага калію

У студзені — красавіку 2024 году ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага 2023 году аб’ёмы імпарту калію ў Кітай зь Беларусі прыкметна скараціліся, а з Расеі і Канады — вырасьлі.

Летась Беларусь была ключавым экспартэрам калію ў Кітай.

https://smarturl.click/9zQRG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рэакцыя Алега Каўрыгіна: «Гэтым рашэньнем мяне прызналі сумленным чалавекам»

Заснавальнік клінікі «Новы зрок» расказаў Свабодзе, як ставіцца да шэрагу абвінавачваньняў, якія ўлады высунулі супраць яго.

«Гэта было чакана, я 15 год жыву ў Літве, плачу падаткі, да мяне тут няма прэтэнзій. На момант майго адʼезду зь Беларусі да мяне прэтэнзій таксама не было. Пасьля адʼезду на мяне завялі тры крымінальныя справы, якія скончыліся абсалютна нічым і паказалі, што я не вінаваты. Яны закрыты за адсутнасьць складу злачынства. Я паглядзеў артыкулы, якія мне зараз інкрымінуюць: там і „захоп улады“ ў Беларусі, і „экстрэмізм“, і „тэрарызм“, цэлая куча ўсяго, што дазваляе судзіць завочна.

Іх дзеяньні прадыктаваныя дзьвюма рэчамі. Першая — фінансавы складнік, адбор сродкаў замежнага інвэстара, каб набіваць свае кашалькі. Другая — гэта страх, ён заключаецца ў тым, што я не зьяўляюся прафэсійным палітыкам, не атрымліваў нейкіх грантаў, не навучаўся ў нейкіх інстытутах. Але ёсьць людзі, якія выклікаюць давер у насельніцтва, па родзе сваёй дзейнасьці я меў зносіны зь вялікай колькасьцю людзей у Беларусі. Я там вывеў мікрахірургію вока з каменнага веку на эўрапейскі ўзровень. У людзей ёсьць сваё меркаванае пра мяне».

Больш падрабязна пра рэакцыю Алега Каўрыгіна пад спасылкай: https://smarturl.click/aJvyd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Супраць былога кіраўніка клінікі «Новы зрок» пачалі спэцвядзеньне

Ігару Каўрыгіну выставілі 13 розных абвінавачаньняў па 9 артыкулах Крымінальнага кодэксу. Колішні кіраўнік менскай клінікі «Новы зрок» вымушана пакінуў Беларусь і жыве за мяжой.

https://smarturl.click/aJvyd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У бацькоў легкаатлеткі Крысьціны Ціманоўскай дома праводзяць ператрус супрацоўнікі СК

Пра гэта паведаміла сама Ціманоўская і дадала: калі ў СК ёсьць пытаньні да яе, яна «запрашае іх у свой новы дом на ператрусы і размовы», бо «ніхто не нясе адказнасьці за яе, акрамя яе самой». Паводле Ціманоўскай, апошнія гады для яе сям’і і так былі вельмі цяжкімі — «рак у мамы (дзякуй Богу ўдалося вылечыць), інсульт у бацькі (зараз ён інвалід)»:

https://smarturl.click/B6m3x

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Пакуль мы тут п’ем лятэ, дзяўчаты там цягаюць сьнег». Блогерка — пра зьняволеньне ў гомельскай калёніі і жыцьцё пасьля вызваленьня

«Адпала жаданьне забаўляцца. З думкамі пра жанчын, якія засталіся за кратамі, цяжка жыць. Я выйшла ня тым чалавекам, якім была раней. Я была раней вельмі сяброўскай. Цяпер жа, па вызваленьні, ня кідалася ў камунікацыі, ляжала два тыдні на канапе і глядзела ў сьцяну», — расказвае Дар'я Афанасьева.

Дар’ю асудзілі за здымак са жнівеньскага маршу пратэсту 2020 году. Яна вызвалілася сёлета 30 сакавіка. Былая зьняволеная расказала пра жыцьцё за кратамі і пасьля:

https://smarturl.click/qlyOB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

А вы ўжо падпісаліся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok? 😉

Там вы знойдзеце шмат унікальных кароткіх відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:

👉🏻 Гісторыя на Свабодзе. radio_svaboda/video/7369993103538670853">Як у ВКЛ называлі ўсходніх суседзяў — сучасную Расею

👉🏻 Да стагодзьдзя Васіля Быкава. radio_svaboda/video/7371873900151540997">Як і чаму цэнзуравалі Народнага пісьменьніка Беларусі

👉🏻 Гісторыя «Хлопчыка зь лебедзем». radio_svaboda/video/7370357182346382598">Пра першы менскі фантан (у сьвеце ёсьць каля 200 такіх)

👉🏻 Як узьнікла Радыё Свабода. radio_svaboda/video/7371169634583710982">Да 70-годзьдзя беларускай службы — узгадваем гісторыю яе стварэньня

👉🏻 Як падзываць катоў? radio_svaboda/video/7371523851760569605">Расказваем, як паразумецца з катом на розных мовах

👉🏻 Рабаўладальніцтва ў ВКЛ. radio_svaboda/video/7372246450870177029">Як Радзівілы набывалі ў свае двары рабоў афрыканскага паходжаньня

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

16 іншаземных шпіёнаў за два гады. Як і каго ў Беларусі абвінавачвалі ў агентурнай дзейнасьці

«Якія факты, якія доказы? Усе проста маўчаць. Якая агентурная дзейнасьць? Ён працаваў дыджэем, не цікавіўся палітыкай увогуле! І ўсе маўчаць. Мне няма ў каго спытацца пра сына. Яны нічога ня могуць даказаць, бо ён нічога не рабіў такога». Расказваем, як беларускія ўлады абвінавачваюць іншаземцаў у шпіянажы.

https://smarturl.click/Zykkd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Дзеля бясьпекі беларусаў». «Кібэрпартызаны» распрацавалі звыш 120 ботаў для палітычных ініцыятыў

Цяпер у іх зьявілася каманда / stop. Яна забараняе робату адпраўляць людзям апавяшчэньні.

https://smarturl.click/9zQZv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Франак Вячорка пракамэнтаваў хуткі пачатак завочнага суду над ім

«Пра так званы „суд“ даведаўся ад журналістаў. Гэта чарговы фарс. Рэпрэсіўны апарат адпрацоўвае свае зарплаты. Ня ведаю, чаго яны гэтым дабіваюцца, але калі думаюць, што гэта спыніць мяне працягваць барацьбу, то памыляюцца.

Але гэты мой „суд“ завочны, віртуальны, а тысячы людзей унутры краіны праходзяць праз рэальныя суды і тэрміны. І я заклікаю сёньня думаць найперш пра іх»

, — заявіў Свабодзе Франак Вячорка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З выбараў у Каардынацыйную раду пасьля адмовы Азарава зьняцца, знялі ўвесь сьпіс «Закон і правапарадак»

Раней каманда «Закон і правапарадак» правяла нараду і большасьцю галасоў прыняла рашэньне падтрымліваць Аляксандра Азарава і пакінуць яго ў сьпісе.

https://smarturl.click/AdaDy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Азараў адмовіўся зьняцца з выбараў у Каардынацыйную раду пасьля патрабаваньня выбарчай камісіі

Каманда «Закон і правапарадак» правяла нараду і большасьцю галасоў прыняла рашэньне падтрымліваць Аляксандра Азарава і пакінуць яго ў сьпісе.

https://smarturl.click/e5ave

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сыходзяць самі, звальняюць пасьля паліграфу. Чаму ў міліцыі бракуе кадраў і як праблему вырашаюць улады

У беларускай міліцыі заўсёды не было дастаткова кадраў. Пасьля 2020 году сытуацыя пагоршылася. Былы сілавік Уладзімер Жыгар расказаў Свабодзе, чаму, нягледзячы на ўсе перавагі, ахвотнікаў служыць у міліцыі не стае.

https://smarturl.click/jkVm8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Турарбекава мусіць выключыць двух мужчын са свайго сьпісу кандыдатаў на выбары ў КР, каб адпавядаць гендарным квотам

У адваротным выпадку яе сьпіс аб’яднаньня «Наша справа» могуць выключыць з выбараў у Каардынацыйную Раду.

Пасьля прыняцьця рашэньня па гэтым пытаньні Выбарчая камісія перайшла да абмеркаваньня рассылкі Аляксандрам Азаравым паведамленьня праз чат-бот пляна «Перамога». Азараву выставілі ўмову зьняцьця з выбараў. Ён павінен агучыць сваё рашэньне а 9-й раніцы 24 траўня.

https://smarturl.click/2qEgW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У беларускай вёсцы на мяжы з Украінай правялі эвакуацыйныя вучэньні

У вёсцы Жмурнае Лельчыцкага раёну, што за 7 кілямэтраў ад мяжы з Украінай, 23 траўня правялі вучэньні па «часовым адсяленьні насельніцтва».

https://smarturl.click/Q1QA3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Навошта Пуцін едзе ў Беларусь?

Ці можа візыт расейскага кіраўніка Ўладзіміра Пуціна сьведчыць пра дадатковае ўцягваньне Беларусі ў вайну? Ці выявіла кардынальна розныя падыходы кампанія па выбарах у Каардынацыйную Раду? Чаму ўлады так апантана змагаюцца з КР? Якую новую палітычную ролю можа адыграць новы склад Каардынацыйнай Рады?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПІК Свабоды» адказвае доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.

ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=EAMqyPtbVJU

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі зноў увялі строгія правілы правядзеньня выпускных вечарынаў. Улады расьпісалі нават маршруты сустрэчы сьвітаньня і сцэнары «масавых гуляньняў». Відэа Свабоды

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Свабода правяла расьсьледаваньне на тэму так званага «літвінізму», каб разабрацца, хто стварае напружанасьць у беларуска-літоўскіх дачыненьнях. Як выявілася, акаўнты, якія публікуюць правакацыйныя відэа і зь якіх ідуць пагрозы літоўскім урадоўцам, ананімныя і новыя — створаныя летась ці сёлета.

Мы пагаварылі з ахвярамі правакацый, выйшла на тых, хто гэтыя правакацыі ўчыняе, а таксама атрымала камэнтары экспэртаў і дзяржаўных сьледчых органаў Літвы:

https://youtu.be/Sb7drWH_D20

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Літве забароняць увоз зь Беларусі і Расеі амаль трох тысяч відаў сельгаспрадукцыі

Міністэрства сельскай гаспадаркі Літвы падрыхтавала канкрэтны пералік сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў расейскага і беларускага паходжаньня, увоз якіх забароняць з 3 чэрвеня. У пераліку цяпер больш за 2,8 тысячы відаў прадукцыі. Яго яшчэ мусіць зацьвердзіць сваёй пастановай урад Літвы:

https://smarturl.click/aJvpg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Нават статус палітвязьня могуць зрабіць незаконным». У Празе пачаўся кангрэс, прысьвечаны сытуацыі палітвязьняў у Беларусі

Больш за 70 чалавек бяруць удзел у кангрэсе #WithoutJustCause: праваабаронцы, прадстаўнікі гуманітарных ініцыятываў, знаўцы права, беларускія і замежныя палітыкі й дыпляматы, а таксама былыя палітзьняволеныя і іхныя сямейнікі. Гэта першы пасьля падзеяў 2020 году буйны экспэртна-палітычны збор, прысьвечаны крызісу ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і дапамозе тым, хто прайшоў праз рэпрэсіі.

Наведалі кангрэс і пагутарылі зь яго ўдзельнікамі:

https://smarturl.click/vwOWg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінскія сілы зьнішчылі яшчэ адзін расейскі карабель у Севастопалі. У Расеі не камэнтуюць

Група расьсьледнікаў Conflict Intelligence Team у выніку вывучэньня спадарожнікавых здымкаў пацьвердзіла зьнішчэньне расейскага ракетнага карабля «Циклон», пра якое ўкраінскі Генштаб заяўляў 21 траўня. На здымках «ракетнага карабля „Циклон“ ля прычалу ня бачна, але зьявіўся выратавальны катэр праекту 23370, прызначаны для выкананьня падводна-тэхнічных работ»:

https://smarturl.click/Ee6g4

Читать полностью…
Подписаться на канал