Акцыя завяршылася каля варшаўскага Палацу культуры і навукі. Марш сабраў звыш тысячы чалавек. Многія ўдзельнікі падкрэсьлівалі, што ў гвалту няма нацыянальнасьці.
Читать полностью…«Прабач мяне, Ліза, ад імя Польшчы, якая пазбаўленая пачуцьцяў. Давайце нарэшце навучымся дапамагаць, ня быць абыякавымі», — заявіла ў сваёй прамове суарганізатарка маршу Агнешка.
Некалькі здымкаў з маршу ад карэспандэнтаў Свабоды.
На месцы пачатку маршу «Яе звалі Ліза» сабралася ўжо некалькі дзясяткаў удзельнікаў, людзі працягваюць прыходзіць, многія нясуць кветкі да ганку, каля якога адбылося жудаснае злачынства.
Читать полностью…Стыхійны мэмарыял перад маршам «Яе звалі Ліза». ФОТА
У Варшаве сёньня пройдзе марш у памяць пра беларуску, якая памерла пасьля згвалтаваньня ў самым цэнтры польскай сталіцы. Марш мае пачацца, а 18-й гадзіне мясцовага часу (а 20-й беларускага) на месцы, дзе адбылося злачынства. Арганізатаркі заклікаюць апрануцца ў чорнае.
На сьцяне дому, каля якога адбылося злачынства, надпіс на дзьвюх мовах — польскай і беларускай: «Ліза была забітая гвалтам і абыякавасцю».
Ці прызнаюць літоўцы беларусаў аўтахтонамі Вільні
Правыя літоўскія палітыкі працягваюць настойваць на ўніфікацыі абмежаваньняў для беларусаў і расейцаў. Гучаць заявы, што беларускія ўцекачы ў Літве нясуць пагрозу нацыянальнай бясьпецы. А пачаліся зьмены ў стаўленьні да беларускіх уцекачоў зь леташніх спрэчак вакол тэмы так званага «літвінізму». У Літве раптам загаварылі, што беларусы крадуць у літоўцаў гісторыю. Гэта можна назваць «посьпехам» беларускіх інтэрнэтных «літвіноў».
Пра тое, што цяпер адбываецца ў Літве і як беларусам паразумецца зь літоўцамі, маючы стагодзьдзі супольнай гісторыі, мы гаворым зь беларускім лінгвістам, археографам, пісьменьнікам і перакладчыкам літоўскай літаратуры Сяргеем Шупам.
ВІДЭА: https://youtu.be/fMA8-U-9io4
Расея нанесла ракетны ўдар па картэжы прэзыдэнта Ўкраіны ў Адэсе
Пра гэта паведаміла грэцкая газэта «Прататэма». Удар адбыўся падчас візыту ў горад прэм’ер-міністра Грэцыі Кірыякаса Міцатакіса. Ён затрымаўся ў Адэсе, дзе сустрэўся з прэзыдэнтам Украіны Ўладзіміра Зяленскага.
https://smarturl.click/M1eyo
Міграцыйны дэпартамэнт Літвы ануляваў дазвол на жыхарства беларусу, які абразіў у Youtube літоўцаў
Максім у інтэрвію, апублікаваным у інтэрнэце, заявіў, што прынцыпова не вывучае літоўскую мову, яму не падабаецца ні Літва, ні яе ўлада, ні законы, ні цэны. Сказаў, што заўсёды вітаецца па-расейску і літоўцаў не паважае.
Згодна зь літоўскім заканадаўствам, можна абскардзіць скасаваньне дазволу на жыхарства цягам 14 дзён.
https://smarturl.click/xBYgZ
Мілітарызацыя Беларусі: рэальнасьць ці прапагандысцкая імітацыя?
Палітоляг Алесь Казак аналізуе тэндэнцыю мілітарызацыі розных бакоў жыцьця ў Беларусі, апавядае пра ідэю-фікс Лукашэнкі і разважае, ці можа Беларусь застацца ўбаку ў выпадку вялікай рэгіянальнай вайны.
«Для Лукашэнкі адышлі на другі плян пытаньні эканомікі, сацыяльнай сфэры — на карысьць пытаньняў бясьпекі рэжыму», — кажа ён у інтэрвію Свабодзе:
https://smarturl.click/1dwYO
Сямёра грамадзян Індыі расказалі, як іх затрымалі ў Беларусі і перадалі Расеі, дзе іх прымушаюць ваяваць ва Ўкраіне
З словаў мужчын, яны прыехалі ў Расею ў канцы сьнежня 2023 году як турысты. Пасьля нейкі турагент нібыта прапанаваў ім наведаць Беларусь, і яны пагадзіліся. Калі яны прыехалі, агент зьнік, а іх затрымала міліцыя, кажуць індыйцы.
Іх перадалі расейскім уладам, якія прымусілі індыйцаў падпісаць нейкія дакумэнты на расейскай мове. Пасьля гэтага яны 15 дзён праходзілі вайсковае навучаньне, а потым іх адправілі ў «месца, дзе ідзе вайна», пішуць індыйскія мэдыя:
https://smarturl.click/G6eMd
Экстрэмізм у нагрузку. Як чыноўнікаў, затрыманых за карупцыю, у дадатак судзяць і па палітычных артыкулах
«Нам, арыштантам, самі канвойныя казалі, што Кірычэнка быў на „сутках“. Але сядзеў асобна ад усіх „экстрэмістаў“, на іншым паверсе. Міліцыянты самі былі ў шоку ад такога», — апавядаў Свабодзе адзін з тых, хто нядаўна вызваліўся з гомельскага ІЧУ.
Рэпрэсіі з палітычных матываў закранаюць ня толькі шараговых беларусаў. Расказваем пра некалькі сьвежых выпадкаў, як чыноўнікаў, затрыманых за карупцыю, у дадатак судзяць і паводле палітычных артыкулаў:
https://smarturl.click/W3yJe
«Зубы цмока», сховішчы выбухоўкі, мінаў: у Латвіі зацьвердзілі плян умацаваньня мяжы зь Беларусьсю і Расеяй
Кабмін Латвіі ўчора зацьвердзіў Плян ваеннага ўмацаваньня і супрацьдзеяньня мабільнасьці на ўсходняй мяжы. У працы ў наступныя 5 гадоў інвэстуюць 303 млн эўра.
Плян зьяўляецца часткай Балтыйскай лініі абароны і прадугледжвае стварэньне пунктаў для падразьдзяленьняў нацыянальных узброеных сіл уздоўж усёй расейска-беларускай мяжы. Гаворка пра абарончыя пазыцыі для вайскоўцаў, розныя перашкоды, супрацьтанкавыя равы, склады боепрыпасаў і мін:
https://smarturl.click/kjgGy
У Літве ўсьлед за Латвіяй прапанавалі забараніць імпарт сельгаспадарчай прадукцыі зь Беларусі і Расеі
Сойм Літвы разгледзіць папраўкі да закона аб сельскай гаспадарцы, якія прадугледжваюць часовую забарону на імпарт і транзыт сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў, краінай паходжаньня якіх зьяўляецца Беларусь ці Расея.
Пералік тавараў, на якія будзе распаўсюджвацца забарона, павінен будзе вызначыць урад.
Калі новую рэдакцыю закону зацьвердзяць у прапанаваным выглядзе, забарона будзе дзейнічаць з 15 красавіка 2024 году да 1 ліпеня 2025 году:
https://smarturl.click/2qweA
Галоўнае за 5 сакавіка
🙍🏻♀️ «Гэта ня проста візыт, гэта місія навядзеньня мастоў». Ціханоўская наведвае Баўгарыю зь першым візытам
🚛 Чарга грузавікоў зь Беларусі ў Польшчу за содні павялічылася ў 4 разы
🇵🇱 Грошы на лячэньне беларускі Лізаветы пачалі вяртацца на карткі ахвярадаўцаў, адкрылі новы збор на пахаваньне. У Варшаве зладзілі мэмарыял памяці
👭 «Пэдагог, філёзаф, шчасьлівая маці і бабуля». Што за жанчыны сядзелі побач з Лукашэнкам у прэзыдыюме БСЖ?
🏠 «Сядзіба за 40 рублёў». Як беларускія ўлады прадаюць помнікі архітэктуры расейскім інвэстарам, а пасьля забіраюць і зноў прадаюць
💰 Выдаткі да 10 тысяч эўра. З чым сутыкаюцца блізкія беларусаў, якія памерлі за мяжой
🗣 У тэлеграм-каналах агітавалі ствараць у Літве «ліцьвінскія» графіці. Разьбіраемся, што адбываецца
👩🏼 Гісторыя кантрабандысткі. Як праз паказаньні ўкраінкі асудзілі беларускіх мытнікаў, а праз 7 гадоў яе саму абвінавацілі ў шпіянажы
👥 «Хочуць піць каньячок, а не ваяваць». Класкоўскі пра ваенныя схемы, мары генэралаў і пляны на Колю
Класкоўскі пра ваенныя схемы, мары генэралаў і пляны на Колю
Новы ўказ Лукашэнкі пра дзейнасьць дзяржаўных органаў у ваенны час — гэта падрыхтоўка да вайны ці крок на ўсялякі выпадак? Наколькі сыстэма ўлады ў Беларусі гатовая да ваеннага становішча?
Пра гэта разважае палітычны аглядальнік інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/GHikiLBqaWg
Выдаткі да 10 тысяч эўра. З чым сутыкаюцца блізкія беларусаў, якія памерлі за мяжой
Расказваем, з чым сутыкаюцца беларусы, чые блізкія памерлі за мяжой — ад камунікацыі з роднымі да збору грошай. А таксама сабралі сьпіс канкрэтных парадаў, што рабіць у такой цяжкай сытуацыі (на прыкладзе адной краіны).
«Пахавальныя фірмы бяруць на сябе ўвесь комплекс паслугаў у афармленьні патрэбных дакумэнтаў, каб цела вывезьлі ў Беларусь. Яны прапануюць розныя варыянты: крэмацыя і перавоз праху або бальзамаваньне і перавоз цела».
https://smarturl.click/qljL9
Навошта Лукашэнку жанчыны. Тлумачым з Гурневічам
У новым выпуску тлумачым, навошта Лукашэнка называе сябе «жаночым прэзыдэнтам».
Поўнае відэа тут: https://youtu.be/PnAEe1Apf3c
У Варшаве стартаваў марш «Яе звалі Ліза»
На пачатку маршу слова ўзяла адна зь яго арганізатарак:
«Ліза — зь Беларусі. Яна прыехала сюды ўладкоўваць сваё жыцьцё. Але тут, у Польшы, яна страціла яго. Ніколі гэтага не забудзем і не прабачым! Мы ня хочам, каб гэта сустрэла яшчэ кагосьці. Мы ня хочам, каб людзі, якія прыяждаюць да Польшчы, баяліся пра сваю бясьпеку».
Наста Базар, у сваю чаргу, адзначыла, што Ліза памерла, сярод іншага, таму, што не магла крычаць.
«Сёньня за яе крычаць будзем мы», — заявіла Базар.
🎥📠 УЖЫВУЮ: https://smarturl.click/2qwjJ
Што зьменіць марш «Яе звалі Ліза»? Тлумачаць арганізатарка і ўдзельнік акцыі #хопіцьгвалціць
У Варшаве арганізаваны марш «Яе звалі Ліза» у памяць пра беларуску, якая памерла ў выніку згвалтаваньня. У сацсетках беларускі і беларусы працягваюць дзяліцца гісторыямі і развагамі пра сэксуальны гвалт.
Ці зьменіць гэта стаўленьне ў грамадзтве да праблемы гендэрнага гвалту ў дачыненьні да жанчын?
Абмяркоўваюць Наста Базар, ініцыятарка акцыі #хопіцьгвалціць і адна з арганізатарак маршу «Яе звалі Ліза», стваральніца і піяршчыца сацыяльных праектаў, а таксама Максім Паршута, блогер, аўтар ютуб-каналу «Максымальна», чый пост у сацсетках пад хэштэгам #хопіцьгвалціць падштурхнуў мужчынаў узяць удзел у гэтай акцыі.
ВІДЭА: https://youtu.be/DxWizbP6MW4
Рэспубліканка Нікі Гэйлі выйшла з прэзыдэнцкай гонкі ў ЗША
Адклікаўшы сваю кандыдатуру, палітык канчаткова дала магчымасьць Дональду Трампу зноў балятавацца на пасаду кіраўніка ЗША. У Супэраўторак Трамп атрымаў пераканаўчую перамогу ў 14 з 15 штатаў, у тым ліку Каліфорніі і Тэхасе.
https://smarturl.click/3kMwG
Зяленскі пацьвердзіў факт удару
«Мы сёньня бачылі гэты ўдар. Вы бачыце, з кім маем справу, ім усё роўна, куды біць. Я ведаю, што сёньня былі ахвяры, я яшчэ ня ведаю ўсіх падрабязнасьцяў, але ведаю, што ёсьць загінулыя, ёсьць параненыя», — сказаў Уладзімір Зяленскі.
У Воршы пасьля забойства чатырох дзяцей звольнілі дваіх чыноўнікаў
Раней генэральны пракурор Андрэй Швед заявіў, што пракуроры разьбіраюцца ў прычынах, якія прывялі да сьмерці чатырох дзяцей у Воршы. У выніку пасад пазбавіліся двое чыноўнікаў, Андрэй Загурскі, начальнік аддзела адукацыі, і Віктар Калачоў — намесьнік старшыні райвыканкама.
https://smarturl.click/z2lg8
На здымку Віктар Калачоў, афіцыйная старонка ІІ Гульняў СНД
Бунт у 2020-м, уцёкі зьняволеных. Расказваем пра Бабруйскую калёнію № 2
Бунт вязьняў, уцёкі, як у камэдыі «Джэнтэльмэны ўдачы», начальнік мае 6 спагнаньняў, а загадчыцу мэдчасткі называюць «садысткай». Расказваем пра самую вялікую «чырвоную» зону краіны:
https://smarturl.click/dpAe4
Зноў вырасьлі чэргі на выезд зь Беларусі ў Эўразьвяз: больш за 2,4 тысячы фураў стаяць ля мяжы
На 10:00 раніцы ў чарзе стаялі 2 430 вялікагрузных аўтамабіляў, паведамляе Памежны камітэт. Найбольш — на выезьдзе ў бок Літвы: перад пунктам пропуску Каменны Лог — 850 фураў, у Беняконях — 815. Выезду ў Латвію ў Грыгораўшчыне чакалі 465 грузавікоў, у Польшчу (у Казловічах) — 300 фураў. На 12:00 іх колькасьць зьменшылася толькі ў Беняконях — з 815 да 810.
На 12:00 на мяжы зь Літвой выезду зь Беларусі чакалі 190 легкавых аўтамабіляў, на мяжы з Польшчай — 120 аўтамабіляў:
https://smarturl.click/67eqg
Пэнсіянэры, якія знаходзяцца пад міжнароднай абаронай, змогуць атрымаць пэнсію ў Польшчы
Намесьнік міністра сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Сэбаст’ян Гаеўскі растлумачыў, што пэнсіі беларусам змогуць плаціць на падставе любога (ад аднаго дня) працоўнага стажу ў Польшчы, да якога могуць дадаць працоўны стаж у Беларусі.
Паколькі многія пэнсіянэры ня могуць атрымаць у Беларусі дакумэнты, якія пацьвярджаюць іхны стаж, дый увогуле вярнуцца ў краіну, Гаеўскі выказаў гатоўнасьць выпусьціць тлумачэньні аб магчымасьці выплаты пэнсіяў для тых, хто мае статус міжнароднай абароны, без адпаведнага звароту ў дзяржаўныя органы Беларусі:
https://smarturl.click/ZyLGq
Былога палітвязьня Андрэя Кудзіка ня вызвалілі пасьля «сутак» — яго затрымалі па крымінальнай справе
Андрэя Кудзіка днямі мусілі вызваліць пасьля «сутак». Аднак яго зноў затрымалі — гэтым разам па крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 369 КК («абраза прадстаўніка ўлады»). Мужчыну зноў дадалі ў сьпіс палітвязьняў Беларусі.
Кудзіка неаднаразова перасьледавалі за пікетаваньне і выказваньне сваёй грамадзянскай пазыцыі на працягу 2020 і 2021 году: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі.
У лютым 2022 году Андрэю прысудзілі 2 гады калёніі паводле «народнага» артыкулу 342 КК:
https://smarturl.click/dpA7l
6 сакавіка 1990 году ў Менску было створанае Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»
«Бацькаўшчына» аб’яднала арганізацыі беларускай дыяспары болей чым з 20 краінаў сьвету. Устаноўчая канфэрэнцыя згуртаваньня прайшла ў 1990-ым, прэзыдэнтам ЗБС «Бацькаўшчына» тады быў абраны Васіль Быкаў. І зьезд беларусаў сьвету адбыўся 8–10 ліпеня 1993 году ў Менску, пасьля зьезды праходзілі раз на 4 гады. Апошні адбыўся ў 2017-ым, на ім выступаў і кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей.
Менавіта дзякуючы Згуртаваньню ў 2014 годзе быў прыняты закон «Аб беларусах замежжа».
У 2021 годзе Вярхоўны суд ліквідаваў аб'яднаньне на пазоў Мінюсту. Спачатку асноўнай прычынай быў перанос чарговага VIII зьезду ў сувязі з каранавінусам, пазьней СК заявіў, што «Бацькаўшчына» заклікала да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы (арт. 361 КК).
Іншыя адметныя даты і падзеі 6 сакавіка — у рубрыцы «Ўжо сёньня» на сайце Свабоды:
https://smarturl.click/O0Gm8
На раздарожжы. Якой можа быць стратэгія дэмакратычнай супольнасьці ў цяперашніх умовах
Відавочнага адказу на пытаньне, як дэмакратычным сілам удзельнічаць у прэзыдэнцкай кампаніі 2025 году, няма ні ў кога. Як і аптымальных варыянтаў дзеяньняў.
«Сэнс новай стратэгіі, звышзадача апазыцыі палягае ў тым, каб вярнуцца ў агульнанацыянальны парадак дня», — палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч разважае пра магчымую стратэгію беларускіх дэмакратычных сілаў дзеля пераменаў у Беларусі:
https://smarturl.click/aJzAX
«Гэта ня проста візыт, гэта місія навядзеньня мастоў». Ціханоўская наведвае Баўгарыю зь першым візытам
5 сакавіка Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Баўгарыі Нікалаем Дэнкавым і міністаркай замежных спраў Марыяй Габрыель, выступіла перад камітэтам Нацыянальнага сходу ў справах Эўропы і ўзяла ўдзел у публічнай лекцыі «Супраціў беларускай апазыцыі вайне ва Ўкраіне і рэжыму ў Беларусі», арганізаванай Сафійскім унівэрсытэтам Клімента Охрыдзкага:
https://smarturl.click/VDG3g
«Пэдагог, філёзаф, шчасьлівая маці і бабуля». Што за жанчыны сядзелі побач з Лукашэнкам у прэзыдыюме БСЖ?
Беларускім саюзам жанчын кіруюць у асноўным былыя настаўніцы, якія пайшлі ў чыноўніцы. Расказваем усё, што пра іх вядома:
https://smarturl.click/DaXvv
Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэры на арышт камандуючага далёкай авіяцыяй Расеі і камандуючага Чарнаморскім флётам РФ
Сяргей Кабылаш (узначальвае расейскую далёкую авіяцыю з 2016 году) і Віктар Сакалоў (камандуе Чарнаморскім флётам зь верасьня 2022 году) «меркавана нясуць адказнасьць за ваенныя злачынствы», а менавіта за ўдары па цывільных аб’ектах, прычыненьне шкоды цывільнаму насельніцтву, а таксама «бесчалавечныя дзеяньні», гаворыцца ў прэс-рэлізе суду.
Суд падазрае Кабылаша і Сакалова ва ўдарах па ўкраінскай электраэнэргетычнай інфраструктуры ўзімку 2022 і ўвесну 2023-га.