У тэлеграм-каналах агітавалі ствараць у Літве «ліцьвінскія» графіці. Разьбіраемся, што адбываецца
За правакацыйныя графіці «Ліцьвіны ідуць, ліцьвіны ўжо побач» на літоўскай мове, зробленыя на бачных месцах у вялікіх гарадах Літвы, у тэлеграм-чатах абяцаюць заплаціць 15 эўра ў крыптавалюце. Беларускія актывісты, якія пабачылі такія паведамленьні, зьвярнуліся ў Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы.
Хто пісаў у чатах і пры чым тут «ліцьвіны» — разьбіраемся:
https://smarturl.click/xBYLO
Што азначае ўступленьне Швэцыі ў NATO для альянсу, для самой краіны і для Балтыйскага рэгіёну
Сяброўства Швэцыі было «адсутнаю часткаю мазаікі» NATO, яно завяршае архітэктуру бясьпекі альянсу ў Паўночным, Арктычным і Балтыйскім рэгіёнах. Аналіз эўрапейскага рэдактара Радыё Свабода Рыкард Юзьвяка.
https://smarturl.click/jkpQZ
У Крупках суд апраўдаў абвінавачанага ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Суд ухваліў рэдкае ў наш час рашэньне: «у дзеяньнях падсуднага адсутнічае склад адміністрацыйнага правапарушэньня».
https://smarturl.click/l5Xb1
Стыхійны мэмарыял у Варшаве на месцы нападу на беларуску. ВІДЭА
Што кажуць людзі, якія прыйшлі ўшанаваць памяць памерлай пасьля згвалтаваньня беларускі Лізаветы. Напад на яе адбыўся 25 лютага ранкам, празь некалькі дзён дзяўчына памерла ў шпіталі. Гвалтаўніка затрымалі, яму пагражае пажыцьцёвае пакараньне.
Польскі Newsweek назваў Анджэя Пачобута «Постацьцю дзесяцігодзьдзя»
Польская рэдакцыя аўтарытэтнага амэрыканскага выданьня правяла цырымонію ўзнагароджаньня сваёй прэміяй і ўганаравала палітвязьня, які знаходзіцца за кратамі ў Беларусі.
https://smarturl.click/Q1dwJ
Фота з фэйсбуку Яцка Паўліцкага
71 год таму памёр Сталін
5 сакавіка 1953 году на сваім лецішчы пад Масквой памёр Ёсіф Сталін, кіраўнік СССР і адзін з самых крывавых дыктатараў у гісторыі чалавецтва. Неўзабаве пасьля ягонай сьмерці прыпыніліся масавыя рэпрэсіі, якія працягваліся некалькі дзесяцігодзьдзяў.
Нават савецкая камісія, якая працавала пасьля яго смерці, ацаніла лічбу ахвяр «Вялікага тэрору» ў 1 млн 548 тыс. 366 арыштаваных і 681 692 расстраляных. 25 мільёнаў чалавек, паводле камісіі, зазналі за сталінскім часам рэпрэсіі.
Іншыя адметныя даты і падзеі 5 сакавіка — у рубрыцы «Ўжо сёньня» на сайце Свабоды:
https://smarturl.click/qljqW
Дзяржаўных службоўцаў праінструктавалі, як ня стаць экстрэмістамі
Дзяржаўныя прадпрыемствы і арганізацыі Беларусі атрымалі дакумэнт, які папярэджвае іх супрацоўнікаў і службоўцаў аб адказнасьці за «экстрэмізм». Азнаёміцца зь ім трэба пад росьпіс.
Як сьцьвярджае крыніца «Люстэрка», інструкцыю пад назвай «Інфармацыя аб мерах адказнасьці за ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасьці» у бюджэтныя арганізацыі разаслаў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі. Азнаёміцца зь ёй і расьпісацца пра гэта павінен быў кожны дзяржаўны службовец альбо супрацоўнік бюджэтнай арганізацыі, гаворыць суразмоўца. Паводле яго, за адмову ад гэтага нязгодных пагражаюць пакараць «ажно да звальненьня». https://smarturl.click/baBEv
Расейскаму актору Міхаілу Яфрэмаву ўхвалілі ўмоўна-датэрміновае вызваленьне
Хайдайніцтва было ўхваленае адміністрацыяй калёніі ў Белгарадзкай вобласьці, дзе ён адбывае пакараньне. Канчатковае рашэньне павінен будзе вынесьці суд, яго дата пакуль невядомая.
8 чэрвеня 2020 году Міхаіл Яфрэмаў трапіў у аварыю ў Маскве. Яго аўтамабіль урэзаўся ў фургон, кіроўца фургона памёр у бальніцы ад атрыманых траўм. Як паказала экспэртыза, актор сеў за руль п’яным.
У верасьні 2020 году суд прыгаварыў Яфрэмава да васьмі гадоў калёніі. Пазьней гэты тэрмін быў скарочаны да сямі з паловай гадоў, бо актор кампэнсаваў маральную шкоду сваякам загінулага. https://smarturl.click/pp5OE
Згвалтаваньне беларускі ў Варшаве, страшныя гісторыі зь Беларусі і цана жаночай Прэміі за адвагу
Гібель беларускі Лізаветы праз згвалтаваньне ў Варшаве выклікала шырокі розгалас — у Польшчы пераглядаюць заканадаўства, у сацсетках пад хэштэгам #хопіцьгвалціць беларускі і беларусы дзеляцца гісторыямі пра сэксуальны гвалт. Суразмоўца Ганны Соўсь — Вольга Гарбунова, якая дакладна ведае, наколькі шырока распаўсюджаны гвалт у дачыненьні да жанчын. Былая кіраўніца шэлтару для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава», былая палітзьняволеная і прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях стала ляўрэаткай Міжнароднай жаночай прэміі за адвагу Дзярждэпартамэнту ЗША. https://youtu.be/x4EzJ12k5dg
«У бамбасховішча ніхто ня ходзіць, бо прылятае з мора». Беларуска расказала пра ўдар па Адэсе
Няма вады і сьвятла, людзі грэюцца ў намётавым гарадку каля царквы. Што кажа адэсітка, якая жыве ў адным двары з пацярпелымі ад удару па шматпавярховіку.
https://smarturl.click/Q1dWJ
Супраць былога палітвязьня Судаленкі распачалі завочную крымінальную справу
Яму інкрымінаваны артыкул 361-4 КК (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці).
У лістападзе 2021-га году яго асудзілі да 3 гадоў зьняволеньня. Праваабаронца выйшаў на волю летась 21 ліпеня, цалкам адбыўшы свой тэрмін – за кратамі праваабаронцу ўтрымлівалі два з паловай гады. Праз два тыдні пасьля вызваленьня ён зьехаў зь Беларусі.
Леанід Судаленка працягвае сваю праваабарончую дзейнасьць у цэнтры «Вясна». https://smarturl.click/Yzj01
Чэргі на межах з Эўразьвязам пасьля закрыцьця яшчэ двух літоўскіх пунктаў пропуску вырасьлі ўдвая
На 10:00 самым загружаным кірункам застаецца літоўскі, тут беларускія памежнікі зафіксавалі 1500 грузавікоў.
https://smarturl.click/opjbA
Блогер-мільёньнік стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад Віцебску. Хто такі Руслан Шкодзін?
Шкодзін — папулярны тыктокер. Яго акаўнт поўніцца армейскім гумарам. Ці будзе такі і пра Палату прадстаўнікоў?
https://smarturl.click/EeXMZ
Фота Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Прадстаўніцу Беларусі на конкурсе «Міс Эўропа – 2024» звольнілі з працы пасьля канфлікту з украінскай удзельніцай
Зрэшты, Ірына Максімовіч кажа, што ёй ужо шлюць прапановы іншыя агенцтвы, а сама яна хацела б і далей прадстаўляць Беларусь у розных конкурсах. Таксама дзяўчына патлумачыла канфлікт у аўтобусе, які мела з прадстаўніцай Украіны.
https://smarturl.click/G6eLE
Экс-амбасадара Украіны ў Казахстане абвясьцілі ў вышук і завочна арыштавалі ў Расеі
У размове з журналістам у жніўні 2022 году дыплямат заявіў, што чым больш украінскі бок «заб’е расейцаў зараз, тым менш давядзецца забіваць» дзецям.
https://smarturl.click/EeXd1
Здымак МЗС Украіны
Беларусь заняла першае месца ў Эўропе па колькасьці зьняволеных журналістаў
На момант падрыхтоўкі дакладу іх было 38, на 31 сьнежня 2023 году — 37. Другое месца заняла Расея (27 журналістаў), трэцяе — Турэччына (18).
Якія яшчэ зьвесткі ёсьць у дакладзе?
https://smarturl.click/dpAxk
«Сядзіба за 40 рублёў». Як улады прадаюць помнікі архітэктуры расейскім інвэстарам, а пасьля забіраюць і зноў прадаюць
«Мясцовыя ўлады зацікаўленыя, каб зь іх нехта зьняў цяжар адказнасьці за гістарычныя аб’екты. Пэўны час мы знаходзілі зь мясцовымі ўладамі агульную мову. Аднак надышла сытуацыя, калі ім паступіла каманда, што такога інвэстара тут быць не павінна». Як улады забіраюць гістарычныя помнікі ў інвэстараў.
https://smarturl.click/aJzx5
Гісторыя кантрабандысткі. Як праз паказаньні ўкраінкі асудзілі беларускіх мытнікаў, а праз сем гадоў яе саму абвінавацілі ў шпіянажы
У Гомельскім абласным судзе ідзе працэс за шпіянаж над грамадзянкай Украіны Натальляй Захаранкай. У СМІ яе называюць «валянтэркай», якая ратавала ўкраінцаў зь Беларусі.
Свабода даведалася, што гэтая гісторыя можа быць яшчэ больш заблытанай і складанай, чым здаецца зараз.
https://smarturl.click/w9wbQ
Здымак з сацыяльных сетак
«Спэцслужбы спрабуюць прымусіць мяне замаўчаць»
Леанід Судаленка працягвае сваю праваабарончую дзейнасьць у праваабарончым цэнтры «Вясна». Ягоны стаж працы па абароне правоў людзе складае 20 гадоў. На рашэньне Сьледчага камітэту пачаць супраць яго спэцыяльнае вядзеньне ён напісаў адказ.
https://smarturl.click/Yzj01
Па-беларуску выйшлі два зборнікі паэзіі польскай нобэлеўскай ляўрэаткі
Зборнікі паэзіі Віславы Шымборскай «Канец і пачатак» і «Партрэт з памяці» цягам апошніх месяцаў выйшлі ў выдавецтвах «Логвінаў» і Gutenberg на 100-годзьдзе з дня нараджэньня паэткі.
У 1996 годзе Нобэлеўскі камітэт уганараваў Віславу Шымборскую прэміяй «за паэзію, якая з іранічнай дакладнасьцю адлюстроўвае ў фрагмэнтах чалавечай рэальнасьці гістарычны і біялягічны кантэкст».
https://smarturl.click/67eyZ
Выява bellit.info
Францыя ўнесла права жанчын на аборт у Канстытуцыю краіны
Парлямэнт Францыі ў панядзелак прыняў рашэньне аб тым, што права жанчын на перарываньне непажаданай цяжарнасьці будзе замацаванае ў Канстытуцыі краіны.
Раней за гэта ўжо галасавала верхняя палата парлямэнту — Сэнат. Такім чынам, Францыя стане першай краінай у сьвеце, дзе права на аборт будзе гарантаванае Асноўным законам. https://smarturl.click/l5Xng
Галоўнае за 4 сакавіка
📌 Чэргі на межах з Эўразьвязам пасьля закрыцьця яшчэ двух літоўскіх пунктаў пропуску вырасьлі ўдвая
📌 Дасьледаваньне BEROC: Беларусы сталі больш выдаткоўваць і менш ашчаджаць
📌 Пасьля выбараў 2020 году ў палітычна матываваных крымінальных справах асудзілі больш за 4,5 тысячы чалавек
📌 Лукашэнка падпісаў указ аб працы дзяржаўных органаў у ваенны час
📌 Блогер-мільёньнік стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад Віцебску. Хто такі Руслан Шкодзін?
📌 «Даў пад зад асабіста Пуціну»: Як былы настаўнік зь менскай Серабранкі разыгрывае беларускіх і расейскіх калег
📌 Прадстаўніцу Беларусі на конкурсе «Міс Эўропа – 2024» звольнілі з працы пасьля канфлікту з украінскай удзельніцай
📌 За тры дні сакавіка мігранты зрабілі ўдвая больш спробаў трапіць зь Беларусі ў ЭЗ, чым за ўвесь студзень
Вярхоўны суд ЗША забараніў штатам выкрэсьліваць Дональда Трампа зь бюлетэняў на выбарах прэзыдэнта
Гэтае рашэньне абавязковае для выкананьня па ўсёй краіне. Вярхоўны суд скасаваў рашэньне суду штату Каларада, які выключыў Трампа ў сьнежні. Суд у Каларада спасылаўся на артыкул у канстытуцыі ЗША, які забараняе ўдзельнічаць у выбарах службовым асобам, якія бралі ўдзел у паўстаньні ці мяцяжы.
У пастанове Вярхоўнага суду гаворыцца, што адказнасьць за выкананьне артыкулу канстытуцыі аб забароне кандыдатам удзельнічаць у фэдэральных выбарах ляжыць на Кангрэсе ЗША, а не на штатах. https://smarturl.click/1dwbD
Людзі працягваюць несьці кветкі да мэмарыялу на месцы, дзе адбыўся напад на 25-гадоўю беларуску Лізавету, якая памерла пасьля згвалтаваньня.
Мужчына ў масцы напаў на беларуску, калі яна вярталася дадому раніцай 25 лютага, прыставіў да яе шыі нож, сілай адцягнуў да суседняй брамы, дзе зьбіў і згвалтаваў. Аголеную жанчыну, якая ляжала на сходах без прытомнасьці, знайшоў вартаўнік і паведаміў пра ўсё ў паліцыю. Лізавета памерла 1 сакавіка.
Падазраванага арыштавалі, яму пагражае ад 15 гадоў турмы да пажыцьцёвага зьняволеньня.
У сераду ў Варшаве мае прайсьці марш у памяць пра Лізавету. Пасьля яе сьмерці ў Польшчы вырашылі перагледзець заканадаўства, узмацніўшы адказнасьць за згвалтаваньне. https://smarturl.click/VDGa0
Лукашэнка падпісаў ўказ аб працы дзяржаўных органаў у ваенны час
Як паведамляе БелТА, указ мае «забясьпечыць сыстэмнае і бесьперабойнае функцыянаваньне дзяржаўнага апарату ў пэрыяд нарастаньня ваеннай пагрозы і ў ваенны час».
Паводле ўказу, прадугледжана магчымасьць пры ўвядзеньні ваеннага становішча прысвойваць воінскія званьні кіраўнікам асобных дзяржаўных органаў і шэрагу арганізацый. https://smarturl.click/mpb3G
Пасьля выбараў 2020 году ў палітычна матываваных крымінальных справах асудзілі больш за 4,5 тысячы чалавек
Лік былых і цяперашніх палітвязьняў у Беларусі наблізіўся да 3000. Пры гэтым зь некаторымі вядомымі палітзвяьнямі сувязі няма ўжо больш за год.
https://smarturl.click/mpbQG
Украінская выведка: Беларусь таргуецца з Расеяй за вышэйшую цану дэталяў для ракетных сыстэмаў «Град»
У выведцы Міністэрства абароны Ўкраіны заявілі, што Расея не змагла дамовіцца зь Беларусьсю аб пастаўцы частак да рэактыўных сыстэмаў залпавага агню «Град», якія вырабляе беларускае ААТ «Волатаўта».
Знайшлі нюанс, які адмоўна ўплывае на якасьць прадукцыі.
https://smarturl.click/1dw96
«Даў пад зад асабіста Пуціну»: Як былы настаўнік зь менскай Серабранкі разыгрывае беларускіх і расейскіх калег
Гэты беларускі мастак зь менскай Серабранкі загадаў расейскім настаўнікам віншаваць Пуціна партрэтамі Бандэры і сам прызначыў сябе «даверанай асобай Уладзіміра Ўладзіміравіча». Распыталі Ўладзіслава Бохана пра акцыянізм, пакорлівасьць настаўнікаў і сэнс акцый.
https://smarturl.click/M1exp
Летась экспарт беларускіх тавараў у Кітай вырас на 20%
Пра гэта заявіў былы міністар эканомікі Беларусі, а цяпер амбасадар у Кітаі Аляксандар Чарвякоў.
https://smarturl.click/RAm2v
390 гадоў таму нарадзіўся філёзаф-матэрыяліст Казімер Лышчынскі
Пэдагог і грамадзкі дзеяч родам з-пад Берасьця, прымаў удзел у маскоўскай, швэдзкай, турэцкай ваенных кампаніях. Уваходзіў у Ордэн езуітаў, але затым выйшаў зь яго. Глыбока вывучаў філязофію, прыродазнаўства і гісторыю. Праславіўся трактатам «Аб неіснаваньні Бога».
Пакараны сьмерцю за атэізм ва ўзросьце 55 гадоў у Варшаве.
Іншыя адметныя даты і падзеі 4 сакавіка — у рубрыцы «Ўжо сёньня» на сайце Свабоды:
https://smarturl.click/71dQk