У Менску моцная залева, у шэрагу раёнаў спыніўся транспарт
Сталічныя пасты ДАІ перакрываюць праезд на затопленыя ўчасткі Менску — адзін з такіх заўважылі ў раёне Ўручча: на ўзбочынах стаяць машыны. Кіроўцы не рызыкуюць выяжджаць на дарогу — празь сьцяну дажджу амаль нічога не відаць.
https://smarturl.click/0e9Bn
«Рыхтуюцца да вайны, а генэратары ня ў стане купіць». Што расказваюць пра сытуацыю ў Мазыры мясцовыя жыхары
«Найгорш, як па мне, сытуацыя склалася на мікрараёне «Пхоў». Раён і так адрэзаны ад Мазыра праз будоўлю моста. Тут жа быў поўны каляпс першыя дні — ні вады, ні сьвятла, ні сувязі. Людзі выкідалі экскрэмэнты ў двары, агародчыкі, бо што было рабіць? Ежа папсавалася на такой сьпёцы. Хоць бы зараза якая не пайшла». Што робіцца ў Мазыры на чацьвёрты дзень пасьля ўрагану.
https://smarturl.click/jkLkq
На здымку — падвоз вады ў Мазыры. Фота з сацыяльных сетак
У Беларусі хочуць забараніць вэйпы. Экспэрты падазраюць, што гэта ў інтарэсах вытворцаў цыгарэт
«Вэйпы — гэта пара, там ёсьць нікатын, фармальдэгід, які распадаецца ў паветры за гадзіны. Але папяросы, цыгарэты — гэта смолы, якія асядаюць паўсюдна і даюць жудасны смурод». У Беларусі хочуць забараніць электронныя цыгарэты. Экспэрты падазраюць, што гэта ў інтарэсах вытворцаў сапраўдных цыгарэт.
https://smarturl.click/Ad5dY
Рэпэтыцыі ў Варшаве і Лёндане, уплывовыя партнэры і ідэя туру па ўнівэрсытэцкіх арэнах у ЗША: расказваем аб амбітным тэатральным праекце пра алімпійку Кацярыну Сныціну
У канцы верасьня экспэрымэнтальны тэатральны клюб La MaMa адкрые свой 63-і сэзон новай працай, створанай беларускім Свабодным тэатрам «KS6: SMALL FORWARD» — пастаноўкай пра вядомую беларускую баскетбалістку Кацярыну Сныціну, якая нядаўна скончыла сваю спартовую кар'еру. Галоўную ролю выканае сама Сныціна ў тандэме з польска-брытанскай дыджэйкай Блянкай Барбарай.
Рэжысэр Мікалай Халезін і галоўная гераіня спэктаклю расказалі Свабодзе, што адбываецца за кулісамі >>
Эстонія таксама забараніла ўезд аўтамабіляў на беларускіх нумарах усьлед за Латвіяй і Літвой
«Транспартныя сродкі зь беларускімі нумарамі ня могуць уяжджаць у Эстонію праз памежныя пункты Эстоніі, незалежна ад прычын знаходжаньня ўладальніка ці карыстальніка ў Эстоніі ці Эўразьвязе», — гаворыцца ў паведамленьні эстонскага МЗС. Забарона тлумачыцца санкцыямі ЭЗ.
Разам з тым ведамства адзначае, што «ў абмежаваных выпадках дзяржавы-чальцы могуць дапускаць выключэньні, у тым ліку не прымяняць забарону паводле гуманітарных меркаваньняў і для аўтамабіляў з дыпляматычнымі нумарнымі знакамі»:
https://smarturl.click/RA7Lx
Галоўнае за 17 ліпеня
🇱🇹 Літва з 18 ліпеня спыняе ўезд аўтамабіляў зь беларускай рэгістрацыяй. Вырашылі, што рабіць і з тымі, якія ўжо ў краіне
🚗 «Беларускія ўлады толькі парадаваліся». Па кім ударыць забарона на праезд у ЭЗ машын зь беларускімі нумарамі
👫 Для прадпрымальнікаў і творцаў. Запрацавала беларуская краўдфандынгавая плятформа Gronka
✍🏻 Беларусь увяла бязьвізавы рэжым для грамадзян яшчэ 35 эўрапейскіх дзяржаў
🙍🏻♂️ Навіны палітвязьняў: журналіст Ігар Карней у калёніі працуе на пілараме
📍Як і дзе расейскія «Шахеды» лятаюць над Беларусьсю. Мапы
🙎🏻Зь вялікага спорту на вялікую сцэну. Халезін і Сныціна раскрылі Свабодзе таямніцы амбітнага тэатральнага праекту. Прэм’ера — у Нью-Ёрку
🙍🏻♂️Чаму Эўразьвяз зачыняе мяжу, а Лукашэнка адчыняе. Тлумачыць дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка
🎥 «Гэты дыягназ дапамагае Лукашэнку ў палітыцы». Доктар Дзьмітры Шчыгельскі ў новым відэа праекту «Сьведкі Лукашэнкі»
Лукашэнка прызначыў новага намесьніка міністра абароны Беларусі
Ім стаў генэрал-маёр Аляксандар Навуменка, які да гэтага часу займаў пасаду камандуючага войскамі Паўночна-Заходняга апэратыўнага камандаваньня Ўзброеных сіл (ягоную пасаду заняў генэрал-маёр Аляксандар Бас).
Нядаўна Навуменка атрымаў званьне «Заслужаны спэцыяліст Узброеных сіл», а 26 сакавіка Лукашэнка абмяркоўваў зь ім Сувальскі калідор. Падчас таго дыялёгу Лукашэнка прыгразіў магчымым «супрацьстаяньнем балтыйскім рэспублікам», а Навуменка адсправаздачыўся, што «ёсьць дакумэнты ваеннага плянаваньня, і ўсе дзеяньні сплянаваныя, пытаньні баявой гатоўнасьці адпрацоўваюцца, асабовы склад рыхтуецца»:
https://smarturl.click/l5GJL
Шчыгельскі: «Гэты дыягназ дапамагае Лукашэнку ў палітыцы»
У новым відэа праекту «Сьведкі Лукашэнкі» — доктар Дзьмітры Шчыгельскі, афіцыйны прадстаўнік палка Каліноўскага. Ён распавядае, як і чаму ў 2001 годзе паставіў Аляксандру Лукашэнку дыягназ «мазаічная псыхапатыя», называе абраньне Лукашэнкі ў 1994-м годзе «непазьбежным» і заяўляе, што дыктатарскі рэжым немагчыма «зьнесьці без сілавой кампанэнты».
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=AvRpbi9auFk
Навіны палітвязьняў: журналіст Ігар Карней у калёніі працуе на пілараме
Мінуў роўна год пасьля затрыманьня журналіста Ігара Карнея, былога карэспандэнта Радыё Свабода. У папраўчай калёніі № 17 у Шклове ён ужо прайшоў карантын і разьмеркаваны ў атрад. На здароўе Ігар ня скардзіцца, шмат чытае і навучыўся гуляць у нарды, папулярную ў беларускіх вязьніцах настольную гульню.
«Зь ім усё нармальна, былі лісты і адзін званок. Вядома, што ён ужо працуе на пілараме», — расказала Свабодзе дасьведчаная крыніца:
https://smarturl.click/z2X56
У Менску прызначылі суд у справе аб «падрыхтоўцы тэракту ў Дзень Перамогі»
У справе праходзяць пяць чалавек: 24-гадовы Валер Водзін, Андрэй Грыгор’еў, 30-гадовая Вікторыя Волчак, 25-гадовая Ганна Савачкіна і яе маці Тацяна Русак. У віну ім ставяць адразу 6 артыкулаў, сярод якіх такія цяжкія, як «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і «акт тэрарызму» (ч. 2 арт. 289 КК). Працэс пачнецца 26 ліпеня у закрытым рэжыме, яго будзе весьці Сяргей Хрыпач, вядомымі сваімі жорсткімі прысудамі ў палітычных справах.
https://smarturl.click/ba0ZM
«Хто хоча нешта стварыць». Запрацавала беларуская краўдфандынгавая плятформа Gronka
Запрацавала новая беларуская краўдфандынгавая плятформа Gronka. Яна будзе падтрымліваць творчыя праекты, у тым ліку ўнутры Беларусі. «Гронка» не бярэ камісіі, каманда працуе як валянтэры.
https://smarturl.click/3kp67
Літва з 18 ліпеня перастане прапускаць аўтамабілі зь беларускай рэгістрацыяй
Легкавыя аўтамабілі зь беларускімі нумарамі ў Літву пускаць ня будуць, тыя, хто прыехаў, павінны будуць выехаць або перарэгістравацца на працягу паўгода, паведаміла Мытня Літвы.
Раней такую забарону з 16 ліпеня ўвяла Латвія.
https://smarturl.click/9zOpv
Айцішніцу затрымалі пасьля вяртаньня з Польшчы і будуць судзіць
23 ліпеня пачнецца суд над Лізаветай Макрыдзінай паводле артыкулу 342 КК за ўдзел у пратэстах. Ёй пагражае да 3 гадоў калёніі.
Хроніка перасьледу: https://smarturl.click/DaBW0
Фота з сацыяльных сетак
Жыхары Мазыра зьняпраўдзілі заявы ўладаў пра аднаўленьне падачы вады ў горадзе
У Мазыры ўжо некалькі дзён праблемы са сьвятлом і вадой. Такія цяжкія наступствы навальніцы, якая пракацілася ў рэгіёне.
Цяжкіх хворых з Калінкавіцкага і Мазырскага раёнаў вымушана адпраўляюць у Гомель.
https://smarturl.click/kjWkO
Зь вялікага спорту на вялікую сцэну. Халезін і Сныціна раскрылі Свабодзе таямніцы амбітнага тэатральнага праекту. Прэм’ера — у Нью-Ёрку
Пры канцы верасьня экспэрымэнтальны тэатральны клюб La MaMa адкрые свой 63-і сэзон новай працай, створанай Беларускім Свабодным тэатрам «KS6: SMALL FORWARD» — пастаноўкай пра алімпійскую спартсмэнку Кацярыну Сныціну.
https://smarturl.click/z2XLo
Ігар Банцэр пракамэнтаваў сваё затрыманьне ў Варшаве: «У Беларусі маю музыку рэклямавала КДБ, а ў Польшчы — паліцыя»
Горадзенскага музыку Ігара Банцэра затрымалі ў Варшаве 16 ліпеня. Ён прыйшоў у Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі ў Варшаве са зброяй. На наступны дзень — 17 ліпеня — Банцэра выпусьцілі. Цяпер ён расказаў, як гэта было.
https://smarturl.click/e5G0R
Каля 300 населеных пунктаў Гомельскай вобласьці застаюцца безь сьвятла
Для часовага электразабесьпячэньня населеных пунктаў, якія застаюцца безь сьвятла, працягваецца дастаўка з іншых рэгіёнаў перасоўных дызэль-генэратарных установак.
https://smarturl.click/ny4yA
Фота Міністэрства энэргетыкі
35 гадоў Ліцэю БДУ
18 ліпеня 1989 году пастановай Савету Міністраў БССР быў заснаваны Ліцэй БДУ. Першыя заняткі адбыліся 10 студзеня 1990 году. Ліцэй забясьпечвае профільнае навучаньне ў 10—11 клясах, рыхтуе да паступленьня ў ВНУ.
У 2020-м годзе калектыў Ліцэю БДУ асудзіў гвалт сілавікоў супраць народу. Больш за тысячу выпускнікоў установы падтрымалі свабодныя выбары. Дырэктар установы Ігар Варакса пайшоў з пасады і пакінуў краіну. Пасьля выбараў зь ліцэю звольнілі сама меней 15 выкладчыкаў, за гэты час зьмянілася два дырэктары.
У чэрвені 2024 году Ліцэю надалі імя заснавальніка савецкай рэпрэсіўнай сыстэмы ВЧК-КДБ Фэлікса Дзяржынскага. Гэтае пытаньне прасоўвала цяперашняя дырэктарка навучальнай установы Тацяна Мамчыц.
Больш падзей гэтага дня ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/mpGpG
Мігранты, які ўпалі з агароджы пры спробе трапіць у Польшчу зь Беларусі, выйгралі суд з польскімі памежнікамі
Мігранты з Афганістану і Этыёпіі, які атрымалі пераломы пры падзеньні, калі спрабавалі незаконна пералезьці агароджу на польска-беларускай мяжы, выйгралі суды супраць Польскай памежнай службы, якая пасьля наданьня мэдыцынскай дапамогі адправіла іх назад у Беларусь. Суд прызнаў скаргі на дзеяньні польскіх службаў абгрунтаванымі. Абодвум іншаземцам кампэнсавалі судовыя выдаткі:
https://smarturl.click/3kJRV
«Ход бязьвізам — піяр і рызыкі». Тлумачыць аналітык
Усьлед за дэманстратыўным міралюбствам на адрас Украіны і прапановай дыялёгу з Польшчай афіцыйны Менск робіць новы крок насустрач Эўропе: уводзіць бязьвізавы рэжым у дачыненьні да грамадзянаў 35 эўрапейскіх дзяржаў. Валер Карбалевіч лічыць гэты крок «палітычна-прапагандысцкім ходам», хоць адзначае і відавочнасьць эканамічнага чыньніку.
«Гэтае рашэньне можа выклікаць незадаволенасьць Расеі, бо беларуска-расейская мяжа, па вялікім рахунку, адкрытая. Падчас вайны гэта стварае дадатковыя рызыкі для РФ», — адзначае ён:
https://smarturl.click/Ee5mZ
Выпасьці з часу і вярнуцца. Пра адносіны беларусаў з уласнай гісторыяй
«Беларускі крызіс, між іншага, абумоўлены тым, што няма гістарычнай пераемнасьці ў новых нацыянальных элітаў, а лякуны ў беларускай гісторыі запаўняюцца варожай прапагандай», —піша Сяргей Дубавец:
https://smarturl.click/dpVBQ
Чаму Эўразьвяз зачыняе мяжу, а Лукашэнка адчыняе
Латвія і Літва ўводзяць забарону на ўезд праз сваю мяжу аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі. У гэты ж дзень улады Беларусі адмяняюць візавы рэжым адносна грамадзян 35 краін Эўропы. Чаму Эўропа карае беларусаў, а афіцыйны Менск дэманструе дружалюбнасьць? Госьць «ПіКа Свабоды» — дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка:
🎥 ВІДЭА гутаркі цалкам: https://youtu.be/WV3SrtJty9I
Мужчына, якога ўчора затрымалі ў міністэрстве Варшавы, — гарадзенскі музыка Ігар Банцэр. Ён ужо на волі
«Затрыманы на 28 гадзінаў за тое, што......БЫЎ САМІМ САБОЙ!» — напісаў сам Ігар Банцэр у сацсетках.
У Варшаўскай акруговай пракуратуры @belsat паведамілі, што прыкметаў крымінальнага злачынства ў дзеяньнях беларуса не знайшлі, але яго могуць пакараць паводле адміністрацыйнага артыкулу. Цяпер лёс мужчыны вызначыць паліцыя.
Учора ў Варшаве празь беларуса зь небясьпечнымі прадметамі ў сумцы (тэлескапічнай дубінкай, сыгнальнай зброяй, нажамі і пярцовымі балёнчыкамі) зь міністэрства эвакуявалі 150 чалавек, яго затрымалі:
https://smarturl.click/Q1096
МЗС Польшчы пра заяву Рыжанкова: «Уяўная гатоўнасьць Менску да дыялёгу дзеля кароткатэрміновых палітычных мэтаў»
Міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў, што Беларусь гатовая да дыялёгу, каб разрадзіць абстаноўку на мяжы з Польшчай. Свабода папрасіла МЗС Польшчы пракамэнтаваць гэтую заяву.
У польскім зьнешнепалітычным ведамстве заявілі, што ў двухбаковых кантактах зь Беларусьсю Польшча нязьменна аналізуе бягучую сытуацыю праз прызму дзеяньняў Менску, якія па-ранейшаму зьяўляюцца перашкодай для пачатку канструктыўнага дыялёгу:
https://smarturl.click/Q109B
Беларусь увяла бязьвізавы рэжым для 35 эўрапейскіх дзяржаў
Афіцыйная старонка Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь апублікавала ўвесь сьпіс краін, грамадзянам якіх цяпер не патрэбная віза ў Беларусь.
https://smarturl.click/B6Go9
«Беларускія ўлады толькі парадаваліся». Па кім ударыць забарона на праезд у ЭЗ машын зь беларускімі нумарамі
«Гэта ўскладняе паездкі, ускладняе транспартаваньне». Латвія забараніла праезд на сваю тэрыторыю машын зь беларускімі нумарамі празь беларускую мяжу, ЛІтва абавяжа выехаць усіх да 18 сьнежня. Па кім ударыць рашэньне, што плянуюць іншыя краіны ЭЗ і што адбываецца на мяжы. Расказваем.
https://smarturl.click/vwRlw
Як і дзе расейскія «Шахеды» лятаюць над Беларусьсю. Мапы
Пра зьяўленьне ў беларускім небе бесьпілётнікаў, якія могуць несьці баявыя зарады, паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» і ўкраінскія крыніцы. Мы сабралі ўсе зьвесткі аб гэтых палётах, якія зьявіліся за апошні тыдзень, і нанесьлі іх на мапу.
https://smarturl.click/G6BxE
Мытнікі сканфіскавалі «найбуйнейшую ў гісторыі Беларусі» партыю наркотыкаў. Яе везьлі ў Расею
Агульная вага сканфіскаванай партыі наркотыкаў і псыхатропаў склала 1077 кг.
https://smarturl.click/aJAVq
Відэа тэлеграм-каналу Мытных органаў Беларусі
Споўнілася 10 год, як прарасейскія сэпаратысты ва Ўкраіне зьбілі малайзійскі «Боінг»
17 ліпеня 2014 году ў небе над украінскім Данбасам, на якім ужо актыўна дзейнічалі расейскія і прарасейскія баевікі, быў зьбіты малайзійскі авіялайнэр. Гэтая трагедыя стала адной з найбольш рэзанансных, якія адбыліся з паветраным транспартам за апошні час. Нагадваем, як гэта было.
https://smarturl.click/AdByy
65 гадоў Барысу Пятровічу
17 ліпеня 1959 году ў вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёну нарадзіўся Барыс Пятровіч, беларускі празаік, старшыня незалежнага Саюзу пісьменьнікаў, зьліквідаванага ўладамі ў 2021 годзе. Рэдактар часопісу «Дзеяслоў».
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/xB3OM