radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 9 сакавіка

«Куды коціцца сьвет». Ці ёсьць прарывы ў змаганьні з ракам і што замінае вынайсьці лек

Праз дапамогу сыну-палітвязьню прайшла праз суд і мусіла ўцячы ў Літву. Гісторыя Аксаны Хіневіч 

Раман «Зэкамерон» палітвязьня Максіма Знака ўвайшоў у шорт-ліст брытанскай літаратурнай прэміі 

Ад невялікай групы добраахвотнікаў да найбуйнейшага падразьдзелу замежнікаў у складзе УСУ. Полк Каліноўскага падвёў вынікі 2 гадоў

У Берасьці і Маларыце затрымалі як найменей 40 чалавек 

«Калі агідная Расея падзе, здабудзе сапраўдную волю і Беларусь», — упраўленьне выведкі Мінабароны Ўкраіны 

Беларусь — у сярэдзіне сусьветнага рэйтынгу па атлусьценьні грамадзян 

Мінюст Беларусі падаў пазоў аб ліквідацыі асацыяцыі недзяржаўнага тэлебачаньня, якая існуе 30 гадоў 

За кантрабанду зь Беларусі ў Польшчы судзяць 17 чалавек

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У сталіцы Гаіці ўзброеныя банды напалі на ўрадавыя будынкі і прэзыдэнцкі палац

Як паведамляе тэлеканал France 24, групоўкі, якія ўжо кантралююць большую частку Порт-о-Прэнсу, у апошнія дні атакавалі ключавыя аб’екты інфраструктуры, у тым ліку дзьве турмы, што дазволіла большасьці з 3800 зьняволеных уцячы.

З пачатку сакавіка сталіцу Гаіці ахапіла хваля добра скаардынаваных нападаў узброеных груповак на дзяржаўныя ўстановы і аб'екты інфраструктуры. Лідэр адной з бандаў, былы афіцэр паліцыі заклікае прымусіць прэмʼер-міністра Гаіці пайсьці ў адстаўку. https://smarturl.click/opjQO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуска, якая лічыць Крым расейскім, абурылася праблемамі зь літоўскім ДНЖ

Беларуска Людміла Жданук, якая выйшла замуж за літоўца і жыве ў Літве 12 гадоў, сьцьвярджае, што яе пазбавілі сталага дазволу на жыхарства пасьля адказу на пытаньне «Чый Крым?» у анкеце для падаўжэньня дазволу. Яна адказала, што Крым належыць Расеі. https://smarturl.click/4km8G

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Роўна 106 гадоў таму была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка

9 сакавіка 1918 году ў Менску Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага Зьезду прыняў Другую Ўстаўную Грамату. У ёй Беларусь абвяшчаецца Беларускай Народнай Рэспублікай, дэмакратычнай, парлямэнцкай і праўнай дзяржавай. Праз два тыдні, 25 сакавіка, была абвешчана незалежнасьць БНР.

Максымальна коратка, у картках — узгадваем пра стварэньне і абвяшчэньне БНР.👆🏻

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мінюст падаў пазоў аб ліквідацыі Беларускай асацыяцыі недзяржаўнага тэлебачаньня, якая існуе з 1993 году

Яго разгледзяць 19 сакавіка ў Менскім гарадзкім судзе разам з пазовамі аб ліквідацыі аб’яднаньня «Адкрытае грамадзтва», рэспубліканскага аб’яднаньня выкладчыкаў нямецкай мовы і асацыяцыі выпускнікоў інстытуту дзяржаўнай службы.

Паводле зьвестак Lawtrend, грамадзкі сэктар Беларусі пачынаючы з пасьлявыбарчага пэрыяду 2020 году страціў ужо сама меней 1563 некамэрцыйныя арганізацыі (грамадзкія аб’яднаньні, прафсаюзы, партыі, фонды, асацыяцыі, рэлігійныя арганізацыі і інш.). На канец лютага ў працэсе прымусовай ліквідацыі знаходзілася 981 арганізацый, рашэньне аб самаліквідацыі прынялі яшчэ 582:

https://smarturl.click/EeXnZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Што незаконнага, калі чалавек дапамагае чалавеку?» Гісторыя Аксаны Хіневіч, якая праз дапамогу сыну-палітвязьню прайшла праз суд і мусіла ўцячы ў Літву

Аксана Хіневіч — адна з тых, каго ў канцы студзеня затрымлівалі ў справе INeedHelpBY — арганізацыі дапамогі сем’ям палітвязьняў, якую КДБ прызнала «экстрэмісцкаю». Жанчына расказала Свабодзе, чаму зьехала зь Беларусі, але вырашыла ўдзельнічаць у сваім судовым працэсе праз вайбэр:

https://smarturl.click/aJzMA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Раман «Зэкамерон» палітвязьня Максіма Знака ўвайшоў у шорт-ліст брытанскай літаратурнай прэміі

Прэмія Рэспублікі Сьвядомасьці (Republic of Consciousness Prize), якая штогод узнагароджвае мастацкую літаратуру, выдадзеную невялікімі выдавецтвамі Вялікай Брытаніі і Ірляндыі, абвясьціла кароткі сьпіс 2024 — у пяць найлепшых увайшоў дакумэнтальны раман адваката Максіма Знака, асуджанага на 10 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. У перакладзе Джыма і Элы Дынглі «Зэкамэрон» выйшаў у выдавецтве Scotland Street Press.

«Падманліва лёгкія, але моцныя гісторыі зьняволенага беларускага юрыста і актывіста. Сапраўды важная кніга», — рэзюмуе журы прэміі:

https://smarturl.click/z2lWA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латушка заклікаў пасла Ірляндыі адрэагаваць на дзейнасьць у яго краіне менскага манастыра, які падтрымлівае агрэсію Расеі

З мэтай прыцягнуць увагу да «зламыснай дзейнасьці» ў Ірляндыі менскага Сьвята-Елізавецінскага манастыра і прыняць адносна яго неабходныя меры намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) Павел Латушка зьвярнуўся да пасла гэтай дзяржавы ў Польшчы Патрыка Хогі.

Беларускі палітык выказвае «вялікую заклапочанасьць» у сувязі з паведамленьнямі СМІ аб візыце ў Ірляндыю манашак менскага манастыра «для працы зь беднымі».

«Манастыр арганізуе канцэрты ў падтрымку расейскай арміі і зьбірае харчы і сродкі для расейскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у вайне супраць Украіны. На гэтыя сродкі набываюцца розныя прадметы, у тым ліку рацыі, коптэры, цеплавізары, бронекамізэлькі, шлемы і нават аўтамабіль», — піша Павел Латушка.

https://smarturl.click/mpboG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі: Пуцін кіруе беларускімі сілавікамі, Беларусь — дыпляматычна акупаваная

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі лічыць Беларусь «дыпляматычна акупаванай» і мяркуе, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін кіруе беларускімі сілавікамі.

Пра гэта ён расказаў у інтэрвію італьянскаму тэлеканалу Rai 1.

Зяленскі лічыць, што Пуціна не цікавяць нейкія канкрэтныя тэрыторыі кшталту Крыму ці Данбасу — паводле яго слоў, прэзыдэнт РФ зацікаўлены ў поўным разбурэньні Ўкраіны і далучэньні ўсіх украінскіх земляў. І ён «робіць такія рэчы ці сілай, зброяй — ці палітычна».

https://smarturl.click/z2lV6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ня толькі зьмена пакаленьняў. Чаму Лукашэнка апошнім часам заклапочаны праблемай кадраў

Сярод прычын аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч называе:

📌 У пэрсаналісцкай дыктатуры адсутнічаюць мэханізмы пераходу ўлады пасьля сыходу ранейшага ўладара. І часьцей за ўсё гэты працэс транзыту выклікае палітычны крызіс.

📌 Не дае пра сябе забыць траўма 2020 году. У Лукашэнкі ёсьць падстава сумнявацца ў ляяльнасьці вышэйшых чыноўнікаў.

📌 Адной з праяваў таго, што намэнклятура пачынае выходзіць з-пад кантролю, стаў рост паведамленьняў пра карупцыю ў асяродзьдзі высокіх чыноўнікаў.

📌 Усё больш рэальнай становіцца пагроза з боку Расеі.

Чытаць цалкам:
https://smarturl.click/opj2D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!

Там вы знойдзеце шмат унікальных кароткіх відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:

👉🏻 «Яе звалі Ліза». radio_svaboda/video/7343692075608657158">У Варшаве прайшоў марш памяці беларускі, якая памерла пасьля згвалтаваньня

👉🏻 Правілы ўвозу наяўных грошай у Беларусь і за мяжу: radio_svaboda/video/7341469880740269317">нагадваем, што важна памятаць

👉🏻 Першы атэіст ВКЛ: radio_svaboda/video/7342958825181334789">расказваем пра Казіміра Лышчынскага і ягоны трагічны лёс

👉🏻 Эканоміка на Свабодзе: radio_svaboda/video/7343337535914921221">што такое капіталізм — тлумачым на пальцах

👉🏻 Як перажыць вясну: radio_svaboda/video/7341838725778820358">сабралі для вас карысныя парады

👉🏻 C1 phrases in Belarusian: radio_svaboda/video/7342570208516640005">вучым англамоўных сяброў сакавітым беларускім выразам. Частка 2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«„Белсату“ давядзецца зьліквідаваць шмат перадачаў», — Агнешка Рамашэўская-Гузы пра скарачэньне фінанасаваньня тэлеканалу

Новы ўрад Польшчы істотна скарачае бюджэт тэлеканалу «Белсат». Так вынікае з дакумэнту, які апублікавала МЗС Польшчы. Дырэктарка каналу Агнешка Рамашэўская-Гузы называе гэта «фактычнай ліквідацыяй» Белсату. У інтэрвію Свабодзе яна растлумачыла, што адбываецца.

Магчыма, ад нас хочуць забраць расейскамоўныя праграмы. Але не ўяўляю, як гэта будзе адбывацца. Мы маем расейскамоўнага гледача, больш за 1,3 мільёна падпісчыкаў на Youtube. У нас працуюць спэцыялісты, якія гэта пасьпяхова робяць.


https://smarturl.click/dpAEQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьвятлана Ціханоўская заклікала ўмяшацца ў сытуацыю з палітвязьнямі ў Беларусі генэральнага сакратара ААН Антонію Гутэрыша

Сьвет павінен быць больш рашучым, дамагаючыся вызваленьня беларускіх палітвязьняў. Мала словаў салідарнасьці, павінны працаваць мэханізмы, якія ёсьць у дэмакратычным сьвеце.


Заклік прагучаў 8 сакавіка каля амбасады Беларусі ў Вільні на сустрэчы з журналістамі, прысьвечанай рэжыму «інкамунікада», у якім улады ў Менску трымаюць шмат палітвязьняў.

https://smarturl.click/0ejnm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Фіялетавыя сьлёзы». «Вясна» прэзэнтавала фільм, прысьвечаны палітзьняволеным жанчынам

Праваабарончы цэнтар «Вясна» падрыхтаваў да Міжнароднага дня правоў жанчын фільм пра былую палітзьняволеную Дар’ю Кароль, якую ўтрымлівалі на «Валадарцы» за ўдзел у акцыях пратэсту чатыры месяцы. Яна расказала сваю гісторыю ў засьценках Музэя праклятых жаўнераў і палітычных вязьняў часоў Польскай народнай рэспублікі ў Варшаве. Ягоныя ўмовы вельмі падобныя на менскі СІЗА-1.

Са жніўня 2020 года палітычны перасьлед у Беларусі зазналі больш за 8000 жанчын. На гэты момант у месцах няволі ўтрымліваецца 170 палітзьняволеных жанчын.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Маё пасланьне Пуціну простае. Мы ня сыдзем. Мы ня схілімся». Што сказаў прэзыдэнт Байдэн у Кангрэсе ЗША

Джо Байдэн выступіў у Кангрэсе ЗША. Як паведаміў «Голас Амэрыкі», ён падкрэсьліў свае рознагалосьсі з Дональдам Трампам у замежнапалітычных, сацыяльных і эканамічных пытаньнях і, у прыватнасьці, у пытаньні аб падатках для багатых.

У самым пачатку выступу Байдэн заявіў, што Ўкраіна можа спыніць агрэсію пуцінскай Расеі, але для гэтага Вашынгтон павінен працягнуць вайсковую дапамогу Кіеву.

Калі хтосьці ў гэтай залі думае, што Пуцін спыніцца на Ўкраіне, то, запэўніваю вас, ён гэтага не зробіць. Але Ўкраіна можа спыніць Пуціна, калі мы падтрымаем Украіну і дамо ёй зброю, неабходную для самаабароны. Гэта ўсё, пра што просіць Украіна. Яны не просяць амэрыканскіх салдат.



https://smarturl.click/dpAv0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

CNN: ЗША ў канцы 2022 года распрацоўвалі плян дзеяньняў на выпадак магчымага ядзернага ўдару Расеі па Ўкраіне

Маскву папярэдзілі аб магчымых наступствах такога ўдару, да ціску на Крэмль былі падключаныя саюзьнікі Вашынгтону, Індыя і Кітай, перадае тэлеканал CNN.

Журналісты спасылаюцца на ананімныя крыніцы ў Белым доме. Паводле іхных зьвестак, у Вашынгтоне былі ўпэўненыя, што пасьля адступленьня з Херсону ў жніўні 2022 году Масква будзе гатовая ўжыць ва Ўкраіне тактычную ядзерную зброю. https://smarturl.click/M1eq3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Белсат»: у Берасьці і Маларыце затрымалі як найменей 40 чалавек

Паводле крыніцаў незалежнага тэлеканалу «Белсат», 7 сакавіка сілавікі ўчынілі масавыя затрыманьні ў Берасьці і Маларыце. Вядома пра затрыманьне мінімум 40 асобаў, шмат хто з іх атрымаў 15 содняў арышту. Пасьля так званага рэйду зьнікла сувязь зь юрыстам Уладзімірам Малеем, падобна, ён таксама затрыманы.

Таксама крыніцы «Белсату» паведамляюць, што берасьцейскі ізалятар часовага ўтрыманьня перапоўнены. https://smarturl.click/9zd57

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Калі абяскроўленая паразай агідная Расея падзе, здабудзе сапраўдную волю і Беларусь»

Так гаворыцца ў апублікаванай 9 сакавіка заяве Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны да другой гадавіны стварэньня беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага.

Украінская вайсковая выведка мяркуе, што ў вольнай Беларусі полк стане «асновай новага войска – дасьведчанай, загартаванай агнём слаўных бітваў, адданай сваёй дзяржаве».  Адзначаецца, што беларускія добраахвотнікі змагаліся з расейскім агрэсарам «зь першых дзён вялікай вайны»: «Абаранялі Кіеў, ваявалі за вызваленьне Мікалаеўшчыны, Херсоншчыны, Харкаўшчыны, абаранялі Севераданецк, Лісічанск, Бахмут». https://smarturl.click/1dwpD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму прапагандысты зь дзяржаўных СМІ дазваляюць сабе абражаць людзей?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Прычына банальная — «у сілы права». Пакуль за імі стаяць узброеныя губазікі, яны перакананыя, што можна разьвязаць язык. Пагатоў па-іншаму аргумэнтаваць сваю пазыцыю яны ня ўмеюць. Маюць праблемы з выхаваньнем, адукацыяй, і як вынік — з аўтарытэтам, тым, што называецца вагою слова. А яшчэ маюць праблему зь беспакаранасьцю, бо не разумеюць, што так ня будзе вечна. Аднойчы гадзіньнік праб’е 12, і ператварэньне карэты ў гарбуз стане для іх пэрсанальнай катастрофай.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараўі не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓ Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Куды коціцца сьвет». Ці ёсьць прарывы ў змаганьні з ракам і што замінае вынайсьці лек. Расказвае анколяг

Што найбольш важна ведаць для прафіляктыкі анкалягічных хваробаў? Ці адбыліся прарыўныя зьмены ў лекаваньні раку ў апошнія гады?

Пра гэта ў падкасьце Свабоды «Куды коціцца сьвет» расказвае Надзея Пятроўская, кандыдатка мэдычных навук, колішняя загадчыца аддзяленьня Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру дзіцячай анкалёгіі:

https://smarturl.click/opjMA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад невялікай групы добраахвотнікаў да найбуйнейшага падразьдзелу іншаземцаў у складзе Узброеных сіл Украіны: палку Каліноўскага — 2 гады

Два гады таму, 9 сакавіка 2022 году, беларускія добраахвотнікі аб’явілі пра абʼяднаньне ў батальён імя Кастуся Каліноўскага, які пазьней пашырыўся да палка.

Ад моманту стварэньня байцы Палка прымалі ўдзел у баях на самых гарачых участках фронту — за Кіеў, Мікалаеў, Лісічанск, Севераданецк, Запарожжа, Бахмут і інш. У баях загінулі шэраг добраахвотнікаў палка. Некаторыя байцы былі ўзнагароджаныя дзяржаўнымі ўзнагародамі Ўкраіны. Якім полк стаў за 2 гады:

https://smarturl.click/w9wM7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

9 сакавіка 1953 году ў бэльгійскім Лювэне памёр Мікола Равенскі, аўтар музыкі да гімну «Магутны Божа»

Мікола Равенскі — беларускі кампазытар, дырыжор і музычны крытык, дзяяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й Бэльгіі. Пісаў музыку да вершаў беларускіх паэтаў і да царкоўных малітваў.

Ён найбольш вядомы як аўтар музыкі да гімну «Магутны Божа» на словы Натальлі Арсеньневай, таксама ён напісаў музыку да хрэстаматыйных вершаў «Люблю наш край» Канстанцыі Буйло і «О Беларусь, мая шыпшына» Ўладзімера Дубоўкі.

Іншыя адметныя падзеі 9 сакавіка — на нашым сайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/l5XlL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Навайжнейшае за 8 сакавіка

🔸 «„Белсату“ давядзецца зьліквідаваць шмат перадачаў», — Агнешка Рамашэўская-Гузы пракамэнтавала скарачэньне фінанасаваньня тэлеканалу

🔸 Ціханоўская: «8 сакавіка — гэта нагода гучна заявіць: гвалт недапушчальны»

🔸 Роза Турарбекава: Беларускае грамадзтва вельмі сучаснае і даўно гатовае да жанчын ва ўладзе

🔸 Зяленскі: Пуцін кіруе беларускімі сілавікамі, Беларусь — дыпляматычна акупаваная

🔸 Беларусь чакае запаволеньне эканамічнага росту, — Анастасія Лузгіна

🔸 У Польшчы зафіксавалі дзённы рэкорд колькасьці спробаў пранікненьня мігрантаў зь Беларусі ў 2024 годзе

🔸 «Маё пасланьне Пуціну простае. Мы ня сыдзем. Мы ня схілімся». Што сказаў прэзыдэнт Байдэн у Кангрэсе ЗША

🔸 Ня толькі зьмена пакаленьняў. Чаму Лукашэнка апошнім часам заклапочаны праблемай кадраў

🔸 Ад Сініцына да Качанавай. Як склаўся лёс былых кіраўнікоў Адміністрацыі прэзыдэнта

🔸 Сьмецьце з хаты. Чаму жанчыны, якія напісалі пра гвалт, сутыкаюцца як з падтрымкай, так і з цкаваньнем

🔸 Ня трэба кветак — проста хопіць нас гвалціць

🔸 Тоні Лашдэн: «Нашы фэміністычныя кнігі асэнсоўваюць надзвычай балючы досьвед 2020–2023 гадоў»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітычная аглядальніца разважае пра адсутнасьць жанчыны побач з Лукашэнкам

https://www.youtube.com/watch?v=2GbRRWpdAfE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прарасейская актывістка зь Віцебску адсядзела двое сутак у ізалятары і расказала пра ўражаньні

Віцебская прарасейская актывістка Эльвіра Мірсалімава адсядзела двое сутак у ізалятары часовага ўтрыманьня (ІЧУ) за перадрук паста загінулага ў Санкт-Пецярбургу расейскага прапагандыста Уладлена Татарскага.

У камэры, куды яна трапіла, усе аказаліся «палітычнымі».

«За падпіскі на каналы, паводле іх слоў. Мне дасталася верхняя «шконка», мэталічныя драбы без матраца і падушкі: адна з жанчын з-за боляў у сьпіне магла спаць толькі седзячы на падлозе. Аказалася, «палітычным» ствараліся максымальна «утульныя ўмовы». Прынцыповы момант «народнага адзінства» — адзначыла Мірсалімава.

https://smarturl.click/w9wpm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь чакае запаволеньне эканамічнага росту, — Анастасія Лузгіна

Эканамістка Анастасія Лузгіна расказвае пра асноўныя тэндэнцыі беларускай эканомікі і аналізуе ўплыў на гаспадарчае разьвіцьцё Беларусі вайны і санкцыяў.

Сьцісла:
🔸 Актыўны рост эканомікі ў сёньняшніх умовах немагчымы: не хапае людзей, працоўных рук.
🔸 У Расею актыўна пачалі прыходзіць кітайскія кампаніі, зь якімі беларусам складана канкураваць.
🔸 Новыя санкцыі наўрад ці будуць мець істотны нэгатыўны эфэкт.

https://smarturl.click/1dwXY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сэйм Польшчы заклікаў увесьці эмбарга на ўвоз у ЭЗ сельгаспрадукцыі з Беларусі

На думку дэпутатаў, закупка ў Беларусі і Расеі прадуктаў харчаваньня і сельгаспрадукцыі «працягвае прыносіць велізарныя даходы» Менску і Маскве.

«Наш маральны абавязак — спыніць гандаль, які можа прама ці ўскосна спрыяць умацаваньню здольнасьці Расеі і Беларусі, якая яе падтрымлівае, працягваць вайну з Украінай. Тым больш расейскі імпарт можа ўключаць збожжа, скрадзенае з акупаваных тэрыторый Украіны», — гаворыцца ў рэзалюцыі.

https://smarturl.click/VDGkn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мігранты, якія незаконна трапілі зь Беларусі ў ЭЗ, зьвярнуліся ў Эўрапейскі суд у правах чалавека супраць Літвы, Латвіі і Польшчы

Эўрапейскі суд у правах чалавека чакае адказаў ад урадаў Латвіі, Польшчы і Літвы на пытаньні, што тычацца парушэньня правоў мігрантаў на падачу заявы аб прытулку, бо вярталі без вывучэньня іх асабістых спраў у Беларусь, якую нельга лічыць бясьпечнай.

https://smarturl.click/RAmyv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Ерэване заявілі аб намеры паглыбляць дачыненьні з Эўразьвязам настолькі, наколькі да гэтага гатовы Брусэль

Міністар замежных справаў Армэніі Арарат Мірзаян заявіў, што супраца краіны з Эўрапейскім Зьвязам накіравана на забесьпячэньне эканамічнай устойлівасьці краіны і дывэрсыфікацыі яе эканамічных рэсурсаў.

«Мы нацэленыя на далейшае паглыбленьне нашых дачыненьняў з Эўрапейскім Зьвязам настолькі, наколькі да гэтага гатовы Эўразьвяз», — працытавала міністра дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Armenpress.

У сакавіку Армэнія афіцыйна заявіла аб спыненьні працы расейскіх памежнікаў у аэрапорце Ерэвану, а ў лютым — аб замарожваньні свайго ўдзелу ў АДКБ.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская: «8 сакавіка — гэта нагода гучна заявіць: гвалт недапушчальны»

У Міжнародны жаночы дзень, Сьвятлана Ціханоўская запісала зварот да беларусак.

Яго асноўная тэма — гвалт у адносінах да жанчын. Ціханоўская падкрэсьліла: гвалт часта замоўчваюць, але пра яго неабходна гаварыць — бо на месцы Лізы, якая загінула ў Варшаве, магла апынуцца кожная.

https://smarturl.click/pp53G

Читать полностью…
Подписаться на канал