Папулярны тэлевядоўца Дарафееў пра бежанства, эфэкт Карлсана і «карысных ідыётаў»
Сёньняшні госьць Ганны Соўсь — папулярны беларускі і ўкраінскі вядоўца, мэдыяаналітык Сяргей Дарафееў. Абмяркоўваем зь ім узьдзеяньне рознага кшталту прапаганды падчас вайны і брутальных рэпрэсій.
Дарафееў аналізуе, у які бок рухаецца беларуская прапаганда пасьля 2020 году, чаму яе тварам стаў Рыгор Азаронак і чым ягоны стыль адрозьніваецца ад Зімоўскага, а таксама тлумачыць свой пост у Фэйсбуку пра ўцякацтва і разважае пра тое, што чакае Беларусь:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/KHl0z_5KRQY
Ці бясьпечна лятаць самалётамі «Белавія» пасьля ўводу санкцый? Расказваюць былыя супрацоўнікі кампаніі
Адразу некалькі інцыдэнтаў адбылося з самалётамі «Белавія» летась, а сёлета — ужо адзін. Глядзім, як цяпер працуе беларуская нацыянальная авіякампанія і ад чаго могуць быць праблемы з самалётамі:
https://smarturl.click/oppJO
«Спачываюць у адной магіле, хоць пры жыцьці ня надта ладзілі». Расказваем пра незвычайныя пахаваньні беларусаў у сьвеце
Нядаўна выйшаў першы альбом-даведнік пра пахаваньні беларусаў за мяжой «Кніга могілак. Беларускія пахаваньні ў сьвеце». Суаўтарка кнігі, гісторык Натальля Гардзіенка расказала Свабодзе пра самыя цікавыя зь іх, паводле яе:
https://smarturl.click/0eMVn
У Расеі асудзілі беларуса за спробу незаконнага вывазу з краіны афганскай журналісткі
Суд у Санкт-Пецярбургу вынес вырак у справе супраць 14 чалавек з Афганістану і Беларусі, якіх абвінавачваюць у незаконным перасячэньні расейскай мяжы. Сярод іх — беларус Аляксандар Мацулевіч, якога асудзілі на 4 гады.
https://smarturl.click/e5yp1
«Павінны вучыцца і працаваць тут». Лукашэнка запатрабаваў спыніць выезд моладзі на навучаньне зь Беларусі
Летась Аляксандар Лукашэнка казаў, што ягоны сын Мікалай вучыцца ў Пэкінскім унівэрсытэце.
https://smarturl.click/RALax
У дакладзе Мюнхенскай канфэрэнцыі аб бясьпецы апісалі ролю Беларусі ў агрэсіі Расеі супраць Украіны
Адзіным хаўрусьнікам Расеі ў рэгіёне Цэнтральнай Эўропы застаецца Беларусь і Аляксандар Лукашэнка, якія адыгралі цэнтральную ролю ў нападзе Расеі на Ўкраіну ў лютым 2022 году, адзначаецца ў дакладзе.
Таксама, згодна з дакумэнтам, Расея, нягледзячы на тое, што ёй не ўдалося ўцягнуць у свой лягер Грузію, Малдову і Заходнія Балканы, працягвае перашкодзіць іхнай эўрапейскай інтэграцыі.
https://smarturl.click/B6zYn
«Маглі б сесьці ўтрох — я, маці і тата». Блогерка Вольга Такарчук — пра калёнію, вызваленьне і арышт маці
У гутарцы са Свабодай Вольга расказала пра зьняволеньне, вызваленьне, вымушаныя ўцёкі і страшны выбар — сесьці ў турму разам з бацькамі ці ўцякаць, пакінуўшы маці ў СІЗА.
https://smarturl.click/xBpRY
МЗС Чэхіі прапанавала падоўжыць забарону на выдачу віз і ДНЖ беларусам
Забарона на выдачу віз і ДНЖ для грамадзян Беларусі дзейнічае ўжо каля двух гадоў і можа стаць бестэрміновай.
Паводле чэскага выданьня Forum 24, Чэхія разглядае магчымасьць падаўжэньня забароны на выдачу віз і дазволаў на жыхарства (ДНЖ) расейцам і беларусам. Пакуль гэтая забарона дзейнічае да 31 сакавіка сёлета. З адпаведнай прапановай выступіла МЗС краіны.
https://smarturl.click/ql5JV
«У Каардынацыйнай рады спрэчкі і праблемы не зь Ціханоўскай, а з прадстаўнікамі Кабінэту», — сьпікер КР Ягораў
Сьпікер Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў адказвае на пытаньне, ці сапраўды абвешчаны варыянт выбараў у КР стане канчатковым, заяўляе пра канструктыўнае ўзаемадзеяньне з Офісам Сьвятланы Ціханоўскай і адказвае на папрокі Аляксандра Мілінкевіча пра «небеларускія сілы ў Каардынацыйнай радзе».
https://smarturl.click/LYv4O
ФСБ РФ затрымала грамадзяніна Беларусі за падпал электрападстанцыі ў Туле
У Варонежы затрымалі грамадзяніна Беларусі, які падпаліў цягавую электрападстанцыю ў Туле. Пра гэта піша ТАСС са спасылкай на Цэнтар грамадзкіх сувязяў ФСБ Расіі.
«Фэдэральнай службай бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі ў Варонежы затрыманы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, 1998 году нараджэньня, які мае дачыненьне да падпалу 6 лютага 2024 года ў Туле цягавай электрападстанцыі АТ „Тульскія гарадзкія электрасеткі“ па заданьні ўкраінскіх спэцслужбаў», — гаворыцца ў паведамленьні ФСБ.
У дачыненьні да затрыманага сьледчым аддзелам УФСБ Расеі Тульскай вобласьці распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт 281 КК РФ («Дывэрсія»). Яму пагражае да 20 гадоў пазбаўленьня волі.
https://smarturl.click/gp2XB
«Страшна падумаць, што Пуцін можа зрабіць у Беларусі», — шатляндзкі праваабаронца
Як можа дапамагчы палітвязьням міжнародная кампанія салідарнасьці? Ці не памылка — заклікаць заходнія кампаніі пакінуць Беларусь? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказаў Кен Макбэйн, прадстаўнік міжнароднай праваабарончай кампаніі Libereco ў Вялікай Брытаніі.
https://youtu.be/PRSg-Dy3zdo
Экс-прэзыдэнт Манголіі пасьля інтэрвію Пуціна Карлсану паказаў «гістарычную мапу» сваёй краіны
Былы прэзыдэнт Манголіі Цахіягійн Элбэгдорж адказаў на нядаўняе двухгадзіннае інтэрвію Ўладзіміра Пуціна журналісту Такеру Карлсану, у якім расейскі лідэр выказаў сваё бачаньне гісторыі.
У сацсетцы Х былы прэзыдэнт Манголіі паказаў «гістарычную мапу» сваёй краіны, якая ахоплівае Кітай, Расею і частку Эўропы.
«Пасьля размовы Пуціна я знайшоў гістарычную мапу Манголіі, — напісаў ён у сацсетцы X. І дадаў: — Не хвалюйцеся, мы мірная і свабодная нацыя».
https://smarturl.click/G6jmZ
Дзяніс Садоўскі заявіў, што рэальных сяброў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі на сходзе ў Варшаве было ня больш за пяць чалавек, а Георгі Дзьмітрук ужо больш за 10 гадоў ня вёў сур'ёзнай дзейнасьці.
Садоўскі заявіў, што дзейнасьць Дзьмітрука ніяк не зьвязаная з працай аргкамітэта партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» і што ягоныя прыватныя замежныя ініцыятывы ня маюць сваіх прадстаўнікоў у Беларусі.
Усё гэта можа сьведчыць пра раскол у БХД.
Рымашэўскага, Кавалькову, Садоўскага і Аксёнава выключылі з БХД
10 лютага ў Варшаве ў Музэі Вольнай Беларусі адбыўся зьезд партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». На ім прынялі рашэньне аб выключэньні з партыі былых сустаршыняў Віталя Рымашэўскага, Вольгу Кавалькову, Дзяніса Садоўскага, а таксама былога кіраўніка Магілёўскай абласной арганізацыі БХД Алега Аксёнава.
Сустаршынямі застаюцца Павал Севярынец і Георгі Дзьмітрук, пры гэтым Дзьмітрук фактычна будзе кіраваць партыяй, пакуль Севярынец, прызнаны яе адзіным лідэрам, знаходзіцца за кратамі з палітычных прычынаў.
https://smarturl.click/1dMZe
Карпянкоў дапусьціў, што ўнутраным войскам падчас выбараў дапамогуць вагнэраўцы
Паводле яго, інструктары ПВК за сем месяцаў падрыхтавалі 1,6 тыс. спэцыялістаў унутраных войскаў.
https://smarturl.click/670bY
«Баялася, што больш яго не пабачу». Пагутарылі з 27-гадовай беларускай, якая ўцякла за мяжу з 2-гадовым сынам
27-гадовая Юлія Чурыловіч з двухгадовым сынам экстрана пакінулі Беларусь. На Юлію завялі крымінальную справу за «спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці». Цяпер яна пачынае жыцьцё ў Літве з нуля. Сілавікі прыйшлі да Юліі ў Пінску за яе жартоўнае відэа у TikTok. А ў Telegram у адпраўленых паведамленьнях міліцыянты знайшлі відэа з калёнай расейскіх танкаў, якое яна паслала Радыё Свабода.
Юлія распавяла Свабодзе, чаму вымушаная была ўцякаць за мяжу з малым дзіцем і як уладкоўваецца на чужыне:
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=xs5NbTQsNgo
Міністар адукацыі Беларусі прапанаваў «кратна павялічыць кампэнсацыю выпуснікоў ВНУ за неадпрацоўку па разьмеркаваньні»
«Прапануем кратна павысіць суму кампэнсацыі маладым спэцыялістам у выпадку неадпрацоўкі па разьмеркаваньні, а ў нейкіх выпадках, магчыма, цалкам адысьці ад магчымасьці кампэнсацыі затрат за вучобу», — заявіў Андрэй Іванец.
Таксама ён паўтарыў прапанову «разгледзець павелічэньне тэрмінаў адпрацоўкі маладымі спэцыялістамі, у тым ліку і мэтавікамі — па асобных спэцыяльнасьцях»:
https://smarturl.click/O00zA
Bloomberg: палова падсанкцыйных танкераў спыніла перавозку нафты з Расеі
За апошнія два месяцы 14 танкераў, якія перавозілі расейскую нафту ў Індыю, альбо дрэйфавалі, альбо стаялі на якары ў водах на ўсход ад Сынгапура. Амаль палова зь іх, паводле інфармацыі агенцтва, разгарнуліся, не дабраўшыся да пункту прызначэньня.
https://smarturl.click/aJB2Y
62 беларусы ў расейскім сьпісе на вышук: жаўнеры-«каліноўцы», блогеры Бяспалаў і Пуціла і іншыя
Зьявілася падрабязная база замежнікаў, якія знаходзяцца ў базе МУС Расеі. У сьпісе асоб, якіх шукае МУС Расеі, знаходзяцца сотні замежных грамадзян. Гэта ваяры, якія змагаюцца за Ўкраіну, палітыкі, журналісты і іншыя асобы. У расейскім вышуку нават прэм'ер-міністарка Эстоніі, міністры, дэпутаты і мэры гарадоў.
https://smarturl.click/nyj9X
На фота Дзяніс Урбановіч, беларускі добраахвотнік ва Ўкраіне, які таксама знаходзіцца ў расейскім вышуку
Сьвятлана Алексіевіч: У 2020 годзе мы не перамаглі, бо сярод нас было мала па-сапраўднаму свабодных людзей
Сьвятлана Алексіевіч у інтэрвію Свабодзе прызнала, што 30 гадоў таму Зянон Пазьняк у сваім артыкуле «Аб расейскім імпэрыялізьме і яго небясьпецы», меў рацыю. Нобэлеўская ляўрэатка дзеліцца таксама пераасэнсаваньнем падзеяў у Беларусі 2020 году.
https://smarturl.click/G6jxm
Хрысьціянскія актывісты накіравалі ў ААН свае прэтэнзіі да новага закону аб рэлігіях у Беларусі
Закон «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях» абмяжоўвае свабоду веравызнаньня, перакананыя актывісты ініцыятывы «Хрысьціянская візія».
https://smarturl.click/0eMZg
Хакейная зборная Беларусі прапусьціць Алімпіяду-2026
На чарговым пасяджэньні Рада ІІХФ разгледзела бягучыя рызыкі для бясьпекі, зьвязаныя з паўторным уключэньнем нацыянальных і клюбных каманд Расеі і Беларусі ў спаборніцтвы ІІХФ. Пасьля абмеркаваньня арганізацыя працягнула забарону яшчэ на год.
Беларусь застаецца безь вялікага хакею мінімум да траўня 2025 году, а гэта азначае, што нацыянальная каманда прапусьціць алімпійскую кваліфікацыю, якая стартуе ў жніўні 2024 году. Такім чынам, зборная Беларусі дакладна ня выступіць на Алімпійскіх гульнях 2026 году ў італьянскіх Міляне і Карціна д'Ампэца.
https://smarturl.click/e5ynq
У Ровенскай вобласьці паказалі, як выглядае мяжа зь Беларусьсю і як яе працягнуць умацоўваць. ФОТА
Кіраўнік Ровенскай абласной вайсковай адміністрацыі Аляксандар Коваль заявіў, што ўрад выдзеліў 900 мільёнаў грыўняў (прыблізна 24 мільёны даляраў у эквіваленце. — РС) на працяг умацоўваньня мяжы зь Беларусьсю ў гэтым рэгіёне. Даўжыня ўкраінска-беларускай мяжы ў Ровенскай вобласьці — 229 км.
У канцы лютага 2023 году Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла зьмены ў заканадаўства аб абароне дзяржаўнай мяжы, якія прадугледжваюць павелічэньне да 2 кілямэтраў плошчы памежных палос на межах зь Беларусьсю і Расеяй, а таксама ўзаконьваюць тыя дадатковыя фартыфікацыйныя збудаваньні, якія ўжо існуюць.
https://smarturl.click/e5y3q
Найважнейшае за 12 лютага:
🔸 За год — 2580 крымінальных спраў завялі паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў у адным Менску
🔸 ByPol паказаў расьсьледаваньне аб затрыманьні адміністратараў канала «Кіроўцы 97»
🔸 На былога магілёўскага журналіста Глушкова завялі крымінальную справу паводле «экстрэмісцкага» артыкулу
🔸 Карпянкоў дапусьціў, што ўнутраным войскам падчас выбараў дапамогуць вагнэраўцы
🔸 На аўкцыён выставілі нерухомасьць Валера Цапкалы, кватэру ў Менску з парковачным месцам
🔸 «У Каардынацыйнай Рады спрэчкі і праблемы не зь Ціханоўскай, а з прадстаўнікамі Кабінэту», — сьпікер КР Ягораў
🔸 Дадатнае сальда зьнешняга гандлю Беларусі за 2023 год скарацілася амаль у 10 разоў
🔸 Інфляцыя паскорылася. Белстат паведаміў, што лідэрамі ў росьце цэнаў сталі прававыя паслугі
🔸 «Беларусь акупаваная на 100 працэнтаў». Шатляндзкі праваабаронца пра салідарнасьць
🔸 Аўтамабілі, цеплавізары, маскавальныя сеткі. Хто ў Беларусі зьбірае дапамогу для расейскіх вайскоўцаў
🔸 Каардынацыйная рада як непраяўленае фота. Пытаньні патэнцыйнага выбарніка самому сабе
🔸 «Зрабілі з дапамогай скотчу і таленту». Былыя акторы Купалаўскага тэатру прэзэнтавалі свой першы фільм
Беларускія сілавікі ўзялі ўдзел у «Алімпіядзе спэцназу» у Дубаі разам з калегамі з ЗША і Канады
Cілавікі са спэцыяльнага падразьдзяленьня па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» і жаночая зборная МУС Беларусі ўзялі ўдзел у The UAE SWAT Challenge — неафіцыйным чэмпіянаце сьвету, які называюць «Алімпіядай спэцназу». Пра гэта паведамляе выданьне Reform.by.
Выданьне адзначае, што беларускія спэцназаўцы, якія ўдзельнічалі ў падаўленьні акцый пратэсту і разгонах мірных дэманстрацый, аказаліся цалкам рукапаціскальнымі ў асяродзьдзі сваіх калегаў, у тым ліку — з ЗША і Канады.
https://smarturl.click/1dMWY
Суд «Беларуськалію» супраць Літвы працягваецца. Пачаўся арбітражны працэс
Беларуская дзяржаўная кампанія спрабуе праз суд спагнаць зь Літвы 1 млрд эўра.
У сьнежні Эўрапейскі суд адмовіўся зьняць санкцыі з тэрміналу Клайпедзкага порту, які часткова належыць «Беларуськалію». Але «Беларуськалій» працягвае судовыя разборы праз страты, зьвязаныя, на думку прадстаўнікоў кампаніі, з парушэньнем урадам Літвы пагадненьня пра абарону інвэстыцый. У Літве пачалі арбітражны працэс пасьля скаргі беларускага прадпрыемства, паведамляе Delfi са спасылкай на інфармацыйнае агенцтва Elta.
https://smarturl.click/EemzJ
На пацыента, які напаў на брыгаду хуткай дапамогі зь сякерай, завялі крымінальную справу
Днямі ў Менску пацыент напаў зь сякерай на брыгаду хуткай дапамогі, якая прыбыла да яго па выкліку. Агулам ён нанёс фэльчарам ня менш як 20 удараў.
Цяпер справай заняўся Сьледчы камітэт.
https://smarturl.click/Damxm
Палітвязьню Паўлу Саву хочуць узмацніць рэжым утрыманьня
12 лютага ў судзе разглядаюць справу аб «замене рэжыму ўтрыманьня» і пераводзе Паўла ў іншую папраўчую ўстанову. Яго могуць перавесьці на турэмны рэжым.
https://smarturl.click/l5JmY
У Барысаве пачалі банкруцтва прадпрыемства, якое нядаўна прайшло мадэрнізацыю
Эканамічны суд пачаў працэдуру банкруцтва Барысаўскага завода палімэрнай тары «Паліміз», якое заснавалі ў 1968 годзе.
https://smarturl.click/mp8wn
На выяве памятны значок да 30-годзьдзя «Палімізу» з онлайн-аўкцыёну
«Зрабілі з дапамогай скотчу і таленту». Былыя акторы Купалаўскага тэатру прэзэнтавалі свой першы фільм
Адзін Арык Фергас загінуў у 1942-м ад рук фашысцкіх захопнікаў, другі — у 1920-м ад рук белапалякаў, а трэці — у 1905-м ад рук царскіх жандараў. У Варшаве вольныя «Купалаўцы» прэзэнтавалі свой першы кароткамэтражны фільм «Дух месца».
https://smarturl.click/4kM9m