radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Сорамна і страшна. Чаму беларускія людзі рэдка зьвяртаюцца па дапамогу ў выпадках хатняга гвалту

Расказваем, колькі выпадкаў хатняга гвалту афіцыйна зарэгістравана ў Беларусі і краінах, дзе шмат беларусаў. Псыхоляг і былы сілавік патлумачылі, чаму беларусы рэдка зьвяртаюцца па дапамогу.

https://smarturl.click/baJJv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

💌 Падсумаваньне тыдня на Свабодзе — у адным лісьце!

У сёньняшнім выпуску — пра тое, як спэцслужбы «прапаноўвалі» новыя пашпарты беларусам замежжа, што адбываецца на межах Беларусі з ЭЗ, пра «татальны кантроль» вернікаў з боку дзяржавы, колькі Беларусі каштуе асваеньне космасу, пра папулярны флэшмоб «This is Belarus», гісторыю абвяшчэньня незалежнасьці БНР, а таксама вялікае шчырае інтэрвію зь Ціханоўскай і шмат што яшчэ!

Падпішыцеся на рассылку Свабоды сёньня і чытайце 👆🏻:

http://eepurl.com/ijMaIv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Таталітарная трансфармацыя беларускага грамадзтва: ці ёсьць абмежавальнікі?

З падзеяў 2020 году ўлады зрабілі выснову: каб яны не паўтарыліся, патрэбная перабудова, таталітарная трансфармацыя ўсёй сыстэмы, беларускай сацыяльнай мадэлі, зьмена прыроды палітычнага рэжыму. Бо ранейшыя мэханізмы і мэтады не забясьпечваюць утрыманьня ўлады. Да чаго гэтыя зьмены могуць прывесьці?

Піша Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/baJDv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выведка Брытаніі: Украіна не дае Чарнаморскаму флёту праяўляць сілу ў рэгіёне

Украіна працягвае дэманстраваць посьпехі і зьмяншае здольнасьць Чарнаморскага флёту праяўляць сілу ў рэгіёне, паведаміла Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі са спасылкай на зьвесткі, сабраныя выведкай.

https://smarturl.click/l5OBg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Апытаньне: Больш за 40% прыхільнікаў Лукашэнкі радуюцца, калі чуюць пра вызваленьне палітзьняволеных

Больш за 60% апытаных прыхільнікаў Лукашэнкі спачуваюць палітвязьням, больш за 40% адчуваюць радасьць, калі даведваюцца пра іх вызваленьне. Нечаканыя вынікі апытаньня.

https://smarturl.click/5OA3j

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дыпляматычнаму прадстаўніку Беларусі ў Вільні ўручылі ноту пратэсту праз выказваньні Лукашэнкі

29 сакавіка Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі выклікала часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь Яраслава Хмыля (на выяве зь дзяржаўнага тэлеканалу) і ўручыла яму ноту пратэсту.

МЗС Літвы запатрабавала ад Беларусі неадкладнага афіцыйнага тлумачэньня заяваў Лукашэнкі пра Сувальскі калідор.

https://smarturl.click/jkO4q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Распачаўся збор сродкаў на адвакатаў для Андрэя Гнёта, якому пагражае дэпартацыя з Сэрбіі ў Беларусь

Андрэй Гнёт знаходзіцца пад вартай у Цэнтральнай турме Бялграда. У судзе пачаўся працэс аб яго экстрадыцыі, наступнае пасяджэньне пройдзе 1 красавіка.

Справай рэжысэра займаюцца чатыры адвакаты, іх праца працягваецца ўжо пяты месяц. У бацькоў затрыманага грошай на аплату іх працы няма. Таму сябры Гнёта, які ўтрымліваецца пад вартай у Бялградзе, адкрылі збор.

https://smarturl.click/EegGW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Таджыкістане затрымалі 9 чалавек. Іх падазраюць у сувязях з абвінавачанымі ў тэракце ў «Крокусе» і «Ісламскай дзяржавай»

У Таджыкістане затрымалі дзевяць чалавек, якіх падазраюць у сувязях з абвінавачанымі ў тэракце ў «Крокус Сіці Холе» і з афганскай ячэйкай групоўкі «ІД Харасан», якая прызнана тэрарыстычнай многіх краінах сьвету.

Пра гэта паведамляюць «Азія-Плюс» і Reuters са спасылкай на крыніцы ў органах бясьпекі Таджыкістану.

У затрыманьні бралі ўдзел сілавікі з Расеі: https://smarturl.click/3kaMV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!

Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:

👉🏻 Трагедыя ў Хатыні: radio_svaboda/video/7349239801545067782">узгадваем некаторыя факты і міты пра яе

👉🏻 Эканоміка на Свабодзе. Тradio_svaboda/video/7349624662877310214">лумачым «на пальцах», што такое дэфолт

👉🏻 Да Дня Волі: radio_svaboda/video/7350355819487038726">каротка расказваем, як і чаму абвясьцілі Беларускую Народную Рэспубліку

👉🏻 Пазбаўляемся англіцызмаў: radio_svaboda/video/7350737086842014982">сабралі для вас ёмістыя беларускія адпаведнікі

👉🏻 Бел-чырвона-белы сьцяг: radio_svaboda/video/7351115109122706693">ці быў ён у ВКЛ, хто і калі насамрэч яго стварыў

👉🏻 Эканоміка на Свабодзе. radio_svaboda/video/7351494259490442501">Разьбіраемся, ці ёсьць насамрэч у Беларусі прыватная ўласьнасьць

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэтыя людзі намагаюцца, каб мы пачалі маўчаць», — Саша Філіпенка пра сваю крымінальную справу ў Беларусі і рэжым Лукашэнкі

Кнігу Сашы Філіпенкі ў турме на Акрэсьціна чыталі і перадавалі з камэры ў камэру. Аўтар лічыць, што гэта галоўная ўзнагарода, якую можа атрымаць пісьменьнік, што кніга дапамагае людзям.

Тэлеканал «Настоящее время» пагаварыў з Сашам Філіпенкам пра яго крымінальны перасьлед на радзіме, яго кнігі і пра тое, ці ўдаецца рэжыму Лукашэнкі разьяднаць беларусаў.

https://smarturl.click/xBEVY

Саша Філіпенка — беларускі расейскамоўны пісьменьнік. Ён нарадзіўся ў Менску, пісаў сцэнарыі да праграм на расейскім тэлебачаньні, апошнія гады жыве ў Швайцарыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🚧 Што адбываецца на мяжы Беларусі з Эўразьвязам

Пагаварылі зь беларусамі, якія праходзілі мяжу Беларусі з Эўразьвязам у сакавіку, пасьля закрыцьця яшчэ двух літоўскіх пераходаў.

«Плянуй, што ў цябе будзе 12 гадзін вольнага часу».

https://smarturl.click/yqxqm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пацярпелы беларус, які ратаваў людзей у «Крокус Сіці Холе», памёр

Стала вядома пра сьмерць грамадзяніна Беларусі Аліма Кашаварава. Пра гэта паведаміла амбасада Беларусі.

https://smarturl.click/RA0Av

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇦 Спачатку дронамі, а потым ракетамі. Расея нанесла чарговы маштабны ўдар па Ўкраіне

Увечары 28 сакавіка расейскій войскі запусьцілі па Ўкраіне ўдарныя дроны, а пад раніцу 29 сакавіка пачалі абстрэльваць ракетамі з авіяцыі.

🇵🇱 Праз маштабную расейскую атаку Польшча падняла ў паветра свае і саюзныя самалёты для «бясьпекі польскай паветранай прасторы».

Цэлямі расейскіх удараў сталі Дніпро і Днепрапятроўская вобласьць, Львоўская вобласьць і Івана-Франкоўск. Найбольш зноў пацярпеў энэргетычны комплекс.

Расея выкарыстала супраць Украіны аэрабалістычныя ракеты «Кінжал», балістычныя «Іскандэр», кіраваныя зэнітныя «С-300» і «С-400» і кіраваныя авіяракеты Х-59, які запускаліся авіяцыяй з Тульскай, Калускай і Самарскай абласьцей, а таксама з акупаванага Крыму.

https://smarturl.click/JDeGO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзьмітры Гардон — пра тое, як сын Лукашэнкі дапамог яму зрабіць інтэрвію з бацькам

Адзін з папулярных украінскіх журналістаў Дзьмітры Гардон распавёў у інтэрвію парталу «Люстэрка» пра абставіны свайго інтэрвію з Аляксандрам Лукашэнкам, пра стасункі з Уладзімерам Макеям і стаўленьні да Сьвятланы Ціханоўскай.

"Я думаю, што паміж кіраўніцтвам Украіны і Беларусі існуе кантакт. І я думаю, што вынікам гэтага кантакту стаў няўдзел беларускага войска ў вайне. І гэта вельмі важна. Што да самога Лукашэнкі, ён падонак, чысты падонак. Па-першае, таму што ён зладзіў генацыд у адносінах да свайго народа, які не хацеў яго больш бачыць на пасадзе прэзыдэнта, — з катаваньнямі, зьдзекамі, пасадкамі, турмамі. А па-другое, ён па-быдлячаму павёў сябе ў адносінах да Ўкраіны. Ён мне ў інтэрвію некалькі разоў сказаў, што ніколі расейскае войска не нападзе на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі. Схлусіў. Ён прапусьціў расейскую армію, яна напала з тэрыторыі Беларусі і пускала ракеты", сказаў Гардон. https://smarturl.click/W3vEZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўныя падзеі і асноўныя публікацыі Свабоды 28 сакавіка

Кіраўнік Каталіцкай царквы Беларусі памаліўся за сьвятароў у зьняволеньні

Мазырскі МПЗ можа стаць «законнай цэльлю» для Ўкраіны, і гэта павінна палохаць беларускія ўлады, — Кныровіч

«Умовы працы мэдыкаў у Беларусі блізкія да рабства». Доктар Салавей пра новага міністра, «дэградацыю сыстэмы» і сьмерці ў радзільнях

Доктар Станіслаў Салавей стаў намесьнікам Вольгі Гарбуновай у Аб’яднаным пераходным кабінэце ў пытаньнях аховы здароўя

Праваабаронцы апублікавалі выніковую справаздачу па выніках назіраньня ў Адзіны дзень галасаваньня ў Беларусі

Насельніцтва Беларусі за год скарацілася амаль на 45 тысяч чалавек

«Статыстыка ня ўлічвае эмігрантаў». Што гавораць сьвежыя дадзеныя Белстату пра скарачэньне жыхароў Беларусі

У ЦВК зарэгістравалі 56 кандыдатаў у Савет Рэспублікі. Астатніх 8 прызначыць Лукашэнка

Жанчыны з труной. Як працуе фірма, якая ладзіла пахаваньне беларускі Лізаветы ў Варшаве

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня 335 гадоў з дня сьмерці Казімера Лышчынскага

У гэты дзень у 1689 годзе быў пакараны сьмерцю вядомы філёзаф зь Берасьця. За трактат «Пра неіснаваньне Бога» Лышчынскаму публічна адсеклі галаву, цела спалілі, а попелам стрэлілі з гарматы.

Больш падзей, якія адбыліся 30 сакавіка, чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/dp11o

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 29 сакавіка

🏚 «60% нашых кліентаў — беларускія вайскоўцы». Як працуе рэабілітацыйны цэнтар пад Кіевам, які заснавала беларуска

❗️ Дыпляматычнаму прадстаўніку Беларусі ў Вільні ўручылі ноту пратэсту праз выказваньні Лукашэнкі

🎙 «Архіпэляг БЕЛАГ». Свабода выпускае падкаст-сэрыял пра тое, як Беларусь ператвараюць у турму

🇵🇱 Са жніўня 2020 году больш за 10 тысяч беларусаў зьвярнуліся па міжнародную абарону ў Польшчы

🕰 «Плянуй, што ў цябе будзе 12 гадзін вольнага часу». Што адбываецца на мяжы Беларусі з Эўразьвязам

⛓ У Гомлі прадстаўнікоў вэртыкалі пакаралі мінімальным тэрмінам за перавышэньне службовых паўнамоцтваў

🏕 «Нам проста надакучыў нэгатыў з усіх бакоў». Аўтары флэшмобу «This is Belarus» расказалі, у чым яго ідэя і як ён ствараўся

📈 Вынікі апытаньня: Больш за 40% прыхільнікаў Лукашэнкі радуюцца, калі чуюць пра вызваленьне палітзьняволеных

📰 Таталітарная трансфармацыя беларускага грамадзтва: ці ёсьць абмежавальнікі?

🇲🇩 Аўтобус зь дзецьмі з Малдовы перасек мяжу Беларусі і Літвы. У Кішынэве патлумачылі, у чым была праблема

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча прыпыніла ўдзел у Дамове аб звычайных узброеных сілах у Эўропе

Адпаведны закон падпісаў 28 сакавіка прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.

https://smarturl.click/7173y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці трэба Лукашэнку вайна? Вынікі тыдня ад Карбалевіча. Відэа

Тэракт у «Крокусе» у Падмаскоўі, прапагандысты шукаюць «украінскі сьлед» трагедыі. Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Сахашчык заяўляе, што Расея і Беларусь рыхтуюць пляны «бліцкрыгу на Вільню», а Лукашэнка рэагуе на ягоную заяву.

Палітычны аглядальнік Свабоды камэнтуе падзеі тыдня: https://youtu.be/pNRLdOwtsrc

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як працуе рэабілітацыйны цэнтар пад Кіевам, які заснавала беларуска

Зь якімі праблемамі сутыкаюцца беларусы ва Ўкраіне, якія больш за два гады дапамагаюць украінцам у вайне супраць Расеі. Госьця Ганны Соўсь — былая палітзьняволеная Тацяна Гацура-Яворская, заснавальніца рэабілітацыйнага цэнтру «Ланка» для вайскоўцаў і арганізатарка кінафэстывалю «1084. На мяжы».

https://youtu.be/2WSzbbZTAfo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейцы абстралялі Адэсу, ёсьць параненыя. ФОТА

Тры чалавекі параненыя, у тым ліку двое дзяцей 10 і 15 гадоў. Усіх шпіталізавалі зь лёгкімі раненьнямі. У будынках і аўтамабілях выбіта шкло.

Паветраныя сілы Ўкраіны паведамілі, што расейцы пацэлілі па горадзе дзьвюма кіраванымі авіяцыйнымі ракетамі тыпу Х-59.

Здымкі Сілаў абароны Поўдня Ўкраіны

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аўтамабілісты, якія стаяць на мяжы ў Літве, паведамілі аб абмежаваньні руху ў Беларусь машын на транзытных нумарах

Раней Латвія і Польшча перасталі пускаць у Беларусь аўтамабілі на транзытных нумарах з аб’ёмам рухавіка ад 1,9 літра і больш, а таксама даражэйшыя за 50 тысяч эўра. У Літве пакуль не было ніякіх афіцыйных паведамленьняў з гэтай нагоды.

https://smarturl.click/LYWG3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Гомлі колішняга кіраўніка Чыгуначнага раёну гораду Аляксандра Сівакова і ягоную намесьніцу Натальлю Жук асудзілі на 3 гады калёніі

Як паведаміла «Наша ніва», чыноўнікам інкрымінавалі перавышэньне ўлады ці службовых паўнамоцтваў паводле ч. 3 артыкулу 426 Крымінальнага кодэксу Беларусі, які прадугледжвае ад 3 да 10 гадоў зьняволеньня.

Раней паведамлялі, што Аляксандра Сівакова і Натальлю Жук затрымалі ў пачатку лютага 2023 году працоўным месцы.

Аляксандар Сівакоў узначаліў адміністрацыю Чыгуначнага раёну Гомля ў сьнежні 2019 году. Ён быў дэпутатам Гомельскага гарадзкога Савета дэпутатаў, быў сябрам выбарчай камісіі ад раённай арганізацыяй «Белая Русь» у 2016 годзе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Нам проста надакучыў нэгатыў з усіх бакоў». Аўтары флэшмобу «This is Belarus» расказалі, у чым яго ідэя і як ён ствараўся

«This is Belarus. У Instagram сярод беларусаў завірусіўся флэшмоб «This is Belarus. Пакажы сваю часьцінку Беларусі». Выглядае ён як шаблён у сторыз, дзе кожны можа выкласьці сваё фота ці відэа. У асноўным людзі посьцяць помнікі архітэктуры, краявіды ці сваю сям’ю. У флэшмобе ўзялі ўдзел каля 100 тысяч беларусаў, як унутры Беларусі, так і за мяжой. Паўдзельнічалі акаўнты прапагандыстаў, Лукашэнкі, апазыцыйныя палітыкі.

Распыталі аўтараў, як зьявілася ідэя і ў чым мэта флэшмобу: https://smarturl.click/z2zd6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы паведамілі пра пабіцьцё затрыманага ў Берасьці валянтэра

Затрыманага ў Берасьці Віталя Чопіка, які хадзіў на палітычна матываваныя суды, вазілі ў шпіталь са слядамі моцнага пабіцьця. Пра здарэньне піша «Вясна». 

Паводле праваабаронцаў, пасьля затрыманьня мужчыну дастаўлялі ў шпіталь на машыне хуткай дапамогі са сьлядамі моцнага пабіцьця, а колер твару Чопіка быў жоўтым, што можа сьведчыць аб пашкоджаньні печані.

https://smarturl.click/dp1pQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱 Са жніўня 2020 года больш за 10 тысяч беларусаў зьвярнуліся па міжнародную абарону ў Польшчы

Пачынаючы з 9 жніўня 2020 года па 29 лютага 2024 года па міжнародную абарону ў Польшчы зьвярнуўся 10 161 грамадзянін Беларусі.
Піша Reform са спасылкай на справаздачу ўпраўленьня па справах замежнікаў Польшчы.

Агулам ў 2021-2024 гадах было вынесена 570 рашэньняў аб прадастаўленні статусу бежанцаў і 7472 — статусу дадатковай абароны. Цяпер разглядаюцца 1607 спраў аб прадастаўленьні міжнароднай абароны грамадзянам Беларусі.

За гэты перыяд усяго больш за 124 тысячы беларусаў атрымалі дакумэнт, які дае права на знаходжаньне ў Польшчы. Каля 41 тысячы грамадзян Беларусі атрымалі дазвол на пастаяннае пражываньне

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

❗️ЭКСКЛЮЗЫЎ
«Архіпэляг БЕЛАГ». Як Беларусь ператвараюць у турму. Прэм’ера новага візуалізаванага падкасту Свабоды

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў і мірнай рэвалюцыі 2020 году аўтарытарны кіраўнік Аляксандар Лукашэнка праводзіць масавыя рэпрэсіі, ахвярамі якіх сталі сотні тысячаў чалавек. «Архіпэляг БЕЛАГ» — так называецца візуалізаваны подкаст Радыё Свабода. Яго назва адсылае да знакамітага твору расейскага пісьменьніка і дысыдэнта Аляксандра Салжаніцына, празь які сьвет даведаўся пра маштаб рэпрэсій у СССР у часы Леніна і Сталіна, у якім было апісана, як пабудаваная савецкая карная сыстэма.
У сямі частках падкаста «Архіпэляг БЕЛАГ» апісаныя ўсе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі.

У аўторак 2 красавіка слухаце і глядзіце першую частку падкаста.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: дзень памяці Ніла Гілевіча

29 сакавіка 2016 году памёр Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі, аўтар вершаванага раману «Родныя дзеці», зборнікаў «Лісьце трыпутніку», «На флейце самоты» і іншых. У 1985–1995 гадах Гілевіч быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 11-га і 12-га скліканьняў.

Іншыя адметныя падзеі 29 сакавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/ZyBad

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За паляваньне на мядзьведзя ГУБАЗіК і «Алмаз» затрымалі 19 чалавек

У Віцебскай вобласьці супрацоўнікі ГУБАЗіК і «Алмазу» затрымалі 19 чалавек. Іх падазраюць у браканьерстве, незаконным абарачэньні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, паведаміла 28 сакавіка МУС Беларусі.

Па вэрсіі МУС, затрыманыя займаліся незаконным паляваньнем з выкарыстаньнем верталёта ў Віцебскай вобласьці, падчас якой яны забілі чырванакніжнага бурага мядзьведзя.  https://smarturl.click/l5BvY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Севастопалі ўпаў у мора расейскі зьнішчальнік Су-35

У Севастопалі ў анэксаваным Крыме пацярпеў крушэньне ў моры вайсковы самалёт, паведаміў у Тэлеграме расейскі губэрнатар гораду Міхаіл Разважаеў. Гэта расейскі зьнішчальнік Су-35.

Інцыдэнт трапіў на відэазапісы відавочцаў. Перад крушэньнем самалёт гарэў у паветры. Па словах Разважаева, пілёт уратаваўся.

Расейскі вайсковы блогер Барыс Рожын, які жыве ў горадзе, сьцьвярджае ў Тэлеграме, што самалёт мог трапіць пад «дружалюбны агонь». Расейскае Міністэрства абароны і ЗСУ Ўкраіны інцыдэнт на момант публікацыі навіны не камэнтавалі. У якасьці іншых вэрсій называюцца тэхнічныя непаладкі і пападаньне птушкі ў рухавік. https://smarturl.click/pp4QG

Читать полностью…
Подписаться на канал