radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

За год колькасьць дзяцей у Беларусі скарацілася яшчэ на 26,4 тысячы

Паводле Белстату, на 1 студзеня 2024 году ў Беларусі пражывала 1 801 383 дзіцяці да 18 гадоў, а на 1 студзеня 2023 году — 1 827 758 дзяцей. За 2023 год колькасьць дзяцей у Беларусі скарацілася на 26 375 (або на 1,44%). Агулам з пачатку 2020 году колькасьць дзяцей у Беларусі скарацілася прыкладна на 68 тысяч.

З 2020 году Беларусь з прычыны палітычных рэпрэсіяў вымушана пакінулі сотні тысяч чалавек, у тым ліку сем’і з дзецьмі:

https://smarturl.click/W3kVO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

18-гадовую грамадзянку Ўкраіны затрымалі на беларускай мяжы

Як стала вядома праваабаронцам, 29 траўня Кацярына Гарсьцючэнка вярталася з Польшчы ў Беларусь. На мяжы яе затрымалі за фатаздымак 4-гадовай даўніны ў тэлефоне. Праз вайну ва Ўкраіне дзяўчына атрымала ў Беларусі статус дадатковай аховы і жыла ў краіне апошнія два гады.

На гэты момант Кацярына знаходзіцца ў Берасьцейскім ІЧУ. Ёй не даюць зьвязацца з роднымі. Далейшыя абставіны справы высьвятляюцца:

https://smarturl.click/ppObE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За палітычнымі, грамадзкімі дзеячамі, журналістамі зь Беларусі сачылі з дапамогай праграмы Pegasus

Факты сачэньня за вядомымі беларусамі выявілі ў некалькіх краінах Эўразьвязу.

https://smarturl.click/Da0W3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Базавы рахунак» у банку, рост камуналкі, падаражэньне візы ў Польшчу. Што зьменіцца для беларусаў з 1 чэрвеня

Свабода прадстаўляе падборку зьмяненьняў, якія напаткаюць Беларусь і беларусаў, пачынаючы з чэрвеня.

https://smarturl.click/jkVwY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Наш Быкаў». Зіна Гімпелевіч: «Усе мы — быкаўцы»

2024-ы — год Васіля Быкава. 19 чэрвеня — 100-годзьдзе пісьменьніка, якім можа ганарыцца кожны беларус.

Сёньня сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава дзеліцца Зіна Гімпелевіч, ганаровы прафэсар канадзкага ўнівэрсытэту Ватэрлу.

https://smarturl.click/O0AOz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прызначылі дату завочнага суду над праваабаронцам Судаленкам

Новая крымінальная справа ў фармаце спэцвядзеньня была пачатая ў лістападзе 2023 году. Леаніда Судаленку абвінавачваюць паводле артыкулу «Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці».

https://smarturl.click/4kzxx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

25 год трагедыі на Нямізе: як адбылася самая масавая гібель людзей у гісторыі новай Беларусі

30 траўня 1999 году радыё «Мір» вырашыла адзначыць сваё двухгодзьдзе сьвятам з канцэртам і розыгрышам прызоў. Дзесяць накрывак ад цыгарэт бясплатна мянялі на паўлітра піва. Папулярны тады расейскі гурт «Манга-Манга» адыграў дзьве песьні перад шматтысячным натоўпам. Надвор’е рэзка сапсавалася, у 20.25 пачаўся моцны дождж з градам. Тысячы людзей кінуліся да мэтро.

https://smarturl.click/W3kqk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былы палітзьняволены Глеб Гатоўка правёў 2 гады і 4 месяцы ў жодзінскай турме. Ён кажа, што ягоная камэра была побач з камэрай палітзьняволенага Сяргея Ціханоўскага.

У інтэрвію Свабодзе Глеб распавёў, якім бачыў вядомага палітзьняволенага і што чуў ад яго.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стомленыя ад палітыкі. Пра якія настроі сярод дыяспары сьведчаць вынікі выбараў у Каардынацыйную раду

«Выбары ў КР паказалі, што дамінуючы настрой сярод дыяспары — дэпалітызацыя. У Маратоне салідарнасьці з палітвязьнямі ўдзельнічала больш людзей, чым у выбарах у КР, хоць данаты — справа ня менш небясьпечная, чым галасаваньне за „экстрэмісцкія фармаваньні“», — піша аналітык Юры Дракахруст:

https://smarturl.click/5OaJB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 29 траўня

👨🏻‍💼Лукашэнка прыпыніў удзел Беларусі ў Дамове аб звычайных узброеных сілах у Эўропе

🛩 Суд Эўразьвязу пакінуў у сіле санкцыі супраць «Белавія»

🇬🇪 Грузінскія памежнікі не пусьцілі ў краіну беларуску, якая жыла там год і падтрымала мясцовыя пратэсты

🙍🏻‍♂️ «Бачыў Сяргея „на калідорах“ у пачатку 2023-га». Як выглядае звычайны дзень Ціханоўскага за кратамі

📚 Быкаў на Свабодзе. «За імі, тымі, хто выступае супраць, — перамога, а за намі — ісьціна»

🙍🏻‍♀️«Гісторыя на Свабодзе». Натальля Сьліж пра шлюб, мараль і сэкс у ВКЛ: «Уся гісторыя робіцца ў ложку»

👫 «Зьдзівіліся нават спэцслужбы Літвы». Як зьвязаныя пашпарт «Новай Беларусі» і стары «гаманец» Лукашэнкі

✍🏻 Стомленыя ад палітыкі. Пра якія настроі сярод дыяспары сьведчаць вынікі выбараў у КР

👫 Перамога, якой не разгледзелі нават свае. Пра выбары ў КР як сыстэмны выклік рэжыму

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як зьвязаныя пашпарт «Новай Беларусі» і стары «гаманец» Лукашэнкі

Журналісты Беларускага Расьсьледніцкага Цэнтру высьветлілі, што літоўскае прадпрыемства, якое працуе над праектам пашпарта «Новай Беларусі», зьвязанае з «гаманцом» Аляксандра Лукашэнкі Віктарам Шаўцовым. Як так сталася і што гэта значыць? Расказвае рэдактар расьсьледаваньня і кіраўнік БРЦ Станіслаў Івашкевіч:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/F8n_QTqTCBg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мабільнага апэратара А1 аштрафавалі за «парушэньні ў цэнаўтварэньні»

Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю правяло праверку мабільнага апэратара А1 і знайшло «парушэньні ў цэнаўтварэньні». Кампанію аштрафавалі на 5% ад кошту рэалізаваных паслуг (сума штрафу не ўдакладняецца).

22 траўня КДК заявіў, што праверыў апэратараў мабільнай сувязі і прыйшоў да высновы, што іх дзейнасьць «накіраваная на атрыманьне выгады, часта без захаваньня інтарэсаў грамадзян і дзяржавы», што яны фармуюць цэны «зь перавышэньнем разумнай даходнасьці», атрымліваючы «практычна неабмежаваны прыбытак»:

https://smarturl.click/O0Aq3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад Літвы забараніў з 3 чэрвеня ўвоз зь Беларусі і Расеі больш як 2,8 тысячы відаў сельгаспрадукцыі

У пераліку Мінсельгасхарчу Літвы вызначаныя 24 групы прадукцыі, увоз якіх забаронены з трэцяга чэрвеня, у тым ліку жывая жывёла, мяса і субпрадукты, рыба, малако і прадукты яго перапрацоўкі, яйкі, натуральны мёд, прадукты нежывёльнага паходжаньня, расьліны, гародніна, садавіна, кава і спэцыі, збожжа, крупы, алей, напоі, тытунь і інш.

У той жа час прадукцыю, якая ня мае альтэрнатыўных крыніц імпарту (некаторыя грыбы, ягады, патака, некаторыя віды кармоў для жывёлы і іншыя) не ўключылі ў пералік:

https://smarturl.click/qly2V

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Перамога, якую не разгледзелі нават свае. Пра выбары ў КР як сыстэмны выклік рэжыму

Пра пазытыўныя вынікі выбараў у Каардынацыйную раду піша Сяргей Дубавец:

«Гэтыя выбары сталі ці ня першымі пасьля 1990 году, якія больш-менш адпавядалі міжнародным стандартам і, што самае істотнае, адбыліся. У тэхнічным пляне карэктна і з рэальным вынікам».


https://smarturl.click/0eWov

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У магілёўскай калёніі забаранілі перадаваць вязьням махровыя ручнікі

Інфармацыю пра забарону махровых ручнікоў у гэтай калёніі пацьвердзіла крыніца Свабоды. Але, паводле яе, забарона датычыць новых перадач, старыя махровыя ручнікі ад вязьняў не забіраюць.

https://smarturl.click/O0A4X

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўразьвяз павысіў мыта на збожжа зь Беларусі і Расеі, што фактычна спыніць яго імпарт

Эўрапейская рада прыняла рашэньне аб увядзеньні падвышаных мытаў на збожжавыя і алейныя культуры і прадукты іх перапрацоўваньня, якія паходзяць зь Беларусі і Расеі. У залежнасьці ад канкрэтнага прадукта новыя пошліны павялічацца або на 95 эўра за тону прадукцыі, якая імпартуецца ў ЭЗ, або да 50% цаны на пшаніцу на рынках ЭЗ.

Павышэньне мыта фактычна спыніць іх імпарт у Эўразьвяз:

https://smarturl.click/W3kV9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Бюджэт 6 мільёнаў даляраў, штат 50 супрацоўнікаў. Прэзэнтавалі праект Нацыянальнага дасьледчага ўнівэрсытэту

«Гэта пытаньне не такое простае. Заснаваць вышэйшую школу — гэта ў Польшчы зрабіць даволі лёгка, а адкрыць унівэрсытэт цяжка. Патрэбен адпаведны закон. Можа, гэта атрымаецца ў Нямеччыне. Можа, у Швэцыі. Будзем іншыя варыянты разглядаць». На сваю ідэю аўтары праекту шукаюць 6 мільёнаў даляраў.

https://smarturl.click/aJvVY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гульня ў пінг-понг». Чаму беларускім удзельнікам пастаноўкі «Ulenspiegel» не заплацілі

«Лапко кажа, што ўсе пытаньні да Бульбы, Бульба — да Лапко. Грошы да хабу дайшлі. А цяпер ідзе такая гульня ў пінг-понг». Паводле творчага калектыву, без уліку штрафных санкцый за пратэрміноўку і падаткаў сумарная запазычанасьць Беларускага моладзевага хабу перад трупай складае амаль 18 тысяч эўра.

https://smarturl.click/M1aQ3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Леанід Судаленка пракамэнтаваў Свабодзе закон аб амністыі:

«Мы бачылі тады Лукашэнку слабым, разгубленым. Але час прайшоў, рэжым аднавіў сваю сілу, ад дыктатуры Лукашэнка перайшоў да таталітарнага рэжыму, пры якім законы не дзейнічаюць. А калі няма закону, дык можна прымаць любыя рашэньні. І гэтая амністыя таму пацьверджаньне, бо фактычна яна ні пра што. Калі некалькі шматдзетных жанчын выйдзе на волю, гэта, канешне, добра, але гэта не вырашае праблемы расколу грамадзтва. Народ чакае амністыі для тысяч палітвязьняў, а яе няма».


Больш шырокі камэнтар праваабаронцы чытайце на сайце: https://smarturl.click/2qEB0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палата прадстаўнікоў адразу ў двух чытаньнях ухваліла закон аб амністыі

Амністыя не закране асуджаных за «экстрэмізм».

https://smarturl.click/aJvVA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Быкаў на Свабодзе. Пра рэфэрэндум аб беларускай мове

19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.

Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе https://smarturl.click/4kDJw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 25-я гадавіна трагедыі на Нямізе

30 траўня 1999 году, 25 гадоў таму, адбылася трагедыя на Нямізе, у выніку якой 53 чалавекі загінулі, 250 атрымалі траўмы. Тады ў цэнтры Менску ладзілася сьвята піва. Надвор’е рэзка сапсавалася, пачалася навальніца з градам. Тысячы людзей кінуліся да мэтро, узьнікла цісканіна. Бальшыня загінулых — маладыя людзі ад 14 да 20 гадоў, толькі трое былі старэйшымі за 30. Загінулі 42 дзяўчыны і 2 супрацоўнікі міліцыі.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/71Ama

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вугоршчына не гатовая адкрыта парушаць санкцыі супраць Беларусі, — экспэртка Кудзько

«Зараз Вугоршчына спрабуе крыху балянсаваць і разумее, як далёка яна можа зайсьці, а куды зайсьці ня можа. Той жа візыт Сіярта ў Менск — нашмат меней таксычны крок, чым быў бы ягоны візыт у Маскву», — кажа віцэ-прэзыдэнтка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе Алена Кудзько.


У інтэрвію Свабодзе яна камэнтуе візыт вугорскага міністра замежных справаў у Менск, аналізуе спэцыфічную палітыку Вугоршчыны ў дачыненьні да Беларусі і Расеі і тлумачыць, чаму Будапэшт ня будзе парушаць агульныя санкцыі Эўразьвязу супраць Беларусі:

https://smarturl.click/RAVjv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тлумачым з Гурневічам. Як палякі рыхтуюцца да нападу зь Беларусі

Польшча пачынае грандыёзную фартыфікацыю мяжы зь Беларусьсю. Праект называецца «Усходні шчыт». На яго зьбіраюцца выдаткаваць 2,5 мільярды даляраў. Акурат днямі польскі ўрад агучыў дэталі і паказаў, як зьменіцца польска-беларуская мяжы:

🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=D3Aclt8caJw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кавалеўскі: «Кожны падрадчык і партнэр праекту пашпарта „Новай Беларусі“ пройдзе праверку»

Прадстаўнік у замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валеры Кавалеўскі 29 траўня выступіў з афіцыйным камэнтаром з нагоды інфармацыі пра тое, што літоўскае прадпрыемства, якое працуе над праектам пашпарта «Новай Беларусі», зьвязанае з «гаманцом» Лукашэнкі Шаўцовым.

«Мы не зьбіралі аніякія асабістыя зьвесткі беларусаў, таму ніхто ня мог атрымаць доступ да таго, чаго не існуе», — пракамэнтаваў Кавалеўскі магчымыя асьцярогі беларусаў:

https://smarturl.click/0eWlm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пры Лукашэнку ў Беларусі закрыліся 3450 бібліятэк

За апошнія 30 гадоў, гэта значыць, якраз за час, які краінай кіруе Аляксандар Лукашэнка, закрыліся 2946 клюбаў і 3450 бібліятэк — іх колькасьць скарацілася больш чым удвая.

Тым часам вырасла колькасьць музэяў (+12%, ці 4 адзінкі), тэатраў (+17%, ці 10 адзінак) і канцэртных арганізацый (+77%, ці 17 адзінак). Цыркаў за гэты час менш ня стала — як і ў пачатку 90-х, цыркавыя арганізацыі толькі дзьве. Пры гэтым занятасьць у галіне культуры няўхільна скарачаецца, піша @naszyhroszy:

https://smarturl.click/4kz9d

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускую кватэру IT-спэцыяліста, у якой жыве маці, арыштавалі за яго ўдзел у акцыях за мяжой, — Devby

IT-спэцыяліст выехаў зь Беларусі некалькі гадоў таму. Ва ўласнасьці ў Беларусі засталася кватэра, у якой жыве ягоная маці. Паводле Devby.io, з канца красавіка амаль штодзень да кватэры нехта прыходзіў, стукаў у дзьверы, але маці не адчыняла. Праз два тыдні супрацоўнікі КДБ проста вынесьлі дзьверы, відаць, вырашыўшы, што ў кватэры нікога няма.

У кватэры правялі ператрус у сувязі з удзелам мужчыны ў «экстрэмісцкай дзейнасьці», але нічога значнага ў межах крымінальнай справы не знайшлі. Сам ён кажа, што «быў пару разоў на замежных акцыях». Кватэру арыштавалі, маёмасьць апісалі. Маці пакуль працягвае жыць у кватэры:

https://smarturl.click/opXkD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля нападу мігранта на польскага вайскоўца Туск анансаваў аднаўленьне буфэрнай зоны на мяжы зь Беларусьсю

29 траўня стала вядома, што стан пацярпелага ад нападу польскага жаўнера цяжкі. Ён змагаецца за сваё здароўе і жыцьцё, паведаміў намесьнік міністра абароны Польшчы Цэзары Томчык.

https://smarturl.click/1dvpY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд Эўразьвязу пакінуў у сіле санкцыі супраць «Белавія»

Эўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі ў Люксэмбургу адмовіўся здымаць санкцыі і пастанавіў, што «Белавія» мае аплаціць судовыя выдаткі.

https://smarturl.click/e5aMe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўнік МЗС Вугоршчыны паабяцаў Беларусі «любую падтрымку». Але не ў абыход санкцый

Міністар замежных спраў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта заявіў, што ягоная краіна ня будзе падтрымліваць рашэньні Эўразьвязу, якія «нэгатыўна ўплываюць на нацыянальныя інтарэсы краіны, яе эканоміку і разьвіцьцё кантактаў зь Беларусьсю».

https://smarturl.click/Da0ym

Читать полностью…
Подписаться на канал