Выдавецтва «Скарына» паведаміла пра падрыхтоўку беларускага слоўніка кіно
🎞 Галоўная адметнасьць слоўніка — яго беларускі характар: тэрмінам з іншых моў даюцца беларускія адпаведнікі і прыводзяцца неабходныя тлумачэньні, адзначыла выдавецтва. І прывяло прыклады, якая лексыка знойдзецца ў выданьні.
https://smarturl.click/xBEXM
Па Мазыры пракаціліся пясчаная бура і навальніца. Ёсьць разбурэньні
У аўторак, 2 красавіка, халодны атмасфэрны фронт прынёс ў краіны навальнічныя дажджы і моцны вецер, паведамляе Белгідрамет. Няўстойлівае надвор’е захаваецца да канца працоўнага тыдня.
Падрабязнасьці стыхіі ў Мазыры: https://smarturl.click/Ad1z0
Фота @flagshtok
Лукашэнка прыгразіў «урэгуляваць пытаньне» наконт тых, хто зьехаў, але прыяжджае ў Беларусь танна палячыцца
Пра гэта ён заявіў 2 красавіка на ўрачыстай цырымоніі закладкі капсулы на месцы будаўніцтва новай гарадзкой лякарні ў Горадні.
https://smarturl.click/W3Lz4
У Вільні адкрыецца дадатковая першая кляса зь беларускай мовай навучаньня
«Мы заклікаем бацькоў падаваць заявы аб прыёме дзетак ня толькі ў першую клясу, а і ў другую і трэцюю». Ініцыятыўная група бацькоў дамагаецца адкрыцьця прынамсі трох пачатковых клясаў па-беларуску.
https://smarturl.click/ZyBd2
‼️ Падкаст-сэрыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Затрыманьне і гвалт у кабінэтах ГУБАЗіКу і КДБ. Катавальня Акрэсьціна
Радыё Свабода выпусьціла новы падкаст-сэрыял, які ў дэталях расказвае, як арганізаваная карная сыстэма рэжыму Лукашэнкі.
У першай частцы падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» мы правядзём вас празь першы і другі кругі пекла: затрыманьне, гвалт у кабінэтах ГУБАЗіКу і КДБ, катавальня на Акрэсьціна.
🎥 Глядзіце і слухайце пад спасылкай https://youtu.be/jQN0RDCBCYM
✍🏻 Больш пра падкаст «Архіпэляг БЕЛАГ»: дзе глядзець і слухаць
Парушальнікі закону, прыхільнік «русского мира» і шматдзетная маці. Што вядома пра меркаваных дывэрсантаў з Драгічына
Хто тыя «дывэрсанты», якіх затрымаў на беларуска-ўкраінскім памежжы КДБ? Расказваем пра беларусаў, якіх паказалі на дзяржаўнай тэлевізіі:
https://smarturl.click/B63Ex
У Расеі актывіста затрымалі за аватарку зь бел-чырвона-белым сьцягам
У Сыктыўкары каля свайго пад'езда быў затрыманы сузаснавальнік творчага аб'яднаньня ÖВВÖ і былы кіраўнік «Гарадзкіх праектаў у Комі» Дзьмітрый Махаў. На яго будуць складаць пратакол паводле артыкула 20.3 КаАП РФ (дэманстрацыя экстрэмісцкай сымболікі) за аватарку зь бел-чырвона-белым сьцягам ва «Укантакце», піша @sotaproject.
Яго пакідаюць на суткі ў аддзяленьні паліцыі, суд пройдзе заўтра.
У Гомлі разглядаюць справу аб кампэнсацыі маральнай шкоды супраць расейскіх дэсантнікаў і Мінабароны РФ
Гомельскі абласны суд сёньня разглядае апэляцыю па грамадзянскай справе, адказчыкі па якой – 237-ы гвардзейскі дэсантна-штурмавы полк РФ (в/ч 12865), 76-я гвардзейская дэсантна-штурмавая дывізія (в/ч 07264) і Мінабароны РФ. У чым канкрэтна заключаецца сутнасьць пазову, невядома. У інфармацыі пра суд сказана, што заяўніца Натальля Цалуйка дамагаецца ў судзе кампэнсацыі маральнай шкоды.
Дэсантнікі вайсковых частак №12865 і №07264 штурмавалі Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі ў 2022 годзе:
https://smarturl.click/W3LJX
Кіраўніка зьліквідаванай партыі «Зялёныя» абвінавацілі паводле крымінальнага артыкулу
Былы старшыня дэ-юрэ зьліквідаванай Беларускай партыі «Зялёныя» Зьміцер Кучук абвінавачваецца паводле крымінальнага артыкулу «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх».
https://smarturl.click/z2zQE
Ужо сёньня: падпісалі дамову пра саюз Беларусі і Расеі
2 красавіка 1996 году ў Менску адбылося масавае шэсьце супраць падпісаньня Барысам Ельцыным і Аляксандрам Лукашэнкам дамовы аб стварэньні супольнасьці Расеі і Беларусі. Роўна праз год Ельцын і Лукашэнка падпісалі дамову аб стварэньні саюзу Беларусі і Расеі.
Іншыя адметныя падзеі і даты 2 красавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/0eE2p
Галоўнае за 1 красавіка
📌 «На вёсцы ані цьвіка купіць, ані труны». Як «адрадзілі» сяло і да чаго гэта прывяло
📌 Міністар адукацыі заявіў, што навучаньне пэдагогаў і мэдыкаў пераводзіцца на бюджэтную форму
📌 Як жартаваць з улады, каб ня сесьці, і з апазыцыі, каб ня стаць «агентурай». Гутарка са стэндапэрам Міхасём Ільіным
📌 Затрымалі намесьніка гендырэктара «Магатэкса»
📌 Скончылася адтэрмінаваньне выплат расейскага крэдыту за БелАЭС
📌 Зьявіліся зьвесткі пра схемы пастаўкі нафтапрадуктаў ва Ўкраіну пасьля пачатку вайны. Згадваецца і Беларусь
📌 Лукашэнка падпісаў закон «Аб адказным абыходжаньні з жывёламі»
Як жартаваць з улады, каб ня сесьці, і з апазыцыі, каб ня стаць «агентурай»
Гумар часта называюць зброяй супраць дыктатуры. Але нават за бяскрыўдныя жарты ў Беларусі сёньня можна трапіць у турму. Як жартаваць, каб вас не пасадзілі, і ці ўвогуле варта жартаваць у аўтарытарнай краіне, і пра што? Пра гэта ў эфіры Свабоды разважае стэндапэр Міхась Ільін.
https://youtu.be/i9rCi2ls4Ik
Лукашэнка падпісаў закон «Аб адказным абыходжаньні з жывёламі»
Асноўныя палажэньні закону ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2025 году. У прыватнасьці, новы закон прадугледжвае:
❗️павышаныя патрабаваньні да ўтрыманьня небясьпечных сабак (уладальнікі такіх сабак будуць абавязаны прайсьці адмысловыя курсы і атрымаць пасьведчаньне);
❗️забарону на наведваньне з жывёламі-кампаньёнамі (акрамя сабак-павадыроў) харчовых крамаў, арганізацый аховы здароўя і адукацыі, аб’ектаў культурнай інфраструктуры, фізкультурна-спартыўных збудаваньняў. https://smarturl.click/1dx7o
Southwind Airlines скасаваў палётную праграму Менск — Стамбул
Прычынай стала забарона на палёты над тэрыторыяй Эўразьвязу. Ад сёньня рэйсы спыняцца. Усіх турыстаў, якія цяпер у Турэччыне, абяцаюць вывезьці іншымі авіякампаніямі.
Авіякампаніі Southwind Airlines забаранілі лятаць над ЭЗ. Самалёт, што днём 30 сакавіка вылецеў зь Менску ў Стамбул, зьмяніў траекторыю палёту і ляцеў над Расеяй, а гэта бярэ больш часу. https://smarturl.click/qlOL0
У расейскім Екацерынбургу гарыць буйное прадпрыемства «Уралмаш»
У ліквідацыі пажару ўдзельнічаюць 52 ратавальнікі і 17 адзінак тэхнікі. Але справіцца з вагнём пакуль не ўдаецца. Плошча пажару дасягнула ўжо 4500 кв. м.
«Уралмаш» — адно з найбольшых абаронных прадпрыемстваў Расеі. Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Расеі прызнала факт пажару.
Кадар відэа зь месца падзеяў
Галоўнае 2 красавіка
🎙 Падкаст-сэрыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Затрыманьне і гвалт у кабінэтах ГУБАЗіКу і КДБ. Катавальня Акрэсьціна
📚 Гэмінгуэй, Стывэн Гокінг і Ўладзімер Караткевіч. Што журналіст Карней чытае на «Валадарцы»
📋 Парушальнікі закону, прыхільнік «русского мира» і шматдзетная маці. Што вядома пра меркаваных дывэрсантаў з Драгічына
🇷🇺 «Мэты Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны і Беларусі аднолькавыя — розныя толькі інструмэнты», — Котаў
🛎 У Вільні адкрыецца дадатковая першая кляса зь беларускай мовай навучаньня
🕰 Дзяніс Івашын быў на спатканьні з маці
⬅️ Азараў пакінуў пасаду каардынатара пляну «Перамога» ў Аб’яднаным пераходным кабінэце
📯 «Беларусь для Крамля як варыянт „добрай Украіны“», — Класкоўскі пра «заклятых хаўрусьнікаў»
🗄 У Гомлі суд разглядае справу аб кампэнсацыі маральнай шкоды супраць расейскіх дэсантнікаў і Мінабароны РФ
🪖 Лукашэнка ў Горадні: «Мы рыхтуемся да вайны. Я пра гэта кажу шчыра»
💨 Па Мазыры пракаціліся пясчаная бура і навальніца. Ёсьць разбурэньні
Гранічны ўзрост прызыву па мабілізацыі ва Ўкраіне зьнізілі з 27 да 25 гадоў
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў 2 красавіка закон, які зьніжае прызыўны ўзрост з 27 да 25 гадоў.
Гэта пазначана на сайце Вярхоўнай Рады, якая прыняла закон яшчэ год таму. Доўгі час кіраўнік дзяржавы не падпісваў дакумэнт.
https://smarturl.click/xBEXe
«Беларусь для Крамля выгадная як варыянт „добрай Украіны“», — Класкоўскі
2 красавіка 1996 году Ельцын і Лукашэнка падпісалі дамову аб стварэньні супольнасьці Расеі і Беларусі. Што засталося ад незалежнасьці Беларусі і ці існуе насамрэч так званая саюзная дзяржава? Што кантралюе, а што не кантралюе Лукашэнка ў Беларусі? Ці магчымыя розныя формы пратэсту дзеля абароны незалежнасьці Беларусі? — Разважае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/U2AATaM_wb0
«Адчуваньне, як пра сёньня». Што думае беларускі журналіст Ігар Карней, за кратамі прачытаўшы кнігу пра рымскага тырана Нэрона
Палітзьняволены журналіст Ігар Карней прачытаў у «Валадарцы» 80 кніг, у тым ліку «Архіпэляг ГУЛАГ» Салжаніцына. З дазволу жонкі палітвязьня зазірнулі ў ягоныя лісты:
https://smarturl.click/VDbJ4
«Мэты Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны і Беларусі аднолькавыя — розныя толькі інструмэнты», — Анатоль Котаў
«Міт пра нэўтральны статус Беларусі, які быў вельмі папулярны на пачатку 1990-х гадоў, фактычна і прывёў у цяперашнюю сытуацыю паўзучай акупацыі з боку Расеі», — лічыць палітоляг, былы супрацоўнік адміністрацыі Лукашэнкі Анатоль Котаў.
«Дзясяткі тысяч ІП могуць страціць працу», — кіраўнік Менскага саюзу прадпрымальнікаў пра новы законапраект уладаў
Палата прадстаўнікоў у 2-ім чытаньні ўхваліла законапраект «Аб зьмяненьні законаў у пытаньнях прадпрымальніцкай дзейнасьці». На думку кіраўніка менскага саюзу прадпрымальнікаў Віктара Маргелава, «дзясяткі тысяч фізычных асобаў , калі ім будзе забаронена займацца пэўнымі відамі дзейнасьці, могуць страціць працу».
«Я вельмі сумняюся, што ІП, якія гадамі прызвычаіліся працаваць на сябе, у масе сваёй пагодзяцца пайсьці працаваць да наймальніка. Гэты шлях, магчыма, абяруць каля 10% прадпрымальнікаў. Пераважная большасьць вяртацца ў наём не захочуць», — адзначыў Маргелаў:
https://smarturl.click/aJp4d
Азараў сышоў у адстаўку з пасады каардынатара пляна «Перамога» ў Аб'яднаным пераходным кабінэце
Сваю адстаўку Азараў патлумачыў уделам у выбарах у Каардынацыйную Раду. «Каардынацыйную раду стварыць вельмі важна, раз яе баіцца рэжым», — заявіў Азараў у камэнтары Свабодзе. Каманда BYPOL таксама прыме ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду на чале з Азаравым.
Галасаваньне на выбарах у Каардынацыйную Раду прызначанае на 25-28 траўня:
https://smarturl.click/B63l5
У Беларусі пачаліся чарговыя вучэньні тэрытарыяльнай абароны, у тым ліку на мяжы зь Літвой
Вучэньні з выкарыстаньнем РСЗА «Палянэз», з удзелам сіл тэрытарыяльнай абароны праходзяць у 4 раёнах. У Вілейскім раёне Менскай вобласьці вучэньні будуць доўжыцца да 26 красавіка, у Рагачоўскім і Кармянскім раёнах (Гомельская вобл.) і на мяжы зь Літвой, у Воранаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці — да 4 красавіка.
З 12 сакавіка ў Беларусі праходзіць праверка баявой гатоўнасьці Ўзброеных сіл Беларусі, якая пачалася ў адказ на правядзеньне маштабных вучэньняў NATO:
https://smarturl.click/yqx0J
Дзяніс Івашын быў на спатканьні з маці
Асуджаны на 13 гадоў і 1 месяц за «здраду дзяржаве» незалежны журналіст Дзяніс Івашын меў кароткае спатканьне з маці, якую ўбачыў упершыню з 20 сьнежня 2022 году.
Палітвязень выглядае хударлявым, але застаецца ў бадзёрым настроі і ўсьміхаецца. Гаворыць, што ня мае праблем са здароўем.
Размова Івашына з маці доўжылася 4 гадзіны.
Рэкорд сакавіцкай тэмпэратуры ў Беларусі перавышаны больш чым на 4 градусы
На ўсіх мэтэастанцыях краіны былі перакрытыя як дзённыя, так і месячныя гістарычныя максымумы. На 25 мэтэастанцыях, у тым ліку ў Менску, рэкорды месяца абнаўляліся два дні запар. 30 сакавіка ў сталіцы было 19,9 градуса паводле Цэльсію, 31 сакавіка – 24,6 градуса.
Але сыноптыкі прагназуюць паніжэньне тэмпэратуры ад 2 красавіка. Яно пачнецца з заходніх раёнаў. 4 красавіка будзе халадней на 15-20 градусаў, чым цяпер. https://smarturl.click/xBEaJ
Прызначаны Расеяй чыноўнік загінуў пры выбуху аўтамабіля ў Луганску
У акупаваным Расеяй горадзе Старабельску Луганскай вобласьці Ўкраіны сёньня быў узарваны аўтамабіль, у якім знаходзіўся Валерый Чайка, прызначаны Расеяй намесьнік кіраўніка раённага Цэнтру абслугоўваньня адукацыйных арганізацый. Ён загінуў на месцы.
Украінскі друк, паведамляючы аб выбуху, называе Чайку калябарантам. У 2010 годзе ён выбіраўся дэпутатам Старабельскага гарадзкога савету ад «Партыі рэгіёнаў» Віктара Януковіча. У 2022 годзе, пасьля поўнамаштабнага ўварваньня расейскіх войскаў у Луганскую вобласьць, перайшоў на іх бок і атрымаў пасаду. https://smarturl.click/67Mxa
Затрымалі намесьніка гендырэктара кампаніі «Магатэкс»
Прычына затрыманьня — нібыта атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры.
У МУС заявілі, што ў канцы сакавіка топ-мэнэджар дамовіўся аб атрыманьні ад кіраўніка маскоўскай фірмы-партнэра працэнта за бесьперабойную адгрузку прадукцыі. Свае паслугі ён ацаніў у два мільёны расейскіх рублёў (крыху больш за 20 тысяч даляраў), а атрымліваць грошы нібыта накіраваў сваяка. https://smarturl.click/ppXoj
Міністэрства адукацыі вызначыла даты Цэнтралізаванага тэставаньня ў Беларусі
Вядомыя ўсе даты і прадметы, якія выпускнікам школаў трэба здаць дзеля паступленьня ва ўнівэрсытэты.
ЦТ будзе адбывацца з 27 траўня па 6 чэрвеня. Поўны расклад тут: https://smarturl.click/YzJAV
У амбасадзе Баўгарыі ў Менску паведамілі аб пераносе даты пачатку выдачы шэнгенскіх візаў беларусам
Як адзначаецца на афіцыйным сайце амбасады, візавы цэнтар у Менску пачне прымаць дакумэнты з 15 красавіка, а ў іншых гарадах Беларусі — з 1 траўня.
Таксама вызначылі дату, калі зьявіцца інфармацыя на старонцы візавага цэнтру.
https://smarturl.click/LYWyM
Міністар адукацыі заявіў, што навучаньне пэдагогаў і мэдыкаў пераводзіцца на бюджэтную форму
У Беларусі падрыхтоўка мэдыкаў і пэдагогаў пераводзіцца толькі на бюджэтную форму навучаньня. Пра гэта ў эфіры СТВ расказаў міністар адукацыі Андрэй Іванец.
https://smarturl.click/0eE65