У Менску не хапае амаль 35 тысяч работнікаў
Зь іх 62,3% тычацца рабочых прафэсіяў. Пры гэтым у студзені–лютым 2024 году ў органы працы, занятасьці і сацыяльнай абароны ў пошуку працы зьвярнуліся толькі 1 513 чалавек.
https://smarturl.click/l527L
Відэа з разьвітаньня зь Лізай. Труну зь целам беларускі ўнесьлі ў цырыманіяльную залю.
Читать полностью…Індыя адмовілася ад беларускага калію на карысьць расейскага
Беларускіх калійных угнаеньняў Індыя ў 2023 годзе не купляла, вынікае з статыстыкі замежнага гандлю краіны, заўважыла @zerkalo_io. Для параўнаньня: годам раней Індыя імпартавала зь Беларусі 383,6 тысячы тон калійных угнаеньняў (на 61,35% менш, чым у 2021-м) на суму 168,5 млн. даляраў.
Лідэрам паставак калійных угнаеньняў у Індыю летась стала Канада, на другім месцы — Расея — пры тым, што ў 2022 годзе Індыя ўвогуле не набывала гэту прадукцыю ў Расеі:
https://smarturl.click/B6egn
Апэляцыйны суд Армэніі прызнаў законным арышт беларуса, затрыманага на запыт Беларусі за ўхіленьне ад службы ў войску
На пытаньне, ці азначае гэта, што пасьля такога рашэньня суду Армэнія можа выдаць Яраслава Новікава ў Беларусь, ягоны адвакат Араік Папік’ян адказаў Свабодзе:
«Фармальна так. Але пракурор Армэніі яшчэ не ўхваліў рашэньня аб выдачы, якое таксама мусіць разглядаць суд. Да таго ж мы маем магчымасьць зьвярнуцца ў Эўрапейскі суд у правах чалавека адпаведна 39 артыкулу яго рэглямэнту (часовая мера, паводле якой ЭСПЧ можа забараніць выдачу. — РС). Я ўпэўнены, што мы маем усе праўныя магчымасьці, каб Яраслава ня выдалі»:
https://smarturl.click/W36ak
Беларуская рэдакцыя Радыё Ўнэт прыпыніла трансьляцыю: «Гэта не закрыцьцё, а часовы адпачынак»
Галоўная рэдактарка беларускай рэдакцыі Радыё Ўнэт Вольга Сямашка расказала Свабодзе, што каманда вырашыла часова прыпыніць трансьляцыю да рашэньня польскага МЗС аб далейшым фінансаваньні праекту.
Штораніцы па 1 гадзіне і ўвечары па 2 гадзіны ў сетцы польскага радыё Wnet ішлі беларускія праграмы. Іх не здымаюць з этэру, але цяпер там проста будзе трансьлявацца беларуская музыка:
https://smarturl.click/5OWXB
Кампанія Xerox закрыла прадстаўніцтва ў Беларусі
Рашэньне зьліквідаваць прадстаўніцтва прынялі ўласьнікі кампаніі, вынікае з інфармацыі на сайце Менгарвыканкаму. Прадстаўніцтва Xerox зарэгістравалі ў Менску ў 2008-м, але сам брэнд быў на рынку Беларусі з пачатку 1990-х. На імпарце, продажах і сэрвісе прадукцыі Xerox зарабілі першапачатковыя багацьці многія вядомыя бізнэсоўцы.
Праз палітычны крызіс і вайну ва Ўкраіне зь Беларусі пайшлі многія вядомыя міжнародныя брэнды. Сярод іх Siemens, Intel, AMD, McDonald’s, IKEA, Booking, Airbnb, Shell, H&M, MAN і інш.
https://smarturl.click/Yzpwv
14 сакавіка 1943 памёр Васіль Захарка — беларускі палітычны дзеяч, публіцыст, прэзыдэнт БНР
Ён быў адным з арганізатараў зьезду беларускіх вайскоўцаў Заходняга фронту (1917), сакратаром Цэнтральнай беларускай ваеннай рады. Удзельнік Усебеларускага зьезду 1917 году, дзяяч Беларускай Народнай Рэспублікі, сябра Рады БНР. Народны сакратар фінансаў БНР, пазьней адказны за фінансы ў Радзе Народных Міністраў. 4-ы прэзыдэнт БНР (1928-1943).
Пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе.
Іншыя памятныя даты 13 сакавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/RAYkv
Галоўнае за 13 сакавіка
👮🏼♀️ У Беларусі затрымлівалі 12 адвакатаў, што дапамагалі палітвязьням, паведамляюць праваабаронцы
🖌 Лукашэнка падпісаў указ, які рэгулюе продаж актываў кампаній зь «недружалюбных» краін
🏚 У Браслаўскім раёне пасьля перарэгістрацыі засталося 5 аграсядзіб з 300. У Дубровенскім і Талачынскім — ніводнай
🔉 «Гісторыя на Свабодзе». Савецкая прапаганда на беларускай мове ў вайну была адказам на адкрыцьцё тысяч беларускіх школ пад акупацыяй — Яўген Мірановіч
📥 Ад бібліятэкі да Дня Волі. Як беларусы ахвяруюць свае падаткі на беларускія праекты за мяжой
📗 «Мое баба — діректор морга». Беларуска ў Новай Зэляндыі выдае кнігу на палескай гаворцы
🇵🇱 МЗС Польшчы абвяргае інфармацыю пра скарачэньне фінансаваньня «Белсата» напалову
🇱🇹 У Літве правялі апытаньне аб стаўленьні літоўцаў да беларусаў, украінцаў і расейцаў. Якія вынікі
🔺 Хто ня любіць беларусаў і чаму гэта небясьпечна
🇺🇸 Байдэн і Трамп забясьпечылі сабе вылучэньне кандыдатамі на прэзыдэнта ЗША ад сваіх партыяў
Што творыцца ў Савеце Рэспублікі. Тлумачым з Гурневічам
СМІ неаднаразова зьвярталі ўвагу, што менавіта Натальля Качанава паказвае ўсёй сыстэме, наколькі лаяльна трэба ставіцца да свайго начальніка.
https://youtu.be/L-5nzwmK9YE
МЗС Польшчы зьняпраўдзіў інфармацыю пра скарачэньне фінансаваньня «Белсата» напалову
У 2023 годзе аб’ём фінансаваньня быў захаваны. А сёлета тэлебачаньне запрасіла 75 млн, сказаў прадстаўнік ведамства.
«Такой сумы ў Міністэрстве замежных спраў ніколі не было і няма. Спадарыня Агнешка Рамашэўская кажа пра грошы, якіх ніколі не было».
На кампанію зь беларускімі каранямі Flo падалі калектыўны пазоў у Канадзе
Распрацоўнікаў вінавацяць у продажы зьвестак аб здароўі карыстальніц іншым кампаніям накшталт Facebook бязь іх ведама.
https://smarturl.click/aJe8q
Літоўцы найчасьцей ставяцца нэгатыўна да мігрантаў, якія ня ведаюць літоўскае мовы
Аддзел этнічных дасьледаваньняў Інстытуту сацыялёгіі Літоўскага цэнтру сацыяльных навук і няўрадавая арганізацыя Diversity Development Group правялі апытаньне, у якім спрабавалі высьветліць стаўленьне жыхароў Літвы да розных сацыяльных, этнічных, рэлігійных груп і да мігрантаў.
Ёсьць і вынікі па беларусах.
https://smarturl.click/W36jZ
Пуцін зноў заявіў аб гатоўнасьці Расеі да ядзернай вайны. Што ён казаў раней
Заходнія аналітыкі ў галіне бясьпекі мяркуюць, што такія заявы Пуціна накіраваныя на стрымліваньне і запалохваньне, але яны не перашкодзілі ЗША і іхным хаўрусьнікам у NATO дапамагаць Украіне зьвесткамі сваіх выведак, навучаньнем пэрсаналу, а таксама вайсковай тэхнікай і ўзбраеньнем.
Агенцтва Reuters сабрала ранейшыя выказваньні Пуціна, у якіх ён згадваў пра расейскую ядзерную моц і гатоўнасьць выкарыстаць ядзерную зброю:
https://smarturl.click/EeG40
Чарга на выезд зь Беларусі ў Эўразьвяз вырасла да амаль 3 тысяч фураў
А 10-й гадзіне раніцы 13 сакавіка ў чэргах на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу стаялі агулам 2930 фураў (апоўдні іх колькасьць не зьмянілася), а дзень таму — 2820 фураў. «Чэргі працягваюць расьці», — паведамляе Памежны камітэт Беларусі.
Растуць і чэргі легкавога транспарту. 310 легкавікоў стаялі ў чарзе на раніцу 13 сакавіка (учора — 180), зь іх 180 — на пераходзе Берасьце – Тарэспаль, 80 — на пераходзе Беняконі – Салечнікі, 50 — у Каменным Лагу (Меднікі):
https://smarturl.click/Zyp52
Супрацоўніка Верхнядзьвінскага райвыканкаму затрымалі нібыта за ўдзел у праграме «Кадравай рэзэрвы»
У Верхнядзьвінску затрымалі супрацоўніка мясцовага райвыканкаму Аляксея Кісялёва. На камэру яго прымусілі сказаць, што ён навучэнец «Кадравай рэзэрвы для Новай Беларусі» і на яго завялі крымінальную справу.
14 лютага СК завёў крымінальную справу супраць прадстаўнікоў і ўдзельнікаў «Кадравай рэзэрвы», ім інкрымінуюць «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім». На АНТ паказалі нібыта 15 затрыманых па справе, але прадстаўнік Юрась Губарэвіч заявіў, што тыя зь іх, каго ўдалося ідэнтыфікаваць, ня маюць і ніколі ня мелі дачыненьня да ініцыятывы:
https://smarturl.click/4kpnm
У Беларусі ля мяжы зь Літвой тры тыдні будуць вучыцца фармаваць войскі тэрытарыяльнай абароны
У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што з 14 сакавіка да 5 красавіка пад кіраўніцтвам Воранаўскага раённага выканаўчага камітэту Горадзенскай вобласьці адбудуцца навучальныя зборы з вайсковаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў.
https://smarturl.click/M14Vx
Пачалося разьвітаньне зь беларускай Лізаветай, якую згвалтавалі ў Варшаве, пасьля чаго яна памерла ў шпіталі
На разьвітаньне на Паўночных могілках у Варшаве прыйшлі дзясяткі чалавек. Цела Лізы ўнесьлі ў залю разьвітаньня. Труна закрытая. Пераважаюць белыя колеры. Людзі прыйшлі зь белымі кветкамі на просьбу сваякоў. Белая труна. Пэрсанал пахавальнай залі ў белых строях.
Прыехалі сьвятары. Шмат журналістаў з розных краін. Каля могілак дзяжурыць паліцыя і хуткая дапамога.
На разьвітаньне прыехаў вядомы беларускі палітык Зянон Пазьняк з жонкай Галінай.
Рэкорд з пачатку году: 3200 фураў стаяць у чарзе на выезд зь Беларусі ў Эўразьвяз
Найбольшая загружанасьць — у пунктах пропуску на мяжы зь Літвой: 1130 фураў стаялі на 10-ю раніцы на памежным пераходзе Каменны Лог — Меднікі (там літоўскія кантрольныя службы за суткі аформілі ўсяго 12% фураў) і 1125 — на пераходзе Беняконі — Салечнікі. На 12-ю гадзіну іх колькасьць зьменшылася толькі ў Беняконях (на 25).
Амаль у 4 разы за суткі павялічылася чарга легкавых аўтамабіляў у Каменным Логу — з 50 да 190, перад пунктам пропуску Беняконі ў чарзе 105 аўтамабіляў (на 12.00):
https://smarturl.click/67v92
Палітзьняволенага выкладчыка катэхезы ў менскім катэдральным касьцёле Ўладзіслава Беладзеда асудзілі на 3 гады зьняволеньня
Пра гэта піша @christianvision. Беладзеда затрымалі ў траўні 2023 году. Спачатку яму тройчы прысуджалі па 15 дзён арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», а пасьля завялі крымінальную справу. У выніку яго судзілі па 4 артыкулах: за распальваньне варожасьці, абразы Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады, а таксама нібыта за «распаўсюд і выраб парнаграфіі»:
https://smarturl.click/xBdLY
На мяжы з Украінай зьявілася новая памежная застава
Як паведамілі ў Памежным камітэце, яна месьціцца ў зоне адказнасьці Мазырскага памежнага атраду і «дасьць магчымасьць памежнікам павысіць эфэктыўнасьць выкананьня задачаў гарантаваньня бясьпекі нашых рубяжоў».
Апошнім часам Памежны камітэт рэгулярна адкрывае новыя памежныя заставы на паўднёвай мяжы дзяржавы. Так, у пачатку лютага 2024 году ў Янаўскім раёне адкрылі комплекс памежнай заставы «Махро», а 16 сьнежня 2023-га— памежную заставу «Альманы», абедзьве адносяцца да Пінскага памежнага атраду:
https://smarturl.click/VDvgn
«Атрымала прадукты для іншай экстрэмісцкай дзейнасьці». Як судзілі беларусаў, якія скарысталіся дапамогай ініцыятывы IneedHelpBy
«Яму дапамагалі канкрэтныя беларусы з-за мяжы, ня нейкая ініцыятыва. Цяпер дзяржава вырашыла, што за прадукты ён мусіць „вярнуць“ грошы ўладам. Прычым у сьціслы тэрмін. Так паступілі з чалавекам з інваліднасьцю».
Беларуская аўдыторыя ўкраінскіх Youtube-каналаў супастаўная зь беларускай аўдыторыяй Youtube-каналаў беларускіх дзяржСМІ — мэдыяаналітык Міхаіл Дарашэвіч
Як зьмяніўся мэдыйны ляндшафт Беларусі за апошні год? Ці страцілі незалежныя СМІ частку сваёй аўдыторыі? Каму дасталася аўдыторыя Tut.by? У чым асаблівасьці спажываньня беларусамі прадукцыі расейскіх і ўкраінскіх мэдыя?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае мэдыяаналітык Міхаіл Дарашэвіч.
https://smarturl.click/LYGzX
Хто ня любіць беларусаў і чаму гэта небясьпечна
Польскі цэнтар вывучэньня грамадзкай думкі апублікаваў вынікі апытаньня на тэму «Якія нацыі палякі любяць найбольш, а якія найменш?» Выявілася, беларусаў ня любяць 43% палякаў, абыякавыя 21%, ставяцца з сымпатыяй 24%.
Бяскрыўдная, на першы погляд, апытанка ў кантэксьце расейскіх пагрозаў атакаваць Польшчу выглядае злавесна. Піша Сяргей Дубавец.
https://smarturl.click/8Ex00
Латушка пра пагрозы жыцьцю і правілы бясьпекі
У Вільні на расейскага апазыцыянэра Леаніда Волкава напалі з малатком. Ён абвінаваціў Пуціна ў арганізацыі нападу. Наколькі рэальныя пагрозы ад рэжыму Лукашэнкі беларускім палітыкам у эміграцыі? Пра гэта кажа кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка.
https://youtu.be/2I0NL0z0Xhg
Чыя прапаганда аказалася больш пасьпяховай у вайну. ВІДЭА
Беларусы сёньня жывуць ва ўмовах актыўнай прапаганды, прычым як з боку рэжыму ў Менску, так з боку расейскіх мас-мэдыя, якія вядуць сапраўдную інфармацыйную вайну.
І гэты стан для беларусаў — не навіна. Тое самае было і з боку розных рэжымаў у ХХ стагодзьдзі. Беларускі гісторык зь Беластоку Яўген Мірановіч напісаў кнігу пра нямецкую і савецкую прапаганду ў акупаванай Беларусі ў часе Другой сусьветнай вайны, якая называецца «Трэці фронт». Каму больш верылі беларусы і хто аказаўся больш пасьпяховым? Пра гэта расказвае доктар гісторыі габілітаваны, прафэсар Яўген Мірановіч.
🎥 https://youtu.be/MjtpatSYnTE
Як цяпер выглядае мяжа Ўкраіны зь Беларусьсю. Відэа
Украіна працягвае ўмацоўваць мяжу зь Беларусьсю. Шматузроўневая абарона мяжы зьявілася пасьля таго, як расейскія войскі, скарыстаўшы тэрыторыю Беларусі, напалі на Ўкраіну 24 лютага 2022 году.
Дывэрсія ці новая лінія фронту. Што адбываецца ў Белгарадзкай і Курскай абласьцях на мяжы Расеі і Ўкраіны
Другі дзень запар Расея паведамляе аб інтэнсіўнай атацы дронамі з украінскага боку, а расейскія грамадзяне, якія ваююць на баку Ўкраіны ў складзе сфармаваных з расейцаў трох батальёнаў, паведамляюць аб захопе часткі аднаго населенага пункту на расейскай тэрыторыі.
https://smarturl.click/RAY1l
«Мое баба — діректор морга». Беларуска ў Новай Зэляндыі выдае кнігу на палескай гаворцы
«Нефармальная мянушка маёй бабулі Мані ў вёсцы была «дырэктар моргу». Бо яна лепш чым хто ведала традыцыі пахаваньня, не баялася памыць, адзець нябожчыка. Кніга — пра філязофію жыцьця і сьмерці», — кажа беларуска Вольга Аполька.
Яна нарадзілася на Палесьсі, а цяпер жыве за 17,5 тысячы кілямэтраў — у Новай Зэляндыі — і напісала кнігу на палескай гаворцы. Расказваем пра яе:
https://smarturl.click/G6Gwg
Ад бібліятэкі да Дня Волі: як беларусы ахвяруюць свае падаткі на беларускія праекты за мяжой
Беларусы ў Польшчы і Літве могуць ахвяраваць 1,2%–1,5% сваіх падаткаў на карысьць беларускіх арганізацыяў. Летась за гэтыя адсоткі адкрылі беларускую бібліятэку ў Вільні, а сёлета, сярод іншага, за іх ладзяць Дзень Волі ў Варшаве.
Расказваем, якія арганізацыі падтрымліваюць беларусы:
https://smarturl.click/l52L6
У Беларусі затрымлівалі 12 адвакатаў, якія дапамагалі палітвязьням, — праваабаронцы
Хваля арыштаў, падчас якой затрымалі сама меней 12 абаронцаў, прайшла 28 лютага ў многіх гарадах Беларусі, але пра гэта стала вядома толькі апошнімі днямі. Праваабаронцы ня ведаюць, колькі затрыманых адвакатаў застаюцца за кратамі.
З 2020 году праваабаронцам «Вясны» вядома пра сама меней 23 выпадкі затрыманьня адвакатаў пасьля абароны імі людзей, арыштаваных з палітычных матываў. Больш за 500 адвакатаў страцілі ліцэнзіі і пакінулі прафэсію, многія праз рэпрэсіі зьехалі за мяжу.
https://smarturl.click/aJeLd