Міліцыя ўжыла зброю супраць чалавека з бэнзапілой
Як гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства унутраных справаў, 60-галовая жыхарка Івацэвіцкага раёну зьвярнулася ў міліцыю з паведамленьнем, што ейную сястру б'е сын.
Калі міліцыянты прыехалі на месца, 31-гадовы мужчына, завёў бэнзапілу і нібыта накіраваўся да іх. Паводле паведамленьня, мужчына быў п'яны, на патрабаваньні спыніцца не рэагаваў і таму міліцыянт зрабіў некалькі папераджальных стрэлаў, а потым стрэл у нагу. На відэа, якое распаўсюдзіла МУС, чуваць толькі адзін стрэл.
Паведамляецца, што мужчына ў шпіталі, яму аказваюць мэдычную дапамогу, супраць яго пачалі крымінальную справу.
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Усё больш эўрапейцаў адмаўляюцца ад рэлігіі. Навошта беларусам імкнуцца ў бездухоўную Эўропу?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Гледзячы што разумець пад духоўнасьцю. У Эўропе — найлепшыя ўмовы для жыцьця. Іх адрозьнівае вяршэнства закону — у тым ліку маральнага, што ў канкрэтным выражэньні ёсьць чалавечнасьцю. Рэлігія тут займае сваё, але не найпершае месца, таму яна не крывадушная. Там жа, дзе яна кіруе жыцьцём, людзі часта становяцца закладнікамі пекла. Да прыкладу, у Расеі, якая называе сябе духоўнай краінай, а пры тым адмаўляе ўсе сьмяротныя грахі як такія. Дзіва што чалавек імкнецца ў Эўропу, а не наадварот.
20 гадоў таму забілі журналістку Вераніку Чаркасаву
Журналістку беларускай недзяржаўнай газэты «Салідарнасьць» Вераніку Чаркасаву забілі ў яе кватэры 20 кастрычніка 2004 году. Асноўнай вэрсіяй сьледчыя назвалі забойства на бытавой глебе, адзінымі падазраванымі — сына і айчыма журналісткі, якія знайшлі яе цела. Пазьней падазрэньні зь іх зьнялі. Забойцу Чаркасавай так і не знайшлі.
Здабытая калегамі журналісткі інфармацыя дае падставы меркаваць, што журналістку забіў прафэсійны кілер, а магчымым матывам магла стаць інфармацыя, якую Чаркасава зьбірала пра «Інфабанк», абвінавачаны ў адмываньні грошай для продажу зброі Іраку.
Пра іншыя падзеі 20 кастрычніка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/ban8l
У Беларусі за год стала на 10,3 тысячы менш мужчын, — Белстат
На 1 студзеня 2024 году ў Беларусі пражывала 3 302 700 мужчын ва ўзросьце 18 гадоў і больш — на 10,3 тысячы менш, чым на пачатак 2023 году, сьведчыць статыстыка. паводле Белстату, ва ўзроставай групе 18–39 гадоў на 1000 жанчын у Беларусі цяпер прыпадае 1006 мужчын, а ва ўзросьце 40 гадоў і больш на тысячу жанчын — усяго 729 мужчын:
https://smarturl.click/e5jpD
У Варшаве сымбалічна адкрылі абноўлены мурал, прысьвечаны беларускім палітвязьням
Гэта папраўленая вэрсія папярэдняга мурала, прысьвечанага Алесю Бяляцкаму, на якім было напісана, што праваабаронца ўжо на свабодзе. Таксама цяпер на мурале, акрамя Бяляцкага, намаляваныя палітвязьні Андрэй Пачобут, Марыя Калесьнікава і Наста Рабкова:
https://smarturl.click/3k5yG
Улады забралі завод у Сьветлагорску ва ўкраінскага інвэстара, а цяпер спрабуюць павесіць на яго даўгі прадпрыемства
Светлагорскі завод зварачных электродаў, якім валодала ўкраінская група кампаній «ПлазмаТэк», спачатку нацыяналізавалі, а потым перадалі расейскаму прадпрыемству. Цяпер яго даўгі спрабуюць спагнаць з украінскага інвэстара, заўважыў «Флагшток».
Эканамічны суд Гомельскай вобласьці ў жніўні прыняў рашэньне пачаць у дачыненьні да ТАА «Светлагорскі завод зварачных электродаў» вытворчасьць па справе аб банкруцтве. Прадстаўніка прадпрыемства, заснавальнікам якога зьяўляецца «ПлазмаТэк», на судзе не было. Наступнае паседжаньне заплянавалі на 24 лістапада:
https://smarturl.click/O02Eb
Лукашэнка заявіў, што правёў перамовы зь нейкімі «прадстаўнікамі краінаў Захаду»
«Вельмі складаныя, цяжкія, але вельмі цікавыя перамовы з прадстаўнікамі заходніх дзяржаў», — сьцьвярджае Лукашэнка. Паводле яго, перамовы прайшлі 18 кастрычніка і на іх «найбагацейшыя краіны былі прадстаўленыя». З прадстаўнікамі якіх краін і пра што ён размаўляў, Лукашэнка не удакладніў.
Учора «Белсат» са спасылкай на крыніцы пісаў, што 15 кастрычніка амбасада ЗША ў Менску зладзіла прыём з нагоды візыту ў Беларусь прадстаўніка Дзярждэпартамэнту ЗША Кевіна Дойла, які курыруе эканамічныя сувязі ЗША зь Беларусьсю, і Дойл разам з часовым павераным ЗША Пітэрам Каўфманам нібыта правёў сустрэчу з прадстаўнікамі МЗС Беларусі:
https://smarturl.click/Ad0p4
Манголія, забыты савецкі сатэліт. Гісторыя ў фатаздымках
Манголія абвясьціла сябе «народнай рэспублікай» 100 гадоў таму, 26 лістапада 1924 году. Але, нягледзячы на тое, што назвай яе сталіцы застаецца Улан-Батар (Чырвоны Герой), савецкае мінулае краіны характарызуецца як «забытае». Расказваем гісторыю краіны ў фатаздымках:
https://smarturl.click/qlEz0
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму расейская апазыцыя ня ставіць задачу вызваленьня паняволеных народаў?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Калі выкладчык удмурцкай мовы ўчыняе самаспаленьне, а буратаў гоняць ва Ўкраіну на забой, Юлія Навальная кажа: «Трэба, нібыта, разьдзяліць нашу занадта вялікую краіну на пару дзясяткаў маленькіх і бясьпечных дзяржаваў. Праўда, растлумачыць, чаму людзі з агульным бэкграўндам і культурным кантэкстам павінны быць штучна разьдзеленыя, „дэкалянізатары“ ня могуць. І як гэта ўвогуле павінна адбыцца — не паведамляюць». Але як гэта зрабіць — і ёсьць клопат расейскай апазыцыі. Бо «агульны бэкграўнд і культурны кантэкст» — фальшывы імпэрскі погляд.
💌 Падсумаваньне тыдня — у суботняй рассылцы Свабоды!
Усё самае важнае і цікавае за мінулы тыдзень усяго ў адным лісьце! Гісторыя беларускай Жанны д’Арк Паліны Шарэнды-Панасюк, пра дылемы 2025 году для рэжыму і перадвыбарныя абяцанкі Лукашэнкі, пра шанцы на рэалізацыю «пляну перамогі Ўкраіны» і пра тое, хто ў Кіеве ўключае Беларусь у «вось зла» — Падпісвайцеся і чытайце:
http://eepurl.com/ijMaIv
Саакашвілі: Грузія перастане існаваць як незалежная краіна, калі пераможа «Грузінская мара»
Грузію чакаюць цяжкія наступствы, калі кіроўная партыя «Грузінская мара» пераможа на маючых адбыцца парлямэнцкіх выбарах. Пра гэта ў інтэрвію Грузінскай службе Радыё Свабода заявіў былы прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі, які адбывае турэмны тэрмін.
Парлямэнцкія выбары ў Грузіі пройдуць 26 кастрычніка. «Грузінская мара» прыняла законы, падобныя да расейскіх законаў аб так званых іншаагентах і забароне «прапаганды ЛГБТ».
У інтэрвію Саакашвілі заявіў, што Расея вядзе супраць Грузіі гібрыдную вайну: «Калі яны сфальсыфікуюць выбары і захопяць уладу, то Грузія перастане існаваць як незалежная краіна». https://smarturl.click/Q18Oq
Асноўная падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 18 кастрычніка
«У мяне гарэла і балела ўсё цела адначасова». Мэдыкі кажуць пра рэзкі рост захворваньняў на адзёр у Беларусі
У Беларусь пасьля расейскай начной атакі ўкраінскіх гарадоў зноў прыляцелі два дроны
Лукашэнка не давярае Маскве. І імкнецца атрымаць крэсла за сталом будучых мірных перамоваў
Перадвыбарныя абяцанкі Лукашэнкі. Вынікі тыдня з Валерам Карбалевічам
«ПіК Свабоды». Ці Беларусь дзяржава-агрэсар і хто вырашае, ці легітымны Лукашэнка
«Польская праўда». Чым займаецца былы польскі судзьдзя Томаш Шмыт, які ўцёк у Беларусь
Дапамогу музыку Памідораву сабралі за 3 гадзіны — сузаснавальнік BySol Стрыжак
У ЭЗ узмацняць міграцыйны кантроль у адказ на дзеяньні Расеі і Беларусі на мяжы з эўрапейскімі краінамі
Як Украіна спрабуе справіцца зь недахопам жывой сілы на фронце і расколам у грамадзтве
У кароткатэрміновай пэрспэктыве ўступленьне Ўкраіны ў NATO выглядае фантастыкай, — Андрэй Казакевіч
Байдэн - Шольцу: падтрымка Ўкраіны не павінна слабець
«Куды коціцца сьвет». Хто кіруе фінансавым сьветам
«Менш відавочныя для рэжыму». Прадстаўніца АПК Коўшык заклікала разьвіваць крэатыўны актывізм і нестандартныя формы пратэсту
Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэньні Аліна Коўшык заклікала да гэтага па выніках сустрэчы працоўнай групы па пытаньнях націдэнтычнасьці, культуры, спорту і дзейнасьці дыяспары.
Коўшык узначальвае гэтую групу, створаную ў рамках стратэгічнага дыялогу паміж ЗША і дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
Прадстаўніца кабінэта выказала меркаваньне, што крэатыўны актывізм і нестандартныя формы пратэсту «менш відавочныя для рэжыму», таму «зьніжаюць рызыкі для тых, хто іх практыкуе». Разам з тым яны прыцягваюць увагу міжнароднай супольнасьці («праз мастацтва можна распавесці сьвету пра беларускія праблемы»), падтрымліваюць нацыянальную ідэнтычнасьць («беларускія творцы захоўваюць культуру і традыцыі ў несвабодных умовах»)... https://smarturl.click/l58kq
Дапамогу музыку Памідораву сабралі за 3 гадзіны — сузаснавальнік BySol Стрыжак
«Лічба дня: 180 хвілінаў. Столькі спатрэбілася каб сабраць больш за €3500 для Аляксандра Памідорава, што перажывае зараз ня лепшыя часы ў эміграцыі і „зарабіў“ сабе хваробы на будоўлях», у тэлеграм-канале Фонду салідарнасьці BYSOL напісаў сузаснавальнік фонду Андрэй Стрыжак.
Раней BYSOL абнародоваў зварот Памідорава, у якім гаварылася :
«Ад сьнежня 2021 года, як і шмат хто, я вымушана знаходжуся па-за межамі краіны. Зараз я зьвяртаюся да вас па дапамогу, што мне дужа няёмка рабіць, але сытуацыя не пакідае выбару. Як было сказана ў адным дзіцячым мультфільме: "Спадарства! Лепей прасіць, чым рабаваць ды забіваць". https://smarturl.click/yqVwB
«Куды коціцца сьвет». Хто кіруе фінансавым сьветам
У чарговым выпуску падкасту «Куды коціцца сьвет» мы размаўляем пра папулярны спосаб зарабляць грошы — праз інвэстыцыйныя фонды. Апошнія гады яны паказваюць неверагодныя вынікі. Як гэта працуе? Госьця падкасту — Алеся Сідлярэвіч, фінансавая журналістка зь Лёндану, якая піша пра рынкі капіталу ў краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Блізкага Ўсходу і Афрыкі.
https://youtu.be/WemMSlIJlp0
Манаскі ордэн езуітаў пакінуў значны сьлед у гісторыі і культуры Беларусі. Сьведчаньні яго прысутнасьці ў выглядзе касьцёлаў і кляштараў раскіданыя па ўсёй краіне, езуіцкія дакумэнты і кнігі захоўваюцца бібліятэках, музэях і архівах, згадваюцца ў падручніках і навуковых працах. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю езуітаў у Беларусі, адкажыце на пытаньні нашага ТЭСТУ. https://smarturl.click/l5W5B
Читать полностью…Альгерд Бахарэвіч: «Калі Беларусь раптам яшчэ раз атрымае літаратурнага Нобэля, гэта зноў будзе расейскамоўны пісьменьнік»
20 кастрычніка ў Бэрліне — першая прэзэнтацыя новай кнігі Альгерда Бахарэвіча «Папяровы голем», якая выйшла з друку ў выдавецтве «Янушкевіч».
Пагаварылі з аўтарам пра сэнс быцьця і любімую працу, пра бунт і супрацьстаяньне асобы агрэсіўнай большасьці, недавер да папулярных твораў і мару беларускага пісьменьніка атрымаць Нобэлеўскую прэмію:
https://smarturl.click/dpygE
Лідэр ХАМАСу Ях’я Сінвар забіты. Што гэта значыць для вайны ў сэктары Газа
Сьмерць Ях’і Сінвара празь некалькі месяцаў пасьля таго, як ён стаў лідэрам ХАМАС, падкрэсьлівае цяжкасьці, зь якімі сутыкаецца гэта радыкальная палестынская групоўка і «вельмі глыбокія дзеяньні Ізраілю ў пляне выведкі і здольнасьці хутка наносіць удары пры выяўленьні каштоўных цэляў», кажа Лукас Вэбэр, адмысловец у ацэнцы пагрозаў у Tech Against Terrorism і навуковы супрацоўнік дасьледчага Цэнтру Суфана.
Ці паўплывае гібель Сінвара на хаду вайны ў сэктары Газа:
https://smarturl.click/YzamM
63 польскія памежнікі былі параненыя сёлета пры затрыманьні нелегальных мігрантаў зь Беларусі
З пачатку 2024 году пры затрыманьні і спыненьні нелегальных мігрантаў зь Беларусі пацярпелі і атрымалі раненьні 63 польскія вайскоўцы, заявіў дзяржсакратар Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы Павал Бэйда. Паводле яго, з 1 студзеня па 15 кастрычніка 2024 году на ўчастку мяжы зь Беларусьсю зафіксавалі амаль 28 тысяч спробаў незаконнага перасячэньня мяжы — гэта больш, чым за ўвесь мінулы год:
https://smarturl.click/O025b
У Славаччыне затрымалі беларускага актывіста Дзьмітрыя Лукомскага, які жыў у лягеры для ўцекачоў
Беларускага актывіста Дзьмітрыя Лукомскага, які жыў у лягеры ўцекачоў у Славаччыне, 18 кастрычніка затрымала мясцовая паліцыя. Сам актывіст лічыць, што прычынай стала ягоная дзейнасьць па адстойваньні правоў уцекачоў у лягеры (Свабода раней расказвала пра гэта). Ягоная дзяўчына Віялета Майшук мяркуе, што Дзьмітрыя маглі затрымаць з прычыны ілжывых абвінавачаньняў ад імя аднаго з уцекачоў, якія жывуць у лягеры:
https://smarturl.click/0edVp
Стала вядома пра затрыманьні актораў Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі
На цяперашні момант праваабаронцам @viasna96 вядомыя прозьвішчы сама меней трох затрыманых, інфармацыя пра іншых людзей правяраецца. Падрабязнасьці і прычыны затрыманьняў высьвятляюцца.
https://smarturl.click/RAJaD
Яшчэ адну групу беларускіх вайскоўцаў адправілі на навучаньне ў Расею
Вайскоўцаў адправілі ў Расею, каб яны маглі «пераняць перадавыя мэтодыкі падрыхтоўкі войскаў», заявіў начальнік галоўнага ўпраўленьня баявой падрыхтоўкі Узброеных сіл Беларусі Ўладзімер Белы. На днях завяршыў падрыхтоўку ў Расеі адзін з танкавых батальёнаў, які накіравалі туды 20 верасьня:
https://smarturl.click/vwAQQ
Памёр беларускі мовазнаўца Генадзь Цыхун. Яму было 87 гадоў
18 кастрычніка памёр вядомы беларускі мовазнаўца, доктар філялягічных навук, прафэсар Генадзь Цыхун. Ён быў старшым навуковым супрацоўнікам Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа, зрабіў больш за 300 публікацыяў па тыпалёгіі славянскіх моваў і іх сувязях, гаворках Палесься і праблеме праславянскай мовы, па беларускай этымалёгіі і дыялектнай мове, гісторыі і бібліяграфіі беларускай мовазнаўчай славістыкі:
https://smarturl.click/banp7
«Мы нікога з краіны не выганялі, не выціскалі». Ці зацікаўлены Лукашэнка ў вяртаньні палітэмігрантаў?
«Лукашэнку турбуюць маштабы ўцёкаў насельніцтва зь Беларусі. Але ў тых умовах, калі трон аднаасобнай улады хістаецца, небясьпека для ўстойлівасьці ўласнага рэжыму яго непакоіць значна больш, чым зьніжэньне колькасьці падаткаплатнікаў... Між тым час, калі людзі імкнуліся да вяртаньня і былі гатовыя да яго, у выпадку зь беларускімі палітэмігрантамі 2020-2021 гадоў скончыцца ўжо вельмі хутка», — піша Віктар Багдзевіч:
Ужо сёньня: 36-я гадавіна ўтварэньня БНФ
19 кастрычніка 1988 году на сходзе ў Чырвоным касьцёле (тады — Дом кіно) у Менску створаныя таварыства «Мартыралёг Беларусі» і аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту за перабудову «Адраджэньне».
На фота: Выстава да 30-годзьдзя БНФ у Менску
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/qlEJx
У кароткатэрміновай пэрспэктыве ўступленьне Ўкраіны ў NATO выглядае фантастыкай, — Андрэй Казакевіч
Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч тлумачыць, чаму Расеі цяпер нявыгадныя паўза і замірэньне ў вайне, аналізуе, калі і на якіх умовах Украіна можа ўступіць у NATO, і тлумачыць, чаму Кіеву не патрэбна ўключэньне ў канфлікт Беларусі. https://smarturl.click/aJ3Q0
Перадвыбарныя абяцанкі Лукашэнкі. Вынікі тыдня з Валерам Карбалевічам
З боку ўлады пачалася «раздача сланоў», што сьведчыць пра сымптомы, што Лукашэнка актыўна пачаў праводзіць перадвыбарчую кампанію, стаў часьцей сустракацца з насельніцтвам. Але на першым пляне для рэжыму па-раньнейшаму — тэма бясьпекі, прадухіленьне пратэстаў і рэпрэсіі супраць сваіх апанэнтаў. Валер Карбалевіч — пра палітычныя трэнды тыдня. https://www.youtube.com/watch?v=GCiLzkH1nK8
Сайт інтэрнэт-кнігарні «Кнігаўка» заблякавалі ў Беларусі
Кнігарняй валодае выдавецтва «Янушкевіч», якое раней трапіла пад перасьлед на радзіме і вымушана выехала за мяжу.
Інтэрнэт-кнігарня knihauka.com цяпер не адкрываецца ў Беларусі. Адрас кнігарні заблякавалі ўлады, паведаміла сама «Кнігаўка» на ўласнай старонцы ў тэлеграме. https://smarturl.click/LY1RW
У Беларусі арыштавалі нерухомасьць журналісткі Тацяны Каравянковай
Менскае гарадзкое агенцтва дзяржрэгістрацыі і зямельнага кадастру 4 кастрычніка арыштавала нерухомую маёмасьць журналісткі Тацяны Каравянковай.
Як напісала Тацяна Каравянкова ў Facebook, арышт наклалі на падставе пастановы галоўнага следчага ўпраўленьня цэнтральнага апарату Сьледчага камітэту ад 26 верасьня 2024 году.
Прычына такога перасьледу ў дакумэнце, які атрымала журналістка з кадастравага агенцтва, не паведамляецца. https://smarturl.click/ppv62
У Беларусі абвастрэньне адру і мэнінгіту. Пагаварылі з маці, чаму яны робяць або ня робяць прышчэпкі дзецям
«Лепш забі мяне. Я ўжо да ранку не хачу дажываць». У Беларусі назіраюць пагаршэньне сытуацыі з адром і мэнінгітам. Беларуска расказала Свабодзе, як перахварэла на краснуху ў дарослым веку. Некалькі маці падзяліліся са Свабодай, чаму робяць або ня робяць дзецям прышчэпкі. https://smarturl.click/z2R1w