radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Пацярпелы беларус, які ратаваў людзей у «Крокус Сіці Холе», памёр

Стала вядома пра сьмерць грамадзяніна Беларусі Аліма Кашаварава. Пра гэта паведаміла амбасада Беларусі.

https://smarturl.click/RA0Av

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇦 Спачатку дронамі, а потым ракетамі. Расея нанесла чарговы маштабны ўдар па Ўкраіне

Увечары 28 сакавіка расейскій войскі запусьцілі па Ўкраіне ўдарныя дроны, а пад раніцу 29 сакавіка пачалі абстрэльваць ракетамі з авіяцыі.

🇵🇱 Праз маштабную расейскую атаку Польшча падняла ў паветра свае і саюзныя самалёты для «бясьпекі польскай паветранай прасторы».

Цэлямі расейскіх удараў сталі Дніпро і Днепрапятроўская вобласьць, Львоўская вобласьць і Івана-Франкоўск. Найбольш зноў пацярпеў энэргетычны комплекс.

Расея выкарыстала супраць Украіны аэрабалістычныя ракеты «Кінжал», балістычныя «Іскандэр», кіраваныя зэнітныя «С-300» і «С-400» і кіраваныя авіяракеты Х-59, які запускаліся авіяцыяй з Тульскай, Калускай і Самарскай абласьцей, а таксама з акупаванага Крыму.

https://smarturl.click/JDeGO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзьмітры Гардон — пра тое, як сын Лукашэнкі дапамог яму зрабіць інтэрвію з бацькам

Адзін з папулярных украінскіх журналістаў Дзьмітры Гардон распавёў у інтэрвію парталу «Люстэрка» пра абставіны свайго інтэрвію з Аляксандрам Лукашэнкам, пра стасункі з Уладзімерам Макеям і стаўленьні да Сьвятланы Ціханоўскай.

"Я думаю, што паміж кіраўніцтвам Украіны і Беларусі існуе кантакт. І я думаю, што вынікам гэтага кантакту стаў няўдзел беларускага войска ў вайне. І гэта вельмі важна. Што да самога Лукашэнкі, ён падонак, чысты падонак. Па-першае, таму што ён зладзіў генацыд у адносінах да свайго народа, які не хацеў яго больш бачыць на пасадзе прэзыдэнта, — з катаваньнямі, зьдзекамі, пасадкамі, турмамі. А па-другое, ён па-быдлячаму павёў сябе ў адносінах да Ўкраіны. Ён мне ў інтэрвію некалькі разоў сказаў, што ніколі расейскае войска не нападзе на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі. Схлусіў. Ён прапусьціў расейскую армію, яна напала з тэрыторыі Беларусі і пускала ракеты", сказаў Гардон. https://smarturl.click/W3vEZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўныя падзеі і асноўныя публікацыі Свабоды 28 сакавіка

Кіраўнік Каталіцкай царквы Беларусі памаліўся за сьвятароў у зьняволеньні

Мазырскі МПЗ можа стаць «законнай цэльлю» для Ўкраіны, і гэта павінна палохаць беларускія ўлады, — Кныровіч

«Умовы працы мэдыкаў у Беларусі блізкія да рабства». Доктар Салавей пра новага міністра, «дэградацыю сыстэмы» і сьмерці ў радзільнях

Доктар Станіслаў Салавей стаў намесьнікам Вольгі Гарбуновай у Аб’яднаным пераходным кабінэце ў пытаньнях аховы здароўя

Праваабаронцы апублікавалі выніковую справаздачу па выніках назіраньня ў Адзіны дзень галасаваньня ў Беларусі

Насельніцтва Беларусі за год скарацілася амаль на 45 тысяч чалавек

«Статыстыка ня ўлічвае эмігрантаў». Што гавораць сьвежыя дадзеныя Белстату пра скарачэньне жыхароў Беларусі

У ЦВК зарэгістравалі 56 кандыдатаў у Савет Рэспублікі. Астатніх 8 прызначыць Лукашэнка

Жанчыны з труной. Як працуе фірма, якая ладзіла пахаваньне беларускі Лізаветы ў Варшаве

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Доктар Салавей пра новага міністра, «дэградацыю сыстэмы» і сьмерці ў радзільнях

Што зьмянілася ў беларускай мэдыцыне з прыходам новага міністра аховы здароўя? Што стане з сыстэмай аховы здароўя Беларусі, калі ў краіне нічога ня будзе мяняцца бліжэйшыя гады? Зь якімі праблемамі сутыкнуліся беларускія мэдыкі ва Ўкраіне, пасьля таго як Украіна скасавала пагадненьне зь Беларусьсю аб узаемным прызнаньні дыплёмаў? Дзеля чаго мэдыкам патрэбны незалежны прафсаюз? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае прадстаўнік незалежнага прафсаюзу мэдыкаў «Панацэя», доктар акушэр-гінэколяг Станіслаў Салавей. Сёньня Станіслаў Салавей прызначаны намесьнікам прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінэту. Відэа: https://youtu.be/yBXAvpuY29U

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Доктар Станіслаў Салавей прызначаны намесьнікам прадстаўніцы ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Вольгі Гарбуновай

Ён будзе адказваць за пытаньні аховы здароўя. Асноўная задача, якая перад ім стаіць, — распрацоўка праекту рэформаў аховы здароўя пераходнага пэрыяду. Таксама Салавей будзе займацца абаронай правоў беларускіх мэдыкаў у замежжы.

Станіслаў Салавей — доктар, прафсаюзны лідэр, грамадзянскі актывіст у сфэры аховы здароўя. З 2016 па 2021 год — акушэр-гінеколяг, доктар ультрагукавой дыягностыкі ў 3-м Гарадзкім клінічным шпіталі імя Я.У. Клумава. У 2021-2024 гадах акушэрам-гінеколягам ва Ўкраіне. З 2021 году — прафсаюзны актывіст і старшыня галіновай прафсаюзнай арганізацыі мэдыкаў «Панацэя». https://smarturl.click/vw2l5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Статыстыка ня ўлічвае эмігрантаў». Што гавораць сьвежыя дадзеныя Белстату пра скарачэньне жыхароў Беларусі

Мінус 252 тысячы чалавек з 2020 году. Як скарачаецца колькасьць жыхароў Беларусі і пра што сьведчаць дадзеныя афіцыйнай статыстыкі. Разьбіраемся:

https://smarturl.click/8EOZ0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ніну Багінскую будуць судзіць за нацыянальны сьцяг на тумбачцы

Вядомая грамадзкая актывістка Ніна Багінская мусіць зьявіцца ў суд Першамайскага раёну Менску для разгляду адміністрацыйнага пратаколу за тое, што ў яе кватэры сілавікі знайшлі нацыянальны сьцяг Беларусі, паведамляе @belsat.

Бел-чырвона-белы сьцяг быў на тумбачцы ў пакоі, дзе жыве Багінская. Сілавікі пабачылі яго, калі ў Дзень Волі 25 сакавіка прыйшлі дадому да Багінскай. Яе адвезьлі ў пастарунак міліцыі і трымалі там да вечара, распавяла крыніца «Белсату». Імаверна, сваім візытам сілавікі хацелі «перадухіліць» традыцыйны выхад актывісткі на вуліцы Менску з нацыянальным сьцягам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Жанчыны з труной. Як працуе фірма, якая ладзіла пахаваньне беларускі Лізаветы ў Варшаве

Расказваем пра пахавальны дом у Польшчы, дзе жанчыны абслугоўваюць цырымонію і выносяць труну зь нябожчыкам. Фірма «Mój anioł» ладзіла і пахаваньне беларускі Лізаветы, якая трагічна памерла сёлета ў Варшаве:

https://smarturl.click/O06Ra

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка заявіў, што санкцыі ЗША супраць Беларусі ствараюць праблемы для разьлікаў у зьнешнім гандлі

«Мы адчуваем ціск, найперш, з боку амэрыканцаў. Ціск, зьвязаны з разьлікамі. І я шмат разоў зьвяртаў вашу ўвагу і ўраду на тое, што суб’ектам гаспадараньня варта дапамагаць. Там, дзе мы можам», — заявіў Лукашэнка на нарадзе аб дзейнасьці банкаўскай сыстэмы і зьнешнегандлёвай дзейнасьці.

Таксама Лукашэнка заявіў пра ўзмацненьне кантролю за дзейнасьцю Нацбанку:

https://smarturl.click/pp4xX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мазырскі МПЗ можа стаць «законнай цэльлю» для Ўкраіны, і гэта павінна палохаць беларускія ўлады, — Кныровіч

Бізнэсовец і блогер Аляксандар Кныровіч у інтэрвію Свабодзе аналізуе, якія зьмены магчымыя на рынку нафтапрадуктаў пасьля атак украінскіх дронаў на расейскія НПЗ, і расказвае пра мінусы, якія нясе беларускай эканоміцы аднабаковая арыентацыя на расейскі рынак.

«Беларусы, якія працуюць на расейскую абаронку, павінны памятаць, што яны такім чынам саўдзельнічаюць у вайне супраць Украіны і мусяць баяцца адпаведнага адказу зь яе боку», — адзначае ён:

https://smarturl.click/l5BZ6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рэстаўрацыю Чырвонага касьцёла абяцалі пачаць да канца сакавіка, але працы ў ім так і не пачаліся

У Менгарвыканкаме заяўлялі, што будаўнічыя работы ў Чырвоным касьцёле пачнуць у першым квартале 2024 году. Ён ужо заканчваецца, але абяцаныя працы так і не пачалі, удакладнілі Katolik.life у парафіі. «Ніякіх прыкметаў пачатку працаў пакуль не назіраем, і на гэты конт нам нічога не паведамлялі», — кажуць вернікі.

Прайшло 18 месяцаў з таго часу, як дзьверы Чырвонага касьцёлу закрытыя для вернікаў. 26 верасьня 2022 году ў храме адбыўся пажар пры дзіўных абставінах, пасьля якога ўлады аб’явілі, што далейшая эксплуатацыя будынка небясьпечная і закрылі касьцёл:

https://smarturl.click/Adjy0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Reuters: Расея павялічвае імпарт бэнзіну зь Беларусі на фоне скарачэньня ўнутраных паставак

Расея ў сакавіку павялічыла імпарт бэнзіну зь Беларусі, каб ліквідаваць рызыку дэфіцыту на ўнутраным рынку з-за пазаплянавых рамонтаў на расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах пасьля атак беспілётнікаў.

https://smarturl.click/0eyl7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«У нас палітвязьняў няма». Чым лукашэнкаўскія рэпрэсіі адрозьніваюцца ад сталінскіх і як яны могуць скончыцца

Сутнасна сёньняшнія рэпрэсіі ад сталінскіх не адрозьніваюцца нічым. Тыя самыя «чорныя вораны», ператрусы-пагромы ў кватэрах, арышты, тыя самыя турмы і прысуды на гады, вырваныя з жыцьця ні ў чым не вінаватых людзей, піша Сяргей Дубавец.

https://smarturl.click/YzxLM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае 27 сакавіка

🎙 Арцём Шрайбман пра вайну, тэракт у «Крокусе» і магчымы шлях пераменаў у Беларусі

🕯 Каля мяжы зь Літвой загінуў беларускі салдат тэрміновай службы. Міністэрства абароны маўчыць

⛪️ «Ходзяць, слухаюць, глядзяць за намі». Вернікі пра «татальны кантроль» з боку дзяржавы

🗃 Як лукашэнкаўцы «раскрылі» тэракт у Маскве. Тлумачым з Гурневічам

💨 Лукашэнка перабольшвае сваю ролю ў нэўтралізацыі тэрарыстаў і падстаўляе Пуціна

📊 Беларусы не хацелі б істотных зьменаў у палітыцы ідэнтычнасьці, — дасьледаваньне Chatham House

📕 «У нас палітвязьняў няма». Чым лукашэнкаўскія рэпрэсіі адрозьніваюцца ад сталінскіх і як яны могуць скончыцца

🏛 «Гісторыя на Свабодзе». Ня важна, у чыіх руках горад, галоўнае, каб ён быў у руках вашых сяброў, — Сяргей Шупа пра Вільню, БНР і ВКЛ

🇱🇻 У Латвіі пасьля Польшчы зьявіліся абмежаваньні на ўвоз транзытных аўтамабіляў у Беларусь

🇸🇪 У Швэцыі заявілі пра магчымасьць выдаваць пашпарты іншаземца беларусам з пратэрмінаванымі дакумэнтамі

📃 Алексіевіч і яшчэ 38 нобэлеўскіх ляўрэатаў заклікалі сьвет узмацніць барацьбу супраць Пуціна і не прызнаваць яго прэзыдэнтам

🇱🇹 У Літве скандал напярэдадні выбараў. Прэзыдэнта Наўседу абвінавацілі ў парушэньні прысягі і сувязях зь беларускім бізнэсам

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

❗️ЭКСКЛЮЗЫЎ
«Архіпэляг БЕЛАГ». Як Беларусь ператвараюць у турму. Прэм’ера новага візуалізаванага падкасту Свабоды

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў і мірнай рэвалюцыі 2020 году аўтарытарны кіраўнік Аляксандар Лукашэнка праводзіць масавыя рэпрэсіі, ахвярамі якіх сталі сотні тысячаў чалавек. «Архіпэляг БЕЛАГ» — так называецца візуалізаваны подкаст Радыё Свабода. Яго назва адсылае да знакамітага твору расейскага пісьменьніка і дысыдэнта Аляксандра Салжаніцына, празь які сьвет даведаўся пра маштаб рэпрэсій у СССР у часы Леніна і Сталіна, у якім было апісана, як пабудаваная савецкая карная сыстэма.
У сямі частках падкаста «Архіпэляг БЕЛАГ» апісаныя ўсе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі.

У аўторак 2 красавіка слухаце і глядзіце першую частку падкаста.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: дзень памяці Ніла Гілевіча

29 сакавіка 2016 году памёр Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі, аўтар вершаванага раману «Родныя дзеці», зборнікаў «Лісьце трыпутніку», «На флейце самоты» і іншых. У 1985–1995 гадах Гілевіч быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 11-га і 12-га скліканьняў.

Іншыя адметныя падзеі 29 сакавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/ZyBad

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За паляваньне на мядзьведзя ГУБАЗіК і «Алмаз» затрымалі 19 чалавек

У Віцебскай вобласьці супрацоўнікі ГУБАЗіК і «Алмазу» затрымалі 19 чалавек. Іх падазраюць у браканьерстве, незаконным абарачэньні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, паведаміла 28 сакавіка МУС Беларусі.

Па вэрсіі МУС, затрыманыя займаліся незаконным паляваньнем з выкарыстаньнем верталёта ў Віцебскай вобласьці, падчас якой яны забілі чырванакніжнага бурага мядзьведзя.  https://smarturl.click/l5BvY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Севастопалі ўпаў у мора расейскі зьнішчальнік Су-35

У Севастопалі ў анэксаваным Крыме пацярпеў крушэньне ў моры вайсковы самалёт, паведаміў у Тэлеграме расейскі губэрнатар гораду Міхаіл Разважаеў. Гэта расейскі зьнішчальнік Су-35.

Інцыдэнт трапіў на відэазапісы відавочцаў. Перад крушэньнем самалёт гарэў у паветры. Па словах Разважаева, пілёт уратаваўся.

Расейскі вайсковы блогер Барыс Рожын, які жыве ў горадзе, сьцьвярджае ў Тэлеграме, што самалёт мог трапіць пад «дружалюбны агонь». Расейскае Міністэрства абароны і ЗСУ Ўкраіны інцыдэнт на момант публікацыі навіны не камэнтавалі. У якасьці іншых вэрсій называюцца тэхнічныя непаладкі і пападаньне птушкі ў рухавік. https://smarturl.click/pp4QG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Першы пашпарт іншаземца выдалі беларусу ў Славеніі


Пра гэта паведаміла Прадстаўніцтва Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) па замежных справах.

У 9-гадовага беларуса пашпарт канчаўся ў чэрвені 2024 году. Бацькі зьвярнуліся для хлопца па пашпарт іншаземца — і атрымалі адмову. Аднак урэшце гэтай справе далі рады. Паспрыяла, сярод іншага, Народная амбасада Беларусі ў Славеніі. Яна інфармуе славенскія МЗС і МУС аб праблемах беларусаў у краіне, наступствах указу Лукашэнкі № 278 і досьведзе іншых краін у вырашэньні падобных праблемаў.

Пасьля ліста ў МЗС Славеніі бацькі беларуса паўторна зьвярнуліся па пашпарт замежніка для сына і атрымалі станоўчы адказ. Пашпарт замежніка выдалі на 2 гады. https://smarturl.click/nykaV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У ЦВК зарэгістравалі 56 кандыдатаў у Савет Рэспублікі. Астатніх 8 прызначыць Лукашэнка

Альтэрнатывы на выбарах у Савет Рэспублікі ня будзе.

Паводле ЦВК, усе кандыдаты маюць вышэйшую адукацыю і працуюць на кіроўных пасадах. 30% зь із зьяўляюцца прадстаўнікамі партый: 16 – партыі «Белая Русь» і адзін – Кампартыі. У Савет Рэспублікі вылучаныя 15 чалавек зь мінулага скліканьня, 5 – кіраўнікі абласных і раённага Саветаў дэпутатаў, 5 – прадстаўнікі органаў выканаўчай улады, 6 – кіраўнікі мэдычных устаноў і 5 прадстаўляюць адукацыйную сыстэму.

Пасяджэньне ЦВК Беларусі. Фота sb.by

https://smarturl.click/pp4bG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Насельніцтва Беларусі за год скарацілася амаль на 45 тысяч чалавек

Паводле Белстату, на 1 студзеня насельніцтва Беларусі склала 9 155 978 чалавек, за год яго скарацілася на 44 639 чалавек. У параўнаньні з пачаткам 2020 году насельніцтва Беларусі зьменшылася на 254,3 тыс. чалавек.

Гарадзкое насельніцтва за год скарацілася на 14,1 тысячы чалавек, сельскае — на 30,5 тысячы чалавек. У Менску на 1 студзеня 2024 году пражывалі 1 992 862 чалавекі — на 2609 чалавек менш, чым у пачатку мінулага году:

https://smarturl.click/JDxYk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Баўгарыя і Румынія неўзабаве пачнуць выдаваць шэнгенскія візы беларусам

31 сакавіка шэнгенскія візы беларусам пачне выдаваць Румынія, з 1 красавіка — Баўгарыя, паведамілі амбасады гэтых краінаў у Менску. Амбасада Баўгарыі таксама заключыла пагадненьне аб абслугоўваньні з апэратарам VFS Global, візавыя цэнтры якога працуюць у дзевяці гарадах Беларусі:

https://smarturl.click/vw2Q5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МУС Беларусі пачало забараняць беларускія дыяспары — «Асацыяцыю беларусаў у Амэрыцы» прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»

Рашэньне аб прызнаньні «ABA Together (Association of Belarusians in America)» «экстрэмісцкім фармаваньнем» было прынятае МУС 28 сакавіка, піша @viasna96.

Раней сацсеткі некаторых дыяспараў прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўнік Каталіцкай царквы Беларусі памаліўся за сьвятароў у зьняволеньні

«За тых, хто з намі лучыцца духоўна. За сьвятароў, якія не маглі прыехаць праз хваробу; за сьвятароў, якія ў вязьніцы, у зьняволеньні. За ўсіх нас і тых, якія шукаюць шчасьця ў сьвеце», — сказаў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі падчас імшы, заўважыла @christianvision.


У 2023 годзе ў Беларусі арыштавалі 10 каталіцкіх сьвятароў, трое зь іх на канец году заставаліся ў зьняволеньні, гаворыцца ў дакладзе таварыства «Дапамога Касьцёлу ў патрэбе». Згодна зь ім, Беларусь — на 2-м месцы ў сьвеце па колькасьці арыштаў каталіцкіх сьвятароў і манахаў:

https://smarturl.click/RAR6l

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Яндэкс Музыка» заблякавала старонку папулярнага беларускага выканаўцы Ap$ent

Старонка беларускага сьпевака Ap$ent (Арсеній Кісьляк) у музычным сэрвісе «Яндекс музыка» заблякаваная на патрабаваньне Раскамнагляду. Хутка старонку Ap$ent заблякуюць і ў «МТС музыцы», распавялі ў сэрвісе «Ведомостям».

Магілёўскі музыка AP$ENT — аўтар папулярных у Беларусі гітоў «Мылю и молюсь» і «Песенка веселого беларуса». У 2022-м ягоную жонку Марыю асудзілі на год «хіміі» за камэнтар у сацсетках, і сужэнцы тэрмінова зьехалі зь Беларусі ў Грузію. AP$ENT напісаў пра гэта песьню «Можно я с тобой». Песьня набыла неверагодную папулярнасьць і цяпер уваходзіць у топ-чарты ўсіх расейскіх музычных сэрвісаў:

https://smarturl.click/3kXEg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

КДБ у Менску затрымаў гісторыка царквы Ільлю Вішнеўскага

Паводле інфармацыі @christianvision, яго затрымалі 26 сакавіка, цяпер Ільля Вішнеўскі знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсьціна. Прычыны затрыманьня і прад’яўленыя яму абвінавачваньні невядомыя.

Ільля Вішнеўскі — выпускнік магістратуры Інстытуту тэалёгіі імя сьвятых Мяфодзія і Кірыла і асьпірантуры гістарычнага факультэту БДУ. Больш за 10 гадоў працуе ў Нацыянальным архіве Беларусі, ён вядомы дасьледчык гісторыі канфэсійных установаў, аўтар шматлікіх публікацый пра дзейнасьць абнаўленчай царквы ў БССР.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня — дзень памяці Марка Шагала

Адзін з самых знакамітых ураджэнцаў Беларусі, таленавіты жывапісец і графік, яскравы прадстаўнік мастацкага авангарду ХХ стагодзьдзя Марк Шагал памёр у 28 сакавіка 1985 году ў Францыі. Пахаваны на гарадзкіх могілках у мястэчку Сэн-Поль-дэ-Ванс непадалёк ад Ніцы.

Іншыя адметныя падзеі 28 сакавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»:

https://smarturl.click/67waB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Абстрэл Белгараду. Пачаліся пажары

Расейскі горад Белгарад, што знаходзіцца непадалёк мяжы з Украінай, увечары 27 сакавіка апынуўся пад абстрэлам. У горадзе пачаліся некалькі пажараў. На вуліцах гараць аўтамабілі. Пра пацярпелых не паведамляюць.

Пра пацярпелых інфармацыі пакуль няма.

Пакуль няма інфармацыі, адкуль вёўся абстрэл. Вядома, што ў Белгарадзкай вобласьці дзейнічаюць расейскія добраахвотнікі, якія ваююць на баку Ўкраіны. У Крамлі нядаўна прызналі прарыў. Сёньня ўдзень Расея атакавала Харкаў, загінуў чалавек, яшчэ 19 параненыя.

Здымак экрану з тг-каналу Belgorod01

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы наведнік начнога клюбу спрабаваў зарэзаць танцорку зь Беларусі

Мужчына зьняў адзін з пакояў у клюбе і папрасіў туды 26-гадовую танцорку зь Беларусі. Падчас сустрэчы ён прызнаўся жанчыне ў каханьні і прапанаваў сумеснае жыцьцё. Даведаўшыся, што беларуска не адказвае яму ўзаемнасьцю і ня хоча зь ім жыць, ён разьюшыўся.

https://smarturl.click/LY2ql

Читать полностью…
Подписаться на канал