«Ноты, якія гучаць у галаве». Польская бібліятэка заклікала далучыцца да акцыі салідарнасьці з Марыяй Калесьнікавай
Бібліятэка і фанатэка Інстытуту музыказнаўства Варшаўскага ўнівэрсытэту заклікала у рамках акцыі салідарнасьці з палітзьняволенай Марыяй Калесьнікавай дасылаць ёй у калёнію нотныя аркушы. Марыя — флейтыстка. Яшчэ ў 2021 годзе сваякі спрабавалі перадаць ёй за краты музычны інструмэнт, аднак турэмшчыкі не дазволілі, і тады Марыя пісала: «Мне можна дасылаць ноты, і яны так клясна гучаць у галаве». Падрабязьней, як паўдзельнічаць у акцыі:
https://smarturl.click/qlbJV
У Беларусі зафіксавалі вялікі адсотак хворых на сухоты ў месцах зьняволеньня
Высокі ўзровень захворваньняў на сухоты ў вязьняў фіксуецца ў параўнаньні зь лічбамі па ўсёй краіне агулам.
https://smarturl.click/71Elk
У рамках праверкі боегатоўнасьці ў вайсковыя часткі прывезьлі каля 5000 чалавек
«Падчас праверкі баявой гатоўнасьці злучэньняў і вайсковых частак Узброеных сіл завершана пастаўка асабовага складу. Для выкананьня задач прыбылі каля 5000 вайсковаабавязаных», — гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства абароны.
15 сакавіка ў Беларусі заявілі аб нарошчваньні захадаў у межах праверкі баявой гатоўнасьці войска. Людзей прызываюць у тым ліку з запасу.
Архіўнае фота беларускіх вайскоўцаў
Стала вядома, як Эўразьвяз абмяжуе пастаўкі збожжа зь Беларусі і Расеі
Эўрапейская камісія неўзабаве ўвядзе мыта на пастаўкі збожжа з Расеі і Беларусі, каб супакоіць фэрмэраў і некаторыя краіны Эўразьвязу.
https://smarturl.click/jk4z8
Памёр вядомы беларускі экс-хакеіст Канстанцін Кальцоў
Абставіны сьмерці 42-гадовага Кальцова ў Флорыдзе, штат Маямі, ЗША, не раскрываюцца. Факт сьмерці пацьвердзіла прэс-служба «Салавата Юлаева», у якім беларус працаваў памочнікам трэнэра.
Канстанцін Кальцоў праславіўся тым, што гуляў у наймацнейшай хакейнай лізе сьвету — НХЛ. Ён стаў пятым беларусам у гісторыі лігі, перад ім былі Аляксандар Андрыеўскі, Алег Мікульчык, Уладзімер Цыплакоў і Руслан Салей. Двое апошніх пазьней загінулі.
За акіянам Кальцоў выступаў за аўтарытэтны клюб «Пітсбург Пінгвінз», разам з башкірскім «Салаватам Юлаевым» заваёўваў Кубак Гагарына.
https://smarturl.click/qlb2w
На Берасьцейскім мясакамбінаце адбылася разгермэтызацыя тэхналагічнага трубаправоду з аміякам. Пра гэта паведаміла агенцтва БелТА з спасылкай на абласное ўпраўленьне Міністэрства надзвычайных сытуацыяў.
Паведамляюць, што пацярпелых няма, на месцы працуюць тэрміновыя службы, аварыйная сытуацыя ліквідуецца. Прычыны надзвычайнага здарэньня пакуль невядомыя.
Галоўнае за 18 сакавіка
📌 Эўразьвяз асудзіў, Беларусь і КНДР віталі. Як за мяжой адрэагавалі на выбары ў Расеі
📌 Беларускі сцэнар для расейскіх выбараў. Аналітыка Карбалевіча
📌 Дабравольскага, Жываглод, Лібера і Марыніча завочна асудзілі за «зрыў рэспубліканскага рэфэрэндуму» ў 2022 годзе
📌 Сьледчы камітэт распачаў завочнае сьледзтва яшчэ супраць 11 чалавек, у тым ліку сьпявачкі Маргарыты Ляўчук
📌«Маліцеся за У.». Чыноўнікі Чашніцкага райвыканкаму «здалі» ў міліцыю пастара, ён атрымаў месяц арышту за казань
📌 Чаму Беларусь у лідэрах у сьвеце па дэпрэсіях і чаму такія, як Лукашэнка, да яе ня схільныя? Тлумачыць псыхатэрапэўтка
📌 «Успрымаю свае ахвяраваньні як штомесячную плату за інтэрнэт ці электрычнасьць». Як беларусы скідваюцца грашыма на дапамогу землякам
Беларусь у сусьветных лідэрах па дэпрэсіях. Што рабіць? Парады псыхоляга
Беларусь знаходзіцца на 8-ым месцы ў сусьветным рэйтынгу са 180 краін па колькасьці людзей з дэпрэсіяй. У рэйтынгу па колькасьці суіцыдаў Беларусь — на 12-м месцы. Наколькі гэта абумоўлена масавымі рэпрэсіямі пасьля 2020 году і вайной, у якую ўцягнутая Беларусь? Наколькі рэпрэсіўныя дзеяньні ўплываюць на псыхічны стан выканаўцаў рэпрэсій? І ці могуць спэцыялісты заўважыць прыкметы дэпрэсіі ў Лукашэнкі і іншых урадоўцаў? Госьця Ганны Соўсь — псыхоляг, псыхатэрапэўтка Натальля Скібская. https://youtu.be/_TKDIojjQzI
Дабравольскага, Жываглод, Лібера і Марыніча завочна асудзілі за «зрыў рэспубліканскага рэфэрэндуму» ў 2022 годзе
У матэрыялах справы адзначаецца, што на адрас чальцоў ЦВК і камісій па рэфэрэндуме накіравалі не менш за 11 тысяч лістоў з пагрозамі.
Генэральная пракуратура паведаміла выракі, якія вынесьлі Алене Жываглод, Паўлу Ліберу, Аляксандру Дабравольскаму і Паўлу Марынічу. Іх абвінавацілі ў перашкодзе працы ЦВК, а таксама іншых камісій па рэфэрэндуме. Усе яны знаходзяцца за мяжой.
Усіх чацьвярых прызналі вінаватымі на падставе ч. 2 арт. 191 КК (перашкаджаньне парцы Цэнтральнай выбарчай камісіі, камісій па рэфэрэндуме, з прымяненьнем пагрозы і іншым спосабам). Кожнаму з абвінавачаных беларускі суд завочна прызначыў пакараньне ў выглядзе пазбаўленьне волі на тэрмін 4 гады. https://smarturl.click/mplon
Сьледчы камітэт распачаў завочнае сьледзтва яшчэ супраць 11 чалавек, у тым ліку сьпявачкі Маргарыты Ляўчук
Працэс «спэцыяльнага вядзеньня» адмыслова ўвялі для тых палітычных апанэнтаў рэжыму, хто знаходзіцца за мяжой. Ён прадугледжвае завочны суд.
Паводле інфармацыі СК, завочна зьбіраюцца судзіць Андрэя Павука, Вольгу Павук, Маргарыту Ляўчук, Аляксандра Чахоўскага, Ільлю Салянкова, Уладзіслава Наважылава, Яўгена Вільскага, Вадзіма Дзмітронка, Вольгу Карач, Анатоля Котава, Вераніку Цапкала. Іх усіх запрашаюць вярнуцца ў Беларусь. https://smarturl.click/vwYmg
💌 Падсумаваньне тыдня — усяго ў адным лісьце: падпісвайцеся на эмэйл-рассылку Свабоды!
Для тых, хто цэніць свой час, — гатовая падборка з самых важных і эксклюзіўных публікацый і відэа бягучага тыдня ад нашых журналістаў, а таксама цікавыя матэрыялы па беларускай мове й гісторыі — у суботняй рассылцы Свабоды. Падпісвайцеся, і вы ніколі не прапусьціце самае цікавае!
👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv
За ўдзел у акцыях пратэсту ў Менску асудзілі супрацоўніка «Беларусбанку»
Суд Фрунзэнскага раёну Менску 27 лютага вынес прысуд былому супрацоўніку «Беларусбанку» 35-гадоваму Артуру Філіпаву, абвінаваціўшы яго ва ўдзеле ў масавых акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
https://smarturl.click/vwY5G
Яшчэ адзін прэзыдэнцкі тэрмін Пуціна: як перастаць баяцца самага горшага
Алесь Чайчыц піша пра чарговыя выбары Ўладзіміра Пуціна:
Для Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі прэзыдэнцкія выбары даўно перасталі быць электаральнай працэдурай, а прэзыдэнцкія тэрміны сталі проста адрэзкамі вымярэньня каляндарнага часу, як дзень, год ці дзесяцігодзьдзе. Пуціну цяпер 71 год. Пад канец новага прэзыдэнцкага тэрміну будзе 77. Калі нічога ня здарыцца, гэта будзе не апошні (а можа так скласьціся, што і не перадапошні) ягоны тэрмін. Бацькі Пуціна жылі амаль да 90 гадоў.
«Маліцеся за У.». Чыноўнікі Чашніцкага райвыканкаму «здалі» ў міліцыю пастара, ён атрымаў месяц арышту за казань
Другія 15 дзён арышту запар атрымаў пастар эвангельскай царквы з Новалукомля Аляксандар Зарэцкі. У няволі ён таму, што ў сваіх казанях заклікаў маліцца за Ўкраіну.
https://smarturl.click/M14R4
Над Балтыйскім морам зноў праблемы з сыгналам GPS-навігацыі
Цягам 46 гадзін звыш 870 самалётаў у раёне Балтыкі мелі праблемы з GPS-сыгналам і адпаведнай апаратурай. У яе глушэньні аналітыкі падазраюць Расею.
У 43 самалётах GPS-навігацыі на іх не было звыш 2 гадзін.
https://smarturl.click/Q1ml0
Ігар Карней у судовай залі. ФОТА
З прапагандысцкіх СМІ стала вядома, што журналіста Ігара Карнея перасьледуюць за супрацоўніцтва зь Беларускай асацыяцыяй журналістаў (БАЖ). Суд над ім працягваецца.
Уся вядомая пра суд інфармацыя па спасылцы: https://smarturl.click/1d4WY
Здымак зь відэа дзяржаўных тэлеканалаў
Андрэй Ягораў застаўся сьпікерам Каардынацыйнай рады да новых выбараў
Пасаду віцэ-сьпікера зойме Вольга Павук.
Кандыдатуру Андрэя Ягорава падтрымала 51,57% чальцоў Рады, якія галасавалі (31 голас), Павук — 25% (15).
https://smarturl.click/B6ev9
У Польшчы забаранілі акцыю пратэсту фэрмэраў на дарозе ад мяжы зь Беларусьсю да Варшавы
Польскія фэрмэры хацелі прыцягнуць увагу польскіх уладаў на неэфэктыўнасьць санкцыяў, накладзеных на Расею і Беларусь.
https://smarturl.click/dpJq0
Выява з YouTube-каналу Rolnik Polska
У Менску пачынаецца суд над журналістам Ігарам Карнеем
56-гадовага Ігара Карнея абвінавачваюць паводле артыкулу «Ўдзел у экстрэмісцкім фармаваньні». Справу разглядае судзьдзя Сяргей Кацар.
Журналіст, у прыватнасьці, вядомы як аўтар тэкстаў пра культурна-гістарычную спадчыну Беларусі.
Карнея затрымалі раніцай 17 ліпеня 2023 году пасьля ператрусу ў кватэры. Спачатку Ігару прызначылі адміністрацыйны арышт, але пасьля адбыцьця арышту на волю Ігар ня выйшаў.
Зь менскай турмы на Акрэсьціна Ігара Карнея перавялі ў СІЗА № 1 у Менску ў рамках крымінальнай справы. Яго прызналі палітзьняволеным.
У зьняволеньні ў Беларусі цяпер знаходзяцца 34 прадстаўнікі СМІ.
19 сакавіка — 18-я гадавіна трэціх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі
Уладу тады, у 2006-м, захаваў Аляксандар Лукашэнка. Пасьля былі масавыя пратэсты, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай «Плошча».
Іншыя адметныя падзеі дня — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/LYGZX
Вынікі выбараў у Расеі пракамэнтаваў дырэктар праграмы «Ўсходняга партнэрства» ЭЗ і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных адносінаў Аркадзь Мошэс. Вось некаторыя ягоныя думкі:
✔️ Ладная частка з 88%, пра якія паведаміла расейская ЦВК, — гэта ня вынік фальсыфікацыі.
✔️ Пуцін ня будзе перашкаджаць Лукашэнку балятавацца на прэзыдэнта ў 2025 годзе.
✔️ На выбарах у Беларусі ў 2020 годзе былі падставы лічыць, што Лукашэнка іх ня выйграў. Адносна цяперашніх расейскіх выбараў няма падставы лічыць, што Пуцін іх ня выйграў.
✔️Захад фактычна прызнае ўладу Пуціна. https://smarturl.click/xBdMe
ААН: голад на поўначы сэктару Газа наступіць у найбліжэйшыя два месяцы
Голад на поўначы сэктару Газа непазьбежны і наступіць у найбліжэйшыя два месяцы, гаворыцца ў дакладзе, які падтрымала ААН.
Згодна з дакумэнтам, колькасьць людзей, якім пагражае «катастрафічны голад», вырасла да 1,1 мільёна, што складае каля паловы насельніцтва сэктару Газа.
«Людзі ў сэктары Газа цяпер паміраюць ад голаду. Хуткасьць, зь якой гэты штучны крызіс голаду распаўсюдзіўся па Газе, жахае», — перадае словы кіраўніцы Сусьветнай харчовай праграмы ААН Сіндзі Макейн інфармацыйнае агенцтва AFP. https://smarturl.click/e56Mk
У Польшчы падазраюць «візавую афэру» ў сувязі зь беларускімі ІТ-адмыслоўцамі
Візы выдалі, а спэцыялісты не прыехалі.
Кантрольныя органы Польшчы пачалі праверку ў дачыненьні ІТ-фірмаў, якія займаліся запрашэньнем працаўнікоў з Усходу. Усяго запрасілі каля 100 тысяч работнікаў, піша ў сваім матэрыяле польская газэта Rzeczpospolita.
Міністэрства замежных спраў паведаміла выданьню, што толькі грамадзянам Беларусі выдалі 93 046 візаў, пры гэтым усяго грамадзян розных краін у Польшчу зь візай такога тыпу ўехала каля 15 тысяч чалавек. https://smarturl.click/Zypv2
У Літве праходзяць вучэньні цывільнай абароны на выпадак аварыі на БелАЭС і нападу на літоўскія аб’екты інфраструктуры.
Жыхароў заклікалі захоўваць спакой і падпарадкоўвацца рэкамэндацыям органаў мясцовай улады. Літва ня раз ставіла пад сумнеў выбар для будаўніцтва АЭС астравецкай пляцоўкі. Краіна называла 10 прычын, каб не будаваць БелАЭС, абвінавачвала беларускія ўлады ва ўтойваньні інфармацыі пра станцыю. (На фота ранейшыя вучэньні) https://smarturl.click/kj2wk
Беларускі сцэнар для расейскіх выбараў
На цяперашніх выбарах Крэмль выкарыстаў беларускі досьвед датэрміновага галасаваньня, піша аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч. На прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі 2025 году ўлады не дапусьцяць ніякіх рэальных альтэрнатыўных кандыдатаў. Гэта вынікае з расейскага досьведу. https://smarturl.click/qlb8B
Прызначылі дату першага паседжаньня УНС
Першае пасяджэньне Ўсебеларускага народнага сходу, які пасьля зьменаў у Канстытуцыю мае новыя паўнамоцтвы, адбудзецца 24-25 красавіка.
Што на ім будуць разглядаць?
https://smarturl.click/mplk5
Беларусы ў нямецкім Боне правялі акцыю супраць Пуціна
Арганізатары акцыі натхніліся славутым пэрформансам мастака Алеся Пушкіна і прывезьлі да расейскага консульства тачку з гноем.
Фота freebelarus.de
У Беларусі вынесьлі першы прысуд за «генацыд» даўно памерламу Ўладзіміру Катруку
Прысуд вынес Вярхоўны суд Беларусі. Раней справу Катрука, яшчэ пры яго жыцьці, разглядалі ў Канадзе, але ў выніку заявілі пра недахоп доказаў і вярнулі грамадзянства.
https://smarturl.click/W36ZX
ЦВК Расеі падлічыў амаль 100% бюлетэняў: за Пуціна 87,32%
Падчас выбараў завялі 61 крымінальную справу.
На тэрыторыі Беларусі на выбарах прагаласавалі звыш 14 000 расейскіх грамадзян.
https://smarturl.click/8Ex12
«Успрымаю свае ахвяраваньні як штомесячную плату за інтэрнэт ці электрычнасьць»
«Я не абыякавая да беларускіх праблемаў, хоць больш за 10 гадоў жыву ў Канадзе. У мяне абвостранае пачуцьцё справядлівасьці, таму я ахвярую беларусам як грошы, так і свае паслугі». Пагаварылі зь беларусамі, якія чацьвёрты год дапамагаюць землякам у бядзе.
https://smarturl.click/z26BE