Анёл Сьмерці. Гісторыя беларускі, якая паведамляе родным загінулых каліноўцаў пра іх гібель
«Я з большасьцю застаюся на кантакце. Па-першае, полк — гэта сям’я. І сем’і нашых палеглых таксама цяпер наша сям’я. Яны заўсёды могуць да нас зьвярнуцца па дапамогу ці па нешта іншае. Таму з большасьцю падтрымліваем кантакты. З тымі, хто ў Беларусі, асьцярожныя. З тымі, хто за мяжой, трохі больш шчыльныя».
Чэмпіёнамі Эўропы ў футболе стала зборная Гішпаніі
У фінале, які прайшоў на Алміпійскім стадыёне ў Бэрліне, сустракаліся ангельская і гішпанская зборныя. Зь лікам 2-1 перамаглі гішпанцы. Галы за гішпанцаў забілі Ніка Ўільямс і Мікель Аярсабаль, за ангельцаў – Коўл Палмэр.
Гішпанія раней ужо была эўрапейскім чэмпіёнам тройчы – ў 1964 годзе, а потым два разы запар, у 2008 і 2012 гадах. Ангельская зборная дагэтуль ніколі не была чэмпіёнам Эўропы. Не атрымалася і гэтым разам.
Асноўнае за 14 ліпеня
📌 Былога прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа паранілі на перадвыбарчым мітынгу ў Пэнсыльваніі. Нападнік забіты, загінуў наведнік мітынгу
📌 Замах на былога прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў Пэнсільваніі. ФОТАГАЛЕРЭЯ
📌 Што вядома пра Томаса Мэт’ю Крукса, меркаванага замахоўца на Трампа
📌 У Беларусі ў непагадзь два чалавекі загінулі пасьля падзеньня дрэваў
📌 Атмасфэра, удзельнікі, грошы. Рэпартаж з фэстывалю Tutaka
📌 Літоўскі бок на 8 гадзін прыпыняў пропуск аўтамабіляў у Медніках
📌 Трагедыя на Стаўпеччыне — пара байкераў загінула пад коламі цягніка
📌 За двое сутак на вадзе загінулі сем чалавек, у тым ліку падлетак
📌 Ці шмат вы памятаеце пра 30 гадоў Лукашэнкі ва ўладзе? Прайдзіце наш ТЭСТ
📌 Беларус шые абутак для сусьветных зорак. ВІДЭА
Што вядома пра меркаванага замахоўца на Трампа
ФБР назвала 20-гадовага Томаса Мэтʼю Крукса, жыхара Бэтэл Парку, прымесьця Пітсбургу ў штаце Пэнсыльванія, падазраваным у спробе замаху на Дональда Трампа, былога прэзыдэнта ЗША і патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты.
Агенцтва Ройтэрс сабрала інфармацыю пра падазраванага. https://smarturl.click/9zObj
За 20 кілямэтраў ад Беларусі праходзіць фэстываль Tutaka. Пра атмасфэру і удзельнікаў — відэа Свабоды.
Читать полностью…9 высноваў пра здаровае харчаваньне паводле амэрыканскіх дыетолягаў
Ці карыснае чырвонае віно для сэрца? Ці сапраўды апрацаваныя прадукты шкодныя для людзей? Газэта The New York Times сабрала адказы на папулярныя пытаньні пра здаровае харчаваньне, акутальныя паводле стану на 2024 год.
https://smarturl.click/aJA3b
Ці шмат вы памятаеце пра 30 гадоў Лукашэнкі ва ўладзе? ТЭСТ
Што вы памятаеце пра 30 гадоў Лукашэнкі ва ўладзе? Праверце сябе, адказаўшы на пытаньні нашага тэсту.
https://smarturl.click/XyX1Z
Літоўскі бок прыпыніў пропуск аўтамабіляў у Медніках
З трэцяй гадзіны ночы ў літоўскіх памежнікаў праблемы з працай праграмнага забесьпячэньня.
https://smarturl.click/opzyM
ФБР прызнала Томаса Мэт’ю Крукса «субʼектам, які мае дачыненьне да стральбы на мітынгу Трампа»
Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША вызначыла 20-гадовага Томаса Мэт’ю Крукса як «субʼекта, які мае дачыненьне» да замаху на былога прэзыдэнта краіны Дональда Трампа, гаворыцца ў нядзельнай заяве, якую цытуе Reuters.
Крукс пражываў у штаце Пэнсільванія і быў зарэгістраваны як рэспубліканец, згодна са сьпісамі выбаршчыкаў штата.
Фота меркаванага стралка зь відэа, якое ён распаўсюдзіў перад мітынгам
Тры гады таму арыштавалі праваабаронцаў «Вясны» Бяляцкага, Стэфановіча і Лабковіча
14 ліпеня 2021 у Беларусі арыштавалі праваабаронцаў «Вясны» Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ўладзя Лабковіча. Яны будуць асуджаныя адпаведна на 10, 9 і 7 гадоў турмы.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/z2XvZ
Пасьля сьпёкі на Беларусь абрынуліся ўраганы. У Менску загінула дзяўчына, парушана энэргазабесьпячэньне ў 452 населеных пунктах
У Менску вецер ламаў і вырываў з каранямі дрэвы. У выніку падзеньня дрэва ад шквалістага ветру ў раёне Цнянскага вадасховішча загінула дзяўчына, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Вядома аб пацярпелых у Менску і Ждановічах.
А ў цэнтры Менска з прычыны падзеньня шкла праз парывы ветру каля завода «Гарызонт» пацярпеў 24-гадовы малады чалавек і падлетак.
З прычыны непагадзі — шквальнага ветру і навальніцы — на 19 гадзін 13 ліпеня было парушана энэргазабесьпячэньне ў 301 населеным пункце, вынікае з паведамленьня канцэрна «Белэнэрга». Паводле інфармацыі Міністэрства энэргетыкі, усяго пацярпелі 452 населеныя пункты. https://smarturl.click/w9Dxn
Лукашэнка заявіў аб «ліквідацыі напружанасьці ля мяжы з Украінай» і даручыў адвесьці войскі
Гэтую заяву ён зрабіў у Лунінецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, куды выправіўся 13 ліпеня, каб «абмеркаваць з сілавікамі забесьпячэньне ваеннай бясьпекі краіны на паўднёвым апэрацыйным напрамку».
«Пасьля нашай пэўнай працы ўкраінцы свае ўзброеныя сілы і дадатковыя войскі, якія яны перакінулі да нашай мяжы, ад мяжы адвялі і ўвогуле вывелі з зоны беларуска-ўкраінскай мяжы, — заявіў Лукашэнка. — Цяпер у нас ускладненьняў ніякіх няма з украінцамі, і я спадзяюся, што і не будзе ».
БелТА паведамляе, што Лукашэнка заслухоўваў даклад «аб становішчы пры выкананьні задач баявога дзяжурства па супрацьпаветранай абароне», і што ён даручыў адвесьці войскі ад мяжы з Украінай у месцы сталай дыслякацыі. Паводле Лукашэнкі, цяпер «не павінна быць ніякіх лішніх мерапрыемстваў». Лукашэнка таксама заявіў аб плянах абмеркаваць з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным далейшыя крокі па Ўкраіне. https://smarturl.click/XyXdZ
Былы супрацоўнік АНТ паведаміў, што ягоную маці ўсё ж не высяляюць
У сваіх сацыяльных сетках былы супрацоўнік АНТ Іван Падрэз напісаў, што ягоная маці ўсё ж «можа жыць у кватэры па праве пражываньня».
«Аказваецца, і на тым баку ёсьць людзі. Людзям — дзякуй. І дзякуй усім, хто перажываў. Няма падставы для суму», — напісаў былы супрацоўнік АНТ. Якім чынам можна пражываць у канфіскаванай кватэры, Падрэз не патлумачыў.
12 ліпеня пра канфіскацыю сваёй маёмасьці Падрэз напісаў у сваім Instagram: «Маю 78-гадовую маці выкінулі зь яе. Яна правяла тры тыдні ў лякарнях, а потым у сяброўкі. Гэта па-за межамі маралі. Выкідаюць з дому 78-гадовую жанчыну».
Інфармацыя з афіцыйных структур на гэты конт не дасяжная. https://smarturl.click/mpEdQ
Грамадзянін Індыі меркавана знаходзіцца ў закладніках у Беларусі
Малады чалавек з Індыі, як мяркуецца, апынуўся ў закладніках у Беларусі, і яго сям’я вымушаная заплаціць выкуп, каб дамагчыся ягонага вызваленьня, паведамляе The Times of India. Сваякі выкрадзенага зьвярнуліся па дапамогу да індыйскага ўраду.
Паводле брата Сону Кармджыта, той з жонкай і пляменьнікам 22 верасьня 2022 году выехалі з Індыі ў Партугалію і здолелі дабрацца да Сэрбіі, аднак Сону па нейкай прычыне давялося вярнуцца. Тым часам ягоная жонка нарадзіла ў Партугаліі дзіця. Сону накіроўваўся да жонкі, дзіцяці і пляменьніка ў Партугалію, калі яго выкралі і павезьлі ў Беларусь. Выкрадальнікі запатрабавалі ад сям'і выкуп. Сямʼя ўжо заплаціла ім каля 4,8 тысяч даляраў ЗША, аднак выкрадальнікі па-ранейшаму патрабуюць больш грошай. https://smarturl.click/M1zLR
Сёньня народзіны паэткі Алаізы Пашкевіч (Цёткі)
15 ліпеня 1876 году нарадзілася Алаіза Пашкевіч (Цётка), паэтка, палітэмігрантка, дзяячка нацыянальна-вызвольнага й сацыялістычнага руху пачатку ХХ ст.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/G6Bnd
У Рэчыцкім раёне ад урагану загінуў хлопчык
У аздараўленчым дзіцячым лягеры імя Марата Казея ў Рэчыцкім раёне 7 дзяцей пацярпелі, калі ўпалі дрэвы. Адзін зь іх загінуў.
Загінуламу хлопчыку было 13 гадоў, паведамляе Сьледчы камітэт. (Відэа СК)
Агулам ужо тры чалавекі загінулі ў выніку цяперашняга ўрагану ў Беларусі, 14 — у тым ліку 10 непаўналетніх — пацярпелі.
Праз ураган на поўдні Беларусі перабоі з вадой і электрычнасьцю — у прыватнасьці праблемы ў Мазыры, Рэчыцы і ў Ельскім раёне. (Відэа з каналу «Народны голас ЕЛЬСК НОВОСТИ»)
Читать полностью…З 1 студзеня 2022 году па 30 красавіка 2024 году празь Беларусь у Нямеччыну нелегальна трапіў 22 021 мігрант.
Такія зьвесткі са спасылкай на фэдэральную паліцыю прывяла прадстаўніца Міністэрства ўнутраных спраў Рыта Шварцэлюр-Зутэр у адказ на дэпутацкі запыт члена апазыцыйнай фракцыі хрысьціянскіх дэмакратаў Аляксандра Трома.
Як адзначае агенцтва «Позірк», сёлета ў першым квартале ў параўнаньні зь першым кварталам 2023 году колькасьць зарэгістраваных выпадкаў незаконнага ўезду ў Нямеччыну з выкарыстаньнем беларускай тэрыторыі зьнізілася ў 4,7 раза (з 2.174 да 464). https://smarturl.click/B6GQj
За двое сутак на вадзе загінулі сем чалавек, у тым ліку падлетак, — МНС
12 і 13 ліпеня ў вадаёмах Беларусі загінула сем чалавек, паведамляе ў апэратыўных зводках Міністэрства па надзвычайных сытуацыях. Сярод загінулых — падлетак 2007 году нараджэньня, які патануў у штучным вадаёме каля вёскі Грабаўка Гомельскага раёну. https://www.svaboda.org/a/33035906.html
Замах на былога прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў Пэнсыльваніі. ФОТА
Былы прэзідэнт ЗША і кандыдат у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп быў паранены падчас перадвыбарчага мітынгу 13 ліпеня ў Батлеры, штат Пэнсыльванія. Напад расьсьледуюць як замах на забойства.
Фотагалерэя зь мітынгу, які скончыўся замахам на жыцьцё Трампа: https://smarturl.click/l5685
Атмасфэра, удзельнікі, грошы. Рэпартаж з фэстывалю Tutaka
У 20 кілямэтрах ад Беларусі праходзіць фэстываль абуджаных Tutaka. Пра атмасфэру, удзельнікаў і грошы — рэпартаж Свабоды з другога дня фэсту, 13 ліпеня.
https://smarturl.click/aJA3X
У 11:25 Памежны камітэт Беларусі паведаміў, што літоўскія калегі ў поўным аб'ёме аднавілі афармленьне асобаў і транспарту на памежным пункце пропуску.
Читать полностью…👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Чым быў небясьпечны для рэжыму мастак Алесь Пушкін?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Алесь быў з тых людзей, якія проста вырастаюць з гэтай зямлі, як арганічная частка яе прыроды, гісторыі і культуры. Яны ня здольныя прыстасавацца, як верабей ня можа прыняць аблічча пацука, яны ня могуць думаць і гаварыць на іншай, не беларускай мове, яны, урэшце, настолькі зьнітаваныя з гэтай прыродай, што проста ня выжывуць дзесьці ў іншай краіне. Сама толькі наяўнасьць такіх людзей — гэта страшны сон «тоже русских», якія ўвасабляюць прышлую палітыку зьнішчэньня Беларусі, беларушчыны і прыродных беларусаў.
Дональда Трампа паранілі на перадвыбарчым мітынгу ў Пэнсыльваніі. Што вядома на гэты час
45-ы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп шпіталізаваны 14 ліпеня пасьля таго, як яго зачапіла куля на перадвыбарчым мітынгу ў Пэнсыльваніі. Палітыка вывелі са сцэны. Стралок, як мяркуецца, забіты на месцы супрацоўнікамі Сакрэтнай службы.
https://smarturl.click/Q10Dw
Актор Алек Болдуін заплакаў у судзе, калі спынілі справу аб ненаўмысным забойстве ім украінскай апэратаркі
У штаце Нью-Мэксыка судзьдзя спыніла справу супраць актора Алека Болдуіна, якога абвінавачвалі ў ненаўмысным забойстве ўкраінскай апэратаркі Галіны Гатчынс падчас здымак фільму «Rust».
Абарона актора настойвала, што пракуратура не прадэманстравала ў судзе важны доказ – патроны са здымачнай пляцоўкі. Абвінавачаньне патлумачыла свае дзеяньні тым, што боепрыпасы не былі падобныя на кулі, якія знайшлі на пляцоўцы.
У выніку суд вырашыў закрыць справу і зьняць абвінавачаньні з Болдуіна з прычыны ўтойваньня рэчавых доказаў. Актор заплакаў, калі пачуў рашэньне закрыць справу супраць яго. Яму пагражала да 18 месяцаў пазбаўленьня волі. https://smarturl.click/kjWdX
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 13 ліпеня
Расейскія войскі атакавалі Хэрсонскую вобласьць Украіны: тры чалавекі загінулі, восем параненыя
Былы супрацоўнік АНТ паведаміў, што ягоную маці ўсё ж не высяляюць
Алексіевіч і яшчэ 50 нобэлеўскіх ляўрэатаў заклікалі спыніць агонь паміж Расеяй і Ўкраінай, а таксама ў сэктары Газа
У гонар беларускага добраахвотніка назвалі вуліцу ва ўкраінскім Канатопе
Расейскі ўдарны дрон «Шахед» заляцеў у Беларусь
Беларусь пасьля абвяшчэньня незалежнасьці, да пачатку прэзыдэнцтва Лукашэнкі. ФОТАГАЛЕРЭЯ
Макс Шчур: «Сэкс — шкілет гэтай кнігі, на якім трымаецца мяса ўспамінаў»
Лукашэнка гаворыць пра філязофію культуры, але забываецца пра сякеру пад лавай. Блог Насты Захарэвіч
Дэпутатка Бундэстага: Тэрмінова патрэбная ўсёабдымная стратэгія ЭЗ па Беларусі
Аб неабходнасьці тэрміновага прыняцьця «усёабдымнай стратэгіі» Эўразьвязу па Беларусі, якая ўключае дарожную мапу дэмакратычных рэформ, заявіла дэпутатка Бундэстага Аніко Глагоўскі-Мэртэн са Свабоднай дэмакратычнай партыі, што ўваходзіць ва ўрадавую кааліцыю.
Сваю пазыцыю Глагоўскі-Мэртэн, якая зьяўляецца сябрам міжфракцыйнай групы «Дэмакратычная Беларусь», выказала падчас абмеркаваньня пляна дзеяньняў, ухваленага ўрадамі Нямеччыны і Польшчы. Яна вітала намер дзьвюх краінаў падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасьць, беларускую дыяспару ў Эўропе і дэмакратычных сіл «вакол Аб’яднанага пераходнага кабінэта», а таксама заклік выпрацаваць стратэгію ЭЗ на беларускім напрамку, якая прадугледжвае падтрымку рэформ.
«Ва ўмовах рэпрэсій і гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі застаецца важнай выдача гуманітарных віз для беларусаў, якія падвяргаюцца палітычнаму перасьледу», – падкрэсьліла дэпутатка. https://smarturl.click/Q10Yw
Алексіевіч і яшчэ 50 нобэлеўскіх ляўрэатаў заклікалі спыніць агонь паміж Расеяй і Ўкраінай, а таксама ў сэктары Газа
З заклікам аб неадкладным спыненьні агню паміж Расеяй і Ўкраінай, а таксама ў сэктары Газа выступіў 51 нобэлеўскі ляўрэат у адкрытым лісьце, які апублікавала расейская «Новая газэта».
Аўтары адкрытага ліста патрабуюць найперш спыніць агонь, абмяняць палонных і вярнуць закладнікаў, пачаць мірныя перамовы, а калі палітыкі не здольныя сёньня знайсьці мірнае рашэньне — перадаць яго ў рукі будучых пакаленьняў.
Сярод нобэлеўскіх ляўрэатаў, якія падпісалі ліст, і беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч, якая атрымала прэмію па літаратуры за 2015 год. https://smarturl.click/Q10Y1
У гонар беларускага добраахвотніка Івана «Брэста» Марчука назвалі вуліцу ва ўкраінскім Канатопе, паведамляе полк Каліноўскага
Камандзір батальёну «Волат» Іван «Брэст» Марчук загінуў два гады таму, 26 чэрвеня 2022 году, у баі пад горадам Лісічанск Луганскай вобласьці Ўкраіны. Тады група беларускіх добраахвотнікаў трапіла ў расейскую пастку. Групу «Брэста» абстраляў танк. Іван і ягоныя паплечнікі прынялі бой, у выніку чацьвёра загінулі, а яшчэ дваіх узялі ў палон:
https://smarturl.click/W3n9O