👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Ці ўласьцівая беларусам русафобія?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
У русафобіі два бакі: ненавідзець і баяцца. Беларусам не ўласьцівая нянавісьць да іншае нацыі як такой. Гэта вельмі глыбокая прыродная рыса. Варта згадаць пра талеранцыю яшчэ ў сярэднявечных законах нашых продкаў або пра мультыкультурнасьць самога беларускага нацыяналізму. Таму беларуса нават сілай не прымусіш зь нянавісьцю ставіцца да расейцаў, як і да кожнага іншага народу. А вось боязь – іншая рэч, беларуса часта палохаюць ірацыяналізм і бесцырымоннасьць, і ён стараецца такіх дачыненьняў пазьбягаць.
Cёньня — Усясьветны дзень рок-н-ролу
Штогод 13 красавіка адзначаецца Ўсясьветны дзень рок-н-ролу. Аднак падзея, якая дала нагоду для гэтага сьвята, адбылася на дзень раней. Менавіта 12 красавіка 1954 году Біл Гэйлі запісаў песьню «Rock Around the Clock», якая паклала пачатак новаму музычнаму стылю.
Іншыя адметныя падзеі і даты 13 красавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/mpXV0
BySol эвакуаваў грамадзкую актывістку зь Віцебску Крысьціну Мірсалімаву – сястру віцебскай актывісткі «русского мира»
Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку сузаснавальнік фонду салідарнасьці BySol Андрэй Стрыжак.
«Чатыры гады надзеі і супраціву – актывістка была ў Беларусі да апошняга: пратэставала, валянтэрыла, прынцыпова перайшла на беларускую мову. Была актыўнай, нягледзячы на пагрозы. Але ў апошні час рызыкі сталі максымальнымі, і дзяўчына была эвакуаваная BySol», – напісаў праваабаронца.
Красьціна – родная сястра Эльвіры Мірсалімавай. Гэта адна з самых вядомых у Беларусі прарасейскіх актывістак. На сваіх старонках у сацсетках падтрымлівае расейскую агрэсію ва Ўкраіне, выступае фактычна за далучэньне Беларусі да РФ, выказвае сымпатыі да СССР і Ёсіфа Сталіна. https://smarturl.click/JDMXk
Беларусь заняла 4 месца сярод дзяржаваў Эўропы ў рэйтынгу кібэрзлачыннасьці
Беларусь заняла 12 месца (з 98) у «Сусьветным індэксе кібэрзлачыннасьці», паведамляецца ў дасьледаваньні, апублікаваным 10 красавіка групай навукоўцаў Оксфардзкага ўнівэрсытэта (Англія) і ўнівэрсытэта Новага Паўднёвага Уэльса (Аўстралія).
Адзначаецца, што першы ў гісторыі «Сусьветны індэкс кібэрзлачыннасьці», апублікаваны «пасьля трох гадоў інтэнсіўных дасьледаваньняў», паказвае, што найбольшая пагроза ў гэтай сфэры зыходзіць ад невялікай колькасьці краін. Сьпіс узначальвае Расея. За ёй ідуць Украіна, Кітай, ЗША, Нігерыя, Румынія, Паўночная Карэя, Вялікабрытанія, Бразылія, Індыя, Іран. Беларусь займае 12 месца ў глябальным рэйтынгу і чацьвёртае — сярод дзяржаваў Эўропы. https://smarturl.click/3k92k
Музыкаў Nizkiz прыгаварылі да «хатняй хіміі»
Музыкі рок-гурту Nizkiz Сяргей Кульша, Аляксандр Ільін і Зьміцер Халяўкін асуджаныя на 2,5 года абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову.
Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на праваабарончы тэлеграм-канал MAYDAY.TEAM.
12 красавіка музыкі былі ўключаныя МУС у «сьпіс экстрэмістаў».https://smarturl.click/W38pZ
Лукашэнка як «прэсавы сакратар» Крамля. Што стаіць за нечаканым візытам у Маскву
Пуціну спатрэбіўся тэрміновы прыезд Лукашэнкі, каб празь яго агучыць прапагандысцкую прапанову мірных перамоваў з Украінай на базе праекту стамбульскіх пагадненьняў 2022 году. Лукашэнка выступіў у ролі своеасаблівага «прэсавага сакратара» і «добрага сьледчага» Крамля. З гэтай прычыны ад яго не вымагалі абвінавачаньняў на адрас Украіны ў датычнасьці да тэракту ў «Крокусе». Піша Юры Дракахруст. https://smarturl.click/mpXvm
Лукашэнка ў Маскве патлумачыў, чаму Беларусь не нападае на Ўкраіну разам з Расеяй
Лукашэнка паведаміў, што сустракаўся з чальцамі Савету Бясьпекі Расеі.
«Вось гэтыя вось заклікі, Беларусь у вайну з Украінай, гэтыя ўсе заклікі на карысьць NATO. Гэта яны робяць усё, каб уцягнуць Беларусь у вайну з Украінай».
А вы ўжо падпісаліся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok? 😉
Там вы знойдзеце шмат унікальных кароткіх відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👉🏻 Размаўляем па-беларуску. radio_svaboda/video/7355184615318932741">Вобразныя беларускія адпаведнікі расейскаму «так сабе»
👉🏻 Мова варожасьці. radio_svaboda/video/7355554069722729733">Тлумачым, чым гэта небясьпечна
👉🏻 Гісторыя на Свабодзе. radio_svaboda/video/7355921974855617798">Усё пра беларускую шляхту, сьцісла
👉🏻 У Беларусі 3 разводы на 5 шлюбаў. radio_svaboda/video/7356298062597295366">Разьбіраемся, чаму так адбываецца
👉🏻 Вясна! radio_svaboda/video/7356661480156056837">Гуляем у парку/лесе і расказваем пра гэтую прыгажосьць па-беларуску
Цой, шрубаванка і расейскія навукоўцы. Як група сяброў сем гадоў перакладала гульню пра Чарнобыль на беларускую мову
Трое паплечнікаў пераклалі кампутарную гульню пра Чарнобыль на беларускую мову. На гэта пайшло сем гадоў. Ніхто зь іх ня мае філялягічнай адукацыі. Але некаторыя беларускія словы ў гэтым перакладзе вы, магчыма, сустрэнеце ўпершыню.
https://smarturl.click/e5WZk
Журналіст Ігар Карней абскардзіў прысуд. Яго перавялі ў магілёўскае СІЗА
Пра гэта паведаміла сваячка палітвязьня. На «Валадарцы» Ігар Карней прабыў больш за 8 месяцаў. Таксама сваячка журналіста пацьвердзіла, што раней ён абскардзіў вынесены яму прысуд.
«Ігара сёньня этапуюць у Магілёў, там будзе ўвесь час падчас апэляцыі. Настрой нармальны, учора быў адвакат. Сёньня яшчэ пасьпелі перадаць невялікую перадачу», — паведаміла сваячка Ігара Карнея.
22 сакавіка Менскі гарадзкі суд прызнаў Ігара Карнея вінаватым паводле артыкулу «Ўдзел у экстрэмісцкім фармаваньні» і прысудзіў яму 3 гады зьняволеньня і штраф у 20 тысяч рублёў. Праваабаронцы прызналі перасьлед журналіста палітычна матываваным.
«Павярнуўшыся да іх, я сказаў па-ангельску „здымі маску“. Потым адзін зь іх ударыў»
Беларускі трэнэр Аляксандар Хацкевіч пракамэнтаваў напад на яго футбольных хуліганаў у Польшчы. Праз гэта беларускі адмысловец пакінуў клюб разам зь земляком Міхаілам Залеўскім, які быў спартовым дырэктарам «Заглэмбя» (Сасновец).
Хацкевіч заяўляе, што ніколі за тры дзясяткі гадоў у футболе не сутыкаўся з такім стаўленьнем заўзятараў.
https://smarturl.click/kjmDk
У Беларусі зноў на паўгоду ўвялі ліцэнзаваньне вывазу збожжа
Ліцэнзію трэба будзе атрымліваць на вываз жыта, ячменю, аўса, кукурузы, грэчкі, рапсу, проса, пшаніцы, апрацаванага збожжа і насеньня.
https://smarturl.click/67BRB
Ці вераць суседзі Беларусі ў напад Расеі? Апытаньне Свабоды. ВІДЭА
Запыталіся ў жыхароў Вільні і Варшавы, што яны думаюць пра імавернасьць нападу Расеі.
https://youtu.be/_bMe7dsTbtY
Галоўнае за 11 красавіка
🇦🇺 Хатняя мова. Гісторыі 90-гадовых беларусаў Аўстраліі, якія не забыліся на свае карані
🇬🇧 МЗС Вялікай Брытаніі параіла ўстрымацца ад любых паездак у Беларусь
🔎 «Паранаідальна шукаў маскоўскі, амэрыканскі сьлед». Новыя дэталі ад Шклярава пра сустрэчу Лукашэнкі з палітвязьнямі ў «Амэрыканцы»
🚀 Больш за 80 ракет і дронаў. Расея цалкам зьнішчыла найбольшую ТЭЦ у Кіеўскай вобласьці
🪖 «Недаацэньваць беларускую армію нельга. Хоць самастойнай яна не зьяўляецца», — вайсковы экспэрт Грабскі
⛑ Ад тэракту да тэрору. Што агульнага паміж выбухам у менскім мэтро і нападам на маскоўскі «Крокус Сіці Хол»
🚜 Адзін мэханізатар на ўсю гаспадарку і «абрад першай баразны». Як сёлета праходзіць «барацьба за рэкордны ўраджай»
🔩 Ці мацнеюць у Беларусі палітычныя рэпрэсіі?
🖨 Пракуратура ўзмацніла абвінавачаньні мужчыну, падазраванаму ў згвалтаваньні беларускі Лізаветы ў цэнтры Варшавы
🏳️🌈 Мінкульт прыраўняў да парнаграфіі дэманстрацыю гомасэксуальных адносінаў і транссэксуальнасьці
Узровень Прыпяці ў раёне Петрыкава перавысіў крытычную пазнаку. Пачаліся падтапленьні
Узровень вады на Прыпяці каля Петрыкава перавысіў небясьпечную высокую адзнаку на 25 см. Як адзначае БелТА, пра гэта афіцыйна заявілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідрамэтэаралёгіі.
Паводле зьвестак МНС, адзначаюцца затапленьні прыбярэжных тэрыторый у большасьці раёнаў Гомельскай вобласьці і ў асобных раёнах Берасьцейскай і Горадзенскай вобласьцяў.
На фота паводка на Палесьсі ў 2021 годзе
Нацбанк паставіў кропку ў гісторыі былога «Абсалютбанка»
Нацбанк Беларусі выключыў нябанкаўскую крэдытна-фінансавую арганізацыю «ОптыКурс» з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асобаў — гэта арганізацыя зьявілася ў ліпені 2022 году замест былога «Абсалютбанка».
У 2021 годзе «Абсалютбанк», які належаў набліжанаму да Лукашэнкі бізнэсоўцу Мікалаю Вераб’ю, трапіў пад санкцыі ЗША, пасьля чаго прыпыніў наданьне некаторых паслуг:
https://smarturl.click/w9lkm
Памёр італьянскі мадэльер Раберта Кавалі
Італьянскі мадэльер Раберта Кавалі памёр 12 красавіка на 84 годзе жыцьця ў Флярэнцыі, паведаміла газэта Corriere della Sera. Ён працаваў у сьвеце моды з 1970-х да продажу правоў на названы яго імем брэнд у 2015 годзе.
Адзін зь яго пікаў папулярнасьці быў у канцы 90-х, калі ў моду ўвайшлі яго фірмовыя анімалістычныя прынты ў колер шкур жывёл: леапардаў, тыграў і зэбраў. https://smarturl.click/baLe1
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабода 12 красавіка
Качанаву перавыбралі старшынёй Савету Рэспублікі. Чым яна вядомая
Лукашэнка ў Маскве патлумачыў, чаму Беларусь не нападае на Ўкраіну разам з Расеяй
Лукашэнка як «прэсавы сакратар» Крамля. Што стаіць за нечаканым візытам у Маскву
Лукашэнка добра зарабляе на вайне Пуціна, а ўдзел Беларусі прынёс бы адны страты, — палітоляг Марозаў
Журналіст Карней абскардзіў прысуд, яго перавялі ў Магілёўскае СІЗА
Музыкаў Nizkiz прыгаварылі да «хатняй хіміі»
«550 рублёў за выпускны? Гэта хіба Гарвард?». Як выпускнікі сёлета будуць адзначаць заканчэньне школы
Цой, шрубаванка і расейскія навукоўцы. Як група сяброў сем гадоў перакладала гульню пра Чарнобыль на беларускую мову
У Варшаве зьмянілі правілы падачы іншаземцамі дакумэнтаў на дазвол на жыхарства
Лукашэнка зноў хоча выкарыстоўваць пытаньні міграцыі ў палітычных мэтах, — прэм’ер Польшчы Туск
Беларусам у эміграцыі прапанавалі аддаваць 29% заробку, каб атрымаць беларускую пэнсію
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны апублікавала на сваім сайце адказ на пытаньне, ці ўлічваецца праца за мяжой у стаж пры налічэньні пэнсіі ў Беларусі.
Як заўважае Белсат, з адказу вынікае, што эмігранту трэба прыехаць у Беларусь, зарэгістравацца і аддаваць 29% заробку. https://smarturl.click/VDV9Q
Лукашэнка зноў хоча выкарыстоўваць пытаньні міграцыі ў палітычных мэтах, — прэм’ер Польшчы Туск
Пра гэта заявіў 11 красавіка прэм’ер-міністар Польшчы пасьля сустрэчы з кіраўніком эстонскага ўраду Каяй Калас у Варшаве.
Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк», Дональд Туск падкрэсьліў, што будзе «тлумачыць і заклікаць усіх нашых эўрапейскіх партнэраў ставіцца да барацьбы зь нелегальнай міграцыяй як да рэальнага прыярытэту, каб увесь ЭЗ — ня толькі Польшча — прызнаў неабходнасьць абароны нашай тэрыторыі, абароны мяжы, кантролю мяжы». https://smarturl.click/M1jMb
Чаго Лукашэнка рвануў у Маскву. Расказвае расейскі палітоляг
Лукашэнка падчас візыту ў Маскву два дні заклікаў Украіну да перамоваў. У ў чацьвер і ў пятніцу палітык зрабіў заявы пра неабходнасьць для Кіева вярнуцца да мірнага ўрэгуляваньня вайны з Расеяй паводле «стамбульскага фармату». Пуцін, у сваю чаргу, пагаджаецца з гэтымі прапановамі Лукашэнкі. Ці сапраўды ў Крамлі гатовыя да перамоваў і якая роля ў іх адведзена Беларусі? Госьць Свабоды - палітычны аналітык, выкладчык Карлавага ўнівэрсытэту (Прага) Аляксандар Марозаў.
Глядзець відэа https://youtu.be/o9WPR6p2W4g
Уладальнік найстарэйшай у Беларусі FM-станцыі падаў на банкруцтва праз даўгі
ТДА «Анвік», якое валодае FM-станцыямі Radio BA і «Мэлёдыі стагодзьдзя», падало заяву аб банкруцтве ў Эканамічны суд Менску.
Radio ВА распачало сваё вяшчаньне 24 сакавіка 1993 году і стала першай прыватнай беларускай станцыяй у FM-дыяпазоне, якая належыць сумеснаму беларуска-амэрыканскаму прадпрыемству «Бі Эй Інтэрнэшнл».
https://smarturl.click/xB4DM
Урад Беларусі павялічыў частку дзяржавы ў трох прадпрыемствах канцэрну «Беллеспаперапрам»
Перадача акцый ва ўласнасьць дзяржавы павінна адбыцца да 1 верасьня. Раней працу ў гэтай галіне крытыкаваў Лукашэнка.
https://smarturl.click/z24nJ
Былыя палітвязьні Віталь Шкляраў і Ільля Салей пра сустрэчу з Лукашэнкам у КДБ у 2020
🎥 Нагадаем, што цалкам другі эпізод падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» можна паглядзець тут: https://www.youtube.com/watch?v=Yb3AIlnNXTg
Качанаву пераабралі старшынёй Савета Рэспублікі
За яе кандыдатуру прагаласаваў кожны з 58 атрымальнікаў бюлетэняў тайнага галасаваньня.
https://smarturl.click/baLn6
«550 рублёў за выпускны? Гэта хіба Гарвард?». Як выпускнікі сёлета будуць адзначаць заканчэньне школы
«Спрэчкі на бацькоўскіх сходах і ў чатах пачаліся яшчэ ў верасьні. Некаторыя актывісткі бацькоўскага камітэту проста ашалелі на тэме выпускнога, прапаноўвалі скінуцца на сумы аж да тысячы даляраў. Дзеці нашы больш сьціплыя — яны хацелі б колу і піцу». Як бацькі і дзеці рыхтуюцца да сёлетніх выпускных.
https://smarturl.click/xB46e
12 красавіка — гадавіна зьбіцьця дэпутатаў БНФ
29 гадоў таму, у ноч на 12 красавіка 1995 году на загад маладога тады прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі зьбілі дэпутатаў Вярхоўнага Савету ад апазыцыі Беларускага Народнага Фронту. Дэпутаты напярэдадні абвясьцілі галадоўку супраць ініцыятывы Лукашэнкі правесьці рэфэрэндум аб зьмене сымболікі, ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт і эканамічнай інтэграцыі з Расеяй.
Больш важных падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/9zRyp
Перамовы ў Маскве: Пуціна турбуе бясьпека на заходняй мяжы Беларусі, Лукашэнка хоча паслаць у космас яшчэ аднаго беларуса
Таксама на перамовах Лукашэнка заявіў, што без удзелу Расеі ў перамовах па Ўкраіне ніякага мірнага працэсу быць ня можа.
https://smarturl.click/baLm8
Здымак зь відэа прэс-службы Лукашэнкі
Палітзьняволеная Аксана Зарэцкая выйшла на волю
Удзельніцу асноўнага складу Каардынацыйнай рады адправілі ў калёнію на 1,5 года. Тэрмін яна адбывала ў гомельскай жаночай калёніі № 4.
https://smarturl.click/5O4dJ
Уласьнікі палаца Горватаў у Нароўлі атрымалі дазвол на будаўнічыя работы
Нараўлянскі райвыканкам выдаў дазвол на будаўнічыя работы для рэканструкцыі палаца Горватаў у Нароўі, які ў 2020 годзе яго купілі вядомы беларускі пісьменьнік Андрэй Горват разам зь бізнэсоўцам Аляксандрам Баранавым і рэдактарам Пятром Кузьняцовым.
https://smarturl.click/kjmeo