У ЦВК зарэгістравалі 56 кандыдатаў у Савет Рэспублікі. Астатніх 8 прызначыць Лукашэнка
Альтэрнатывы на выбарах у Савет Рэспублікі ня будзе.
Паводле ЦВК, усе кандыдаты маюць вышэйшую адукацыю і працуюць на кіроўных пасадах. 30% зь із зьяўляюцца прадстаўнікамі партый: 16 – партыі «Белая Русь» і адзін – Кампартыі. У Савет Рэспублікі вылучаныя 15 чалавек зь мінулага скліканьня, 5 – кіраўнікі абласных і раённага Саветаў дэпутатаў, 5 – прадстаўнікі органаў выканаўчай улады, 6 – кіраўнікі мэдычных устаноў і 5 прадстаўляюць адукацыйную сыстэму.
Пасяджэньне ЦВК Беларусі. Фота sb.by
https://smarturl.click/pp4bG
Насельніцтва Беларусі за год скарацілася амаль на 45 тысяч чалавек
Паводле Белстату, на 1 студзеня насельніцтва Беларусі склала 9 155 978 чалавек, за год яго скарацілася на 44 639 чалавек. У параўнаньні з пачаткам 2020 году насельніцтва Беларусі зьменшылася на 254,3 тыс. чалавек.
Гарадзкое насельніцтва за год скарацілася на 14,1 тысячы чалавек, сельскае — на 30,5 тысячы чалавек. У Менску на 1 студзеня 2024 году пражывалі 1 992 862 чалавекі — на 2609 чалавек менш, чым у пачатку мінулага году:
https://smarturl.click/JDxYk
Баўгарыя і Румынія неўзабаве пачнуць выдаваць шэнгенскія візы беларусам
31 сакавіка шэнгенскія візы беларусам пачне выдаваць Румынія, з 1 красавіка — Баўгарыя, паведамілі амбасады гэтых краінаў у Менску. Амбасада Баўгарыі таксама заключыла пагадненьне аб абслугоўваньні з апэратарам VFS Global, візавыя цэнтры якога працуюць у дзевяці гарадах Беларусі:
https://smarturl.click/vw2Q5
МУС Беларусі пачало забараняць беларускія дыяспары — «Асацыяцыю беларусаў у Амэрыцы» прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»
Рашэньне аб прызнаньні «ABA Together (Association of Belarusians in America)» «экстрэмісцкім фармаваньнем» было прынятае МУС 28 сакавіка, піша @viasna96.
Раней сацсеткі некаторых дыяспараў прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Кіраўнік Каталіцкай царквы Беларусі памаліўся за сьвятароў у зьняволеньні
«За тых, хто з намі лучыцца духоўна. За сьвятароў, якія не маглі прыехаць праз хваробу; за сьвятароў, якія ў вязьніцы, у зьняволеньні. За ўсіх нас і тых, якія шукаюць шчасьця ў сьвеце», — сказаў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі падчас імшы, заўважыла @christianvision.
«Яндэкс Музыка» заблякавала старонку папулярнага беларускага выканаўцы Ap$ent
Старонка беларускага сьпевака Ap$ent (Арсеній Кісьляк) у музычным сэрвісе «Яндекс музыка» заблякаваная на патрабаваньне Раскамнагляду. Хутка старонку Ap$ent заблякуюць і ў «МТС музыцы», распавялі ў сэрвісе «Ведомостям».
Магілёўскі музыка AP$ENT — аўтар папулярных у Беларусі гітоў «Мылю и молюсь» і «Песенка веселого беларуса». У 2022-м ягоную жонку Марыю асудзілі на год «хіміі» за камэнтар у сацсетках, і сужэнцы тэрмінова зьехалі зь Беларусі ў Грузію. AP$ENT напісаў пра гэта песьню «Можно я с тобой». Песьня набыла неверагодную папулярнасьць і цяпер уваходзіць у топ-чарты ўсіх расейскіх музычных сэрвісаў:
https://smarturl.click/3kXEg
КДБ у Менску затрымаў гісторыка царквы Ільлю Вішнеўскага
Паводле інфармацыі @christianvision, яго затрымалі 26 сакавіка, цяпер Ільля Вішнеўскі знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсьціна. Прычыны затрыманьня і прад’яўленыя яму абвінавачваньні невядомыя.
Ільля Вішнеўскі — выпускнік магістратуры Інстытуту тэалёгіі імя сьвятых Мяфодзія і Кірыла і асьпірантуры гістарычнага факультэту БДУ. Больш за 10 гадоў працуе ў Нацыянальным архіве Беларусі, ён вядомы дасьледчык гісторыі канфэсійных установаў, аўтар шматлікіх публікацый пра дзейнасьць абнаўленчай царквы ў БССР.
Сёньня — дзень памяці Марка Шагала
Адзін з самых знакамітых ураджэнцаў Беларусі, таленавіты жывапісец і графік, яскравы прадстаўнік мастацкага авангарду ХХ стагодзьдзя Марк Шагал памёр у 28 сакавіка 1985 году ў Францыі. Пахаваны на гарадзкіх могілках у мястэчку Сэн-Поль-дэ-Ванс непадалёк ад Ніцы.
Іншыя адметныя падзеі 28 сакавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/67waB
Абстрэл Белгараду. Пачаліся пажары
Расейскі горад Белгарад, што знаходзіцца непадалёк мяжы з Украінай, увечары 27 сакавіка апынуўся пад абстрэлам. У горадзе пачаліся некалькі пажараў. На вуліцах гараць аўтамабілі. Пра пацярпелых не паведамляюць.
Пра пацярпелых інфармацыі пакуль няма.
Пакуль няма інфармацыі, адкуль вёўся абстрэл. Вядома, што ў Белгарадзкай вобласьці дзейнічаюць расейскія добраахвотнікі, якія ваююць на баку Ўкраіны. У Крамлі нядаўна прызналі прарыў. Сёньня ўдзень Расея атакавала Харкаў, загінуў чалавек, яшчэ 19 параненыя.
Здымак экрану з тг-каналу Belgorod01
У Польшчы наведнік начнога клюбу спрабаваў зарэзаць танцорку зь Беларусі
Мужчына зьняў адзін з пакояў у клюбе і папрасіў туды 26-гадовую танцорку зь Беларусі. Падчас сустрэчы ён прызнаўся жанчыне ў каханьні і прапанаваў сумеснае жыцьцё. Даведаўшыся, што беларуска не адказвае яму ўзаемнасьцю і ня хоча зь ім жыць, ён разьюшыўся.
https://smarturl.click/LY2ql
«Гісторыя на Свабодзе». Ня важна, у чыіх руках горад, галоўнае, каб ён быў у руках вашых сяброў, — Сяргей Шупа пра Вільню, БНР і ВКЛ
У дні, калі адзначаецца 106-я гадавіна абвяшчэньня незалежнасьці БНР, мы вырашылі нагадаць, як і калі беларускія палітыкі адмовіліся ад намеру абвясьціць сталіцай краіны Вільню і ад мары адрадзіць супольнае зь літоўцамі Вялікае Княства Літоўскае.
Пра гэта расказвае беларускі лінгвіст, археограф, пісьменьнік і перакладчык літоўскай літаратуры Сяргей Шупа.
Фрагмэнт размовы: https://smarturl.click/mp7A5
Відэа: https://youtu.be/styVGCBql6Q
Каля мяжы зь Літвой загінуў беларускі салдат тэрміновай службы
Трагедыя адбылася ў Пастаўскім раёне 25 сакавіка. Суразмоўцы @zerkalo_io сьцьвярджаюць, што салдат 19-й асобнай гвардзейскай мэханізаванай брыгады Мікіта Ліцьвіновіч скончыў жыцьцё самагубствам.
Ягоная частка дысьлякавалася ў вёсцы Заслонава Віцебскай вобласьці, але ў сярэдзіне сакавіка брыгаду адправілі бліжэй да літоўскай мяжы ў межах праверкі боегатоўнасьці.
Міністэрства абароны Беларусі пра трагедыю маўчыць.
https://smarturl.click/nyk06
У Літве скандал напярэдадні выбараў. Прэзыдэнта Наўседу абвінавацілі ў парушэньні прысягі і сувязях зь беларускім бізнэсам
Часовая сьледчая камісія, якую стварылі ў Сейме Літвы ў кастрычніку 2023 году для расьсьледаваньня імавернага ўмяшаньня ў прэзыдэнцкія выбары ў 2019 годзе, а таксама «незаконнага ўплыву» на выведку і пры ўвядзеньні санкцый супраць Беларусі, абнародавала вынікі сваёй працы.
https://smarturl.click/pp4Zj
Двух жыхароў Менску асудзілі за нумарныя рамкі з выявай гербу «Пагоня» на аўтамабілях
Абодвух мужчын прызналі вінаватымі ў «несанкцыянаваным пікетаваньні», хоць яны сьцьвярджалі, што не перасьледавалі ніякіх палітычных мэтаў. Аднаму прысудзілі 13 сутак арышту, другому — 11 сутак. Справы разглядалі ў судзе Ленінскага раёну Менску ў канцы лютага — пачатку сакавіка, заўважыла @zerkalo_io (фота ілюстрацыйнае):
https://smarturl.click/67wEa
Сэрбскі суд пачаў разгляд справы аб экстрадыцыі беларускага кінарэжысэра Андрэя Гнёта
Беларуса Андрэя Гнёта затрымалі ў кастрычніку 2023 году ў Сэрбіі на запыт беларускіх уладаў, якія абвясьцілі яго ў міжнародны вышук за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў.
«Я спадзяюся, што Сэрбія не паддасца ціску з боку Беларусі аб маёй экстрадыцыі», — сказаў Андрэй Гнёт у Вярхоўным судзе. Ён адхіліў абвінавачаньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў і дадаў, што экстрадыцыя паставіць яго пад «сьмяротную небясьпеку». Судовы працэс асьвятляе Балканская служба Радыё Свабода:
https://smarturl.click/Q1Rxq
«Статыстыка ня ўлічвае эмігрантаў». Што гавораць сьвежыя дадзеныя Белстату пра скарачэньне жыхароў Беларусі
Мінус 252 тысячы чалавек з 2020 году. Як скарачаецца колькасьць жыхароў Беларусі і пра што сьведчаць дадзеныя афіцыйнай статыстыкі. Разьбіраемся:
https://smarturl.click/8EOZ0
Ніну Багінскую будуць судзіць за нацыянальны сьцяг на тумбачцы
Вядомая грамадзкая актывістка Ніна Багінская мусіць зьявіцца ў суд Першамайскага раёну Менску для разгляду адміністрацыйнага пратаколу за тое, што ў яе кватэры сілавікі знайшлі нацыянальны сьцяг Беларусі, паведамляе @belsat.
Бел-чырвона-белы сьцяг быў на тумбачцы ў пакоі, дзе жыве Багінская. Сілавікі пабачылі яго, калі ў Дзень Волі 25 сакавіка прыйшлі дадому да Багінскай. Яе адвезьлі ў пастарунак міліцыі і трымалі там да вечара, распавяла крыніца «Белсату». Імаверна, сваім візытам сілавікі хацелі «перадухіліць» традыцыйны выхад актывісткі на вуліцы Менску з нацыянальным сьцягам.
Жанчыны з труной. Як працуе фірма, якая ладзіла пахаваньне беларускі Лізаветы ў Варшаве
Расказваем пра пахавальны дом у Польшчы, дзе жанчыны абслугоўваюць цырымонію і выносяць труну зь нябожчыкам. Фірма «Mój anioł» ладзіла і пахаваньне беларускі Лізаветы, якая трагічна памерла сёлета ў Варшаве:
https://smarturl.click/O06Ra
Лукашэнка заявіў, што санкцыі ЗША супраць Беларусі ствараюць праблемы для разьлікаў у зьнешнім гандлі
«Мы адчуваем ціск, найперш, з боку амэрыканцаў. Ціск, зьвязаны з разьлікамі. І я шмат разоў зьвяртаў вашу ўвагу і ўраду на тое, што суб’ектам гаспадараньня варта дапамагаць. Там, дзе мы можам», — заявіў Лукашэнка на нарадзе аб дзейнасьці банкаўскай сыстэмы і зьнешнегандлёвай дзейнасьці.
Таксама Лукашэнка заявіў пра ўзмацненьне кантролю за дзейнасьцю Нацбанку:
https://smarturl.click/pp4xX
Мазырскі МПЗ можа стаць «законнай цэльлю» для Ўкраіны, і гэта павінна палохаць беларускія ўлады, — Кныровіч
Бізнэсовец і блогер Аляксандар Кныровіч у інтэрвію Свабодзе аналізуе, якія зьмены магчымыя на рынку нафтапрадуктаў пасьля атак украінскіх дронаў на расейскія НПЗ, і расказвае пра мінусы, якія нясе беларускай эканоміцы аднабаковая арыентацыя на расейскі рынак.
«Беларусы, якія працуюць на расейскую абаронку, павінны памятаць, што яны такім чынам саўдзельнічаюць у вайне супраць Украіны і мусяць баяцца адпаведнага адказу зь яе боку», — адзначае ён:
https://smarturl.click/l5BZ6
Рэстаўрацыю Чырвонага касьцёла абяцалі пачаць да канца сакавіка, але працы ў ім так і не пачаліся
У Менгарвыканкаме заяўлялі, што будаўнічыя работы ў Чырвоным касьцёле пачнуць у першым квартале 2024 году. Ён ужо заканчваецца, але абяцаныя працы так і не пачалі, удакладнілі Katolik.life у парафіі. «Ніякіх прыкметаў пачатку працаў пакуль не назіраем, і на гэты конт нам нічога не паведамлялі», — кажуць вернікі.
Прайшло 18 месяцаў з таго часу, як дзьверы Чырвонага касьцёлу закрытыя для вернікаў. 26 верасьня 2022 году ў храме адбыўся пажар пры дзіўных абставінах, пасьля якога ўлады аб’явілі, што далейшая эксплуатацыя будынка небясьпечная і закрылі касьцёл:
https://smarturl.click/Adjy0
Reuters: Расея павялічвае імпарт бэнзіну зь Беларусі на фоне скарачэньня ўнутраных паставак
Расея ў сакавіку павялічыла імпарт бэнзіну зь Беларусі, каб ліквідаваць рызыку дэфіцыту на ўнутраным рынку з-за пазаплянавых рамонтаў на расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах пасьля атак беспілётнікаў.
https://smarturl.click/0eyl7
«У нас палітвязьняў няма». Чым лукашэнкаўскія рэпрэсіі адрозьніваюцца ад сталінскіх і як яны могуць скончыцца
Сутнасна сёньняшнія рэпрэсіі ад сталінскіх не адрозьніваюцца нічым. Тыя самыя «чорныя вораны», ператрусы-пагромы ў кватэрах, арышты, тыя самыя турмы і прысуды на гады, вырваныя з жыцьця ні ў чым не вінаватых людзей, піша Сяргей Дубавец.
https://smarturl.click/YzxLM
Галоўнае 27 сакавіка
🎙 Арцём Шрайбман пра вайну, тэракт у «Крокусе» і магчымы шлях пераменаў у Беларусі
🕯 Каля мяжы зь Літвой загінуў беларускі салдат тэрміновай службы. Міністэрства абароны маўчыць
⛪️ «Ходзяць, слухаюць, глядзяць за намі». Вернікі пра «татальны кантроль» з боку дзяржавы
🗃 Як лукашэнкаўцы «раскрылі» тэракт у Маскве. Тлумачым з Гурневічам
💨 Лукашэнка перабольшвае сваю ролю ў нэўтралізацыі тэрарыстаў і падстаўляе Пуціна
📊 Беларусы не хацелі б істотных зьменаў у палітыцы ідэнтычнасьці, — дасьледаваньне Chatham House
📕 «У нас палітвязьняў няма». Чым лукашэнкаўскія рэпрэсіі адрозьніваюцца ад сталінскіх і як яны могуць скончыцца
🏛 «Гісторыя на Свабодзе». Ня важна, у чыіх руках горад, галоўнае, каб ён быў у руках вашых сяброў, — Сяргей Шупа пра Вільню, БНР і ВКЛ
🇱🇻 У Латвіі пасьля Польшчы зьявіліся абмежаваньні на ўвоз транзытных аўтамабіляў у Беларусь
🇸🇪 У Швэцыі заявілі пра магчымасьць выдаваць пашпарты іншаземца беларусам з пратэрмінаванымі дакумэнтамі
📃 Алексіевіч і яшчэ 38 нобэлеўскіх ляўрэатаў заклікалі сьвет узмацніць барацьбу супраць Пуціна і не прызнаваць яго прэзыдэнтам
🇱🇹 У Літве скандал напярэдадні выбараў. Прэзыдэнта Наўседу абвінавацілі ў парушэньні прысягі і сувязях зь беларускім бізнэсам
Шрайбман пра заявы Сахашчыка, тэракт у Крокусе і шлях пераменаў
Ці нападзе беларускае войска на Літву, як гэта прагназуе Валеры Сахашчык? Чаму Захад спачувае расейцам у сувязі з тэрактам у Падмаскоўі? Адліга – абавязковая ўмова пераменаў у Беларусі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=DI8WyLJj-z8
Як лукашэнкаўцы «раскрылі» тэракт у Маскве. Тлумачым з Гурневічам
Тэракт у гандлёвым цэнтры пад Масквой, у якім загінула 139 чалавек, стаў для лукашэнкаўскіх прапагандыстаў нагодай для грандыёзнага хайпу. Пакуль лекары змагаліся за жыцьці пацярпелых, ратаўнікі тушылі пажар на месцы здарэньня, беларускія прапагандысты ўжо агучвалі свае прысуды. Дзьмітры Гурневіч паглядзеў, каго яны вінавацяць.
ПОЎНАЕ ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=YgHpEhGBLAY
У Вільні дасадзілі Алею Беларусі. ФОТА
27 сакавіка на Алеі Беларусі зьявіліся новыя дрэвы. Удзельнікі падзеі правялі невялікі мітынг на месцы. Сымбалічна, што шэрая тумба адзначае месца, дзе ў 1991 годзе стаяла барыкада змагароў за незалежнасьць Літвы.
Фота з Алеі Беларусі: https://smarturl.click/VD6qb
Сьледчы камітэт скончыў расьсьледаваньне справы супраць 20 беларускіх аналітыкаў
Шэраг аўтарытэтных беларускіх аналітыкаў перасьледуецца за «выпрацоўку і рэалізацыю канцэпцыі дэструктыўнай дзейнасьці».
Крымінальную справу перадалі ў суд.
Фігурантам інкрымінуюць чатыры артыкулы Крымінальнага кодэксу.
Дэталі: https://smarturl.click/8EOv8
Загадкавы «Абдулох». Што вядома пра імавернага арганізатара атакі на «Крокус»
Расейскія спэцслужбы заявілі пра арышт Шамсідзіна Фарыдуні ў справе нападу на канцэртную залю «Крокус Сіці Хол». Як высьветлілі журналісты расейскай службы Радыё Свабода і расьсьледніцкі праект «Систэма», Фарыдуні меў старонку ў Telegram, які ён апошні раз наведаў 18 лютага, — менавіта праз гэты мэсэнджар зь ім зьвязаўся «памочнік прапаведніка», які прапанаваў учыніць тэракт за 500 тысяч рублёў, як расказваў падазраваны на допыце.
Расказваем, што пра яго ўдалося даведацца журналістам:
https://smarturl.click/Q1RJq
У Лёндане пачаў дзейнічаць Дасьледчы цэнтар беларусазнаўства на базе Скарынаўскай бібліятэкі
Дамова паміж Катэдрай міжкультурных дасьледаваньняў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэту і Беларускай бібліятэкай і музэем імя Скарыны ў Лёндане аб супрацоўніцтве і стварэньні Дасьледчага цэнтру беларусазнаўства на базе бібліятэкі пачала дзейнічаць 25 сакавіка:
https://smarturl.click/M1m9o