Беларусам у Літве тэлефануюць нібыта з Дэпартамэнту міграцыі і гавораць пра дэпартацыю.
Разабраліся, што гэта такое і ці варта хвалявацца:https://smarturl.click/opV3O
«Я папрасіў у шпіталі выпіску пра стан здароўя і далей буду кансультавацца зь іншымі лекарамі. але на сёньня мне ўсе лекары кажуць, што сытуацыя вельмі складаная. я маю надзею, што будзе прарыў у стане яе здароўя. але лекары гавораць толькі нядобрае», — сябра 25-гадовай Лізы, згвалтаванай у Варшаве, расказаў пра навіны ад лекараў.
Падрабязьней пра стан пацярпелай беларускі:https://smarturl.click/dpwvo
«Тату аказвалі дапамогу ў турме, я не магу кагосьці абвінавачваць, але на волі гэта маглі б зрабіць лепш», – кажа сын памерлага палітвязьня Ігара Ледніка.
Паразмаўлялі з Аляксандрам Леднікам пра яго бацьку і іх апошнюю сустрэчу.
Чытаць размову: https://smarturl.click/W3Rg9
Палітзьняволены старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў даслаў ліст з-за кратаў.
У лісьце Кастусёў павіншаваў жонку з 44-й гадавінай шлюбу, а таксама паразважаў пра шанцы дажыць да залатога вясельля.
«Праз шэсьць гадоў будзе 50 гадоў нашага супольнага жыцьця. Я раней усё думаў шмат аб гэтай даце. Хацеў бы сабраць кучу гасьцей і адзначыць з размахам. Але зараз, на жаль, погляды сталі больш пэсымістычнымі. Аптымізму паменшала, бо пражыць яшчэ шэсьць гадоў выглядае складанай задачай».
https://smarturl.click/opVYA
23-гадовай беларусцы Лізе, якую згвалтавалі і спрабавалі забіць у цэнтры Варшавы, сабралі на лячэньне больш за 60 тысяч даляраў (242 735 zł) з неабходных 200 тысяч (800 тыс zł).
Пасьля здарэньня дзяўчына знаходзіцца ў цяжкім стане ў шпіталі, у аддзяленьні інтэнсіўнай тэрапіі. У яе спынялася сэрца. Лекары змагаюцца за яе жыцьцё.
У Лізы няма мэдыцынскай страхоўкі, таму яе хлопец Даніла адкрыў для яе дабрачынны збор.
108 гадоў таму ў Вільні выйшаў першы нумар беларускае газэты «Гоман»
28 лютага 1916 году выйшаў першы нумар беларускай грамадзка-палітычнай і літаратурнай газэты «Гоман». Яна выходзіла двойчы на тыдзень зь лютага 1916 да канца 1918 году, напачатаку кірыліцай, а пасьля — і лацінкай. Рэдактарамі газэты былі Вацлаў Ластоўскі (да сярэдзіны 1917) і Язэп Салавей (пасьля).
Газэта, сярод іншага, надрукавала шэраг артыкулаў, нарысаў, іншых матэрыялаў па гісторыі Беларусі і нацыянальнай культуры, упершыню апублікавала некаторыя творы Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Зьмітрака Бядулі, Алеся Гаруна, Цішкі Гартнага і інш.
Іншыя запамінальныя даты і падзеі 28 лютага — у матэрыяле «Ўжо сёньня» на сайце Свабоды: https://smarturl.click/XyD06
Беларускага трэнэра бягухі Ціманоўскай адхілілі ад удзелу ў спорце на 5 гадоў за парушэньне яе правоў у Токіё
Athletics Integrity Unit на 5 гадоў дыскваліфікавала былога галоўнага трэнэра зборнай Беларусі па гэтым відзе спорту Юрыя Майсевіча. Рашэньне прынятае па выніках разгляду справы лёгкаатлеткі Крысьціны Ціманоўскай. Трыбунал устанавіў, што Майсевіч парушыў стандарты паводзінаў, устаноўленыя Кодэксам этыкі, бо яго дзеяньні прызналі «яўнай абразай годнасьці спартоўца і злоўжываньнем <...> уладай»:
https://smarturl.click/xBVDL
Адпомсьціў начальнік, схапілі на працы, адміністратар у сацсетках. Хто ў Беларусі рызыкуе трапіць на «суткі»
У Беларусі ад 2020 году праз рэпрэсіі прайшлі дзясяткі тысяч чалавек, але беларускія сілавікі не спыняюцца ў пошуках «ворагаў». Пагутарылі зь беларусамі, якія днямі выйшлі з ізалятараў часовага ўтрыманьня, і расказваем пра новыя мэтады працы сілавікоў.
«Сядзелі людзі за падпіскі ў „Аднаклясьніках“ у 2015 годзе. Яны ўжо нават забылі свае паролі там, закінулі профілі. Але нехта знайшоў жа і здаў іх», — расказвае адзін з затрыманых:
https://smarturl.click/B64B9
Як выжываюць людзі з інваліднасьцю за кратамі
Як выжыць у турме з другой групай інваліднасьці? Што такое атрад для людзей з інваліднасьцю ў бабруйскай калёніі? Што гаварылі за кратамі Вітольд Ашурак і Ігар Леднік? Як выжывае ў калёніі палітвязень Гундар, у якога няма нагі?
Пра гэта ды іншае гаворым з былым палітзьняволеным, праграмістам Аляксеем Галоўкіным, які ў сьнежні 2023 году быў вымушаны экстрана пакінуць Беларусь і цяпер знаходзіцца ў лягеры для ўцекачоў у Швайцарыі:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/Nn3HMKd2LfI
Інтэрпол заблякаваў у сваёй базе доступ да зьвестак беларускага кінарэжысэра Андрэя Гнёта, якога хочуць экстрадаваць у Беларусь
Так краіны-сябры Інтэрполу (у тым ліку Беларусь) ня будуць мець доступ да зьвестак рэжысэра, зарэгістраваных у базе арганізацыі, пакуль не завершыцца праверка. Яна павінна высьветліць, наколькі пададзеная беларускімі сілавікамі інфармацыя адпавядае правілам і палажэньням Інтэрполу, піша @dw_belarus са спасылкай на прадстаўніка рэжысэра.
Андрэя Гнёта арыштавалі ў аэрапорце Бялграда ў кастрычніку 2023 году, на падставе ордэру Інтэрполу, выдадзенага на запыт Беларусі — там яго вінавацяць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Сам Гнёт гэта адмаўляе, лічачы, што рэжым Лукашэнкі перасьледуе яго за палітычную дзейнасьць:
https://smarturl.click/ba5xM
Вошы, блохі, прусакі, пацукі. Хто жыве ў беларускіх турмах разам зь вязьнямі
«Прусакі, клапы, вошы і нават пацукі — гэта звычайныя суседзі зьняволеных. А яшчэ цьвіль», — прызнаецца былы палітвязень, які прайшоў Акрэсьціна, «Валадарку» і Наваполацкую калёнію № 1. Адміністрацыя папраўчых устаноў на антысанітарыю заплюшчвае вочы.
https://smarturl.click/Q1bY3
У Салігорску паведамілі пра сьмерць шахтара падчас рамонтных работ
«На рудніку Першага рудаўпраўленьня, у начную зьмену, пры правядзеньні рамонтных работ на самаходным вагоне атрымаў сьмяротную траўму Шыбут Аляксандар 1979 году нараджэньня. Прыносім свае спачуваньні родным і блізкім Аляксандра», — паведаміла неафіцыйная старонка 1-а рудаўпраўленьня ў сацыяльнай сетцы «ЎКантакце».
Афіцыйнай інфармацыі ад «Беларуськалію» пра няшчасны выпадак пакуль няма.
У Менску на таргі выставілі кватэру сям’і Цапкалаў, але ніхто не прыйшоў
27 лютага на сайце электроннага аўкцыёну зьявілася аб’ява аб тым, што кватэру прадаваць не будуць. Прычына — адсутнасьць удзельнікаў, якія жадаюць набыць нерухомасьць.
https://smarturl.click/RAexb
Фота з інтэрнэт-аўкцыёну e-auction
«Раней можна было адмовіцца, цяпер не». Што расказалі мэдыкі пра паборы на Чырвоны Крыж
Пазбаўленае фінансаваньня ад галоўнай арганізацыі Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа папрасіла ўлады сабраць для іх грошы з мэдыкаў: 1% ад месячнага заробку раз на год. Распыталі лекараў, як адбываюцца гэтыя паборы.
https://smarturl.click/qlBep
2 гады таму ў Беларусі адбыліся пратэсты супраць расейскай ваеннай агрэсіі
27 лютага 2022 году ў Беларусі людзі выйшлі на пратэсты супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Сілавікі затрымалі на акцыях ня менш за 800 чалавек.
Пратэсты супалі з асноўным днём галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьмяненьні Канстытуцыі, які быў закліканы яшчэ больш умацаваць уладу Аляксандра Лукашэнкі.
З тае пары праваабаронцы і журналісты зафіксавалі дзясяткі іншых фактаў перасьледу беларусаў за салідарнасьць з Украінай.
Іншыя запамінальныя даты і падзеі 27 лютага — у матэрыяле «Ўжо сёньня» на сайце Свабоды: https://smarturl.click/B64ax
ІТ – мінус 21% заробку, прамысловасьць – мінус 12%.
Як і чаму ў Беларусі зьнізіліся заробкі, што наагул адбываецца зь беларускай эканомікай? Разьбіраемся:
https://smarturl.click/mpBV9
Пахаваньне Аляксея Навальнага пройдзе 1 сакавіка на Барысаўскіх могілках у Маскве.
«Адпяваньне Аляксея адбудзецца ў царкве ў гонар абраза Божай Маці «Утоли моя печали» ў Мар’іне (раён на паўднёвым усходзе Масквы. -РС)1 сакавіка а 14:00», – паведаміла прэс-сакратар палітыка Кіра Ярмыш.
«Літва дакладна трымае лінію падзелу паміж дэмакратычнымі беларусамі і саўдзельнікамі рэжыму», — літоўскі палітоляг Віціс Юрконіс
Юрконіс тлумачыць, чаму Літва закрывае з 1 сакавіка яшчэ два памежныя пункты пропуску, заяўляе, што нельга меркаваць пра пазыцыю афіцыйнай Вільні па рэзкіх выказваньнях 1-2 парлямэнтароў і адказвае на пытаньне, ці назіраецца ў Літве стомленасьць ад беларускай тэмы.
https://smarturl.click/M1Gwx
Польскія сілавікі затрымалі на польска-беларускай мяжы журналіста выданьня «Украінская праўда» Міхаіла Ткача і ягонага калегу-апэратара
Яны здымалі сюжэт аб транзыце прадукцыі паміж Польшчай і Расеяй праз Беларусь.
Паводле слоў Ткача, польскія сілавікі выдалілі частку зьнятага матэрыялу. Журналіст расказаў, што яго дапытвалі ня толькі польскія паліцэйскія, але і супрацоўнікі спэцслужбаў. Яны пыталіся, ці ведаюць аб яго працы ўкраінскія чыноўнікі і ўрад, а таксама спрабавалі высьветліць імёны крыніц.Сытуацыю ўладзілі пасьля ўмяшаньня пасольства Ўкраіны ў Польшчы.
Польскі бок пацьвердзіў, што ўкраінскіх журналістаў даставілі ў пастарунак, а потым адпусьцілі.
Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі з 1-й гарадзкой клінічнай бальніцы пасьля двух тыдняў лячэньня сэрца
Герарх падзякаваў лекарам, якія «пасьпяхова прывялі ў норму рытм сэрца», а таксама ўсім, хто маліўся за яго выздараўленьне, піша Catholic.by
Кандрусевіч паведаміў, што ўжо ў бліжэйшую нядзелю, 3 сакавіка, будзе весьці імшу ў менскім касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі.
Летась у лютым-сакавіку каталіцкі арцыбіскуп ужо трапляў у шпіталь, яму выдалялі пухліну.
Больш як 40 тысяч школьнікаў Менску апрануць у адзіную школьную форму
У «Беллегпраме» распрацавалі тры варыянты школьнай формы для розных узроставых груп: малодшай (1–4 клясы);
старэйшай (5–8 клясы) і падлеткавай (9–11 клясы). У праекце паэтапнага ўвядзеньня адзінай школьнай формы возьмуць удзел школьнікі з 50 школ і гімназій Менску.
Ідэю ўвесьці адзіную школьную форму ў Менгарвыканкаме агучылі ўулетку 2023 году. Тады казалі, што на форме будзе чырвона-зялёная сымболіка, якая, на думку ідэолягаў, дапаможа дзецям усьвядоміць «сваю прыналежнасьць да гэтай дзяржавы». На фота ўзораў формы прысутнічае круглая нашыўка ў чырвона-зялёных колерах, але якасьць фота не дазваляе разгледзець, што на ёй намалявана.
❓Як вам такая школьная форма? Стаўце 👍🏻 або 👎🏻
Галоўнае за 27 лютага
👫 Колькасьць занятых у эканоміцы Беларусі за год скарацілася амаль на 100 тысяч чалавек
❗️By_Help: на людзей, якія «адкупіліся» за данаты, заводзяць крымінальныя справы за дзяржаўную здраду
🇱🇹 У Літве дадаткова правераць больш за 18 тысяч беларусаў: давядзецца запоўніць апытальнік
🙍🏻♀️«Прагнозы несуцяшальныя». Хлопец беларускі, якую згвалтавалі і ледзь не забілі ў Варшаве, расказаў пра яе стан
👨🏼⚕️ «Раней можна было адмовіцца, цяпер не». Што расказалі мэдыкі пра паборы на Чырвоны Крыж
👥 Вошы, блохі, прусакі, пацукі. Хто жыве ў беларускіх турмах разам зь вязьнямі
👮🏻♂️ Адпомсьціў начальнік, схапілі на працы, адміністратар у сацсетках. Хто ў Беларусі рызыкуе трапіць на «суткі»
🙍🏻♂️ «Гэта не апошняя сьмерць». Як выжываюць палітвязьні ў атрадзе для людзей з інваліднасьцю
«Прагнозы несуцяшальныя». Хлопец беларускі, якую згвалтавалі ў Варшаве, расказаў пра яе стан
23-гадовая Лізавета, якую згвалтавалі і спрабавалі забіць у цэнтры Варшавы, цяпер знаходзіцца ў цяжкім стане ў шпіталі, у аддзяленьні інтэнсіўнай тэрапіі. У яе няма мэдыцынскай страхоўкі, таму хлопец Лізы Даніла адкрыў для яе дабрачынны збор. Ён распавёў @zerkalo_io пра Лізавету і яе цяперашні стан.
«Учора заходзіў нэўроляг і сказаў, што сытуацыя пагоршылася: ёсьць верагоднасьць, што яна альбо памрэ, альбо застанецца ў такім стане назаўжды», — кажа Даніла:
https://smarturl.click/opVWD
By_Help: на людзей, якія «адкупіліся» за данаты, заводзяць крымінальныя справы за дзяржаўную здраду
Ініцыятыва By_Help паведамляе, што да некаторых людзей, якія раней пад пагрозай завядзеньня супраць іх крымінальнай справы пералічылі грошы дзяржаве за ранейшыя данаты ByPol і іншым фондам салідарнасьці ў 2020 годзе, зноў прыходзяць сілавікі.
«Ім цяпер пагражае ня выплата адкупных у сторазовым памеры, а адразу справа аб здрадзе рэжыму — гэта да 15 гадоў у турме. Сёньня стала вядома пра які ўжо выпадак, калі таму, хто данаціў, шыюць менавіта такі артыкул», — паведамілі ў By_Help:
https://smarturl.click/DaYR0
У Літве плянуюць дадаткова праверыць больш за 18 тысяч беларусаў: ім давядзецца запоўніць апытальнік
Дэпартамэнт міграцыі сёлета плянуе праверыць усіх беларусаў, якія пасяліліся ў краіне да ўведзеных у 2022 годзе абмежаваньняў і праверак. Яны павінныя будуць запоўніць апытальнік, які цяпер запаўняюць беларусы, якія прыяжджаюць у Літву. Калі зьявіцца нэгатыўная інфармацыя аб чалавеку, інфармацыю будуць перадаваць у Дэпартамэнт дзяржбясьпекі, які будзе прымаць далейшыя рашэньні:
https://smarturl.click/RAe3v
Колькасьць занятых у эканоміцы Беларусі за год скарацілася амаль на 100 тысяч чалавек
Белстат паведаміў, што ў эканоміцы Беларусі ў студзені 2024 году было занята 4,129 мільёна чалавек. Зьніжэньне гэтай лічбы адбываецца кожны месяц.
https://smarturl.click/O0LMX
Увага, пошук 🔎
Белстат паведаміў, што сярэдні заробак у Беларусі ў студзені склаў амаль 2000 рублёў. Шукаем тых, хто працуе на поўную стаўку, але зарабляе ўдвая менш. Калі гэта вы, то напішыце нам і раскажыце сваю гісторыю. Гэта бясьпечна і ананімна.
📫 Сувязь з рэдакцыяй. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
ЗША ўвялі санкцыі супраць кампаніі Sandvine, датычнай да блякаваньня інтэрнэту ў Беларусі ў 2020-м
Экспартныя санкцыі супраць гэтага бізнэсу ўвялі за пастаўку тэхналёгій ураду ў Эгіпце. Раней кампанія заявіла пра разрыў пагадненьняў зь Менскам і перастала дасылаць абнаўленьні на сваю тэхніку ў Беларусі.
https://smarturl.click/z2deo
У самым цэнтры Варшавы згвалтавалі і ледзь не задушылі беларуску
Напад адбыўся ў раёне 5-й гадзіны раніцы. Падазраванага ўжо затрымалі.
Беларуску рэанімавалі і ў крытычным стане даставілі ў шпіталь, застаецца пагроза яе жыцьцю.
https://smarturl.click/opVew
Здымак экрану зь відэа, зьнятага на месцы злачынства
«Выбары не адпавядалі міжнародным стандартам»
Праваабарончыя арганізацыі «Вясна» і Беларускі Хельсынскі камітэт вялі кампанію назіраньня за сёлетнімі парлямэнцкімі і мясцовымі выбарамі ў Беларусі. Пасьля завяршэньня выбараў яны абнародавалі папярэднюю справаздачу аб сваім назіраньні:
непразрыстае фармаваньне выбарчых камісій;
узгодненыя ўладнай «вэртыкальлю» сьпісы людзей, якія вылучаюцца ў кандыдаты, і зарэгістраваных кандыдатаў;
агітацыя, якая імітуе палітычную актыўнасьць, але мерапрыемствы і іх мэдыйнае асьвятленьне будаваліся вакол агульных заклікаў прыйсьці прагаласаваць;
працяг практыкі прымусу выбаршчыкаў да ўдзелу ў датэрміновым галасаваньні; атмасфэра запалохваньня з забаронамі на фатаграфаваньне і вынас бюлетэняў,
рыторыка адносна «плянаў экстрэмістаў» і супрацоўнікамі міліцыі на ўсіх участках для галасаваньня;
непразрыстая працэдура падліку галасоў;
поўная адсутнасьць незалежных назіральнікаў.
Больш чытайце тут:
https://smarturl.click/B64Jx