Што адбываецца з Палком Каліноўскага?
Экс-камандзір палку Каліноўскага Дзяніс («Кіт») Прохараў стаў адным з заснавальнікаў грамадзкага руху «Каліноўцы». Асноўная місія новага руху — супрацьстаяньне расейскай агрэсіі ва Ўкраіне і вызваленьне Беларусі ад рэжыму Лукашэнкі. У інтэрвію «Свабодзе» ён расказаў, чаму больш не камандзір ПКК, ці ёсьць канфлікт у палку і чым будзе займацца новы грамадзкі рух:
🎥 ВІДЭА гутаркі цалкам: https://youtu.be/NOeBr05zLAw
Былы палітвязень напісаў кнігу пра дэградацыю людзей у беларускіх калёніях і свой турэмны шлюб
36-гадовы бабруйчанін Аляксей Гайшун працаваў настаўнікам і перакладчыкам, ён адбыў у беларускіх вязьніцах паўтара года за ўдзел у пратэстах, выехаў зь Беларусі і за год жыцьця ў лягеры для ўцекачоў напісаў кнігу пра сваю турэмную эпапэю. Нядаўна Аляксей зьмясьціў тэкст у некалькіх кніжных інтэрнэт-крамах.
Ён расказаў Свабодзе гісторыю напісаньня кнігі:
https://smarturl.click/Q17qq
«Украінцы спрабавалі нас памірыць». Шараговыя ваяры палка Каліноўскага расказалі пра сутнасьць канфлікту ў структуры
«Асабістыя амбіцыі, людзі ня могуць дамаўляцца», — так ахарактарызаваў сытуацыю ў палку імя Каліноўскага добраахвотнік, які падтрымлівае новага выканаўцу абавязкаў камандзіра «Дзядзьку» і абвешчаныя рэформы.
«Усё гэта ад асабістых амбіцый, крыўды і непаразуменьня», — заявіў Свабодзе іншы ваяр, які на баку «старога» штабу.
https://smarturl.click/vwayQ
«На траіх». Чым Лукашэнку вабіць паўночнакарэйская дыктатура
Валер Карбалевіч аналізуе візыт кіраўніка МЗС Беларусі Максіма Рыжанкова ў Паўночную Карэю:
«Мы назіраем спробу стварэньня саюзу ізгояў: Расея — Беларусь — КНДР — Іран. Іх яднае ізаляцыя, знаходжаньне пад санкцыямі і нянавісьць да Захаду».
Быў. Ёсьць. Будзе. Ці змог бы Ўладзімер Караткевіч адбыцца ў сёньняшняй Беларусі
25 ліпеня споўнілася 40 гадоў з дня сьмерці Ўладзімера Караткевіча, пісьменьніка, паэта, драматурга, клясыка беларускай літаратуры. Сяргей Дубавец піша пра яго значэньне яго асобы і творчасьці: «Лёс творчай спадчыны Караткевіча быццам паўтарае лёс яго галоўнага героя, Кастуся Каліноўскага».
https://smarturl.click/RA749
Супраць маці і цёткі анархіста Францкевіча, асуджанага на 16 гадоў калёніі, завялі крымінальную справу
Тацяну Францкевіч, маці палітвязьня Аляксандра Францкевіча, і ейную сястру Натальлю Лабацэвіч затрымалі 19 ліпеня ў Ваўкавыску калі яны прыехалі ў калёнію зь перадачай для Аляксандра.
https://smarturl.click/JD56g
Артыкул 411. Як улады знаходзяць прычыну не выпускаць на волю палітвязьняў, калі тыя ўжо адбылі тэрміны
«Калі чалавек адседзеў свой тэрмін паводле крымінальнага артыкула, ён павінен выйсьці на волю. А цяпер атрымліваецца, што выкарыстоўваць артыкул 411 і падаўжаць тэрмін зьняволеньня можна бясконца». Расказваем, як улады знаходзяць прычыну не выпускаць на волю палітвязьняў, калі тыя ўжо адбылі тэрміны.
https://smarturl.click/LYM8W
У цэнтры Вільні адкрылі выставу постэраў пра 30 гадоў рэжыму Лукашэнкі
24 ліпеня каля віленскага Музэю акупацыяў і барацьбы за свабоду адкрылі выставу постараў беларускага дызайнэра Артура Вакарава, прысьвечаную вынікам 30-гадовага кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі. У 30 працах аўтар зьвяртаецца да вострых палітычных, сацыяльных, эканамічных тэмаў.
👉🏻 Больш пра выставу + вялікая ФОТАГАЛЕРЭЯ: https://smarturl.click/opG9j
Чаму заходнія турысты едуць у Беларусь: тлумачым з Гурневічам
Чаму заходнія турысты едуць у Беларусь? Што яны шукаюць бадай у гэтай адной з самых нетурыстычных для жыхароў Захаду эўрапейскай краіне? — Мінулы раз мы расказвалі, чым шакуе і абурае Беларусь турыстаў з Расеі. А сёньня распавядаем, чым Беларусь вабіць заходніх турыстаў:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=zzvIcYyg778
Чаго чакаць беларусам, калі Трамп ізноў стане прэзыдэнтам
«Калі Трамп у выпадку перамогі на выбарах адразу паспрабуе ўрэгуляваць ваенны канфлікт паміж Расеяй і Ўкраінай, лёс Беларусі будзе адным з пунктаў перамоваў у гэтай справе», — лічыць аналітык Юры Дракахруст і тлумачыць, як перамога Трампа на выбарах можа паўплываць на беларусаў:
https://smarturl.click/VD7pj
Рыка Крыгер — ня першы. Сама меней тузін іншаземцаў раней асудзілі да сьмяротнага пакараньня ў Беларусі
Грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер — ня першы іншаземец, якога асудзілі да расстрэлу ў гісторыі сучаснай Беларусі. @mediazona_by з дапамогай «Кібэрпартызан» знайшло яшчэ 12 чалавек, якім прызначылі сьмяротнае пакараньне — прысуды прыпалі на першае дзесяцігодзьдзе пасьля развалу СССР:
Што пра іх вядома: https://smarturl.click/vwa5R
Экс-камандзір палка імя Каліноўскага разам зь іншымі заснаваў новы грамадзкі рух «Каліноўцы» і расказаў пра яго мэты і задачы
Учора стала вядома пра стварэньне новага грамадзкага руху «Каліноўцы». Сёньня на брыфінгу ў Кіеве былы камандзір палка Кастуся Каліноўскага Дзяніс («Кіт») Прохараў (заяўлены як «адзін з заснавальнікаў і лідэраў» руху) расказаў пра мэты і задачы «Каліноўцаў», а намесьнік камандзіра палка Вадзім Кабанчук падкрэсьліў, што рух ствараюць не ў адказ на канфлікт у палку, «ды і ў прынцыпе канфлікту як такога няма» і назваў рух «безумоўна, часткай палка Каліноўскага»:
https://smarturl.click/baGWV
У СБУ сабралі доказы незаконнай прыватызацыі нафтаправоду, якім валодаў і беларускі алігарх
Гаворка пра прыватызаваны ў 2015 годзе дзяржаўны нафтаправод «Самара — Заходні кірунак», якім валодала прадпрыемства «Прикарпатзахідтранс». Кантрольны пакет акцый гэтай кампаніі належаў Мікалаю Вараб'ю.
https://smarturl.click/VD7kg
«Гэта проста выгадна». Як Беларусь працягвае гандляваць з Эўразьвязам
За 5 месяцаў 2024 году краіны Эўразьвязу купілі ў Беларусі тавараў на 610 мільёнаў эўра, а прадалі на 3,5 мільярда эўра. Расказваем, як ЭЗ працягвае гандляваць з Беларусьсю, нягледзячы на санкцыі.
https://smarturl.click/Zy7lO
Невядомыя зноў скралі элемэнт помніка Скарыну ў Празе
Як патлумачыў Свабодзе дзяяч беларускай дыяспары ў Празе Віталь Цімошчанка, гэта ўжо трэці падобны выпадак з помнікам на праскіх Градчанах.
https://smarturl.click/vwa12
Ва Ўкраіне зьнізілася колькасьць людзей, якія лічаць Беларусь культурна блізкай да сябе краінай
Колькасьць тых, хто лічыў Беларусь «культурна блізкай краінай» зьнізілася з 6 балаў у 2006 годзе да 4,6 — у 2021 годзе і 2 балаў — у 2024 годзе. У параўнаньні з 2017 годам частка тых, хто хацеў бы аднаўленьня СССР зьменшылася з 21% да 9%. Колькасьць грамадзян, якія лічаць сябе этнічнымі ўкраінцамі, павялічылася да 95% апытаных:
https://smarturl.click/z2QLp
«Тэхнічная памылка». У справаздачы пра збор маратону салідарнасьці заўважылі вялікую суму на адміністрацыйныя расходы
У 2023 годзе на Маратоне салідарнасьці сабралі больш за 570 тысяч эўра для палітвязьняў. Днямі ў справаздачы фонду заўважылі адміністрацыйныя выдаткі на 155 тысяч эўра. Адкуль у яны там зьявіліся?
«Літаральна ўчора фонд пасьпяхова прайшоў аўдыт, яго праверылі прадстаўнікі СМІ — «Люстэрка» і «Reform.news». Ніякіх адміністрацыйных выдаткаў не пакрывалі з боку фонду з тых грошай, якія сабралі на маратоне. Фонд запытаў інфармацыю ў бухгальтарскай фірмы, і там патлумачылі, што гэта тэхнічная памылка. Яны падавалі зьвесткі, і праз тэхнічны збой дадзеныя з аднаго радка трапілі ў іншы радок», — кажа Вольга Гарбунова:
https://smarturl.click/yq0wv
Ва Ўкраіне актывісты патрабуюць расьсьледаваць дзейнасьць беларускага «караля кантрабанды»
Ва Ўкраіне беларус Артур Гранц пражываў на падставе дазволу на жыхарства, але ў 2021 годзе выехаў з Украіны ў Гішпанію, дзе ў яго ёсьць нерухомасьць.
https://smarturl.click/z2Qk8
Не абурайцеся, а зразумейце. Чаму расейскамоўным беларусам ня варта крыўдаваць на крытыку
Моўны праваабаронца Ігар Случак напісаў у сваім фэйсбуку пост пра агіду да таго, калі беларусы між сабой размаўляюць па-расейску, і выклікаў красамоўную хвалю рэакцыі ў беларускіх сацсетках.
Трэба сказаць, што расейскамоўныя беларусы выклікаюць адмоўныя эмоцыі ня толькі ў нейкіх страшных беларускіх нацыяналістаў, а і ў многіх суседзяў Беларусі. Піша Алесь Чайчыц.
https://smarturl.click/67pb5
«Рубель будзе паступова таньнець да канца году». Што адбываецца з курсам валют
«Зьніжаецца цікавасьць да даляра». Даляр ужо па 3,14 рубля ў беларускіх абменьніках, ён таньнее другі тыдзень запар. З чым гэта зьвязана і як далей будзе паводзіць сябе рынак. Расказваем.
https://smarturl.click/Yz7LV
Паліцыя Італіі арыштавала мужчыну на запыт уладаў Беларусі
Італьянская паліцыя курортнага гораду Езала, што знаходзіцца на ўзьбярэжжы Вэнэцыянскай затокі ў Адрыятычным моры, затрымала пяць чалавек, у тым ліку беларуса, які быў абвешчаны ў вышук у Беларусі.
https://smarturl.click/0e9o5
Сёньня 40 гадоў ад сьмерці Ўладзімера Караткевіча
25 ліпеня 1984 году памёр клясык беларускай літаратуры Ўладзімер Караткевіч. Караткевіч — ня толькі аўтар паэтычных і драматургічных твораў, а яшчэ і першаадкрывальнік жанру гістарычнага дэтэктыву ў беларускай літаратуры. Вось 20 незвычайных фактаў пра Ўладзімера Караткевіча: https://smarturl.click/YL41
Больш падзей 25 ліпеня ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/1dgGO
З гомельскай калёніі вызваліліся 5 палітзьняволеных жанчын, сярод іх — Дар’я Лосік, — праваабаронцы
У ліпені з гомельскай жаночай калёніі № 4 вызваліліся пяць палітзьняволеных жанчын, паведамляюць праваабаронцы «Гомельскай вясны». Сярод іх — Дар’я Лосік 👆🏻, асуджаная за камэнтар «экстрэмісцкаму» тэлеканалу «Белсат» пра свайго палітзьняволенага мужа, журналіста Свабоды Ігара Лосіка.
Яшчэ чацьвёра — Тамара Астрэйка, Сьвятлана Лупач, Кацярына Мадзянкова і Паліна Палавінка — былі асуджаныя за ўдзел у мірных акцыях пратэсту паводле «Белсат» арт. 342 КК:
https://smarturl.click/8EJWQ
Галоўнае за 24 ліпеня
🧑🏻💻Ва Ўкраіне заявілі пра атаку беларускіх хакераў на рэсурсы органаў мясцовага кіраваньня
👥 Экс-камандзір палку Каліноўскага — сярод заснавальнікаў новага грамадзкага руху «Каліноўцы». У чым мэты і задачы руху
✍🏻 Палітвязень Івашын прыслаў бацькам парады, як перажыць сьпёку: «Ніякіх выхадаў у цяпліцу»
🚚 «Гэта проста выгадна». Як Беларусь працягвае гандляваць з Эўразьвязам
🏃♀️«Мне б хацелася падымаць сьцяг Беларусі». Бягуха Ціманоўская пра тое, зь якімі пачуцьцямі едзе ў Парыж выступаць за Польшчу
🇵🇱 Польшча таксама можа закрыць мяжу для беларускіх аўтамабіляў, — польскі экспэрт Міхал Патоцкі
🇺🇸 Чаго чакаць беларусам, калі Трамп ізноў стане прэзыдэнтам: тлумачыць Юры Дракахруст
📃 «Гісторыя на Свабодзе»: Статут ВКЛ напісаны на мове продкаў беларусаў і ўкраінцаў — Віктар Корбут
🧑🏻⚕️«Калі садзяць аднаго мэдыка, зьяжджаюць сотні», — Салавей пра ад’езд мэдыкаў, лёс хірурга Любецкага і аварыйныя рэформы
🇷🇺 Экспэрты расказалі, як можа зьмяніцца ўлада ў Расеі і хто здольны стаць пераемнікам Пуціна
👫 Тлумачым з Гурневічам. Чаму заходнія турысты едуць у Беларусь
Доктар Салавей пра ад’езд мэдыкаў: «Калі садзяць аднаго мэдыка, зьяжджаюць сотні»
Чаму ўлады працягваюць перасьлед няўгодных мэдыкаў, ведаючы пра вялікую нястачу дактароў і мэдсёстраў? Што хавае Мінздароўя за афіцыйнай статыстыкай? І якія рэформы спатрэбяцца сыстэме аховы здароўя? Суразмоўца Ганны Соўсь — намесьнік прадстаўніцы ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта ў пытаньнях аховы здароўя, доктар Станіслаў Салавей:
🎥 ВІДЭА гутаркі цалкам: https://youtu.be/aXblpoVnQCQ
Ці існавала старабеларуская мова і на якой мове напісаны Статут ВКЛ
На якой мове напісаны Статут Вялікага Княства Літоўскага і якая мова была дзяржаўнай у ВКЛ? Ці існавала старабеларуская мова і ці маюць падставы прыхільнікі заходнерусізму называць беларускую мову дыялектам расейскай? — Пра гэта і іншае гаворым з доктарам філялёгіі Віктарам Корбутам:
🎥 ВІДЭА гутаркі цалкам: https://youtu.be/2J94hDr0_YY
✍🏻 Тэкст у скароце: https://smarturl.click/aJG0X
Ва Ўкраіне заявілі пра атаку беларускіх хакераў на рэсурсы органаў мясцовага кіраваньня
Ва Ўкраіне зафіксавалі атаку беларускай хакерскай групоўкі UAC-0057 на рэсурсы праектных офісаў і мясцовага самакіраваньня з 12 да 18 ліпеня. «Выяўленыя дакумэнты сьведчаць пра інтарэс хакераў да фінансава-эканамічных паказчыкаў, падаткаабкладаньня і рэформы органаў мясцовага самакіраваньня», — паведамілі ва Ўкраіне.
Хакерская група UAC-0057 зьвязаная зь беларускімі вайскоўцамі, яна таксама вядомая як UNC115 і Ghostwriter. Перад пачаткам расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ўзяла на сябе адказнасьць за атаку 14 студзеня 2022 году, калі на сайтах украінскіх урадавых установаў зьявіліся паведамленьні з пагрозай украінцам «баяцца і чакаць найгоршага». Раней беларускія хакеры ў інтарэсах Расеі атакавалі Літву, Латвію, Польшчу і Ўкраіну.
Экспэрты расказалі, як можа зьмяніцца ўлада ў Расеі і хто здольны стаць пераемнікам Пуціна
Улада ў Расеі зьменіцца са сьмерцю або хваробай Уладзіміра Пуціна — гэта найбольш верагодны сцэнар зьмены рэжыму ў Расеі, зыходзячы з вынікаў экспэртнага апытаньня, якое правяла «Сыстэма», расьсьледвальніцкі праект «Настоящего Времени» і Радыё Свабода.
https://smarturl.click/71eZv
Палітвязень Івашын прыслаў бацькам парады, як перажыць сьпёку: «Ніякіх выхадаў у цяпліцу»
Зьняволены журналіст Дзяніс Івашын праз пошту з крытай турмы даслаў бацькам інструкцыю пра тое, як перажыць анамальную гарачыню.
Івашын у зьняволеньні ўжо 1230 дзён.
https://smarturl.click/0e9RW
У Маскве падарвалі аўтамабіль аднаго з начальнікаў вайсковага цэнтру спадарожнікавай сувязі
Згодна з афіцыйным паведамленьнем, уласьнік і пасажыр аўта выжылі, але параненыя.
https://smarturl.click/mpG9Oу