У Менску пачаліся суды над вядомым вандроўнікам-раварыстам і фігурантам «тэрарыстычнага сьпісу»
Пішам, што вядома пра справы Віктара Чайкі (на фота) і Ўладзімера Баслыкі.
https://smarturl.click/e5gOR
У Беларусі праз навальніцу ў больш за 160 населеных пунктаў няма электрычнасьці. Моцныя дажджы працягваюцца
У Міністэрстве надзвычайных сытуацый Беларусі паведамілі, што ў выніку навальніцы з моцным ветрам пацярпеў адзін населены пункт у Слонімскім раёне Горадзенскай вобласьці, амаль ва ўсіх абласьцях зарэгістравалі 91 выпадак падзеньня дрэваў.
Выглядае, пайшла другая хваля стыхіі. Першая была ў сярэдзіне ліпеня.
https://smarturl.click/AdYRg
Як вярнуць канфіскаваную маёмасьць? Адказы юрыстаў
У Беларусі актыўна ўжываюць практыку завочных крымінальных спраў супраць прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў, якія выехалі за мяжу. Апошнім часам ад палітыкаў, якія дзейнічаюць адкрыта, перайшлі да шараговых актывістаў. Пры гэтым улады арыштоўваюць маёмасьць, каб потым канфіскаваць яе, прадаць і пакрыць нібыта нанесеную дзяржаве шкоду.
Пра рэстытуцыю, або вяртаньне канфіскаванай маёмасьці, Свабода пагаварыла з экспэртамі, а таксама паглядзела, чым можа быць карысны досьвед краінаў, дзе рэстытуцыя праводзілася.
https://smarturl.click/ppmXb
На беларускі тытунёвы рынак прыйшоў гулец з Расеі
Кампанію стварылі ў 1992 годзе браты Лісічэнкі зь Ніжняга Ноўгараду. Іх фірма ўваходзіла ў топ-200 найбуйнейшых прыватных кампаній Расеі.
https://smarturl.click/vwDW8
Працадаўцы ў Літве з 1 жніўня будуць плаціць дзяржаўнае мыта пры найманьні іншаземцаў
Паводле зьвестак Дэпартамэнту міграцыі пры МУС Літвы, на 1 ліпеня ў гэтай краіне жылі 62.535 грамадзян Беларусі. Самая шматлікая нацыянальная група іншаземцаў у Літве — украінцы, іх налічвалася 76.145.
https://smarturl.click/l5EOL
За што могуць забраць дзіця ў беларусаў. ВІДЭА
Сёлета ўступілі ў сілу зьмены, якія пашырылі магчымасьці дзяржавы ціснуць на бацькоў. Цяпер за тое, што бацькоў прыцягвалі да адказнасьці за «распаўсюджваньне экстрэмізму» і «прапаганду ці публічнае дэманстраваньне нацысцкай сымболікі», могуць адабраць дзіця.
Расказваем, як зьмены ў заканадаўстве значна пашырылі магчымасьці дзяржавы адбіраць дзяцей у бацькоў і сталі інструмэнтам палітычных рэпрэсій.
https://youtu.be/ungEFVCxPT8?si=fPZocU_abt1WHLxR
Якія прадукты робяць нашы косьці мацнейшымі
Страта касьцявой масы — натуральная частка старэньня. У апошнія гады навукоўцы даведаліся, што сіла і здароўе касьцей могуць закладацца ў маладосьці, а дапамагчы гэтаму могуць пэўныя прадукты і пэўны лад жыцьця. Пра тое, якія гэта прадукты і які лад жыцьця, піша The New York Times:
https://smarturl.click/0e4ym
Улады бачаць небясьпеку нават у трусаводах і раварыстах? Іх аб’яднаньні ліквідуюць у Беларусі
Менскі гарадзкі суд 6 жніўня разгледзіць пазовы аб ліквідацыі грамадзкага абʼяднаньня «Менскае роварнае таварыства» і Беларускага грамадзкага абʼяднаньня трусаводаў і ўладальнікаў асабістых падсобных гаспадарак, вынікае з раскладу пасяджэньняў на сайце электроннага судаводзтва.
Паводле Lawtrend, са жніўня 2020 году і да канца чэрвеня 2024-га ў Беларусі ліквідавалі ўжо сама меней 1696 некамэрцыйных арганізацыяў — абʼяднаньняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных установаў і асацыяцыяў. Па стане на 30 чэрвеня 1061 некамэрцыйная арганізацыя знаходзілася ў працэсе прымусовай ліквідацыі, яшчэ 635 вырашылі самаліквідавацца:
https://smarturl.click/3kYXV
На будынку беларускай крамы Kropka ў Вільні напісалі «вяртайцеся дадому, беларускія сьвіньні»
На будынку беларускай крамы Kropka ў Вільні ўначы 28 ліпеня невядомыя напісалі «вяртайцеся дадому, беларускія сьвіньні». Надпіс зроблены на літоўскай мове. Апроч гэтага, у краме разьбілі вакно, паведамляе «Новая газета.Балтия».
Краму беларускай сымболікі і сувэніраў Kropka у цэнтры Вільні па адрасе Savičiaus g. 6 адкрылі былы палітвязень Зьміцер Фурманаў і ягоная жонка Вольга. Пара працуе ў тым ліку з майстрамі, якія вымушана пакінулі Беларусь.
Фота @ng_baltic
Не дамовіліся? Дзеля чаго Лукашэнка лётаў да Пуціна на Валаам
Трохдзённыя перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна на востраве Валаам на поўначы Расеі прайшлі амаль у поўным інфармацыйным вакуўме. Дзеля чаго спатрэбілася гэта раптоўная сустрэча пасярод сэзону летніх адпачынкаў? — Разважае палітычны аналітык Валер Карбалевіч:
https://smarturl.click/LYgGO
У Малі меркавана загінулі расейскія найміты ПВК «Вагнэр»
На поўначы Малі непадалёк ад мяжы з Альжырам паўстанцы з плямёнаў туарэгаў, як мяркуецца, разграмілі ўзброеную калёну, якая складалася ў асноўным з наймітаў ПВК «Вагнэр». Як паведамляе Reuters, страты з боку малійцаў маглі скласьці два чалавекі, з боку наймітаў — сама меней 20 чалавек.
Зь лютага 2023 году ПВК «Вагнэр» аднавіла пасьля гадавога перапынку набор наймітаў для адпраўкі ў Афрыку, , прычым ня толькі сярод грамадзян Расеі, але і Беларусі. Тады пачалі набіраць байцоў для ўдзелу ў апэрацыях у Малі:
https://smarturl.click/w935m
10 дзяцей і падлеткаў загінулі пры абстрэле Галянскіх вышыняў. Ізраіль вінаваціць «Хэзбалу» і гаворыць пра поўнамаштабную вайну
Міністар замежных спраў Ісраэль Кац: «Хэзбала» «перайшла ўсе чырвоныя лініі» і гаворка ідзе аб «поўнамаштабнай вайне». Паведамляецца таксама аб кансультацыях сярод ізраільскіх вайскоўцаў і ва ўрадзе наконт магчымага адказу. «Хэзбала», аднак, заяўляе аб сваёй недатычнасьці да абстрэлу.
https://smarturl.click/9zYdv
Беларускіх выпускнікоў плянуюць разьмяркоўваць у Расею
Выпускнікоў сярэдніх спэцыяльных навучальных установаў будуць пасылаць на адпрацоўку на тры гады, а пасьля ВНУ – на пяць.
https://smarturl.click/w93wm
Польшча ўхваліла закон, які дазваляе памежнікам выкарыстоўваць зброю на мяжы зь Беларусьсю
Гэты закон карыстаецца грамадзкай падтрымкай, але, на думку крытыкаў, парушае правы чалавека. Ён «выключае крымінальную адказнасьць за ўжываньне сілавікамі зброі або непасрэднай сілы», калі існавала пагроза для бясьпекі асобы або краіны.
https://smarturl.click/Q14dB
Сёлета Кітай стаў купляць менш
беларускіх харчоў
Па некаторых пазыцыях скарачэньне на дзясяткі мільёнаў даляраў. Імпарт якіх тавараў скарачае Кітай і на колькі?
https://smarturl.click/xBnYY
Прэзыдэнт Турэччыны заявіў пра гатоўнасьць дапамагчы Палестыне ў вайне з Ізраілем, як зрабіў гэта ў Карабаху
Аднак якім можа быць умяшаньне Турэччыны ў вайну з Ізраілем, Рэджэп Эрдаган не ўдакладніў.
https://smarturl.click/8EYVx
Улады Вэнэсуэлы абвясьцілі Нікаляса Мадура пераможцам прэзыдэнцкіх выбараў
Апазыцыя заявіла пра фальсыфікацыі. «Вэнэсуэльцы і ўвесь сьвет ведаюць, што адбылося», — сказаў апазыцыйны кандыдат Эдмунда Гансалес у сваім першым выступе.
Улады заяўляюць, што Мадура (на фота) набраў 51,2% галасоў.
https://smarturl.click/0e4Yg
85 год таму Менск стаў Мінскам
29 ліпеня 1939 году Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэньне перайменаваць горад Менск у Мінск.
Замена назвы на Мінск адбылася падчас кампаніі моўнай русыфікацыі і тэрору супраць нацыянальнай інтэлігенцыі. Ніякіх мовазнаўчых ці гістарычных аргумэнтаў пастанова Вярхоўнага Савету ня ўтрымлівала. Гэта было вяртаньне да расейскае назвы, якую ў сваю чаргу расейская імпэрская адміністрацыя пасьля анэксіі Беларусі ўзяла з польскае мовы.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/5OYAG
Зяленскі анансаваў мірны плян да лістапада. З умовай
У эксклюзіўным інтэрвію японскай тэлевізіі NHK прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сказаў, што да лістапада ўкраінскае кіраўніцтва распрацуе мірны плян, якому будзе папярэднічаць сэрыя перамоваў з рознымі краінамі аб тэрытарыяльнай цэласнасьці дзяржавы.
https://smarturl.click/W3JLk
Арганізатары Алімпіяды ў Парыжы папрасілі прабачэньня ў хрысьціян за пародыю на Тайную вячэру
Томас Джолі, мастацкі кіраўнік цырымоніі адкрыцьця, сказаў, што рэлігійная дывэрсія ніколі не была яго намерам.
https://smarturl.click/ba7JB
Ва Украіне ліквідавалі канал увозу падробленых беларускіх лекаў
Кіраваў дастаўкай кантрабандных лекаў жыхар Валынскай вобласьці з саўдзельнікамі. Рэалізоўваліся «падробленыя лекі праз інтэрнэт-крамы, сацсеткі і каналы ў мэсэнджарах».
https://smarturl.click/JD8xq
Беларускі мастак з творам пра ядзерную пагрозу трапіў у лік фіналістаў італьянскай прэміі Arte Laguna
Твор беларускага мастака Аляксандра Некрашэвіча пад назвай «Грыбны сэзон» быў абраны ў фінал італьянскай прэміі Arte Laguna. Малюнак з «Апакаліптычнай сэрыі» можна будзе ўбачыць ў лістападзе на выставе фіналістаў у прэстыжнай прасторы Arsenale Nord у Вэнэцыі. Фіналістамі 18-ага па ліку конкурсу сталі 120 мастакоў з усяго сьвету — міжнароднае журы ажыцьцяўляла адбор работ з 20 000 заявак:
https://smarturl.click/w9317
Нябачны беларускі Пантэон. Моўны тэст
У беларускай мове — у прыказках, дзіцячых забаўлянках, эмацыйных воклічах (асабліва праклёнах) — захаваліся сьляды старажытнага ўспрыманьня сьвету, зашыфраваныя імёны містычных пэрсанажаў і дахрысьціянскіх бостваў. Ці пазнаеце іх?
Прайдзіце наш тэст: https://smarturl.click/JD8BO
«Адчуваеш цяпло? Прыляцеў пацалунак з-за кратаў». Анхэля Эсьпіноса Руіс пра сваё зачараваньне беларусамі
«Астралябія божых таямніц» — так называецца новы зборнік вершаў і паэмаў Анхэлі Эсьпіносы Руіс, які пабачыў сьвет у выдавецтве «Kamunikat». Гэта ўжо пятая кніга беларускай паэткі гішпанскага паходжаньня. Пагаварылі зь ёй пра сувязь мовы і каханьня, старыя замкі Эўропы і зачараваньне Беларусьсю, забітае неба і забытую графіку беларускіх літараў:
https://smarturl.click/ba7oM
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Кажуць, у Расеі зьбіраюцца забараніць зьвяртацца да незнаёмага чалавека словам «брат». Як такое можа быць?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Гаворка пра мігрантаў зь Сярэдняй Азіі, якім не рэкамэндуецца так зьвяртацца. Але ж не заўсёды адрозьніш мігранта ад мясцовага. Таму парада, атрымліваецца, для ўсіх. У шырокім сэнсе гэта сымбалічны сыгнал, маўляў, Расея — па-за чалавечай цывілізацыяй, яна адкідае лёзунг францускай рэвалюцыі: «Свабода, роўнасьць, братэрства», які называе прынцыпы дзяржаўнага ладу Францускай рэспублікі. То бок Расея робіць рэгрэсіўны крок на 200-250 гадоў назад.
110 гадоў таму пачалася Першая сусьветная вайна
28 чэрвеня 1914, у Сараеве застрэлілі насьледніка аўстрыйскага трону, эрцгерцага Франца Фэрдынанда. Гэтае забойства паслужыла зачэпкай для выбуху Першай Сусьветнай вайны.
-28 чэрвеня Аўстра-Вугоршчына афіцыйна абвясьціла вайну Сэрбіі.
-1 жніўня Нямеччына абвясьціла вайну Расеі.
-4 жніўня Вялікабрытанія абвясьціла вайну Нямеччыне.
-6 жніўня Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Расеі.
Пачаўся сусьветны ваенны канфлікт, які трываў да 11 лістапада 1918 году і каштаваў жыцьця 20 мільёнаў чалавек.
Іншыя падзеі з датай 28 ліпеня - у публікацыі "Ужо сёньня"ю
https://smarturl.click/RA8eb
Што варта ведаць, што пачытаць і паглядзець 27 ліпеня
▪️ У суботу праходзіць першы дзень спаборніцтваў на Алімпіядзе ў Парыжы. Якія вынікі паказалі беларусы, што выступаюць у нэўтральным статусе
▪️Польшча ўхваліла закон, які дазваляе памежнікам выкарыстоўваць зброю на беларускай мяжы
▪️Беларускіх выпускнікоў плянуюць разьмяркоўваць у Расею
▪️Кітай стаў купляць менш беларускіх харчоў. А кітайскі імпарт у Беларусь вырас
▪️Пуцін і Лукашэнка, якіх магло ня быць. Як пачынаюцца і чым заканчваюцца бессэнсоўныя войны, што не былі непазьбежнымі
▪️Рыжанкоў у КНДР, Лукашэнка ў Пуціна, сьмяротнае пакараньне для замежніка. Вынікі тыдня з Карбалевічам
▪️Быў. Ёсьць. Будзе. Ці змог бы Ўладзімер Караткевіч адбыцца ў сёньняшняй Беларусі
«Мордай у падлогу! Зь днём народзінаў!» Жыхар Слуцку замовіў свайму брату інсцэніроўку затрыманьня
26 ліпеня тэлеграм-канал «Слуцк. Беларусь. Навіны» апублікаваў відэа чытача, дзе зьнятае брутальнае затрыманьне падлетка ў Слуцку, заўважыла «Наша Ніва». Маладога чалавека і яго сяброў затрымліваюць людзі ў камуфляжы.
Розыгрыш, як высьветлілася, арганізаваў брат хлопца на ягонае 15-годзьдзе, а «сілавікоў» згулялі ўдзельнікі гідрабольнага стралковага клюбу. Павесяліліся ўсе, акрамя імяніньніка.
https://smarturl.click/DaLX0
Відэа: «Слуцк. Беларусь. Навіны»
Рыжанкоў у КНДР, Лукашэнка ў Пуціна, сьмяротнае пакараньне для замежніка
Вынікі тыдня з Валерам Карбалевічам.
https://www.youtube.com/watch?v=zQh6COpY9YI
Адвакат Радавана Караджыча расказаў пра дрэнны стан здароўя асуджанага
У ангельскай турме, паводле словаў абаронцы, Караджыча «катуюць», у тым ліку за падтрымку Расеі ў захопніцкай вайне супраць Украіны.
Колішні лідэр басьнійскіх сэрбаў асуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне за генацыд у Босьніі і Герцагавіне і шэраг іншых ваенных злачынстваў.
https://smarturl.click/z2ydo