З пачатку 2024 году ў Беларусі ад хатняга гвалту загінулі сама меней тры жанчыны
Згодна з паведамленьнямі прэс-службы СК, якія прааналізаваў @pozirkonline, забойствы адбыліся сёлета ў сакавіку: у Горадні 44-гадовую жанчыну забіў яе 51-гадовы муж, які пасьля скончыў жыцьцё самагубствам; у Менску 73-гадовы мужчына забіў 71-гадовую жонку нажом, пасьля чаго выкінуўся з акна; у Століне 38-гадовы мужчына забіў жонку, меркавана сякерай, пасьля спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам, але выжыў.
Паводле МУС, штогод фіксуецца каля 80 тысяч паведамленьняў аб хатнім гвалце. На прафіляктычным уліку стаіць 21 тысяча чалавек, якія прымянялі гвалт дома. Пры гэтым у Беларусі дасюль няма закону аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту:
https://smarturl.click/dp1Ek
Былая кіраўніца «Белсату» падала ў суд на Польскую тэлевізію ў сувязі са сваім звальненьнем
Агнешка Рамашэўская-Гузы паведаміла, што падала першы пазоў у суд супраць Польскай грамадзкай тэлевізіі TVP у сувязі са сваім звальненьнем з тэлеканалу «Белсат». Паводле яе, яшчэ адзін пазоў яна падасьць на наступным тыдні. «Не павінна быць так, каб без асаблівых прычын кагосьці пад канец прафэсійнай кар’еры прыбіралі з праекту, які быў для яго больш, чым працай, якому ён прысьвяціў 18 гадоў свайго жыцьця», — напісала яна.
Таксама яна паведаміла пра адкрыцьцё дабрачыннага збору — грошы пойдуць на аплату паслуг адвакатаў у судах:
https://smarturl.click/VDbl0
Рыгору Кастусёву зрабілі апэрацыю
«Рыгору Кастусёву зрабілі аперацыю — вывелі катэтар з мачавога пузыра... і адразу з апэрацыйнага стала адправілі ў камэру...», — паведаміў у Фэйсбуку зяць старшыні партыі БНФ Дзьмітры Антончык.
Рыгора Кастусёва асудзілі да 10 гадоў калёніі. У зьняволеньні ў Рыгора абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалягічнае захворваньне:
https://smarturl.click/4kZXG
Рэпрэсіі бязьлітасныя і бессэнсоўныя. Палітвязьні становяцца цяжарам для рэжыму Лукашэнкі
«Лукашэнку няма ніякай рацыянальнай выгады ў тым, каб працягваць утрымліваць тысячы іншадумцаў у турмах. Сытуацыя з палітвязьнямі ў Беларусі патавая. Лукашэнка, можа, і хацеў бы скінуць зь сябе гэты цяжар, але ня можа», — пра рэпрэсіі ў Беларусі піша Сяргей Дубавец:
https://smarturl.click/2qzZ0
У Расеі школьнікам прапанавалі напісаць сачыненьне паводле ўрыўку з кнігі Алексіевіч. У Дзярждуме запатрабавалі «разабрацца»
Кіраўніца камітэту абароны сям’і Дзярждумы РФ Ніна Астаніна накіравала дэпутацкі запыт на імя міністра асьветы Расеі, патрабуючы разабрацца, чаму сярод тэкстаў, паводле якіх прапаноўвалі напісаць сачыненьне на датэрміновым ЕГЭ па расейскай мове 26 сакавіка, быў фрагмэнт твора Алексіевіч «Чарнобыльская малітва». У запыце беларускую пісьменьніцу абвінавацілі ў «адкрытай русафобіі»:
https://smarturl.click/nybYA
Беларусам выгадней заказваць аўтамабілі з ЗША, чым з Эўразьвязу
На фоне новых абмежаваньняў з боку краін Эўразьвязу стала вядома, адкуль зараз больш выгадна вазіць транспарт і колькі чакаць дастаўкі.
https://smarturl.click/kjJ4Q
Прарошчваюць цыбулю і закладаюць міны. Журналісты Current Time зьезьдзілі на беларуска-украінскую мяжу і пагаварылі з украінскімі вайскоўцамі аб тым, што там цяпер адбываецца. Відэа, як памежнікі з Украіны рыхтуюцца да магчымай актыўнасьці зь беларускага боку.
Читать полностью…Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі выйшлі на плято. Тлумачэньне сацыёляга Коршунава
Як мяняецца інтэнсіўнасьць палітычных рэпрэсіяў, ці можна яе вымераць? Што азначае той факт, што ўжо працяглы час колькасьць палітвязьняў у Беларусі вагаецца каля лічбы 1500? Ці мянялася рэпрэсіўная палітыка ў сувязі з увядзеньнем новых санкцыяў?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае старшы дасьледчык Цэнтру новых ідэяў, сацыёляг, дасьледчык рэпрэсіяў у Беларусі Генадзь Коршунаў.
https://smarturl.click/gpV1y
«Гісторыя на Свабодзе». Як і чаму Панцеляймон Панамарэнка падчас вайны спрабаваў стварыць беларускую армію
Ці ведаеце вы, што ў гады Другой сусьветнай вайны кіраўнік БССР Панцеляймон Панамарэнка спрабаваў стварыць беларускую армію? Пра тое, ці ўдалося яму гэта, а таксама пра шмат што яшчэ мы пагаворым зь беларуска-польскім гісторыкам зь Беластоку прафэсарам Яўгенам Мірановічам, аўтарам дзьвюх кніг пра акупацыю Беларусі — «Вайна ўсіх з усімі» і «Трэці фронт».
📜 Фрагмэнт размовы: https://smarturl.click/4kZdx
📽 Відэа: https://youtu.be/U_AeECgmG4w
Беларусь накіравала ў UNESCO дасье для прызнаньня беларускай дуды нематэрыяльнай культурнай спадчынай
У сьнежні 2022 году ў Рэпрэзэнтацыйны сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO уключылі «Саломапляценьне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменьні». Цяпер Міністэрства культуры накіравала матэрыялы для прызнаньня такой спадчынай дуды.
https://smarturl.click/baJxM
Стала вядома, якую колькасьць жанчын плянуюць прыняць на вайсковыя спэцыяльнасьці ў ВНУ Беларусі
У Расею на навучаньне вайсковым спэцыяльнасьцям плянуюць накіраваць 113 беларускіх абітурыентаў.
https://smarturl.click/qlOwV
Лукашэнка ўцягвае Беларусь у вайну ці ён усё ж гарант міру? Які вобраз цяпер дамінуе
Ужо другі раз за кароткі час Аляксандр Лукашэнка наведвае заходнюю мяжу і выступае з ваяўнічымі заявамі.
«Такімі крокамі ён палохае грамадзтва і стварае вобраз, які атаясамліваецца з вайной. Тым больш што гэта вобраз падмацоўвае рэальная палітыка афіцыйнага Менску. Але сацыёлягі даводзяць, што многія людзі нават на гэтым тле ўспрымаюць Лукашэнку як гаранта міру і няўцягваньня Беларусі ў вайну», — піша аналітык Валер Карбалевіч:
https://smarturl.click/ZyBZd
Беларускага рэжысэра Андрэя Гнёта пакінулі пад вартай да вынясеньня рашэньня суду аб яго экстрадыцыі з Сэрбіі
Пазасудовая калегія ў Бялградзе падчас паседжаньняў 26 сакавіка і 1 красавіка разгледзела справу аб экстрадыцыі 41-гадовага беларускага рэжысэра і журналіста Андрэя Гнёта ў Беларусь. Пакуль судзьдзі прымаюць рашэньне, беларус будзе заставацца пад вартай. Папярэдне, адвакаты чакаюць рашэньня цягам месяца, піша @dw_belarus.
https://smarturl.click/EegW1
«Як у справе Зельцара», — праваабаронца пра затрыманьні за камэнтары аб тэракце ў «Крокусе»
У Беларусі працягваюцца арышты за камэнтары аб тэракце ў маскоўскім «Крокус Сіці Холе». Вядома ўжо больш за дзесяць выпадкаў. Праваабаронца расказаў Свабодзе, як камэнтаваць гучныя падзеі і як сябе паводзіць пры затрыманьні:
https://smarturl.click/jkOdy
Абавязковыя курсы для ўладальнікаў небясьпечных сабак і шэраг забаронаў: што ў законе аб адказным абыходжаньні з жывёламі
Апублікавалі закон «Аб адказным абыходжаньні з жывёламі». Асноўныя яго палажэньні набываюць моц 1 студзеня 2025 году, частка — з 1 студзеня 2026 году. Закон накіраваны на абарону жывёлаў ад жорсткага абыходжаньня і забарону прапаганды такога абыходжаньня, замацаваньне адказнасьці ўладальнікаў за жыцьцё і здароўе жывёлаў і інш. Расказваем, што ў ім:
https://smarturl.click/vwWEw
«Не хацелі нават памераць ціск». Што вядома пра стан Марыі Калесьнікавай
«Схуднела. Перанесла некалькі прастудных захворваньняў». Больш за год, ад лютага 2023-га, блізкія Марыі Калесьнікавай нічога ня ведаюць пра яе. Свабода са сваіх крыніц здабыла інфармацыю пра палітзьняволеную:
https://smarturl.click/RA0ym
Амбасадары краін ЭЗ у Славакіі адмовіліся ўдзельнічаць у цырымоніі, на якую запрасілі дыпляматаў зь Беларусі і Расеі
Цырымонія ўскладаньня вянкоў з нагоды 79-й гадавіны вызваленьня Браціславы павінна прайсьці сёньня ў мэмарыяльным комплексе Славін. Напярэдадні прэм’ер-міністар Славакіі Робэрт Фіца апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook відэазварот, у якім назваў абуральнай адмову эўрапейскіх дыпляматаў прысутнічаць на цырымоніі «толькі таму, што чакаецца ўдзел амбасадараў Расеі і Беларусі»:
https://smarturl.click/YzJle
У Менскую дзіцячую інфэкцыйную бальніцу шпіталізавалі сем вучняў ліцэю БНТУ
«Стан дзяцей, якія знаходзяцца на лекаваньні ў дзіцячай інфэкцыйнай бальніцы, стабільны. Частка падлеткаў, зь меншымі скаргамі, знаходзяцца на амбуляторным лячэньні дома», — паведамляе Мінздароўя, не ўдакладняючы іх агульную колькасьць. Не называюць у ведамстве і прычыну шпіталізацыі:
https://smarturl.click/mp099
На БТ паказалі затрыманых, якія хадзілі на суды і паведамлялі праваабаронцам вынікі
У сюжэце АНТ гаворыцца, што затрыманьні праходзілі ў Пінску, Берасьці і Баранавічах, у іх удзельнічаў спэцатрад «Шторм». Сярод затрыманых, якіх паказалі ў эфіры, — Аляксандар Вайцешык з Баранавічаў, Алесь Рамановіч зь Пінску, Віталь Чопік зь Берасьця. Затрыманыя хадзілі назіраць за судамі ў крымінальных «пратэставых» справах і паведамлялі праваабаронцам «Вясны» вынікі судовых паседжаньняў:
https://smarturl.click/G6QDQ
Сёньня — 230-я гадавіна перамогі касьцюшкаўцаў пад Рацлавіцамі
У часе паўстаньня пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі паўстанцы 4 красавіка 1794 году здабылі перамогу над расейскімі войскамі ў бітве пад Рацлавіцамі. Нацыянальна-вызваленчае паўстаньне ў Польшчы, Беларусі і Літве было накіраванае супраць расейскай акупацыі і прускай інтэрвэнцыі, за аднаўленьне Рэчы Паспалітай у межах 1772 году і ажыцьцяўленьне пастановаў Чатырохгадовага сойму.
Іншыя адметныя падзеі і даты 4 красавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/VDb9x
Галоўнае 3 красавіка
🗳 «Каб стаць голасам вольных беларусаў». Этнічны беларус ідзе ў мясцовыя дэпутаты Варшавы
🎼 Беларусь накіравала ў UNESCO дасье для прызнаньня беларускай дуды нематэрыяльнай культурнай спадчынай
🎨 Беларуская мастачка стала ляўрэаткай конкурсу ілюстрацый у Вялікай Брытаніі
🖇 «Праўду шукаеш? Я тут начальнік: хачу адпушчу, хачу — не». Гісторыя магілёўскай калёніі
🐶 Абавязковыя курсы для ўладальнікаў небясьпечных сабак і шэраг забаронаў: што ў законе аб адказным абыходжаньні з жывёламі
📻 Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі выйшлі на плято. Тлумачэньне сацыёляга Коршунава
💵 «Любога побач зь Ціханоўскай будуць крытыкаваць». Юрыст НАУ камэнтуе стасункі палітыкаў зь бізнэсам
🏟 У Польшчы на беларускага трэнэра Хацкевіча напалі фанаты клюбу, дзе ён працуе
🧩 «Гісторыя на Свабодзе». Як і чаму Панцеляймон Панамарэнка падчас вайны спрабаваў стварыць беларускую армію
🧳 Лукашэнка ўцягвае Беларусь у вайну ці ён усё ж гарант міру? Які вобраз цяпер дамінуе
Беларуская мастачка стала ляўрэаткай конкурсу ілюстрацый у Вялікай Брытаніі
Сафія Дземідовіч стала ляўрэаткай брытанскага конкурсу ілюстрацый Cheltenham Illustration Awards 2023. Яе імя зьявілася ў ліку пераможцаў на афіцыйным сайце прэміі, на якую штогод прысылаюць сотні заявак.
Што гэта за прэмія і якая тэма ў сёлетняй выставы?
https://smarturl.click/LYWAO
«Любога побач зь Ціханоўскай будуць крытыкаваць». Юрыст НАУ камэнтуе гадзіньнік Вячоркі
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка расказаў пра свой гадзіньнік, які ацанілі ў 5 тысяч даляраў. Паводле Вячоркі, гэты гадзіньнік яму даўно падарыў беларускі бізнэсовец, калі яшчэ ўвогуле не існавала офісу Ціханоўскай, і гэта ніяк не зьвязана з лабіяваньнем інтарэсаў.
Якія стасункі цяпер дапушчальныя паміж дэмакратычнымі палітыкамі і бізнэсам? Пра гэта разважае праўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Міхаіл Кірылюк.
Поўнае відэа: https://youtu.be/hv_y4i4V7yU
Касьцевіч, Лянчэўская, Марзалюк... У Палаце прадстаўнікоў вызначылі 14 кіраўнікоў сталых камісій
Трэцяга красавіка новы склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняў пастанову аб абраньні старшыняў сталых камісій, паведаміла прэс-служба палаты.
Чым гэтыя людзі вядомыя?
https://smarturl.click/dp1kJ
Ужо месяц сілавікі маюць доступ да рахункаў беларусаў
Ужо месяц як сілавікі могуць заблякаваць любы перавод, які падасца ім падазроным. Гэта рэглямэнтуецца ўказам «Аб мерах па супрацьдзеяньні несанкцыянаваным плацёжным апэрацыям», які дзейнічае з 1 сакавіка.
Як гэта працуе і што рабіць, каб быць у бясьпецы?
https://smarturl.click/z2zRA
«Праўду шукаеш? Я тут начальнік: хачу адпушчу, хачу — не». Гісторыя магілёўскай калёніі
Больш за 2 тысячы зьняволеных, 125 палітвязьняў. Расказваем пра адну з самых вялікіх беларускіх зонаў — магілёўскую калёнію № 15. Тут ёсьць свая тэлевізія і прадпрыемства для вырабу мэблі.
https://smarturl.click/xBEQY
Актывіста, якога затрымалі ў Расеі за аватарку зь бел-чырвона-белым сьцягам, аштрафавалі
Расейскага актывіста Дзьмітрыя Махава 3 красавіка аштрафавалі на 2 тысячы расейскіх рублёў (каля 70 беларускіх рублёў) за «дэманстрацыю экстрэмісцкай сымболікі». Нагодай стала аватарка Махава ва «ЎКантакце» зь бел-чырвона-белым сьцягам, паведамляе @sotaproject.
На судзе бел-чырвона-белы сьцяг ідэнтыфікавалі як сьцяг Палка Каліноўскага, яго зьвязалі зь легіёнам «Свабода Расеі»:
https://smarturl.click/VDbjn
«Архіпэляг БЕЛАГ» — новы падкаст-сэрыял Свабоды пра тое, як Беларусь ператвараюць у турму
Падкаст расказвае пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі.
Сьвятлана Алексіевіч: «Шчыра кажучы, ніхто з нас ня быў гатовы да таго, што адбылося, ня быў гатовы ні да рэвалюцыі, якую мы ўсё ж зрабілі, і потым ня быў гатовы да таго, як улада стала помсьціць — да гэтага спосабу прыніжэньня, да гэтай гістарычнай траўмы, якую, я думаю, народ не забудзе вельмі доўга. Не адно дзесяцігодзьдзе. Я не магу прыпомніць нічога падобнага, акрамя сталінскіх часоў».
«Каб стаць голасам вольных беларусаў». Этнічны беларус ідзе ў мясцовыя дэпутаты Варшавы
7 красавіка ў Польшчы адбудуцца выбары ў мясцовыя органы самакіраваньня, у іх удзельнічае і этнічны беларус Радаслаў Пусько — ён ідзе ў дэпутаты Рады варшаўскай гміны Бяляны, паведамляе @mostmediaio.
«Калі я стану дэпутатам, я магу быць, напрыклад, голасам вольных беларусаў, якія жывуць у Варшаве, — кажа Радаслаў. — І калі я буду мець магчымасьць дапамагаць у беларускіх справах, то дакладна буду яе выкарыстоўваць. Калі да мяне нехта прыйдзе з прапановай нейкіх дзеяньняў, я змагу гэтыя прапановы перадаць далей — да Рады горада Варшавы, да прэзыдэнта Варшавы».
У Літве за апошні год колькасьць беларусаў з дазволам на пражываньне павялічылася на траціну
У канцы сакавіка ў Літве зарэгістравана амаль 63 тысячы беларусаў, якія маюць дазвол на пражываньне ў краіне. У параўнаньні з 1 студзеня 2023 году іх колькасьць павялічылася амаль на 29%. Праўда, у апошнія месяцы рост запаволіўся, што зьвязана з больш строгімі праверкамі, патлумачыла кіраўніца Дэпартамэнту міграцыі Літвы Эвеліна Гудзінскайце.
Паводле яе, беларусы займаюць 2-е месца пасьля ўкраінцаў сярод іншаземцаў у Літве:
https://smarturl.click/5OAd2