25 гадоў таму раптоўна і загадкава памёр Генадзь Карпенка
Беларускі навуковец і палітык, дэпутат Вярхоўнага Савету 12 і 13 скліканьня Генадзь Карпенка памёр 6 красавіка 1999 году ў менскай клінічнай лякарні з дыягназам «кровазьліцьцё ў мозг». Напярэдадні ён нібыта піў каву з малавядомай журналісткай. Сьмерць палітыка была зусім не чаканай, бо ён ніколі ня скардзіўся на дрэннае здароўе.
У 1996 годзе Карпенка, тагачасны намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету, кіраваў працэсам імпічмэнту Лукашэнкі.
Іншыя адметныя падзеі і даты 6 красавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/XyeWz
У склад выбарчай камісіі Каардынацыйнай рады ўвайшлі тры юрысты, журналістка і тэоляг
Агульнае пасяджэньне Каардынацыйнай рады зацьвердзіла склад выбарчай камісіі на выбары КР. У яе ўвайшлі пяць чалавек, яны ня могуць быць кандыдатамі на выбарах. У складзе камісіі Андрэй Атаманчук, Дзьмітры Лазавік, Альвіна Мінгазава, Яраслаў Бекіш і Алена Прыходзька.
Выбары ў КР пачнуцца 25 траўня і працягнуцца да канца дня 27 траўня. Будзе абрана 80 дэлегатаў, тэрмін паўнамоцтваў — два гады. Да 15 красавіка выбарчай камісіі павінны быць прадстаўленыя сьпісы кандыдатаў. Апошняя дата рэгістрацыі кандыдатаў — 22 красавіка. З 25 красавіка па 25 траўня — пэрыяд агітацыі.
https://smarturl.click/kjJk2
«Калі б ня шпіц, Лукашэнка не падпісаў бы». Што мяняе новы закон пра жывёлаў
На гэтым тыдні Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон «Аб адказным абыходжаньні з жывёламі». Асноўныя палажэньні закону набываюць моц 1 студзеня 2025 году, частка — ад 1 студзеня 2026 году.
Ці зробіць гэты закон лепшым жыцьцё жывёлаў і людзей — пра гэта разважае зоаактывістка Ганна Гурына, якая доўгі час займаецца абаронай жывёлаў.
https://smarturl.click/qlOJ0
Выйшла песьня, прысьвечаная беларусцы Лізавеце, якая памерла ў Варшаве пасьля згвалтаваньня. ВІДЭА
Песьня «Rite of Passage» нарадзілася ў той дзень, калі ў Варшаве была згвалтаваная беларуска Лізавета. Беларуска-польскую артыстку AnaMova моцна кранула гісторыя дзяўчыны.
«Гэтая песьня — пасланьне нашаму сьвету, дзе жанчыны знаходзяцца ў пастаяннай небясьпецы», — кажа сьпявачка.
Цяпер у кампазыцыі зьявіўся кліп, які стварыў арт-калектыў Heartbreaking Performance.
https://smarturl.click/e5JdX
СБУ: беларускія хакеры дапамагаюць спэцслужбам Расеі весьці кібэратакі на Ўкраіну
Паводле СБУ, на баку Расеі пры ажыцьцяўленьні кібэратак на Ўкраіну дзейнічала беларуская хакерская групоўка «Ghostwriter». «У канцы 2022-га спэцслужбы Беларусі накіроўвалі сваіх хакераў на стажыроўку ў Расею. У іх былі супольныя вучэньні, трэніроўкі, але вага беларусаў у кібэрвайне нязначная», — паведаміў прадстаўнік СБУ.
У Службе бясьпекі Ўкраіны заявілі, што Расея рыхтуецца да першай усясьветнай кібэрвайны:
https://smarturl.click/qlOVx
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Там вы знойдзеце шмат унікальных кароткіх відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👉🏻 Умеў вышываць, любіў каву, вырошчваў лекавыя травы: radio_svaboda/video/7351842419391974661">расказваем, якім чалавекам быў легендарны Тадэвуш Касьцюшка
👉🏻 Як паразумецца кату і чалавеку? —😺 radio_svaboda/video/7352575000152526086">Расказвае кот Франік
👉🏻 Партызанскі руху ў Беларусі: radio_svaboda/video/7352947810699873541">расказваем цікавыя і малавядомыя факты
👉🏻 Вучыцца на платным ці адкупацца ад разьмеркаваньня пасьля бясплатнага? radio_svaboda/video/7353696238551747846">Аналізуем, што будзе «цяжэй для гаманца»
👉🏻Пра што быў ліст кайзэру ад Рады БНР? radio_svaboda/video/7354060266490924293">Расказваем пра факт беларускай гісторыі, які цяпер актыўна цытуюць беларускія прапагандысты
На 63-гадовую жыхарку Берасьця завялі крымінальную справу за грашовыя пераводы палітвязьням
У віну жанчыне ставяць 125 паштовых грашовых пераводаў палітвязьням. Расьсьледаваньне справы завяршылі, ёй прад’явілі абвінавачаньне ў «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці», жанчыну зьмясьцілі пад варту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, гаворка ідзе пра палітзьняволеную Натальлю Малец:
https://smarturl.click/0eE5L
ПВК «Вагнэр» аднавіла набор наймітаў для адпраўкі ў Афрыку, наймітаў набіраюць і ў Беларусі
У Беларусі набор вядуць праз Telegram-канал «Отечество» — асабісты блог інструктара групы «Вагнэр» пад пазыўным «Брэст», які, як паведамляецца ў выходных зьвестках каналу, зьяўляецца афіцэрам запасу сіл спэцпрызначэньня Ўнутраных войскаў МУС Беларусі. Сьцьвярджаецца, што ён мае сямігадовы баявы досьвед у так званай «ДНР», Сырыі, Судане, Лібіі і на вайне Расеі ва Ўкраіне:
https://smarturl.click/xBE54
Беларускі трэнэр Хацкевіч пакінуў польскі клюб пасьля нападу фанатаў. Разам зь ім звольніўся спартовы дырэктар, беларус Міхаіл Залеўскі
Беларускія спэцыялісты — галоўны трэнэр Аляксандар Хацкевіч і спартовы дырэктар Міхаіл Залеўскі — пакінулі польскі футбольны клюб Zagłębia Sosnowiec, кантракты скасаваныя пры згодзе бакоў, паведаміла «Трыбуна». Беларусы ўладкаваліся клюб у студзені. Цяпер клюб займае апошняе месца ў другім дывізіёне чэмпіянату Польшчы.
Трэцяга красавіка агрэсіўна настроеныя фанаты «Заглембе» ўварваліся на трэніроўку клюбу і напалі на Хацкевіча, яму нанесьлі ўдар у твар і яшчэ некалькі ўдараў нагамі.
Падрабязьней: хто Такія Аляксандар Хацкевіч і Міхаіл Залеўскі
5 красавіка 1793 году нарадзіўся Канстанцін Радзівіл, адзін зь першых беларускіх фальклярыстаў палітычны дзяяч і мэцэнат
Канстанцін Радзівіл атрымаў у спадчыну маёнтак Паланэчка пад Баранавічамі, які дзякуючы яму стаў адным з культурных асяродкаў у краі. Ён сабраў у Паланечцы вялізную бібліятэку, калекцыю твораў мастацтва, запісваў мясцовыя гаворкі і зьбіраў фальклёр.
Іншыя адметныя падзеі і даты 5 красавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/M1v6E
«Двайныя атакі» Расеі па Ўкраіне. Наступствы
Украіна вінаваціць Расею ў тым, што яе войскі двойчы накрываюць агнём адно і тое ж месца. Пасьля цывільных пад ударам апынаюцца ратавальнікі.
Галоўнае 4 красавіка
🎙 Алексіевіч, палітвязьні, сілавікі. Пра што яны кажуць у падкасьце «Архіпэляг БЕЛАГ»
🧱 Рэпрэсіі бязьлітасныя і бессэнсоўныя. Палітвязьні становяцца цяжарам для рэжыму Лукашэнкі
🌡 «Не хацелі нават памераць ціск». Што вядома пра стан Марыі Калесьнікавай
🛏 У Менскую дзіцячую інфэкцыйную лякарню трапілі сем вучняў ліцэю БНТУ. Што кажуць у ліцэі
🩸 З пачатку 2024 году ў Беларусі ад хатняга гвалту загінулі сама меней тры жанчыны
🖥 Прапановы Шрайбмана наконт пераасэнсаваньня стратэгіі Захаду адносна рэжыму Лукашэнкі нерэалістычныя і папулісцкія, — Казакевіч
📂 Лукашэнка: Там, дзе патрэбны вынік, трэба прайсьці побач з законам і прыняць рашэньне
💣 Амэрыканскі інстытут Лансінга: Крэмль рыхтуе тэракты ў Беларусі, у якіх абвінавацяць полк Каліноўскага
🇵🇱 Польскія візавыя цэнтры зьмянілі правілы рэгістрацыі на падачу дакумэнтаў для беларусаў
⚖️ Былая кіраўніца «Белсату» падала ў суд на Польскую тэлевізію ў сувязі са сваім звальненьнем
«Хлопцы вельмі моцна загуляліся ў спэцслужбы»
Дзіўная гісторыя здарылася ў Варшаве. Былога палітвязьня запрасілі на інтэрвію, але зладзілі яму праверку. Сытуацыяй заняліся BelPol і польскія спэцслужбы. Вэрсіі бакоў прынцыпова адрозьніваюцца.
https://smarturl.click/mp0kO
Канцэрну «Беллеспаперапрам», які адным зь першых адчуў наступствы санкцый, прызначылі новага кіраўніка
Аляксандар Лукашэнка прызначыў Аляксандра Пшоннага кіраўніком канцэрну «Беллеспаперапрам», які адным зь першых адчуў ціск міжнародных санкцый, уведзеных пасьля 2020 году. Аляксандар Пшонны з 2020 году працаваў намесьнікам старшыні канцэрну.
https://smarturl.click/vwW5y
«Азбука маральнасьці». Хто будзе вучыць дзяцей любіць савецкіх герояў
Ідэалягічнай апрацоўкі ў школах Беларусі будзе яшчэ больш — у пачатковых клясах уводзяць факультатыў «Азбука маральнасьці». І ня варта спадзявацца, нібыта гэта нейкая нэўтральная падзея, бо ў рэальнасьці гэта яшчэ адзін спосаб падвысіць ідэалягічны ціск на дзяцей і іх бацькоў, піша Наста Захарэвіч.
https://smarturl.click/XyeOG
З 2020 году ў Беларусі ліквідавана больш за 1,6 тысячы некамэрцыйных арганізацыяў — праваабаронцы з Lawtrend
За пэрыяд пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і да канца сакавіка 2024-га ў Беларусі ліквідаваныя прынамсі 1601 некамэрцыйная арганізацыя (НКА) — аб’яднаньні, прафсаюзы, фонды, недзяржаўныя ўстановы і асацыяцыі, гаворыцца ў новым аглядзе праваабарончай арганізацыі Lawtrend.
На канец лютага 2024 было ліквідавана 1563 НКА, студзеня — 1533 НКА, сьнежня 2023-га −1509. На канец сьнежня 2022 года налічвалася 1173 закрытыя некамэрцыйныя арганізацыі.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на канец сакавіка гэтага году ня менш за 997 НКА знаходзілася ў працэсе прымусовай ліквідацыі.
https://smarturl.click/2qzx
Галоўнае на 5 красавіка
🔸 Беларусь прывяла ў баявую гатоўнасьць брыгаду, якая дысьлякуецца на мяжы з Польшчай
🔸 Хрысьціянскага прапаведніка Сяргея Мельянца паўторна арыштавалі на 12 сутак
🔸 На 63-гадовую жыхарку Берасьця завялі крымінальную справу за грашовыя пераводы палітвязьням
🔸 Ад 14 гадоў да 74. «Вясна» расказала пра беларускіх «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў»
🔸 Папа Рымскі прызначыў у Беларусь новага біскупа
🔸 ПВК «Вагнэр» аднавіла набор наймітаў для адпраўкі ў Афрыку. Стала вядома, хто гэтым займаецца ў Беларусі
🔸 «Калі б ня шпіц, Лукашэнка не падпісаў бы». Што мяняе новы закон пра жывёлаў
🔸 Імітацыя, даведзеная да лягічнага канца. Яшчэ раз пра сутнасьць Усебеларускага народнага сходу
Ад 14 гадоў да 74. «Вясна» расказала пра беларускіх «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў»
Праваабаронцы «Вясны» прааналізавалі стан свабоды слова і меркаваньняў з сакавіка 2023 году. Аўтары справаздачы аб прававой сытуацыі ў Беларусі не хаваюць, што сама яе назва — «Абмежаваньні свабоды выказваньня меркаваньняў пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам» — заяўляе пра тэндэнцыю.
5 красавіка справаздачу прэзэнтавалі ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасьці ў Вільні.
https://smarturl.click/LYW4M
Імітацыя, даведзеная да лягічнага канца. Яшчэ раз пра сутнасьць Усебеларускага народнага сходу
Лукашэнку хацелася б, каб усе наўкол верылі і прызнавалі, што прыдуманы ім УНС — гэта і ёсьць народ. Такая магія ілюзіі і самападману. Але ёсьць вялікі сумнеў, што гэты заляжалы палітычны тавар удасца «прадаць» грамадзтву. Бо ўжо занадта вялікі кантраст паміж прапагандысцкай карцінкай і рэальнасьцю сёньняшняй Беларусі.
Піша аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч:
https://smarturl.click/Ad1W3
У мясцовых выбарах у Польшчы ўдзельнічаюць і беларусы. Што пра іх вядома
7 красавіка ў Польшчы пройдуць мясцовыя выбары, падчас якіх грамадзяне будуць выбіраць сабе прадстаўнікоў у мясцовыя органы кіраваньня. Сярод тых, хто мае намер пазмагацца за ўладныя крэслы, ёсьць і этнічныя беларусы або выхадцы зь Беларусі. Інфармацыю пра іх сабраў @belsat.
Дзе і за якія мандаты змагаюцца беларусы:
https://smarturl.click/LYWRW
Сама меней 35 іншаземцаў сталі фігурантамі палітычна матываваных крымінальных спраў у Беларусі
20 зь іх зьяўляюцца грамадзянамі Ўкраіны, 7 — расейцы, 3 — палякаў, 2 — латышы, 2 — грамадзяне Узбэкістана і адзін — грамадзянін Казахстану, падлічылі праваабаронцы.
«Дакладная колькасьць невядомая, але іх лік ідзе на трэці дзясятак. Іх перасьледуюць за ўдзел у акцыях пратэсту, камэнтары, перадачу інфармацыі незалежным СМІ і сваякам за мяжу. З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне ўзмацніўся ціск і перасьлед украінцаў у Беларусі — іх абвінавачваюць у «агентурнай дзейнасці» і «шпіянажы», піша ПЦ «Вясна».
Сяргея Мельянца ня вызвалілі пасьля адбыцьця арышту
Хрысьціянскі прапаведнік, паэт і бард, бацька семярых дзяцей Сергей Мельянец ня выйшаў на волю пасьля адбыцьця 13 дзён адміністрацыйнага арышту, паведамляе @christianvision. Чаму яго пакінулі за кратамі, не вядома.
Сяргей Мельянец вядомы тым, што хадзіў на палітычныя судовыя працэсы ў Менску і публікаваў нататкі пра гэта ў Фэйсбуку. У канцы сакавіка ў Берасьці, Баранавічах і Пінску затрымалі некалькі чалавек, якія наведвалі судовыя паседжаньні і паведамлялі праваабаронцам вынікі судоў. Прынамсі на аднаго зь іх завялі крымінальную справу:
https://smarturl.click/z2zow
Беларусь прывяла ў баявую гатоўнасьць брыгаду, якая дысьлякуецца на мяжы з Польшчай
У рамках чарговага этапу праверкі баявой гатоўнасьці падразьдзелаў Узброеных сіл танкавыя і інжынэрныя вайсковыя часткі і падразьдзелы 6-й асобнай мэханізаванай брыгады Заходняга апэратыўнага камандаваньня (дысьлякуецца ў Фолюшы ў Горадні, менш чым за 20 км ад мяжы з Польшчай) прывялі ў гатоўнасьць «да выкананьня задач па прызначэньні».
Асабовы склад на штатным узбраеньні выйдзе на палігоны і правядзе вучэньні і трэніроўкі, паведаміла Мінабароны:
https://smarturl.click/ZyBMO
У Берасьці падатковая і пракуратура ўзяліся за выяўленьне прадаўцоў месцаў у чарзе на мяжы. Аднаго з кіроўцаў асудзілі
Падаткавікі ў Берасьці правялі «кантрольную закупку» ў мужчыны, які ў тэматычным тэлеграм-канале прапаноўваў кіроўцам выкупіць ягонае месца ў чарзе ў пункт пропуску «Брэст» на беларуска-польскай мяжы за 150 даляраў. На мужчыну склалі пратакол, суд прызнаў яго вінаватым у «незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці» і прысудзіў штраф у 1200 беларускіх рублёў.
Праваахоўнікі працягнуць выяўляць тых, хто прадае месцы ў чарзе на выезд за мяжу:
https://smarturl.click/3kaLp
Рада ў правах чалавека ААН працягнула мандат адмысловай дакладчыцы па Беларусі
Рада пастанавіла працягнуць мандат Анаіс Марэн — адмысловай дакладчыцы ў пытаньні правоў чалавека ў Беларусі — на адзін год.
https://smarturl.click/Q1axw
Прапановы Шрайбмана наконт пераасэнсаваньня стратэгіі Захаду адносна рэжыму Лукашэнкі нерэалістычныя і папулісцкія, — Казакевіч
Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч дыскутуе з Арцёмам Шрайбманам наконт стаўленьня Захаду да Беларусі, тлумачыць аб’ектыўныя прычыны, чаму Эўразьвяз ня можа мець стратэгіі ў дачыненьні да дыктатарскай Беларусі, і крытычна выказваецца наконт прапановы «не злаваць дзеда».
https://smarturl.click/Q1ax1
Амэрыканскі інстытут Лансінга: Крэмль рыхтуе тэракты ў Беларусі, у якіх абвінавацяць полк Каліноўскага
Крэмль «працуе над арганізацыяй тэрактаў на тэрыторыі Беларусі, каб ускласьці віну на полк Каліноўскага», — з такім сьцьвярджэньнем выступіў амэрыканскі Інстытут Робэрта Лансінга з спасылкай на неназванага «прадстаўніка эўрапейскай выведкі».
У публікацыі сьцьвярджаецца, што «Масква даўно імкнецца ўцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны».
https://smarturl.click/Ad1Qv
Пра што ў падкасьце «Архіпэляг БЕЛАГ»
2 красавіка на ўсіх плятформах Радыё Свабода стартаваў падкаст «Архіпэляг БЕЛАГ», пра тое, як Беларусь ператвараюць у турму. Чым беларуская турэмная сыстэма падобная да савецкага ГУЛАГУ — пра гэта расказала аўтарка падкасту Ганна Соўсь.
ВІДЭА: https://youtu.be/TCJ8QxXYv_s
З пачатку 2024 году ў Беларусі ад хатняга гвалту загінулі сама меней тры жанчыны
Паводле МУС, штогод фіксуецца каля 80 тыс. паведамленьняў аб хатнім гвалце. На прафіляктычным уліку стаіць 21 тысяча чалавек, якія прымянялі гвалт дома.
https://smarturl.click/dp1Ek
Амэрыканскі дасьледчык генацыду: «Я перакананы, што гвалт Расеі ва Ўкраіне — гэта генацыд»
Паводле ацэнак ААН, з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня ў лютым 2022 году былі забітыя ці параненыя больш за 30 тысяч мірных жыхароў, але гэтыя лічбы не канчатковыя. Паводле Эрнэста Вэрдэха, адну з самых вялікіх праблем становіць той факт, што тэрмін «генацыд» мае розныя значэньні ў залежнасьці ад спосабу яго выкарыстаньня.
https://smarturl.click/Ad1ov