Валер Сахашчык заявіў пра выхад з Аб'яднанага пераходнага кабінэту
Пра гэта ён сам паведаміў у відэазвароце. У АПК Сахашчык займаў пасаду прадстаўніка ў абароне і нацыянальнай бясьпецы. Гаворачы пра сваю адстаўку, Валер Сахашчык заявіў, што Офіс Сьвятланы Ціханоўскай не разумеў «спэцыфікі ягонай працы».
Гэта ўжо другі прадстаўнік АПК, які пакінуў кабінэт за апошні час. Раней гэта зрабіў Валер Кавалеўскі:
https://smarturl.click/opadw
Прадпрыемствы Беларусі за паўгода звольнілі на 37,3 тысячы чалавек больш, чым прынялі на працу. Недахоп кадраў расьце
Больш звальнялі, чым бралі на працу, у сфэрах аховы здароўя (-5425), адукацыі (-9367), дзяржаўнага кіраваньня (-531), транспарту і лягістыкі (-3157), гандлю і рамонту аўтамабіляў, матацыклаў (-7752), у будаўніцтве (- 1150), апрацоўчай прамысловасьці (-3786), сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы (-1863).
У Беларусі апошнім часам назіраецца вялікая няхватка кадраў. У агульнарэспубліканскай базе вакансій на сёньня амаль 163,5 тысячы абвестак — столькі спэцыялістаў шукаюць у Беларусі. Рэзюмэ ў гэтым жа банку толькі 12 948 тысяч:
https://smarturl.click/71YLe
Урад Беларусі за кошт абслугоўваньня зьнешняга доўгу прафінансуе дадатковыя захады па кібэрбясьпецы
Савет міністраў Беларусі ўхваліў рашэньне аб выдзяленьні Дзяржаўнаму мытнаму камітэту 2 240 000 рублёў на набыцьцё нематэрыяльных актываў для ўмацаваньня кібэрбясьпекі і рэагаваньня на кібэрінцыдэнты аб’ектаў інфармацыйнай інфраструктуры мытных органаў. Міністэрства фінансаў павінна выдзеліць гэтыя грошы ў 2024 годзе за кошт скарачэньня фінансаваньня абслугоўваньня зьнешняга дзяржаўнага доўгу:
https://smarturl.click/xBnee
Журналісту Сабалеўскаму і відэаапэратару Глушкову вынесьлі прысуд
Магілёўскіх журналіста і відэаапэратара вінавацілі ва ўдзеле ў экстрэмісцкім і ўзброеным фармаваньнях.
Алеся Сабалеўскага (на фота) асудзілі на 4 гады турмы, а Яўгена Глушкова на 3 гады.
https://smarturl.click/JD83w
Зямельны ўчастак Віктара Бабарыкі прадалі з аўкцыёну
Сёньня на электронным аўкцыёне «БелЮрЗабесьпячэньня» прайшлі таргі, на якіх прадавалі зямельны ўчастак плошчай 0,75 га з лазьняй у вёсцы Мачаны Лагойскага раёну — маёмасьць належала палітвязьню Віктару Бабарыку. У выніку ўчастак купілі за 331 647 рублёў.
Раней праз аўкцыёны прадалі іншую маёмасьць Бабарыкі, у тым ліку аўтамабіль і гадзіньнікі. Зямельны ўчастак экс-банкіра — самы дарагі актыў з тых, што адабралі ў палітвязьняў і выставілі на продаж:
https://smarturl.click/gpZlD
Галоўнае за 31 ліпеня
🛩«Беларускі Гаюн»: сама меней 5 дронаў «Шагед» заляцелі ўначы ў Беларусь
📈Колькасьць «палітычных» крымінальных спраў у Беларусі дасягнула абсалютнага максымуму, — сацыёляг Коршунаў
👮🏻♂️Журналістаў Беларускага расьсьледніцкага цэнтру абвясьцілі ў міждзяржаўны вышук
👩🏼Навіны палітвязьняў: Паліна Шарэнда-Панасюк зноў у гомельскім СІЗА; у ліпені на волю выйшлі 43 палітвязьні
👫«Чорныя салаўі». Як у Беларусі ў тэрарызьме і здрадзе дзяржаве абвінавачваюць падлеткаў і моладзь
🎥«BelPol»: Як КДБ «разьвяло» немца і навошта яго пагражалі расстраляць
👨🏻💼Анатоль Лябедзька ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»: «Дыягназ „хвароба на ўладу“ у Лукашэнкі праявіўся вельмі хутка»
💰Менш калію, дрэва і мяса, больш гарэлкі. Як Кітай скарачае закупкі ў Беларусі
✍🏻 «Справа Крыгера». Чаму пра вызваленьне свайго грамадзяніна Нямеччына вядзе перамовы з Масквой, а ня зь Менскам
Рост ВУП на 4,1%, інфляцыя — не вышэй за 5%. Урад Беларусі абазначыў мэты на 2025 год
Паводле прэм'ера Галоўчанкі, тэмп росту эканомікі ў 2025 годзе плянуецца на ўзроўні 104,1%. Для дасягненьня гэтай мэты ўрад плянуе актыўнае разьвіцьцё інвэстыцыяў (+7,8%), нарошчваньне абʼёмаў экспарту тавараў і паслуг (+5,4%) і кантроль над інфляцыяй (ня больш за 5%)». Пры рэалізацыі мэтавага сцэнару ўлады абяцаюць рост рэальных даходаў насельніцтва на 4%.
Што плянавалі ўлады на 2024 год і што цяпер з цэнамі, ВУП і рэальнымі грашовымі даходамі насельніцтва:
https://smarturl.click/kjvb4
Belpol: Як КДБ «разьвяло» немца і навошта яго пагражалі расстраляць
Лукашэнка памілаваў прысуджанага да сьмяротнага пакараньня грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера. Суд прызнаў яго вінаватым паводле 6 цяжкіх артыкулаў КК РБ, у тым ліку ў акце тэрарызму. Учора ранкам ён напісаў просьбу аб памілаваньні, а ўвечары яе задаволілі. Што гэта было, і ці быў увогуле тэракт, за які Крыгера судзілі? Госьці «ПіКа Свабоды» — праваабаронца Павал Сапелка і Ўладзімер Жыгар з арганізацыі «Belpol»:
ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/dmNVHt4VXm4
Колькасьць «палітычных» крымінальных спраў у Беларусі дасягнула абсалютнага максымуму, — сацыёляг Коршунаў
За другі квартал 2024 году колькасьць заведзеных у Беларусі палітычна матываваных крымінальных спраў дасягнула 450 — гэта абсалютны максымум за апошнія 4 гады, вынікае з новага дасьледаваньня Цэнтру новых ідэяў аб рэпрэсіях у Беларусі.
«Цяпер мы, верагодна, знаходзімся ў пачатку трэцяй хвалі [рэпрэсіяў], якая пачалася ў 1-ым квартале 2024 году», — зазначыў сацыёляг Генадзь Коршунаў. Першая хваля, паводле яго, была ў другой палове 2021 году, калі за трэці квартал завялі сама меней 356 крымінальных спраў, другая — у сярэдзіне 2023 году (446 спраў за трэці квартал):
https://smarturl.click/O0dXb
Ва ўкраінскі палон трапіў яшчэ адзін беларус, які ваяваў у складзе расейскай арміі
Два гады таму падобнага мужчыну з такім жа годам нараджэньня МУС Беларусі абвясьціла ў вышук.
https://smarturl.click/4kYY1
Літва абскардзіла ў Эўракамісіі рашэньне Вугоршчыны аб спрашчэньні ўезду для грамадзян Беларусі і Расеі
Літоўскі міністар перакананы, што Эўракамісія павінна прааналізаваць рашэньне Вугоршчыны «з пункту гледжаньня цэласнасьці Шэнгенскай зоны і папярэджаньня пагроз».
https://smarturl.click/nyzzW
Ва Ўкраіне адбілі найбольшую за год атаку дронамі
На Данбасе расейскія войскі наступаюць «хвалямі». Што адбываецца на вайне ва Ўкраіне?
https://smarturl.click/0e495
Журналістаў Беларускага расьсьледніцкага цэнтру абвясьцілі ў міждзяржаўны вышук
Заснавальніка і кіраўніка Беларускага расьсьледніцкага цэнтру Станіслава Івашкевіча і аўтара відэапраграм мэдыяпраекту Сяргея Чалага ўнесьлі ў базу вышуку расейскага МУС. Раней паведамлялася пра знаходжаньне ў гэтай базе траіх былых супрацоўнікаў БРЦ, а цяпер журналістаў «Бюро Мэдыя».
https://smarturl.click/kjvG2
75 гадоў таму у ЗША стварылі «Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне»
31 ліпеня 1949 году на першым кангрэсе беларусаў ЗША ў Нью-Ёрку была створаная арганізацыя «Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне» (БАЗА) — найстарэйшая беларуская арганізацыя ў ЗША. У 1950 годзе арганізацыя атрымала афіцыйнае прызнаньне з боку амэрыканскіх уладаў.
Сёньня БАЗА складаецца з шэрагу мясцовых структураў — аддзелаў і мясцовых гурткоў ад Нью-Ёрку да Каліфорніі.
Пра іншыя падзеі 31 ліпеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/ppma7
Дыягназ «хвароба на ўладу» у Лукашэнкі праявіўся вельмі хутка
У новым відэа праекту «Сьведкі Лукашэнкі» — палітык Анатоль Лябедзька. Ён аналізуе, пасьля якога моманту беларуская дэмакратыя ў 1990-я пачала прайграваць, распавядае, чаму ў 1994 годзе апынуўся ў камандзе кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі, і ўзгадвае, як не стаў адзіным кандыдатам ад апазыцыі.
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=NxIS56oKvtU
Цёмныя фота, прарасейскія сьпікеры, крытыка ізраільцянаў. Як беларуская прапаганда асьвятляе Алімпіяду ў Парыжы
Каб апісаць Алімпіяду, беларускія дзяржаўныя мэдыя сёлета выбіраюць эмацыйна афарбаваныя прыметнікі і мэтафары, у асноўным нэгатыўныя: «пабоішча»; «вакханалія беззаконьня»;
«ганебнае адкрыцьцё»; «шабаш з адкрыцьцём» і інш. Крытыкуюць ізраільцянаў, дазваляюць абразы ў адрас Захаду, заўзеюць за сваіх спартоўцаў з нэўтральным статусам.
Расказваем, як беларускія дзяржаўныя мэдыя асьвятляюць Алімпіяду ў Парыжы: https://smarturl.click/mp6jnа
Беларускі вясьляр Яўген Залаты прабіўся ў фінал на Алімпіядзе ў Парыжы, Тацяна Клімовіч — не
Яўген Залаты выйшаў у фінал у спаборніцтвах лодак-адзіночак у акадэмічным веславаньні. Беларус выступіў па трэцяй дарожцы ў другім заезьдзе і паказаў час — 6 хвілін 39,01 сэкунды. Гэта другі вынік у заезьдзе. Розыгрыш мэдалёў у мужчын у гэтым відзе адбудзецца 3 жніўня.
Вясьлярка Тацяна Клімовіч ня выйшла ў фінал: у паўфінале ў адзіночцы на 2000 мэтраў паказала 5-ы вынік з 6. Барацьбу ў фінале працягвае толькі тройка найлепшых:
https://smarturl.click/8EYL7
У Латвіі дабудавалі плот на мяжы зь Беларусьсю
Пра завяршэньне будаўніцтва плота на мяжы зь Беларусьсю 31 ліпеня паведаміла Дзяржаўная кампанія нерухомасьці Латвіі (VNĪ), якая кіравала праектам.
https://smarturl.click/e5g25
Сёньня споўнілася б 35 гадоў Раману Бандарэнку
Мастак, удзельнік пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, Раман Бандарэнка быў зьбіты невядомымі, якія зразалі бел-чырвона-белыя стужкі ў двары дому па вуліцы Чарвякова, меркавана сілавікамі, 11 лістапада 2020 году. Памёр у шпіталі на наступны дзень, 12 лістапада.
Пра іншыя падзеі 1 жніўня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/ppmg6
Чаму мільярды «на вёску» прывялі да катастрофы
Беларусь пазыцыянуе сябе яе краіна з моцнай сельскай гаспадаркай, а Лукашэнка — як аўтар посьпеху. Але ці так гэта?
2023 год у аграсэктары сам Лукашэнка прызнаў фактычна правальным, колькасьць стратных арганізацыяў у сельскай гаспадарцы летась павялічылася амаль удвая, нягледзячы на істотнае павелічэньне дзяржаўнай падтрымкі. Але справа ня толькі ў леташнім «правале». Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/n25y_GXWBco?si=-nYWPn3txf3UDcyX
«Справа Крыгера». Чаму пра вызваленьне свайго грамадзяніна Нямеччына вядзе перамовы з Масквой, а ня зь Менскам
Драматычная гісторыя, якая разгарнулася вакол лёсу нямецкага грамадзяніна Рыка Крыгера, асуджанага беларускім рэжымам на сьмяротнае пакараньне, а потым памілаванага Лукашэнкам, стала ілюстрацыяй, адлюстраваньнем важных пераменаў у геапалітычным статусе Беларусі. Якіх — тлумачыць аналітык Свабоды Валер Карбалевіч:
https://smarturl.click/2qYaZ
Рэкрутынгавы цэнтар палка Каліноўскага ў Варшаве спыніў працу
Полк больш ня будзе набіраць добраахвотнікаў у Варшаве паводле рашэньня кіраўніцтва Інтэрнацыянальнага легіёну, паведаміў кіраўнік мабілізацыйнага цэнтру Павал Кухта. Цяпер рэкрутынг беларусаў будзе праходзіць праз уласную сыстэму легіёну ва Ўкраіне:
https://smarturl.click/W3JbX
Узяты ў палон беларус — 25-гадовы ўраджэнец Бабруйску Яўген Камянькоў. Што пра яго вядома
Яўген Камянькоў ваяваў у складзе 255-га гвардзейскага мотастралковага палка Сухапутных войскаў Расеі і, імаверна, трапіў у палон вясной 2024 году ў часе баёў пад Ваўчанскам Харкаўскай вобласьці.
У інтэрвію ўкраінскаму праекту «Шукай сваіх» Камянькоў расказаў, што мае бацькоў, братоў і сясьцёр, зь якімі не падтрымлівае кантактаў, апошні час займаўся бадзяжніцтвам. Паводле адукацыі ён вэтэрынар. Перабіваўся часовымі працамі, пэўны час быў зьвязаны з цыганамі і прасіў дапамогу для нібыта «дзяцей». Шмат езьдзіў у Расею, дзе спрабаваў уладкавацца на працу, але заўсёды трапляў у гісторыі, калі яму не аплочвалі працу. У палон трапіў параненым у выніку падзеньня дрону.
Што яшчэ вядома: https://smarturl.click/4kYY1
BelPol: працэс над Крыгерам сфальсыфікавалі, а ягоны прыезд у Беларусь справакавалі сілавікі
Як адзначаецца ў расьсьледаваньні, якое правёў BelPol разам з Супольнасьцю чыгуначнікаў Беларусі, Рыка Крыгер сапраўды хацеў паехаць ва Ўкраіну, але ў часе пошуку замежных вайсковых падразьдзелаў, якія ваююць у складзе ўкраінскага войску, трапіў на інтэрнэт-мэсэнджэры, створаныя сілавікамі Беларусі для выяўленьня добраахвотнікаў.
Паводле BelPol, сілавікі выдалі сябе за прадстаўнікоў СБУ і палка Каліноўскага, заманілі Крыгера на тэрыторыю Беларусі, а потым пры дапамозе адсочваньня яго па перамяшчэньні мабільнага тэлефону «вялі» па ўсіх маршрутах, каб сабраць «доказы» ягонай датычнасьці да «тэракту»:
https://smarturl.click/w93Xb
У Польшчы затрымалі вайсковага гісторыка. Ён некалькі разоў езьдзіў у Віцебск
Пры ператрусах у затрыманага нібыта знайшлі «незьлічоную колькасьць дакумэнтаў», у тым ліку каля 3 тысяч тэчак з асабістымі справамі вайскоўцаў спэцыяльных злучэньняў Польскага войска. Таксама ў мужчыны нібыта знайшлі матэрыялы зь дзіцячай парнаграфіяй.
https://smarturl.click/5OYYD
Менш калію, дрэва і мяса, больш гарэлкі. Як Кітай скарачае закупкі ў Беларусі
У Кітаі сталі купляць больш гарэлкі зь Беларусі, але менш калію, мяса птушкі і рапсавага алею. Што адбываецца зь беларуска-кітайскім гандлем?
https://smarturl.click/W3J7W
«Чорныя салаўі». Як у Беларусі ў тэрарызьме і здрадзе дзяржаве абвінавачваюць падлеткаў і моладзь
У Магілёве 18-гадовага хлопца пачалі судзіць за «сувязь з СБУ». Расказваем, што вядома пра іншых юнакоў і юначак, якіх беларускі рэжым вінаваціць у «супрацы са спэцслужбамі Ўкраіны», «падрыхтоўкай тэрактаў», «здрадзе дзяржаве».
https://smarturl.click/gpZ7A
Забіты лідэр ХАМАС Ісмаіл Ханія
Корпус вартавых Іранскай рэвалюцыі паведаміў, што Ісмаіл Ханія, палітычны лідэр палестынскай экстрэмісцкай групоўкі ХАМАС, прызнанай ЗША і ЭЗ тэрарыстычнай арганізацыяй, быў забіты ў сваёй рэзыдэнцыі ў Тэгеране падчас рэйду Ізраілю.
ХАМАС пацьвердзіў гібель Ханіі.
https://smarturl.click/qlAm0
У Google расказалі, як беларускія ўлады патрабавалі ад кампаніі выдаліць відэа і зьмяніць вынікі пошуку
Агулам з 2011 году ў Google паступіў 31 запыт ад беларускіх дзяржорганаў на выдаленьне 85 элемэнтаў кантэнту.
Так, напрыклад, у другім паўгодзьдзі 2020 году Міністэрства інфармацыі Беларусі патрабавала ад Google выдаліць з YouTube тры відэа, якія беларускі суд прызнаў «экстрэмісцкімі». Паводле Google, два зь іх уяўлялі сабой дакумэнтальныя фільмы, якія крытыкуюць «высокапастаўленага палітычнага дзеяча і ўрад у цэлым», трэцяе тычылася антыўрадавых пратэстаў. У кампаніі удакладнілі, што ня выдалілі відэа, «бо яны не зьмяшчалі экстрэмісцкіх матэрыялаў»:
https://smarturl.click/l5E7q
Галоўнае за 30 ліпеня
✍🏻 Лукашэнка памілаваў асуджанага на сьмяротнае пакараньне грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера
👫У Беларусі амаль на траціну вырасла колькасьць непаўналетніх асуджаных. Ёсьць і «палітычныя»
🇱🇹 Літоўская паліцыя пачала расьсьледаваньне нападу на краму беларускіх сувэніраў у Вільні
👨🏻⚖️ Фігуранта справы аб «змове з мэтай захопу ўлады» Юрыя Зянковіча чакае трэці суд
👨🏻🎨 «Вольскага я ўломваў паўтара года». Гутарка з маладым мастаком, які намаляваў больш за сто партрэтаў вядомых беларусаў
🙎🏼♂️ Баскетбаліст, дыплямат і «генэратар ідэй». Што былыя калегі кажуць пра кіраўніка МЗС Максіма Рыжанкова
🗣«Лукашэнка, Пуцін і Мадура загналі самі сябе ў адзін акоп», — журналіст Дуброўскі
🎥 «ПіК Свабоды». Беларусь пад расейскім напружаньнем: дамова аб адзіным рынку электраэнэргіі і ракеты сярэдняй далёкасьці